скачать книгу бесплатно
У тыя часы бясплодзьдзе было вялiкiм горам для жанчыны. Бог абяцаy Абрагаму, Ісааку i Якаву, што праз iх «нашчадкаy» дабраславяцца «усе народы зямныя» (Быцьцё 26:4). Але Рахiль была бясплоднай. Якаy лiчыy, што толькi Бог можа даць Рахiлi сыноy i толькi Ён можа даць ёй такiя дабраславеньнi. Аднак Рахiлi не хапала цярпеньня. «Яна сказала: вось служанка мая Вала: увайдзi да яе; хай яна родзiць на каленi мае, каб i я мела дзяцей ад яе» (Быцьцё 30:3).
Нам цяжка зразумець паводзiны Рахiлi. Аднак са старажытных тэкстаy шлюбных дагавораy, знойдзеных на Блiзкiм Усходзе, вiдаць, што iснуючы тады звычай дазваляy бясплоднай жанчыне аддаваць свайму мужу служанку, каб тая нарадзiла спадчыньнiка. У некаторых выпадках дзецi служанкi разглядалiся як дзецi жонкi.
Калi Вала нарадзiла хлопчыка, Рахiль узрадавалася i yсклiкнула: «наканаваy мне Бог, i пачуy голас мой, i даy мне сына» (Быцьцё 30:6). Яна назвала яго Дан, што азначае «судзьдзя». Як вiдаць, яна таксама малiлася аб сваiм горы. Калi Вала нарадзiла другога сына, Напталiма, што азначае «мая барацьба», Рахiль сказала: «я з усiх сiл змагалася з сястрой i перамагла!» (Быцьцё 30:8).
Пятая нябескага колеру марка прысьвечана Дану. Пасярэдзiне намалёваны вуж, абвiты вакол падсьвечнiка. Гэтым малюнкам Шагал iлюстраваy словы Якава аб Дане: «Дан будзе зьмеем на дарозе, асьпiдам на шляху» (Быцьцё 49:17).
Дан. Напталiм. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Шостая марка жоyтага колеру – вiтраж Напталiма. Яго iмя напiсана y правым верхнiм куце. Нiжэй адпачывае касуля – спасылка на дабраславенства Якава Напталiму: «Напталiм – вольная касуля» (Быцьцё 49:21).
Магчыма, даючы Валу Якаву, Рахiль думала, што дзейнiчае y згодзе са сваiмi малiтвамi, але Бог хацеy ёй даць дзяцей iншым шляхам. У гэтым урок для нас. Калi мы просiм аб нечым Бога, то не павiнны губляць цярпеньня. Ён можа адказаць на малiтвы нечаканым для нас чынам i тады, калi мы менш за yсё гэтага чакаем.
Каб не страцiць сваёй перавагi, Лiя таксама дала Якаву сваю служанку, Зiлфу. Тая нарадзiла Гада, затым Асiра (Быцьцё 30:9—13).
Цёмназялёны вiтраж прысьвечаны Гаду. Колер непакою адпавядае словам Якава аб Гадзе: «Гад, – натоyп будзе цясьнiць яго, але ён адцiсьне яго па пятах» (Быцьцё 49:19). Аб Асiры Якаy сказаy «ён будзе дастаyляць царскiя прысмакi» (Быцьцё 49:20), таму колер вiтражу алiyкавы. Алiyкi Сьвятой Зямлi гэта сымбаль багацьця.
Гад. Ашэр. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Яскравы прыклад супернiцтва памiж сёстрамi – выпадак з мандрагорами, якiя знайшоy сын Лii Рувiм. Лiчылася, што мандрагоры спрыяюць зачацьцю. Рахiль папрасiла y Лii гэтых пладоy, але тая рэзка адказала: «Няyжо мала табе – завалодаць мужам маiм, што ты дамагаесься i мандрагораy сына майго?» (Быцьцё 30: 15). Гэтыя словы наводзяць на думку, што Якаy бываy з Рахiльлю часьцей, чым з Лiяй. Вiдавочна, Рахiль адчула справядлiвасьць гэтых папрокаy, таму сказала Лii: «дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго». Калi Якаy прыйшоy дадому, Лiя сказала яму: «увайдзi да мяне, бо я купiла цябе за мандрагоры сына майго. І лёг ён зь ёю тае ночы» (Быцьцё 30:16).
Лiя нарадзiла пятага i шостага сына: Ісахара (што азначае «адплата») i Завулона. Тады яна yсклiкнула: «Бог даy мне цудоyны дар: цяпер будзе жыць у мяне муж мой, бо я нарадзiла яму шэсьць сыноy» (Быцьцё 30: 17—20).
Ісахар. Завулон. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Зялёны колер вiтража Ісахара сымбалiзуе дастатак i спакой. Якуб сказаy аб сваiм сыне: «І yбачыш ты, што спакой табе добры i зямля кормiць» (Быцьцё 49:15). На чырвонай марцы Завулона намаляваны карабель поyны рыбы, таму што Якаy сказаy: «Завулон каля берага марскога будзе жыць i каля прыстанi карабельнай» (Быцьцё 49:13).
Мандрагоры не дапамаглi Рахiлi. Тым не менш праз шэсьць гадоy замужжа Рахiль зацяжарала i нарадзiла Язэпа. Але гэта адбылося дзякуючы таму, што Гасподзь «успомнiy» пра яе i адказаy на яе малiтву. І толькi тады Рахiль магла сказаць: «зьняy Бог ганьбу маю» (Быцьцё 30:23). Рахiль памерла падчас другiх родаy на шляху з Бэт-Эля y Эфрат, у Бэт-Лехеме; памiраючы, яна назвала свайго другога сына Бэн-яны («сын маёй пакуты»), аднак Якаy даy яму iмя Веньямiн.
У двух вокнах разьмясьцiy Шагал сыноy Рахiлi.
Язэп. Веньямiн. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Маляyнiчы вiтраж, прысьвечаны Язэпу, напамiнае пра каляровае yбраньне Язэпа, якое падарыy яму Якаy i якое стала прадметам зайздрасьцi братоy, а таксама пра тлустых i галодных кароy з далейшага жыцьця Язэпа y Егiпце.
Нябескi колер вiтражу Веньямiна гэта намёк на спакой, якi, аднак, патрабуе высiлкаy. Майсей, дабраслаyляючы Ізраiлiтаy перад сваёй сьмерцю, зьвяртаючыся да племенi Веньямiна, сказаy: «Любасны Госпаду жыве y Яго y бясьпецы, Бог спрыяе яму кожны дзень, i ён пакоiцца памiж плячамi Ягонымi» (Другi закон 33:12).
У 1962 Марк Шагал расьпiсаy 12 вокнаy у сынагозе мэдыцынскага цэнтра Хадаса y Эйн-Карэм у Ерусалiме. Вокны былi створаны y Францыi, а затым ахвяраваныя бальнiцы. Праца заняла два гады i y дзень 50-годзьдзя бальнiцы y лютым 1962 вiтражы былi yрачыста асьвячоныя. У рэчаiснасьцi гэта не вiтражы, а росьпiсы. «Увесь час, пакуль я працаваy, – распавядаy Марк Шагал, – я адчуваy, што мой бацька i мая мацi глядзяць з-за майго пляча, а за iмi – тыя мiльёны габрэяy, якiя зьнiклi нядаyна i тысячы гадоy таму назад». З той пары тысячы людзей наведалi сынагогу y Айн Карэм i засталiся заварожанымi прыгажосьцю твораy Шагала. Дванаццаць цудоyных вiтражоy, якiя апiсваюць дванаццаць каленаy Ізраiлевых, паказваюць глыбокую любоy мастака да габрэйскага народу i чалавецтва y цэлым. Для поyнага разуменьня сэнсу i значэньня кожнага вiтража, трэба iх разглядаць, зыходзячы з пачуцьця поyнай датычнасьцi майстра да гiсторыi габрэяy, зь iх трагедыямi i перамогамi, зь яго асабiстым мiнулым, зьвязаным з Вiцебскам – месцам, у якiм ён нарадзiyся i вырас.
Сымбалi дванаццацi сыноy Якава
…ён мае вялiкую i высокую сьцяну, мае дванаццаць брамаy i на iх дванаццаць анёлаy, на брамах напiсаны iмёны дванаццацi каленаy сыноy Ізраiлевых… (Адкрыцьцё 21:12)
Якаy быy адзiным Патрыярхам, чые дзецi yсе да аднаго рушылi y сьлед рэлiгii i традыцыям свайго бацькi. Габрэйскiя мудрацы кажуць: «Якаy не памёр. Да тых часоy, пакуль жывыя яго дзецi, працягваючы iсьцi яго шляхам, ён таксама жывы». Праyдзiвая жыцьцё не вымяраецца даyжынёй дзён чалавека. Яно вымяраецца каштоyнасьцямi яго жыцьця i здольнасьцю перадаць гэтыя каштоyнасьцi будучым пакаленьням.
Ад дванаццацi сыноy Якава паходзяць дванаццаць кален народу Ізраiля. Кожны старажытны Ізраiльцянiн ведаy, зь якога калена ён паходзiць. Таму сыны Якава часта yспамiнаюцца на старонках Сьвятога Пiсьма, а пра вялiкiх герояy веры даецца iнфармацыя аб iх прыналежнасьцi да патомства аднаго з сыноy Якава.
Ужо напачатку адраджэньня краiны Ізраiль у 1955—56 гадах пошта Ізраiля выпусьцiла дзьве сэрыi марак з iмёнамi сыноy Якава i сымбалямi родаy.
Сымбаль роду Рувiма мандрагора. Картмаксiмум пошты Ізраiлю «Імёны дванаццацi каленаy сыноy Ізраiлевых», выдадзены y 1955 годзе
На першай марцы з сэрыi 1955 году сымбаль роду Рувiма мандрагора. Мандрагора згодна з паданьнямi спрыяла цяжарнасьцi. Рувiм знайшоy мандрагору i прынёс сваёй мацi Леi. Лея перадала мандрагору Рахiлi i яна неyзабаве зацяжарала i нарадзiла Якаву доyгачаканага сына.
Пад паштовымi маркамi разьмешчаны так званыя прывескi. На прывесках тэксты на iyрыце з Кнiг бiблейскiх, якiя характэрныя для дадзенага пакаленьня.
На другой марцы брама Сыхему – сымбаль роду Сымона, як напамiн аб крывавай помсьце Сымонам i Левiем жыхарам Сыхема за згвалтаваньне сястры Дзiны сынам «Эмора Эвэянiна, князя зямлi той» (Быцьцё 34:2).
Трэцяя марка прысьвечана Левiю. На ёй малюнак двайнога чатырохвугольнага нагруднiка з 12 каштоyнымi камянямi (па лiку плямёнаy Ізраiлевых). Патомкамi Левiя былi Майсей i Аарон, зь якiх пачалася лiнiя служыцеляy у Храме Ерусалiмскiм.
Сыны Леi. Сымбаль роду Сымона. Сымбаль роду Левiя. Сымбаль роду Юды. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1955 годзе
Чацьвёртая марка з вiдарысам льва – сымбаля Юды. Калi Якаy благаслаyляy Юду, то сказаy наступныя словы: «Малады леy Юда, са здабычы, сыне мой, ты вяртаешся» (Быцьцё 49:9). І далей «Не адыдзе скiпэтар ад Юды i заканадаyца ад сьцёгнаy ягоных, пакуль ня прыйдзе Прымiрэнец, i Яму пакорлiвасьць народаy» (Быцьцё 49:10). Згодна з гэтай запаведзьдзю Юда стаy Прабацькам галоyнага iзраiльскага роду. З гэтага роду паходзiць Давiд i заложаная iм дынастыя, якая кiравала да 587 году да Р.Х. аж да Вавiлонскага выгнаньня. З роду Юды паходзiць Язэп, муж Дзевы Марыi i апякун Ісуса Хрыста.
На пятай марцы, прысьвечанай Дану, вагi – сымбаль справядлiвага вырашэньня спраy. «Дан будзе судзiць народ свой, як адно з каленаy Ізраiля…» (Быцьцё 49:16).
Сыны Валлы. Сымбалi родаy Дана i Напталiма. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1955 годзе. Сыны Зелфы. Сымбалi родаy Гада i Ашэра. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1956 годзе
Вiдарыс касулi на шостай марцы, прысьвечанай Напталiму – спасылка на дабраславенства Якуба: «Напталiм – вольная касуля, гаварыцьмеш прыгожыя словы» (Быцьцё 49:21).
У 1956 годзе Пошта Ізраiля працягнула выпускаць сэрыю марак, якiя паказваюць астатнiх сыноy Якуба.
Сёмая марка паказвае сымбаль роду Гада, а менавiта намёт, якi падкрэсьлiвае характар Гада, як воiна.
Восьмая марка y гонар роду Асiра. Яго сымбаль – дрэва. Дрэва на Блiзкiм Усходзе зьяyляецца сымбалям урадлiвасьцi, дастатку i багацьця.
Дзявятая марка прысьвечана роду Ісахара. Яго сымбаль сонца i зоркi. У першай кнiзе летапiсе сказана, што нашчадкi Ісахара адрозьнiвалiся глыбокiм разуменьнем часу i «якiя ведалi, што калi належала рабiць Ізраiлю» (Першая Летапiсаy 12:32). Сонца i зоркi – вобразнае стаyленьне да гэтага.
Сыны Леi. Сымбаль роду Ісахара. Сымбаль роду Забулона. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1956 годзе. Сыны Рахелi. Сымбаль роду Язэпа. Сымбаль роду Веньямiна. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1956 годзе
Дзясятая марка адлюстроyвае сымбаль роду Завулона – карабель. Гэта вельмi дзiyна, улiчваючы, што старажытныя Ізраiльцяне былi людзьмi пустынi i рэдка выходзiлi y далёкiя марскiя выправы. Але менавiта род Завулона павiнен быy стаць выключэньнем. «Завулон каля берага марскога будзе жыць i каля прыстанi карабельнай, i межы яго да Сiдона» (Быцьцё 49:13).
Адзiнаццатая марка паказвае сноп пшанiцы, сымбаль Язэпа. Сымбаль спасылаецца на сон Язэпа (Быцьцё 37:7), якi yяyляy сабой прадвесьце яго незвычайнага yзвышэньня y Егiпце. Сон, у якiм сноп Язэпа падняyся i снапы яго братоy аддаюць яму паклон, стаy першапрычынай яго няшчасьця: Язэп быy прададзены братамi y Егiпет.
Апошняя, дванаццатая марка з сэрыi, адлюстроyвае ваyка, сымбаль Веньямiна, наймалодшага сына Якава i Рахiлi. Сымбалем Веньямiна зьяyляецца воyк, бо бацька кажа пра яго: «Веньямiн драпежны воyк, ранiцай будзе есьцi лавiтву i yвечары будзе дзялiць здабычу» (Быцьцё 49:27).
Якаy перад сваёй сьмерцю yсынавiy Яфрэма i Манасiю, сыноy Язэпа. У вынiку замест аднаго калена Язэпа, стала два (Быцьцё 48:5), так што yсiх каленаy было 13. Аднак пры падзеле зямлi Ханаанскай лiчылi толькi 12 каленаy, бо калена Левiя, аддзеленае для сьвятарскага служэньня, не атрымала нiякага надзелу.
Пошта Уганды y 2003 годзе выпусьцiла марку з фрагмэнтам карцiны галяндзкага жывапiсца Рэмбрандта ван Рэйна «Якаy дабраслаyляе сыноy Язэпа Манасiю i Яфрэма». Якаy, шаноyны Патрыярх, паказаны са стрыманай, велiчнай годнасьцю, у той час як Язэп i яго жонка назiраюць за iм з пакорай i набожнай павагай. Рэмбрант абраy не самы эфэктны, але вельмi значны эпiзод бiблейскага аповеду. Язэп, падводзячы сваiх сыноy да састарэлага Якава для дабраславеньня, ставiць старэйшага, Манасiю, справа ад бацькi, а малодшага, Яфрэма, – зьлева. Аднак асьлеплы Якаy ускладае правую руку на галаву малодшага yнука, маючы намер дабраславiць яго першым. Язэп вырашае, што адбылася прыкрая памылка. Ён спрабуе аднавiць належны парадак i перакласьцi правую руку бацькi на галаву свайго першынца, але Якаy пярэчыць: «…ведаю, сыне мой, ведаю; i ад яго пойдзе народ, i ён будзе вялiкi; але меншы яго брат будзе большы за яго, i ад семенi яго пойдзе шматлiкi народ» (Быцьцё 48:19).
Якаy бласлаyляе сыноy Язэпа Манасiю i Яфрэма (1656). Рэмбрандт ван Рэйн (1606—1669). Дзяржаyны музэй Касьсель. Марка пошты Уганды, выдадзеная y 2003 годзе
Менавiта гэты момант прадстаyлены на карцiне: лядашчы старац дакранаецца да залатых кучараy Яфрэма, а Язэп спрабуе асьцярожна перакласьцi руку бацькi на галаву Манасii. Галоyны герой карцiны, цэнтар яе духоyнасьцi – сьляпы стары. Над чырвоным покрывам, якое займае yсю нiжнюю частку палатна, зьзяюць яго белыя адзеньнi. Сьвятло, зыходзячы з рукi старца, вылiваецца на хлопчыка. «І сказаy Ізраiль Язэпу: вось, я памiраю; i Бог будзе з вамi i верне вас у зямлю бацькоy вашых…» (Быцьцё 48:22).
Сымбалi дванаццацi каленаy захавалiся на працягу стагодзьдзяy. Іх крынiца – дабраслаyленьне Якавам дванаццацi сыноy Язэпа, а таксама некалькiх iншых тэкстаy Старога Запавету, якiя вызначаюць спэцыфiчныя асаблiвасьцi радоy i iх прабацькаy.
Менора i сымбалi 12 каленаy Ізраiля. Марка пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1952 годзе
Дванаццаць сыноy Якава – гэта слупы Ізраiля часоy Старога Запавету. Іх адпаведнiкам у Новым Запавеце было дванаццаць апосталаy, выбраных Ісусам i спадарожных яму y яго жыцьцi, якiя затым сталi сьведкамi Яго Ўваскрэсеньня.
Гiсторыя Язэпа
Язэп-галiна пладаносная. (Быцьцё 49: 22)
Гiсторыя Язэпа настолькi цiкавая, насычаная «фантастычнымi» падзеямi i павучальная, што зь яе кароткага аповеду y Кнiзе Быцьця можна напiсаць вялiзную рамантычную кнiгу. Гэту iдэю ажыцьцявiy нямецкi пiсьменьнiк Томас Ман. У ракавыя для сваёй краiны гады, з 1933 па 1943, ён стварыy манумэнтальны раман «Язэп i яго браты». У той час, калi yсе дасягненьнi цывiлiзацыi, здавалася, назаyжды адступалi пад напорам хаосу, гiсторыя Язэпа дапамагла пiсьменьнiку здабыць надзею на выратаваньне: у сваiм рамане ён распавёy пра станаyленьне маральнага пачатку y чалавеку, зараджэньне маралi на сьвiтанку гiсторыi, пра тое, што y аснове сьветабудовы ляжыць стваральны пачатак.
Язэп («Яхве дадасьць» на iyрыце) – перадапошнi сын бiблейскага Праайца Якава ад каханай жонкi Рахiлi (яго называюць таксама Язэп Выдатны). Напэyна гэта было адной з прычын, чаму Язэп быy любiмым сынам Якава, якi адкрыта выказваy гэтую сваю любоy. Такi стан рэчаy не мог падабацца братам Язэпа i яны яго неyзьлюбiлi. І бацька i сын сваiмi паводзiнамi толькi пасiльвалi гэту нелюбоy i ператваралi яе y нянавiсьць.
Так аднойчы Язэпу прысьнiyся сон, што ён разам з братамi вязаy снапы. І раптам яго сноп падняyся, а снапы братоy сталi адбiваць яму паклон. У другiм сьне yжо сонца, месяц i адзiнаццаць зорак аддавалi палон Язэпу.
Язэп стаiць перад братамi, якiя y задуменьнi слухаюць яго. У верхняй частцы намалёваныя y двух кругах сонца, зоркi i месяц вакол Язэпа i снапы, якiя пакланiлiся снапу Язэпа. Язэп расказаy свае сны бацьку. «І сказалi яму браты ягоныя: няyжо ты будзеш цараваць над намi? Няyжо будзеш валодаць намi? І зьненавiдзелi яго яшчэ больш за сны яго i за словы ягоныя» (Быцьцё 37:8).
Язэп тлумачыць сны сваiм братам. Рафаэль Санцi (1483—1520). Фрэска лоджыi Рафаэля y Ватыкане. Марка пошты Грэнады, выдадзеная y 1983 годзе
Дзесяцiгадовы кучаравы хлопчык Язэп – вельмi yсхваляваны i iмкнецца як мага дакладней перадаць падрабязнасьцi сваiх цудоyных сноy, цьмяна прадказваючых, што ён, Язэп, узвысiцца над усiмi роднымi.
Язэп распавядае свой сон сям'i (1638). Афорт. Рэмбрандт. Нацыянальная мастацкая галерэя, Вашынгтон. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 2009 годзе
Язэп ведае, што сны яго прарочыя. Пра гэта ж здагадваюцца дванаццаць слухачоy, якiя сядзяць па баках ад Язэпа тварам адзiн да аднаго – зьлева сiвабароды бацька Якаy, справа – малодшы брат Язэпа, Венiямiн, якi падняy галаву ад кнiгi, слухаюць: бацька – у глыбокiм роздуме, Венiямiн – з чыста дзiцячай цiкаyнасьцю. Адна толькi хворая мацi Язэпа – Рахiль, якая ляжыць у глыбiнi зьлева, ахопленая трывожнымi прадчуваньнямi, прыпадняла галаву, у той час як старэйшыя браты Язэпа насьмешлiва перашэптваюцца, шумяць, абменьваюцца непрыстойнымi жартамi i пырхаюць. Але на самой справе яны вельмi yважлiвыя, хоць i недаверлiвыя. За iх увагай хаваецца бясконцая, якая зьядае iх душы, зайздрасьць.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: