скачать книгу бесплатно
– Як шыкоyна пахне, – замiлавана прамовiла яна i зрабiла глыточак. – Што гэта?
– Хо, найсмачнейшыя духмяныя i гаючыя зёлкi – чабор, лiпавы цвет, крыху мяты i мелiсы, ну i так, па дробязi. А для асаблiвай асалоды – борцевы мёд ад лясных пчол-баровак.
– Ай, як цудоyна! – шчыра здзiвiлася Мiлана. – У нас такога, падаецца, i не знайсцi.
– Дык мы жывём у лесе, – сцiпла пахвалiyся Пугач. – Вам смакуе?
– Шыкоyна!
Яна адпiла яшчэ, i напой, хоць i быy гарачы, прабегся па нутры адначасова цяплом i прыемнай прахалодай мятных траy. І адразу ж зрабiлася так прыемна, лёгка i yтульна…
– М-м-м, – была дзяyчына y захапленнi.
А потым яна яшчэ i адкусiла хатняе хрумсткае печыва, клапатлiва вырабленае гаспадаром, запiла i тым засталася вельмi задаволеная:
– М-м-м, цудоyны смак.
– Мяне, прызнацца, вельмi цешыць, што так дагадзiy юнай панi, – расчулена прамовiy птах. – Але ж дзе наш Янка? Ён дагэтуль яшчэ не выйшаy. Няyжо яшчэ спiць?
– Напэyна. Я yчора клалася, а ён заставаyся яшчэ пачытаць. У вас такая багатая i цiкавая бiблiятэка. Мой брат быy настолькi захоплены, што папросту не мог адарвацца. Я нават i не ведаю, а каторай ён лёг. Не здзiyлюся, калi yжо пад ранiцу.
– Ён, пэyна, аматар?..
– Так. Ён i дома шмат вольнага часу праводзiць за кнiгамi.
– Гэта вельмi пахвальна, калi малады чалавек прагне ведаy i цягнецца да iх. Вельмi пахвальна! У вас, напэyна, таксама вялiкая бiблiятэка?
– Дастаткова багатая, але з вашай i блiзка не параyнаць, – гаспадар, вядома ж, усцешыyся такiм словам, прыняyшы iх за пахвалу. – Яе пачаy складаць яшчэ наш дзядуля, ён быy вучоны.
– Сапраyды?! – прыемна здзiвiyся Пугач.
– Так. Потым працягнуy гэты занятак тата, ну i мацi далучылася.
– А тата – таксама вучоны?
– Не, толькi дзядуля па мацi. А мацi y нас лекарка.
– Мая ёй павага.
– Дзякуем! А нейкая частка кнiг – наш унёсак.
– Вельмi добра.
– Тым не менш у вас кнiг значна болей.
– Гэта i зразумела, – усмiхнуyся птах. – Іх збiрала шмат пакаленняy, многiя з гэтых кнiг значна старэйшыя за мяне. Ім нават больш гадоy, чым маiм бацькам i бацькам маiх бацькоy.
– Ад гэтага яны яшчэ больш каштоyныя.
Нечакана iх размову перапынiy заспаны голас:
– Добрай ранiцы! Цi дзень?!
Яны азiрнулiся, i на iх тварах з’явiлася лагодная yсмешка. У пройме стаяy, пазяхаючы, паyсонны Янка, пацiраючы вочы.
– Добрай!
– Нават не буду пытацца, выспаyся ты цi не, – пажартавала сястра.
– І не пытайся, – толькi адмахнуyся брат.
– Але ж а каторай ты лёг? – усё ж пацiкавiлася яна.
– Нават не ведаю, – толькi пацепнуy ён плячыма. – Але вельмi… – iзноy пазяхнуy ён.
– Вельмi познай ноччу цi ранняй ранiцай? – не пераставала дражнiцца сястра.
– Недзе памiж, – усмiхнуyся хлопча. – Так засядзеyся, што i не прыпомню.
– Знайшлося што цiкавае? – спытаyся гаспадар.
– Так, i дужа багата. У вас шыкоyная бiблiятэка. Столькi yсяго!
– Дзякую! Буду рады, калi яна прынесла карысць.
– Яшчэ i якую! Я дазволiy сабе некалькi кнiг адкласцi. Вывучаy iх i знайшоy iнфармацыю, якой мы можам скарыстацца. І хацеy бы гэтымi знаходкамi i сваiм меркаваннем наконт iх падзялiцца з вайскаводцамi, калi вы не супраць.
– Вядома ж! Я толькi за. А калi не сакрэт, што такое цiкавае атрымалася адшукаць?
– Для вас не сакрэт. Але я хацеy бы напачатку прывесцi розум у парадак. Бо yстаць устаy, а прачнуцца не паспеy, – пажартаваy хлопец.
– Хо-хо-хо, – засмяяyся Пугач. – Добра, мой юны сябра, усё разумею, пачакаю. Мяркую, да вечара амаль усе прыйдуць, там i паслухаю.
– Так хутка? – здзiвiлiся Янка з Мiланай.
– Я нi на iмгненне не сумняваyся, што вы прыйдзеце нам на дапамогу.
– Такi давер вельмi нас цешыць, – прызналася Мiлана. – Але што было б, каб Вужу не атрымалася нас адшукаць? Бо мы маглi i не быць там.
– Тады я прапоyз бы yсё ваша каралеyства, але б адшукаy вас, – выказаyся вужык.
– Калi шчыра, у мяне было вельмi моцнае прадчуванне, што ён знойдзе вас. Інакш i не yяyляю, бо вы насамрэч нам зараз вельмi патрэбныя. Толькi на вас усе нашыя спадзяваннi. У любым выпадку сабрацца на нараду не будзе марным. Жыць далей пад прыгнётам, зведаyшы i памятаючы, што такое воля, больш ужо немагчыма. Даyно час аб’яднацца yсiм iзноy i зрынуць тыранiю, гэтае ярмо са сваiх плячэй.
– «Памерцi стоячы альбо жыць на каленях?!» – згадаy былыя часы Янка.
– Менавiта так! – Пугач яшчэ раз зiрнуy на хлопца i прамовiy: – Але зараз, мне здаецца, вам трэба надаць бадзёрасцi. Бо сёння спатрэбiцца ясны розум i светлая галава.
– Так. Кубачак кавы мне б зараз не зашкодзiy.
– Кавы? – перапытаy птах.
Падобна, ён не ведаy, што гэта. Напэyна, у каралеyстве яго не iснавала.
– Ну, гэта напой такi, бадзёрасцi надае, дапамагае прачнуцца, – патлумачыy Янка.
– Такога напою, на жаль, я не ведаю. Але магу прапанаваць нешта iншае, не горшае.
– Не адмоyлюся.
– Добра. Тады пакуль займайцеся сваiмi справамi, а я зраблю.
Хлопча пайшоy прыводзiць сябе y парадак, а Пугач узяyся за прыгатаванне. Умыyшыся, Янка выйшаy у гасцёyню i з прыемным здзiyленнем на твары стаy знерухомеyшы. Па пакоi разыходзiyся смачны карамельна-арэхавы водар. Ужо толькi ад яго на душы рабiлася цёпла i светла.
– М-м-м, чым так пахне?
– Сядайце, зараз пакаштуеце.
– Што гэта можа быць? – перапытаy ён яшчэ раз, звярнуyшыся yжо да Мiланы, якая магла сачыць за дзеяннямi Пугача.
Дзяyчынка толькi пацепнула плячыма.
Напой акурат быy гатовы, запараны, i гаспадар налiy кубачак Янку, якi прысеy за стол i чакаy сваёй порцыi.
– Вам таксама, юная каралеyна? – прапанаваy Пугач Мiлане.
– Так, хацелася б пачаставацца. Я хоць i бачыла, але так i не зразумела, што гэта.
Пугач на тое толькi yсмiхнуyся.
– Калi ласка. Але я крыху здзiyлены, што вы такога не каштавалi, зрэшты, як i я вашай кавы.
Брат з сястрой адпiлi па глыточку, смакуючы пiтво.
– Ну як? – пацiкавiyся гаспадар.
– Але нешта y гэтым ёсць, – прызналася Мiлана. – Уласна карамельна-арэхавы смак з лёгкай гаркатой надае асаблiвы прысмак.
– Так, сапраyды, – пагадзiyся Янка. – Нават да какавы з малаком чымсьцi падобна.
– Какава? Хм, такога напою я таксама не каштаваy, – дзiвiyся i тут Пугач.
Яны пiлi, атрымлiваючы асалоду, i смачна закусвалi хрумсткiм печывам, якое было вельмi дарэчы.
Дапiyшы, юнакi паставiлi кубачкi на стол i падзякавалi гаспадару.
– Дзякуем за пачастунак! – прамовiла Мiлана. – Але ж, спадар Пугач, прызнайцеся, калi ласка, што гэта?
– Так i не здагадалiся?
– Папраyдзе, нават нiякiх думак не yзнiкае. Нешта непараyнальнае.
– Хм, – усмiхнуyся птах, – на самай справе yсё вельмi проста. Гэта жалудовы напой.
– Жалудовы напой? Як гэта? – не маглi паверыць у такую прастату яны. – Са звычайных жалудоy?!
– Ну, не зусiм, тут таксама ёсць свае тонкасцi. І не любыя жалуды можна выкарыстоyваць.
– Не падзелiцеся? – пацiкавiлася Мiлана, якая вельмi захацела даведацца рэцэпт. – Калi ласка!
– Чаму ж не? Можна. Па-першае, выбiраць трэба толькi спелыя, цвёрдыя, зелянявыя жалуды. Мяккiя, хутчэй за yсё, могуць быць папросту чарвiвыя.
– Зразумела.
– Можаце назбiраць пасля першых замаразкаy – вельмi добры час для iх. Калi пажадаеце пазбавiцца гаркоты – вымачыце альбо паварыце iх з паyгадзiны, можаце болей. Але ж некаторыя менавiта iх гаркоту i шануюць. А потым раскладаеце iх на бляху – i y печ. Як прасохнуць, пачысцiце ад шалупiння, яны падзеляцца на дзве палоyкi. Можна пакалоць i яшчэ драбней, каб яны хутчэй падсмажылiся. І зноyку iх смажце, але не ператрымайце. Дастаткова, каб яны пабурэлi i былi хрумсткiя. М-м-м, у гэты час такi водар неверагодны стаiць!
– Вы пакуль запарвалi напой, духмяна пахла на yсё памяшканне, – прымецiла дзяyчына. – Уяyляю, што адбываецца, калi iх смажыш.
– Так, нешта надзвычай прыемнае. Потым застаецца змалоць зярняткi на парашок, якi можна варыць, на ваш густ. Яшчэ я дадаю змолатыя каранi цыкорыя. А можна i парашок з падсмажанага ячменю, жыта цi аyса. Што каму даспадобы. Ну, i для прысмаку дадаю лыжачку мёду.
– Дзякуй вялiкi, спадар Пугач! – падзякавала Мiлана. – Як-небудзь здзiyлю нашых бацькоy. Няхай таксама паспрабуюць здагадацца, што гэта, – пажартавала яна.
– Мяркую, iм таксама прыйдзецца да душы. Апроч таго, гэты ж напой яшчэ i карысны. Ён не толькi надае бадзёрасцi, але i дапамагае пры нястраyнасцi ды добры для сэрца.
– О, гэта наагул файна.
– Але ж мне цiкава, цi падобны ён на вашу каву?
– Ну, мы не вялiкiя знаyцы. Гэта больш напой для дарослых. Мы з гарачага пiтва yжываем гарбату цi какаву. Каву вельмi рэдка. Але ж адрозненне ёсць.
– І?
– На кожнае свае аматары, безумоyна, але нам спадабалася. Праyда.
– Так, – падтрымаy брат, – вельмi незвычайна. Нешта y гэтым дакладна ёсць.
– Дзякуй, дзякуй! Вядома ж, усе стравы трэба рабiць з душой. Ну што ж, юны рыцар, – звярнуyся Пугач да Янкi, – цi не адмовiцеся цяпер паyнавартасна паснедаць?
– Так, давайце, – усмiхнуyся хлопец.
Гаспадар гасцiна накармiy юнакоy, пасля чаго даy iм пэyны час адпачыць пасля сняданку, а сам заняyся гаспадаркай. Хутка да яго далучылiся i Мiлана з Янкам. Бо добра разумелi, што сёння будуць госцi, якiя прыбудуць здалёк. І трэба будзе iх сустрэць як мае быць.
Удзень завiтаy першым рыцар Мiкалай, паплечнiк караля. Ён плячо y плячо бiyся разам з Мацеем. Даведаyшыся, што Янка з Мiланай iзноy могуць тут апынуцца, вобцас панёсся, адкiнуyшы yсе справы. Ён i yвайшоy амаль так жа хутка, як i нёсся сюды.
– Янка, Мiлана, гэта вы? Дарагiя нашы, дайце ж я вас абдыму, – кiнуyся iм насустрач гарачы на справы рыцар.
І толькi выказаyшы свае гарачыя пачуццi, ён успомнiy, хто перад iм, i выявiy адпаведную тактоyнасць i далiкацтва.
– Прашу прабачыць мяне, Ваша Вялiкасць, – укленчыy ён перад Мiланай, апусцiyшыся на калена.