скачать книгу бесплатно
– Ну вось цяпер iншая справа! Я бачу, што y доме жыве жанчына. Яна, мiж iншым, прышчамiла край сукенкi, якую вешала y шафу. Яна некуды спяшалася. Прыгожая сукенка. Вельмi! Жанчына павiнна любiць сукенкi. Яны шыюцца для яе. Яны павiнны яе yпрыгожваць, але iх трэба yмець насiць. А калi яшчэ такi твар, як у вас! Вы паглядзiце! Гэты зялёны краёк як ветразь! Ён вабiць i ляцiць… ляцiць да свайго берага. Падыдзiце, сядзьце на канапу.
Падышла. Села. Ён адгарнуy з ейнага лба грыyку.
– О-о, ну вядома, я гэтак i думаy! Цудоyны лоб! Незвычайна прыгожы лоб. А вы яго – пад грыyку! Не трэ-э-эба! Усё, што прыгожае, павiнна быць навiдавоку.
Яна спрабавала адгарнуць грыyку назад, адвяла ягоную руку.
– Разумею. Вам нязвыкла. І дарэмна! Грыyка вас псуе. Палова праспекта ходзiць з грыyкамi, а вам трэба адкрываць лоб. У вас маленькiя прыгожыя вушкi. Калi вы не будзеце падводзiць вочы гэтым чорным тлустым алоyкам, а толькi злёгку пакладзяце ценi – лепш зялёныя з лёгкiм карычневым, – у вас будуць вельмi выразныя вочы. Вам, дарэчы, падабаецца зялёны колер?! Мне надта, гэта мой любiмы…
– Кiньце! – Яна падхапiлася з канапы. – Вы прасiлi напаiць вас кавай. Трэба яе паставiць…
– Чакайце. Пакiнем вас. Вернемся да кватэры. Тэлевiзар у кутку – усё зразумела: каб можна было ляжаць на канапе! Вельмi зручна. Ляжыш i глядзiш! Не трэба ляжаць, гэта засмоктвае. Трэба стварыць нязручнасць. Значыцца, пераставiць яго вось сюды… – І ён пацягнуy тумбу з тэлевiзарам.
«Раскладны стол-кнiга. Яму тут не месца!» – далятала да яе. І стол «ехаy» да супрацьлеглай сцяны. «Кветкi, гваздзiкi… як пяць алавяных салдацiкаy напагатове! Ды не трэба iх разам! Тры пакiнем тут, а па адным вось сюды, у гэтую шкляначку i збаночак!» Ён яшчэ нешта перасоyваy, перацягваy, перастаyляy… Пакой на вачах змяняyся, быy i не. Нарэшце ён спынiyся, выцер лоб рукою.
– У мяне yсё! Кава гатова?
Яны пiлi каву на кухнi, так хацелася яму, там больш цяпла. Яна сказала, што не хоча, каб усе размовы круцiлiся толькi вакол яе, ну а што ж ён?! Ёй гэта цiкава.
– Я? Я… нiчога! З дзяцiнства малюю. Тое-сёе выстаyляy, але гэта так… не Эль Грэка! Цяпер у вёсцы. Старшыня знаёмы работу прапанаваy. За тры кавалкi стэнды розныя i залу y Доме культуры трэба аздобiць. На тры сцяны – палотны! Я, вядома, пагадзiyся i амаль усё выканаy. Прыгожа. А вось тры кавалкi адразу ж вырашыy аддаць на вяндлярню. Для калгаса i працоyнага сялянства. Пачнуць бiць вепручкоy сваiх, хай вэндзяць каyбасы. Хм-м, не хоча вяндлярнi старшыня, у яго iншыя думкi. А як жа харч для насельнiцтва?! Колькi можна вяскоyцу y горад па каyбасу ездзiць? Га-а?
Яна падлiвала каву. Вяндлярня… Каyбасы… Ён, аказваецца, малюе з дзяцiнства. Ёй шкада было сукенкi, зацiснутай дзверцамi, i муляy вочы тэлевiзар. Вядома, не на сваiм месцы! Гэта раздражняла. Ён дакрануyся да рукi.
– Вы паслухайце. Нядаyна iду на бульбу разам з вясковымi жанчынамi. Мерзнуць цётачкi, рукi стынуць, усе навiны з ранiцы перагавораны, ад якiх толькi адна нервовасць! І iнiцыятывы нiякай! Назаyтра я iм плакат прынёс. Ноч маляваy. Дынi, бананы, апельсiны, вiнаград, ананасы… «Вось гэта, кажу, ананас. Ён расце y Афрыцы. А y нас свая Афрыка i свой ананас. Гэта, кажу, бульба наша. Дык давайце i ставiцца да яе, як да ананасаy!» Я вас, пэyна, натамiy… Кава выпiта?
– Ды не, ёсць яшчэ. Налiць?
– Дзякую, дастаткова.
Яна сабрала кубачкi на маленькi паднос. Паставiла на яго i кававарку.
– Гэта пасля памыецца, а зараз, можа, тэлевiзар? – Неяк па-новаму паглядзела на яго, i y голасе чулася нечаканая для самой цеплыня.
Ён пасмiхнуyся.
– Хм-м, тэлевiзар? А навошта вы сказалi: «Пасля памыецца?» Не… Жанчына павiнна сказаць мужчыну iншае. І ведаеце што?
– Што? – Яна насцярожылася.
– Кава! Застаецца кава y кававарцы. Можа, хай пастаiць да заyтра? Гэта для… дамавiка. І yсё! І y мяне няма адчування, што адзiнота засмактала вас да «пасля памыецца»… Абыякавасць пры адзiноце – страшная рэч! Ну а наконт дамавiка… Вы, наколькi я разумею, тут… нядаyна. Яго yзялi з сабою?
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: