скачать книгу бесплатно
І я адказала яму:
– А ты заyважыy, што y прафесарскай кватэры няма анiводнага люстэрка?!
Ты, я i Валодзя
Яны вярнулiся пад вечар, загарэлыя, радасныя. Адпачынак на Браслаyскiх азёрах вiдавочна пайшоy iм на карысць. Дачка, крутнуyшыся туд-сюд, адразу пабегла да сябровак хвалiцца загарам. Сын засеy за тэлефон… А муж узяyся распакоyваць чамаданы: гэта – памыць, гэта – у шафу. Пачыналася звыклая будзённасць.
– Ну, усё!.. Чамаданы можна на балкон.
– А гэта? – Яна позiркам паказала на нешта грувасткае, абгорнутае шчыльнай шэрай паперай, перавязанае тоyстым шпагатам. – Што y цябе там?
Муж марудзiy з адказам, потым нешта мармытнуy невыразнае, пачаy развязваць шпагат.
– Ты толькi не смейся, Надзя, – сказаy ён. – Я зусiм нечакана адкрыy у сабе талент.
– Цiкава! Што ж гэта за талент такi?
Ёй сапраyды стала весела. Ейны муж, Аляксандр Сямёнавiч Вячорка, быy даволi звычайным сухаватым чалавекам. Праyда, гэта не замiнала яму загадваць аддзелам у даследчым iнстытуце, своечасова абаранiць дысертацыю па нейкiх рэдкiх мiнералах, i вось на табе… талент!
– Угу-у… На самай справе, – Аляксандр Сямёнавiч нiбыта y нечым апраyдваyся. – Нейкi ген ува мне yзяy i выбухнуy! – Ён усё разгортваy i разгортваy паперу. – І yяyляеш, атрымалася! Першы раз узяyся за пэндзаль, а такое адчуванне, быццам усё жыццё толькi гэтым i займаyся! Адным словам, глядзi i ацэньвай.
Ад нечаканасцi яна адхiнулася. З кучы папер вытыркалася блiшчастая жоyтая рама, а y раме… Так, гэта быy партрэт незнаёмага ёй чалавека на фоне невыразнага кустоyя, у поyны рост. І першае, што ёй кiнулася, – вясёлы, нават гарэзлiвы позiрк незнаёмца, якi нiбыта казаy: «Ну вось ён я… Такi, якi ёсць. Будзем знаёмыя!»
А муж удакладнiy:
– У пансiянаце нашыя нумары былi побач. Ён, можна сказаць, мяне i падбухторыy паспрабаваць. Нават пагадзiyся пазiраваць! – І дадаy: – Табе гэта спадабалася? – Ён не адважыyся тое, што было y раме, назваць партрэтам. Хоць партрэт, як нi дзiyна, атрымаyся, i яна не пакрывiла душою.
– Вельмi сiмпатычны твар… Думаю, гэтую раму трэба некуды павесiць.
– Давай у тваiм пакоi, – радасна прапанаваy муж. – Калi табе спадабалася, хай гэта будзе маiм падарункам.
… І вось ужо рама прымацавана да сцяны y маленькiм пакойчыку. Яна yпiсалася y агульны iнтэр’ер. Нават у позiрку незнаёмца, якi нiбы толькi што выйшаy з-за кустоyя, як ёй здалося, прамiльгнула штосьцi yхвальнае: «А нiшто… Нiшто… Мне тут, уявiце, вельмi падабаецца!» Але на раме асаблiва не засяроджвалiся: павесiлi дый павесiлi! Да таленту Аляксандра Сямёнавiча, якi так нечакана раскрыyся y iм, таксама больш не вярталiся. У iхняй кватэры запанаваy звычайны душны вечар яшчэ спякотнага жнiyня, размяшаны з радасцю вяртання, сустрэчы, тых дробных прыемнасцей, якiя yсе спяшалiся вылiць з сябе.
Надзея Паyлаyна Вячорка любiла сваю сям’ю, ганарылася дзецьмi i была даволi-такi прывязана да мужа. Таму, калi нарэшце апынулася y сваiм пакоi, адчувала сябе шчаслiва-прытомленай. Па-першае, ад таго, што yсе сабралiся дома, а па-другое… Прытомленасць нярэдка бывае прыемнай, тым больш калi ведаеш, што хутка забярэшся пад лёгкую коyдру, перагорнеш старонку-другую нейкага цiкавага чытання. У iх з Аляксандрам Сямёнавiчам ужо даyно не было той ранняй маладой жарсцi, што yкiнула iх аднойчы y гарачую бездань, з якой яны паступова вынырвалi. Пасля вячэры разыходзiлiся па сваiх пакоях. І yжо толькi час ад часу, звычайна пад ранiцу, ён прыходзiy да яе. Без асаблiвага палу цалаваy шчокi, плечы… Напэyна, так будзе i гэтай ноччу.
Яна нетаропка расшпiльвала гузiкi камiзэлькi, i y нейкi момант рука замерла… Ззаду пачуyся выразны шоргат i адразу лёгенькi стук, быццам хтосьцi знекуль саскочыy. Потым – крокi: адзiн, другi… Хутка азiрнулася. Ёй хацелася закрычаць дзiка, на yвесь голас, але дух заняло. Павяла позiркам у бок рамы… Невыразнае кустоyе нагадвала пляму, якая выцягнулася, расплылася, а той, хто быy намаляваны на яго фоне, стаяy перад ёю. Ёй чамусьцi захацелася yпасцi, уцiснуцца y мяккi пушысты дыванок на падлозе, каб толькi не бачыць гэтай збянтэжанай усмешкi. Але яна не yпала, позiркi iхнiя сустрэлiся… Ну, вось зараз… Зараз ягонае аблiчча зменiцца i яна yбачыць штосьцi такое, што можа yявiць толькi нездаровая псiхiка. Але з псiхiкай да гэтага моманту y яе yсё было нармальна, i y аблiччы незнаёмца нiчога не мянялася. Ён толькi злёгку пасмiхнуyся, як ёй здалося, вiнаватай усмешкай.
– Я вас напалохаy? Далiбог, не хацеy гэтага. – Ён гаварыy пранiкнёна, прыемным мужчынскiм голасам. – Не трэба мяне баяцца, вам нiчога не пагражае. Мне чамусьцi захацелася прадставiцца. – І ён зрабiy яшчэ адзiн крок. – Валодзя… Для вас проста Валодзя.
У яе не было слоy. Але першае здранцвенне прайшло, i яна захiнула твар рукамi. Ну, вось зараз… Зараз… ён накiнецца на яе. У тым, што пад гэтым прыемным аблiччам хаваецца пачвара, монстр не з гэтага свету, яна не сумнявалася.
Ён лёгенька yздыхнуy:
– Даруйце… Мне не трэба было сыходзiць з рамы… Я… Я… Добрай ночы.
Калi яна адняла далонi ад твару, яго yжо не было перад ёю. Хутка зiрнула на раму… Незнаёмец быy там на фоне невыразнага кустоyя, як i некалькi хвiлiн да гэтага. І тут яна закрычала, на злом галавы кiнулася з пакоя i, калi yжо ляжала побач з мужам, думала… думала… А можа, яно i добра, што Саша не пачуy гэтага ейнага крыку. Што б яна сказала яму?! Хiба можна паверыць у такое? І yсё ж гэта было не насланнё. «Пакуль я тут, з Сашам, ён, той, у раме, зусiм не страшны, – запэyнiвала яна сябе. – Ён не пасмее з’явiцца сюды». Ну, а заyтра… Заyтра яны з Сашам выкiнуць гэтую раму, раструшчаць, парвуць на шматкi…
І вось прыйшло тое заyтра. Яшчэ па-летняму ясна заднела y акне. Яны трошкi заспалi, а y Аляксандра Сямёнавiча быy першы пасля адпачынку працоyны дзень. Ён мiтусiyся, насiyся з пакоя y пакой, ляпаy нейкiмi дзверцамi, шумеy, патрабаваy: «Дзе дэзадарант? Падай кашулю y сiнюю палоску! Чаму так кепска адпрасаваны каyнерык?! Не бачу свайго сiняга гальштука! Занадта многа цукру y каве! Колькi разоy казаць: не рабi бутэрбродаy з сырам!» А y ейнай галаве yсё круцiлася i круцiлася злашчасная рама. І нарэшце яна yсё-такi yлучыла паyзу:
– Саша, а Саш… Учора кiнула вокам… Далiбог, не yпiсваецца гэтая рама y маiм пакоi. Муляе позiрк.
Аляксандр Сямёнавiч зморшчыyся, адмахнуyся:
– Бач, рама ёй муляе! Ды кiнь ты… Мяне распiрае талент! І першае, што паспрабаваy зрабiць, я падарыy табе… – Падумаy. – Ты сёння y якую змену?
– У другую.
Надзея Паyлаyна працавала пазменна тэхнолагам на заводзе медыцынскiх прэпаратаy.
– Тады пакуль! Пабег… Хацеy цябе падвезцi.
Яна прысела да столiка на кухнi. Па целе yжо блукаy страх, а калi раздумацца: чаго яна баiцца? Магчыма, гэта была проста гульня yяyлення?! Нейкая падсвядомая фантазiя. Зусiм побач у сваiм пакоi спяць дзецi. За акном – людзi. Вось спынiyся на iхнiм паверсе лiфт. Усё нармальна, а яна штосьцi сабе прыдумала. Трэба паставiць чайнiк ды нечым заняцца. Устала, падышла да плiты, але за чайнiк узяцца не паспела. Па спiне прабег халадок. Яна выразна чула лёгкiя, асцярожныя крокi. Вось яны зусiм побач. Патылiцай адчула гарачае дыханне. Адхiнулася. Божа, якi кашмар! Зноy ён… з рамы i yжо ставiy на плiту чайнiк, паварочваyся да яе.
– Будзеце каву цi чай? Даyно не падносiy жанчыне кавы. Ну, iдзiце… Сядайце за стол.
Яна не магла выцiснуць з сябе нi слоyца, толькi калi пачула ад яго: «І як вы яму такое дазваляеце?! Ён тут усю ранiцу раздаваy свае загады, быццам вы за наймiчку y яго! Проста не муж, монстр нейкi. Я ледзь сябе стрымлiваy! Было жаданне выскачыць з рамы i даць яму па мордзе!» (Ну цi ж магчыма гэта?!) Ёй захацелася разрагатацца вар’яцкiм смехам цi, наадварот, зайсцiся y плачы, адчайным i нястрымным. Але такая yжо iстота чалавек: ён вельмi хутка да yсяго прывыкае, з усiм звыкаецца. Надзея Паyлаyна не была выключэннем.
Праз некалькi тыдняy яна не зайшла, а yляцела y свой пакой i не паверыла вачам: на тумбе y агромнiстай керамiчнай вазе стаялi астры. Колькi ж iх, гэтых махрыстых цудаy ужо прывялага верасня?! У позiрку ззяла такая радасць, што яна i не пачула лёгкага шоргату. А потым быy дотык, бы хтосьцi цалаваy закручаную y завiток пасмачку валасоy. «Валодзя!» – затрапятала дыханне.
– Адкуль астры? – Яна павярнулася да яго.
– Гэта yсё, пра што табе хочацца запытацца? – Ён узяy яе рукi y свае. – Я сумаваy… Чакаy i чакаy цябе.
– Надзя-я-я! Надзя-я-я!
Гэта быy голас Аляксандра Сямёнавiча, i, калi б Валодзя iмклiва не адскочыy за дзверы, Аляксандр Сямёнавiч перажыy бы не найлепшы момант свайго жыцця.
– Чым тут можна займацца?! Няyжо нельга пачуць?
Яна мiжволi заступiла яму дарогу.
– Ты некуды сабраyся? Зноy нацягнуy гэты жахлiвы берэт!
Выгляд у Аляксандра Сямёнавiча быy няшчасны. І чорны берэт, якi блiном трымаyся на ягонай галаве, толькi падкрэслiваy гэта.
– Паспрабую заняцца пейзажам… Трэба yзяць некалькi yрокаy. Мяне пазнаёмiлi з мастаком-прафесiяналам. – І дадаy кiсла: – З партрэтам Мiхейчыка y мяне нiчога не атрымалася.
Мiхейчык быy супрацоyнiкам аддзела, якiм загадваy Аляксандр Сямёнавiч. У той дзень, калi муж сказаy ёй, што бярэцца за ягоны партрэт, яна не без iронii падумала: «Што будзе, калi яшчэ адна рама з’явiцца y кватэры i, чаго добрага, яшчэ i Мiхейчык пачне выходзiць з яе?!» І вось, дзякуй богу, партрэта не атрымалася, ад чаго Аляксандр Сямёнавiч i пакутаваy цяпер.
– Вярнуся позна, – сказаy ён. – На вячэру згатуй што-небудзь, каб было лёгка разагрэць.
Яна згодна кiyнула, i ён пайшоy. Крокi Аляксандра Сямёнавiча былi цяжкiмi i нервовымi. Надзея Паyлаyна з радасцю павярнулася да Валодзi.
– Нiякай яму вячэры! – у Валодзевым голасе трымцела раздражненне. – Мы таксама куды-небудзь сыдзем. У нас вольны вечар!
Яна сама падумала пра гэта, як толькi за Аляксандрам Сямёнавiчам зачынiлiся дзверы.
– Мастак здурнеy! – Валодзя не мог супакоiцца. – Ты паглядзi на мае рукi. У мяне ж пальцы пiянiста! А ён што намаляваy? Сасiскi нейкiя. Калi я залажу y гэтую раму, у мяне такое адчуванне, быццам нацягваю на рукi баксёрскiя пальчаткi!
Надзея Паyлаyна засмяялася, бо i сама не верыла y здольнасцi Аляксандра Сямёнавiча. Ну, а што да Валодзi, да ягонага партрэта… тут проста, што называецца, шчаслiвая выпадковасць.
– Дык я пайшоy?
– Куды? – здзiвiлася яна.
– У раму! Ты ж будзеш займацца макiяжам, будзеш пераапранацца… Потым вырашым, куды нам з’ехаць.
А яна yжо вырашыла. Яны паедуць да ейнай сяброyкi. Вось толькi б не заспелi iх на выхадзе дзецi, што разышлiся пасля школы па нейкiх сваiх справах.
Праз якую гадзiну яны yжо ехалi y гарадскiм таксi. Надзея Паyлаyна пазiрала на прыгожыя Валодзевы рукi i думала пра мужа. Якi yсё-ткi ён няyважлiвы! Зазiрнуy у пакой i нават не заyважыy букета астраy. Ды што астры? Ужо колькi часу яна матыльком лётае па кватэры y кароценькiм шаyковым самым, якi можа быць, сапраyдным японскiм кiмано з жоyценькiм дракончыкам на спiне, а ён нават не запытаyся, дзеля чаго такi экстравагантны yбор?! А мяккiя атласныя пантофлiкi на абцасiках? А гэтая прычоска «пад хлопчыка», што так удала падкрэслiвае прыгажосць плячэй i шыi? «Не, Аляксандр Сямёнавiч нiколi не зможа стаць мастаком, – заключыла яна. – Поyная адсутнасць усялякай назiральнасцi!» І больш да думак пра мужа яна yжо не вярталася yвесь вечар. А вось пра Валодзю думала… Сяброyка адразу y першы зручны момант шапнула ёй на вушка: «Дзе ты яго падчапiла? Такi абаяльны i рэспектабельны!»
Валодзя сядзеy у крэсле, час ад часу браy у рукi тонкi кiлiшак, адпiваy маленькiмi глыточкамi духмяны напой. «Яму можна даць i трыццаць, i сорак пяць гадоy, – думала яна. – Выключна няпэyны yзрост. І чымсьцi няyлоyным нагадвае ён Дзiна Рыда, калiсьцi вядомага спевака, якога яшчэ памятае маё пакаленне. А yвогуле y iм штосьцi ёсць ад мексiканца». Яна yпершыню бачыла, каб так грацыёзна, на адлёце мужчына трымаy руку з цыгарэтай, над якой у лёгкiя кольцы збiраyся дым. Яна сачыла за гэтым дымком, прымружвала вочы, i бы выстрэльвала даль з бясконцасцю апаленых сонцам прэрый. З iржаннем наравiстых гарачых скакуноy, дзе грывы пераблытвалiся з фалдамi чагосьцi паветрана-празрыстага. Ідыётка! Як нi старалася, позiрк увесь час цягнуyся да Валодзi. Згадалася ягонае частае: «Ну, я пайшоy!..» – «Куды?» – «У раму!»
Яна абагаyляла i разам з тым ненавiдзела гэтую раму. З часоy егiпецкiх пiрамiд фараоны, цэзары, князi, паны, рознага роду падпанкi ды простыя рабацягi, увесь гэты так званы дужы пол… Як яны здзекавалiся, у якi шалёны вiр укiдвалi жанчыну, у якiя неймаверныя пакуты… Слёзы, бяссонныя ночы, адчай, рэyнасць, а то i халодная палонка цi кропелька атруты. А yсё, аказваецца, так проста… Узяць у раму! Хм-м… Цэзар у раме! А разам з тым… Ну, рама… Блiшчастая, жоyтая, вiсiць у яе на сцяне, а потым лёгенькi шоргат… Пацалунак крадком… І кожны раз боязь, што вось-вось пачуецца ненавiсна-патрабавальнае: «Надзя-я-я!» І Аляксандр Сямёнавiч нагадае аб сваёй прысутнасцi цяжкiмi нервовымi крокамi. «Божа, хоць бы яго захапiy пейзаж, хаця б у яго штосьцi атрымалася, каб ён цалюткiмi вечарамi карпеy над нейкiмi там сваiмi накiдамi!»
… Яны вярталiся дадому позна. Валодзя нячутна праслiзнуy у пакой, а яна, ужо распрануyшыся, мiмаходзь зазiрнула да мужа. З густога змроку цягнула такiм жа густым пахам алейных фарбаy i ацэтону. Ляснула дзвярыма, маyляy, хоць задушыся y гэтым паху! А за акном дзесьцi yжо зусiм блiзка завязвалiся днi кароткага i асляпляльна блiскучага бабiнага лета. Яна купiла дачцэ ролiкi, сына yладкавала на нейкiя камп’ютарныя курсы, а Аляксандр Сямёнавiч, сапраyды не на жарт захапiyшыся пейзажам, адразу пасля працы ехаy за горад з эцюднiкам на эцюды. Яна ж з Валодзем… О, гэтыя дзве-тры гадзiны на yтульным балкончыку, дзе яшчэ не адцвiлi пасаджаныя вясною настуркi i чарнабрыyцы! Далёка yнiзе y нейкай здранцвелай нерухомасцi дрэвы дазвалялi сонцу кранаць свае кроны вясёлымi блiкамi. Магчыма, яны лавiлi i пах кавы, што расплываyся па балконе. Надзея Паyлаyна церлася шчакою аб Валодзева плячо, расшпiльвала верхнi гузiк ягонай кашулi, вуснамi прыцiскалася да ледзь прыкметнай жылкi на ягонай шыi… Ён любiy падстаyляць ёй сваё каленка. Яна садзiлася на яго, сцiскалася y камячок i замiрала…
Там, унiзе, напружваyся, дыхаy жыццёвы хаос… Левыя, правыя, камунiсты, цэнтрысты, лiбералы, радыкалы, народны фронт, пiкеты, мiтынгi… А y яе – Валодзя! Маленечкая радасць маленькай жанчыны y кароценькiм шаyковым кiмано. Аyторак змяняла серада, сераду – чацвер… Днi наскоквалi адзiн на адзiн, пакуль нечакана не yперлiся y дажджысты ветраны адвячорак. Надзея Паyлаyна, якiм ужо разам, натхнёна заварвала каву на кухнi, звiнела посудам…
– Ну колькi можна заварваць гэтую каву! – Аляксандр Сямёнавiч выглянуy са свайго пакоя. – Ты што там, апiваешся ёю y сваiм пакоi?!
– Ты… Ты дома? – Яна нiбыта толькi цяпер успомнiла пра iснаванне мужа i пайшла на ягоны голас, дзеля цiкавасцi зазiрнула y пакой. – А як жа твае эцюды?
– Ага-а, эцюды! Ты паглядзi, што yсчалося y прыродзе! У мяне рукi калеюць…
Ёй здалося, што ён вось-вось расплачацца. Але Аляксандр Сямёнавiч не расплакаyся, наадварот, падхапiy з падлогi нейкi мазаны-перамазаны ватман i пачаy са злосцю рваць яго на дробныя кавалачкi i шпурляць iх проста y ейны твар…
– На!.. На!.. Мае эцюды!.. Любуйся!..
Іншым разам яна, несумненна, пакрыyдзiлася б на яго, цяпер жа, наадварот, захацелася суцешыць, i гэтае суцяшэнне з’явiлася вельмi хутка, бы хтосьцi падказаy ёй.
– Саша… Што ты так распаляешся! – нават ласкава сказала яна. – Бывае… Не атрымаyся y цябе пейзаж, паспрабуй узяцца за нацюрморт!.. І нiкуды ехаць не трэба з эцюднiкам, галоyнае – скампанаваць удалую кампазiцыю.
Твар Аляксандра Сямёнавiча засвяцiyся.
– А што ты думаеш… – з радасцю yхапiyся ён за iдэю.
І вось прайшло некалькi дзён. Надзея Паyлаyна вярталася з першай змены, i адна-адзiная думка трывожыла яе. У тым, што Аляксандр Сямёнавiч возьмецца за нацюрморты, яна не сумнявалася, а вось дзе ён засядзе за iх? Хоць ты вазьмi ды здымi яму нейкi пакойчык, каб ён i начаваy там! З гэтай сваёй трывогай яна i yвайшла y кватэру i як жа была здзiyленая, убачыyшы Аляксандра Сямёнавiча, якi з лiхаманкавым бляскам у вачах кiнуyся да яе.
– Узяy адгул! – на вялiкiм уздыме паведамiy ён. – Ты мела рацыю… Цудоyны нацюрморт атрымаyся!
– Ну i дзе ж ён, твой нацюрморт? – Яна чамусьцi падумала пра Валодзю: «Бедны мой! Калi Аляксандр Сямёнавiч увесь гэты час быy дома, у Валодзi не было нiякай магчымасцi вылезцi са сваёй рамы…»
Аляксандр Сямёнавiч падхапiy плашч:
– Уяyляеш, выпадкова зайшоy у твой пакой. Падышоy да акна, а там сцяна… Сцяна суседняга дома. Астатняе я дадумаy!
– Ты не расказвай! – У ёй закiпела незадаволенасць. – Проста вазьмi i пакажы мне.
– Тады пойдзем… Нацюрморт там… У тваiм пакоi.
І яны пайшлi y пакой… Аляксандр Сямёнавiч павёy рукою y бок рамы.
– Вось… Нiчога больш не знайшлося, дык я…
Надзея Паyлаyна ашаломлена глядзела на раму, у якой яна раненька пакiдала Валодзю. Цяпер жа y ёй быy шэры квадрат сцяны з мёртвым аранжавым матыльком i нейкiм цьмяна-жоyтым акраyкам накшталт кляновага лiстка.
– Дзе партрэт?! – Яна яшчэ не зусiм усвядомiла, што адбылося, але y горле перасохла да хрыпення i слабасць разлiвалася па целе.
– Я… Я замаляваy яго! Ты ж сама казала: «Не yпiсваецца!.. Муляе…»
Надзея Паyлаyна яшчэ раз зiрнула на раму… Ёй раптам захацелася накiнуцца на Аляксандра Сямёнавiча з кулакамi i бiць, бiць, бiць яго, але замест гэтага яна як падкошаная yпала на канапу i разрыдалася пажаночы няyцешна i горка.
Лотаць мёртвага пляжа
Апавяданне
«…На самай справе, цалкам не выключана, што могуць узнiкаць у паветры i такiя адслаеннi, i такiя сродкi для yтварэння пустых i тонкiх паверхняy, i такiя выцяканнi, якiя захоyваюць без змен становiшча i рух цвёрдых целаy.
…Такое выцяканне доyга захоyвае парадак атамаy цвёрдага цела».
Дыяген Лаэрцкi. Кнiга дзясятая. Эпiкур
1
Супрацьлеглы бераг Ясельды быy нiзкi, увесь у вербах, i вада каля таго берага была цёмная, цяжкая, па ёй нават хвалi не прабягалi, але ж кветкi лотацi пакалыхвалiся, трымцелi. Лотаць расла толькi там, каля таго берага.
– Чакай!.. А калi твой дзень нараджэння?!
Гнатко азiрнуyся, хацеy нешта сказаць, але замест гэтага падхапiy пруток, што вытыркаyся з пяску пад нагамi, i хутка пайшоy да ракi. «Паплыве да таго берага, каб нарваць лотацi», – падумала яна. Ён сапраyды паплыy, але перад гэтым схiлiyся каля самай вады i пачаy хутка нешта пiсаць прутком на вiльготным пяску…
І yся яна затрымцела, рука моцна сцiснула краёк коyдры. Ад гэтага свайго мiжвольнага руху яна i прачнулася. Гнатко! Зноy Гнатко! У прыадчыненыя дзверы з сумежнага пакоя прабiвалася святло. Брат ужо не спаy. Усхапiлася, села на канапу, у вачах усё яшчэ стаяy той бераг, тыя вербы…
– Валодзя, – гукнула цiхенька i адразу ж пачула братавы крокi.
Ён зазiрнуy у пакой:
– А я yжо збiраyся цябе будзiць. Ведаеш, колькi часу?
– Вось таму i не люблю лiстапад, калi самыя доyгiя i цёмныя ночы.
– Якая ноч! Ужо каля васьмi, у мяне цягнiк у дзесяць.
…Потым яны сядзелi на кухнi. Снедалi. Была субота, слотная, ветраная.
– Дык ты пазванi мацi, скажы, што я yжо выехаy.
– Угу-у, – кiyнула яна галавой. – А грошы ты добра схаваy?