скачать книгу бесплатно
Яна бачыла, што па ягоным твары прабег цень разгубленасцi, i падахвоцiла:
– Урэшце, проста вазьмi i пацягай мяне за вушы, як у дзяцiнстве.
Ён вагаyся, потым пахiтаy галавою:
– Лепш кветкi. На тым беразе цэлы зараснiк лотацi. Пялёсткi бы y лотаса. Незвычайна буйная лотаць. У нас тут яе, бывае, завуць жоyтай лiлеяй. Я мiгам!..
І ён ускочыy, шпарка пайшоy да ракi.
– Чакай, Гнатко!
Ён азiрнуyся, прыпыняючыся.
– А калi твой дзень нараджэння?! Ты хто па гараскопе?
Ён не адказваy, адно глядзеy на яе, потым нагнуyся, выхапiy з-пад ног нейкi пруток i праз колькi крокаy штосьцi хутка пачаy пiсаць на вiльготным пяску. Потым адкiнуy пруток, увайшоy у раку i паплыy да супрацьлеглага берага.
Яна заплюшчыла вочы, прыкрыла твар, хаваючы яго ад сонца, саламяным капялюшыкам… «А можа, не iсцi сёння вечарам да Валi Карпiнчык? Яшчэ не позна yсё адмянiць. Свой дзень нараджэння я магу адзначыць i y цёткi, тая толькi yзрадуецца. Вось зараз вернецца Гнатко, запрашу яго, i мы адразу ж сыдзем з гэтага мёртвага пляжа. Пойдзем на рынак, накупляем прадуктаy, потым разам пачнём гатаваць…» Яна мiжволi yздрыгнула. Штосьцi цяжкое, халоднае, мокрае yпала ёй на руку, пырскi абдалi плечы, жывот… Ад нечаканасцi падхапiлася, зачапiла рукою нiтку пацерак, i яны парвалiся… На коyдры ляжала некалькi сцяблiнак лотацi. Цяжкое, з пражылкамi лiсце, яркiя жоyтыя кветкi.
– Гнатко! – Яна азiралася па баках, яго нiдзе не было, толькi зводдаль мажная жанчына гукала сваiх дзяцей, якiя плёскалiся y вадзе, маyляy, досыць! Расцiснула кулак, ёй удалося yхапiць пацеркi, але каменьчыкаy было мала, пэyна, рассыпалiся па коyдры, а можа, i па пяску. – Гнатко-о! – цяпер яна yжо крычала, бо, магчыма, ён зноy паплыy да таго берага. Ён не адгукаyся, i яна пайшла да ракi. Спынiлася на тым месцы, дзе Гнатко нешта пiсаy прутком. Там выразна былi напiсаны толькi лiчбы: 26.07.1999 г. «Што ж гэта ён тут такое напiсаy? Я запыталася пра ягоны дзень нараджэння, i, адпаведна з логiкай, гэта павiнна быць адказам. Але ж яму, напэyна, гадоy дваццаць сем. Дык да чаго 1999 год? Нейкi рэбус». І зноy крыкнула: – Гнатко-о!
Ад Ясельды цягнула халадком, i адчувальным. На тым, супрацьлеглым, беразе шумелi вербы, згiнаючыся пад даволi моцным ветрам. Мажная жанчына ледзь не выцягвала з вады дзяцей, крычала, каб iшлi апранацца. Вiдаць, таксама адчула, што надвор’е будзе мяняцца. «Трэба i мне сыходзiць з гэтага пляжа, – падумала Галка. – Гнатко пабачыць, што я пайшла, i, калi захоча, пойдзе следам».
Яшчэ раз зiрнула на супрацьлеглы бераг, а потым сагнулася, падхапiла пруток, якiм Гнатко выводзiy свае лiчбы. Пад iмi i напiсала, лiтара за лiтарай, на вiльготным пяску: «Вечарам буду y Валi Карпiнчык. Захочаш – прыходзь!» Адкiнула пруток i пайшла… Хуценька апранулася, коyдру разам з лотаццю камяком запiхнула y сумку, туды ж укiнула i рэшту пацерак… Нацягнула на галаву свой саламяны капялюш i, падхапiyшы сумку, пачала шпарка аддаляцца ад ракi, раз-пораз азiраючыся…
3
Цётка Маня правяла яе да веснiчак, напэyна ж, пакрыyдзiлася, што яна, Галка, будзе святкаваць свой дзень нараджэння дзесьцi y чужых людзей, хай сабе i y сяброy, але выгляду не падавала, толькi сказала:
– Будзеш вяртацца, дык няхай Карпiнчыкi правядуць цябе, бо на ноч людзi сабак з ланцугоy спускаюць.
– Правядуць, не хвалюйся, ды я асаблiва i не затрымаюся, – адказала цётцы, а сама сабе падумала, што калi раптам у Карпiнчыкаy з’явiцца Гнатко, дык i yвогуле яны вернуцца вельмi хутка, таму i пакiнула пляшку шампанскага на yсялякi выпадак.
Да Карпiнчыкаy пайшла пешшу, балазе жылi недалёка. «А людзi yжо навучылiся жыць па-людску, – адзначыла для сябе. – Хаты праз адну чырвонаю чарапiцаю крытыя ды цэглай абкладзеныя». Дзе-нiдзе на сценах верандаy вiселi вязанкi цыбулi, дасушвалася падвешаная y пуках фасоля. Валiн дамок таксама чырванеy дахам. Залiyся брэхам i выбег насустрач сабака. Тут жа з веранды выскачыла i Валя.
– Ідзi, не спыняйся, пры мне ён не yкусiць!
Агромнiсты ваyкадаy правёy Галку да веранды. Валя перахапiла з ейных рук сумку, i яны прайшлi y гасцёyню. Пабачыyшы yжо накрыты стол, Галка зразумела, што гаспадары гэтай заможнай будынiны рыхтавалiся да прыходу грунтоyна.
– Не здзiyляйся, трэба было накрыць гэткi стол, – патлумачыла Валя. – Твой дзень нараджэння толькi зачэпка, мы ж не бачылiся сто гадоy, вось за yсе i адседзiм!
– А дзе ж твае хатнiя?
– Хутка збяруцца… Дзецi па сябрах разышлiся, а Васiль у садзе… Бачыла, як неба з усiх бакоy абклала на дождж, а y нас там копы сухой атавы, дык цэлафанам пайшоy прыкрыць, а то ж пагнiе! Сядай пакуль сюды, на канапу…
– А ты?
– У мяне яшчэ па гаспадарцы не yсё yпраyлена, – адказала Валя i пачала штосьцi шукаць за шклом у шафе.
– Дык я з табою пайду, дапамагу што, – прапанавала Галка.
– Ты ж у нас госця, лепш наш альбом паглядзi, табе i занятак будзе.
Галя yзяла альбом з фотакарткамi i, калi сяброyка пайшла, перагарнула старонку-другую, хацела yжо нават адкласцi – на здымках у сваёй большасцi былi незнаёмыя ёй людзi, дык што iх разглядваць! Але раптам позiрк зачапiyся за знаёмае аблiчча. На адным з фотаздымкаy яна пазнала Гнатко y гурце людзей. «Тут i Валя збоку стаiць, дык я i распытаю y яе пра яго». Мiжволi расхвалявалася, пайшла з разгорнутым альбомам на кухню.
– Валь, паглядзi сюды, хто гэта?
– Дзе? – схiлiлася Валя над здымкам.
– Ну вось гэты хлопец.
– Гнатко! На нашай пошце iнжынерам-электрыкам працаваy. У Ясельдзе yтапiyся мiнулым летам.
І Галка yся скаланулася.
– Як утапiyся?
– Звычайна, як топяцца людзi. Мо сутарга якая… У вiр мог трапiць…
– А дакладна калi гэта здарылася?
– Якая табе рознiца, Галка! Ты што, яго ведала? Дзесьцi y канцы лiпеня. Хавалi дваццаць восьмага, гэта я добра помню, ну, а yтапiyся, вiдаць, дваццаць шостага… Адчапiся, iдзi y гасцёyню, мне катлеты варочаць трэба.
І Галка пайшла бы на ватных нагах. Яна yжо штосьцi пачынала yсведамляць, пра нешта здагадвацца. Тыя лiчбы на вiльготным пяску, выпiсаныя Гнатко, былi зусiм не рэбусам. Гнатко yтапiyся 26.07.1999 года… Але ж там, на пляжы, яны пiсалiся iм як адказ на ейнае пытанне: «А калi твой дзень нараджэння?!» Значыцца… Значыцца, Гнатко yтапiyся i нарадзiyся прывiд, здань… Але цi магчыма такое? Ён жа нешта гаварыy пра зданi. Яна iмкнулася згадаць, аднавiць яго словы пра Эпiкура, пра «выцяканне» атамаy i «бачнасцi» i не магла. Думкi блыталiся, не паддавалiся логiцы.
У пакой увайшла Валя з падносам, дзе месцiлася нейкая салата, зiрнула на Галку i захвалявалася:
– А божухна, Галя… Ды табе, мабыць, кепска! Нешта ж ты yся бледная стала, твару на табе няма, трасешся yся.
І Галка знайшлася, што адказаць ёй:
– Сэрца разанула. – І потым загаварыла хутка, збiваючыся: – Ты ж ведаеш, я перажыла развод… Мы ж разышлiся з Лагуцкiм, у яго другая жанчына, ён мяне кiнуy… Я шмат адпакутавала, я няшчасная… І yсё на сэрца лягло! – Гэтак яна гаварыла yслых, а сама сабе, у думках, разважала пра iншае: «Гнатко сядзеy побач, ён размаyляy са мною, ён пасмiхаyся… І, аказваецца, усё – здань, здань, прывiд! Нават абсыпаy мяне лотаццю… Як жа ён нёс яе, калi прывiд ва yяyленнi людзей – пустата, штосьцi выключна нематэрыяльнае?! Знiкнуць, з’ехаць адсюль! І як мага хутчэй! Больш нi дня y гэтым мястэчку не прабуду!»
Гэтак яна i зрабiла. Праyда, з’ехала праз дзень, патлумачыyшы цётцы Манi свой раптоyны ад’езд хваробаю.
* * *
А дзесьцi праз пяць гадоy пасля падзей, што апiсаны вышэй, Галiна Іванаyна Лагуцкая стаяла каля акна y сваёй мiнскай кватэры, адхiнуyшы лёгкую гардзiну. Пазiрала, як Вiктар Сямёнавiч Лагуцкi садзiyся y «Опель Кадзет», якi з тыдзень таму прыгнаy з Бельгii. У яго памерла жонка. Аказалася, што y яе нiякая не астма, а рак. Ён павiнавацiyся, папрасiyся назад, i Галка прыняла яго. І цяпер вось глядзела, думала: «Што за жыццё такое?! Дурное жыццё! Лагуцкi старэе, грошы як прыходзяць, так i сыходзяць! Брат звонiць, мацi зусiм аслабла. Сама yся раздражнёная, знерваваная… Цёткi Манi даyно няма, хата ейная спушчана за бясцэнак, i па начах усё снiцца i снiцца лотаць…»
Вока Сусвету
Лiна яшчэ раз набрала нумар сяброyкi, i зноy у трубцы гучалi доyгiя гудкi: да тэлефона нiхто не падыходзiy. Сяброyка павiнна была дамовiцца наконт сустрэчы з прафесарам-анколагам Тамарай Максiмаyнай Даманеyскай, i цi дамовiлася? Але што цяпер гадаць? І яна пайшла y спальню. Муж ляжаy у ложку з газетай у руках. Яна падумала, што i заснуць адразу не давядзецца: будзе шамацець старонкамi. Але муж адклаy газету, спытаyся:
– Так i не дазванiлася?
– Можа, тэлефон адключылi, позна yжо. Я зачыню балконныя дзверы?
– Не чапай, горача тут. – І дадаy: – На дварэ бы й не сярэдзiна верасня, каб хоць дождж якi. – Ён пачакаy, пакуль яна ляжа, павярнуyся да яе. – А навошта табе сустракацца з Даманеyскай? Што гэта зменiць? Ехаць трэба y Магiлёy.
– Хм-м, ехаць… Ну i што – я паеду, пасяджу каля ложка… Я yжо ездзiла. Яму ж дыягназ не пераменяць. Трэба паслухаць, што тут, у Мiнску, спецыялiсты скажуць. Там выпiсалi з бальнiцы – i yсё, медыцына бездапаможная, няхай памiрае дома. Дык што, i сядзець склаyшы рукi, збiраць грошы на пахаванне? А раптам i тут што-небудзь прапануюць? Яму ж чамусьцi абпраменьванне не рабiлi. Мне трэба бiць ва yсе званы, у мяне адзiн брат, i y яго – рак!
Ён уздыхнуy.
– Проста пракручваю варыянты як лепш, а ты адразу y крык. – Адвярнуyся, зноy узяy у рукi газету.
Яна таксама адвярнулася i ажно прыyзняла галаву… У праёме расчыненых балконных дзвярэй пабачыла зорачку. Зорачка yплывала y пакой… «А гэта што яшчэ за дзiва? – падумала яна. – Рыхтык такiя yспыхваюць, калi запальваеш бенгальскую свечку», – i прашаптала:
– Коля… Коля…
– Я сваю думку выказаy, – адгукнуyся ён. – Потым шкадаваць будзеш, чаму не паехала, не пабыла з iм хоць некалькi лiшнiх дзён.
А зорачка рухалася, рухалася… Вось яна падплыла да карцiны, што вiсела на сцяне насупраць ложка, на iмгненне прыпынiлася, быццам яе зацiкавiy намаляваны на палатне хутар: хата, крытая саломаю, i кладка цераз невялiкi ручай… Потым зорачка yспыхнула, стала больш яркай i yвайшла y карцiну. І адразу ж стаy знiкаць той хутар… На палатне з’явiлася Вока, самае сапраyднае ясна-блакiтнае Вока з блiшчастаю чорнаю зрэнкаю. Яно запоyнiла сабою yсю карцiну i было жывым. Жывое Вока. Яна адчувала на сабе позiрк. Дрыжыкi пабеглi па скуры. Прыцiснулася да мужа:
– Коля… Коля, там – Вока.
Ён адкiнуy газету. Яна бачыла, як павольна згасае Вока. На карцiне зноy праяyляyся хутар – хата, ручай, кладка…
– Коля, ды павярнiся ж ты! Я толькi што бачыла вялiкае Вока там, на карцiне… Яно засталося y ёй, хоць i згасла. Яно глядзiць на нас.
Ён павярнуyся, абняy яе i сказаy, нiчога не yдакладняючы:
– Спi. Заплюшчы вочы i спi. Ты стамiлася.
* * *
Ранiца пачалася з мiтуснi. Пазванiла сяброyка, сказала, што прафесар Даманеyская будзе чакаць яе а дванаццатай гадзiне. Трэба было адпрошвацца з працы, тэлефанаваць сыну, якi жыy асобна, каб таксама адпрасiyся i завёз яе y Бараyляны y Навукова-даследчы iнстытут анкалогii i медыцынскай радыялогii. Трэба было патэлефанаваць яшчэ i брату y Магiлёy, дзе yсё заставалася без змен: колюць па кубiку морфiй два разы на дзень, прапiсалi вiтамiны… Яна чула, якi прыгнечаны, разгублены i зусiм слабы братаy голас:
– Ну ты, Лiна, сама ведаеш… Калi што, глядзi маму. Як бы там нi было, прыехаць да яе на дзень-другi заyжды можна. Чуеш мяне?
А яна чула i не чула… Бы з туману, ужо з надта вялiкай адлегласцi, з таго, што называецца далёкiм мiнулым, выплыy сад, ахутаны водарам вiльготнай прахалоды. У дальнiх кутках саду рассыпаy мiгатлiвыя ценi летнi прыцемак. Ёй бачылася iхняя карова Галка, якую пасля пашы мацi вырашыла яшчэ папасвiць у садзе. Вось зусiм яшчэ маладзенькая мацi стаiць з дубчыкам. Вось i бацька… Тут i яны, малыя: яна i брат. Бацька падскоквае, кiем збiвае крамяныя, з ружовымi бакамi, яблыкi. Яны падаюць у густую траву…
– Шукайце iх, дзецi, – весела крычыць бацька. – Хто першы знойдзе – таму цукерка!
І яны бягуць з братам, рукамi разгортваюць высокую траву.
– Яблык! Яблык! – аж захлiпаецца брат i падлазiць пад самую Галчыну мызу. Галка крутнула галавой, зачапiла рогам за шлеечку братавых кароткiх штонiкаy i падкiнула яго высока yгору. Крычыць мацi… А яна сама, зляканая, ужо з усiх ног бяжыць, каб падхапiць брата. І падхоплiвае, ледзь утрымлiваючы яго. Брат абхапiy пульхнымi ручкамi шыю, яна чуе, як спуджана тахкае, б’ецца ягонае маленькае сэрцайка.
Падбягае бацька, бярэ брата да сябе на рукi, а яна бы yрасла y зямлю, i яе перапаyняе радасць: «Я yратавала брата! Я не дала яму yпасцi на зямлю!»
Уратавала тады, а цi yратуе цяпер? Каб не выдаць брату, што яна плача, пачала развiтвацца. Пра тое, што збiраецца ехаць на сустрэчу з прафесаркай, яму нiчога не сказала. Страшна было марна абнадзеiць, але надзея жыла y ёй самой. Бываюць жа выпадкi, бываюць… Яна помнiла, як з год таму на рынку нейкая гаваркая сялянка прапаноyвала ёй мёд: «Купi, купi, кабетка, не пашкадуеш. Ён у нас лекавы. У мужа было падазрэнне на рак, а як нашча па сталовай лыжцы вядро мёду з’еy, што куды i падзелася». Яна тады падумала: «Харошая ты мая, каб у яго той самы рак быy, не дапамагло б i вядро мёду». І вось цяпер сама спадзяецца на цуд, за нiтачку хапаецца, але, пагаварыyшы з Тамарай Максiмаyнай, калi яны з сынам прыехалi y Бараyляны, зразумела, што спадзявання няма.
– У мяне не шмат часу, – сказала Даманеyская, як толькi яна пераступiла парог кабiнета i села y крэсла, на якое паказала прафесарка. – Таму давайце без лiшнiх слоy, адразу сутнасць, што вы ад мяне хочаце пачуць?
– Цi ёсць надзея? Год таму брату зрабiлi аперацыю на страyнiку. Пухлiна была, але не злаякасная. І вось у канцы жнiyня – страшэнны боль, з дому на насiлках выносiлi. Прайшоy абследаванне, жонцы сказалi, што выявiлi метастазы y забрушынных лiмфавузлах. Доyга y бальнiцы не трымалi, дома колюць морфiй… Можа, варта яму прыехаць сюды на абследаванне?
– А як вы яго давезяце, калi yжо морфiй колюць? Мала што y дарозе?.. Машына сапсуецца, хто тады што yколе. Да таго ж у Магiлёве добрыя yрачы, новы анкалагiчны корпус выдатна абсталяваны. Там усё найноyшае. Магiлёyшчыну ж зачапiy Чарнобыль… – Даманеyская на момант задумалася i спытала: – Хто y яго быy доктар, прозвiшча назваць можаце? Мне трэба падрабязны дыягназ ведаць.
Лiна помнiла прозвiшча доктара, у яе быy i нумар ягонага бальнiчнага тэлефона, неаднойчы даводзiлася званiць, распытваць… Дастала з сумачкi запiсную кнiжку.
– Дайце яе сюды, – папрасiла Тамара Максiмаyна. – Пакажыце, дзе тут нумар у вас запiсаны. Я паспрабую пазванiць доктару…
Ён аказаyся на месцы. Але iхняя размова, з якой Лiна мала што зразумела, была кароткай. Даманеyская паклала трубку.
– Абпраменьвання ён ужо не вытрымае, можа на стале памерцi. У яго метастазы большыя за два сантыметры y дыяметры.
– Тамара Максiмаyна, калi ласка, што гэта значыць? – устрывожылася Лiна.
– Да новага года наyрад цi…
– Што наyрад?
– Вы ж не маленькая… Я ад вас нiчога не yтойваю. Морфiй колюць, болю ён не адчувае…
– А лячэнне?
– Дарагая вы мая, акром комплексу вiтамiнаy, ужо… На жаль, нiчога.
Лiна выходзiла з кабiнета прафесаркi як на ватных нагах. Зрабiла некалькi крокаy, i раптам дзверы… Расчыненыя дзверы y бальнiчную палату. І яна yвайшла y iх. Ложкаy было многа: сем цi восем пар жаночых вачэй павярнулася да яе. Яна ведала, пра што трэба запытацца, а мову бы адняло.
– Вы, можа, да Юркевiч, дык яе яшчэ yчора выпiсалi, – адазвалася адна з жанчын.
– Не, я да вас… Да вас усiх. – І далей яна загаварыла горача, як на апошняй споведзi перад расхiнутай прорвай: – Жанчыначкi, даражэнькiя, вы ж тут памiж сабою самыя розныя размовы ведзяце, i найчасцей пра хваробы свае… У мяне брат ужо безнадзейны, дык, можа, вы мне якi нетрадыцыйны сродак падкажаце, людзi ж па-yсялякаму ратуюцца.
Жанчыны перазiрнулiся, быццам пыталiся адна y адной: а цi варта ёй што казаць? Лiна чакала.
– Я сама, праyда, не спрабавала, – няпэyным голасам сказала адна з жанчын, – але чула, што y суседняй з нашай вёсцы нехта пiy газу, а вось дапамагло цi не, не ведаю. Не магу нiчога сказаць.
– Газа не дапамагае, – жыва адазвалася другая жанчына i паднялася з ложка. – Можна паспрабаваць вясёлку. Грыб такi ёсць. Яго трэба настойваць на спiрце, потым у слоiку гэты настой на тры месяцы закапаць у зямлю i пасля yжо пiць. Па кроплях, вядома. Я спрабавала, мне трошкi нават лягчэла, але хвароба была yжо запушчаная.
– А яшчэ нафталiн ужываюць… На саменькi-саменькi кончык нажа бяруць. Ды вы сядайце во сюды на крэсла, чаго ж стаяць? – І даволi рухавая жанчына паднесла да яе крэсла. Лiна села, бачыла, як пасвятлелi y жанчын вочы, як ажывiлiся твары. Падумала: «Гэта ж трэба, во-о, якiя людзi, i чаму ж з iмi такое здарылася! Самi y безвыходнай бядзе, а як пранiклiва адгукнулiся на чужое гора».
А тым часам яшчэ адна жанчына згадала, як ёй раiлi зрабiць настой балiгалову, але яна не знайшла гэтай раслiны: вiдаць, у iхняй мясцовасцi ён не рос.
– Не, жанчынкi, – сказала чарнявая маладзiца, што сядзела на ложку найблiжэй да Лiны. – Усё, што вы тут нараiлi, гэта ж атрута.
– Дык мо i добра, клеткi ракавыя патруцiць, хоць газа, хоць нафталiн, – пачуyся голас з-пад коyдры на аддаленым ложку.
– Не-не, здаровыя таксама труцiцца будуць. – І чарнявая кабетка падышла да Лiны з нейкаю паперкаю y руках. – Вось вам ксеракопiя метаду Шаyчэнкi. Тут усё распiсана, што да чаго… Разберацеся. Спiрт цi гарэлка патрэбна ды алей нерафiнаваны, змешваюцца y пэyных дозах… Як-нiяк, натуральны прадукт, калi i не дапаможа, дык i не зашкодзiць.
Лiна yзяла паперчыну, падзякавала, паднялася з крэсла i прыпынiлася, бо адазвалася яшчэ адна жанчына.
– Метад Шаyчэнкi тут наyрад цi дапаможа. Гэта калi на самым пачатку, а ты ж чула: чалавек ужо безнадзейны. Ведаеце што, – цяпер ужо яна звярталася да Лiны. – Ёсць яшчэ адзiн сродак. Прэпарат Дорагава. Кажуць, некалi Хрушчоy загадаy вучоным вынайсцi лякарства супраць раку. Вось Дорагаy i вынайшаy. Але чамусьцi яго не зацвердзiлi y медыцыне, у ветэрынарыю спусцiлi. Вам трэба да ветэрынараy звярнуцца.
Лiна яшчэ раз падзякавала, цяпер ужо yсiм, пажадала здароyя i развiталася. У калiдоры тварам у твар сутыкнулася з прафесарам Даманеyскай, збянтэжылася:
– Я, бачыце, яшчэ тут…
Тамара Максiмаyна толькi цяжка yздыхнула: