banner banner banner
Планета ў падарунак
Планета ў падарунак
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Планета ў падарунак

скачать книгу бесплатно

Планета y падарунак
Сергей Белояр

Татьяна Сивец

Раиса Андреевна Боровикова

Людмiла Рублеyская

Алёна Белоножка

Геннадий Петрович Авласенко

Алесь Бычковский

Анатолий Сергеевич Козлов

Андрей Михайлович Федаренко

Александр Николаевич Карлюкевич

Сучасная беларуская лiтаратура
Новая кнiга з серыi «Сучасная беларуская лiтаратура» сабрала творы y жанры фантастыкi i мiстыкi. Апавяданнi i аповесцi, надрукаваныя y кнiзе, апiсваюць жыццё на iншых планетах, а таксама зямное, блiзкае – тое, што побач, але пры гэтым не меней цiкавае i неверагоднае.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоy.

Планета y падарунак

Укладальнiк i аyтар уступных артыкулаy – старшыня Саюза пiсьменнiкаy Беларусi А. М. Карлюкевiч

У афармленнi вокладкi выкарыстана рэпрадукцыя карцiны «Касмiчны нацюрморт» А. М. Кiшчанкi з калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь

© Баравiкова Р. А., 2024

© Аyласенка Г. П., 2024

© Казлоy А. С., 2024

© Федарэнка А. М., 2024

© Рублеyская Л. І., 2024

© Бычкоyскi А. А., 2024

© Белаяр С. С., 2024

© Сiвец Т. М., 2024

© Беланожка А. М., 2024

© Кiшчанка А. М., выява на вокладцы, 2024

© Карлюкевiч А. М., укладанне,

Калi не жадаеш пагiбелi чалавецтву…

На старонках зборнiка «Планета y падарунак» паядналiся аповесцi i апавяданнi фантастычнага i фэнтэзiйнага характару, напоyненыя жаданнем перажыць уяyнае, а часцей зусiм неверагоднае. Генадзь Аyласенка, Раiса Баравiкова, Алёна Беланожка, Сяргей Белаяр, Алесь Бычкоyскi, Анатоль Казлоy, Людмiла Рублеyская, Таццяна Сiвец, Андрэй Федарэнка… Кожны з празаiкаy шукае сваю мастацкую iсцiну, iмкнецца праз крыштальна чыстае люстэрка зазiрнуць у прасторы касмiчнай бясконцасцi, неверагодна аддаленыя ад нашых зямных клопатаy. Аднак падаецца, што yсе гэтыя творы вядуць нас у далеч патрэбную i неабходную…

Крытыкi i лiтаратуразнаyцы, якiя, па праyдзе кажучы, не так i часта разглядаюць творы фантастычнага жанру, пастаянна «блукаюць у трох соснах», шукаючы адказы на пытаннi кшталту: «Цi павiнна быць фантастыка жыццёвай? Цi наадварот – творы фантастычнага i фэнтэзiйнага характару павiнны быць цалкам адарванымi ад жыцця?» Пакiнем пошук адказаy на гэтыя i падобныя пытаннi даследчыкам. А самi паспрабуем знайсцi y прапанаваных творах нешта блiзкае i зразумелае асабiста нам, тое, што пашырыць нашы yяyленнi пра yчарашняе, сённяшняе жыццё i дапаможа зазiрнуць у заyтра. Мэтр савецкай фантастыкi Аляксандр Казанцаy лаканiчна заyважыy: «Навуковая фантастыка нагадвае лiхтар, якi асвятляе рух наперад караблю прагрэсу». Не пагадзiцца з гэтымi словамi нельга. А час падкiдвае yсё новыя yяyленнi пра верагоднае i неверагоднае…

Шукаючы y мастацкай лiтаратуры розных накiрункаy «лекi», мы iмкнёмся заставацца маральна здаровымi, псiхiчна yраyнаважанымi. А фантастыка, так цi iначай, – гэта жанр, што расказвае пра падзеi i герояy, якiя парушаюць межы рэальнасцi. Чаго y гэтых творах болей – загадак, на якiя магчыма знайсцi адказ, цi таямнiц, якiя нiкому i нiколi не разгадаць?.. Перачытаyшы творы новага зборнiка, задумваешся над тым, што важнейшае y жыццi: заставацца y цянётах звыклага свету, якi з неверагоднай хуткасцю старэе, альбо рухацца наперад, спрабаваць адольваць новае, непрадказальнае. Усё ж, вiдаць, прыярытэт за новым, няхай сабе i складаным, няпростым – за асэнсаваннем будучынi, асэнсаваннем новага свету, у якiм, магчыма, давядзецца жыць нам альбо нашым наступнiкам.

Вялiкi Рэй Брэдберы, аyтар «Марсiянскiх хронiк» i «451 градуса па Фарэнгейце» (гавораць, што Брэдберы трэба чытаць усiм, хто не жадае пагiбелi чалавецтву) неяк сказаy: «Не дазваляйце нiкому yрывацца y ваша жыццё. Вам нiхто не дапаможа, акрамя вас самiх. Складзiце спiс таго, што вы любiце, i кiруйцеся гэтым спiсам ад аднаго пункта да другога. І вы станеце самiм сабою». Любоy, якую перш-наперш варта шчодра аддаваць сабе самому, захавае вас як асобу нават пры чытаннi самых неверагодных фантастычных i фэнтэзiйных твораy. Любоy дасць вам сiлы i верыць, i iсцi наперад, i любiць iншых, любiць само жыццё!.. Упэyнены, што знаёмства з творамi зборнiка «Планета y падарунак» дадасць вам добрага настрою i напоyнiць ваша сэрца любоyю.

    Алесь Карлюкевiч,
    старшыня Саюза пiсьменнiкаy Беларусi

Раiса Баравiкова

ПРЫРОДА ЗДАНЯЎ

Раiса Андрэеyна Баравiкова нарадзiлася y 1947 годзе y вёсцы Пешкi Бярозаyскага раёна, на Берасцейшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы з’яyлялася лiтсупрацоyнiкам быхаyскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроyя» на Магiлёyшчыне. Скончыла Лiтаратурны iнстытут iмя А. М. Горкага y Маскве па спецыяльнасцi «Мастацкi пераклад». Працавала рэдактарам кiнастудыi «Беларусьфiльм», карэспандэнтам газеты «Лiтаратура i мастацтва», лiткансультантам газеты «Чырвоная змена», намеснiкам галоyнага рэдактара i галоyным рэдактарам часопiса «Алеся», галоyным рэдактарам часопiса «Маладосць».

Друкуецца з 1960 года. Аyтар кнiг паэзii i прозы «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Кватарантка» (1980), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкi» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992), «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкi» (2007) i iнш. Пяру пiсьменнiцы належаць п’есы «Барбара Радзiвiл» i «Пятля часу». За кнiгу паэзii «Люстэрка для самотнай» узнагароджана Дзяржаyнай прэмiяй Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры (1994).

У апавяданнях Раiсы Баравiковай, якiя yвайшлi y зборнiк, рэалiстычнае i фантастычнае, мiстычнае y значнай ступенi грунтуюцца на гiстарычнай памяцi. Да прыкладу, свой «Бермудскi трохкутнiк» герой аднаго з апавяданняy прафесар Пiнчук знаходзiць у Гальшанах, на Ашмяншчыне. Пiсьменнiца iмкнецца мiстычныя yяyленнi вывесцi на новы yзровень асэнсавання, спалучае iх з пранiкненнем у глыбiню чалавечых адносiн. І робiць гэта някiдка, стараючыся нязмушана прыцягнуць чытача да разваг над псiхалогiяй паводзiн сваiх герояy.

Гальшанскi трохкутнiк

Да пяцiдзесяцiгадовага юбiлею прафесара Пiнчука рыхтавалiся yсёй нашай кафедрай радыётэхнiчных сiстэм. І вось на табе, лiчы, нiякага юбiлею не адбылося. Невялiкай кампанiяй сядзiм у прафесарскай кватэры, i стравы на стале не надта каб, i настрой, адпаведна, не на вышынi, ды i сам прафесар… Не тое каб нечым прыгнечаны, але не такi, якiм прывыклi мы яго бачыць. Як кажуць, бы не y сваёй талерцы. Праyда, усё на свеце нашым грэшным можна вытлумачыць, ва yсялякiм выпадку, многае. І прафесарскi настрой таксама паддаецца тлумачэнню. Жонка, Кацярына Пятроyна, за некалькi дзён да юбiлею трапiла y бальнiцу, нейкi надзвычай моцны нервовы стрэс. Ужо дарослыя дзецi, сын i дачка, раптоyна некуды з’ехалi. І застаyся наш Пiнчук адзiн у гэтай даволi сцiплай кватэры i з яшчэ больш сцiплым юбiлейным сталом. Вядома, мы, ягоныя супрацоyнiкi, разлiчвалi на рэстаран, а Пiнчук, як цяпер выявiлася, увогуле не збiраyся рабiць застолля, прымаць вiншаваннi i yсё астатняе…

– Ды кiнь ты, Адам Нiчыпаравiч, цi ж табе зашкодзiць наш «Браyн», – у нейкi момант сказаy мой муж. – Ты ж во, падобна, галiцца развучыyся, увесь твар падрапаны.

І yсе, хто сядзеy за сталом, а нас было некалькi сямейных пар, засмяялiся. Прафесарскi твар чырванеy глыбокiмi драпiнамi, якiя той-сёй у думках iмгненна звязаy з нервовым стрэсам ягонай жонкi. Цi не падрапала гэта прафесара шаноyная Кацярына Пятроyна? Пiнчук жа памацаy драпiны i сказаy задумлiва:

– Не, Павел… Галiцца я не развучыyся i пра браyнаyскую электрабрытву даyно марыy, дзякуй табе. А вось гэта… – Ён усё не адводзiy руку ад твару. – След адной нядаyняй ночы.

Ага-а… Мой Паша падмiргнуy дацэнту Кумковiчу:

– Дык ты, Адам Нiчыпаравiч, аказваецца, укруцiyся y нейкiя далiкатныя начныя прыгоды!

– Якiя абярнулiся выключным недалiкацтвам, – ажно папярхнуyся тонкiм фальцэтам аспiрант Глушэц, якiсьцi далёкi сваяк прафесара.

Узнiкла паyза. Сам жа Адам Нiчыпаравiч нiяк не адрэагаваy на гэты фальцэт, зноy задумаyся, потым паглядзеy на Глушца.

– Ты, Вiця, у свайго сябрука Косцi Пракопчыка папытайся. Ён табе раскажа i пра мае драпiны, i яшчэ пра тое-сёе. Адным словам, даyся мне гэты твой Пракопчык!

– Чаму мой? – жыва адазваyся Глушэц. – Ён жа ваш аспiрант! Вы ж не са мною, з iм носiцеся, вось i yлезлi некуды! І калi yжо yсчалася такая гаворка, калi заiнтрыгавалi yсiх нас сваiмi драпiнамi, дык i расказалi б… Пракопчык у Гальшанах сваiх сядзiць, а вы тут!

– Сапраyды, дзякуй богу, я тут, – неяк разгублена сказаy прафесар i потым нечакана ахвотна, нiбы толькi чакаy гэтага моманту, без перадыху пачаy расказваць, што y iх здарылася з Пракопчыкам, i мы не паверылi нiводнаму ягонаму слову. Ва yсялякiм выпадку, паверыць у пачутае было немагчыма, хоць прафесар расказваy вельмi праyдзiва.

– Пракопчык не даваy мне спакою дзесьцi з год, – пачаy Адам Нiчыпаравiч. – Ён, цi бачыце, анамалiю пад Гальшанамi адкрыy! Штосьцi накшталт Бермудскага трохкутнiка цi яшчэ якога д’ябла! Адным словам, выявiy ён там анамальны паветраны слуп, у якiм няма нiчога… Выключна нiчога! Гiпермёртвая зона. Гола, пуста, нiякiх табе электрамагнiтных хваль… Пракопчык i так i гэтак да мяне падступаyся. Усё пераконваy, запрашаy паехаць у Гальшаны, на свае вочы yбачыць, што да чаго. І вось з тыдзень таму я здаyся! Падумаy: а чаму б i не? Такая слынная мясцiна на Беларусi. У адкрыццё Пракопчыкава, вядома, не надта верыy, а вось Караткевiча чытаy. Запомнiyся ягоны «Чорны замак Альшанскi», ды i yвогуле, Пракопчык усяляк тымi мясцiнамi выхваляyся. Маyляy, там i славуты касцёл Іаана Хрысцiцеля, i кляштар францысканцаy, i мясцовы музей. А што да наваколля, дык мала таго, што yсё гiсторыяй, старажытнасцю дыхае, дык яшчэ, каб толькi талент, што нi паваротка, што нi лугавiна – бяры пэндзаль i малюй… А галоyнае – тая ж анамалiя, адным словам, добрая зачэпка. І Пракопчыка, думаю, уважу, i адпачну колькi дзён, а пасля yжо yкручуся y юбiлейныя клопаты.

Я чалавек на пад’ём лёгкi. Як вырашыy, гэтак i зрабiy. Да Гальшанаy дабiрацца няцяжка, нават не тэлефанаваy Пракопчыку, як снег на галаву абрынуyся, на вялiкую радасць апошняму. І вось ужо сядзiм на верандзе y хаце ягоных бацькоy на Ашмянскiм тракце… Мацi, такая мiлая гаспадыня, завiхаецца; бацька, як той спраyны шляхцiц, на размовы сур’ёзныя паварочвае, а Пракопчык ажно з сябе выходзiць. Ужо нейкiя там грунтвагi падрыхтаваy i прыспешвае, маyляy, мы за гэты стол як мае быць вечарам засядзем, а цяпер хутчэй пойдзем! Ну i пайшлi…

– Даверлiвы вы чалавек, спадар прафесар, – скептычна паморшчыyся малодшы навуковы супрацоyнiк Няхайчык. – Ды калi б i сапраyды якая анамалiя… Няyжо б стагоддзi нейкага там аспiранта Пракопчыка чакалi?! Ужо yсё даyно было б адкрыта, выяyлена i не адна дысертацыя на той анамалii абаронена!

– Э-э, не скажыце, – запярэчыy Пiнчук. – Там сапраyды штосьцi ёсць, загадка вялiкая. Гэта яшчэ трэба даследаваць, але цяпер гаворка зусiм пра iншае, усё павярнулася такiм неверагодным чынам… – Ён глынуy мiнералкi, пасмiхнуyся не без iронii. – Карцiнка была маляyнiчая: уявiце, я даyгалыгi, а Пракопчык кругленькi. Ён на плячах кавалак фанеры цягне, да калка прыбiты: «Гальшанскi трохкутнiк». Кажу яму: «Косця, не прымушай людзей азiрацца, а то яшчэ следам хто пойдзе». Праyда, за намi нiхто не пайшоy, а вось калi yжо спусцiлiся y нiзiнку, пакiнуyшы за сабою i замак той самы Гальшанскi, i рэчку Гальшанку…

– Ну, а y замку вы былi, Адам Нiчыпаравiч? – пацiкавiлася дацэнтава жонка.

– Калi ж было паспець? Ды i ад замка там амаль нiчога не засталося. Вядома, можна было пахадзiць па руiнах, але потым ужо было не да гэтага. Хацелася як мага хутчэй выбрацца з тых Гальшанаy – вось як усё склалася… Дык, значыцца, убiвае y зямлю калок з фанерай Пракопчык, а тут дзядзька да нас падыходзiць, пастух вясковы, i статак ягоны блiзенька.

«Гэ-эй, Косцiк, – кажа, – руку хачу пацiснуць прыезджаму чалавеку», – а сам на фанеру касавурыцца. Пракопчык, вядома, нас пазнаёмiy i тут жа такое распавёy, што я анямеy. Маyляy, хутка нашыя Гальшаны на yвесь свет праславяцца! Як пра тыя Бермуды гаварыць i пiсаць паyсюль будуць, таму што, па ягоных прыкiдках, неверагодна, але факт, у нейкай пакуль невядомай кропцы адбылося скрыyленне прасторы i часу. Іначай, назiраецца той самы прасторава-часавы кантынуум, згорнуты y стужку Мёбiуса. Во як загнуy! Я быy ашаломлены, а дзядзька нiчога сабе, нiбыта ён усё жыццё адно што пра стужку Мёбiуса i чуy, толькi сказаy:

– Ты мне, Косцiк, прасцей растлумач, што да чаго.

Але Пракопчык нiчога не стаy тлумачыць:

– Дзядзька Антон, я yсё сказаy: анамалiя! Дык мо якiя выпадкi y наваколлi надаралiся?! Што-небудзь незвычайнае. Ну, скажам, штосьцi yзяло i знiкла, бы y ваду боyтнула, з канцамi! Цi, наадварот, з’явiлася… Дзiва якое было.

Дзядзька Антон падумаy, а потым i сказаy сур’ёзна:

– Анамалiю помню. Гадоy шэсць таму назад карова Хведарчукова прапала. Якраз во тут, адбiлася ад статка, i не знайшлi! Хведарчук тады yсё шкадаваy, што не застрахаваy кароyку!

Мой Пракопчык ажно падскочыy:

– Ну вось бачыце, Адам Нiчыпаравiч, было! Карова знiкла… У Бермудскiм трохкутнiку караблi знiкаюць, а тут тое, што ёсць. Наш жа трохкутнiк на сушы.

Я не вытрымаy, узарваyся, маyляy, толькi не трэба зводзiць усё гэта да глупства. Баранi божа, дойдзе якая чутка да Мiнска, нас жа навуковы свет проста высмее. Анекдоты yсялякiя пойдуць, смяхоцце, дый толькi! І дзядзька yзяy мой бок. «Выкiнь ты, – кажа, – Косцiк, сваю фанеру y Гальшанку, а чалавеку лепш пра што сур’ёзнае раскажы. Мясцiны y нас цiкавыя, ну хоць бы той самы замак…» І прысеy дзядзька Антон на купiну, раз-пораз пазiраючы y бок статка, каб не адбiлася часам якая карова. Мы таксама прыселi. Дзядзька Антон пачаставаyся цыгарэтай, якую я прапанаваy яму.

– Вучоных людзей паважаю, – сказаy. – Сюды многiя даyно yжо прыязджаюць. Я не далей як учора гiсторыку аднаму расказваy i вам раскажу. Калiсьцi ад старых людзей сам чуy. Вунь, – паказаy на рэшткi замка, – развалiны, заняпад. А пачалося здавён. Князь Сапега тут гаспадарыy, ягоны палац быy. Дык, значыцца, будавалi гэты мур, ужо ледзь не да канца дайшлi, а князь тэрмiн пэyны вызначыy. І тут раптам сцяна адна пачала бурыцца. Абвальваецца, рады нiхто не можа даць, як нi стараюцца муляры ды тынкоyшчыкi. Але вось старац нейкi аб’явiyся дый кажа таму майстравому люду: «Мне знаменне было… Сцяна будзе абвальвацца, пакуль ахвяры не атрымае». І патлумачыy, што трэба некага забiць, i найлепш жанчыну, ды i yмураваць яе пад сцяну. Задумалiся майстры i вырашылi, што iншага выйсця няма, хай будзе так, як падказаy старац, калi yжо знаменне было. І пачалi ламаць галаву, хто ж гэта можа быць, якая жанчына? Няпроста божаму чалавеку yзяць на сябе такi грэх. І зноy падказаy той старац: маyляy, чыя жонка першая прынясе заyтра полудзень, тую i заб’яце. І вось назаyтра прыходзiць тая першая, маладзенькая ды прыгожая, жонка самага маладога муляра… Ат, што адбылося далей, i расказваць не хочацца. Адным словам, яе i yмуравалi. Сцяну залагодзiлi, толькi ж не было вялiкага шчасця y гэтым муры нiкому. Ды i сам род Сапегаy звёyся. – І yжо праз паyзу дзядзька звярнуyся да мяне: – Бачу, не да душы вам прыйшлося маё паданне.

– Якое yжо ёсць, – адказаy я яму.

На тым i разышлiся. Пастух пайшоy да свайго статка, але, вiдаць, ягоны расповед надта yразiy Пракопчыка, таму што той раптам прапанаваy:

– А што, Нiчыпаравiч, можа, пройдземся да замка?

– Не, – кажу, – Косця, гэты шпацыр давай адкладзём на заyтра. Бяры сваю фанеру, каб выпадковых людзей не палохала, i вяртайся дамоy, а я трошкi тут адзiн пабуду. Даyно не быy на прыродзе. Берагам Гальшанкi прайдуся, думкi да ладу прывяду.

І Пракопчык пагадзiyся. Ён у адзiн бок пайшоy, я – у другi. І тут такая стома yзяла мяне, ну проста з ног валюся. Бачу валун наперадзе, дай, думаю, прысяду, а там ужо i да берага Гальшанкi павярну. Сеy. Штосьцi хруснула пад нагою, нахiлiyся, пачаy расхiнаць траву… Цi паверыце, калi падняy позiрк, стала не па сабе. Прыцемак ужо бярэцца, падумалася, а толькi ж во спякота была, сонца ледзь за поyдзень перавальвала.

– Вiдаць, добра задрамаy ты, прафесар, на тым валуне, – нязвыкла нервова рагатнуy дацэнт Кумковiч.

– Во-во… І я так спачатку быy падумаy, – закiваy Пiнчук. – Але сну y мяне не было нi на момант. Падымаюся з валуна, гляджу туды-сюды… Недалёка статак павiнен быць, бо як iшоy да валуна, дзядзьку Антона бачыy. І раптам – нiчога! Шэрасць суцэльная, ды такая вязкая, густая. І не цёмна як быццам, а воку няма за што зачапiцца. Наваколле як правалiлася y гэтую шэрасць, усё роyна бы свет белы схаваyся y ёй. Толькi туман ад Гальшанкi клубамi плыве, па зямлi сцелецца… З гэтага туману i выйшла яна.

– Хто «яна», спадар прафесар? – тут ужо не yцярпела я.

– Не ведаю… Не назвалася, – адказаy Пiнчук. – Жанчына, адным словам. – І ён праглынуy гарачае хваляванне, нейкую надзвычай глыбокую yзбуджанасць. А потым працягваy: – Ага-а, жанчына… І гэта цяпер я магу зрабiць выснову, што yсё y ёй было нязвыклае, не нашае, не тутэйшае, нават зрэдку словы пракiдалiся мне цалкам незразумелыя, а тады… Там, каля Гальшанкi, я быy як аслеплены, такая y яе была прыгажосць. Выключна дзёрзкая, прыцягальная. Яна аглушала, зацьмiла розум.

– Туды не iдзi, вежа[1 - Туман (старабел.)] надта густая, – сказала яна мне i апусцiлася на траву за крок ад мяне. Рукамi аб зямлю абаперлася, галаву трошкi адкiнула, тонкая шыя выгнулася, нейкi шнурочак на ёй вымалеваyся. Танюткi белы строй абцягваy постаць, маленькiя грудзi злёгку yздрыгвалi… Цёмныя валасы расплылiся па траве.

– Гаворку вашу там, – калыхнула валасамi, – чула, – i дадала: – Праyды y нагах няма… – i так поклiчна засмяялася, як можа смяяцца палкая, гарачая жанчына. Вядома, я сеy побач.

– Хм-м, як жа ты магла чуць нашую гаворку? – у сваю чаргу кажу ёй. – Хiба што толькi y траве ляжала, схаваyшыся?

– Гэта не твая фатыкга[2 - Не твой клопат (старабел.)], – сказала, бы адрэзала, яна. – А тое, пра што расказваy пастух, i папраyдзе было. Толькi ён шмат што пераблытаy. Багдан Сапега праз чатырыста летаy тут з’явiyся, а тое yсё было за Гольшам. Як пачаy ён горад тут гарадзiць, дык многа люду сюды з iм прыйшло. Мур сапраyды yжо завяршалi, тады i адбыyся той трафунак[3 - Выпадак (старабел.)]. Каб Гольша на месцы быy, нiчога б не здарылася. Ды бязэцнiк[4 - Распуснiк (старабел.)] той лiха yсчаy. А калi yжо вярнуyся Гольша i дазнаyся пра yсё, дык i не схацеy гэтага мура. На ловы за Карабель у пушчу паехаy, там i асеy.

«Навукоyка, з гiсторыяй справу мае», – мiльганула y мяне думка, а yголас сказаy:

– Дасведчаная ты. Я вось дык i не ведаю, пра якога Гольшу ты мне тут расказваеш, хоць здагадваюся. Гольша… Гальшаны… Дык, кажаш, горад ён тут гарадзiy? – засмяяyся я, а сам трымчу yвесь. Яна мяне надзвычай хвалюе.

– Ага-а, ягоны горад, – жвава адгукнулася яна.

– Ну, а як ты гэта сказала – бязэцнiк? Той, што тут рабiy?

– Не тут, а ва Уценi. Як толькi бязэцнiк Даyмонт гвалтам узяy за сябе братавую, Нарымонтаву лiфляндку, Нарымонт i склiкаy усiх астатнiх братоy – i Гедруса, i Трайдэна, i Гольшу, вядома, каб вярнуць сваю жонку назад, адабраць яе y Даyмонта. Якраз тады i пачаyся абвал сцяны…

– Цiкавыя рэчы расказваеш, я паyжыцця пражыy i такi цёмны, выходзiць.

– Ой, фартэлiш[5 - Хiтрыш (старабел.)], – задумалася. – А можа, i праyда нiчога не ведаеш… Калi Гольша ад’язджаy, шмат каму спляндорыкi[6 - Упрыгожаннi (старабел.)] раздаy, амулеткi металёвыя y выглядзе сякеркi, каб без яго тыя сякеркi бяду адварочвалi. А выйшла наадварот усё. Юрачка сякераю баранiyся, але аднiк[7 - Грэшнiк (старабел.)], улучыyшы момант, выхапiy яе. На астатняе Сляпко падбухторыy. Потым галаву адсечаную Юрачку кiнулi: «Трымай, мiлоснiк!» – І яна бы захлiпнулася i праз нейкае iмгненне дадала: – Тады такая самая поyня была. Днём пабаялiся yчыняць тое. Ночы дачакалiся.

– Адкуль ты ведаеш, якая поyня тады была?

Але мяне не цiкавiла агнiстае вока начнога неба. Рука мiжволi пацягнулася да цёплага ейнага цела, заблыталася y густых валасах… І яна рванулася, выгнулася, што лазiна, ускочыла, шнурочак на шыi абарваyся, зачапiyшыся за маю руку. Штосьцi халоднае кранула далонь, i я зацiснуy шнурочак у кулаку. А яе yжо не было побач. Я таксама yсхапiyся, каб кiнуцца yслед, за ёю. Ускочыy, i yсё пашэрхла y мяне. Зводдаль, на yзвышшы, уздымалася змрочная аграмадзiна замка з вежамi, з байнiцамi, абнесеная зубчастай сцяною. Поyня асвятляла яго, i ён выразна паyставаy перада мною ва yсёй сваёй велiчы i магутнасцi. Высозную браму таксама завяршала вежа. Перад брамаю зрок выхапiy масток, i па гэтым мастку iшлi людзi з паходнямi. Святло ад паходняy гуляла на зубчастай сцяне i асвятляла лугавiну. Там мiльгала белая лёгкая постаць, раз-пораз азiраючыся, i, далiбог, чуy я залiвiсты смех, да якога праз нейкi момант далучыyся яшчэ адзiн гук – глухi конскi тупат. З супрацьлеглага ад замка боку, ад нечага цёмнага, у чым я адразу пазнаy лес, гэтак блiзка ён быy ад мяне (скуль тут i yзяyся?), на канi iмчаy вершнiк – наперарэз белай постацi. Яна штосьцi закрычала яму, i вершнiк змянiy кiрунак, павярнуy у мой бок. Спрацаваy адвечны iнстынкт. Я кiнуyся да выратавальнага лесу, i мне yдалося нырнуць у гушчэчу…

Колькi я бег, не ведаю. Ламалася сучча, голле здзiрала скуру, а я (дзе i бралiся сiлы?) бег i бег… Наперадзе yбачыy прагал. Рынуyся да яго, бег ужо па прагале. І раптам, дайце веры, бы з трубы якой вынырнуy – у вочы yдарыла святло. Проста перада мною ляжаць Гальшаны. Божа мой лiтасцiвы! Ледзь-ледзь бярэцца на адвячорак, але сонца yжо за хатамi. Зусiм недалёка нейкая цётка гонiць чародку гусей. Гусакi выгiнаюць шыi… Такi звыклы вясковы малюнак. Я ажно задыхнуyся, а ногi yжо не трымалi. Упаy у траву, ашаломлены i знясiлены да самай крайнасцi. Колькi праляжаy, як пасля дабiраyся да Пракопчыкавай сядзiбы – не памятаю. Адно помнiцца крык ягонай мацi, калi зайшоy у хату:

– Або!.. Хто ж гэта вас, Адам Нiчыпаравiч?! Пабiлi… Ды зiрнiце ж вы y люстэрка! Я зараз ёду прынясу.

І я пайшоy да люстэрка, якое вiсела на сцяне. Зiрнуy – твар сапраyды yвесь скрываyлены, гэта так сучча скуру y мяне паздзiрала. А люстэрка раптам бы хiснулася, i yбачыy у iм я яе… Сядзiць, далiбог жа, на той самай купiне, дзе сядзеy удзень дзядзька Антон, схiлiлася, спражку на лёгкай сандалетцы зашпiльвае, ды так, бы какетнiчае з кiмсьцi. А потым падняла галаву, не паверыце, позiркi нашыя сустрэлiся… І адкiнулася яна yся, як тады ля Гальшанкi, той не на гэтым свеце ноччу, выгнулася, валасы наyкола траву yсю yслалi, а позiрку ад майго не адрывае, толькi смяяцца пачала, адно што не чуy гэтага ейнага смеху… Адвярнуyся я ад люстэрка i… ледзь ранiцы дачакаyся. На досвiтку, нiкому нiчога не кажучы, толькi Пракопчыка папрасiy правесцi да прыпынку, i – у Мiнск! – Абвёy ён усiх нас доyгiм позiркам, памаyчаy, уздыхнуy цяжка. – Вось вам i стужка Мёбiуса!

Настала працяглая паyза, якую парушыy сваiм фальцэтам Глушэц:

– Зусiм не юбiлейную гiсторыю вы тут нам расказалi, прафесар!

А Пiнчук палез у кiшэню, штосьцi выцягнуy з яе, павярнуyся да yсiх:

– Ну вось i шнурочак той, што быy у яе на шыi. І на шнурочку амулетка y выглядзе сякеркi. Можаце паглядзець.

На ягонай далонi паблiсквала маленечкая металёвая сякерка. Мы yсе пацягнулiся позiркамi да яе, але y рукi тую сякерку нiхто не yзяy, адно дацэнт Кумковiч мармытнуy:

– А цi не абрабаваy ты часам тамтэйшы мясцовы краязнаyчы музей, шаноyны Адам Нiчыпаравiч?

Ды на гэтую ягоную спробу пажартаваць нiхто нiяк не адрэагаваy. Паспешлiва прамовiлi яшчэ некалькi тостаy за здароyе прафесара i разышлiся, кожны пры сваiх думках.

Вось i мы з Пашам… Ужо падыходзiлi да свайго пад’езда.

– Давай трошкi пасядзiм на лавачцы, – прапанаваy Паша. – Не хочацца y кватэры дымiць перад сном. – Выцягнуy з пачка цыгарэту i засмяяyся. – Гэта ж трэба, якiя дзiкiя фантазii могуць прыйсцi y галаву чалавеку y пяцьдзясят гадоy! А яшчэ ж як быццам i не yзрост, каб у такую неверагоднасць укiдвацца!