banner banner banner
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

скачать книгу бесплатно

Бiблейскiя гiсторыi Старога Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi. Знаёмства са зьместам Бiблii i яго адлюстраваньнем у мастацтве
Лявон Карповiч

Кнiга «Бiблейскiя гiсторыi Старога Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi» – вынiк жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бiблii пры дапамозе мастацкiх твораy, выявы якiх разьмешчаны на паштовых марках розных краiн сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася фiлятэлiстычная калекцыя «Бiблейскiя гiсторыi». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынiкi. У кнiзе каля дзевяноста артыкулаy. І яшчэ спроба маiх разважаньняy над зьместам Бiблii. Спроба зразуменьня яе зьместу…

Бiблейскiя гiсторыi Старога Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi

Знаёмства са зьместам Бiблii i яго адлюстраваньнем у мастацтве

Лявон Карповiч

© Лявон Карповiч, 2021

ISBN 978-5-0053-2627-0

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Майму дзеду
Банiфацыю Жураyка
i маёй бабе
Эмiлii Жураyка,
якiя былi мне як бацькi;

маёй маме Бранiславе;

маёй каханай жонцы Валянцiне,
якая заставалася
маiм спадарожнiкам
на працягу yсяго жыцьця
i падарыла мне
цудоyных дачок;

маiм любiмым дочкам
Жане, Алёне i Натальлi;

маiм цудоyным унукам
Дзiмiтрыю, Антону i Мiкiце

прысьвячаю

Бiблiя i фiлятэлiя

Наказваю вам: любiце адзiн аднаго. (Яна 15:17)

Усё Пiсаньне боганатхнёнае i карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраyленьня, для настаyленьня y праведнасьцi, каб быy дасканалы Божы чалавек, да yсякае добрае справы падрыхтаваны. (Другое да Цiмафея 3:16,17)

Кнiгi Сьвятога Пiсаньня, якое складаецца з Старога i Новага Запаветаy, маюць агульную назву «Бiблiя». Назва паходзiць з грэцкай мовы i азначае y перакладзе «кнiга», якая зьяyляецца найбольш важнай з усiх кнiг, проста «Кнiга Кнiг». Сапраyды, Бiблiя зьяyляецца адной з найважнейшых кнiг у гiсторыi сьвету, i не толькi y сэнсе духоyным, але i лiтаратурным, гiстарычным i сацыяльным. Няма нiякiх сумневаy, што для многiх людзей Бiблiя зьяyляецца свайго роду жыцьцёвай iнструкцыяй, своеасаблiвай кнiгай псыхалягiчнай, фiлязофскай, унiвэрсальнай. Для мiльёнаy людзей Бiблiя была i застаецца крынiцай вечнай iсьцiны i мудрасьцi, вучыць любiць i дараваць.

Сьвятое пiсьмо зьмяшчае праyду пра Бога i праyду пра чалавека i паказвае дзеi чалавецтва праз адносiны з Богам.

Па дадзеных Сусьветнага Альянсу Уiклiф на кастрычнiк 2019: «У сьвеце налiчваецца прыблiзна 7097 „жывых“ моy. Сьвятое Пiсаньне, у поyным або частковым складзе, iснуе на 3384 зь iх».

Ужо y трэцiм стагодзьдзi да Р.Х. быy зроблены першы пераклад Старога Запавету – Сэптуагiнта. У Сэптуагiнце было yжыта слова Пантакратар для перакладу габрэйскага назвы Эль-Шаддай (Бог). Спас Вобраз Уседзяржыцеля, або Пантакратара (ад грэч.: ??????????? – Усеyладны, Усемагутны) стаy цэнтральным вобразам у iканаграфii Хрыста, якi yяyляе Яго як Нябеснага Цара i Судзьдзю. На мазаiцы з Сiцылii Кнiга y левай руцэ Хрыста Панкратара раскрыта на старонцы з тэкстам «Я-сьвятло сьвятла. Хто iдзе за Мною, той не будзе хадзiць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця» (Паводле Яна 8:12), напiсаным на лацiнскай i грэцкай мовах.

Хрыстос Пантакратар. Мазаiка сабора y Чефалу, Сiцылiя (1140). Марка рошты Италii, выдадзеная y 1987 годзе

Пасьля yзьнiкненьня хрысьцiянства стандартным перакладам Бiблii на лацiнскую мову стала Вульгата, пераклад, зроблены Сьвятым Еранiмам у 382 – 406 гадах. Сьвяты Еранiм стаy мiфам i легендай яшчэ пры жыцьцi. У самай прыгожай i самай вядомай гiсторыi пра Еранiма ён дастае стрэмку з лапы льва, якi потым аддана iдзе за iм. Некалькi самых вядомых эyрапейскiх мастакоy адлюстроyвалi яго са львом на працягу стагодзьдзяy. Сьвяты Еранiм таксама быy адлюстраваны y выглядзе пустэльнiка, якi трымаy Бiблiю i чэрап, i y выглядзе кардынала, апранутага y афiцыйнае кардынальскае адзеньне. Яму прысьвечаныя дзясяткi паштовых марак.

Сьвяты Геранiм за працай (1440—1470). Нiкало Антонiа Калянтонiё (1420—1460). Нэапаль, Музэй Кападымонтэ. Марка пошты Руанды, выдадзеная y 1973 годзе

«Я жадаy бы, каб Пiсаньня пераклалi на yсе мовы, каб iх чыталi i разумелi ня толькi шатляндцы i iрляндцы, але таксама туркi i сарацыны. Мне хацелася б, каб араты сьпяваy вершы зь Пiсаньня, iдучы за плугам, ткач паyтараy iх пад гудзеньне чаyнака i падарожнiк забаyляyся Эвангельскiмi апавяданьнямi падчас сумнага падарожжа» – так пiсаy вялiкi галяндзкi навуковец Эразм Ратэрдамскi y 1516 годзе.

Гэта стала магчымым, калi зьявiлася першая друкаваная Бiблiя – гэта Бiблiя, надрукаваная y 1452 – 1455 гады y Майнцы Іяганам Гутэнбэргам. Вынаходнiцтва Іягана Гутэнбэрга – друкарня зьмянiла палiтычны, сацыяльны i культурны ляндшафт яго часу. Network прызнала Іягана Гутэнбэрга самай уплывовай фiгурай другога тысячагодзьдзя. Таму i маркi, прысьвечаныя яму, выдаюцца многiмi краiнамi сьвету.

Іяган Гутэнбэрг – друкарня. Марка пошты Камбоджы, выдадзеная y 2001 годзе

На пачатку было Слова, запiсанае y Кнiгу, а Кнiга была супраць выяваy: «Не рабеце сабе кумiраy i выяваy, i слупоy ня стаyце y сябе, i камянёy з выявамi не кладзеце y зямлi вашай, каб кланяцца перад iмi, бо Я Гасподзь, Бог ваш» (Лявiт 26:1). Не магло быць iначай сярод паганцаy, якiя пакланялiся iдалам i прыносiлi iм ахвяры. Абраны народ павiнен быy быць верным Нябачнаму. І яyрэi не стварылi нiводнай выявы Бога. Першыя сцэны бiблейныя паyсталi y Рымскай iмпэрыi. Гэта былi iлюстрацыi Сэптуагiнты – грэцкага перакладу Старога Запавету. Стары Запавет забараняy тварыць выявы, а Новы Запавет не зьнiмаy гэтай забароны. Але зьявiyся Богачалавек, Ісус, «выява Бога Нябачнага». Гэта давала мажлiвасьць стварэньня вобраза Бога. Яшчэ доyга цягнулiся споры, хоць многiя казалi «аб вялiкiм пажытку ад выяваy бiблейных».

Наш зямляк Францыск Скарына з Полацку арганiзаваy y Празе друкарню, пераклаy на тагачасную беларускую мову, напiсаy прадмовы i за 1517 – 1519 гады надрукаваy 22 кнiгi Бiблii.

Беларуская пошта зрабiла некалькi выданьняy, прысьвечаных Францыску Скарыну. У тым лiку i першая Беларуская паштовая марка, выдадзеная Урадам Беларускай Народнай Рэспублiкi y 1918 годзе

Францыск Скарына. Беларуская паштовая матка №1, выдадзеная y 1918 годзе

Скарына друкаваy Бiблiю як з рэлiгiйнымi так i з асьветнiцкiмi мэтамi, пра што пiша y прадмове: «Дедтем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножение в науце, мужем моцное утверьжение». Бiблiю Скарына yпрыгожыy 52 гравюрамi яго выкананьня.

«Што чытаньне дае вушам, тое маyклiвае малярства ставiць перад вачамi» казаy Сьвяты Базыль у 379 годзе, а ягоны брат Сьвяты Георгiй з Нысы скажа, што абразы замяняюць кнiжкi, прыносячы гледачу тыя самыя карысьцi. Але яшчэ доyгi час Кнiга i выява не знаходзiлi шляху да паяднаньня. Выявы зьявiлiся пасьля Нiкейскага (325 ад Р.Х.) i Халкедонскага (451 ад Р.Х.) царкоyных сабораy i расквiтнелi y Італii эпохi Адраджэньня.

Матывы Бiблейныя можна знайсьцi y творах знакамiтых мастакоy i скульптараy, паэтаy i пiсьменьнiкаy, творах, якiя сабраныя y знакамiтых музэях, галерэях i бiблiятэках усяго сьвету. Бiблiя аказала вялiкi yплыy на мову, якой размаyляем, на творчасьць музычную. Мы жывём у сьвеце, якi y значнай ступенi стаy упарадкаваны праз культуру Бiблейную.

Выдадзена мноства кнiг, дзе сабраныя самыя знакамiтыя творы мастакоy, iлюструючых Бiблiю. Здавалася б, навошта займацца зьбiраньнем i апiсаньнем, як паштовая марка iлюструе Бiблейскiя сюжэты. Дзьве прычыны. Вывучаць Бiблiю ня проста. Калi мы чытаем Пiсаньне, калi не зьвяртаем пiльнай увагi i не адкрываем сэрца i розум на тое, што Бог сапраyды кажа, мы бачым толькi тое, што хочам бачыць. Мне дапамог мэтад паралельнага вывучэньня. Чытаньне Бiблii стымулявала пошук марак для фiлятэлiстычнай выставы, а знойдзеныя мiнiяцюры патрабавалi знаёмства з адпаведным тэкстам Бiблii. А яшчэ, з дапамогай паштовых марак кожны жадаючы можа напiсаць «сваю кнiгу» з бiблейскiмi сюжэтамi, якая будзе рукатворнай i непаyторнай, бо немагчыма сабраць усе паштовыя маркi на Бiблейскую тэму. Штодня паяyляюцца yсё новыя выданьнi, а папярэднiя становяцца yсё больш недаступнымi. Праца па складаньню калекцыi паклiча y пошук, пашырыць круг знаёмых i сяброy, паспрыяе пазнаваньню зьместу Кнiгi, яго асэнсаваньню, прывядзе да веры або yмацуе y ёй. Такая праца прывяла мяне да напiсаньня гэтай кнiгi.

Першай паштовай маркай, тэматычна зьвязанай з Бiблiяй, зьяyляецца марка пошты Італii, выдадзеная y 1852 годзе. На марцы Герб Папы Рымскага – залаты i срэбны ключы, якiя Хрыстос перадаy Апосталу Пятру.

Герб Папы Рымскага. Марка №1 пошты Італii, выдадзеная y 1852 годзе

У наступныя гады колькасьць выдадзеных марак на Бiблейскую тэму расла y геамэтрычнай прагрэсii. І хоць не yсе тэмы раскрытыя, варта зрабiць спробу, паказаць з дапамогай паштовых марак доyгiя дзеi збаyленьня, якiя папярэдзiлi нараджэньне, жыцьцё, дзейнасьць, сьмерць i паyстаньне зь мёртвых Ісуса Хрыста. Гэта ня толькi для таго, каб з цiкавасьцi разгледзець мiнiяцюрныя малюнкi, якiя пошты розных краiн абралi для сваiх выданьняy, але, каб як мага больш даведацца аб тым, што яны паказваюць, што нам хацеy сказаць аyтар. Толькi тады марка ня толькi забаyляе, але вучыць i выхоyвае.

Наступным было выданьне пошты Мальты па карцiне Густава Доры – «Сьвяты Павал пасьля караблекрушэньня». За Сьвятым Паyлам y вогнiшчы зьмяя. Падзея адбылася пазьней, калi Апостал грэyся ля вогнiшча i на яго напала зьмяя. «Але ён, абтросшы зьмяю y вагонь, не зазнаy анiякае шкоды» (Дзеi 28:5).

Апостал Павал. Караблекрушэньне. Марка пошты Італii, выдалyеная y 1899 годзе

Мяне вельмi yразiлi словы, на жаль я згубiy кiм сказаныя: «Царква прыгожая, калi знаходзiцца y будынку, але яшчэ больш уражлiвая, калi ажывае праз Яго народ у паyсядзённым жыцьцi. Няхай Слова Божае ажыве праз вас, i вы будзеце Яго рукамi i нагамi y страчаным i памiраючым сьвеце, маяком Яго надзеi y цемры».

«Хiба ня ведаеце, што вы храм Божы, i Дух Божы жыве y вас?» (Першае да Карынфянаy 3:16).

Трымiленiюм

4 верасьня 1995 году пачалiся yрачыстасьцi, прысьвечаныя трохтысячагодзьдзю Ерусалiма, якiя працягвалiся 16 месяцаy. Яны былi насычаныя разнастайнай культурнай праграмай.

З гэтай нагоды пошта Палаy выпусьцiла прыгожы марачны лiст. У загалоyку марачнага лiста напiсана: «Па Нашаму Вобразу i Падабенству. Дасьледаваньнi пэрсанажаy Бiблii для Іерусалiмскага Трымiленiюмa».

Пэрсанажы Бiблii. Гай Роy (1894—1969). Марачны лiст пошты Палаy, выдадзены з нагоды Ерусалiмскага Трымiленiюма y 1996 годзе

На гэтым марачным лiсьце вiдарысы 30 розных Бiблейскiх пэрсанажаy, намаляваных мастаком Гаем Роy (1894—1969). Аб гэтым сьведчыць надпiс пад малюнкамi y нiзе лiста:

«Рэпрадукцыi разьмешчаныя з дазволу нашчадкаy Гая Роy, з карцiн, першапачаткова апублiкаваных у кнiзе „Па Нашаму Вобразу i Падабенству“: Дасьледаваньнi пэрсанажаy са Старога Запавету; выбрана з вэрсii „Кiнг Джэймс“ Х'юстана Хартэ (Выдавецтва Оксфардзкага унiвэрсытэта, 1949)».

Пачынаючы зьлева направа i зьверху yнiз разьмешчаныя малюнкi з наступнымi назвамi: 1. Стварэньне. 2. Адам i Ева. 3. Ной i яго жонка. 4. Абрагам. 5. Дабраславеньне Якава. 6. Якаy становiцца Ізраiлем. 7. Іосiф i яго браты. 8. Майсей i Неапалiмая Купiна. 9. Майсей i скрыжалi. 10. Валаам. 11. Ісус Наваy. 12. Гiдэон. 13. Ефтай. 14. Самсон. 15. Рут i Наэмiнь. 16. Саyл Памазаны. 17. Саyл. Асуджэньне. 18. Давiд i Ёнатан. 19. Давiд i Натан. 20. Давiд смуткуе. 21. Саламон молiцца. 22. Саламон судзiць. 23. Ільля. 24. Елiсей. 25. Ёв. 26. Ісая. 27. Ерамiя. 28. Езэкiiль. 29. Сон Навухаданосара. 30. Aмос.

Пра гэтых i iншых пэрсанажаy Бiблii, пра Бiблейскiя гiсторыi гэта кнiга. Яна можа зацiкавiць як маленькага чытача так i дарослага, калекцыянэра i таго, хто yлюбёны y мастацтва i таго, каму не абыякавая Бiблiя… Магчыма некаму прыйдзецца да спадобы мэтад паралельнага дасьледаваньня i ён прыменiць яго зусiм у iншых тэмах…

Стварэньне Сьвету i раньняя гiсторыя жыцьця Божага народу (5508—1050 да Р.Х.)

Стварэньне Сьвету i страта Раю

Стварэньне Сьвету

І yбачыy Бог усё, што Ён стварыy, i вось, добра вельмi. (Быцьцё 1:31)

Першая Кнiга Бiблii Быцьцё пачынаецца апiсаньнем Стварэньня Сьвету. Бог шэсьць дзён стварае Сьвет.

Стварэньне Сьвету. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1965 годзе

На шасьцi марках y стылiзаваным выглядзе адлюстраваны кожны наступны дзень Стварэньня Сьвету. Пад маркамi знаходзяцца прывескi з тэкстам абазначэньнем дня Стварэньня на габрэйскай i францускай мове.

Апiсаньне гэтага дзеяньня y Бiблii пераканаyчае i вельмi прыгожае. Яно стала натхненьнем для многiх аyтараy мастацкiх твораy.

Першы дзень. «На пачатку стварыy Бог неба i зямлю» (Быцьцё 1:1). «І сказаy Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. І yбачыy Бог сьвятло, што яно добра, i аддзялiy Бог сьвятло ад цемры» (Быцьцё 1:3,4).

Аддзяленьне сьвятла ад цемры. Мiкеланджэла (1475—1564). Фрагмэнт фрэскi. Сiкстынская капэла (1508—1512). Ватыкан. Марка пошты Мiкранезii, выдадзеная y 2012 годзе

Сцiснуты рамай архiтэктурнага збудаваньня, Бог змагаецца з навакольным хаосам. Неймаверным высiлкам ён разьдзяляе цяжкую цемру i аблокi. Яшчэ адно намаганьне-i мэта дасягнутая: на зьмену сьвету «нябачнаму i пустому i цемры над безданьню» (Быцьцё 1:2) прыходзiць першая ранiца Сусьвету.

«І назваy Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быy вечар, i была ранiца: дзень адзiн» (Быцьцё 1:5).

Хай будзе сьвятло. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная y 1974 годзе

Другi дзень. «І стварыy Бог цьвердзь, i аддзялiy ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так.

Аддзяленьне цьвердзi ад вады. Мiкеланджэла (1475—1564). Фрагмэнтi. Сiкстынская капэла (1508—1512). Ватыкан. Марка пошты Мiкранезii, выдадзеная y 2012 годзе

І назваy Бог цьвердзь небам. І быy вечар, i была ранiца: дзень другi» (Быцьцё 1:7,8).

Трэцi дзень. «І сказаy Бог: хай уродзiць зямля зелянiну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзiла паводле роду свайго плод, у якiм насеньне яго на зямлi. І сталася так. І yтварыла зямля зелянiну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, i дрэва, што радзiла плод, у якiм насеньне паводле роду ягонага. І yбачыy Бог, што гэта добра. І быy вечар, i была ранiца: дзень трэцi» (Быцьцё 1:11—13).

Стварэньне Сьвету, або шэсьць дзён сьветабудовы. Гравюра з Бiблii Скарыны, 1519. Праект маркi

Трэцi дзень «Стварэньне сушы, травы, дрэy» на гравюры знаходзiцца y другом радзе левы малюнак. Марачны лiст, прысьвечаны 500-годзьдзю перакладу Бiблii Скарыны i 500-годзьдзю Беларускага кнiгадрукаваньня, ня быy прыняты для друку Белпоштай i выдадзены y выглядзе налепак Мiжнародным Грамадзкiм Аб’яднаньнем «Згуртаваньне Беларусаy сьвету „Бацьувyшчына“» i Беларускiм Інстытутам Навукi i Мастацтва (Нью-Ёрк).

Чацьвёрты дзень. «І стварыy Бог два сьвяцiлы вялiкiя: сьвяцiла большае, каб кiраваць днём, i сьвяцiла меншае, каб кiраваць ноччу, i зоркi; i паставiy iх Бог на цьвердзi нябеснай, каб сьвяцiць на зямлю, i кiраваць днём i ноччу, i аддзяляць сьвятло ад цемры. І yбачыy Бог, што гэта добра. І быy вечар, i была ранiца: дзень чацьвёрты» (Быцьцё 1:16—19).

Стварэньне сьвяцiл. Мiкеланджэла (1475—1564). Фрагмэнт. Сiкстынская капэла (1508—1512). Ватыкан. Марка пошты Індыi, выдадзеная y 1975 годзе

Мастак намагаyся перадаць наступныя словы Бiблii: «І назваy Бог сушу зямлёю, а збор вады назваy морамi. І yбачыy Бог, што гэта добра « (Быцьцё 1:10).

Пяты дзень. «І стварыy Бог рыб вялiкiх i yсякую душу жывёл паyзуноy, якiх утварыла вада, паводле роду iх, i yсякую птушку крылатую паводле роду яе. І yбачыy Бог, што гэта добра. І дабраславiy iх Бог, кажучы: пладзецеся i множцеся, i напаyняйце воды y морах, i птушкi хай множацца на зямлi. І быy вечар, i была ранiца: дзень пяты» (Быцьцё 1:21—23).

У зьзяньнi залатога сьвятла, якое высьлiзгвае з цемры, яшчэ часткова ахутваючай толькi што створаную зямлю, Бог-Бацька як быццам лунае y паветры y акце тварэньня. Жывёлы рухаюцца наперад перад i за Ім, а птушкi i рыбы стромка ляцяць у паветры i па вадзе, як стрэлы, выпушчаныя зь Яго рукi.

Стварэньне жывёл (1551—52). Тынтарэта (1518\1519 —1594). Галерэя Акадэмii, Вэнэцыя. Блёк пошты Мальтыйскага Ордэну, выдадзены y 2014 годзе

Валявымi yзмахамi рук Творца пасылае на неба сьвяцiлы, дае жыцьцё раслiнам, уцiхамiрвае водную стыхiю…

Стварэньне жывёл (1518—19). Рафаэль Санцi (1483—1520). Фрэска лёджыi Рафаэля. Блёк пошты Грэнады, выдадзены y 1983 годзе

Бог-Творца ходзiць сярод дзiвоснай калекцыi жывёл i птушак. Яго жэст i позiрк выказваюць задаволенасьць i пацеху.

На марцы намалявана першая надрукаваная Бiблiя на армянскай мове, а на сувенiрным аркушы – iлюстрацыя «Стварэньне свету» з Кнiгi Быцьця.

Ілюстрацыя. Блёк пошты Арменii, выдадзены y 2016 годзе з нагоды 350 гадавiны Першай Бiблii на армянскай мове

На блёку, выданым поштай Гiшпанii y 1980 годзе, зьмешчана рэпрадукцыя знакамiтага «Габэлену Стварэньня» 11 ст. Габэлен «Стварэньня сьвету» – адзiн з самых загадкавых помнiкаy эпохi эyрапейскай раманiкi. Гэта незвычайна каштоyны i прыгожы твор мастацтва, якi захоyваецца y катэдры гiшпанскага месца Верона. Узор у выглядзе круга паказвае розныя сцэны Стварэньня Сьвету i чалавека. Зьмяшчае таксама цытаты на лацiнскай мове з Кнiгi Быцьця. Круг у сярэдзiне зьмяшчае выяву Бога Стваральнiка. Вакол круга надпiс: «І сказаy Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло» (Быцьцё 1:3). Над цэнтральным кругам на 11 гадзiн самы цёмны сэктар, прысьвечаны «цемры над безданьню» перад пачаткам Стварэньня. Наступны сэктар (на 12 гадзiн) Дух Божы над водамi. Справа ад яго – Стварэньне Сьвету. Сымэтрычныя сэктары па «экватары»: «хай будзе цьвердзь» i «аддзялiy ваду». Самы большы нiжнi сэктар – Стварэньне iстот водных i птушак. Па бакам гэтага сэктару – Стварэньне жывёл i чалавека i Стварэньне жанчыны.

Габэлен Стварэньня, 11 ст. Блёк пошты Гiшпанii, выдадзены y 1980 годзе.

Гэты твор унiкальны як сваёй велiчынёй, так i сваёй iканаграфiчнай праграмай, якая арыгiнальна аб'ядноyвае y сабе Бiблейскую гiсторыю Стварэньня Сьвету, касмаграфiчны каляндар i легенду аб Сапраyдным Крыжы.

Стваральнiкi габэлену выказалi ня толькi падзiy справай Стварэньня Сьвету, але падкрэсьлiлi яе гармонiю. Дзякуючы пошце Габэлен Стварэньня стаy больш вядомым, выклiкаючы пачуцьцi yсьведамленьня велiчы падзеi.

Стварэньне чалавека

І стварыy Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога i yдыхнуy у твар ягоны дыханьне жыцьця, i зрабiyся чалавек душою жывою. Быццё 2:7

Пяць дзён займаyся Бог стварэньнем сьвятла, вады i неба, сушы i расьлiн, сьвяцiлаy, птушак, рыб i зьвяроy… Уся справа стварэньня Сусьвету, зямлi, азоранай пяшчотным сонцам, напоyненай жывымi iстотамi i расьлiнамi, неба, блакiтнага днём i зорнага ноччу, была прадвызначана для чалавека, як вынiкае з Кнiгi Быцьцё. Чалавек – карона Боскай справы.

Стварэньне Адама. Барэльеф – скульптара Якопа дэла Кверча (Jacopo della Quercia ок. 1374—1438). Базылiка Сан-Пятронiя y Балоньi. Марка пошты Італii, выдадзеная у 1974 годзе

Пяць дзён для чалавека стваралася месца iснаваньня y адзiнстве з Богам.

«І сказаy Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; i хай валадараць яны над рыбамi марскiмi, i над птушкамi нябеснымi, i над быдлам, i над усёю зямлёю, i над усiмi гадамi, што поyзаюць па зямлi» (Быцьцё 1:26). Створаны чалавек атрымаy iмя Адам (iyр.: ????? – Сын Землi цi чалавек).

Падзея стварэньня чалавека знайшла адлюстраваньне y многiх творах мастацтва. Адзiн з найпрыгажэйшых знаходзiцца y Ватыкане y Сыкстынскай капэле сярод фрэсак, якiя стварыy Мiкеланджэла y 1508—1512 гадах. Гэты шэдэyр стаy адным з сымбаляy мастацтва. Фрэска адлюстравана на марках многiх краiн. Адам намаляваны як сымэтрычнае адлюстраваньне Творцы. Далонь Бога i далонь Адама амаль злучаюцца, выражаючы пачуцьцi yзаемнай мiласьцi i любовi. Джорджа Вазары пiсаy пра Адама на фрэсцы, што ён намалёваны «такiм выдатным, у такiм становiшчы, з такiмi абрысамi, што здаецца, быццам ён зноy створаны вышэйшым i першапачатковым Стваральнiкам сваiм, а не пэндзьлем i па задуме чалавека».

Стварэньне Адама (1511). Мiкеланджэла Буанароцi (1475—1564). Сыкстынская капэла, Ватыкан. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная y1994 годзе

Апрануты y простую ружовую тунiку, Бог праносiцца над створаным сьветам у акружэньнi анёлаy без крылаy. Некаторыя дасьледчыкi лiчаць, што Мiкеланджэла адлюстраваy Творцу як крынiцу розуму. Фон разам з анёламi абрысамi нагадвае мозг. Жаночая постаць справа ад Яго – Ева, яна яшчэ чакае гадзiны свайго стварэньня, але yжо задумана Богам. Падчас палёту Бог паварочваецца, накiроyваецца насустрач Адаму i падае яму руку. Рукi амаль сустракаюцца. Энэргiя Бога перадаецца руцэ чалавека. Гэта iмгненьне нараджэньня Душы…

«І сказаy Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочнiка, адпаведнага яму» (Быцьцё 2:18). «І стварыy Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, i прывёy яе да чалавека» (Быцьцё 2:22).