banner banner banner
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi

скачать книгу бесплатно


– Некалькi хвiлiн перадыхнём, добра? – звярнулася яна.

– Так, вядома, – з разуменнем пагадзiyся брат.

– Прызнацца, я трохi стамiлася. Ідзём доyга, лес стаy зусiм непралазны.

– Добра, можна i маленькi прывал зрабiць. Наколькi я памятаю, тут ужо недалёка засталося, да цемры y любым выпадку паспеем.

– Так, – пацвердзiy Вуж. – Перадыхнём, яшчэ рывок, i будзем на месцы.

Яны паселi вакол дрэва i моyчкi атрымлiвалi асалоду ад той чароyнай цiшынi, якая стаяла y лесе. Як жа гэта цудоyна! Толькi недзе yдалечы быy чуваць забiяцкi спеy нейкай адзiнокай птушкi.

Ногi адчувалi стому, i Мiлана нахiлiлася iх памасiраваць.

– Чш-ш-ш… – нечакана насцярожыyся Янка. – Чуеце? – прашаптаy ён.

Усе yважлiва прыслухалiся. Сапраyды, недзе yдалечынi пачулася храбусценне галiнак, вiдаць, рухалася нешта вялiкае. Гук рабiyся yсё выразней… Дзецi стаiлiся, а Вуж прыхiлiyся да зямлi i yважлiва прыслухаyся. Яму хапiла некалькi секунд, каб усё зразумець. Яго вочы пашырэлi, было ясна, што гэта нешта нядобрае.

– Дзiкi! Усе на дрэва! – раптоyна закрычаy ён.

– Вы yпэyненыя? – не хацела верыць у гэта Мiлана.

Яна яшчэ добра памятала тых бязлiтасных дзiкоy, якiя ледзьве не з вар’яцтвам прыслужвалi Волху. Гэта не тыя iстоты, з якiмi вам захочацца сустрэцца y глухiм лесе.

– Дакладна! – нi на хвiлiну не сумняваyся Вуж. – Можа, слых у змей не самы лепшы, але па наймалым ваганнi глебы i паветра я магу, як нiхто, вызначыць, хто i дзе знаходзiцца. Таму, паверце, зараз лепш не марудзiць.

Усё, больш не трэба было нiякiх слоy. Янка прыпадняy змея на галiны дрэва, пад якiм яны сядзелi, дапамог забрацца сястры, хутка yзлез i сам. Для большай бяспекi яны забралiся як мага вышэй i, стаiyшыся, утаропiлiся долу. Прайшло некалькi iмгненняy, i непадалёк захадзiлi ходырам верхавiны высокiх зараснiкаy разрослага хмызняку. Нарэшце з-за кустоy паказалiся i вiнаватыя таго шуму. Вужык цалкам меy рацыю, гэта i насамрэч апынулiся дзiкi.

Напачатку з-за кустоy выбег адзiн – буйны i з грознымi чорнымi вочкамi, якiя шалёна бегалi на яго зарослай шчацiннем галаве, азiраючыся па баках, цi няма каго. Дзiк нешта неразборлiва прабурчаy i прабегся трохi наперад.

Але далейшая карцiна прымусiла нашых падарожнiкаy прыемна здзiвiцца. Услед за iм выбеглi з дзясятак невялiчкiх яшчэ паласатых парсючкоy. А за iмi крочыла, вiдаць, iх мацi.

– Дык гэта ж сям’я, – з усмешкай цiха прамовiла Мiлана.

– Так, пэyна, не ва yсiх ёсць жаданне ваяваць на баку злыдня, – прымецiy яе брат.

– Лiшнi раз пераконваюся, што не варта пра yсiх думаць аднолькава.

– Маеш рацыю, сястрычка.

Шчаслiвая вялiкая сямейка доyгiм ланцужком, самавiта перавальваючыся, прабегла недалёка ад iх i з такiм жа шумам, патрэскваючы пад сваiмi капыткамi галiнкамi, схавалася y зараснiках. І толькi па верхавiнах галiн, якiя хiсталiся i прагiналiся, можна было здагадацца, у якiм напрамку кабаны аддаляюцца.

– Хто б мог падумаць?! – дзiвiyся Вуж. – Такiя малыя, а столькi шуму.

– Ну дык i iх нямала, – усмiхнулася Мiлана.

– Гэта дакладна. Весела iм хiба.

Янка злез з дрэва i дапамог астатнiм.

– Але ж усё адно лепей ад iх трымацца здалёк, – прамовiy Вуж. – Нiколi не ведаеш, што y гэтых дзiкоy на розуме.

– Так, яны могуць здзiвiць.

– Пакуль мы не дойдзем да Пугача, нам лепей трымацца асцярожкi, – адзначыy хлопец.

– Ужо блiзка. Мяркую, па дарозе да яго нас больш нiякiя сюрпрызы не чакаюць.

І яны, атросшыся, рушылi далей. Ужо было вiдаць, як хутка пачынае шарэць, i падарожнiкi дадалi ходу. Іх шлях быy без прыгод. Нарэшце яны пабачылi наперадзе прасвет.

– Падаецца, недзе тут, – пачала yспамiнаць Мiлана.

– Маеце рацыю, – падтакнуy Вуж. – Мы прыйшлi.

І праз хвiлiну перад iмi паyстала прасторная паляна. А пасярод яе велiчна yзвышаyся магутны разгалiсты дуб – той самы, у якiм жыy мудры спадар Пугач. Гэта было яго неверагодна дзiyнае жыллё.

Гiсторыя караля Мацея. Янка з Мiланай – героi на вякi

Ужо пачынала вечарэць. Вандроyнiкi цэлы дзень правялi на нагах i пасля доyгай дарогi вельмi стамiлiся. Але, як толькi перад вачыма паyстала жыллё Пугача, настрой адразу ж узняyся, стомленасць бы рукой зняло, i яны дадалi хады. Цёплыя пачуццi i яркiя yспамiны атачылi iх, i юнакi заспяшалiся да запаветнага дрэва, бы iх вецер падхапiy.

Яны пабеглi так бадзёра i гучна, што радасны гоман было чуваць па паляне. Вiдаць, гаспадар Пугач, якi чакаy гасцей, пачуy тыя воклiчы i высунуy галаву з дупла. А, пазнаyшы сваiх старых знаёмых, ён усцешана выбраyся на тоyстую галiну, што расла пад дуплом, i павiтаy кампанiю, ветлiва махаючы крылом.

– Спадар Пугач! Спадар Пугач! – шчаслiва закрычалi яны. – Дзень добры!

– Хо-хо-хо! – засмяяyся ён. – Добры! Насамрэч добры! Няyжо ж гэта вы, мае даражэнькiя?! Як жа я рады вас iзноy бачыць, вы нават не yяyляеце. Ну, давайце заходзьце. Зараз, зараз… – усё паyтараy ветлiвы гаспадар.

Пугач нырнуy зваротна y сваё жыллё. Праз некалькi iмгненняy пранёсся працяглы трэск, да якога было цяжка прызвычаiцца. Падавалася, дуб вось-вось напалову патрэскаецца. Дрэва задрыжала, i yпоперак яго пачала з’яyляцца расколiна, вышэйшая за дарослага чалавека. Яна шырэла, пакуль не зрабiлася дастатковай для таго, каб праз яе можна было прайсцi.

Юнакi разам з вужыкам, апынуyшыся yнутры, асцярожна пакрочылi па цёмным вузкiм калiдоры, ад якога цягнула волкай старой драyнiнай. Але яны не звярталi на гэта yвагi, бо ведалi, наколькi yтульна i прасторна долу, папросту казачна.

Хутка пабачыyся прасвет, а там i пакой. У гасцiную залу яны yвайшлi разам з Пугачом, якi адначасова з iмi спусцiyся з гары па стромкiх сходах. Ён распасцёр свае шырокiя крылы i, не хаваючы эмоцый i шчырых пачуццяy, накiраваyся да iх.

– Мае сябры, дайце ж я вас абдыму! – паклiкаy ён усiх пад свае крылы. – Якi ж я шчаслiвы, што вы прыйшлi! Мае прывiтаннi!

– Дзень добры! – прытулiлiся юнакi да яго. – Мы таксама рады вас бачыць, мы вельмi сумавалi.

– Хо-хо-хо! Як жа мяне цешаць вашы словы! Вужу! – звярнуyся ён да змяi. – Якi ж ты малойца, што адшукаy iх! Цяжка было?

– Не без гэтага, задача была няпростая, – усмiхнуyся той. – Па праyдзе, больш пужала, што трэба было адправiцца туды, куды нават i сам не ведаy.

– Невядомасць многiх пужае, гэта нармальна.

– Так, але ж як у тую невядомасць было трапiць?.. Ледзь адшукаy ход. Давялося yспамiнаць усё, што казаy бацька, астатняе дамыслiваць.

– Я нiколi y табе не сумняваyся, ты заyжды быy цямлiвым. Такi ж разумны, як бацька. Ён бы табой ганарыyся.

– Дзякуй, спадзяюся.

– Тое дакладна, павер мне. Ну, а вы як маецеся, мае юныя сябры? – звярнуyся ён да Янкi з Мiланай. – Пакажыцеся.

Усмiхаючыся, яны адышлi на некалькi крокаy назад.

– Хм, – задуменна прамовiy Пугач. – Прызнацца, я чакаy вас убачыць большымi. Хаця… – нешта цi yспомнiy, цi падумаy ён i махнуy крылом. – Мне б так захоyваць знешнi выгляд, – засмяяyся ён i правёy па сваiм старым пер’i.

– Ну што вы! Вы вельмi добра выглядаеце.

– Дзякуй за добрыя словы! Пацешылi старога. Распавядзiце ж, чым займалiся yвесь гэты час? Дзе былi, што бачылi?

– Ды асаблiва нiдзе. Дома y дзядулi з бабцяй. Сябры, рыбалка, забавы. Нiчога новага. Што y нас магло здарыцца за такi кароткi час?.. – прамовiy гэта i адразу ж сумеyся Янка, успомнiyшы, што час дома i y iншасвеце – зусiм розныя рэчы.

– А y нас тут, мае даражэнькiя, столькi yсяго здарылася, што вам нават i не перадаць.

– Нам пан Вуж распавёy. Вельмi вам спачуваем.

– Так, добрага мала.

– Скажыце, калi ласка, а што ж адбылося з вашым каралём?

– Вы пра рыцара Мацея, якога мы абралi каралём пасля перамогi над Волхам?

– Так, менавiта. Слаyны ваяр. Ён жывы?

– Жывы. Але ж…

– Што?

– Ды y вязнiцы ён, у Семаргала.

– Ну, галоyнае, што жывы.

– Ды яно так. Але самi можаце здагадацца: звычайнаму чалавеку яшчэ невядома што лепей – у вязнiцы Семаргала альбо…

– Дык i рыцар Мацей – чалавек загартаваны, такiх мужных яшчэ пашукаць. Мы добра памятаем, як ён бiyся y бiтвах.

– Так, адчайны ваяр, мужнасцi яму не займаць. Але не ведаю, хто здольны вытрымаць здзекi семаргалаyскiх катаy.

– А y вязнiцы ён у той жа, што i пры Волху пакутвалi рыцары?

– Так, у той самай, што Цмок ахоyваy.

– Трэба было, каб Цмок яе yшчэнт зруйнаваy!

– Можа быць, але ж тое не выйсце. Няволiлi б тады y сутарэннях замка. І ахоyвалi б ужо найадданыя паслугачы Семаргала. А гэта яшчэ горш, бо там самыя бязлiтасныя i бяздушныя сабралiся.

– Таксама верна. Але што нам цяпер рабiць? Трэба ж яго вызвалiць, бо там i да смерцi закатаваць могуць.

– Гэта цi наyрад.

– Чаму?

– Мяркуючы па тым, колькi наш Мацей там знаходзiцца, ён дакладна патрэбны каралю. Каб усе ведалi, што моц i кантроль знаходзяцца y яго руках. Семаргал можа паказаць народу, якi Мацей слабы i знясiлены, няздольны даць рады новаму каралю. А калi б ён загiнуy, то адразу б зрабiyся пакутнiкам-героем, яго смерць магла б выклiкаць бунт у жыхароy.

– Мудра.

– Так, Семаргала дурнем не назавеш.

– Дык як яго yратаваць? Сябры сяброy не пакiдаюць.

Пугач толькi сумна прамовiy:

– Гэта yсё так, мы таго жадаем вельмi моцна. Але што мы можам зрабiць? Цi можам зараз процiпаставiць свае паслабленыя вайной з Волхам сiлы магутным войскам Семаргала?

– Прабачце, але я yпэyнены, што рыцар Мацей бы так не разважаy. Ён бы жыцця свайго не пашкадаваy, калi б хто-небудзь з нас патрапiy у бяду.

– Тут вы маеце рацыю. Гэта, бадай, самы высакародны рыцар, якога я ведаy за сваё жыццё.

– Тады можа пачнём нашыя дзеi з малога – з выратавання аднаго?!

Пугач цяжка yздыхнуy:

– Гэта будзе вельмi цяжкая мiсiя, папярэджваю вас.

– Спадар Пугач, у мiнулы раз мы вызвалiлi атрад рыцараy. Ды няyжо y гэты раз не атрымаецца выратаваць аднаго?

– Добра, каб усё так лёгка было. Мацея ахоyваюць лепей, чым усiх рыцараy разам узятых.

– Але ж тады сам Цмок вартаваy, а зараз хто? Горстка ваяроy?

– Ды не, далёка не горстка. Да таго ж добра падрыхтаваных i загартаваных у баях.

– Значыцца, трэба адцягнуць iх увагу. Альбо нават вымусiць пакiнуць замак. Мы ж нешта падобнае yжо выкiдвалi, i гэта мела поспех.

– Вох, так! – успомнiy з задавальненнем былое Пугач. – Толькi цяпер iншая сiтуацыя. Хаця… – аб нечым прызадумаyся птах. – Падаецца, ёсць у мяне адна iдэйка.

– Падзялiцеся!

– На днях у каралеyскiм замку павiнен адбыцца турнiр.

– Сапраyдны рыцарскi турнiр?

– Амаль. Нашыя ж высакародныя рыцары y iм удзелу прыняць не змогуць. Але галоyнае, што на турнiр, апрача yдзельнiкаy, прыбудзе i шмат гледачоy. Каб падтрымаць парадак, трэба, адпаведна, сцягнуць i ваяроy для нагляду. Значыцца, частка iх ад вязнiцы будзе адцягнутая.

– Падаецца, мы разумеем, да чаго вы ведзяце, – хутка сцямiла здагадлiвая Мiлана. – Жадаеце выкарыстаць гэты шанец?

– Упэyнены y iм. Але ж, мае шаноyныя, прабачце мяне старога, – раптам спахапiyся Пугач. – Я ж за гэтымi размовамi зусiм забыyся пра галоyнае! Вы ж з дарогi, стамiлiся ж, вiдаць, то не будзеце супраць, каб падмацавацца?

– Шчыра кажучы, ёсць такое. Шлях, i сапраyды, быy вельмi доyгiм i цяжкiм. За гэты час усё так пазарастала i змянiлася…

– Маеце рацыю, змянiлася шмат чаго, – задуменна працягнуy Пугач i тут жа страпянуyся: – Але ж, як кажуць, вайна вайной, а абед… учасна!