banner banner banner
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

скачать книгу бесплатно

На наступнай марцы трэцяя карцiна Пiтэра Брэйгеля Старэйшага. Марка выданая y спалучэньнi з сымбалем Эсперанта – штучнай мовы, створанай Людвiкам Заменхофам (1859—1917) з надзеяй, што стане яна мiжнароднай мовай. Над недабудаванай вежай лунае вясёлка – сымбаль Божай апекi.

Вавiлонская вежа (1563). Пiтэр Брэйгель Старэйшы. Музэй Бойманса – ван Бенiнгена, Ратэрдам. Марка пошты Бельгii, выдадзеная y 1982 годзе

Шэраг вучоных – бiблеiстаy прасочвае сувязь паданьня пра Вавiлонскую вежу з будаyнiцтвам у Двурэччы высокiх веж-храмаy, якiя звалiся зiкуратамi. Вяршынi вежаy служылi для адпраyленьня рэлiгiйных абрадаy i астранамiчных назiраньняy. Самы высокi зiкурат (вышынёй 91 м, адна прамавугольная ступень i сем сьпiральных – усяго 8) знаходзiyся менавiта y Вавiлоне. Зiкурат зваyся Этэменанкi, што азначае «дом, дзе сыходзяцца нябёсы з зямлёю». Невядома, калi менавiта было распачата будаyнiцтва гэтай вежы, але яна yжо iснавала падчас кiраваньня Хамурапi (1792—1750 да Р.Х.). Асiрыйскi цар Сiнахерыб у 689 г. да Р.Х. разбурыy Вавiлон i Этэменанкi. Зiкурат быy адноyлены Навухаданосарам II.

На марцы Іраку намаляваны варыянт карцiны «Вавiлонская вежа», якi захоyваецца y музэi Ратэрдама, а таксама меркаваны выгляд зiкурата y Барсiпе альбо Бiрс Нiмруд.

Вавiлонская вежа i зiгурат у Барсiпе. Марка пошты Іраку, выдадзеная y 1998 годзе

«І сышоy Гасподзь паглядзець горад i вежу, што будавалi сыны людзкiя. І сказаy Гасподзь: вось, адзiн народ, i адна y iх мова; i вось, што пачалi яны рабiць, i не адстануць ад таго, што задумалi рабiць; сыдзем жа i зьмяшаем там мову iхнюю, так каб адзiн не разумеy гаворкi другога. І расьсеяy iх Гасподзь адтуль па паверхнi yсёй зямлi; i яны перасталi будаваць горад. Таму дадзена яму iмя: Вавiлон, бо так зьмяшаy Гасподзь мову yсёй зямлi, i адтуль расьсеяy iх Гасподзь па yсёй зямлi» (Быцьцё 11:5—9).

На марцы Вэнгрыi з сэрыi «Сем цудаy сьвету», паказаны Зiкурат у славутых Садах Семiрамiды y Вавiлоне. Паказана таксама геаграфiчнае становiшча Вавiлону – на поyнач ад Пэрсiдзкага залiву.

Вiсячыя сады Семiрамiды Вавiлона. Марка пошты Вэнгрыi, выдадзеная y 1980 годзе

Падзел людзей на рознамоyныя плямёны – бяда гэта цi ласка Божая? Да чаго вяло тое, «што задумалi рабiць»? Нiжэйшае пагражала пазбавiць будучынi вышэйшае. Людзi апынулiся б у «аднадумстве зла» (Прамудрасцi Саламона 10:5). Першы грэх, якi апiсваецца Бiблiяй, i грэх будаyнiкоy вежы y iстоце адзiн i той жа: самаабагаyленьне чалавека. На шмат пакаленьняy наперад чалавечае грамадзтва засталося б адным i тым жа i не магло б адчуваць iншых магчымасьцяy разуменьня сьвету i жыцьця y сьвеце. Разбурэньне Богам Вавiлонскай вежы расчысьцiла дарогу для чалавечай гiсторыi.

Вернемся да карцiны Пiтэра Брэйгеля Старэйшага «Вавiлонская вежа». Узрушае маштаб будаyнiцтва, прысутнасьць вялiкай колькасьцi людзей i будаyнiчай тэхнiкi. Ля падножжа вежы разьмясьцiyся горад з ажыyленым портам. Намаляваныя на карцiне людзi – рабочыя, каменячосы – здаюцца вельмi маленькiмi i нагадваюць сваёй стараннасьцю мурашак. Значна большай намалявана фiгура Нiмрода – легендарнага заваёyнiка Вавiлона y II тысячагодзьдзi да Р.Х., якi па традыцыi лiчыцца кiраyнiком будаyнiцтва Вавiлонскай вежы, i яго сьвiты y левым нiжнiм куце карцiны. Яму сьпяшаюцца вызвалiць дарогу, каменячосы падаюць нiцма, сьвiта дрыгатлiва ловiць выраз твару фанабэрыстага yладара… Ля падножжа вежы кiпiць праца. Але яна нiколi не будзе завершана. Адчуваньне бессэнсоyнасьцi yсяго пачынаньня, асуджанасьцi намаганьняy чалавечых не пакiдае гледача. Ад вежы вее закiнутасьцю, ад карцiны – безнадзейнасьцю: гордая задума людзей yзьнесьцiся да нябёсаy не даспадобы Богу.

Вавiлонская вежа (1563). Пiтэр Брэйгель Старэйшы (1564—1638). Музэй гiсторыi мастацтваy, Вена. Марка пошты Аyстрыi, выдадзеная y 2011 годзе

Само па сабе адзiнства людзей не ёсьць абсалютнае зло цi абсалютная карысьць. Пытаньне y тым – у iмя чаго гэта адзiнства. Узьяднаньне розных народаy i моy адбылося y Ерусалiме y Новазапаветныя часы. Сьвяты Дух сыходзiць на апосталаy i навучае прапаведаваць на незнаёмых iм мовах. Па сьведчаньнi апостала Паyла: «А плод Духа: любоy, радасьць, згода, доyгая цярплiвасьць, добрасьць, мiласэрнасьць, вера…» (Да Галятаy 5:22).

Такiм чынам, Бiблiя вучыць, што адзiнства людзей зьяyляецца дабром, калi яно грунтуецца на служэньнi дабру, i зьяyляецца злом, калi яно становiцца супольнасьцю багаборцаy.

Вавiлонская вежа стала тэмай нават для комiксаy.

Вавiлонская вежа. Марка пошты Выспа Норфалк, выдадзеная y 2001 годзе

Аднак, падобна слухаць Бога мы нiяк не хочам. Яшчэ тлее галавешкамi чарговая рухнуyшая Вавiлонская вежа – пабудова сьветлай камунiстычнай будучынi, а зямляне yжо рушылi y новыя праекты падобнага кшталту.

Аyрагамаy Завет. Патрыярхi Абранага народу

Божая мiсiя. Паклiканьне Абрама

…ён стаyся бацькам усiх веруючых… (Да Рымлянаy 4:11)

На пачатку гiсторыi чалавецтва Бог не пазбаyляy людзей Сваёй прысутнасьцi. Але зло таксама не пакiдала людзей. Людзi лёгка паддавалiся спакусам i пакланялiся паганскiм iдалам. Да Абрагама былi людзi, якiя верылi y Адзiнага Бога i нават заключалi зь iм Запавет, як, напрыклад, Ной. Але з Абрагамам зьвязана yзьнiкненьне народа Божага. Адносiны з Богам сталi перадавацца iншым пакаленьням. Але yсё пачалося з паклiканьня.

Зiкурат y Уры (каля 2047 года да Р.Х.). Сучасная рэканструкцыя. Марка пошты Іраку, выдадзеная y 1967 годзе

У Мэсапатамii y халдэйскiм горадзе Ур нарадзiyся хлопчык Абрам, малодшы сын Тары, дзясятага патрыярха па прамой лiнii ад Сiма, сына Ноя. Жывучы сярод паганцаy Абрам верыy y адзiнага Бога, апосталам якога ён стаy. За гэта яго падвяргалi ганеньням суайчыньнiкi. Знаёмячыся з жыцьцём Абрама мы yступаем у абсяг гiсторыi, бо дакладна можам даведацца дзе i калi ён жыy. Абрам жыy каля 1850—1750 году перад нараджэньнем Хрыста, цi каля 4000 тысяч гадоy таму. Роднай мясьцiнай Абрама быy Ур на пагранiччу памiж сучаснымi Іракам i Кувэйтам на поyнач ад Персыдзкай затокi. Адлюстрована гэта месца на марцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, прысьвечанай Месапатамскай цывiлiзацыi, дзе кругам вылучаны Ур.

Месапатамская цывiлiзацыя. Марка пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеная y 2015 годзе

Там Абрам пачуy голас Бога: «І сказаy Гасподзь Абраму: iдзi зь зямлi тваёй, ад радзiны тваёй i з дома бацькi твайго y зямлю, якую Я пакажу табе; i Я выведу ад цябе вялiкi народ, i дабраслаyлю цябе, i праслаyлю iмя тваё, i будзеш ты y дабраславенстве. Я дабраслаyлю тых, што дабраслаyляюць цябе, i тых, што лiхасловяць цябе, пракляну; i дабраславяцца y табе yсе плямёны зямныя» (Быцьцё 12:1—3).

Тут важна вылучыць два моманты. Чаму Бог выбраy Абрама? Напэyна Абрам адпавядаy тым якасьцям i патрабаваньням Бога, каб прызначыць яго пачынальнiкам Абранага народу. Сярод габрэяy жыве такая легенда, якую расказваюць усiм дзецям у Ізраiльскай школе, што Фара, бацька Абрама меy лаyку фiгуркаy бажкоy. Аднойчы, пры адсутнасьцi бацькi, Абрам парубаy усе фiгуркi акрамя найбольшай, якой уклаy у руку сякеру. На пытаньне раззлаванага бацькi Абрам сказаy, што бажкi пасварылiся i пазабiвалiся i таму iм нельга малiцца, бо яны не y стане абаранiць самы сябе.

Абрам, якi пакiдае Ур. Уiльям Брэсi Хоул (1846—1917) Месцазнаходжаньне невядома. Пэрсанальная марка, выдадзеная y 2014 годзе поштай Ізраiлю

На 75 годзе жыцьця Абрам мусiy пакiнуць радзiму, накiраваyшыся цераз Эyфрат у зямлю Ханаанскую, якую абяцаy Бог яму й ягоным нашчадкам.

Марка Аyстрыi прысьвечана Дзесятаму Кангрэсу Мiжнароднай Арганiзацыi Вывучэньня Старога Запавету. Выява Абрама зьяyляецца iлюстрацыяй да кнiгi «Божы зварот да Абрама».

Абрам. Эрнст Дэгаспэры (1927—2011). Марка пошты Аyстрыi, выдадзеная y 1980 годзе

Чаму Абрам без ваганьня пакiнуy дом, месца, дзе нарадзiyся i пражыy 75 гадоy, суседзяy i блiзкiх i накiраваyся y доyгую i небясьпечную дарогу? Абрам, маючы дасканалую веру, безумоyна прымае Боскую задуму i падпарадкоyваецца ва yсiм волi Божай. «Бо што кажа Пiсаньне? „Паверыy Абрагам Богу, i гэта залiчылася яму y праведнасьць“» (Да Рымлянаy 4:3). З патрыярха Абрагама пачынаецца гiсторыя народа, зь якога адбылася Найсьвяцейшая Дзева Марыя, якая нарадзiла Збаyцу сьвету.

Прайшоyшы прыблiзна 1700 кiлямэтраy караван Абрама вайшоy у зямлю Ханаанскую да Сiхему (Наблус), да дубровы Марэ. «І явiyся Гасподзь Абраму i сказаy: нашчадкам тваiм аддам Я зямлю гэтую. І паставiy там ахвярнiк Госпаду, Якi явiyся яму» (Быцьцё 12:7).

Шлях Абрама з Сiхему на поyдзень пралягаy па горнай мясцовасьцi, вядомай яшчэ, як Дарога Патрыярхаy.

Сiхем (Наблус). Гравюра Луi Хаге па карцiне Дэвiда Робертса зь яго падарожжа y 1839 г. Марка пошты Палестыны, выдадзеная y 2002 годзе

Абрам разбiy свой шацёр на yзгорку памiж Вэтылем i Гаем, пабудаваy там ахвярнiк i заклiкаy iмя Госпада. Затым ён пайшоy далей на поyдзень мiма Хэyрона y вобласць Негеy, што азначае «паyднёвая» i «сухая».

Пустыня Негеy. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1988 годзе

У беларускiм перакладзе Бiблii няма назвы Негеy. Але параyнаем адпаведныя вершы з беларускага i польскага перакладу.

«І падаyся Абрам далей i пайшоy на поyдзень» (Быцьцё 12:9).

«Zwinawszy namioty, Abram wedrowal z miejsca na miejsce w strone Negebu» (Rdz 12.9).

У беларускiм перакладзе назва пустанi Негеy падаецца як «поyдзень» – напрамак руху, а y польскiм, як геаграфiчная назва. Сапраyды, Абрам рухаyся на поyдзень да пустынi Негеy. Там Аyраам быy празваны «га-гiyры», што азначала: прыбылы з таго берагу ракi, адкуль i пайшла назва – габрэй. Потым з прычыны голаду Абрагам рушыy у Егiпет.

Сара (1950). Абель Пан (1883 -1963). Картмаксiмум пошты Ізраiля, выдадзены y 1972 родзе

У Бiблii Сара yпамiнаецца як старая кабета, але мастак намаляваy прыгожую маладую дзяyчыну. Напэyна кiраваyся словамi Бiблii: «І было, калi Абрам прыйшоy у Егiпет, Егiпцяне yбачылi, што яна жанчына даволi прыгожая; убачылi яе i вяльможы фараонавыя i пахвалiлi яе фараону; i была яна yзятая y дом фараонаy» (Быцьцё 12:14,15). У Егiпце Абрам выдаy Сару за сваю сястру, каб Егiпцяне, убачыyшы прыгажосьць Сары, не забiлi яго. Цнатлiвастць Сары было захавана Богам праз пакараньне фараона..

Абрам з сямействам, атрымаyшы вялiкiя дары ад фараона, вярнуyся y Ханаан. «І быy Абрам вельмi багаты быдлам i срэбрам i золатам» (Быцьцё 13:2). Тут Абрам i яго пляменьнiк Лот падзялiлi гаспадарку i разышлiся: Лот да Садому, а Абрам да Хэyрону.

Хэyрон. Гравюра Луi Хаге па карцiне Дэвiда Робертса зь яго падарожжа y 1839 г. Марка пошты Палестынскай Аyтаномii, выдадзеная y 1997 годзе

«…І пасялiyся каля дубровы Мамрэ, што y Хэyроне; i паставiy там ахвярнiк Госпаду» (Быцьцё 13:18).

Сустрэча Абрама i Мелхiсэдэка

Бо Мелхiсэдэк, цар Салiма, сьвятар Бога Ўсявышняга […] цар праyды, а потым i цар Салiма, што азначае – цар сьвету… (Да Габрэяy 7:1,2)

Пасля вяртаньня Абрама зь Егiпту «Абрам пачаy жыць на зямлi Ханаанскай; а Лот пачаy жыць у гарадах навакольля i раскiнуy намёты да Садомы» (Быцьцё 13:12).

Падчас царскiх войнаy пляменьнiк Абрама Лот трапiy у палон да цара Кедарлаамэра. «І прыйшоy адзiн з ацалелых i паведамiy Абраму Габрэю, якi жыy тады каля дубровы Мамрэ, Амарэянiну, брату Эшколу i брату Анэру, якiя былi спрымiрэнцы Абрамавыя» (Быцьцё 14:13). Тут упершыню yжываецца y Бiблii слова «Габрэй». Абрам, даведаyшыся пра гэта, узброiy сваiх рабоy, перамог цара i вярнуy Лота i yсю яго маёмасьць.

Сустрэча Абрама i Мелхiсэдэка. Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1460). Музэй Рiнглiнга Сарасота. Марка пошты Рэспублiкi Чад, выдадзеная y 1978 годзе

«Калi ён вяртаyся пасьля паразы Кедарлаамэра i цароy, якiя былi зь iм, цар Садомскi выйшаy яму насустрач у далiну Шавэ, што сёньня далiна царская; i Мэлхiсэдэк, цар Салiмскi, вынес хлеб i вiно, – ён быy сьвятар Бога Ўсявышняга, – i дабраславiy яго i сказаy: дабраславёны Абрам ад Бога Ўсявышняга, Уладара неба i зямлi; i дабраславёны Бог Усявышнi, Якi аддаy ворагаy тваiх у рукi твае. Абрам даy яму дзясятую частку з усяго» (Быцьцё 14:17—20).

Абрам у дасьпехах стаiць на чале сваёй групы салдат i з удзячнасьцю прымае хлеб ад Мэлхiсэдэка.

Свой погляд на гэту падзею выказаy на сваёй карцiне мастак Дыэрых Бутс (Dieric Bouts). Цар Салема (будучага Ерусалiма) Мелхiсэдэк сустракае Абрама хлебам i вiном. Абрагам, апрануты y дасьпехi пасьля пасьпяховай бiтвы пры Сiдыме, становiцца на каленi перад Мелхiсэдэкам. На заднiм пляне – вяртаньне войскаy Абрама.

Сустрэча Абрама i Мелхiсэдэка. Алтар Сьвятой Камунii (1464—1467). Дыэрых Бутс (1420—1475). Сiнт-Пiтэрскерк, Лювэн. Марка пошты Мальдзiваy, выдадзеная y 2014 годзе

Пачынаючы з XIII стагодзьдзя было цалкам нармальна адлюстроyваць бiблейскiх i гiстарычных асоб у сучасных дасьпехах. Каб навучыць непiсьменных людзей падзеям, якiя адбылiся стагодзьдзi раней, гэта быy звычайны спосаб перанесьцi iх у бiблейскiя часы, каб iм было лягчэй суперажываць рэлiгiйнай падзеi, якая адбывалася y тыя далёкiя часы. І мастак, нават каб хацеy, ня мог дабрацца да першакрынiц, якiя паказвалi б сапраyдную вопратку часоy Абрама.

Сустрэча Абрама i Мелхiсэдэка (1620). Рубенс (1577—1460). Люyр, Парыж. Блёк пошты Гвiнеi, выдадзены y 2015 годзе

«Мэлхiсэдэк, цар Салiмскi, вынес хлеб i вiно, – ён быy сьвятар Бога Ўсявышняга» (Быцьцё 14:18).

Мехiлсэдэк. Сценапiс Земенскай царквы, XIV ст., Заходняя Баyгарыя (Земен). Марка пошты Баyгарыi, выдадзеная y 1976 годзе

Мелхiсэдэк «дабраславiy яго i сказаy: дабраславёны Абрам ад Бога Ўсявышняга, Уладара неба i зямлi…» (Быцьцё 14:19).

Імя Мелхiсэдэк, складаецца з двух габрэйскiх слоy: «мелех» – цар, i «цадзiк» – праведнiк; i значыць «цар праyды»; слова «Салiм» значыць «мiр». Зьяyленьне Мелхiсэдэка да часоy Закона, паказвае, што ён сьвятар Божы, непасрэдна ад Бога. Ён стаiць ля вытокаy гiсторыi народаy i рэлiгiй. Для хрысьцiянства Мелхiсэдэк – гэта правобраз Хрыста, Яго валадараньня i Яго сьвятарства. Як Мелхiсэдэк быy разам сьвятаром i царом, так i Ісус Хрыстос ёсьць Першасьвятар i Цар. Ісус Хрыстос даy нам пад выглядам хлеба i вiна цела i кроy сваю, так i Мелхiсэдэк прынёс Абраму хлеб i вiно i дабраславiy яго.

Сара i Агар

Ішлi гады. Абрам i яго жонка старылiся, а дзяцей у iх усё не было. А y тыя часы iснаваy звычай, па якiм спадарыня, якая не мае дзяцей, магла даць свайму мужу y жонкi служанку. Дзiця, народжанае служанкай, станавiлася спадчыньнiкам гаспадара. У Сары была рабыня Егiпцянка Агар, якую Сара i аддала y жонкi Абраму. У Бiблii гэта запiсана так: «Ён увайшоy да Агары, i яна зачала. А yбачыyшы, што зачала, яна пачала пагарджаць гаспадыняй сваёй. І сказала Сара Абраму: у крыyдзе маёй ты вiнаваты; я аддала служанку маю ва yтробу тваю; а яна, угледзеyшы, што зачала, пачала пагарджаць мною; Гасподзь хай будзе судзьдзя памiж мною i табою. Абрам сказаy Сары: вось, служанка твая y тваiх руках; рабi зь ёю, што табе заyгодна. І Сара пачала yцiскаць яе, i тая yцякла ад яе» (Быцьцё 16:4—6).

На карцiне Рубенса «Агар пакiдае дом Абрама» на парозе дома сiвабароды старац Абрам, побач зь iм Сара, яго жонка. Яна настолькi злая, што гатовая yдарыць Агар i yжо занесла руку. Сабака залiваецца брэхам, скалiцца на Агар. Ён вiдавочна не любiць Агар. Толькi Абрам чамусьцi захоyвае спакой. Але пазiрае неяк вiнавата. Агар сыходзiць. Сыходзiць у нiкуды. У невядомасьць.

Агар пакiдае дом Абрагама (1615—1617). Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1640). (Эрмiтаж, Пецярбург, Расiя). Блёк пошты Грэнады, выдадзены y 2003 годзе

Агар сыходзiць, уцякае. Уцякае y пустыню. Яна страшна пакрыyджаная. Яна стамiлася, прысела на нейкiя камянi. Уся вада выпiта, пусты збан валяецца y баку. Яна ня ведае, што будзе далей. Але yсё скончылася шчасна: Анёл Гасподнi знайшоy Агар у пустынi, угаварыy яе вярнуцца да Сары.

Першапачаткова лiчылася, што карцiна адлюстроyвае першую сустрэчу Агар з Анёлам у пустынi, куды тая зьбегла цяжарнай ад прыгнёту Сары. Аднак падчас адной з рэстаyрацыяй быy выдалены пацямнелы пласт лаку y правай частцы карцiны, за якiм хаваyся посуд з вадой, – так стала зразумела, што карцiна адлюстроyвае больш позьнi сюжэт туляньня Агары з сынам па пустынi, калi Анёл ратуе памiраючага ад смагi Ізмаiла, вывеyшы яго з мацi да крынiцы.

Зьява анёла Агары (1643). Карэл Фабрыцыус (1622—1654). Марка пошты Нiдэрляндаy, выдадзеная y 2004 годзе

Агар нарадзiла сына, яму далi iмя Ізмаiл (Бог чуе) i жыла y доме Абрама. Праз 13 гадоy зьявiyся Бог Абраму i сказаy: «Я – вось запавет Мой з табою: ты будзеш бацька мноства народаy, i ня будзеш ты болей звацца Абрамам, а будзе табе iмя Абрагам, бо Я зраблю цябе бацькам мноства народаy…» (Быцьцё 17:4,5). «І сказаy Бог Абрагаму: Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе iмя ёй: Сарра; Я дабраслаyляю яе i дам табе ад яе сына; дабраслаyляю яе, i пойдуць ад яе народы, i цары народаy пойдуць ад яе. І yпаy Абрагам на аблiчча сваё, i сказаy сам сабе: няyжо ад стогадовага будзе сын? i Сарра, дзевяностагадовая, няyжо народзiць? І сказаy Абрагам Богу: о, хоць бы Ізмаiл быy жывы прад аблiччам Тваiм! А Бог сказаy: менавiта Сарра, жонка твая, народзiць табе сына, i ты дасi яму iмя: Ісаак; i пастанаyлю запавет Мой зь iм запаветам вечным, нашчадкам ягоным пасьля яго. І пра Ізмаiла Я пачуy цябе: вось, Я дабраслаyляю яго, i выгадую яго, i вельмi, вельмi памножу; дванаццаць князёy народзяцца ад яго; i Я выведу ад яго вялiкi народ. Але запавет Мой пастанаyлю зь Ісаакам, якога народзiць табе Сарра y гэты самы час на другi год» (Быцьцё 17:15—21).

Сям’я Абрагама. Ілюстрацыя з Бiблii Нiкаласа. Пэрсанальная марка, выдадзеная y 2014 годзе поштай Ізраiлю

І было другое выгнаньне Агары, ужо без вяртаньня y дом Абрагама. «І yбачыла Сарра, што сын Агары Егiпцянкi, якога яна нарадзiла Абрагаму, насьмiхаецца, i сказала Абрагаму: выганi гэтую рабыню i сына яе, бо ня спадкуе рабынiн сын гэты з сынам маiм Ісаакам. І здалося гэта Абрагаму даволi няпрыемным дзеля сына ягонага. Але Бог сказаy Абрагаму: не засмучайся за хлопчыка i рабыню тваю; ва yсiм, што скажа табе Сарра, слухайся голасу яе, бо y Ісааку назавецца табе семя; i ад сына рабынiнага Я выведу, бо ён семя тваё. Абрагам устаy з самае ранiцы, i yзяy хлеба i мех вады, i даy Агары, паклаyшы ёй на плечы, i хлопчыка, i адпусьцiy яе. Яна пайшла i заблудзiлася y пустынi Вiрсавii; i ня стала вады y меху, i яна пакiнула хлопчыка пад адным кустом i пайшла, села зводдаль, на аддалi аднаго стрэлу з лука. Бо яна сказала: не хачу бачыць сьмерцi хлопчыка. І яна села насупраць, i заенчыла, i плакала…» (Быцьцё 21:9—16).

Агар y пустынi (1870). Георге Татарэску (1820—1894). Нацыянальны мастацкi музэй Румынii. Марка пошты Румынii, выдадзеная y 2015 годзе

«І пачуy Бог голас хлопчыка; i анёл Божы зь неба паклiкаy Агар i сказаy ёй: што з табою, Агар? ня бойся; Бог пачуy хлопчыкаy голас адтуль, дзе ён быy» (Быцьцё 21:17).

Анёл, якi суправаджае Агар (1732). Дэталь. Джаванi Батыста Т'епола (1696—1770). Скуола Сан-Рока, Вэнэцыя. Канверт пошты Італii, выдадзены y 1975 годзе

Твар прыгожай жанчыны з дзiцём на руках павернуты да Анёла, якi зьявiyся, каб iх уратаваць. «Устань, падымi хлопчыка i вазьмi яго за руку, бо Я выведу зь яго вялiкi народ. І Бог адкрыy вочы яе, i яна yбачыла калодзеж з вадою, i пайшла, налiла y мех вады i напаiла хлопчыка. І Бог быy з хлопчыкам; i ён вырас, i пачаy жыць у пустынi, i зрабiyся лучнiкам» (Быцьцё 21:18—20).

Якi далейшы лёс Агары i Ізмаiла? Многiя юдэйскiя аyтары мяркуюць, што праз шмат гадоy пасьля сьмерцi Сарры, яна зноy сустракаецца з Абрагамам i становiцца яго жонкай. Цяпер яе iмя Хэтура, пахучая. Гэта yжо зусiм iншая жанчына. Яна шукае любовi i нараджае Абрагаму яшчэ многа дзяцей. Хэтура прыносiць духмянасьць хатняга агменю, мiр i спакой стомленаму жыцьцём Абрагаму.

Магамет называе Ізмаiла Прарокам (Каран, 19, 55). У якасьцi Прарока ён валодаy дарам зьдзяйсьняць цуды, дзякуючы чаму i схiлiy многiх язычнiкаy да пакланеньня Богу. У Ізмаiла было 12 сыноy, з якiх Кедар лiчыцца прамым продкам Магамета. У Мецы да гэтага часу iснуе сьвяты камень, пад якiм, паводле паданьня, пахаваныя Ізмаiл i Агар.

Гасьцiннасьць Абрагама

У Старым Запавеце ёсьць аповед пра тое, як у паyдзённую сьпёку дзевяноста дзевяцiгадовы Абрагам сядзеy каля свайго намёту пад зелянiнай Мамрыйскай дубровы. Раптам ён убачыy трох змучаных падарожнiкаy. Гаспадар запрасiy вандроyнiкаy адпачыць i падсiлкавацца, а жонцы Сарры загадаy напячы хлеба. Сам гаспадар дома абраy лепшае цяля i загадаy закалоць яго i прыгатаваць пачастунак не чакаючы нiякай аплаты. Аказалася, што частаваy Абрагам Самога Бога.

Гэты yзрушаючы эпiзод стаy тэмай блёку пошты Ватыкану, эмiтаванаму y 1990 годзе з нагоды «40-годзьдзя з дня заснаваньня Карытас (мiласэрнасьць) Інтэрнацыяналiс». На блёку чатыры маркi з рэпрадукцыямi дэталей старажытнага малярства з Базылiкi Мацi Божай Большай (Santa Maria Maggiore).

Зьява Абрагаму трох анёлаy i гасьцiннасьць Абрагама. Мазаiкi з базiлiкi Санта Марыя Маджорэ (432—440), Рым, Італiя. Аyтар невядомы. Блёк пошты Ватыкану, выдадзены y 1990 годзе

На першай марцы бачым падарожнiкаy i Абрагама, якi сьпяшаецца iм насустрач. На другой марцы – трое гасьцей. На трэцяй – Абрагам i Сарра рыхтуюць пачастункi. Чацьвёртая марка прысьвечана спажываньню ежы. Бог у вобразе Тройцы стаy зьместам iкон, найбольш знакамiтай зь якiх зьяyляецца «Троiца», напiсаная Андрэем Рублёвым i вядомая ва yсiм сьвеце. «Троiца» Рублёва напiсана на той самы Бiблейскi сюжэт з Старога Запавету, па якому да Абрагаму прыйшлi трое Вандроyнiкаy-Анёлаy. Найбольш наблiжанай датай стварэньня «Троiцы» Андрэя Рублёва называюць 1411 або 1425—27 гады.

Сьвятая Троiца (1411). Ікона. Андрэй Рублёy (1375/80—1428). Дзяржаyная Трацьцякоyская галерэя, Масква. Марка пошты СССР, выдадзеная y 1991 годзе

Трое Анёлаy, якiя yвасабляюць трыадзiнства Бога (Айца, Сына, Сьвятога Духу), сядзяць вакол стала. У своеасаблiвым крузе, якi яны yтвараюць, разьмяшчаецца напоyненая чаша. Традыцыйна круг зьяyляyся сымбалям аб'яднаньня. Сьвятая Чаша, вакол якой сядзяць Анёлы, сымбалiзуе пакуты Хрыста – унутры сабрана кроy, што капала зь яго ран, калi ён быy укрыжаваны. Сiлуэт дрэва можа азначаць Дрэва пазнаньня з саду Эдэма, адначасова з гэтым – дуб, пад якiм адпачываy Абрагам. А будынак – царкву альбо yваход у Абрагамаy дом. Гара ж, разьмешчаная y правым верхнiм куце, становiцца сымбалям Галгофы. Анёлы апранутыя y простыя адзеньнi, за iх сьпiнамi – крылы, у руках – тонкiя кii, вакол галоy – сьвецяцца арэолы.

Троiца (15—16 ст.). Наyгародская школа. Наyгародскi дзяржаyны гiсторыка-архiтэктурны i мастацкi музэй-запаведнiк, Ноyгарад, Расiя. Блёку рошты СССР, выдадзены y 1988 годзе

Часам з «Троiцай» Рублёва параyноyваюць шагалаyскае палатно «Абрагам i Тры анёла», i гэта справядлiва, але толькi y частцы абраньня аднолькавага сюжэту. Рублёy, наyмысна прыбiраючы з сюжэту Абрагама i Сарру, раскрывае y сваёй iконе тэму траiчнасьцi, алегарычна адлюстроyваючы свайго роду партрэт Усявышняга: Бога-Айца, Бога-Сына i Бога-Сьвятога Духа.

Іншымi словамi, Рублёy прысьвяцiy сваё палатно Богу, а Шагал – чалавеку, якi мае зносiны з Богам. Хоць у карцiне «Абрагам i Тры Анёлы» Анёлы займаюць цэнтральнае месца, як i y iконе Рублёва, але Абрагам i Сарра зьяyляюцца паyнавартаснымi yдзельнiкамi падзеi. Магчыма, таму Анёлы разгорнутыя мастаком унутр палатна i зьвернутыя тварам да прабацькi. Гасьцiннасьцi y старажытных габрэяy надавалася асаблiвае значэньне. Яго трэба было аказваць кожнаму чужаземцу i падарожнiку, такi быy Закон. У адпаведнасьцi з Законам, Абрагам прыняy невядомых яму гасьцей. Шагал адлюстроyвае гэту падзею, падрабязна абстаyляючы яе дэталямi. Тут i накрыты стол, i Сарра, якая сьпяшаецца да гасьцей з стравай у руках, i сам Абрагам, гатовы выконваць жаданьнi гасьцей. На ярка пунсовым фоне зьзяюць белыя, жоyтыя, сiнiя фарбы крылаy i вопраткi Анёлаy, а iх прасьветленыя аблiччы быццам працятыя yнутраным духоyным сьвятлом. Аднак тое, што Абрагама наведалi не простыя падарожныя, ведаюць толькi гледачы карцiны, сам Абрагам знаходзiцца яшчэ y недасьведчанасьцi.

Абрагам i тры Анёла (1966). Марк Шагал (1887—1985). Нацыянальны музэй «Бiблейскае пасланьне Марка Шагала», Нiца. Блёк пошты Гранады, выдадзены y 1986 годзе

Будучы y гасьцях у Абрагама, незвычайныя госьцi апошнi раз, перад прыняцьцем важнага рашэньня, правяралi яго. Упэyнiyшыся, што яны зрабiлi правiльны выбар i менавiта гэты чалавек варты быць першым Патрыярхам Абранага Богам народу, яны адкрылiся яму. У правай верхняй частцы палатна y мэдальёне Шагал адлюстраваy гэту галоyную падзею y жыцьцi Абрагама, што адбылася yсьлед за вячэрай. Гэта падзея зьмянiла жыцьцё Абрагама-Бог заключыy зь iм вечны саюз i абяцаy у валоданьне зямлю Ханаанскаю (Ханаан – «краiна, Палаючая барвяным»; цi не адсюль гэты чырвоны калярыт карцiны?). А яшчэ Бог абяцаy Абрагаму, што менавiта ад яго адбудзецца шматлiкае нашчадзтва.

Дабравешчаньне Сары (1969). Хасэ Гурвiч (1927—1974). Марка поштаy Ізраiлю i Уругваю, выдадзеная y 2013 годзе

Абрагам зьдзiвiyся, бо Абрагаму y той час было 99 гадоy, а Сары 90 i яна была бясплодная. Каб падкрэсьлiць зьмены, якiя адбылiся y Абрагама, Бог зьмянiy яго iмя: ён атрымаy iмя Абрагам – «айцец мноства». У мэдальёне Шагал як раз i паказаy ператварэньне Абрагама. Са звычайнага чалавека ён ператварыyся y першага i старэйшага Ізраiльскага Патрыярха Абрагама.

«І сказаy Бог Абрагаму: Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе iмя ёй: Сарра (мацi мноства); Я дабраслаyляю яе i дам табе ад яе сына; дабраслаyляю яе, i пойдуць ад яе народы, i цары народаy пойдуць ад яе» (Быцьцё 17:15,16).

Мастак Хасэ Гурвiч менавiта гэтай падзеi аддаy перавагу y сваiм творы, назваyшы яго «Дабравешчаньне Сарры». Хасэ Гурвiч нарадзiyся y Лiтве, вырас у Уругваi, памёр у ЗША i пахаваны y Ізраiлi, што робiць яго сапраyды yнiвэрсальным чалавекам.

«Сарра yнутрана засьмяялася, сказаyшы: цi мне, калi я пастарэла, мець гэтую yцеху? i гаспадар мой стары» (Быцьцё 18:12).

Зьяyленьне Анёла перад Саррай (1726—1728). Джаванi Батыста Тьепола (1696—1770). Фрэска. Арцыбiскупскi палац, Удына, Італiя. Марка пошты Італii, выдадзеная y 1996 годзе

Джаванi Батыста Т'епола адлюстраваy на твары Сарры зьдзiyленьне, радасьць i y той жа час – недавер. «І сказаy Гасподзь Абрагаму: чаго гэта засьмяялася Сарра, сказаyшы: няyжо я сапраyды магу нарадзiць, калi я пастарэла? Цi ёсьць што цяжкае Госпаду? У назначаны час буду Я y цябе на другi год, i будзе y Сарры сын. А Сарра ня прызналася, а сказала: я не сьмяялася. Бо яна спалохалася. Але Ён сказаy: не, ты сьмяялася» (Быцьцё 18:13—15).

Драматычнае выпрабаваньне веры

І спраyдзiлася слова Пiсаньня: вераваy Абрагам Богу, i гэта залiчылася яму y праведнасьць, i ён названы прыяцелем Божым. (Якава 2:23)

«І паглядзеy Гасподзь на Сарру, як сказаy; i зрабiy Гасподзь Сарры, як казаy. Сарра зачала i нарадзiла Абрагаму сына y старасьцi ягонай у час, пра якi казаy яму Бог; i даy Абрагам iмя свайму сыну, якi нарадзiyся y яго, якога нарадзiла яму Сарра: Ісаак…» (Быцьцё 21:1—3). Абрагам вельмi любiy сына Ісаака i бярог яго, як зрэнку вока, таму што ведаy, што менавiта ён – корань будучага Абранага народу. Але аднойчы, каб праверыць паслухмянасьць Абрагама, Бог запатрабаваy прынесьцi Ісаака y ахвяру. «Бог сказаy: вазьмi сына твайго, адзiнага твайго, якога ты любiш, Ісаака; i iдзi y зямлю Морыя i там прынясi яго на цэласпаленьне на адной з гор, пра якую Я скажу табе» (Быцьцё 22:2).

Патрыярх накалоy дроy, пагрузiy iх на асла, узяy нож, двух хлопчыкаy i адправiyся на месца, названае яму Богам.

«Бог спакушаy Абрагама» (Быцьцё 22:1), гэта значыць правяраy. Але самае дзiyнае – гэта тое, што, зьбiраючыся падняцца на гару, дзе Абрагам плянаваy зьдзейсьнiць ахвярапрынашэньне Ісаака, ён быy упэyнены, што yсё будзе добра. Сьвятое Пiсаньне абвяшчае: «І сказаy Абрагам падлеткам сваiм: застаньцеся тут з аслом; а я i сын пойдзем туды i паклонiмся, i вернемся да вас» (Быцьцё 22:5). Іншымi словамi, Абрагам зьбiраyся вярнуцца разам з сынам.

Ахвярапрынашэньне Ісаака (1716). Джаванi Батыста Т'епола (1696—1770). Арцыбiскупскi палац, Удына. Блёк пошты Сэнт Вiнсэнт i Грэнадыны, выдадзены y 1997 годзе