banner banner banner
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi

скачать книгу бесплатно


– Так, – усмiхнуyся Янка. – Прыйшлi вестачкi, што хочацца естачкi.

– Давайце, госцейкi даражэнькiя, праходзьце, рассаджвайцеся, я хутка. У мяне yжо амаль усё гатова, гэтым разам я падрыхтаваyся загадзя.

Яны распранулiся, памылi рукi перад ежай i yтульна паселi. А гаспадар замiтусiyся i пачаy хутка накрываць на стол, на якiм ужо прадбачлiва штосьцi было. Хутка пачалi з’яyляцца смажаная бульба з грыбочкамi, ды не простымi, а маладымi лiсiчкамi. А да яе i верашчака – гэта мясныя свiныя рабрынкi, абсмажаныя з дробна нарэзанай цыбуляй, а потым стушаныя y хлебным квасе y чыгунку. Да гэтага птах падаy свежую зелянiну i агароднiну, яшчэ гарачы закiсны чорны хлеб, выпечаны y печы. Нават ад аднаго паху, каб i зусiм не хацеy есцi, прачнуyся б апетыт.

Пугач заyважыy бляск у iх вачах i моyчкi заyсмiхаyся.

– Частуйцеся, – запрасiy ён. – Спадзяюся, вам спадабаецца.

Ад такога багацця страy вочы разбягалiся, ды яшчэ i на галодны страyнiк.

– Жартуеце?! Каб такое i не было даспадобы?

І яны накiнулiся на ежу.

– М-м-м, – смакуючы, працягла прамовiy Янка. – Якая ж смаката! Пальчыкi аблiжаш.

– Дзякуй, мяне вельмi цешыць, што вам дагадзiy.

– Яшчэ i як! – пацвердзiла Мiлана. – Нашы бацькi, асаблiва бабуля, таксама добра гатуюць, але такiх страy каштаваць, прызнаюся, мне яшчэ не даводзiлася. Трэба абавязкова папрасiць у вас рэцэпт.

– Юная панi яшчэ i гатуе?! – прыемна здзiвiyся Пугач.

– Не так шыкоyна, – сцiпла прамовiла дзяyчына. – Але ж дапамагаць мацi пры гатаваннi люблю.

– Гэта вельмi пахвальна. Дапамагаць бацькам – добрая справа. А рэцэптамi, вядома ж, падзялюся. Гэта кухня нашага народа, яму трэба падзякаваць. Я толькi прыгатаваy, – вiдавочна сцiпла паводзiy сябе Пугач, як i належыць выхаванай асобе.

– Затое як пышна! – iзноy пахвалiлi яго юнакi. – Так выдатна ды смачна прыгатаваць таксама трэба yмець, не кожны здолее.

– Дзякуй, мае добрыя. Імкнуyся як найлепей, з душой.

Але найбольшай падзякай для гаспадара было бачыць, з якiм задавальненнем i апетытам госцi yмiналi yсе стравы. І было зразумелым, што яны i насамрэч прыйшлiся да густу. Аднак адолець усё былi не y сiлах, бо наелiся аж ад пуза.

– Пф, насыцiyся, дзякуй! – цяжка прамовiy Янка, адкiдваючыся на спiнку крэсла.

– Так! – далучылася Мiлана. – І yсё так смачна, не перадаць. Аж бракуе слоy…

– Каралеyская вячэра! – прамовiy брат за яе.

– У кропку, менавiта.

– Дзякуй, мае даражэнькiя, пацешылi старога, – заyсмiхаyся Пугач. – Да гэтага i iмкнуyся – пачаставаць нашых збавiцеляy па-каралеyску.

– Вой, ну што вы, – засаромелiся яны, – навошта так гучна? А вось тое, што вашага сапраyднага караля зараз побач няма, насамрэч шкада.

– Так, маеце рацыю. Але, спадзяюся, як вы цяпер тут, то хутка i ён будзе з намi. Дзеля гэтага мы вас i паклiкалi.

– Ваш кароль быy вельмi мужным i адважным рыцарам. Аб iм толькi найлепшыя yспамiны. Калi што будзе па нашых сiлах, мы, безумоyна, усё зробiм, – цвёрда i рашуча выказаyся Янка.

– Спадар Пугач, – звярнулася Мiлана, – а вы нам можаце што-небудзь распавесцi пра караля Мацея? Пра тыя часы, калi ён быy яшчэ рыцарам.

– Анягож! Ён удзельнiчаy ва yсiх бiтвах каралеyства, дзе прадставаy мужным ваяром i высакародным рыцарам. Але ж адно, напэyна, засланяе yсе яго перамогi i пераyзыходзiць колькасць зрынутых iм ворагаy.

І Янка з Мiланай уважлiва засяродзiлiся, прыкаваyшы yвагу да аповеду мудрага Пугача. А той з цiкавасцю працягваy:

– Тое была вялiкая бiтва. З аднаго далёкага каралеyства незлiчоныя войскi, якiя знiшчалi yсё на сваiм шляху i пад крывавым нацiскам якога yжо пала некалькi суседнiх каралеyстваy, чорнай навалай уварвалiся y нашы землi. Яны моцным ударам адкiнулi частку нашых воiнаy ад памежжа. І вось павiнна yжо была адбыцца рашучая бiтва каля муроy нашага замка. Адвесцi войскi за сцены i схавацца было немагчыма, замак не мог змясцiць у сябе yсiх жыхароy i ваяроy. Да таго ж гэта азначала б вырак на галодную смерць, бо мiнулыя гады былi вельмi неyрадлiвыя. Таму yнутры былi толькi мiрныя насельнiкi.

У лютай бiтве сышлася вялiзная колькасць рыцараy i ваяроy. Нашы мужныя войскi стаялi да смерцi i бiлiся адважна, як нiколi. Яны абаранялi сваю родную зямлю. Але як бы адчайна яны не змагалiся, сiлы былi няроyныя. Сапернiк пераyзыходзiy нас у некалькi разоy. У нейкi момант ваярам, што стаялi каля самых муроy замка, нават падавалася, што наступае пераломны момант. Быццам вораг ужо гатовы разбуральнай хваляй прарвацца да yзгорка, на якiм велiчна развiваyся сцяг нашага каралеyства. А завалодай iм вораг – i yсё, нашыя войскi i каралеyства, лiчы, былi б зрынутыя. І такi момант ледзьве не здарыyся – вораг моцным напорам прабiy нашы шыхты i рынуy да yзвышша, на якiм у атачэннi дужых i вопытных рыцараy стаяy каронны харунжы, якi цвёрда трымаy сцяг каралеyства. Дасведчаныя рыцары грудзьмi сталi на абароне штандара i прыкладалi вялiкiя намаганнi, каб не дапусцiць ворага да яго. Аднак моцы былi звыш чым няроyныя. На вялiкi жаль, амаль усе ваяры былi забiтыя, а захопнiкi змаглi прабiцца на yзгорак. Харунжы быy сур’ёзна паранены. Страцiyшы прытомнасць, абяссiлены, ён выпусцiy сцяг з рук. Яшчэ iмгненне, i штандар ганебна звалiyся б на зямлю, што канчаткова вырашыла б ход бiтвы. Балазе, тое супрацьстаянне заyважылi i некаторыя iншыя рыцары. Яны y той жа час рынулiся на дапамогу сваiм паплечнiкам. І наперадзе yсiх быy тады яшчэ зусiм малады, але вельмi дужы i мужны рыцар Мацей. Адной рукой ён разрубiy мячом таго чужынца, якi паранiy харунжага, а другой амаль у самы апошнi момант падхапiy сцяг, тым уратаваyшы гонар каралеyства ад паразы.

– Ух ты! Уратаваць гонар каралеyства – сапраyды, мужны yчынак!

– Так.

– Цiкава, а што было далей? – спытаy Янка з запаленымi вачыма.

– Той высакародны yчынак узрушыy ваяроy i абудзiy у iх гонар за сваё каралеyства. Невядома адкуль, у iх, стомленых i знясiленых бiтвай, з’явiлася моц, каб даць адпор. Ворагi y сполаху нават забылiся на сваю зброю i кiнулiся наyцёкi. Гэта быy пераломны момант у той бiтве. Гераiчны yчынак Мацея натхнiy усё войска.

– Вось гэта да! Цiкава, як адзiн чалавек можа паyплываць на падзеi i на гiсторыю!

– Сапраyды. Гераiзм аднаго можа нават натхнiць i yзрушыць увесь народ!

– Моцна! Мы i раней яго паважалi, а зараз проста y захапленнi, – горача прамовiy Янка.

– Менавiта так, – падтрымала яго сястра.

– Тады ведайце, што i ён вамi захапляyся, – запэyнiy iх Пугач.

– Ну што вы, – сцiпла прамовiла Мiлана. – Гэта была не столькi наша заслуга, колькi yсяго народа, усiх жыхароy. Гэта яны, а не мы адстаялi незалежнасць свайго каралеyства i радзiмы ад захопнiкаy.

– І гэта так. Але ж вы здолелi аб’яднаць народ вакол сябе i павесцi y бой. І наш народ iзноy мае патрэбу y вашай дапамозе, мы разлiчваем на вас. Многiя спадзяюцца, што вы з’явiцеся i выратуеце yсiх, як i y мiнулы раз. Упэyнены, што i кароль Мацей, калi б толькi мог, то прасiy бы вас аб тым жа.

– Што ж, мы не y праве не спраyдзiць спадзяваннi жыхароy каралеyства. Шчыра кажучы, калi мы сёння выправiлiся сюды, то падазравалi, што y вас iзноy неспакойна. Нездарма ж Вуж так клiкаy за сабой.

– О так, – заyсмiхаyся вужык. – Я спадзяваyся, што вы пойдзеце за мной.

– І калi жыхары маюць патрэбу y нас, мы зробiм усё магчымае, што ад нас залежыць, – запэyнiy Янка.

– Так, абяцаем! – падтрымала Мiлана.

Пугач хвiлiнку памаyчаy, ухваляльна кiваючы, бы згаджаючыся з гэтымi словамi, потым падышоy i паважна абняy, з усмешкай прамовiyшы:

– Вы ведаеце, я y гэтым нi на хвiлiну i не сумняваyся. Таму нават i стол такi прыгатаваy, бо добра ведаy, што зваротна Вужа варта чакаць не аднаго. Я нават болей скажу: заyтра мы яшчэ чакаем гасцей.

– Ого! І каго ж? – зацiкавiлiся яны.

– Як i y мiнулы раз, вайскаводцаy ды прадстаyнiкоy паyстанцаy.

– Так хутка? – крыху здзiвiлiся юнакi.

– Безумоyна. Нельга марудзiць. Ад новага тырана народ пакутуе яшчэ болей, чым ад папярэдняга.

– Тады зразумела.

– Што ж, – прамовiy Пугач. – Да заyтра часу багата. Таму магу прапанаваць да вашых паслуг сваю бiблiятэку.

– Вух! Гэта амаль тое самае, што падзялiцца скарбам! – усцешылiся з прапановы Янка з Мiланай.

– Ха, ха, ха, – засмяяyся Пугач, якому такое параyнанне прыйшлося да густу. – Маеце рацыю, мае сябры. Кнiгi – сапраyды, вялiкае багацце, бо y iх захоyваюцца веды цэлых пакаленняy. А гэта i ёсць найкаштоyнейшы дар. І трапляюць да яго далёка не yсе. Ды што там – амаль нiхто. Але вам я нават рады iх паказваць, для мяне вы – адмысловыя госцi.

– Дзякуем, такая пашана неацэнная.

Пугач усмiхнуyся i праводзiy гасцей у таемную бiблiятэку. Ён падышоy да шафы з кнiгамi, пацягнуy за адну з iх, i сцяна цяжка рыпнула, у ёй з’явiлiся абрысы праёму. Гаспадар падышоy блiжэй, пхнуy i памахаy крылом, пазваyшы такiм чынам за сабой.

Птах увайшоy унутр, запалiy лямпу-каганец, i прастора напоyнiлася змрочным святлом, у якiм памяшканне падавалася яшчэ больш таямнiчым. Пугач дадаy святла, i погляды гасцей прыцягнула вялiкая кнiга, разгорнутая на стале. Дзецi зацiкаyлена накiравалiся паглядзець, што за яна.

– Гэта, гэта… – хацеy быццам папярэдзiць гаспадар, але тыя yжо падышлi да яе.

Угледзеyшыся, дзецi былi ашаломленыя i не давалi веры сваiм вачам.

– Ат, – махнуy Пугач крылом, – позна, усё адно yбачылi. Не хацеy вам паказваць пакуль, забыyся закрыць… – нешта мармытаy ён, але Янка з Мiланай ужо не чулi яго, бо цалкам утаропiлiся y кнiгу.

Яны гарталi старонкi i з кожнай дзiвiлiся толькi болей. Там апавядалася гiсторыя юных каралеyны i рыцара, якiя бiлiся са злым чараyнiком, змагалiся з ваyкалакамi, удзельнiчалi y бiтве пад мурамi замка. І былi там i магутны Цмок, i дужы волат, i гарэзлiвыя гарцукi.

– Гэта што? – здзiyлена спыталася Мiлана, не даючы веры сваiм вачам. – Кнiга пра нас?

– Так, – адказаy Пугач, развёyшы крыламi.

Там была гiсторыя з таго часу, як юнакi з’явiлiся y каралеyстве. Не было толькi аповеду пра тое, якiм чынам яны тут апынулiся ды пра дзiвоснае дрэва. А так усё – i iх вандроyка за яйкам Цмока праз Паганае Балота i Чорны Лес, i вызваленне мужных рыцараy з вязнiцы, i yсе бiтвы. А якiм жа прыгожым здавалася афармленне: каляровыя малюнкi аздаблялi старонкi, бы yзятыя былi з лепшых сярэднявечных рыцарскiх раманаy. Ад гэтага лiтаральна дух захоплiвала.

– Так неспадзявана… – разгублена прамовiy збянтэжаны Ян. – Папраyдзе, я вельмi крануты.

– Мы рабiлi тое, што падказвала нам сэрца, – падтрымала сястра. – І нават не разлiчвалi на такую пашану.

– Але ж менавiта так i паводзяцца сапраyдныя героi – моyчкi робяць учынкi, вартыя павагi, пры тым нiчога не чакаючы наyзамен. Робяць па сумленнi i па клiчы сэрца.

– Але ж пiсаць пра тое цэлую кнiгу… – не пераставаy дзiвiцца хлопец.

– Вы дапамаглi нам выратаваць каралеyства i yспомнiць, хто мы ёсць! Вы абудзiлi наш гонар i даравалi шанец на новае жыццё! Безумоyна, вы вартыя таго, каб на вякi быць упiсанымi y нашу гiсторыю. Гiсторыю, якую павiнен ведаць кожны, каму дарагая яго зямля, дзе ён узрос, гiсторыя яго радзiмы. Бо без любовi да гiсторыi свайго краю няма y цябе i радзiмы. І той, хто не ведае i не шануе сваёй гiсторыi, павiнен асцерагацца за сваю будучыню, бо жыць i служыць тады яму, як валачашчаму сабаку, пад панаваннем i прыгнётам iншых. Бо хто ты ёсць без гiсторыi? Нiхто! Сухая i нiкому не патрэбная травiнка пасярод голага поля.

– Сапраyды, спадар Пугач, гэта мудрыя словы! Як ёсць мудрыя! – натхнёныя такой прамовай, пагадзiлiся Янка з Мiланай.

І яны хоць зараз былi гатовыя рынуцца на новыя подзвiгi, прайсцi праз усе цяжкасцi i перашкоды, што выпалi на iх лёс у мiнулы раз, i зведаць новыя, нi на што не зважаючы.

– І вось што я вам скажу, мае даражэнькiя, – звярнуyся да iх птах, падышоyшы блiжэй i паклаyшы свае крылы iм на плечы. – Я нават нi на хвiлiну не сумняваюся, што i зараз вы спраyдзiце нашыя чаканнi, учынiце яшчэ нямала новых вартых подзвiгаy, каб i яны былi yпiсаныя y гiсторыю, каб пра iх пераказвалi адзiн аднаму, а тыя, хто змагаyся i ваяваy разам з вамi плячо y плячо, ганарылiся, што былi побач з вамi. Шчыра вам кажу, сябры мае, я веру y вас. Больш за тое, народ верыць i чакае.

– Мы не падвядзём i паспрабуем апраyдаць iх надзеi.

– Няхай жа так i будзе. А пакуль, мае юныя i адважныя сябры, бiблiятэка y вашым распараджэннi. Спадзяюся, вы знойдзеце тут не менш цiкавыя кнiгi, чым гэтая, – прамовiy Пугач.

– Дзякуем! Хаця yжо i немагчыма yявiць, што яшчэ можа настолькi yразiць, – пажартавала Мiлана.

– О, разумею, – заyсмiхаyся Пугач. – Але хто ведае, хто ведае… Добра, я пайду. Мне трэба яшчэ да прыёму заyтрашнiх гасцей падрыхтавацца, а вы тут уладкоyвайцеся i выбiрайце, што пажадаеце, на свой густ.

Пугач выйшаy, а яны паглыбiлiся y таямнiцу ведаy. Ад разнастайнасцi розных кнiг, якiя на палiцах стаялi шыхтамi, разбягалiся вочы. Прагныя да ведаy маглi задаволiць сваю патрэбу y iх.

Першай з выбарам вызначылася Мiлана. Ёй даспадобы былi пачастункi Пугача, таму з вялiкiм iнтарэсам дзяyчынка прынялася вывучаць адшуканы зборнiк лепшых рэцэптаy мясцовай кухнi. Магчыма, не зусiм было зразумела, чаму гэтая кнiга знаходзiлася менавiта y таемнай бiблiятэцы, але для гаспадынi яна насамрэч была каштоyнай, бо рэцэпты y ёй былi адзiн аднаго лепшы.

А вось Янку цiкавiлi кнiгi пра гiсторыю каралеyства. Балазе, на гэтую тэму iх было так багата, што хлопчык ледзь вызначыyся, яму хацелася спазнаць усё i адразу. Тут былi i хранаграфii бiтваy, i бiяграфii выдатных асоб, i апiсанне розных iстот, i нейкiя скруткi з мапамi ды планамi. Карацей, яго дапытлiвыя вочы папросту разбягалiся y захапленнi ад наяyнага. Урэшце, ён для пачатку спынiyся на кнiгах пра вялiкiя бiтвы каралеyства. Хлопец расклаy iх на стале i прагна пачаy вывучаць. Выявiлася, што край мае вельмi багатую i насычаную гiсторыю. Потым перайшоy да зборнiка з апiсаннямi iстот. Гартаючы яго, адразу заyважыy, што яшчэ далёка не yсiх з iх ён бачыy. Часам траплялiся такiя пачвары, што ён i yявiць сабе не мог. Хаця, як думаy хлопчык, яны, хутчэй за yсё, даyно змерлi, як у свой час дыназаyры, альбо былi знiшчаны. Хто ведае?

Юнак шмат чаго новага даведаyся пра таго ж багнiка ды iншых, ужо яму вядомых стварэнняy. Напрыклад, ён вычытаy, што багнiк мог праводзiць пад зямлёй ваду, кiруючы падземнымi крынiцамi. Мог пры жаданнi пашыраць сваё балота, а таксама yтвараць новыя. Спазнаy Янка шмат чаго новага i пра магчымасцi многiх iншых насельнiкаy гэтай казачнай зямлi.

Ён з такiм запалам паглыбiyся y вывучэнне, што папросту не мог адарвацца. Толькi праглядаy адну кнiгу – як адразу ж ставiy яе на месца i прымаyся за iншую. Штосьцi адкладаy, у нейкiх рабiy закладкi, некаторыя праглядаy паyторна.

Мiлана ж праглядзела яшчэ некалькi кнiг, ды, як час быy ужо познi, яе павяло да сну.

– Слухай, нешта я прытамiлася, – звярнулася яна да брата. – Гэта yсё вельмi цiкава, але ж дзень такi насычаны выдаyся. Пайду я, мабыць, класцiся yжо.

– Так, бяжы. Я яшчэ, падобна, не хутка. Тут столькi yсяго… Дабранач, – адказаy Янка, нават не падымаючы галавы.

– Дабранач. Паспрабуй доyга не заседжвацца.

Брат толькi моyчкi кiyнуy, згаджаючыся, але думкамi быy цалкам пагружаны y чарговы фалiянт. І, безумоyна ж, засядзеyся дапазна. Хлопец цёр вочы, трос галавой, усяляк адганяючы ад сябе стому i не падпускаючы сон. Яшчэ нiколi y жыццi ён не быy настолькi захоплены. Тут было столькi цiкавых кнiг, столькi yсяго незвычайнага i новага…

Вочы станавiлiся цяжэйшымi, сэнс прачытанага пачынаy губляцца i блытацца… І тут ён ужо i сам зразумеy: хопiць, трэба даць сабе перадых. Даведаyся Янка багата, нават пэyная мудрагелiстая стратэгiя ды нейкi план дзеянняy намалявалiся y галаве. Хоць зараз у бой, а там з гэткiмi ведамi i yсё каралеyства да лепшай долi можна прывесцi.

«Але гэта yсё потым, заyтра, на свежую галаву. А цяпер спаць, пакуль не паснуy за сталом…» – падумаy Янка. Паyсонны, ён цяжка падняyся i, пазяхаючы, павольна накiраваyся да ложка.

Старыя знаёмыя. План па вызваленнi караля Мацея i каралеyства

Першай прачнулася Мiлана. Дзяyчынка расплюшчыла вочы, агледзелася i yсмiхнулася.

«Як жа тут файна i yтульна, – падлавiла яна сябе на думцы. – Усё тут, як у казцы, у якую я чароyным чынам патрапiла. А сама нiбы прыгожая каралеyна». І няхай яна была не y палацавых пакоях, i не спала на сямi пярынах, аднак усё гэта падалося Мiлане не менш рамантычным, загадкавым i таямнiчым. Распавядзi яна каму хоць частку гэтага – нi за што не дадуць веры!

Яна яшчэ раз азiрнула пакой, пацягнулася i вылезла з цёплага ложка. Казка казкай, а сёння чакаюцца госцi з нагоды iх з Янкам з’яyлення, трэба дапамагчы гаспадару.

Пугач ужо клапацiyся па гаспадарцы, але было вiдаць, што i ён нядаyна падняyся.

– Дзень добры, юная каралеyна! Цi добра вам спалася? – павiтаyся ён.

– Дабрыдзень, спадар Пугач! Так, дзякуй! У вас так утульна, што снiлiся выключна салодкiя сны.

– Хо-хо, дзякуй! – павесялеy птах. – Залiчу за камплiмент, вельмi прыемна. Юнай панi гарбату падаць цi адразу сняданак?

– Вой, дзякуй, толькi гарбату.

– Як пажадаеце. Тады пакуль умывайцеся, я зараз прыгатую. Акурат нядаyна паставiy iмбрычак.

Мiлана прывяла сябе y парадак i выйшла да стала. Гасцiнны Пугач прыгатаваy ёй зусiм лёгкi сняданак. Дзяyчына прысела, паднесла да вуснаy кубачак гарачай гарбаты i зацягнулася водарам.