скачать книгу бесплатно
Дзяyчына падняла галаву i разгублена прамовiла:
– Як гэта?
Крыжык i падкова знаходзiлiся на сваiх месцах. Хаця больш правiльна было сказаць – не на сваiх. Яны павiнны былi ляжаць у куфры пад надзейным замком, а цяпер былi y гербе над рамай.
– Няyжо дзеда пра yсё даведаyся? – спалохана прамовiла Мiлана.
– Спадзяюся, што святло згасла раней, чым ён мог гэта пабачыць.
– Цудоyна, калi так. Але ж трэба нешта з гэтым рабiць. Можа, зачынiць яго, пакуль не позна?
У гэты момант вужык iзноy паспрабаваy узлезцi на куфар, але i гэтым разам безвынiкова. Тады ён засыкаy, быццам звяртаючыся да людзей.
– Мяркую, ён просiць аб дапамозе, – здагадалася Мiлана i нахiлiлася.
Яна yзяла змяю на рукi, а тая i не супрацiyлялася. Але потым пачала выгiнацца i рыyкамi быццам спрабавала паказаць, куды жадае далей – у пустэчу, якая зараз ззяла замест люстэрка.
Гэта i здзiyляла, i насцярожвала. Брат з сястрой пераглянулiся, i Янка пагаджальна кiyнуy. Мiлана прыпадняла вужыка, якi юрка кiнуyся праз раму. У поцемках яго не было вiдаць, але дзецi пачулi, як ён з таго боку чмякнуyся аб зямлю i з шамаценнем скацiyся кудысьцi.
– Што ж, – прамовiy Янка, – падаецца, прыгоды нас клiчуць iзноy?!
– Падобна на тое, – не магла не пагадзiцца Мiлана.
– Тады памкнёмся наперад? Ізноy да прыгод?!
– Да новых прыгод! – паправiла яго сястра.
– Так. Мабыць, каралеyства iзноy у небяспецы, а яго жыхарам патрэбна наша дапамога.
– У такiм выпадку не будзем губляць часу.
Яны yжо былi гатовыя адправiцца y дарогу, як Мiлана пра нешта yспомнiла.
– Я зараз! – папярэдзiла дзяyчынка брата i хутка выбегла з каморы.
Не прайшло i хвiлiны, як дзяyчына вярнулася, трымаючы y руках дыядэму i рыцарскiя даспехi. Тыя самыя, у якiх яны вандравалi па каралеyстве.
– Гэта дарэчы! Малайчынка! – пахвалiy брат.
Яны тут жа пераапранулiся i yхваляльна агледзелi адзiн аднаго.
– Так значна лепей, – прамовiла Мiлана.
– І сапраyды. Ты неверагодная! Ну што, а цяпер у шлях?
– Так! А тое на нас, пэyна, ужо зачакалiся.
І, не кажучы больш нi слова, яны перасягнулi мяжу памiж iх светам i таямнiчым каралеyствам.
Непрыемныя змены y каралеyстве
Крок наперад, спуск долу праз патаемным ход, прасвет… Яны так хутка павыскоквалi з дрэва, што змяя ледзь паспела адпаyзцi yбок i yзлезцi на валун, якi ляжаy непадалёк ад магутнага разгалiстага дуба.
Нават не верыцца – яны iзноy на той самай дзiвоснай паляне, на тым месцы, дзе y мiнулы раз пачалiся iх вялiкiя прыгоды. Чароyная краiна залюстрэчча – каралеyства Сварга!
Усё амаль так, быццам нiчога i не змянiлася. Нават вужык на тым жа камянi, калi яны першы раз сустрэлiся.
– Дзень добры, пане Вуж! – павiталася першай Мiлана.
– Дзень добры, шаноyныя!
Павiтаyся i Янка, але затым дзецi падазрона yтаропiлiся на змяю. Яны быццам i пазнавалi свайго старога сябра, але нешта было не так. Вуж быццам памаладзеy, нават голас яго гучаy не так.
– Бачу y вашых вачах пэyную разгубленасць, – пачаy вужык, заyважыyшы збянтэжанасць юнакоy.
Яны насцярожана маyчалi.
– Так, я насамрэч не той, каго вы чакалi yбачыць. Я зараз усё растлумачу. Справа y тым, што я сын таго Вужа, якога вы ведалi.
– Пана Вужа? – нарэшце прамовiy Янка.
– Так.
– Ха! А мы глядзiм i не можам зразумець. Быццам бы прад намi наш стары знаёмы, а быццам бы i не. Але ж як вы падобныя!
– Дзякуй. Я вельмi ганаруся iм. Прызнацца, i я напачатку сумняваyся, цi то вы. Але ж цяпер, – акiнуy ён iх позiркам з ног да галавы, – я дакладна бачу, што вы – героi, якiх мне апiсваy бацька.
Янка з Мiланай пераглянулiся, i вочы iх у захапленнi загарэлiся. Яны iзноy былi тымi самымi – статным рыцарам у блiскучых даспехах i прыгожай юнай каралеyнай з пералiyнай на сонцы шыкоyнай дыядэмай.
– Але ж, – пацiкавiyся Янка, – дзе ён, ваш бацька? Чаму ён сам не з’явiyся? Мы былi б усцешаныя яго бачыць.
– Ён… – адразу ж змянiyся той у твары, – Баюся, вы не зможаце з iм пабачыцца.
– Як?
Вуж цяжка yздыхнуy:
– Ён загiнуy, як сапраyдны герой, у бiтве за наша каралеyства.
– Прабачце, мы не ведалi, – засмуцiлiся Янка з Мiланай. – Як шкада…. Мы шчыра спачуваем.
– Дзякуй, – з сумам у голасе прамовiy няшчасны.
– У нас пра яго былi толькi найлепшыя думкi i yспамiны. Мы разам з iм шмат праз што прайшлi. Ён быy побач з намi yвесь той час, што мы правялi y каралеyстве. Ад пачатку i да канца…
– Так, я ведаю. Ён таксама мне апавядаy пра вас толькi добрае заyжды. Нават у апошнiя хвiлiны, калi быy смяротна паранены падчас той бiтвы.
– Якой бiтвы? – не зразумелi юнакi.
Наколькi яны памяталi, падчас нiводнай з бiтваy, у якiх яны разам змагалiся, iх сябра не быy паранены. А тым больш смяротна.
– Ах, вы ж не ведаеце. З таго часу, як вы былi тут апошнi раз, шмат чаго адбылося. І y тым лiку не самага лепшага.
– Што такога страшнага магло адбыцца за той невялiкi прамежак, якi мы адсутнiчалi?
– Невялiкi? Вас не было амаль сем гадоy!
– Сем гадоy? – Мiлана не дала веры сваiм вушам.
Яна нават падумала, што Вуж нешта блытае цi не тое хацеy сказаць. Але брат тут жа тузануy яе за сукенку:
– Тут жа час па iншаму iдзе, чым у нас. Памятаеш?
– А, так. Амаль сем гадоy… – сцямiла што да чаго Мiлана i не стала спрачацца. – Як жа час хутка бяжыць.
– Прабачце, а што за бiтва адбылася? – iзноy пацiкавiyся Янка.
– Пасля вялiкай перамогi, здабытай пад вашым кiраyнiцтвам, мы нарэшце адчулi, што такое воля! Мы зноy былi свабодныя. Людзi абралi сабе новага караля, добрага i мудрага, якi клапацiyся пра нас.
– Але каго?
– Аднаго з тых рыцараy-вайскаводцаy, што змагаyся плячо y плячо разам з вамi. Ён кiраваy мудра i справядлiва пасля ненавiснага Волха. Ды толькi нядоyга доyжылiся шчасце, мiр ды спакой. Волх, адчуваючы, што яго перамога можа апынуцца пад пагрозай, адправiy сваю жонку y небяспечнае месца – у каралеyства да яе дзядзькi, караля Семаргала. У яе разам з атрадам аховы атрымалася пакiнуць муры замка незаyважанымi праз патаемныя хады замкавых сутарэнняy.
– Ух ты! Ну i навiны… – дзiвiлiся Янка з Мiланай.
– Так. А потым да iх яшчэ ацалелыя паслугачы ды ваяры Волха далучылiся. Нiхто такога i прадугледзiць не мог.
– А што гэта яшчэ за Семаргал? Хто ён?
– Яго каралеyства суседнiчала з тым, адкуль прыйшоy на нашы землi Волх.
– Яшчэ адзiн кароль?
– Так, дужа страшны. Волх быy каралём ваyкалакаy, iх гаспадаром. Хадзiлi нават чуткi, што ён i сам быy пярэваратнем i ведзьмаком, але ж моцы яму надаваy збольшага яго чароyны кiй. А Семаргал можа станавiцца ваyком з крыламi сокала. І здольны ён выклiкаць не толькi вецер, але i спусташальны агонь. Там, дзе ён праскочыць на сваiм златагрыyным канi, застаецца толькi выпалены след. Такi ён магутны!
– І хiба няма яму якой рады?
– А як жа, калi ён бессмяротны?
– Хiба ж такое бывае?
– Ну, можа, i не зусiм бессмяротны, але, кажуць, калi y яго нават галаву адсячэш – замест яе з’явiцца новая, бо y яго iх сем!
– Ну i справы…
– Але i гэта яшчэ не yсё. Памятаеце, як скончыy Волх?
– Ха, вядома ж! Па заслугах! У пашчы Цмока, якога ён доyгiя гады трымаy у няволi.
– Гэта так. Але пра кiй ягоны памятаеце?
І тут Янка з Мiланай прызадумалiся. Падаецца, яны памяталi yсё яскрава i дасканала, як Цмок адным рухам заглынуy Волха. А што далей было?..
– Што ж, дазвольце я вам нагадаю? Ён праглынуy таго ведзьмака, як закуску, а кiй папросту выплюнуy, бы калыпок, што захрас у зубах.
– А, так, – нарэшце yзгадалi яны тую карцiну. – Кудысьцi далёка-далёка, што i не было вiдаць.
– Пэyна, недастаткова далёка. Яго ваяры адшукалi кiй. Так яны мелi хоць якi шанс уласкавiць гнеy аyдавелай каралевы пасля таго, як не здолелi абаранiць свайго yладара. І дзякуючы гэтаму маглi разлiчваць на лiтасць у Семаргала. Падацца iм больш не было куды. Семаргал сабраy магутнае войска i захапiy наша паслабленае y бiтве каралеyства. Для больш моцнага войска гэта амаль не склала цяжкасцi. У нас не было анi шанцаy, анi сiл цягацца з iмi.
– Падаецца, iзноy прыйдзецца клiкаць Цмока на дапамогу, – разважлiва падсумаваy Янка.
– А вось тут i самае непрыемнае. На вялiкi жаль, няма больш Цмока. Семаргал добра падрыхтаваyся да нападу. Ён выдатна разумеy, ад каго можа сыходзiць найбольшая пагроза для яго – ад нашага высакароднага Цмока. А можа, гэта была i помста. За тое, што Цмок з’еy Волха, мужа яго пляменнiцы.
Брат з сястрой на хвiлiну змоyклi, ачомваючыся ад гэткiх навiн.
– Але ж як яны здолелi забiць Цмока? – не хацела yсiм сэрцам верыць у гэта Мiлана. – Ён жа быy непераможны.
– На кожнага знойдзецца свая бяда.
– Ахiлесава пята, – выказаyся Янка.
– Прабачце, што? – не зразумеy Вуж.
– Гэта y нас так пра слабое месца кажуць, праз якое можна нанесцi нечаканую шкоду.
– Так, магчыма. Вось i ён знайшоy спосаб, якiм можна перамагчы Цмока. І yсё пры дапамозе таго вядзьмарскага кiя. Семаргал, вiдаць, адшукаy у старажытных кнiгах, як надаць кiю моцы, каб знiшчыць любога цмока. Высветлiyшы, дзе Цмок хаваецца, ён вычакаy, калi той засне, пракраyся са сваiмi ваярамi ды yторкнуy загавораны кiй у слабое месца Цмока, што пад самай пашчай на горле. Хацеy ужо i цмокава дзiцяцi забiць…
– Дзiцяцi? – перабiy яго Янка.
– Так, з таго самага яйка, якое вы i yратавалi, вылупiyся маленькi цмок. На шчасце, у яго атрымалася пазбегнуць той жа сумнай долi.
– Вух, як здорава! Але ж як ён выратаваyся?
– Семаргал усё разлiчыy, але не ведаy ён, што y пячоры любiy бываць Вярнiгара, якi моцна прывязаyся да малога, няньчыyся з iм. І y тую ноч таксама волат быy у пячоры, спаy побач. У цемры яго нiхто не заyважыy. Толькi, на жаль, абудзiyся ён запозна, калi працяты Цмок перадсмяротна пачаy выгiнацца y пакутах. Але шанец дапамагчы малому яшчэ быy. Вярнiгара yступiy з ворагамi y няроyную бойку. Ён змог даць iм рады, аднак у Семаргала атрымалася yцячы. А Вярнiгара разам з маленькiм цмокам вымушаны былi схавацца y небяспечным месцы. Дзякуй, што горы i разгалiнаваныя хады y пячорах ён ведаy як свае пяць пальцаy.
– І што адбылося далей?
– Гэтага нiхто не ведае, бо не бачылi больш нi волата, нi цмока. Кажуць толькi, што волат атулiyся y пячорах i yзяy на сабе клопаты за маленькiм Цмокам. Той жа яшчэ нават лятаць не yмеy…
– Хочацца спадзявацца, што yсё абышлося, – задумаyшыся, Янка працягнуy: – Цi не трэба iзноy iсцi да мудрага Пугача? Баюся, без размовы з iм i яго парад няма сэнсу нават штосьцi i думаць, не тое што пачынаць.
– Так, – падтрымала Мiлана. – І гэтым разам усё значна цяжэй… Але ж чакайце, – узгадала нешта дзяyчына i дакранулася да кулончыка на шыi, якi yзяла з сабой у падарожжа па дзiyным каралеyстве. – Калi Цмок жывы, то… – прамовiла яна загадкава i пацерла yпрыгожванне.
Чамусьцi цяпер ёй не здавалася, што яна ляцiць недзе высока па-над лесам, як гэта было мiнулым разам. Не было тых краявiдаy, ад якiх дух перахоплiвала. Цемра, быццам перад табою каменныя муры, пачуццё непакою i бездапаможнасцi. Нешта незразумелае. Яна змоyкла i стаяла цалкам разгубленая.
– Штосьцi не так? – занепакоiyся брат.
– Нават не ведаю. Напэyна, стамiлася. Усё так нечакана.