banner banner banner
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi

скачать книгу бесплатно

Рыцар Янка i каралеyна Мiлана. Каралеyству патрэбны героi
Алег Грушэцкi

Новая кнiга «Рыцар Янка i каралеyна Мiлана. Каралеyству патрэбны героi» – працяг неверагоднай гiсторыi прыгод. Таямнiчае каралеyства Сварга iзноy у небяспецы – яго захапiy яшчэ больш магутны вядзьмак, якiм рухае помста. Юныя героi Янка ды Мiлана выпраyляюцца y падарожжа на дапамогу сваiм сябрам. Дзецям наканавана павесцi за сабой мужных ваяроy, вызвалiць караля Мацея, змагаючыся супраць злых чараy i ненавiсных ваyкалакаy, а таксама yпершыню сустрэцца са светлым пачуццём кахання. Цi дадуць яны рады новым выпрабаванням – залежыць толькi ад iх самiх!

Захапляльна-прыгоднiцкая гiсторыя ад Алега Грушэцкага навучыць пераадольваць любыя цяжкасцi, а таксама не баяцца нiякiх перашкод.

Алег Грушэцкi

Рыцар Янка i каралеyна Мiлана

Каралеyству патрэбны героi

* * *

© Грушэцкi А., 2023

© Козел В., iлюстрацыi, 2023

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва „Чатыры чвэрцi“», 2023

* * *

Прыгоды клiчуць iзноy

Кожныя вакацыi Янка i Мiлана праводзiлi y дзедавай вёсцы, цёплыя yспамiны аб якой цешылi падлеткаy у горадзе. Гэтае ж лета выдалася найбольш запамiнальным i багатым на падзеi. Такiх прыгод не зведаy яшчэ нiводны з iх знаёмых.

Каму яшчэ y жыццi давялося спаткацца з жывым Цмокам, якi вывяргае сапраyдны агонь? А хтосьцi ладзiy сяброyства з магутным волатам Вярнiгарой, якому пад сiлу валуны варочаць i горы руйнаваць? Цi хто бачыy няyрымслiвых гарцукоy – сяброy ветру, альбо лесуна з багнiкам? Прыгажунь-вужалак? Вось-вось, дакладна нiхто! А Янку з Мiланай пашчасцiла не толькi бачыць, але разам перажыць столькi, што iншым i не yяyлялася! Юнакi за адно лета пасталелi, выраслi, сталi смелымi i моцнымi духам – сапраyднымi героямi, дасведчанымi на справе, што такое праyдзiвая адвага i гонар!

Успамiнаy хопiць не на адно жыццё. Шкада толькi, што падзялiцца няма з кiм. Гэта ж сакрэт, вялiкая тайна… пра таямнiчае каралеyства.

Вярнуyшыся пасля бурных i яркiх падзей дадому, дзецi ледзь сябе не выдалi. Янка yласна зачынiy праход у чароyнае каралеyства Сварга i нават паклаy на месца дзедавы падарункi – крыж з падковай, ад аправы люстэрка i загадкавы кулончык, з дапамогай якога y Мiланы атрымалася выклiкаць Цмока, што выратаваy iх падчас вырашальнай бiтвы. Аднак хлопчык забыyся замкнуць куфар на замок.

Вох, раззлаваyся ж тады дзядуля, якi заyсёды вельмi любiy парадак i трымаy кожную рэч на сваiм месцы, даведаyшыся, што дзецi yзялi тыя загадкавыя прадметы без яго ведама. Але гневаyся нядоyга – ён моцна любiy сваiх унукаy, да таго ж яны адразу ва yсiм прызналiся. Праyда, не да канца. Сказалi, што вельмi карцела паглядзець на абяцаныя падарункi, i, убачыyшы адчыненыя дзверы, яны папросту не yтрымалiся.

Ну што ты будзеш рабiць з любiмымi yнукамi? Старога гэта нават рассмяшыла. Тым не менш ён вельмi сур’ёзна выказаy, што такога рабiць не варта было. Няма дазволу, значыцца, няма. Дзед нiколi на iх не крычаy, толькi сур’ёзным голасам тлумачыy, што добра, а чаго рабiць не годна. Менавiта пасля такiх размоy дзецi адразу пачувалi сябе больш дарослымi i адказнымi, чынiць нешта неналежнае iм больш не хацелася.

Так камора была надзейна зачыненая, а крыжык, падкова i yпрыгожванне схаваны y куфар, хоць гэтыя рэчы дзецi вельмi палюбiлi. Ад кулончыка Мiлана была y захапленнi, ён здаваyся прыгожым i незвычайным. У яе сябровак дакладна такога не было.

Брату i сястры засталося чакаць канца вакацый, i дзед мусiy аддаць тыя рэчы. Але сумаваць па iх не было часу – падлеткi атрымлiвалi асалоду ад летняга адпачынку y любiмай вёсцы. Мяркуйце самi: непадалёк ад хаты лес, за плотам гарода рэчка, адразу за якой распасцёрся поплаy, – хоць пейзаж малюй, бы маленькая Швейцарыя, а мо i прыгажэй.

Нi Янка, нi Мiлана нiколi не бывалi y той далёкай Швейцарыi. Але яны былi yпэyненыя, што толькi y iх вёсцы буслы клякочуць, нiбыта вясёлыя музыкi з душою граюць на клякотках. Ранiцай прыгожа спяваюць птушкi, раскрываючы yсю сакавiтасць сваiх галасоy у ранiшнiх пошчаках. Нават артысты з кансерваторыi iмi заслухалiся б. Певень на плыце зранку заходзiцца, i, здаецца, сонейка выглядае толькi затым, каб паслухаць ды палюбавацца маляyнiчай постаццю спевака. А якiя яблыкi на гародзе растуць, каб вы толькi бачылi… Сакавiтыя, толькi скаштуеш – аж унутры yсё напаyняецца асвяжальна-салодкiм сокам.

Непадалёк ад хаты, на дзялцы (зямельным участку), стаяy калодзеж з празрыстай, як сляза, i сцюдзёнай, як ляднiк, вадой. У любога падарожнiка цi госця, якому пашэнцiла трапiць сюды y спякотны сонечны дзень, папiць сцюдзёнай вады з калодзежа будзе адным з самых яскравых успамiнаy. А калi ён да таго ж i абальецца вадой з вядра – дакладна не забудзецца на такое.

Вада была i y доме, падавалася помпай ад калодзежа. Але ж набраць яе, зачэрпнуyшы вядром з цёмнай глыбiнi студнi i падымаючы на звiнючым ланцугу, круцячы ручку бервяна-барабана, паставiць цяжкае, налiтае да краёy вядро на лаву, аглядаць, як бавiцца y iм на хвалях сонейка, – зусiм iншая справа. Толькi такая вада i мае самы смак, сок зямлiцы. П’еш i адчуваеш, як напаyняешся жыццёвымi сiламi, неверагоднай моцай.

У хаце y адным з пакояy стаяла сапраyдная, мураваная печ з ляжанкай, – усё як мае быць. Зiмой дзецi нават злазiць з яе не хацелi. Котка, напэyна, адтуль амаль i не саскоквала. Вядома ж, яна лавiла мышэй i сваiм абавязкам давала рады на выдатна, але вольны час бавiла на ляжанцы, прывольна расцягнуyшыся або пяшчотна згарнуyшыся клубочкам.

Канешне, кухня y хаце была абсталяваная газавай плiтой, мiкрахвалёyкай, мульцiваркай. Але стравы з печы… Гэта ж зусiм iншая рэч. Ежа, прыгатаваная асаблiвым чынам у чыгунках, была духмянай i смачнай, адным словам – з душой.

Сям’я ахвотна прыязджала да дзядулi i бабулi, а малыя заyсёды бавiлi час з задавальненнем. Сяброy у Янкi з Мiланай было тут багата, бо тыя таксама iмкнулiся выбрацца на лета не да нейкага там заморскага выраю, а да любай вёсачкi, адпачынак у якой не заменiць анiякая чужына. Гэткай красунi-прыроды больш анiдзе не знайсцi. Усё сваё, роднае, любае i дарагое сэрцу. Родны кут, зямля, адкуль каранi бацькоy i продкаy. Таму i цягне штораз сюды, дзе yсё так мiла i знаёма, цешыць душу.

Рыбалка, купанне y рэчцы, гульнi y хованкi да поцемак, паходы y лес па ягады ды грыбы, святкаванне Купалля з начнымi скокамi праз вогнiшча i пусканне падпаленага кола з гары, гонкi на роварах па прасёлкавых дарогах, а калi пашэнцiць – то i на конях можна пакатацца… Але, на жаль, як бы тут нi было файна, вакацыi калi-небудзь ды скончваюцца.

Адпачынак нашых герояy ужо падыходзiy да завяршэння. Яшчэ колькi дзён – i час збiрацца дадому. Але быy у гэтым i станоyчы момант – хутка дзецi атрымаюць свае незвычайныя падарункi. Ды i дзед пра iх не забыyся. Бацькi Янкi з Мiланай акурат адправiлiся y госцi разам з бабуляй. Самi ж дзецi бавiлiся з сябрамi на вулiцы.

Дзед павольна накiраваyся да каморы, адчынiy дзверы i запалiy святло. Яму здавалася, што заyсёды першым на вочы y каморы траплялася менавiта люстэрка. Можа, таму, што яно вялiкае. Цi таму, што святло адразу адлюстроyвалася ад яго. А можа, з-за таго, што самотна вiсела на сцяне i сваiм загадкавым выглядам прыцягвала yвагу. Дзядуля зайшоy, паглядзеyся y яго i адкрыy куфар, выцягнуy драyляныя падкову i крыж, таямнiчага колеру кулончык. Закрыyшы вечка, стаy разглядаць усё гэта, магчыма, у апошнi раз.

– Хм, сапраyды дзiyна. І чаму мой дзед папрасiy iм перадаць тое?..

У роздумах стары падняy галаву i зiрнуy на люстэрка, заyважыyшы, што крыж з падковай маглi быць выразанымi з таго ж дрэва, што i рама. Яны былi падобныя i па колеры. І тут ён паглядзеy вышэй.

– О, не… – вырвалася з яго вуснаy, i ён ледзь не yпусцiy з рук тыя прадметы. – Гэтага не можа быць. Гэтыя фiгуры могуць з’яyляцца часткай герба, якiх бракавала. Ну-ка, – прамовiy ён, паклаyшы кулончык на вечка, а сам залез, пыхкаючы, на куфар.

Дзед паспрабаваy уставiць драyляны крыжык, паднёсшы той да пустога месца на гербе. На дзiва, крыж пасаваy таму месцу.

– Як тут i быy! – толькi ён гэта прамовiy, як па памяшканнi прабегся лёгкi ветрык. Дзядуля крыху здзiвiyся, але не надаy гэтаму вялiкай увагi. Затым ён узяy падкоyку, пакруцiy, разглядаючы, i таксама прыставiy яе y адпаведнае паглыбленне, прыцiснуyшы для надзейнасцi. Але цяпер крыж выехаy са свайго месца. Дзед спужаyся, што той адвалiцца i хуценька падхапiy яго. Але перасцярога апынулася залiшняй – ён не выпаy, а боyтаyся на шрубе.

Старога гэта нават крыху заiнтрыгавала. Напачатку ён паспрабаваy нацiснуць на яго, вярнуць на месца, але той не паддаваyся. Адначасова дзядуля заyважыy, што крыжык можа круцiцца, i павярнуy яго, бы кранiк на старым кухонным змяшальнiку.

Тое, што адбылося далей, не на жарт напалохала яго. Па люстэрку пранёсся трэскат, быццам шкло разам з драyлянай рамай былi гатовыя лопнуць. Напужаны стары адразу ж саскочыy з куфра. Разам з тым у лямпачцы, што вiсела над галавой, забзыкала напруга. Ледзьве дзед паспеy адскочыць, як лямпачка yзарвалася, разляцеyшыся па пакоi на дробныя аскепкi, i стары, расхiнуyшы дзверы, хутка выскачыy з каморы.

Абапёршыся на сцяну, ён схапiyся за грудзi. Сэрца зашчымела, даючы аб сабе ведаць непрыемным болем. Добра, што таблеткi заyсёды з сабой. Закiнуyшы адну пад язык, стары прайшоy на кухню i прысеy на крэсла, пераводзячы дыханне.

Не тое, каб ён моцна спужаyся, за свае гады yсяго пабачыy. Але здарэнне адбылося так нечакана i загадкава! Ён сядзеy i не мог зразумець, цi на самой справе люстэрка трэснула, цi гэта быy электрычны трэскат.

– Што б там нi было, а святло трэба памяняць. – Дзед крыху супакоiyся, аддыхаyся i пайшоy за новай лямпачкай, кiпа якiх заyсёды ляжала y скрыначцы на палiчцы каля yваходу y хату. Апусцiyшы руку y скрыню, ён павадзiy рукой i расчаравана выдыхнуy: – Ды няyжо скончылiся? Вось няyдача, – занерваваyся ён. – Давядзецца iсцi y краму.

Стары павольна павалокся на вулiцу, дзе сустрэy унукаy, якiя акурат вярталiся дамоy ад сяброy.

– Добры дзень, дзядуля! – ветлiва павiталiся яны.

– Добры, добры, шалапуты вы мае, – пажартаваy ён. – Найгралiся? Дахаты?

– Так. А вы, дзеда, да каго y госцi?

– Ды не, у краму трэба схадзiць.

– Вам, можа, дапамагчы?

– Дзякуй, даражэнькiя. Я так, па дробязi.

– Тады мы пойдзем? А то дзень гарачы, так пiць хочацца.

– Вядома ж, iдзiце. Я, напэyна, потым яшчэ да вашых бацькоy далучуся, хутка мяне не чакайце. Не засумуеце?

– Не, дзядуля, не хвалюйцеся.

– Ну i добра.

Яны былi yжо даволi самастойнымi, а за лета на свежым паветры выраслi, нават пасталелi. Гэта yжо былi не тыя шалапуты, як любiy iх называць дзед, а сур’ёзныя, разважлiвыя юнакi са сваiмi думкамi, меркаваннямi i поглядамi. Выраслi, нiчога не скажаш. І таму былi свае прычыны, пэyныя падзеi, што так паyплывалi на iх характары.

Яны дайшлi дадому, зайшлi y хату i, ступiyшы на парог, тут жа застылi y напружаннi. Па падлозе спакойна паyзла змяя. Убачыyшы людзей, яна застыла на месцы, прыпадняyшы галаву, i yтаропiлася на iх.

– Змяя? – не тое каб спалохана, хутчэй, здзiyлена прамовiла Мiлана.

– Гэта вуж, – паправiy Янка.

– Так, бачу, – пагадзiлася сястра, – у яго жоyценькiя вушкi. Пасля yсяго, што з намi здарылася, вужа я здолею адрознiць. Ну, прывiтанне табе, вужык! Адкуль жа ты тутака yзяyся?

Вуж высунуy раздвоены язык, сыкнуy i, як iм падалося, нiбыта пакланiyся, вiтаючы.

– Гэта немагчыма, але… – насцярожана прамовiла Мiлана, прыглядаючыся да змейкi. – Няхай я падамся табе дзiyнай, але…

– Папраyдзе i мне так здалося, – не даy ёй дагаварыць свае здагадкi брат. – Ён вельмi нагадвае нашага старога знаёмага.

– Але ж такое немагчыма!

– Так, гэта неверагодна.

А вуж, не адводзячы ад iх погляду, пачаy выгiнацца, шыпець, а затым то падпаyзаць да iх, то зноy даваць заднi ход.

– Слухай, ён неяк незвычайна сабе паводзiць, – пачала разважаць Мiлана, – нiбыта…

– Клiча за сабой, – падхапiy думку Ян.

– Менавiта так.

Хлопец павярнуy да яе галаву i моyчкi кiyнуy.

Яны паглядзелi адзiн аднаму y вочы i, не кажучы нi слова, павольна накiравалiся за нечаканым госцем. Той, нiбыта yзрадаваyшыся, што яго нарэшце зразумелi, прыyзняyся, развярнуyся i хутка папоyз у бок дзедавай каморы. Дзецi паспяшалiся за iм.

На iх здзiyленне, дзверы былi прыадчыненыя, i змяя спрытна працiснулася y шчылiну. Дзяцей гэта крыху насцярожыла – дзед звычайна пiльна сачыy за тым, каб яны былi надзейна замкнёныя на замок. Мабыць, ён толькi адзiн раз дапусцiy такую прамашку, ды i тое y мiтуснi. Што было далей, мы памятаем.

– Нешта y мяне нядобрае прадчуванне, – захвалявалася дзяyчына.

– Лепшы спосаб даведацца, наколькi маеш рацыю, – гэта спраyдзiць, што там.

– Я гэта i сама разумею.

– Ты гатовая?

Мiлана глыбока yздыхнула:

– Так, адчыняй, – рашуча прамовiла яна.

І брат, узяyшыся за клямку, расхiнуy дзверы. А затым яны yдваiх знерухомелi. У каморы было цёмна, але святла з калiдора было дастаткова, каб зразумець, што y памяшканнi адбываецца нешта незвычайнае. З люстэрка на сцяне лiлося серабрыстае святло таямнiча, мякка i прыгожа, нiбы прамень ад поyнi напаyняе пакой у летнюю ноч, у якiм нават лятучыя парушынкi, што павольна вiсяць у паветры, падаюцца срэбнымi сняжынкамi. Дзiyна, таямнiча i нерэальна. Зачароyвае.

У паyцемры было вiдаць, што вуж жадаy узлезцi на куфар, але y яго гэта нiяк не атрымлiвалася.

– Здаецца, ён просiцца да люстэрка, – заyважыy Янка.

Хлопча паклацаy выключальнiкам, але па-ранейшаму было цёмна.

– Падобна, лямпачка перагарэла.

Янка, нядоyга разважаючы, ступiy у пакой. Не паспеy ён зрабiць i некалькi крокаy, як яго пацягнула назад сястра.

– Што? – спытаyся ён.

У адказ дзяyчына толькi кiyнула галавой, паказваючы на падлогу. Брат павярнуyся i yбачыy у месячным святле, як на падлозе блiшчаць аскепкi дробнага шкла.

– Мяркую, гэта i ёсць лямпачка, – выказаy здагадку Янка. – Тое, што ад яе засталося.

– Вiдаць, так.

– Лепш я вазьму лiхтарык. Не хачу паранiцца.

Звычайна ён ляжаy каля yваходу y хату. Янка падумаy адразу там жа yзяць i новую лямпачку, але скрынка была пустая. Хлопец расчаравана схапiy толькi лiхтарык i накiраваyся назад да каморы. Пабачыyшы, што y свяцiльнi застаyся пусты патрон, ён здагадаyся:

– Дзеда, вiдаць, спяшаyся да крамы па лямпачкi. А y паспеху iзноy забыyся зачынiць дзверы.

– Хутчэй за yсё. Мяне толькi турбуе, цi бачыy ён гэта, – кiyнула сястра на люстэрка.

– Мяркую, што не. Інакш бы ён быy усхваляваны. Як я зараз. Бо баюся, што праход… – брат нервова каyтнуy паветра, – iзноy адкрыты.

– Як гэта?

– Вось i я б хацеy пра гэта даведацца.

Брат з сястрой падышлi да люстэрка i паглядзелi на яго.

– О, не… – прамовiлi яны разам.

Як яны i лякалiся, адлюстравання нiякага не было. Замест гэтага дзецi бачылi y iм толькi змрочную пустэчу, праз якую прабiвалася здалёку ледзь заyважнае святло. Янка насцярожана пасвяцiy унутры.

– Так i ёсць! Гэта той самы праход, – прамовiy хлопец.

– Але як такое магло здарыцца? Не мог жа ён сам адкрыцца? Ты ж яго тады дакладна зачынiy.

Брат зiрнуy нiжэй i перавёy лiхтарык на вечка куфра.

– Баюся, я здагадваюся, што тут адбылося.

На куфры ляжаy чароyны кулончык на вяровачцы, якi прызначаyся Мiлане.

– Вой! – усклiкнула яна i тут жа падхапiла яго. – Няyжо ён самы? Мой любiмы, – i яе твар ахiнула прыемнай усмешкай.

– Ды гэта яшчэ не yсё, – загадкава прамовiy брат, пасвяцiyшы yгару.