banner banner banner
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

скачать книгу бесплатно

Калi ж Ісаак спытаy Абрагама: «бацька мой! …дзе ж ягня на цэласпаленьне? Абрагам сказаy: «Бог нагледзiць сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой. І прыйшлi на месца, пра якое сказаy яму Бог; i зладзiy там Абрагам ахвярнiк, расклаy дровы i, зьвязаyшы сына свайго Ісаака, паклаy яго на ахвярнiк паyзьверх дроy» (Быцьцё 22:7—9).

У 1997 годзе пошта Ізраiлю выпусьцiла сэрыю марак, прысьвечаных Патрыярхам i Сьвяту Суккот. На марцы бачым Ісаака i Арагама, якi прыгатаваyся да выкананьня волi Божай. На што ж спадзяваyся Абрагам у такой страшнай сытуацыi? Ён спадзяваyся на Слова Божае, бо добра памятаy абяцаньне Госпада, што менавiта ад Ісаака адбудзецца вялiкi народ. Што адбылося далей, вядома. Анёл адвёy Абрагамаву руку з нажом ад Ісаака i падаy для ахвярапрынашэньня барана.

Ісаак. Невядомы мастак. Мячэць рабiна Эмануэля y Вэнгрыi (1844—1854). Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1997 годзе

Гэты сюжэт папулярны сярод мастакоy, якiя разважаюць над тэксамi Бiблii, яшчэ з часоy раньняга хрысьцiянства. Традыцыйна Ісаака малявалi зьвязаным, напрыклад, у карцiне Караваджа. Каб падкрэсьлiць страх маладога чалавека перад будучыняй, твар яго пiсалi скажоным ад жаху цi yвогуле з завязанымi вачыма. У сваю чаргу, твар Абрагама малявалi суровым, як бы пераадольваючым пакуты, цi нават жорсткiм перад прыняцьцем рашэньня – пазбавiць жыцьця yласнае дзiця, якое так цяжка дасталася.

«І падняy Абрагам руку сваю i yзяy нож, каб закалоць сына свайго» (Быцьцё 22:10).

Ахвяраваньне Ісаака Абрагамам. Фрэска Мiкелонскай царквы (2002). Івет Дэтшэвэры. Марка пошты Сен-Пер i Мiквэлон, выдадзеная y 2013 годзе

У Бiблii прама сказана, што Бог не плянаваy забiць Ісаака. І адбываецца цуд.

Ахвяраваньне Ісаака Абрагамам (1716). Фэдэрiко Бэнковiч (1677—1753). Галярэя Даyнiх Майстроy, Загрэб. Марка пошты Югаславii, выдадзеная y 1970 годзе

«Але анёл Гасподнi заклiкаy яго зь неба i сказаy: Абрагаме! Абрагаме! Ён сказаy: вось я. Анёл сказаy: не падымай рукi тваёй на хлопчыка, i не рабi зь iм нiчога; бо цяпер Я ведаю, што баiшся ты Бога i не пашкадаваy сына твайго, адзiнага твайго, дзеля Мяне» (Быцьцё 22:11,12).

Ахвярны Ісаак з звязанымi рукамi ляжыць там, дзе праз хвiлiну павiнна загарэцца ахвярнае вогнiшча. Рука бацькi закрывае адкiнуты твар сына. Гэтым перадаецца адчайная рашучасць Абрагама i яго бязьмерны жаль да сына, якi не павiнен бачыць рукi, яго забiваючай. Абрагам павярнуyся да Анёла, якi спыняе руку бацькi, з якой выпадае кiнжал.

Ахвярапрынашэньне Ісаака (1635). Рэмбрандт (1606—1669). Эрмiтаж, Петраград. Марка пошты СССР, выдадзеная y 1983 годзе

Аднак Абрагам – гэта не фанатык, якi сьлепа падпарадкоyваецца лёсу, а глыбока веруючы чалавек. Ён гранiчна шчыры i адкрыты сэрцам да Бога, а яго вочы, зьвернутыя да Анёла, шырока расчыненыя i поyныя даверу. Усявышнi не памылiyся y Абрагаме, i таму мастак малюе Абрагама як чалавека, вернага Боскаму запавету да канца. Ён спакойна выконвае тое, аб чым прасiy Бог. Думаецца, што y гэтым глыбокi сэнс! Абрагам цалкам аддаyся волi Усявышняга, як i Ісаак цалкам аддаy сябе y рукi свайго бацькi Абрагама.

Абрагам з нажом у руцэ, узьнятым, каб забiць свайго сына Ісаака y той момант, калi yмешваецца Анёл. У Бiблiйным апавяданьнi няма намёку на тое, што Абрагам меy сумневу y тым, каб не паслухацца або чымсьцi палегчыць долю любiмага сына. Хiба таму твар Абрагама на карцiне Паола Веранэзэ не выпраменьвае нi ценi пакуты або болю, наадварот, ён здаецца нават некалькi наiyным у сваёй пакоры i адданасьцi Богу.

хвярапрынашэньне Ісаака (1588). Паолё Веранэзэ (1528—1588). Музэй Прада. Блёк Манамы, выдадзены y 1972 годзе

Пасланьне да Габрэяy так тлумачыць веру Абрагама: «Бо ён думаy, што Бог моцны i зь мёртвых уваскрэсiць, таму i атрымае яго са сьмерцi» (Да Габрэяy 11:19). Бяз веры y уваскрэсеньне немагчыма паслухацца Бога нават у маленькiм. Але калi верыць ва yваскрэсеньне, тады аддаць Богу i жыцьцё няцяжка.

У трактаце на старонцы 17а Вавiлонскага Талмуду гаворыцца, што гук шофару – старажытнага iнструмэнту з рога – нагадвае пра сiлу веры Абрагама, якi быy гатовы прынесьцi y ахвяру свайго сына, i мiласьць Божую, бо Ён даy барана для Абрагама, каб прынесьцi яго y ахвяру замест сына.

«І yзьвёy Абрагам вочы свае i yбачыy: i вось, за табою баран, якi заблытаyся y гушчобе рагамi сваiмi. Абрагам пайшоy, узяy барана i прынёс яго на цэласпаленьне замест сына свайго» (Быцьцё 22:13).

Шчасьлiвыя бацька i сын пяшчотна абнiмаюць адзiн аднаго. Побач прызначаны на ахвяру баран, якi заблытаyся рагамi за вецьце.

Марка пошты Ізраiлю, прысьвечаная шафару, выдадзеная y 2010 годзе

Узнагародаю за веру стала канчатковае пацьверджаньне абяцаньня патомства: «Я дабраслаyлю цябе i дам табе нашчадзтва такiм шматлiкiм, як зоркi на небе i як пясок пясок на беразе мора» (Быцьцё 22:17). Ілюструе гэтыя словы марка Ізраiля. На карцiне, намаляванай мастаком Эфраiмам Мошэ Лiлiенам, Абрагам заглядзеyся на зоркi – сымбаль мноства яго патомства. На прывесцы цытата з Бiблii на габрэйскай i ангельскай мовах: «…i дам табе нашчадзтва такiм шматлiкiм, як зоркi на небе…» (Быцьцё 22:17).

Абрагам. Эфраiмам Мошэ Лiлiэн (1874—1925). Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1997 годзе

Гара, дзе адбылося Зьвязваньне Ісаака, называецца Морыя. На гэтай гары быy пабудаваны царом Саламонам па загаду Божаму Ерусалiмскi Храм.

Храм Саламона. Кампутарызаваная мадэль. Блёк пошты Ізраiля, выдадзены y 1998 годзе

На месцы Храма Саламона памiж 687 i 691 гадамi 9-м халiфам Абд аль-Малiкам пабудаваны Купал Скалы – iсламская Сьвятыня y Ерусалiме. Скала y цэнтры Купалу лiчыцца мусульманамi месцам, зь якога Мухамед узьнёсься праз нябёсы да Бога y суправаджэньнi Анёла Гаyрыiла, а таксама тут стаяy Каyчэг Запавету y часы першага Храма i зь якога, па габрэйскай традыцыi, пачалося Стварэньне сьвету.

Купал Скалы. Марка пошты Абу Дабi, выдадзеная y 1972 годзе

Айцы касьцёла бачаць у сюжэце «Ахвярапрынашэньне Ісаака» прароцтва пакут i yваскрэсеньня Хрыста. У сярэднявечнай «Бiблii бедных» прыводзiлася такое параyнаньне: Ісаак гэтак жа, як Ісус Хрыстос, пакорлiва iшоy на месца ахвяры. Як Ісус Хрыстос нёс на сабе крыж, так i Ісаак на сабе нёс дровы для ахвярапрынашэньня.

Абрагам i Сарра дажылi да глыбокай старасьцi. Сарра памерла ва yзросьце 127 гадоy у Кiрыят-Арбе (Кiр'ят-Арбе) каля Хэyрона i была пахаваная Абрагамам у пячоры Махпела («Падвойная пячора») у Хэyроне. Абрагам купiy гэта месца y Эфрона за 400 шэкеляy срэбра. Абрагам памёр ва yзросьце 175 гадоy i быy пахаваны y пячоры Махпела яго сынамi Ісаакам i Ізмаiлам.

Пячора Махпела – склеп Патрыярхаy у Хэyроне, у якiм, паводле Бiблii, пахаваныя Абрагам, Сарра, Ісаак, Рэбэка, Якаy i яго жонка Лiя. Згодна з габрэйскай традыцыяй, тут таксама спачываюць целы Адама i Евы. У юдаiзме шануецца як другое па сьвятасьцi месца пасьля Храмавай горы, таксама шануецца хрысьцiянамi i мусульманамi.

Ахвярапрынашэньня Абрагама. Храм над Пячорай Махпела. Блёк пошты Каралеyства Емен, выдадзены y 1969 годзе

Магчыма y цяперашнi час да Абрагама адносiлiся б, як да грэшнiка. Але ацэньваць асобу трэба ва yсёй паyнаце. Уся 4 глава Пасланьня да Рымлянаy прысьвечана Абрагаму, як прыклад, што чалавек можа стаць праведны перад Богам толькi па веры, а не па справах. «Калi Абрагам апраyдаyся дзеямi, ён мае пахвалу, але не перад Богам. Бо што кажа Пiсаньне? «Паверыy Абрагам Богу, i гэта залiчылася яму y праведнасьць» (Да Рымлянаy 4:2,3). «Так i Давiд называе шчасным чалавека, якому Бог залiчвае праведнасьць незалежна ад дзеяy: «дабрашчасныя, каму беззаконьнi дараваныя i чые грахi пакрытыя; дабрашчасны той чалавек, якому Гасподзь не залiчыць грэху»» (Да Рымлянаy 4:6—8).

Спрэчка Абрагама з Богам аб Садоме

Вось, у чым была беззаконнасьць Садомы, сястры тваёй i дачок яе: у ганарлiвасьцi, перасычанасьцi i гультайстве, i яна рук беднага i yбогага не падтрымлiвала, І заганарылiся яны i рабiлi мярзоты перад аблiччам Маiм, i, убачыyшы гэта, Я адкiнуy iх. (Езэкiiль 16:49,50)

Прайшло каля 400 гадоy пасьля сусьветнага патопу, калi адбылася катастрофа чатырох гарадоy: Садом, Гамора, Адма i Севаiм былi зьнiшчаны агнём зь неба. Чалавечае правасудзьдзе y гэтых гарадах было бясьсiльна перад злачыннасьцю i распустай, i, як гэта бывае y такiх выпадках, у справу yступiла правасудзьдзе Боскае.

Калi Бог паведамiy Ною пра патоп i загадаy яму будаваць каyчэг, Ной моyчкi выканаy гэта загад. Але не так паступiy Абрагам, калi даведаyся аб маючым адбыцца зьнiшчэньнi Садомы.

Гэта першы выпадак спору чалавека з Богам, якi стаy характэрнай рысай юдаiзму.

Глава 19 Кнiгi Быцьця апавядае аб двух Анёлах, якiя пад выглядам людзей наведваюць Садому. Пляменьнiк Абрагама Лот сядзеy каля брамы Садомы. Ён пакланiyся падарожнiкам да зямлi i запрасiy iх у дом. Неyзабаве жыхары Садомы атачылi дом Лота i патрабавалi аддаць iм падарожнiкаy. Лот прасiy iх не рабiць зла i гатовы быy аддаць натоyпу на гвалтаваньне сваiх дачок. Анёлы yразiлi натоyп сьлепатой i тыя не маглi выканаць свой злочын.

Садамiя. Джэймс Цiсот (1836—1902). Гуаш на блясе. Пэрсанальная марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 2014 годзе

«І падышоy Абрагам i сказаy: няyжо ты загубiш праведнага зь бязбожным? магчыма, ёсьць у гэтым горадзе пяцьдзесят праведнiкаy? няyжо Ты загубiш i не пашкадуеш месца гэтага дзеля пяцiдзесяцi праведнiкаy? ня можа быць, каб Ты зрабiy так, каб Ты загубiy праведнага зь бязбожным, каб тое самае было з праведнiкам, што i зь бязбожнiкам, ня можа быць ад Цябе! Цi ж Судзьдзя yсёй зямлi yчынiць неправасудна?» (Быцьцё 18:23—25).

Падобна Абрагам баранiy i злачынцаy, бо iначай ён прасiy бы лiтасьцi толькi для добрых людзей. Але ён прасiy зьберагчы yсiх. Абрагам кажа: даруй усё месца дзеля праведнiкаy у iм. Такiм чынам, згодна з канцэпцыяй Абрагама, праведнiк павiнен не проста выратавацца сам; наяyнасьць праведнiкаy ратуе горад.

Сьледам за Абрагамам юдаiзм лiчыць легiтымным абмяркоyваць справядлiвасьць цi несправядлiвасьць дзеяньняy Усявышняга; больш за тое, кнiга Ёва спэцыяльна прысьвечана гэтай тэме. Але падобныя пытаньнi будуць канструктыyнымi, калi чалавек задае iх, каб умацаваць сваю сувязь з Богам. Наадварот, яны стануць дэструктыyнымi, калi яны выкарыстоyваюцца як падстава для разрыву гэтай сувязi. Габрэi лiчаць, што спрэчка Абрагама з Богам аб Садоме – шлях наблiжэньня да Бога, а не аддаленьня.

У Садоме не знайшлося праведнiкаy, акрамя Лота, i лёс горада быy вырашаны.

«Калi yзышла зара, анёлы пачалi прысьпешваць Лота, кажучы: устань, вазьмi жонку тваю i дзьвюх дачок тваiх, якiя y цябе, каб не загiнуць табе за беззаконьнi горада.

І як што ён марудзiy, дык мужы тыя, зь лiтасьцi да яго Гасподняй, узялi за руку яго i жонку i дзьвюх дачок ягоных, i вывелi яго, i паставiлi яго па-за горадам» (Быцьцё 19:15,16).

Лот з дочкамi, якiя пакiдаюць Садому. Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1640). Музэй Рынглiнга, Сарасота. Блёк пошты Гвiнэi, выдадзены y 2007 годзе

Анёлы настойлiва выводзяць сям’ю Лота далей ад горада, якi yжо палае. І yжо y такой сытуацыi, калi горад гiне i выратаваць яго нельга, Анёлы загадваюць: «не азiрацца». Гэтая забарона застаецца загадкай. Адна васьмiдзесяцiгадовая жанчына пры агучваньнi гэтай загадкi гiдам сказала: «Хiба вам незразумела? Калi вы yвесь час аглядваецеся назад, вы становiцеся неарганiчнымi». «А жонка Лотава за iм азiрнулася i зрабiлася саляным слупам» (Быцьцё 19:26).

Пажар у Садоме. Людавiка Карачы (1555—1619). Нацыянальны музэй выяyленчых мастацтваy, Асунсьон. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1972 годзе

На трагедыю жонкi Лота паэтка Ахматава адгукнулася вершам:

«Праведнiк верыy пасланьнiкам Бога,

Вялiкi i сьветлы, ён мусiy цярпець.

А жонку мацней ахапляла трывога:

Ня позна яшчэ,

можаш хоць паглядзець

На вежы i любыя месцы Садома,

Дзе песьнi сьпявала,

да крынiцы хадзiла,

На вокна пустыя сямейнага дома,

Дзе любаму мужу дзяцей нарадзiла.

І глянула.

Тут жа скавана нястрымнай больлю

І вочы yжо болей глядзець не маглi,

Зрабiлася цела празрыстаю сольлю,

А хуткiя ногi да скал прырасьлi.

Цi гэту жанчыну аплакваць хто будзе?

Цi большая гэта за тысячы страт?

Хай сэрца маё яе боль не забудзе,

Што жыцьцё аддала

за погляд назад».

Верш Ахматавай «Лотава жонка» (1922—1924). (Пераклаy Л. К.)

Вунь там удалечынi, жонка Лота yжо стала слупам з солi, таму што азiрнулася на родны горад i дом… А Лот i дзьве дачкi, пасьля таго як iх папярэдзiлi пасланцы самога Бога, узялi самае неабходнае i сыходзяць. Іх папярэдзiлi i таму Дзюрэр намаляваy, што яны не бягуць голыя або напаyголыя, як нярэдка традыцыйна пiсалi гэтую сцэну iншыя аyтары.

Уцёкi Лота (1496). Дзюрэр, Альбрэхт (1471—1528). Блёк пошты Каморскiх выспаy, выдадзены y 1978 годзе

Лотава жонка сымбалiзуе чалавека, якi ня здолеy своечасова зрабiць правiльны духоyны выбар i якi вагаецца памiж каштоyнасьцямi зямнога i нябеснага быцьця. Трансфармацыя зла y дабро – праграма нашага будучага. Самотны салянай слуп каля Мёртвага мора – гэта душа жонкi Лота. Сотнi стагодзьдзяy жывёлы прыходзяць i зьлiзваюць з гэтай «статуi» соль. У гэтым i складаецца яе выпраyленьне. Ерусалiмскi Талмуд пiша, што так будзе працягвацца да yваскрашэньня мёртвых. І тады ажыве i статуя, якая сымбалiзавала духоyную сьлепату – стане вiдушчым i абудзiцца да вечнага жыцьця. Гэта наказ i нам: калi Гасподзь ратуе нас ад граху, трэба yцякаць ад яго, не азiрацца, не затрымлiвацца i не шкадаваць пра яго. Аб гэтым напамiнае Эвангелiст Лукаш: «Але y дзень, калi Лот выйшаy з Садомы, пралiyся зь неба дождж агнявы i серны i вынiшчыy усiх: так будзе i y той дзень, калi Сын Чалавечы адкрыецца. У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя y доме, той ня сыходзь узяць iх; i хто будзе на полi, таксама не вяртайся назад; успамiнайце жонку Лотаву» (Паводле Лукаша 17:29—32).

Скала «Лот» i Пiк «Жонка Лота». Выспа Сьвятой Алены. Марка пошты Выспы Сьвятой Алены, выдадзеная y 1934 годзе

Пасьля катастрофы Лот i яго дачкi схавалiся y горадзе Сiгор.

Але на iх не глядзелi, як на yратаваных, а як на адзiных жыхароy праклятага горада, i нiхто не хацеy ажанiцца на дачках Лота. Тады, выйшаyшы з Сiгора, Лот пасялiyся y пячоры пад гарой разам са сваiмi дачкамi.

Карцiна Веранэзе нясе шмат iнфармацыi. У далечынi палае Садома, маленькая белая фiгурка на дарозе – жонка Лота, якая пераyтварылася y соль, дачкi бягуць уперадзе, за iмi ледзьве пасьпявае забiты горам Лот. Ня пярэднiм пляне Лот з дачкамi, хiба, прыселi паабедаць. Але нешта павiнна здарыцца, бо y правым куце гуляюць два амуры i адзiн зь iх чамусьцi y масцы…

Лот i яго дачкi (1545). Банiфацыё Веранэзе (1487—1553). Музей мастацтваy Крайслера. Картмаксiмум пошты Нiдэрляндаy, выдадзены y 2015 годзе

Спалоханы стары бацька яшчэ не зусiм разумее, што адбываецца. Але яго вочы, гэта вочы загнанага y кут чалавека, якi ведае што ён нiкуды не дзенецца. А гэта яго нявiнныя дачкi намагаюцца yвесьцi яго y грэх, ахвяруючыся дзеля аднаyленьня племенi.

Лот i яго дачкi. Франчэска Фурынi (1603—1646). Прада. Мадрыд. Блёк пошты Сьера Леонэ, выдадзены y 2000 годзе

Дачкi, якiя засталiся без мужоy, вырашылi напаiць свайго бацьку i пераспаць зь iм, каб нарадзiць ад яго нашчадкаy i аднавiць сваё племя, у адпаведнасьцi з старазапаветным прадстаyленьнем аб родавай бесьсьмяротнасьцi. «І сказала старэйшая малодшай: бацька наш стары, i няма чалавека на зямлi, каб увайшоy да нас паводле звычаю yсёй зямлi…» (Быцьцё 19:31).

Лот i яго дачкi (1616). Хендрык Гольцыус (1558-1616-1617?). Блёк пошты Сьера Леонэ, выдадзены y 2001 годзе

Спачатку так паступiла старэйшая, на наступны дзень – малодшая; абедзьве зацяжаралi ад свайго бацькi. Лiсiчка, якая стаiць справа y глыбiнi, сымбалiзуе хiтрасьць дачок. Каля лiсiчкi, ператвораная y такi вось, як дрэва, саляны слуп, жонка Лота. Правей палае Садома.

Лот i яго дачкi. Якаб Адрыянс Бэкер (1609 —1651). Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1990 годзе

Чаму y гэтай трагiчнай гiсторыi зьнiшчэньня гарадоy мастакi выбiралi эпiзод, калi дочкi вырашылi зацяжарыць ад свайго бацькi? Можа мастакам хацелася зьвярнуцца да далiкатнай тэмы з голымi дзяyчынамi, а Бiблiя давала iм набожнае апраyданьне?

У iнтэрпрэтацыi Ота Дыксам бiблейскай гiсторыi Лота, разбураны i спалены горад Дрэздэн становiцца цэнтральным фонам маральнай дылемы, з якой сутыкаюцца Лот i яго дачкi.

Лот i яго дачкi (1939). Ота Дыкс (1891—1969). Музэй Людвiга, Аахен, Германiя. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1974 годзе

Старэйшая дачка нарадзiла сына, названага Маавам (iмя азначае «ад бацькi»). Ён стаy родапачынальнiкам маавiцянаy – шматлiкага народа, што жыy на yсходзе Ярдана. Ад другой дачкi нарадзiyся Амон («сын майго народа»), бацька аманiцянаy. Гэтыя народы былi iдалапаклонцамi i вызначылiся y гiсторыi асаблiвай жорсткасьцю, бессаромнасьцю i разбэшчанасьцю нораваy. А Маавiцяне яшчэ i выключнай нянавiсьцю да народу Ізраiля. Але габрэйскiя мудрацы yбачылi тут намёк на двух вялiкiх жанчын з Бiблii: на Маавiцянку Рут, гiсторыя якой апiсана y аднайменнай Кнiзе Бiблii, i Аманiцянку Нааму. Аманiцянка Наама стала жонкай цара Саламона i мацi цара Юдэi Раваама. Рут далучылася да габрэйскага народу i, стаyшы жонкаю Ваоза, нарадзiла яму сына Авiда, у якога, у сваю чаргу, нарадзiyся сын Эсэй, будучы бацька Давiда. Такiм чынам, Рут Маавiцянка, якая вядзе сваё паходжаньне ад старэйшай дачкi Лота, была прабабуляй цара Давiда. Атрымалася, што y вынiку падзей у Садоме «знайшоyся» Давiд, якi стаy не толькi родапачынальнiкам царскай дынастыi, але i роду Мэсii-Збавiцеля.

Вось чаму Бiблiю трэба чытаць да канца.

Рэбэка

…ад Госпада прыйшла гэтая дзея… (Быцьцё 24:50)

У Сьвятым пiсьме неаднаразова падкрэсьлiваецца вялiкае значэньне шлюбу i сямейнага жыцьця. Бiблейныя шлюбныя сувязi даюць прыгожыя прыклады yдалых шлюбаy.

Абставiны yступленьня Рэбэкi y шлюб з Ісаакам i iншыя выпадкi з яе жыцьця займаюць адну з самых прыгожых i кранальных старонак Бiблii.

У Кнiзе «Быцьцё» падрабязна апiсваецца заклапочанасьць Абрагама i Сарры пошукам жонкi для iх сына Ісаака. Бацькi ня хочуць мець нявестку з паганскага роду. І Абрагам пасылае свайго слугу Элiязэра y Мэсапатамiю, дзе y горадзе Нахора ён павiнен знайсьцi жонку Ісааку: «Гасподзь, Бог неба […]. Ён пашле анёла Свайго перад табою, i ты возьмеш жонку сыну майму адтуль…» (Быцьцё 24:7).

Прарабiyшы доyгi шлях з Ханаана, Элiязэр узмалiy Бога пазначыць яму жонку для Ісаака з тых дзяyчат, у якiх ён папросiць вады, i якая зь iх таксама прапануе ваду i для яго вярблюдаy.

Слуга Абрагама сустракае Рэбэку (1896—1902). Джэймс Цiсо (1836—1902). Габрэйскi музэй, Нью-Ёрк. Пэрсанальная марка, выдадзеная поштай Ізраiлю y 2009 годзе

Адказ не замарудзiy. «Яшчэ не перастаy ён гаварыць, i вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзiлася ад Ватуiла, сына Мiлкi, жонкi Нахора, брата Абрагамавага, i збанок яе на плячы y яе…» (Быцьцё 24:15).

Элiязэр сустракае Рэбеку. Блёк пошты Мiкранэзii, выдадзены y 1998 годзе

Дарэчы, iмя Элiязэр значыць «Бог бацькi майго быy мне дапамогай».

«І пабег раб насустрач ёй i сказаy: дай мне выпiць крыху вады са збанка твайго. Яна сказала: пi, гаспадару мой. І адразу апусьцiла збанок свой на руку сваю i напаiла яго. І, калi напаiла яго, сказала: я пачну чэрпаць i вярблюдам тваiм, пакуль не нап'юцца yсе» (Быцьцё 24:17—19).

На маляyнiчым блёку Мiкранэзii yсё адпавядае бiблейскаму апавяданьню: Рэбэка з збаном вады, Элiязэр з вярблюдам i Анёл, якi сьпяшаецца на дапамогу.

Сустрэча Элiязэра з Рэбэкай стала папулярнай у мастакоy.