banner banner banner
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi

скачать книгу бесплатно


– Мы вельмi yсцешаныя такой гарачай i ветлiвай сустрэчай. Падымiцеся ж, прашу вас.

– Як я магу, о каралеyна?!

Але Янка сам падышоy да яго i падняy за локцi.

– Шаноyны рыцар! Устаньце, я таксама вас прашу. Сваю адданасць вы пацвердзiлi на справе. І не годна вам стаяць зараз на каленях. Мы яшчэ падчас нашых мiнулых бiтваy выказалiся, што сярод нас няма нi галоyных, нi падначаленых, нi старэйшых, нi малодшых. Мы yсе роyныя адзiн перад адным, бо плячо да пляча змагалiся з ворагам.

Рыцар кiyнуy галавой у знак згоды i падняyся. Выпрастаyшыся, ён прыклаy руку да сэрца i паважлiва схiлiy галаву.

– Дзякую! Але ведайце, я i yсе рыцары гатовыя верна i аддана служыць вам да скону.

– Дзякуем, высакародны рыцар! – паклаy Янка яму руку на плячо. – Вашы жыццi спатрэбяцца i нам, i каралеyству.

– Так, – падтрымала Мiлана, – мы будзем радыя бачыць вас жывымi. І верым, што пасля yсяго вашы рукi будуць трымаць не меч, а паслужаць у гаспадарцы дзеля сваёй сям’i.

– Спадзяюся i мару пра гэты час, – прамовiy рыцар.

– Ён ужо не за гарамi!

– Як вы тут, то я y гэта шчыра веру…

– Але ж зараз вы з дарогi, трэба падмацавацца, – клапатлiва прамовiла дзяyчына.

– Так, скакаy да вас так, што ледзьве не загнаy каня.

– Я паклапачуся пра яго, – прапанавала Мiлана.

– Хадзем, я дам табе мех аyса, – адгукнуyся Пугач.

– О, вялiкi дзякуй за клопат. Мой конь стамiyся яшчэ болей за свайго гаспадара.

Госця пасадзiлi за стол, а Мiлана yзяла невялiкi мех з аyсом i адправiлася кармiць стомленую жывёлу. Янка не хацеy заставацца y баку i набраy вядро вады, каб каня з дарогi яшчэ i напаiць, што было не меней важна. Той, змучаны далёкай дарогай, выпiy яго амаль за раз.

Раптам пачуyся грукат капытоy. Хтосьцi дастаткова хутка наблiжаyся. Ад лесу падаyся бляск даспехаy. Было вiдаць, што яшчэ адзiн рыцар скача да iх. Неyзабаве яны пазналi y яго постацi старога знаёмага. Вершнiк наблiзiyся, прыпыняючы свайго скакуна, i саскочыy у якiх двух метрах ад iх. Спешыyшыся, ён апусцiyся ва yсiх сваiх латах на калена, не выпускаючы з рук павады. Вельмi кранальна было бачыць, што i конь таксама разам з iм укленчыy на пярэднюю нагу.

– Не, не, не, – адразу замахаy рукамi Янка. – Нiякага кленчання, хопiць на сёння.

– Высакародны рыцар, устаньце, – папрасiла i Мiлана, – годзе вам.

– Але ж як я яшчэ магу засведчыць вам сваю павагу?

– Не час зараз адзiн прад адным на калены кiдацца, не дзеля таго мы разам столькi перажылi i бiлiся побач, – выказаyся Янка.

– І сапраyды, вы yжо yсё даказалi на справе, – падтрымала Мiлана. – А астатняе не варта. Не такiя мы yжо значныя персоны.

– Але…

– І нiякiх але, – прамовiла Мiлана. – Гэта наша просьба.

– Як скажаце, мiласцiвая каралеyна.

– Праходзьце лепей да стала. Мусiць, стамiлiся з дарогi.

– Ёсць трошку, але не гэта галоyнае.

– Праходзьце, праходзьце. Аб вашым канi мы паклапоцiмся.

– Гляджу, мяне yжо нехта апярэдзiy? – прамовiy рыцар, заyважыyшы, што яго скакун тут не адзiн.

– Так, толькi нядаyна прыехаy.

– Гэта я бачу, – выказаyся ён, падыходзячы блiжэй.

Рыцар пагладзiy каня па шыi i па корпусе, затым пацёр далонi i прамовiy:

– Доyга ж, вiдаць, на iм скакалi, увесь упараны.

– Стамiyся, бедны, – сказала Мiлана i памкнулася паднесцi каню мех з аyсом.

– Пачакайце, калi ласка, – прыпынiy яе рыцар.

– Ён цэлае вядро ад смагi за раз выпiy.

– Мяркую, гэтага мала.

– Мала? Цэлага вядра?

– Так. Пажадана, каб яму яшчэ вядро налiлi.

– Ну што ж, вы лепей знаецеся y конях, пайду яшчэ па ваду. А лепш два вядры адразу прынясу. Ваш конь, бачу, таксама патрабуе.

– О, быy бы вельмi yдзячны.

– Ха, не варта, – адмахнуyся зычлiвы хлопец.

– А я пакуль iх аyсом пакармлю, – прапанавала Мiлана.

– Не-не, нi y якiм выпадку, – запярэчыy рыцар.

– Чаму ж? – не зразумела дзяyчына.

– Справа y тым, што каня напачатку трэба напаiць вадой, а потым ужо можна даваць авёс. Калi даць каню запiць авёс, збожжа yнутры разбухне, i конь будзе пакутваць на страyнiк.

– Зразумела, дзякуй за падказку.

– Пазней мы yжо самi сходзiм на рэчку ды дагледзiм, пакупаем iх.

Янка хутка вярнуyся, але вёдры былi няпоyныя, для яго зацяжкiя. Як толькi конi iх прагна асушылi, рыцар сам узяy ёмiстасцi i пайшоy па ваду, а Мiлана клапатлiва прынялася кармiць першага каня.

Як толькi яны накармiлi коней, пачуyся хруст, а потым з-за дрэy паказаyся магутны зубр, прадстаyнiк велiчных i незалежных iстот.

І так на працягу yсяго дня да iх далучалiся вайскаводцы, а таксама тыя, хто прагнуy вольнага i мiрнага жыцця без прыгнёту i прымусу, хто быy гатовы y бiтве заваяваць для сябе свабоду.

Пад канец вечара прыйшоy i баявы мядзведзь. Няспешна iдучы, ён падаваyся марудным. Але y баi цi калi добра раззлаваць яго – паспрабуй яшчэ yцячы, умомант дагонiць! Яго цярплiва чакалi, бо yсе добра памяталi, як адважна i мужна баявыя мядзведзi сябе праявiлi y мiнулых бiтвах. Сапраyдныя прыроджаныя ваяры, вартыя павагi.

Амаль усе прадстаyнiкi гатовых падняцца на паyстанне былi y зборы. Нарэшце было вырашана пачаць ваенную нараду. Вайскаводцы сабралiся вакол круглага стала. Іх мужнасць, гатоyнасць да справы выразна адлюстроyвалiся на iх гордых i непакорных тварах. Іх вочы гарэлi, як у каршукоy, гатовых рынуцца y бой. Але yсе гэтыя бясстрашныя i загартаваныя y баях ваяры пакорлiва i yважлiва чакалi, што iм скажуць юныя рыцар i каралеyна. Бо yсе добра ведалi i памяталi, што толькi дзякуючы юнакам была атрымана y мiнулы раз перамога. Усе былi yдзячныя iм за гэта i шчыра спадзявалiся на тое, што пад iх умелым i таленавiтым камандаваннем яны здолеюць атрымаць перамогу. Нават нягледзячы на тое, што iх сiлы ладна патрапаныя. І, пэyна ж, зараз давядзецца значна цяжэй. Але yсе былi гатовыя пераадольваць любыя перашкоды, цяжкасцi i нягоды, каб толькi y канцы iзноy пабачыць яе – доyгачаканую волю.

Таму i позiркi yсiх так пiльна былi засяроджаныя на Янку i Мiлане. Дзяyчына паклала на стол мапу каралеyства i разгарнула яе так, каб усiм было добра вiдаць. А хлопец прынёс некалькi старых i важкiх кнiг з бiблiятэкi Пугача i прамовiy:

– Яшчэ раз вiтаем вас усiх, шаноyнае спадарства, дзякуем, што адгукнулiся на заклiк!

– Гэта вам шчыры дзякуй, што пагадзiлiся нам дапамагчы, – выказаyся рыцар Мiкалай.

– Так, так… – падтрымалi разам астатнiя.

– Сапраyдныя сябры нiколi не кiдаюць сваiх сяброy у цяжкую хвiлiну, – адказала на тое Мiлана.

– Дзякуем! Нам вельмi прыемная ваша пашана, – падзякаваy Янка. – Шаноyнае спадарства, мы доyга думалi, з чаго ж варта пачаць нашы дзеяннi…

– З вызвалення караля! – гучна i рашуча выказаyся рыцар.

– Безумоyна, з вызвалення караля Мацея! – яго падхапiлi yсе.

– Вы yжо прабачце, што я вас перабiy, – папрасiy прабачэння ён. – Вызваленне Мацея паслужыць важкiм i пераканаyчым заклiкам для падняцца на барацьбу. І гэта было б моцным ударам па Семаргалу i яго самалюбстве.

– Менавiта да такога ж рашэння прыйшлi i мы, – пагадзiyся Янка.

– Усё гэта так, – разважлiва прамовiy яшчэ адзiн рыцар. – Але ж з мiнулага разу яны вынеслi добры yрок. Наколькi мне вядома, яго зараз ахоyваюць больш пiльна, чым усiх нас, рыцараy, сцераглi y мiнулы раз. Калi б не высакародны Цмок i ваша кемлiвасць, – звярнуся ён з павагай да Янкi з Мiланай, – нам бы y жыццi адтуль не вызвалiцца. Тады вельмi пашэнцiла, што атрымалася yгаварыць перайсцi Цмока на наш бок. Але як мы зараз хаця б трапiм туды?

– А вось пра гэта можна i не турбавацца. Ёсць тут у мяне адна iдэя. Усю ноч спаць не мог, яе абдумваy, – казаy Янка, раскрываючы адну з кнiг.

І yсе yважлiва yтаропiлiся y фалiянт. Хлопча адкрыy яго пасярэдзiне i пачаy разгортваць укладыш памiж старонак, складзены y некалькi разоy.

– Дзiyна, – прамовiy Пугач. – Не магу yспомнiць гэтай кнiжкi.

– Я выпадкова на яе наткнуyся, – адказаy Янка. – Яна ляжала y вялiкiм стосе сярод iншых.

– А, вiдаць, яна з палацавай бiблiятэкi. Іх мне кароль Мацей асабiста перадаy. Усё нiяк не стае часу, каб iх перачытаць.

Прысутныя з цiкаyнасцю yтаропiлiся на разгорнутую паперу. Якое ж было iх здзiyленне, калi яны пачалi разумець, што перад iмi.

– Я не вялiкi спецыялiст па мапах, – гучным голасам прамовiy мядзведзь, – але ж вазьмi мяне трасца, калi на ёй не той самы замак, дзе зараз вязнiца.

– Маеш рацыю, – дадаy рыцар Мiкалай. – І цяпер там пакутуе наш кароль. Я добра ведаю план тых будынкаy, вось толькi не сцямлю, што гэта такое? – паказаy ён на палосы, якiя беглi праз план, нiбыта некалькi разоy перакрэслiваючы тэрыторыю замкавага комплексу.

– А вось гэта самае цiкавае, – загадкава прамовiy Янка. – Гэта падземныя хады. Пры будоyлi замкаy iх нярэдка клалi як абаронная збудаванне i выкарыстоyвалi падчас аблогi – рабiць вылазкi y варожы лагер ды дастаyляць правiянт. Але яны звычайна трымалiся y вялiкiм сакрэце.

– І з цягам часу пра iх, вiдаць, зусiм забылiся.