banner banner banner
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi

скачать книгу бесплатно


– Ну, тады адведаем нашага старога знаёмага. Вось ён здзiвiцца! Заклад, ён, пэyна, i не чакаy такога!

– Шчыра кажучы, гэта ён мяне i yгаварыy адшукаць вас. Бо цяпер вы – наша апошняя надзея, – шматзначна прыжмурыyшы вока, прамовiy Вуж.

– Дзiyна, але ж чаму ён сам да нас не завiтаy?

– Гэта yжо асобная гiсторыя. Ну, сябры, шлях у нас доyгi. Рушым!

І яны кранулiся y дарогу да мудрага Пугача, а Вуж распавёy iм яшчэ адну гiсторыю:

– Цi памятаеце вы, як сюды трапiлi yпершыню?

– Гэта нiбы yчора было. Тут амаль нiчога не змянiлася, усё так жа прыгожа.

– Бацька распавядаy пра тую сустрэчу. Ён казаy, што вельмi доyгi час цалкам не мог зразумець, адкуль вы yзялiся y такой глухменi. Пра паляну з выйсцем у iншы свет бадай нiхто не ведаy, таму ён i любiy там адпачываць. І ён не менш за вашага спалохаyся, калi вы з’явiлiся нiадкуль.

– У пэyным сэнсе можна i так сказаць.

– Мудры Пугач добра разумеy, што чым меней хтосьцi будзе ведаць пра тое, адкуль вы з’явiлiся, тым у большай небяспецы будуць жыхары каралеyства. Ён адмовiyся дазнацца пра выйсце, як яму гэтага б нi хацелася i цiкава нi было. Апроч майго бацькi, нiхто пра тое больш i не чуy. І толькi перад самай смерцю, калi ён ужо дакладна разумеy, што яго час палiчаны, распавёy мне таямнiцу. Бо нельга такое знесцi з сабой, яшчэ можа надысцi час, калi гэта яшчэ можа спатрэбiцца. І, на жаль, ён надышоy.

– Але чым мы можам дапамагчы?

– Як?! Вы – нашы героi! Тыя, у каго мы верым! А без веры нам i не выстаяць. Зараз яна нам патрэбная, як нiколi. З верай мы пераможам! Зараз выйсця няма – альбо перамога, альбо смерць.

– Лепш перамога, – прамовiy Янка.

– Дакладна, – падтрымала Мiлана. – Будзьма разам!

– Дзякуй! – з палёгкай радасна выгукнуy Вуж.

Шлях да мудрага Пугача

Яны iшлi праз лес, i яркiя yспамiны даганялi герояy з кожным крокам. Мяркуючы па yсiм, хутка быy павiнен паyстаць каралеyскi замак. Наперадзе здаyся прасвет, але хаду замаруджвалi зарослыя павуцiннем хмызнякi. То i справа даводзiлася рассоyваць iх i абтрасацца ад налiплых смецця i лiстоты, што псавала yвесь настрой.

– Ну i разраслося iх, – прабурчаy незадаволена Янка.

– Так, мiнулым разам дарога была лягчэйшай, – пагадзiлася сястра.

Але yжо хутка юнакi былi y гуморы.

– Нарэшце замак! – усцешыyся хлопец.

Толькi пачуццё радасцi тут жа змянiлася трывогай. Па хмызах пранёсся трэск галiн, усё захадзiла ходырам, i па верхавiнах кустоy было вiдаць, як нешта наблiжаецца y iх бок даволi хутка. Яны нiяк не маглi разгледзець, што там, i гэта насцярожвала ды пужала. Да таго ж з усiх бакоy пачалi нарастаць пранiзлiва гiдкiя крыкi i воклiчы, якiя да дрыжыкаy казыталi нервы.

Ды праз момант Янка не толькi супакоiyся, але рашуча выпрастаyся i з сур’ёзным выглядам стаy, расставiyшы рукi па баках. Мiлана здзiвiлася i yважлiва yтаропiлася на кусты. Цяпер было yсё зразумела. Праз зараснiкi, змiнаючы yсё на сваiм шляху, неслiся маленькiя чалавечкi y велiзарных капелюшах i высокiх ботах. Гэта былi yжо знаёмыя па мiнулым падарожжы злыднi. Хiба што з той рознiцай, што цяпер яны мелi невялiчкiя шаблi, якiмi на бягу прачышчалi сабе шлях, нiбы мачэтэ, скрозь сапраyдныя джунглi. Трэба аддаць iм належнае: з-за iх невысокага росту гэта было нялёгкай справай. Але yпартасцi iм было не займаць.

Яны падбеглi, атачыyшы юных герояy з усiх бакоy, i наставiлi на iх маленькiя шабелькi. Хай тая зброя была для юнакоy не большай за сцiзорык, але шкоды, ды яшчэ пры такой колькасцi, можна было прынесцi ёй не на жарт. Сiтуацыя складалася даволi небяспечная.

– Вы хто такiя? Што вы тут робiце? – звярнуyся да Янкi з Мiланай адзiн з iх, вiдаць, верхавода.

Хлопец адразу пазнаy таго самага злыдня, якога патурбаваy у зараснiках ядлоyцу падчас свайго былога падарожжа па каралеyстве.

– Па-першае, дзень добры, панства, – павiтаyся Янка. – Няyжо вы нас не пазналi?

Галоyны адышоy крыху назад i yгледзеyся y падарожнiкаy.

– А, гэта вы?! – выгукнуy злыдзень i сунуy шаблю y ножны. Яго падначаленыя зрабiлi тое ж. – Ну, дзень добры! Вы yжо прабачце, служба y нас такая, – развёy рукамi маленькi чалавечак.

– Служба?

– Ну так. Мы ж цяпер на службе y новага караля. Абыходзiм дазорам тэрыторыю вакол замка. Ад нас нiхто не yтоiцца, знiзу кожную травiнку вiдаць. Вось Семаргал нас да сабе на службу i паклiкаy.

– Як так? – не зразумеy хлопча. – Чакайце, вы ж, падаецца, далекавата жылi, за Чорным Лесам, каля Паганага Балота.

– Мы на адным месцы не сядзiм, хаця там быy наш дом. Мы, наагул, аматары прыгод, павандраваць любiм.

– Чакайце, што значыцца быy?

– У сэнсе?

– Вы сказалi, што там быy ваш дом.

– А, пра гэта, – дацямiy суразмоyца. – Дом наш там i застаyся, хто пажадаy, там i жыве. Новы кароль нам падараваy усе кусты y лесе i вакол яго палёy у абмен на тое, што мы будзем абыходзiць штодня гэтыя мясцiны, не прапускаючы нiкога старонняга. Дык зараз мы y яго на службе.

– Вось у чым справа! Зразумела, – саркастычна yсмiхнуyся Янка. – І як вам служыцца y таго, хто, прыхапiyшы сабе землi iншых, раздае яе сваiм паслугачам?

– Мы не паслугачы! – пакрыyдзiлiся злыднi, незадаволена хiстаючы галовамi y вялiкiх капелюшах.

– Дзiyна. А хто тады? Як яшчэ вас назваць?

– Мы… – збянтэжылiся яны. – Мы – вартаyнiкi! Вось! – нарэшце выдаy галоyны. – А гэтыя землi нiкому не належалi, нам няма чаго саромецца. Нам таксама трэба недзе жыць. Мы тут, на yскрайку лесу, нiкому не перашкаджаем.

– Ага, канечне, – пакрывiyся Янка. – Ваша хата з краю!

Злыднi толькi незадаволена насупiлiся, але прамаyчалi.

– Ну што ж, глядзiце, – працягнуy хлопец. – Нездарма ж пра такое кажуць у народзе: «Чыя хата з краю, тая першая згарае».

– Гэта вы пра што?

– Ды гэта не мы, гэта y народзе так кажуць.

– Ну, досыць, наслухалiся мы yжо вас, – раззлаваyся галоyны. – Кажыце лепш, з якой мэтай вы тут i што вам трэба?

– Ды асаблiва нiчога. Мы так, праходам.

– Дык i праходзьце, калi так!

– То мы пайшлi?

– Так, так, бывайце! Ходзяць тут розныя, розуму вучаць.

І хлопец з Мiланай i Вужам, моyчкi пра сябе yсмiхнуyшыся, кранулiся далей, праходзячы памiж невялiчкiх, але ж такiх шкодных злыдняy. Але толькi яны прайшлi некалькi крокаy, як iзноy пачулi y спiны голас таго злыдня:

– Э-эй! Разагналiся! Пачакайце! Зусiм задурылi галаву сваiмi павучаннямi, – апамятаyся ён, узгадаyшы пра свае абавязкi.

– Што такое?

– Яны яшчэ пытаюцца! Забiлi мне галаву сваiмi разважаннямi i пайшлi задаволеныя. Я ж адразу сказаy, што наш службовы абавязак – не прапускаць нiкога незнаёмага.

– А якiя ж мы незнаёмыя? Мы вас ужо сем гадоy як ведаем, а вы – нас.

Хлопец нiбыта здзекаваyся з iх, выпрабоyваючы цярпенне.

– Так, усё! Кажу, хопiць мне дурыць галаву. Тут нiхто не пройдзе, я вас папярэдзiy.

У пацвярджэнне сур’ёзнасцi сваiх намераy дастаy i зноy накiраваy у iх бок сваю шаблю. Усе астатнiя, як па камандзе, зрабiлi тое ж самае.

– Ну што ж, добра, – паспрабаваy Янка не выявiць свайго спалоху. – Тады проста пакажыце нам iншы шлях, як можна яшчэ абысцi гэтыя землi, на тым i разыдземся.

– Ага, зараз, разбегся я. Знайшла дурня, – падступна засмяяyся ён, у чым астатнiя злыднi яго падтрымалi.

Трэба адзначыць, што галасы y iх былi i без таго не самыя прыемныя. А iх вiсклiвы смех i наагул рэзаy вушы. Янка з Мiланай непрыемна паморшчылiся, падцiснуyшы галовы y плечы.

– Здаецца мне, што будзе правiльней адвесцi вас да каралеyскай варты. Яна хутка разбярэцца з такiмi разумнiкамi.

Прызнацца, гэтыя словы крыху напалохалi Мiлану. Але толькi не яе брата, якi не разгубiyся.

– Не, вы нас усё ж такi не толькi адпусцiце, а яшчэ i праведзяце бяспечнай дарогаю, – прамовiy, не паддаючыся на iх пагрозы, хлопец. – Ды такой, каб нам не сустрэць больш нiводнага каралеyскага патруля.

– Ха, гэта яшчэ з якой нагоды?!

– А з такой! – сур’ёзна сказаy Янка i палез за пазуху. – Зараз я дастану свой прыхаваны мех, i мы з вамi пройдземся да найблiзкага балота. Недзе, як я памятаю, было тут адно.

Як толькi злыднi пра гэты пачулi, тут жа змянiлiся y тварах.

– Не-не-не, – нават адступiлi яны назад. – Не трэба мех, не трэба балота. Мы вас, вядома ж, правядзём. Чаму б не дапамагчы старым знаёмым?

Адзiнае, чаго злыднi баялiся больш за yсё, – гэта патрапiць у мех i быць кiнутымi y балота.

– Іншая размова! – задаволена прамовiy Янка, дастаючы руку. – Вядзiце!

– Добра, добра, – прабурчаy галоyны.

Ён выштурхнуy аднаго са сваiх памагатых i прамовiy:

– Вось вам павадыр, ён тут усе сцежкi i патрулi ведае. – Потым звярнуyся i да свайго суродзiча: – Правядзеш нашых знаёмых, куды яны скажуць. Потым вяртайся.

– Так, – падпарадкаваyся той.

– Дзякуй! З вамi прыемна мець справу, – з усмешкай выказаyся Янка. – Я ведаy, што мы дамовiмся.

– Яшчэ б! З такiмi майстрамi дамаyляцца, – насупiy бровы галоyны.

– Тады не будзем больш адымаць ваш час i адцягваць ад службовых абавязкаy. Да сустрэчы!

– Бывайце здаровыя!

І yсе разышлiся: злыднi пайшлi абыходзiць тэрыторыю, а нашы героi рушылi да вёскi, якая стаяла на шляху да Пугача.

Толькi цяпер яны iшлi зусiм iншымi сцежкамi, чым падчас першага падарожжа. Семаргал зрабiy высновы з гiсторыi падзення Волха, i многiя дарогi цяпер патрулявалiся. Карантышка-злыдзень раiy iм прытулiцца i iсцi цiшэй. Ён паказваy, дзе i y якiх хованках сядзяць патрулi. Нярэдка нi Янка, нi Мiлана, нi Вуж не маглi iх разгледзець, што i не дзiва, на тое яны i хованкi. А часам iх было вiдаць, бо нават i не хавалiся, упэyненыя y сваёй беспакаранасцi.

– Я бачу, што яны занадта вольна сабе пачуваюць, – заyважыy Янка.

– Ну так, вераць у сваю непераможнасць, – пагадзiyся злыдзень.

– Што ж, самаyпэyнены часам губляе пiльнасць. Гэта можа быць нам на руку, – падмецiла Мiлана.

– Вось i я пра тое, – пагадзiyся брат. – Няхай яны i далей наiyна вераць, што сiла за iмi. Волх таксама лiчыy сябе yладаром усяго i yсiх. І дзе ён цяпер? Час усё расставiць па сваiх месцах. Бо сiла не y моцы ды зброi, а заyсёды на баку праyды. А вашыя хованкi… Глядзiце, каб не спатрэбiлiся з iншай нагоды!

Чым болей яны аддалялiся ад каралеyскага замка, тым меней было патрулёy. Нарэшце злыдзень iх запэyнiy, што далей iх амаль няма, хоць i параiy быць пiльнымi. Яны падзякавалi павадыру i развiталiся з iм. Вельмi хутка ён заспяшаyся да сваiх, перабiраючы сваiмi малымi ножкамi y вялiкiх ботах, а на яго галаве y такт хадзе раздзiмаyся непамерна вялiкi капялюш. Але ж сваёй ганарлiвай выправай ён i выгляду не падаваy, што яму можа хоць нешта перашкаджаць. Мабыць, ён так прызвычаiyся? Або дзякуючы вялiкаму памеру вопраткi маленькiя злыднi здавалiся сабе большымi? Дзiyныя стварэннi, што нi кажы.

Юныя падарожнiкi тым часам наблiзiлiся да вёскi, якую наведвалi i даyней. Толькi на гэты раз Вуж загадзя паклапацiyся пра тое, ува што пераапрануцца юнакам. Ён прадбачлiва прыхаваy адзежу y лесе. Падрыхтаванымi да новых сустрэч, яны i yвайшлi y вёску. Нельга сказаць, каб нешта змянiлася за час апошняга наведвання, хiба на драбнiцу.

Тым не менш было заyважна: калi раней мясцовыя жыхары хавалiся i пры сустрэчы апускалi долу вочы, то цяпер у iх поглядах былi гонар i тая iскра, якая yспыхне, дай толькi ветру дзьмухнуць. Гэта yжо былi iншыя людзi, якiя зведалi волю i добра памяталi смак свабоды. Па вачах было вiдаць, што на iх цiснулi, але не змаглi зламiць. І гэта было добрым знакам. Не yсё страчана, а высiлкi нашых герояy падчас мiнулага падарожжа не прайшлi дарма.

Ацэньваючы сiтуацыю, Янка з Мiланай прышлi да высновы, што новы кароль згрупаваy асноyныя сiлы вакол замка i yнутры яго, баючыся нападу. Значыцца, па каралеyстве войск раскiдана меней. Гэта трэба будзе yлiчваць, каб скарыстаць найлепшым чынам. Праходзячы па вёсцы, вандроyнiкi не сустрэлi ваяроy караля. Цi, можа, яны i сядзелi y якой хаце на yскрайку ды не турбавалiся лiшнi раз? Не вiдаць – яшчэ не значыцца, што няма.

Падарожнiкi yжо дайшлi да сярэдзiны вёскi, як iх увагу прыцягнула дзея. Папросту сярод вулiцы, на невялiчкай прасторы збоку ад дарогi, зграмадзiyся тлум люду. Янка з Мiланай зацiкаyлена наблiзiлiся i працiснулiся памiж народу, каб паглядзець, што адбываецца. На iх здзiyленне, там была сапраyдная батлейка. Нехта на вулiцы, побач з плотам адной з хат, паказваy лялечнае тэатральнае прадстаyленне. Усё было так прыгожа i цiкава зроблена, што дзецi не маглi адарваць вачэй ад дзеi на сцэне. Гульня захапiла, i яны на пэyны час забылiся пра yсё. Героямi пастаноyкi былi рыцар на канi, прыгожая каралеyна, цмок ды нейкi злодзей. Янка з Мiланай глядзелi пастаноyку, унiкаючы y сюжэт, i да iх закралася думка, што yсё гэта iм знаёма – постацi герояy, эпiзоды…

Янка з Мiланай пераглянулiся, i iх вусны кранула лёгкая yсмешка. Дзяyчына yзяла брата за руку, i яны выбралiся з натоyпу. Адышоyшы крыху, хлопец прысеy да Вужа i паyшэптам спытаy:

– Гэта што, мы?

– Так, безумоyна. Вы зараз героi! Пра вас складаюць легенды.

– Ну i справы…

– А найгалоyнае – людзi па-ранейшаму вераць у вас i чакаюць, калi вы вернецеся i зноy паведзяце iх за сабой.

Гэта вельмi yразiла юнакоy. Янка прыпадняyся, не ведаючы нават, што i казаць, задуменна павярнуyшы галаву. І тут ён заyважыy, як з канца вулiцы з-за рага хаты выходзiць патруль. Ён быy яшчэ далёка, але тлум прыцягнуy яго yвагу.

– Жаyнеры! – напаyголасу выгукнуy Янка.

Люд, што сабраyся вакол батлейкi, адразу пачуy гэта, i перасцярога хутка разнеслася да сцэны. Рэакцыя не прымусiла сябе доyга чакаць. Адразу ж батлейка была разабраная i перададзеная разам з iншымi рэчамi камусьцi праз плот, а народ паспешна пачаy разыходзiцца y розныя бакi. І yжо праз iмгненне yсё было так, быццам нiчога тут i не адбывалася.

Нашы юныя героi хуткай хадой пакiнулi межы вёскi, ублытвацца y гiсторыi iм зараз было не варта. І добра, што y звыклай сялянскай вопратцы iх нiхто не пазнаy. Яны накiравалiся да лесу, у якiм, схаваyшыся за дрэвамi, спынiлiся i азiрнулiся. Падаецца, нiхто iм не чынiy пераследу. Сярод густых хмызоy i дрэy можна было перадыхнуць, асцерагацца не было каго. І яны, супакоiyшыся, рушылi y глыб лесу, да дома Пугача.

Зараснiкi далей рабiлiся густымi i непралазнымi. Праз пэyны час кампанiя прабiралася, як мядзведзi цераз кусты малiн, трэск ад юнакоy стаяy не меншы. Праз якiх пару гадзiн цяжкага вандравання Мiлана спынiлася i, пераводзячы дыханне, абаперлася на разгалiстае дрэва.