скачать книгу бесплатно
Стварэньне Евы. Карцiна невядомага аyтара з царквы Сьвятога Стэфана y Лiсабоне. Марка пошты Партугалii, выдадзеная y 2012 годзе
З правага боку маркi цытата з Кнiгi Быцьця: «І стварыy Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыy яго; мужчыну i жанчыну стварыy iх. І дабраславiy iх Бог, i сказаy iм Бог: пладзецеся i множцеся, i напаyняйце зямлю i валодайце ёю, i валадарце над рыбамi марскiмi, i над птушкамi нябеснымi, i над усякай жывёлаю, што поyзае па зямлi» (Быцьцё 1:27,28).
Рафаэль стварыy сэрыю з 52 карцiн, якую называюць Бiблiяй Рафаэля. Адна зь iх паказана на марцы Парагваю.
Стварэнне Евы з рабра Адама (1519). Рафаэль Санцi (1483—1520). Музеi Ватыкана (фрэскi), Ватыкан. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1982 годзе
Цiкава, як Мiдраш (тлумачэньне вершаy Торы) апiсвае стварэньне жанчыны: «… калi Усявышнi ствараy жанчыну, то yвесь час паyтараy, што яна павiнна быць сьцiплая. Таму не зрабiy яе з вачэй, каб яна не глядзела, куды ня трэба, з рук, каб не чапала, чаго ня трэба, з ног, каб не хадзiла, куды ня варта, з мовы, каб не казала лiшняга. А рабро заyсёды закрытае рукой, ёсьць самае сьцiплае месца y целе чалавека».
Бог-Бацька немаладога выгляду з доyгай барадой укладвае «дыханьне жыцьця» у толькi што створаную Еву на фоне сельскага пэйзажу, дзе бачныя i фiгуркi некаторых жывёл.
Стварэньне Евы (1575—1580). Паола Вэранэзе (1528—1588). Мастацкi iнстытут. Чыкага. Марка пошты Манамы, выдадзеная y 1971 годзе
З нагоды 500-годзьдзя адкрыцьця фрэсак Сыкстынскай капэлы пошта Гамбii выпусьцiла блёк з выявай фрэсак Мiкеланджэла. Сярод iх-Стварэньне Евы.
Стварэньне Евы. Мiкеланджэла Буанароцi (1475—1564). Сыкстынская капэла, Ватыкан. Марка пошты Гамбii, выдадзеная y 2012 годзе
У 1977 годзе пошта Ватыкану выпусьцiла сэрыю марак з матывамi барэльефаy са старахрысьцiянскiх саркафагаy. На адной з марак паказаны фрагмэнт верхняй левай часткi, дзе знаходзiцца самая раньняя вядомая скульптура Сьвятой Тройцы: Бога Айца, Сына i Духа Сьвятога. Сьвяты Дух стаiць за тронам Бога Айца (на марцы адсутнiчае). Бацька кладзе правую руку на плячо Сына, якi знаходзiцца y акце стварэньня Евы. Паводле Бiблейскага апавяданьня, Адам ляжыць на зямлi i сьпiць. Першыя хрысьцiяне разумелi, што справа стварэньня чалавека была справай Божай любовi.
Стварэньне мужчыны i жанчыны. Барэльеф саркафагу, 300 да Р.Х. (фрагмэнт). Латынскiя музэi Ватыкану. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная y 1977 годзе
Кожны чалавек створаны па вобразу Божаму. Гэта падабенства y першую чаргу знаходзiцца y душы, бо душа зьяyляецца несьмяротнай. Справа чалавека захаваць гэта падабенства, ня зьнiшчыць душу бязбожным жыцьцём. «І стварыy Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыy яго; мужчыну i жанчыну стварыy iх» (Быцьцё 1:27). Яшчэ раз аб гэтым гаворыцца y Бiблii.
Імя мужчыны – Адам – сын зямлi, iмя жанчыны – Ева – жыцьцё – мацi yсiх людзей. Яны выйшлi з творчых рук Госпада прыгожымi i шчасьлiвымi, абласканымi Божай любоyю i магчымасьцю зносiн з Богам. Бог аддаy Адаму i Еве yсё створанае, але i даручыy адказнасьць за сьвет, якi паклiкаy да iснаваньня для чалавека.
Рай
І пасадзiy Гасподзь Бог рай у Эдэме на yсходзе, i зьмясьцiy там чалавека, якога стварыy. (Быцьцё 2:8)
«І yзяy Гасподзь Бог чалавека, якога стварыy, i пасялiy яго y садзе Эдэмскiм, каб урабляць яго i захоyваць яго» (Быцьцё 2:15). Гэта першая праява адносiн Бога да чалавека. Сад Эдэма апiсаны y Бiблii як iдэальнае месца, дзе Адам i Ева былi забясьпечаны yсiм неабходным. Іх жыцьцё было простым i нявiнным i для iх былi yсе шчадроты Эдэмскага саду.
Чатыры стыхii-Зямля (Рай зямны), 1607—1608. Ян Брэйгель Старэйшы (1568—1625). Люyр, Парыж. Маркi пошты Конга, выдадзеныя y 1973 годзе
Мастак Ян Брэйгель Старэйшы атрымаy мянушку «Аксамiтны» з – за незвычайнай прыгажосьцi яго палiтры, а «Райскi» – таму што напiсаy больш за сто прац з райскiмi краявiдамi. У Брэйгеля Бог не глядзiць на зямлю з далёкiх нябёсаy, а знаходзiцца y кожнай частачцы адзiнага мэханiзму Сусьвету. На першай марцы бачым постацi Адама i Евы, якiм Бог паказвае сад у Эдэме – месца вечнага дасканалага жыцьця y таварыстве з Богам, у шчасьцi, у гармонii з прыродай, некранутага часам i сьмерцю. На другой марцы гiена кормiцца расьлiнамi, таму ёй ня трэба забiваць iншых зьвяроy. На трэцяй марцы пантэра лашчыцца зь iльвом.
Ужо некалькi гадоy фiлятэлiстычная служба Ізраiля выдае маркi на аснове дзiцячых малюнкаy.
У вынiку зьявiлася сэрыя марак «Дзецi малююць Бiблiю», на адной зь якiх «Адам i Ева».
Адам i Ева. Ітай Коэн. Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1994 годзе
Людзi задаюцца пытаньнем, дзе знаходзiyся Эдэмскi сад? Выказваюцца розныя варыянты. Але трэба разумець, што Рай – гэта сымбаль жыцьця разам з Богам, у Яго таварыстве. Настрой сумеснага жыцьця з Богам цудоyна адлюстраваны на адным з габэленаy з 16 веку «Гiсторыя раю», на якiм адлюстраваныя сцэны: Стварэньне Адама, Стварэньне Евы, Забаронены плод, Бог знаёмiць Адама i Еву з Раем, Першародны грэх, Выгнаньне з Раю.
Бог знаёмiць Адама i Еву з раем. Фрагмент габелена, 16 век. Вавельскi замак, Кракаy. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 1970 годзе
Бог у выглядзе пачцiвага старца па – прыяцельску размаyляе з Адамам i Еваю, паказваючы Дрэва Жыцьця.
Вiтраж з выявай Дрэва Жыцьця y францысканскай каплiцы y Сарбуре – самае вялiкае Вiтражнае акно, выкананае Маркам Шагалам у Эyропе (вышыня 12 мэтраy, шырыня 7,5 мэтраy; вагою 900 кг, 13 000 кавалачкаy шкла). Марк Шагал казаy: «Вiтраж зьяyляецца празрыстай сьцяной памiж маiм сэрцам i сэрцам сьвету». Аснову yсёй кампазыцыi вiтража складае велiзарнае маляyнiчае Дрэва Жыцьця, больш падобнае на пышны букет кветак.
Шагал робiць акцэнт на незвычайнай прыгажосьцi Райскага дрэва, якое, паводле Сьвятога Пiсаньня, зьяyляецца цэнтрам Раю: «І выгадаваy Гасподзь Бог зь зямлi кожнае дрэва прыемнае з выгляду i добрае y ежу, i дрэва жыцьця пасярод раю, i дрэва спазнаньня дабра i зла» (Быцьцё 2:9).
Сьвет. Фрагмэнт вiтражу (1974—1976). Францысканская каплiца y Сарбуры. Марк Шагал (1887, г. Вiцебск, Беларусь – 1985, Сэн-Поль-дэ-Ванс, Францыя). Блёк пошты Францыi, выдадзены y 2017 годзе
На фоне Дрэва Жыцьця на блёку дзьве маркi. На верхняй – выява Адама i Евы з гэтага ж вiтражу.
Але, акрамя выгадаy, Адам i Ева атрымалi даручэньне: «І yзяy Гасподзь Бог чалавека, якога стварыy, i пасялiy яго y садзе Эдэмскiм, каб урабляць яго i захоyваць яго» (Быцьцё 2:15). І забарону: «І наказаy Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва y садзе ты будзеш есьцi; а з дрэва спазнаньня дабра i зла, ня еж зь яго; бо y дзень, калi ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш» (Быцьцё 2:16,17).
На нiжняй марцы блёку фрагмэнт карцiны Марка Шагала Рай (1961). Адам i Ева, моцна абняyшыся i, як быццам утвараючы адзiнае цела з двума рукамi i трыма нагамi, вось-вось парушаць забарону, зьведаюць забаронены плён Дрэва спазнаньня дабра i зла, што павiнна зробiць iх «роyнымi» Богу.
Мiж волi прыходзяць на думку словы прыгожага Псальму 8: «Калi я гляджу на нябёсы Твае, – твор Тваiх рук, на месяц i зоркi, якiя Ты паставiy, што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, i сын чалавечы, якога наведваеш Ты? Нядужа Ты зьменшыy яго перад анёламi: славаю, гонарам увянчаy яго; паставiy яго yладаром над творамi рук Тваiх; пад ногi паклаy яму yсё: валоy i авечак усiх, i польных зьвяроy гэтак сама, птушак нябесных i рыбiн марскiх, усё, што праходзiць марскiмi шляхамi. Госпадзе Божа наш! Якое велiчнае iмя Тваё па yсёй зямлi!» (Псалтыр 8:4—10).
Зло yвайшло y гэты цудоyны сьвет у выглядзе зьмея, якi прывабiy Еву, кiдаючы выклiк забароне, есьцi плод з Дрэва пазнаньня. Пакараньне за гэты yчынак было хуткiм i жорсткiм. «Бог стварыy чалавека для нятленьня i зрабiy яго чынам вечнага быцьця Свайго; але зайздрасьцю д'ябла yвайшла y сьвет сьмерць, i зазнаюць яе якiя належаць да надзелу яго» (Кнiга Прыпавесцяy Саламонавых 2:24).
Грэх
А таму, як праз аднаго чалавека грэх увайшоy у сьвет, i праз грэх – сьмерць, так i сьмерць перайшла ва yсiх людзей, бо y iм усе зграшылi. (Да Рымлянаy 5:12)
Зьмясьцiyшы людзей у Эдэмскiм садзе Бог устанавiy маральны парадак, акрэсьлiy, што ёсьць добрае i што ёсьць злое. Ён асьцерагае iх, што зьмена yсталяваных правiл прывядзе да згубы. «І наказаy Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва y садзе ты будзеш есьцi; а з дрэва спазнаньня дабра i зла, ня еж зь яго; бо y дзень, калi ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш» (Быцьцё 2:16,17). Але y парушэньне yсталяванага парадку yступае Сатана.
На полi марачнага лiста ва yсёй сваёй красе намаляваны Райскi сад. Яго прыгажосьць як бы вобразна паказвае, ад чаго рызыкуюць адмовiцца Адам з Еваю.
Адам i Ева. Марачны лiст пошты Ізраiлю з сэрыi «Бiблейскiя гiсторыi», выдадзены y 2010 годзе
Сатана y выглядзе зьмея спачатку сее сумнеy у праyдзiвасьцi забароны, дадзенай Богам: «І сказаy зьмей жанчыне: цi сапраyды сказаy Бог: ня ежце нi зь якога дрэва y раi?» (Быцьцё 3:1). Атрымаyшы адказ, зьмей ня толькi падвяргае сумненьню дабрату Бога, але стараецца зьмянiць сутнасьць уяyленьня аб Богу y Евы. «І сказаy зьмей жанчыне: не, не памраце; але ведае Бог, што y дзень, калi вы скаштуеце iх, адамкнуцца вочы вашыя, i вы будзеце, як багi, якiя ведаюць дабро i зло» (Быцьцё 3:4,5). Сатана замест падпарадкаваньня Богу абяцае «свабоду». Спакуса пачынае дзейнiчаць.
Адам i Ева (1509—1511). Фрагмент фрэскi. Рафаэль Санцi (1483—1520). Станца дэла Сеньятура, Ватыкан. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1982 годзе
Зьмей, абкруцiyшыся вакол «Дрэва пазнаньня дабра i зла», ператвараецца y верхняй частцы y падабенства чалавека, каб улатвiць выкананьне сваёй задумы. Адам i Ева як бы абмяркоyваюць прапанову зьмея… Адам i Ева яшчэ ня вырашылi, што рабiць зь яблыкам, але зьмей упэyнены, што яго задума спрацавала.
Падзея, якая зьмянiла лёсы чалавецтва, стала адной з найпапулярнейшых тэмаy для мастацтва.
Лукас Кранах Старэйшы стварыy каля 50 малюнкаy гэтага сюжэту, яны захоyваюцца y галерэях Лёндана, Бэрлiна, Прагi, Антвэрпэна. Ева yпэyнена трымае яблык, але Адам чамусьцi чухае галаву… Штосьцi ня так. Зьявiyся сорам голага цела, таму y руках Адама i Евы галiнкi, якiмi яны прыкрываюцца.
Адам i Ева (1528). Дыпцiх (фрагмэнт). Лукас Кранах Старэйшы (1472—1553). Уфiцы, Флярэнцыя. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1973 годзе
Па праyдзе y Бiблii не гаворыцца, што забаронены плод гэта яблык, як i не названыя iмёны першых людзей. Гэта плён чалавечай фантазii, спроба зразумець i yявiць тыя падзеi, што апiсаныя y Бiблii. Так сталася, што y хрысьцiянстве яблык – забаронены плод з Дрэва Пазнаньня дабра i зла – стаy сымбалям спакусы, недазволенага (забароненага) плёну i дзеi.
Пошта Мiкранэзii, рыхтуючыся да Мiжнароднай выставы марак «Ізраiль» 98» – Тэль – Авiy, выпусьцiла шэраг маляyнiчых блёкаy на тэму: «Ізраiль – Старазапаветныя гiсторыi».
Адам i Ева. Блёк пошты Мiкранэзii з сэрыi «Ізраiль-Старазапаветныя гiсторыi», выдадзены y 1998 годзе
«Грэхападзеньне» Хуга ван дэр Гуса частка Венскага дыптыху «Грэхападзеньне i выратаваньне чалавека».
Грэхападзеньне (1470). Хуга ван дэр Гус (1420—40 – 1482). Музей гiсторыi мастацтваy. Вена. Марка пошты Манамы, выдадзеная y 1973 годзе
Зьмей з жаночым тварам i целам яшчаркi з нецярпеньнем чакае фiналу яго пляну. Паводле апакрыфiчнага Эвангельля Сьвятога Варнавы, калi спакусьнiк быy пракляты, Сьвяты Мiхаiл адрэзаy яму рукi i ногi, тым самым атрымаyшы вядомую сёньня зьмяю без канечнасьцей. Бог таксама адабраy у яго сiлу чалавечай гаворкi, раскалоyшы яго язык, так што пасьля гэтага ён мог толькi шыпець.
У Яна Брэйгеля намаляваны момант непасрэдна перад ужываньнем забароненага плёну. Адам i Ева пад Дрэвам пазнаньня дабра i зла. Малпа, якая кусае яблык, сымбалiзуе грэх. i Вiнаград у лiстоце ззаду Адама i Евы сымбалiзуе сьмерць Хрыста на крыжы i вiно, як Яго кроy. На карцiне шмат розных сымбалiчных жывёл, якiх няма на марцы.
Эдэмскi сад з грэхападзеньнем чалавека (1615). Дэталь. Ян Брэйгель Стары (1568—1625) i Пiцер Паyль Рубенс (1577—1640). Мастацкi музэй Маyрыцхейса y Гаазе, Нiдэрлянды. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1978 годзе
У сьвятле, колеру слановай косьцi спакойная сцэна пары прыгожых людзей. Але Ева тут – увасабленьне спакусы: яна прыцiскаецца да Дрэва пазнаньня, а яе рукi працягваюць лiнiю зьмея, якi спускаецца зьверху. На заднiм пляне, справа, сцэна трагiчнана эпiлёгу чалавечага непадпарадкаваньня Боскай волi.
Адам i Ева (1550). Тынтарэта (1519—1594). Галерэя Акадэмii y Венецыi. Марка пошты Манамы, выдадзеная y 1971 годзе
У далечынi бачым вогненнага Анёла, якi гонiць Адама i Еву y далёкiя пустынныя пагоркi i раyнiны. Зь Евай адбываецца згубная перамена: «І yбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, i што яно прыемнае вачам i панаднае, бо дае веды; i yзяла пладоy зь яго i ела; i дала таксама мужу свайму, i ён еy» (Быцьцё 3:6). У Эдэмскiм садзе нiчога не зьмянiлася, але y Адама i Евы зьмянiyся стан душы.
На карцiне Якаба Ёрданса не выглядае, што зьмею цяжка было спакусiць Еву i Адама. Адам працягнуy руку да галiнкi з яблыкамi, якую падае зьмей разам з Еваю. Хоць выраз твару y яго трывожны. І нiшто ня сьведчыць аб тым, што y гэтае iмгненьне вырашаецца лёс чалавецтва.
Падзеньне чалавека (1630). Якаб Іорданс (1593—1678). Музэй выяyленчых мастацтваy, Будапешт. Марка пошты Манамы, выдадзеная y 1971 годзе
Ева хоча пакаштаваць яблык.
Адам i Ева (1597). Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1640). Музэй Рубенса, Антвэрпэн. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1976 годзе
Але Адам на карцiне Рубенса зусiм не такi yпэyнены, што гэта правiльна. Яго жэст выказвае засьцярогу.
На карцiне Лукаса Кранаха Старэйшага Адам i Ева знаходзяцца y Эдэмскiм садзе каля Дрэва пазнаньня. Ева yжо сарвала яблык i падае яго Адаму. Адам бярэ, але y задуменьнi чухае патылiцу. Што рабiць?
Адам i Ева. 1526 г. Лукас Кранах Старэйшы. Галерэя Інстытута Курта, Лёндан. Марка пошты Манамы, выдазеная y 1971 годзе
Сорак шэсьць мэдальёнаy, кожны зь якiх зьмяшчае мiнiяцюрныя iлюстрацыi гiсторый з Бiблii, разьмешчана на блёку пошты Ізраiлю, эмiтаваным у 1985 годзе. Марка y левым нiжнiм куце паказвае Адама, Еву i зьмея на «Дрэве пазнаньня дабра i зла». На блёку y першым радку зьверху наступныя мэдальёны: Адам i Ева i зьмей; Адама i Еву выгналi з Раю; Каiн, якi забiвае Авэля; Ноеy каyчэг; Ной пасадзiy вiнаграднiк; Вавiлонская вежа. Радок другi: Зьнiшчэньне Садома i Гаморы; Абрагам ахвяруе Ісаака; Ісаак дабраславiy Якуба; Ісаy вяртаyся з пагонi; Сон Якуба; Якаy змагаецца з Анёлам. Габрэйскiя лiтары y сярэдзiне yтвараюць слова «Bereszit», што значыць «На пачатку». Гэта першыя словы Кнiгi Быцьця, а значыць i yсёй Бiблii. Увесь блёк гэта рэпрадукцыя старонкi iлюстраванага выданьня Бiблii з 13 веку, створанай у Германii. Бiблiя носiць назву «Biblia Schockena» i знаходзiцца y iнстытуце Шокена y Ерусалiме.
Бiблiя Шокена (1290). Ілюстрацыя. Блёк пошты Ізраiлю, выдадзены y 1985 годзе
Варта бачыць розьнiцу памiж першародным грахом нашых прабацькаy Адама i Евы i першародным грахом, якi атрымалi y спадчыну yсе мы. У першым выпадку гэта – зьдзейсьнены першародны грэх, а y другiм – атрыманы. Першародны грэх, у якiм нараджаюцца yсе людзi, – гэта стан пазбаyленасьцi першароднай сьвятасьцi i праведнасьцi. Гэты грэх атрыманы намi, а не зьдзейсьнены; гэта – стан ад нараджэньня, а не асабiсты yчынак. Па прычыне адзiнства роду чалавечага, ён перадаецца ад Адама да нашчадкаy разам з чалавечай прыродай, не перайманьнем, але працягам роду. Гэтая перадача застаецца таямнiцай, якую мы не можам да канца зразумець.
«Нiжэй намалявана, як Адам у адказ на yгаворы напоyжанчыны – напоyзьмяi прымае праз яблык уласную i нашу пагiбель. Там жа намалявана выгнаньне яго i Евы з раю, i y постацi анёла паказана, з якой велiччу i высакароднасьцю выконваецца загад разгневанага yладара, а y позе Адама i горыч зробленага граху, i страх сьмерцi, у той час як у жонкi яго сорам яе, прынiжэньне i раскаяньне бачныя y тым, як яна абхапiла сябе рукамi, як яна прыцiскае пальцы да далоняy, як яна паварочвае галаву да анёла, апусьцiyшы шыю сваю да грудзей, бо страх адплаты вiдавочна перамагае y ёй надзею на Боскую Мiласэрнасьць» – напiсаy Джорджа Вазары – iтальянскi жывапiсец, архiтэктар i пiсьменьнiк, аyтар знакамiтых «Жыцьцяпiсаy».
Спакуса i выгнаньне з раю. Фрэска столi Сыкстынскай капэлы (1508—1512). Мiкеланджэла (1475 – 1564). Блёк пошты Грэнады Карыаку i Пцi- Марцiнiкi, выдадзены y 2014 годзе
На фрэсцы Мiкеланджэла велiчная y сваёй пераможнай прыгажосьцi Ева y сцэне «Грэхападзеньня», з накiраваным да Дрэва пазнаньня поглядам, i якая яна скурчаная, прыгнечаная, зьнябожаная – у «Выгнаньнi з раю». Вiна не yскладзена толькi на Еву. Адам таксама цягнецца да забароненага плёну Дрэва пазнаньня дабра i зла.
Вынiкi парушэньня Запаведзi Божай
І выгнаy Адама, i паставiy на yсходзе каля саду Эдэмскага херувiма i палымяны меч, якi сам паварочваyся, каб ахоyваць дарогу да дрэва жыцьця. (Быцьцё 3:24)
Адразу пасьля парушэньня Божай забароны Адам i Ева пераканалiся, што засталiся падманутымi. «І адамкнулiся вочы y iх абаiх, i yведалi яны, што голыя, i сшылi смакоyныя лiсьцiны, i зрабiлi сабе апаяскi». (Быцьцё 3:7). Нагата сымбалiзуе прынiжэньне i зьнеславеньне… Перад правiннасьцю Адам i Ева адчувалi сябе шчасьлiвымi i y прысутнасьцi Бога. Цяпер, пачуyшы крокi Бога, Адам схаваyся. Бог шукае яго i навязвае зь iм размову. Адам паводзiцца зусiм не па – мужчынску, перакладаючы yсю вiну на Еву. Ева паводзiцца лепей, яна з шкадаваньнем прызнае сваю вiну: «зьмей змусiy мяне, i я ела» (Быцьцё 3:13).
Наступае пакараньне. Першым пакараны зьмей. «І сказаy Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабiy гэта, пракляты ты перад усiм быдлам i перад усiмi жывёламi польнымi; ты будзеш хадзiць на чэраве тваiм, i будзеш есьцi пыл ва yсе днi жыцьця твайго» (Быцьцё 3:14). Затым пакараньне атрымлiвае жанчына: «Жонцы сказаy: множачы памножу скруху тваю y цяжарнасьцi тваёй; у хворасьцi будзеш нараджаць дзяцей; i да мужа твайго цяга твая, i ён будзе валадарыць над табою» (Быцьцё 3:16). Без пакараньня не застаyся i Адам: «У поце твару твайго будзеш есьцi хлеб, пакуль ня вернешся y зямлю, зь якое ты yзяты; бо пыл ты i y пыл вернешся» (Быцьцё 3:19).
На марцы Чэхаславакii зьмешчана рэпрадукцыя фрагмэнту iконы 16 веку з музэю y Бардэюве. Адам i Ева выслухваюць прыгавор Бога.
Выгнаньне прабацькоy з Раю. Ікона 16 в. Марка пошты Чэхаславакii, выдадзеная y 1970 годзе
Але найбольшым пакараньнем выгнаньня з Раю стала немагчымасьць далейшага знаходжаньня y таварыстве з Богам.
Марка Парагваю паказвае фрагмэнт фрэскi Мiкеланджэла з Каплiцы Сыкстынскай: «І выгнаy Адама, i паставiy на yсходзе каля саду Эдэмскага херувiма i палымяны меч, якi сам паварочваyся, каб ахоyваць дарогу да дрэва жыцьця» (Быцьцё 3:24).
Адам абараняе сябе ад чароyнага мяча Анёла, адкiдваючы рукi назад, i зьнябожылася y адчаi Ева…
Выгнаньне з Раю. Фрэска Сыкстынскай капэлы (1508—1512). Мiкеланджэла (1475 – 1564). Картмаксiмум пошты Парагваю, выдадзены y 1975 годзе
Гэтага Анёла бачым на блёку Гамбii.
Стварэньне Сьвету i Выгнаньне з Раю (1445). Джаванi дзi Паола (1403—1482). Музэй Мэтрапалiтэн. Блёк пошты Гамбii, выдадзены y 1995 годзе
Зьмест карцiны супадае з бачаньнем Раю, апiсанага флярэнтыйскiм паэтам Дантэ y «Боскай камэдыi». Сусьвет паказаны як нябесны глёбус з Зямлёй у цэнтры, акружанай канцэнтрычнымi коламi y адпаведнасьцi з канцэпцыяй Пталямея. Творца, Якога нясуць серафiмы над Райскiм садам, паказвае на створаны iм Сусьвет. Прырода Раю сымбалiзуе чысты i беззаганны стан чалавека да грэхападзеньня. Адам i Ева выганяюцца з Райскага саду Анёлам, чыё чалавечае аблiчча сымбалiзуе яго спачуваньне.
Пасьля сур'ёзных прац можа варта зьвярнуць увагу на маляyнiчы блёк, больш падобны на кадар з мультфiльму.
Выгнаньне Адама i Евы з Раю. Блёк пошты Мiкранэзii з сэрыi «Ізраiль-Старазапаветныя гiсторыi», выдадзены y 1998 годзе
Поyнай сымбаляy i загадак зьяyляецца карцiна Еранiмуса Босха «Воз сена». Левая створка трыпцiха прысьвечана тэме грэхападзеньня Адама i Евы. Яна yключае чатыры эпiзоды з Кнiгi Быцьця. У верхнiм левым куце Бог стварае жанчыну з рабра Адама. У цэнтры – Дрэва пазнаньня дабра i зла. Яго ствол абвiвае зьмей, якi падае Еве забаронены плён. Унiзе Архангел з мячом выганяе Адама i Еву з Раю. Босх зьвязаy грэхападзеньне Адама i Евы з зрыньваньнем збунтаваных паyшых анёлаy. Уверсе створкi намаляваныя зiхатлiвыя нябёсы, зь якiх сыплюцца, нiбы дождж, анёлы. Па меры таго, як яны падаюць, у iх застаецца yсё менш анёльскага – яны ператвараюцца y насякомых, у саранчу. Ад гэтага i Эдэм ужо не выглядае такiм райскiм.
Воз сена (1500—1502). Іеранiмус Босх (1450—1516). Музэй дэль Прада y Мадрыдзе. Блёк Лiбэрыi, выдадзены y 2017 годзе
Пэйзаж выклiкае трывогу. У сцэне з Арханёлам Ева, гатычны выгнутая, з падоyжанымi прапорцыямi, ужо адвярнулася ад нябеснага вечнага жыцьця i глядзiць на цэнтральную частку трыпцiха. Яна, нiбы рыхтуючыся прыняць свой зямны лёс, бачыць усе наступствы першароднага граху, паколькi справа, вакол воза з сенам, разгорнутая yсёабдымная панарама чалавечага вар'яцтва.
Творца не пакiнуy чалавецтва без надзеi. Ён вымавiy прароцтва аб тым, што семя жонкi yразiць галаву зьмея: «i варожасьць пакладу памiж табою i памiж жанчынаю, i памiж семем тваiм i памiж семем яе; яно будзе бiць цябе y галаву, а ты будзеш джалiць яго y пяту» (Быцьцё 3:15).
На пярэднiм пляне Анёл прыступiy да Божага пляну пазбаyленьня чалавецтва ад наступстваy спадчыннага граху. Але y цёмнай далечынi за крыламi Анёла дзьве маленькiя фiгуркi, якiх гонiць Анёл – напамiн аб выгнаньне з Раю Адама i Евы.
Дабравешчаньне. Марка пошты Латвii, выдадзеная y 2003 годзе
Мы можам пазбавiцца ад наступстваy спадчыннага граху i атрымаць тое, што страцiлi Адам i Ева, – вечнае жыцьцё. «Бо так палюбiy Бог сьвет, што аддаy Сына Свайго Адзiнароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загiнуy, а меy жыцьцё вечнае» (Паводле Яна 3:16).
У хрысьцiянстве раскрываецца новы сэнс Раю, як «Валадарства нябеснага», угатаванага ад пачатку сьвету, страчанага з-за грэхападзеньня людзей, i зноy адкрытага yсiм людзям у вынiку перамогi Ісуса Хрыста над пеклам.
Ватыканская марка з нагоды наблiжэньня Юбiлейнага году, якi агалашаецца праз кожныя 25 год, паказвае крыж Хрыста, як новае Дзерава жыцьця. З-пад крыжа, як у Садзе Эдэмскiм, выцякаюць чатыры ракi. Маюць напаyняць жывою вадою збаyленьне, прынесенае праз мукi, сьмерць i паyстаньне з мёртвых Ісуса. Дзьве сарны каля крыжа адсылаюць да Псалтыры: «Як сарна iмкнецца да водных патокаy, так душа мая iмкнецца да Цябе, Божа!» (Псалтыр 42:2)
Дзерава жыцьця. Мазаiка. Базылiка Сьвятога. Яна на Латэране Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1974 годзе
Першапачатковае мiнулае i канчатковая будучыня злучаюцца y iдэi Раю. Можна сказаць, што гэта Рай пасьля пекла, пасьля вопыту зла i свабоднага адхiленьня спакусы. Дастойныя yспадкуюць Рай пасьля зямной сьмерцi i yваскрасеньня y новай сьветабудове, не ведаючы нi хвароб, нi тугi, нi yздыханьня, адчуваючы няспынную радасьць i шчасьце. «І yтрэ Бог кожную сьлязiну з вачэй iхнiх, i сьмерцi ня будзе yжо; нi плачу, нi енку, нi хваробы yжо ня будзе; бо ранейшае прайшло» (Адкрыцьцё 21:4).
Каiн i Авель
…калi ня робiш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабiць цябе да сябе, але ты пануй над iм. (Быцьцё 4:7)
Ішоy час жыцьця Адама i Евы па-за Раем. «Адам спазнаy Еву, жонку сваю; i яна зачала, i нарадзiла Каiна, i сказала: здабыла я чалавека ад Госпада» (Быцьцё 4:1). Гэта значыць, што Бог непасрэдна yдзельнiчае y нараджэньнi новага чалавека: як тлумачыць старажытная традыцыя, ужо y той момант, калi y целе мацi толькi завязваецца «кропелька» новага жыцьця, Бог удзiмае y гэтую «кропельку» новую душу, i гэтая, здаецца, яшчэ зусiм неаформленая, аморфная «кропелька» ёсьць душою жывою з пункту гледжаньня рэлiгiйнай сьвядомасьцi, i забiваць яе, нават на самых раньнiх стадыях цяжарнасьцi, – цяжкi грэх перад Богам. Такiм чынам, кожнае дзiця, што зьяyляецца на сьвет, ёсьць у высокiм сэнсе дзiцём Божым, i кожнаму Бог дае душу, здольную процiстаяць злу.
З першымi дзецьмi зьвязаная найвялiкшая трагедыя першай чалавечай сям'i – сумны вынiк адыходу ад Бога. Першавобразам сьвядомага злачынства i амаль абсалютнага граху i становiцца y Бiблii Каiн.
«І яшчэ нарадзiла брата ягонага, Авеля. І быy Авель пастух авечак, а Каiн быy земляроб» (Быцьцё 4:2).
Першыя працы Адама i Евы (1650—52). Алонса Кано (1601 – 1667). Поллак-хаyс, Глазга. Марка пошты Гвiнеi, выдадзеная y 2012 годзе
Навукоyцы – бiблiёлягi y адзiн голас сьцьвярджаюць, што прыпавесьць пра Каiна i Авеля – адзiн з найцяжэйшых для тлумачэньня тэкст Пiсаньня. Бо yсе падзеi, якiя y ёй адбываюцца, ня маюць мэтавага тлумачэньня. Не даюць адказу на пытаньне: чаму?