скачать книгу бесплатно
Элiязэр i Рэбэка ля студнi (1653). Якаy Хогерс (1614 – 1660). Эрмiтаж. Марка пошты Грэнады Карыяку i Петыт-Марцiнiкi, выдадзеная y 2003 годзе
Бiблейская сцэна, напiсаная Джаванi Пьяцета нагадвае пастырскую iдылiю, слуга Абрагама Элiязэр сустракае Рэбэку ля студнi. Яна прапануе яму ваду, а потым непрыкметна прымае падарункi, якiя Абрагам паслаy разам з Элiязэрам для сваёй будучай нявесткi. Джаванi Пьяцета акцэнтаваy наступны момант бiблейскай гiсторыi, калi Элзiязэр падарыy Рэбэцы завушнiцы i запясьцi, тым самым паведамiyшы ёй волю Бога на яе шлюб з Ісаакам.
Рэбэка i Элiязэр ля калодзежа (1740). Джаванi Батыста Пьяцета (1683—1754). Мастацкi музэй Брэра y Мiлане (Італiя). Марка пошты Сан-Марына, выдадзеная y 2004 годзе
«Яна сказала: пi, гаспадару мой. І адразу апусьцiла збанок свой на руку сваю i напаiла яго. І, калi напаiла яго, сказала: я пачну чэрпаць i вярблюдам тваiм, пакуль не нап'юцца yсе» (Быцьцё 24:18,19).
Рэбэка i Элiязэр (1660). Барталамэ Мурыльё (1617—1682). Музэй Прада. Картмаксiмум пошты Руанды, выдадзены y 1967 годзе
Элiязэр пакланiyся Богу, Якi прывёy яго да патрэбнага месца. У доме, дзе жыла Рэбэка, Элiязэр распавёy пра жыцьцё Абрагама i навошта ён прыйшоy.
«І паклiкалi Рэбэку i сказалi ёй: цi пойдзеш з гэтым чалавекам? Яна сказала: пайду. І пусьцiлi Рэбэку, сястру сваю, i кармiцельку яе, i раба Абрагамавага, i людзей ягоных. І дабраславiлi Рэбэку i сказалi ёй: сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч, i хай валодаюць нашчадкi твае жытлiшчамi ворагаy тваiх…» (Быцьцё 24:58—60). Элiязэр зрабiy усiм багатыя падарункi i на наступны дзень Павёз яе да Абрагама i Ісаака.
Дома iх чакаy Ісаак. З першай сустрэчы яны пакахалi адзiн аднаго.
Габрэйская нявеста (1665). Рэмбрандт (1606—1669). Рейксмузэум, Амстэрдам. Картмаксiмум пошты Бурундзi, выдадзены y 1968 годзе
«Габрэйская нявеста» – адна з апошнiх i самых загадкавых карцiн Рэмбрандта. Адзеньне персанажаy падобнае на старадаyнюю, бiблейскую, таму y якасьцi назвы прапаноyвалiся «Артаксеркс i Эсфiр», «Якаy i Рахiль», «Абрам i Сарра», «Ваоз i Рут». Але канчаткова абрана была назва «Ісаак i Рэбэка». «Габрэйская нявеста», лiрычная i рамантычная, пяшчотная i загадкавая, паказвае yсяго толькi адносiны сямейнай пары, поyныя пачуцьця i ласкi.
Вiнцэнт Ван Гог казаy, што аддаy бы дзесяць гадоy свайго жыцьця за магчымасьць праседзець два тыднi перад гэтай карцiнай з адным толькi боханам хлеба.
Сустрэyшы Рэбэку, Ісаак ажанiyся на ёй. Атрымаyшы каханую жонку, суцешыyся Ісаак у смутку па сваёй мацi (Быцьцё 24). Рэбэка выйшла замуж за Ісаака i тры цуду, якiя адбылiся пры жыцьцi Сарры, былi адноyленыя. Калi Рэбэка запальвала сьвечкi y пятнiцу yвечары, то яны гарэлi цэлы тыдзень; хлеб, якi яна пякла, заставаyся сьвежым ад тыдня да тыдня; i воблака славы парыла над яе шатром.
Сюжэт наступнай карцiны нагадвае Бiблейскую гiсторыю.
Быy голад i Ісаак перасялiyся y царства Авiмэлэха, цара Фiлiстымскага, у Герар.
Рэбэка i Ісаак. Блёк пошты Мiкранэзii, выдадзены y 1998 годзе
«Жыхары месца таго спыталiся пра жонку ягоную, i ён сказаy: „гэта сястра мая“, бо баяyся сказаць: „жонка мая“, каб не забiлi мяне, думаy ён, жыхары месца гэтага за Рэбэку, бо яна прыгожая з выгляду. Але калi yжо шмат часу ён там пражыy, Авiмэлэх, цар Фiлiстымскi, паглядзеy у акно, убачыy, што Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю. І паклiкаy Авiмэлэх Ісаака i сказаy: вось, гэта жонка твая: як жа ты сказаy: яна сястра мая? Ісаак сказаy яму: бо я думаy, каб жа не памерцi мне дзеля яе. Але Авiмэлэх сказаy: што гэта ты зрабiy з намi? адзiн з народу ледзь не злучыyся з жонкаю тваёю, i ты yвёy бы нас у грэх. І даy Авiмэлэх загад усяму народу, сказаyшы: хто кране гэтага чалавека i жонку ягоную, той аддадзены будзе сьмерцi» (Быцьцё 26:7—11).
Сказаныя Рэбэцы словы на дарогу, калi яна адпраyлялася з бацькоyскага дома y дом Ісаака, «сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч» (Быцьцё 24:60), да гэтага часу паyтараюцца рабiнамi нявестам на габрэйскiх вясельлях.
Падман
…дык, зграшыyшы i зрабiyшыся вiнаватым, ён павiнен аддаць узятае, што yкраy… (Лявiт 6:4)
Ісаак i Рэбэка мелi двух сыноy-блiзьнюкоy. Першым нарадзiyся Ісаy. «Потым выйшаy брат ягоны, трымаючыся рукою сваёю за пяту Ісава; i дадзена яму iмя: Якаy. Дзецi вырасьлi; i стаy Ісаy чалавекам спрытным у ловах зьвера, чалавекам палёy; а Якаy чалавекам рахманым, жыхаром намётаy. Ісаак любiy Ісава, бо дзiчына была да смаку яму; а Рэбэка любiла Якава» (Быцьцё 25:26—28).
І здарылася адна з тых «брыдкiх» гiсторый, якiмi мае шмат Сьвятое Пiсаньне. Аднойчы, калi стомлены i галодны Ісаy вярнуyся дадому, ён убачыy, што Якаy зварыy чырвоную сачыyку, i папрасiy у брата трохi гэтай сачыyкi. «А што ты мне дасi наyзамен, калi я дам табе сачыyкi? Прадай мне цяпер жа сваё першародзтва» (Быцьцё 25:31). Вiдавочна, паляваньне y гэты дзень у Ісава не была пасьпяховым i ня было чым заплацiць брату за страву. Ісаy у адказ засьмяяyся – i толькi?! Ён быy малады i рашучы, удачлiвы y паляваньнi i ва yсiх справах; ён не сумняваyся, што заyсёды зможа здабыць сабе пражытак i жыць на тое, што здабудзе сам, i няма y яго неабходнасьцi чакаць бацькоyскай спадчыны, i бацька яшчэ здаровы i памiраць не зьбiраецца… А цяпер ён жудасна галодны… Ды прападзi яно – гэта права першародзтва! І Ісаy прадаy сваё права першародзтва брату за мiску чырвонай сачавiчнай полiyкi. Пра гэты выпадак ведала Рэбэка i яна яго выкарыстала разам з Якавам, калi надышоy час дабраслаyленьня. Рэбэка вырашыла падмануць мужа i зрабiць спадчыньнiкам любiмага сына – Якава.
Стары, сьляпы i нямоглы Ісаак паклiкаy Ісава i папрасiy яго згатаваць бацьку добры абед з дзiчыны i тады ён атрымае бацькоyскае бласлаyленьне. А Рэбэка паклiкала Якава i загадала яму як мага хутчэй прынесьцi двух маладых ягнят з блiжэйшага статка, хутка прыгатавала зь iх страву, якую хацелася зьесьцi Ісааку, i загадала Якаву аднесьцi гэтую страву бацьку, i сказаць, што ён – Ісаy, якi прыйшоy з паляваньня i падрыхтаваy любiмую страву бацькi. Якаy спалохаyся i «сказаy Рэбэцы, мацi сваёй: Ісаy, брат мой, чалавек касматы, а я чалавек гладкi; можа стацца, абмацае мяне бацька мой, i я буду y вачах у яго ашуканец i навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне. Мацi ягоная сказала яму: на мне хай будзе праклён твой…» (Быцьцё 27:11—13). «Не бойся, сынок» – сказала Рэбэка – «мы апранем цябе y вопратку Ісава, а рукi i шыю абгорнем скурай казьлянят: бацька памацае, i паверыць, што гэта валасатыя рукi i шыя Ісава».
Дабраславеньне Якава Ісаакам (1638). Гаверт Флiнк,. Рыксмузэум, Амстэрдам. Блёк пошты краiны Антыгуа i Барбуда, выдадзены y 2000 годзе
На карцiне Гаверта Флiнка намаляваны момант падману Якавым сьляпога бацькi. Падбадзёрваны маткаю, ён атрымлiвае дабраславеньне, а разам з тым i спадчыну, ад памiраючага Ісаака.
Ісаак Благаслаyляе Якава (1642). Гербранд ван дэн Экхаут (1621 – 1674). Музэй мастацтваy Метраполiтэн, Нью-Ёрк. Марка пошты Нiкарагуа, выдадзеная y 1971 годзе
Якаy стаiць на каленях ля ложка свайго сьляпога бацькi Ісаака пад пiльным вокам мацi Рэбэкi, калi ён атрымлiвае дабраславеньне замест брата Ісава. Якаy апрануты y «лепшую куртку» свайго старэйшага брата (якая занадта вялiкая), а яго рукi i шыя пакрытыя казiнай шкурай. На сьпiне y яго паляyнiчы калчан са стрэламi, але на падлозе ляжыць лук, цецiва якога аслаблена, што паказвае на тое, што ён не паляyнiчы. На бакавым столiку, пакрытым дываном, нацюрморт з сурвэткай, сальнiца i пляшка з вiном. Гэта смачная казьляцiна нiбы прыгатаваная Якавам. Прадмет на стале – збан Амстэрдамскай гiльдыi срэбных спраy майстроy, якi адпавядае бацькоyскай тэме. Бацька Ван Экхаута быy членам Гiльдыi срэбных спраy майстроy i збан мог быць адным зь яго твораy.
Пазьней Якава дабраславiy Бог, нягледзячы, што той быy хiтры. Чаму? Інтрыган Якаy меy дзьве адкупляльныя якасьцi. У атрыманай спадчыне ён цанiy духоyнае дабраславеньне i ведаy сiлу малiтвы. Падман Рэбэкi i Якава yдаyся! Але yсё далейшае жыцьцё Якаy вымушаны быy расплачвацца за гэты падман.
Загадкавы сон Якава
І калi мы не спасьцiглi таямнiцу Пiсаньня, то якi быy сэнс у тым, што ён вылiy алей на камень? Яyсевiй Сафронiй Еранiм
Пазьбягаючы помсты брата Ісава, якi выказаy сваё жаданьне яго забiць, Якаy, па радзе сваёй мацi Рэбэкi, павiнен быy уцякаць i пераадолець доyгi шлях у Мэсапатамiю. Ён меy з сабой толькi адзiн дарожны посах, а галаву для сну схiляy на камянях. Дайшоyшы да Харану, што на пагранiччу сучасных Турцыi i Сiрыi, змучаны, затрымаyся на начлег. І тут пачынаецца шэраг загадак. Якаy знайшоy пляскаты камень i паклаy яго сабе замест падушкi. Далей Якаву сьнiцца загадкавы сон.
Сон Якава (Лесьвiца Якава). Фрэска лоджыi Рафаэля. Музэi Ватыкана, Рым. Марка пошты Грэнады, выдадзеная y 1983 годзе
Бачыць ён у сьне лесьвiцу ад зямлi да неба, а па ёй спускаюцца i падымаюцца Божыя анёлы. «І вось, Гасподзь стаiць на ёй i кажа: Я Гасподзь, Бог Абрагама, бацькi твайго, i Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе i нашчадкам тваiм; i будуць нашчадкi твае, як пясок зямны; i пашырышся да мора i на yсход, i на поyнач i на поyдзень; i дабраславяцца y табе i y семенi тваiм усе плямёны зямныя: i вось, Я з табою; i захаваю цябе yсюды, куды нi пойдзеш; i вярну цябе y гэтую зямлю; бо Я не пакiну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаy табе» (Быцьцё 28:13—15).
Так Якаy атрымаy пацьверджаньне абяцаньня, якое раней дадзена было Абрагаму i Ісааку.
Многiх мастакоy натхнiy на працу загадкавы сон Якава.
Лесвiца Якава (1737). Хрыстафор Жафаровiч (1710—1753) Кляштар Боджанi. Марка пошты Югаславii, выдадзеная y 1970 годзе
У 1990 годзе y Тэль-Авiве адбылася выстава «Дзецi i моладзь малююць Бiблiю». Малюнкi зь якой сталi зьместам сэрыi марак.
Сон Якава. Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1994 годзе y сэрыi «Дзецi i моладзь малююць Бiблiю»
На лiлова-бэзавым фоне, якi згушчаецца да цёмна-фiялетавага, Шагал зьмясьцiy знакамiтую лесьвiцу Якава. Якаy бачыць у сьне анёлаy, якiя падымаюцца i спускаюцца па лесьвiцы, сымбалiзуючы яго шматлiкiх нашчадкаy. Анёлы танчаць, як акрабаты, вакол лесьвiцы, нагадваючы цырк, якi любiy Шагал, i падкрэсьлiваючы «сваяцтва» сакральных i мiрскiх сюжэтаy.
Сон Якава (1963). Фрагмэнт. Марк Шагал. Нiца. Нацыянальны музэй Бiблейскага пасланьня Марка Шагала. Пэрсанальная марка, выдадзеная поштай Украiны y 2018 годзе
У правай частцы палатна, якая не разьмешчана на марцы, Шагал адлюстраваy Серафiма, якi трымае Мэнору. За крылатым Серафiмам Шагал адлюстроyвае yкрыжаванага Хрыста, i гэта не выпадкова. У сярэднiя стагодзьдзi сон Якава атаясамляyся з узьнясеньнем Хрыста.
Да гэтага сымбалiчнага сну зьвяртае yвагу сваiх вучняy Ісус Хрыстос на пачатку Сваёй грамадзкай дзейнасьцi: «… ад сёньня будзеце бачыць неба адчыненае i анёлаy Божых, якiя yзыходзяць i сыходзяць да Сына Чалавечага» (Паводле Яна 1:51).
Сон Якава. Невядомы мастак (1844—1854). Мячэць рабiна Эмануэля, Венгрыя. Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1999 годзе y сэрыi «Наведваньне патрыярхаy, Суккот».
Існуе многа варыянтаy тлумачэньня загадкавага сну Якава. Мне падабаецца хiба самы просты i зразумелы. Лесьвiца – гэта сымбаль сувязi чалавека з Богам. Бог сыходзiць да кожнага з нас, дзе б ты ня быy i якi б ты ня быy, i заклiкае да выкананьня тваёй мiсii, пракладае дарогу да Сябе i дапаможа па ёй падняцца, калi ты прыкладзеш да гэтага намаганьнi.
«Якаy прачнуyся са сну свайго i сказаy: сапраyды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаy. І спалохаyся я i сказаy: якое страшнае месца гэтае! гэта ня што iншае, як дом Божы, гэта – брама нябесная. І yстаy Якаy з самае ранiцы, i yзяy камень, якi ён паклаy сабе пад галаву, i паставiy яго як помнiк, i вылiy алей на верх яго. І даy iмя месцу таму: Бэт-Эль: а ранейшае iмя таго горада было: Луз» (Быцьцё 28:16—19).
Шабат. Нэльсан Рамэра (1951 – 2012). Марка пошты Уругваю, выдадзеная y 1998 годзе
Дзiyны воклiч Якава: «сапраyды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаy». Як i y выпадку з Агар. Мы не распазнаем блiзкасьць Госпада да кожнага з нас, самi выдаляемся ад яго сваiм неадчуваньнем Яго любовi i зноy наблiжаемся да яго, абнятыя Яго клопатам i ласкай.
Якаy на службе y Лавана
Ратуючыся ад гневу брата-блiзьнюка, Якаy адпраyляецца y Харран (у Мэсапатамii) да свайго дзядзькi Лавана, дзе сустракае Рахiль. «Калi Якаy убачыy Рахiль, дачку Лавана, брата мацi сваёй, дык падышоy Якаy, адвалiy камень ад вусьця калодзежа i напаiy авечкi Лавана, брата мацi сваёй» (Быцьцё 29:10).
У многiх краiнах, у тым лiку y Ізраiлi, можна замовiць асабiстыя паштовыя маркi. Гэта прыклад такой пэрсанальнай маркi на заказ з малюнкам з Бiблii Пiлiпа Медхерста.
Якаy сустракае Рахiль (1920). Гаральд Копiнг (1863—1932). Пэрсанальная марка, выдадзеная y 2009 годзе поштай Ізраiлю
Якаy палюбiy малодшую дачку Лавана прыгажуню Рахiль i, каб атрымаць яе y жонкi, працаваy на Лавана 7 гадоy. Але Лаван падманам даy яму y жонкi Лiю, старэйшую дачку, якая Якаву не падабалася. Падмен нявесты магчымы дзякуючы звычаю yводзiць маладых у шлюбны пакой пад покрывам. Каб ажанiцца на Рахiль, Якаy згадзiyся працаваць на Лавана яшчэ 7 гадоy, але палiчыy справядлiвым перахiтрыць Лавана. Ён папрасiy у пасаг для сваiх жонак авечак i коз з плямкамi i пярэсьцiнамi. Большасьць жывёл было белых, i Лаван з радасьцю пагадзiyся.
«І yзяy Якаy сьвежых дубцоy таполевых, мiндальных i яваравых, i выразаy на iх белыя палосы, акарыyшы да белага, якое на дубцах; i паклаy дубцы з нарэзкаю перад быдлам у вадапойных кадаyбах, зь якiх быдла прыходзiла паiцца, зачынала перад дубцамi. І зачынала быдла перад дубцамi, i нараджалася быдла пярэстае, i з плямкамi, i зь пярэсьцiнамi» (Быцьцё 30:37—39).
Якаy з стадам Лавана (12 ст.). Царква Сьвятога Марцiна, Зiлiс. Картмаксiмум пошты Швайцарыi, выдадзены y 1967 годзе
Якаy адпачывае пад дрэвам.
Якаy са статкам Лавана (1638). Фрагмэнт. Хусэпэ дэ Рыбера (1591 – 1652). Музэй Серральбо, Мадрыд. Марка пошты Гiшпанii, выдадзеная y 1963 годзе
У вадзе ляжаць драyляныя дубцы, вычышчаныя ад кары. Якаy будзе паiць авечак вадою, настоянай на гэтых дубцах. Праз некаторы час большасьць статка стала «з плямкамi i зь пярэсьцiнамi i чорных». Большасьць статка стала yласнасьцю Якава i ён стаy багатым. Якаy вырашыy, што настаy час, каб памiрыцца з братам. Для гэтага трэба было yсёй сям'ёй вярнуцца на радзiму.
У Рахiлi доyга не было дзяцей. Але малiтва Рахiлi была пачута. «Яна зачала i нарадзiла сына, i сказала: зьняy Бог ганьбу маю. І дала яму iмя Язэп, сказаyшы: Гасподзь дасьць мне i другога сына» (Быцьцё 30:23,24).
Рахель i маленькi Язэп. Ёханэс Адольф Тылак (1861—1948). Персанальная марка, выдадзеная поштай Ізраiлю y 2009 годзе
Пасьля нараджэньня Язэпа Якаy рушыy y Ханаан.
Загадкавае змаганьне Якава
І сказаy: ад сёньня iмя тваё будзе ня Якаy, а Ізраiль, бо ты змагаyся з Богам, i людзей адольваць будзеш. (Быцьцё 32:28)
Ад двух дачок Лавана i ад iх двух служанак у Якава нарадзiлiся дванаццаць сыноy, родапачынальнiкаy дванаццацi плямёнаy Ізраiлявых, i дачка. Пасьля доyгiх гадоy службы y Лавана Якаy разам з усiм сваiм нашчадствам вырашае вярнуцца дадому. Якаy вельмi баiцца сустрэчы з сваiм братам, але i марыць аб прымiрэньнi i молiць аб гэтым Бога. Астанавiyшыся на начлег з жонкамi, дзецьмi, рабамi i быдлам, перавёy усiх праз паток. «І застаyся Якаy адзiн.
Барацьба Якава з Анёлам (1659). Рэмбрандт ван Рэйн (1606—1669). Берлiнская карцiнная галерэя. Марка пошты Цэнтральнаафрыканскай Рэспублiкi, выдадзеная y 1981 годзе
І змагаyся Нехта зь iм, пакуль настала зара; i yбачыyшы, што не адольвае яго, крануyся суглоба сьцягна ягонага i пашкодзiy суглоб сьцягна y Якава, калi ён змагаyся зь Ім. І сказаy: пусьцi Мяне, бо yзышла зара. Якаy сказаy: ня пушчу Цябе, пакуль не дабраславiш мяне. І сказаy: як iмя тваё? Ён сказаy: Якаy. І сказаy: ад сёньня iмя тваё будзе ня Якаy, а Ізраiль, бо ты змагаyся з Богам, i людзей адольваць будзеш» (Быцьцё 32:24—28). Што гэта за загадкавы бой? У Кнiзе Прарока Асii ёсьць такiя словы аб гэтым начным бою: «Яшчэ y чэраве y мацi запыняy ён брата свайго, а yзмужнеyшы змагаyся з Богам. Ён змагаyся з Анёлам – i перамог; плакаy i благаy Яго; у Вiфлееме Ён знайшоy нас i там гутарыy з намi» (Асiя 12:3,4). Сам Бог сыходзiць да Якава y вобразе Анёла, але чалавек на самай справе не y стане цалкам зразумець сутнасьць Боскасьцi.
Зьявiлiся разнастайныя тлумачэньнi гэтай сцэны. Бо зьдзiyленьне i yнутраны супрацiy выклiкае сытуацыя, калi чалавек мае перавагу над Усемагутным Богам. Адно з самых распаyсюджаных, што Якаy такiм чынам наблiзiyся да Бога, праyдзiва зразумеy сваё прызначэньне. Цi не навяртае гэта падзея да загадкавага сну з лесьвiцай? Бог спусьцiyся, каб падняць?
Згодна з царкоyнай традыцыяй, гэтая барацьба зьяyляецца сымбалям малiтвы, барацьбы веры i перамогi настойлiвасьцi. Цяжкасьць змаганьня Сьвяты Аyгустын паясьняе наступным чынам: «тое, што атрымана з лёгкасьцю, людзi лёгка губляюць, i наадварот адбываецца з тым, што патрабуе працы i намаганьняy».
Бог прымусiy змагацца Якава з Анёлам. У асобе гэтага Анёла, гэта сам Гасподзь вёy бой i дазволiy Сябе трымаць не ад слабасьцi, а з мiласэрнасьцi. У Патрыярха заплюшчаныя вочы, мы не бачым ягоных рук, мала намёкаy на тое, што ён вядзе драматычную барацьбу. Рука на шыi Якава можа счытвацца як жэст пяшчоты i клопату. Толькi левая рука Анёла, якая абапiраецца на сьцягно, нагадвае аб калецтве. Баявыя фiгуры, разьмешчаныя на фоне пэйзажу, змагаюцца пад разгалiстымi дрэвамi. Анёл не спрабаваy вырвацца з хваткi Якава, якi пратрымаy Яго yсю ноч, дамагаючыся дабраславеньня. Вiдаць, як напружаныя мышцы Якава, якi спрабуе yтрымаць Анёла, i як Анёл не стараецца выкарыстаць сваю сiлу супраць Якава. Лязо кiнутай дзiды накiравана y бок патрыярха, што яшчэ больш падкрэсьлiвае вастрыню канфлiкту i накiроyвае погляд гледача y цэнтар падзеi. Тазасьцегнавы сустаy будзе вывiхнуты, чалавек будзе адзначаны калецтвам, але ж яго патрабаваньне будзе выканана.
Барацьба Якава з Анёлам (1861). Фрагмэнт. Фердынанд Дэлякруа (1798—1863). Царква Сьвятога Сюльпiцыя, Парыж. Марка пошты Францыi, выдадзеная y 1963 годзе
Змаганьне Якава з Анёлам ня першы прыклад непаслухмянасьцi Богу. Абрагам без запярэчаньня гатовы ахвяраваць сына па загадзе Бога, але yступае y спор у выпадку з Садомам i Гаморай. Якаy змагаецца з Богам фiзычна.
Выявы, якiя адносяцца да адной i той жа падзеi, зьяyляюцца прыкладам iндывiдуальнага падыходу мастакоy да тэксту Бiблii.
Якаy змагаецца з Анёлам. Фрагмэнт. Хасэ Марыi Сэрт (1874—1945). Марка пошты Гiшпанii, выдадзеная y 1966 годзе
Невядомы дабраславiy Якава i даy яму новае iмя – Ізраiль («якi змагаецца з Богам»). З таго часу iмёны Якаy i Ізраiль сталi выкарыстоyвацца y адносiнах да Патрыярха i Габрэйскага народу, як узаемазамяняемыя.
Хiба кожны чалавек перажываy у сваiм жыцьцi этап барацьбы з Богам. Магчыма кожны з нас быy Якавам, якi змагаyся y цемры. Магчыма, барацьба суправаджалася нейкiм блюзьнерскiм пэрыядам. Хто з нас не меy такiх момантаy у жыцьцi, што выкрыкваy Богу yласнае бясьсiльле, адчуваньне закiнутасьцi, тугi звыш сiл i горыч? Хаваем гэта y сабе. Бiблiя паказвае шмат такiх пэрсанажаy: Якава, Ёва, сясьцёр Лазара. Вера не ёсьць спакойным ручаём, але yнутранай спрэчкай чалавека пра сябе, свайго блiзкага i свайго Бога. Мастакi рэагуюць на гэта сваiмi творамi. Мастацтва – гэта запiс духоyнай сытуацыi. Не ёсьць гэта зразумелым, што да драбязi…
Якаy змагаецца з Анёлам. Бодзiл Каалунд (1930—2016). Ілюстрацыя з новай дацкай Бiблii. Марка пошты Данii, выдадзеная y 1992 годзе
Ня гледзячы на yсе хiбы, у равiнiстычнай лiтаратуры прабацька Якаy разглядаецца як сымбаль габрэйскага народа, узор цноты i справядлiвасьцi. «Дык вось, калi ты прынясеш дар твой да ахвярнiка i yспомнiш там, што брат твой мае нешта супроць цябе, пакiнь там дар твой перад ахвярнiкам, i iдзi сьпярша памiрыся з братам тваiм, i тады прыйдзi i прынясi дар твой» (Паводле Мацьвея 5:23,24).
Адбылася сустрэча Якава з Ісавам i яны цёпла i сардэчна разышлiся, ня трымаючы зла.
«Якаy сказаy: не, калi я здабыy упадабаньне y вачах тваiх, прымi дарунак мой з рукi маёй; бо я yгледзеy аблiчча тваё, як бы хто yбачыy аблiчча Божае, i ты быy прыхiльны да мяне…» (Быцьцё 33:10).
Пад дубам каля Сiхему (Ханаан) Якаy зьнiшчае yсiх iдалаy, а y Вэтылi, дзе яму зьявiyся Бог, ставiць Богу ахвярнiк.
Прымiрэньне Якава i Ісава (1624). Рубенс Пiтэр Паyль (1577—1640). Дзяржаyная галерэя Шлейсхайм, Мюнхен. Персанальная марка, выдадзеная поштай Ізраiлю y 2014 годзе
Магiла Рахiлi
…як Рахiль i як Лiю, якiя абедзьве заснавалi дом Ізраiлеy… (Рут 4:11)
Калi Рахiль, каханая жонка Якава, нараджала другога сына, Веньямiна, яна памерла. У Бiблii аб гэтым напiсана так: «І памерла Рахiль, i пахавана на дарозе y Эфрату, гэта значыцца, Вiфлеем. Якаy паставiy над магiлай яе помнiк. Гэта магiльны помнiк Рахiлi да гэтага дня» (Быцьцё 35:19,20). У габрэйскай традыцыi яна стала yвасабленьнем любячай мацi.
У 2013 годзе поштай Ізраiлю выпушчана марка i канвэрт першага дня (КПД), прысьвечаныя Рахiлi. На марцы намаляваная магiла Рахiлi, гiстарычны купальны будынак i сымбалiчны партрэт Рахiлi. На прывесцы маркi дэталь унутранай часткi грабнiцы i надпiс на габрэйскай i англiйскай мовах: «Рахiль плача па дзецях сваiх…» (Ерамiя 31:15). На полi канвэрту малiтоyная заля дабудаваная да магiлы Рахiлi i надпiс на габрэйскай i англiйскай мовах: «Утрымай голас твой ад галашэньня i вочы твае ад сьлёз, бо ёсьць узнагарода за працу тваю, i вернуцца сыны твае y межы свае» (Ерамiя 31:16).
Рахiль i яе габнiца. Канверт першага дня, выдадзены поштай Ізраiлю y 2013 годзе
Грабнiца Рахiлi, Матрыарха габрэяy, была прызнана y яе цяперашнiм месцазнаходжаньнi недалёка ад раёна Гiла, на мяжы памiж Ерусалiмам i Вiфлеемам, на працягу 1700 гадоy. У старажытнасьцi тут было yсталявана надмагiльле, якое складалася з 12 камянёy, сымбалiзуючых сыноy Якава. Пазьней быy узьведзены купал, якi абапiраецца на чатыры калёны, а y 17 стагодзьдзi грабнiца Рахiлi была пераyтвораная y закрытае збудаваньне. У 1841 годзе сэр Мозэс Монтэфьёрэ прыбудаваy яшчэ адзiн пакой да магiлы Рахiлi.
Калектыyная Габрэйская памяць пра Рахiль, Матрыярха, мае два аспэкты – асабiсты i Нацыянальны. Першы – трагiчная i сумная гiсторыя яе жыцьця, апiсаная y Кнiзе Быцьця. Другi – прароцтва Ерамii пра суцяшэньне, у якiм Рахiль, Матрыярха, апiсаная як мацi, якая плача над сваiмi сынамi, i як тая, чые крыкi разарвалi браму нябёсаy, i якая пасьля прывядзе на шлях да адкупленьня, да зьбiраньня выгнаньнiкаy i да вяртаньня народа Ізраiля на сваю зямлю. Гэта аснова нацыянальнай габрэйскай iдэнтыфiкацыi з Рахiль.
Грабнiца Рахiлi. Марка Палестыны, выпушчаная y 1928 годзе
Мiльёны габрэяy наведвалi гэтае месца на працягу пакаленьняy, молячыся i заклiкаючы да Рахiлi, Матрыярха, каб яна зьвярнулася да Бога з просьбай пра здароyе, плодзе чэрава, сродках да iснаваньня, а таксама аб нацыянальным i агульным выратаваньнi. Прастата гэтага месца зачароyвала мiнакоy, качэyнiкаy i паломнiкаy на працягу многiх гадоy. Яны запiсвалi апiсаньне грабнiцы, звычаяy месца i вопыту, якi разьвiyся вакол яе, першапачаткова y пiсьмовай форме, а затым з дапамогай малюнкаy i фатаграфiй. Грабнiца адлюстроyваецца на працягу многiх гадоy у габрэйскiм мастацтве, у сьвятых кнiгах i на марках. Пра самую Рахiль напiсаныя паданьнi i легенды, вершы i богаслужбовыя тэксты, апавяданьнi i п'есы. Імя Рахiлi застаецца адным з найбольш папулярных габрэйскiх iмёнаy, якiм бацькi называюць сёньня сваiх дзяцей.
Дванаццаць сыноy Якава
Вось усе дванаццаць каленаy Ізраiлевых; i вось, што сказаy iм бацька iхнi; i дабраславiy iх, i даy iм дабраславеньне, кожнаму сваё. (Быцьцё 49:28)
Якаy, чыё iмя ад часу змаганьня з Богам было Ізраiль, дачакаyся дванаццацi сыноy. Але цi была яго сям’я сапраyднай, цi была яна шчасьлiвай?
Якаy любiy Рахiль, а Лiя была «нелюбка». Убачыyшы гэта, Бог «адчынiy нутробу яе». Рахiль ж заставалася бясплоднай. Аднак Лiя хацела не толькi дзiцяцi, але i любовi свайго мужа. Яна бачыла, зь якой пяшчотай Якаy зьвяртаецца да Рахiлi, i ёй станавiлася вельмi горка. І yсё ж Лiя не губляла надзеi заваяваць любоy мужа i нарадзiла яму сына. Яна назвала хлопчыка Рувiм, што азначае «глядзi: сын», разважаючы такiм чынам: «Гасподзь угледзеy маё гароцтва; бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой» (Быцьцё 29:32). Але Якаy не палюбiy яе. Не палюбiy ён яе i тады, калi яна нарадзiла яму другога сына. Лiя назвала сына Сымон, што азначае «чуе». Яна падумала «Гасподзь пачуy, што я нелюбка, i даy мне i гэтага» (Быцьцё 29:33).
Дванаццаць сыноy Якава паказала на марках, выдадзеных у 1973 годзе поштай Ізраiлю. На iх рэпрадукцыя прыгожых вiтражоy, выкананых Маркам Шагалам, габрэйскiм мастаком, народжаным у Вiцебску y Беларусi. Знаходзяцца яны y вокнах сынагогi y Цэнтры Мэдычным у Айн Карэм на заходным прадмесьцi Ерусалiма.
Першы вiтраж ясна нябескага колеру прасьвечаны Рувiму, першароднаму сыну Якава. На версе запiсана цытата з Кнiгi Быцьця: «Рувiм, першынец мой! ты бушаваy, як вада» (Быцьцё 49:3,4). Гэта намёк на гвалтоyны характар Рувiма.
Рувiм. Сымон. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Другi вiтраж сiняга колеру прысьвечаны Сымону. Яго iмя напiсанае па-габрэйску y памаранчавым коле y версе з правага боку. У нiзе цытата: «праклён гневу iхняму, бо ён жорсткi, i лютасьцi iхняй, бо шалёная» (Быцьцё 49:7). Гэта намёк на крывавую помсту, якую зьдзейсьнiлi Сымон i Левiй за ганьбу iх сястры.
Бог «пачуy» Лiю-гэта значыць, яна малiлася пра сваё гора. Мяркуючы па yсiм, яна была верным чалавекам. Аднак яна не пазбавiлася ад душэyнага болю, нават нарадзiyшы трэцяга сына. Лiя дала яму iмя Левiй, што азначае «прыхiльнасьць», патлумачыyшы: «вось цяпер прылепiцца да мяне муж мой, бо я нарадзiла яму трох сыноy (Быцьцё 29:34). Але пачуцьцi Якава да яе не зьмянiлiся. Верагодна, Лiя зьмiрылася з гэтым, паколькi y iмя яе чацьвёртага сына yжо не гучыць надзея на тое, каб хоць неяк падпалiць сэрца Якава. Яна назвала гэтага сына Юда, што азначае «усхваляемы». Так Лiя выказала сваю падзяку Богу, сказаyшы: «вось цяпер я праслаyлю Госпада» (Быцьцё 29:35).
Леыiй. Юда. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Трэцяя яскраважоyтая марка прысьвечана Левiю. Яго iмя вiдаць над Зоркай Давiда. У нiзе вылучаюцца дзьве таблiцы Майсея з 10 Запаведзямi. Маiсей, якi паходзiy з калена Левiя, атрымаy iх ад Бога на гары Сiнай. Надпiс узяты з дабраславеньня Майсея: «вучаць законам Тваiм Якава i запаведзям Тваiм Ізраiля» (Другi закон 33:10). Чацьвёртая пурпуровая марка прысьвечана Юдзе. Яго iмя над узьнесенымi да Бога рукамi. Надпiс гучыць: «Малады леy Юда, са здабычы, сыне мой, ты вяртаесься» (Быцьцё 49:9).
Лiя працягвала пакутаваць, але i Рахiлi было не лягчэй. Яна yмольвала Якава: «дай мне дзяцей; а калi не, я памiраю» (Быцьцё 30:1). У Рахiлi была любоy Якава, але яна хацела дзяцей. У Лii былi дзецi, але яна хацела любовi. Кожная прагнула таго, што было y iншай, i нi адна не была шчасьлiвая. Абедзьве любiлi Якава i хацелi нарадзiць яму дзяцей. І тую, i iншую разьдзiрала зайздрасьць. Якой няпростай была жыцьцё гэтай сям'i!