скачать книгу бесплатно
– Ды няyжо ж!.. У розныя кiшэнi паклаy. Пяцьсот долараy у адну i пяцьсот – у другую! А твае – на тэлевiзары…
Яна ледзь праглынула кавалак сыру, з цяжкасцю стрымлiвала слёзы. І брат гэта бачыy. Адсунуy ад сябе талерку, паклаy руку на плячо.
– Галка!.. Ды супакойся ты! Ну мала, ма-а-ла далi людзi… Адкуль тыя грошы! За цётчыну харомiну i тры тысячы можна было б узяць. Але колькi yжо далi! За зiму згнiло б усё!
– Не згнiло б!
Брат устаy з-за стала:
– Ну тады, ведаеш… Трэба было табе самой ехаць! Прадаваць! Вось i твой Лагуцкi гэтаксама, як i я, думае. Лепш за паyтары тысячы прадаць, чым…
– Ты yжо i Лагуцкаму паспеy пазванiць? – перабiла яна яго.
– Пазванiy… Усё ж сваякамi былi. – І брат заспяшаyся, пайшоy збiрацца y дарогу, у свой невялiчкi райцэнтр на yсходзе Беларусi, дзе жыy з сям’ёю. У тым райцэнтры з iмi жыла i мацi… Але яна, Галка, туды да iх не любiла ездзiць. Вось да цёткi – iншая справа… Але цёткi Манi yжо няма, i хата прададзена за бясцэнак. І якая хата! Чамусьцi ёй успомнiлася, як уражаны быy Лагуцкi, ейны былы муж, калi гадоy шэсць таму яны разам паехалi да цёткi, нават загарэyся зрабiць прыбудовачку з цэглы. А для чаго тая прыбудовачка, калi y хаце было ажно пяць пакояy! Шасцiсценак на два бакi, з дзвюма верандамi! Брат, нiбыта падслухаy думкi, зазiрнуy на кухню yжо з шалiкам на шыi.
– Я амаль сабраyся, Галка… А ты, чуеш, калi раптам пазвонiць, з Лагуцкiм, таго… па-добраму. У яго жонка хворая. Астма! Усё па бальнiцах ды па бальнiцах…
І гэта рассмяшыла яе.
– Ну дык, можа, мне да iх у сядзелкi папрасiцца?!
Але y голасе, акром раyнадушша, нiчога больш не было. Якая ёй справа да Лагуцкага, а тым больш да ягонай жонкi! Толькi потым, калi yжо развiталася з братам, у думках трошкi нават пашкадавала Лагуцкага. Калi яна з iм брала шлюб, ён выкладаy у iнстытуце, думаy абараняць дысертацыю. А потым усё кiнуy-рынуy, у нейкi бiзнес укруцiyся i жонку другую туды ж уцягнуy. І вось табе на-а – астма! Яны зрэдчас сустракаюцца выпадкова, i яе здзiyляе, як лёгка стаць чужымi пры самай вялiкай прывязанасцi. Праyда, у розных людзей гэта адбываецца па-рознаму, у залежнасцi ад абставiн. У сваiх абставiнах яна спачатку нават вiнавацiла цётку Маню. Гэта yжо было на чацвёртым годзе iхняга жыцця з Лагуцкiм. Атрымала тэлеграму ад цёткi, маyляy, прыедзь дапамажы пасадзiць бульбу. І яна не магла адмовiць. Дапамагчы цётцы не было каму. Так ужо склалася, цётка Маня yсё жыццё пражыла адна, без мужа, без дзяцей. І яна, Галка, з дзяцiнства была для цёткi больш як пляменнiца. Таму не адкладвала, праз дзень пасля тэлеграмы yзяла на некалькi дзён адпачынак за свой кошт i паехала…
Тая вясна была ранняя, ужо чаромха цвiла. Галка хвалявалася, што позна бульбу пасадзяць. Цётка нiбы апамяталася: бо-о, вясна yжо вунь як бушуе, а y мяне бульба не саджана. І яе паклiкала. Але як толькi пабачыла цётку, зразумела, што справа не y бульбе. І цётка пацвердзiла гэта.
– Так i думала, што прыедзеш адразу, – сказала ёй не без радасцi.
– Дык жа дапамагчы табе трэба!
– Ужо yсё пасаджана, Галю. Проста цябе пабачыць хацела, заyтра-паслязаyтра бэз распусцiцца…
– Дык ты з-за бэзу?! – З дакорам i недаyменнем глядзела на цётку. І yсё зразумела позна вечарам, калi yжо ляглi спаць.
– Га-алю, – адазвалася цётка, – не спiш?
– Не. Прывыкаю да тваiх падушак.
– Ну прывыкай… – І тут жа праз кароценькую паyзу: – Чуеш мяне, Галю… А чаго гэта y вас з Вiцькам дзяцей няма?! Ужо даyно трэба, каб быy нехта.
– Давай будзем спаць, цётачка, – адказала Галя.
– Не-е, выспацца паспееш. Калi дзецi, гэта yжо сям’я… А без iх… Тут мне, ведаеш, сны дзiyныя пачалi снiцца. Ты yсё па сваёй кватэры там, у Мiнску, з нейкай падушачкай хадзiла… І я побач была. І yжо гляджу: няма y тваiх руках падушачкi той… Бо-о, Галю, пытаюся, а дзе ж падушачка?! А ты адказваеш: украy нехта, во-о, проста тут… на вачах!
Галя прытаiла дыханне, слухала, а цётка Маня працягвала:
– Ну i што ж ты маyчыш, не пытаешся, да чаго гэты сон можа быць?! А пэyна ж, цiкава… Дык я табе патлумачу… Падушачка тая – Вiця твой. Добра табе з iм жылося, мякка, але…
Галя ажно засмяялася:
– Табе б фiлосафам, цётка Маня, быць. Але ж да мяне з Вiцем тваю фiласофiю нiяк не прывяжаш. Адна я y яго, цётка, адна! І давай спаць будзем.
Яна, Галка, тады нават i падумаць не магла, наколькi памылковымi былi тыя ейныя словы. Але падсвядома штосьцi рупiла, i yжо назаyтра пачала яна збiрацца назад, у Мiнск. Паехала не на электрычцы, як заyсёды гэта рабiла, а на аyтобусе. Думала: «Хай сабе ледзь не сярод ночы y Мiнск прыеду, але затое хутчэй!» Нешта нiбыта гнала яе, прыспешвала. Дамоy Вiктару званiць не стала. Як толькi прыехала y Мiнск, адразу ж узяла таксi, ведаючы, што познiм вечарам грамадскi транспарт ходзiць рэдка. З бярэмам ужо прывялай чаромхi yвайшла y кватэру. Вiктар насустрач ёй не выйшаy. «У ваннай», – падумала яна, там цурчэла вада. Прайшла на кухню i… знерухомела y парозе. Каля плiты стаяла амаль дзяyчынка, але не надта разгубленая. Праyда, пераставiла патэльню з гарачай канфоркi на незапаленую i з цiкавасцю разглядвала Галку, з рук якой выпадала чаромха – галiнка за галiнкай…
Потым, калi Галка шмат разоy згадвала гэты момант, здзiyлялася самой сабе, таму, што яе абурыла не сама прысутнасць гэтай жанчыны-дзяyчынкi y ейнай кватэры, а тое, што яна была y ейным, Галчыным, халацiку, накiнутым на джынсы i топiк. З ваннага пакоя выйшаy Вiктар, сказаy з усмешкай, але яна была нiбы прыклееная на твары:
– Галiк, бачыш, у нас госцi. Вы яшчэ не пазнаёмiлiся?
Жанчына-дзяyчынка адвярнулася i адазвалася, хмыкнуyшы:
– Ты не да месца прыдурваешся. Не рабi з сябе iдыёта!
«З характарам яна», – падумала Галка, не зважаючы на чаромхавыя галiнкi, якiя yсё падалi i падалi… Вiктар пачаy паднiмаць iх, а потым проста згроб i шпурнуy у сметнiцу.
– Пройдзем у спальню, – сказаy ён Галцы. – Пагаворым.
Яна паслухмяна пайшла за iм. Кiнулася y вочы, што пасцельная бялiзна, якую яна старанна прасавала тыдзень таму назад, на ложках была yся скамечаная. Але гэта не бянтэжыла Вiктара.
– Галiк, ну ты yсё зразумела… Ты ж разумная! Давай сядзем. – І ён сеy на ложак. – Ты ж сама добра ведаеш… У нас… У нас з табою бiялагiчная несумяшчальнасць.
І штосьцi выпрастала яе, Галка yскiнула галаву.
– Хiба?! – запыталася неяк па-асаблiваму з’едлiва. – Чатыры днi таму назад мы з табою цудоyна сумяшчалiся.
– Гэта табе так здаецца… Заyсёды здавалася! Ты даyно стала фрыгiднай. Сама бiялогiя супраць нас…
– Ды пайшоy ты, Лагуцкi, са сваёй бiялогiяй! – І, каб тут жа не расплакацца, ляпнула аднымi дзвярыма, потым другiмi, што y прыхожай, на хаду yхапiyшы сумачку.
Начавала яна той ноччу y сяброyкi, патлумачыyшы, што нiбыта Лагуцкi з’ехаy у камандзiроyку, а ёй адной стала невыносна самотна y кватэры. У яе яшчэ быy адзiн вольны дзень адпачынку за свой кошт, таму ранiцай, перад тым як вярнуцца дамоy, яна заехала да знаёмага юрыста пракансультавацца, як лепш i прасцей аформiць скасаванне шлюбу. А дома яе чакала запiска: «Галiк, я сышоy назаyжды. Усё пакiдаю табе. Пачынай скасаванне шлюбу. Твой Лагуцкi».
Праз месяц яны yжо былi вольныя адно ад аднаго. Лагуцкi неyзабаве yзяy другi шлюб, а яна… Ага-а, пакутавала! Адчувала сябе да апошняга абражанай i бессаромна пакiнутай. Навалiлася на працу (яна працавала y гiстарычным архiве), а праз якi месяц памяняла на yсiх вокнах шторы ды гардзiны, накупляла з дзясятак самых розных шортаy i з’ехала y адпачынак… да цёткi Манi, як ёй думалася, на yвесь месяц. Разам з накупленымi шортамi yкiнула y чамадан тры пляшкi шампанскага. Трыццатага жнiyня – ейны дзень нараджэння. «Яго трэба будзе адзначыць, – думала яна, – гэты першы за апошнiя гады дзень нараджэння без Лагуцкага».
2
Жнiвень буяy астрамi, раскашаваy гладыёлусамi, у цётчыным садзе yжо пачалi жаyцець бакамi нават антонавы яблыкi – такi ён быy спякотны, гарачы, зыркi. За нейкi тыдзень яны перагаварылi з цёткаю yсё, што толькi можна было перагаварыць, а потым… Потым яна аблюбавала сабе мясцiнку на мясцовым пляжы i з самай ранiцы ледзь не да адвячорка адчайвалася ва yспамiнах цi, наадварот, натхнялася марамi, аддаючы yсю сябе сонцу.
Пляж стракацеy капелюшамi, бейсболкамi, купальнiкамi, i хоць бы адзiны знаёмы твар! А яна правяла y гэтым мястэчку ледзь не yсё сваё дзяцiнства. Тут нават ёсць у яе сяброyка, але той не да пляжа. Мясцовыя, напэyна, i не ходзяць на пляж. У вольныя хвiлiны парадкуюць гароды, а гэты гарачы пясок – для прыезджых, як яна, у адпачынак ды для моладзi, а хутчэй для дзятвы. І yсё ж на тым-сiм позiрк спыняyся. «Вунь тая бландзiнка y модных акулярах, да якой учора некалькi разоy падсаджваyся даволi цiкавы малады чалавек, – адзначала яна для сябе. – Сёння яго чамусьцi не вiдаць. А ён i сапраyды цiкавы, ва yсялякiм выпадку, знешне». Ёй падабаyся гэты тып мужчын – стрункiя брунеты з шэра-сiняй мяккасцю вачэй, у якiх можа нараджацца бяздонная глыбiня, якую разгадвай – не разгадвай, а разгадаць немагчыма. Выключэннем быy Лагуцкi, i ёй упершыню пасля iх разводу не хацелася думаць пра яго. Бландзiнка пазiрала на гадзiннiк, яна таксама палезла y сумку, дастала i зiрнула на свой, а калi падняла вочы, адчула, як штосьцi трапятнулася y сэрцы. Зверху yнiз на яе пазiраy той самы yчарашнi цiкавы малады чалавек. Пазiраy не без iнтарэсу i хацеy атрымаць адказ на тое, што яго зацiкавiла.
– Вы заyсёды ходзiце на пляж з пацеркамi на шыi?
– Гэта не пацеркi, а абярэг!
– І што за камень?
– Не ведаю i нават нiколi не цiкавiлася. Мне iх неяк у цягнiку падарыла адна незнаёмая бабуля. Проста падышла i сказала: «Вы y мяне выклiкаеце давер, i я вам хачу падарыць гэтую рэч. Насiце пацеркi, як абярэг».
– У мяне вы таксама выклiкаеце давер, – ён пасмiхнуyся ёй. – Я прысяду. – І калi сеy побач, запытаyся: – Ну, i ад чаго аберагае гэты абярэг?
Яна пацiснула плячыма.
– Пакуль нi ад чаго, хаця хто ведае…
Дзесьцi вельмi-вельмi далёка y яе думках ужо гатовая была вымалявацца постаць Лагуцкага, але яна не дала ёй праявiцца, больш уважлiва паглядзела на незнаёмца, адзначыyшы, што y яго бездакорная скура з роyным загарам нават на пальцах рук.
Ён парушыy паyзу:
– Гнатко.
Яна не зразумела. Ён адчуy гэта i yдакладнiy:
– Гнатко, iмя y мяне такое.
– Значыцца, Ігнат.
– Не ведаю, бацькi звалi Гнатко.
Яна назвала сябе.
– Вунь тую бландзiнку таксама Галiнай завуць, – сказаy ён. – Яна, як i вы, прыезджая.
– І як вы гэта вызначылi, што я не мясцовая?
Бландзiнка yжо заyважыла яго i, вiдавочна, нервавалася, але iхняя гаворка толькi пачыналася. І зразумець гэта можа толькi жанчына, якой хочацца падабацца i якая нейкiм няyлоyным пачуццём адчувае, што гэта магчыма. Яны размаyлялi доyга. Самая звычайная, якая нiкога нi да чаго не абавязвае, гаворка, але, нарэшце, ён сустрэyся позiркам з бландзiнкай i сказаy:
– Мне трэба падысцi да той Галiны, каб развiтацца. Яна сёння ад’язджае, была тут наконт рэстаyрацыйных работ. Але я вярнуся…
І ён сапраyды вярнуyся, i вельмi хутка. Зноy сеy побач. Пазiраy на каменьчыкi ейных пацерак, было адчуванне, што хоча iх нават памацаць.
– Значыцца, абярэг?
– Падабаецца? – І тут жа перакiнулася на iншае: – А якiя ж тут рэстаyрацыйныя работы?
– Нiякiх! Пакуль толькi праект аднаyлення кляштара картэзiянцаy. Тут у наваколлi захавалiся рэшткi кляштарных будынкаy. Чула калi-небудзь пра яго?
Яны незаyважна перайшлi на «ты», i яна магла б шмат яму расказаць пра той кляштар, пабудаваны iтальянцам Джысленi па фундацыi падканцлера лiтоyскага Сапегi, якi запрасiy сюды з Францыi больш як трыста гадоy таму манахаy-картэзiянцаy (як-нiяк па адукацыi яна – гiсторык), але сказала зусiм пра iншае:
– У дзяцiнстве, калi прыязджала да цёткi, мне даводзiлася з мясцовымi падлеткамi бегаць да сцен таго кляштара, i яны палохалi зданямi, потым мне прывiды розныя снiлiся.
– Прывiды? А-ат!.. Што тыя зданi? Няшчасныя людзi…
– Людзi?
Сонца сцiшвала свой жар, ад Ясельды цягнула халадком. Шумная кампанiя побач з iмi збiрала свае рэчы y рукзакi, наважваючыся пакiнуць пляж.
– А ты з мясцовых? – запыталася яна. – Валю Карпiнчык ведаеш? На паштамце тутэйшым працуе загадчыцай. – І далей ёй хацелася сказаць яму, што Валя яе сяброyка яшчэ з часоy дзяцiнства, што заyтра – трыццатага жнiyня – ейны дзень нараджэння i што y iх з Валяй ужо ёсць дамоyленасць пасядзець заyтра вечарам з шампанскiм, i калi ён не супраць, дык яна запрашае i яго да Валi на свой дзень нараджэння, але ён было не пачуy пра Валю Карпiнчык цi па нейкiх прычынах не хацеy пра яе чуць i, са свайго боку, запытаyся y яе:
– Ты з працамi Эпiкура знаёмая?
Яна не без здзiyлення паглядзела на яго.
– У якiм сэнсе? – збянтэжылася. – Калiсьцi ва yнiверсiтэце, калi праходзiлi курс старажытнай лiтаратуры, не мiналi i фiласофii. – Яна баялася выглядаць недасведчанай.
– Я зусiм пра iншае. Пра матэрыяльнае i тонкае…
– Ну-ну, мне цiкава.
– І тое, i другое складаецца з атамаy, душа i цела… Старэе апошняе, старасцi паддаецца i душа. Дарэчы, паводле Эпiкура, яна размяшчаецца па yсiм целе. Ну, а yявi смерць гвалтоyную… Матэрыяльнае цела памiрае, а тонкае? Атамы душы, як больш лёгкiя, пакiдаюць яго… Эпiкур назваy гэта «выцяканнем», якое складваецца y «бачнасць», хочаш, магу працытаваць дакладна: «… i форма гэтая ёсць форма шчытнага цела».
– Ты захапляешся старажытнай фiласофiяй?
Ён засмяяyся, але y вачах ягоных мiльгануy нейкi глыбокi сум, памарудзiy i адказаy:
– Хутчэй, хацеy патлумачыць табе прыроду зданяy, каб ты iх не баялася, а шкадавала. Ахвяры гвалтоyнай смерцi. Аднак яшчэ пячэ… – Паглядзеy на сонца i дадаy: – Пайду да вады, акунуся…
Яна бачыла, як ён уваходзiy у раку, i ёй раптам падумалася, што пачалася нейкая прыгожая паyза y ейным жыццi. Яны, гэтыя паyзы, бываюць у кожнага чалавека i пры пэyным збегу абставiн цягнуцца далей i далей i, нарэшце, выроyнiваюцца, выцягваюцца y суцэльную лiнiю, якая i завецца лiнiяй лёсу… Яна, пэyна, перагрэлася на сонцы – якая паyза, якая лiнiя лёсу?! Лагуцкi шпурнуy яе y безвыходнасць, у самоту, з якой яна нiяк не можа звыкнуцца. А з другога боку, ну i што? Свет не рухнуy! Усё цячэ, i yсё змяняецца. Яна на адпачынку. Ёй спадабаyся мужчына. Яна можа yжо заyтра прагульвацца з iм па гэтым разамлелым пад спякотаю мястэчку, а можа зачынiцца з iм у адным з пакояy цётчынай хаты i легчы y ложак… І вось гэтае апошняе хочацца загарнуць у прыгожую абгортку. Напусцiць як мага больш мройнага туману, заблытаць, пераблытаць усе пачуццi, ад адных – трапятаць, ад другiх – укiдвацца y шал, ад трэцiх – сумнявацца, самой сабе пярэчыць…
Мужчыны больш безаглядныя: калi нейкi кудысьцi рынецца, то як бык. Жанчыны ж схiльныя да самааналiзу, таму менавiта яны заваёyнiцы, якiя дазваляюць думаць мужчыну, што гэта ён бярэ жанчыну, падпарадкоyвае сваёй плоцi ейнае цела, а на самай справе yсё наадварот. Выбiрае i бярэ жанчына. Крок за крокам. Спачатку какетнiчаннем, потым ад какетнiчання пераходзiць да пяшчотаy… Хочацца табе пакласцi руку на каленца – ну што ж, пакладзi… Але праз iмгненне я яе скiну, стану y позу, згуляю y недатыкальнасць i тым самым выклiчу y табе жаданне настаяць на сваiм, каб гэтая рука yсё-ткi апынулася на ранейшым месцы, на каленцы…
Але дзе ж Гнатко? Каля берага y рацэ пялёхкалiся дзве дзяyчынкi, i больш нiкога па yсёй Ясельдзе, як можна было бачыць. Куды ж ён знiк? І дзе ягоная адзежа? Можа, ён прыйшоy на пляж з сябрамi? Але пляжнiкаy усё менела i менела… Яна пачакала яшчэ трошкi i таксама пачала збiрацца i сама сабе здавалася дзяyчынкай, якой паказалi прыгожую цацку, але y рукi не далi, толькi паказалi… «У гэтым мястэчку цяжка згубiцца, – цешыла яна сябе думкай, – дый, нарэшце, заyтра зноy прыйду на гэты пляж». Ёй хацелася, каб гэтае нечаканае знаёмства мела працяг. І штосьцi ёй падказвала, што яно гэтак i будзе.
І яна не памылiлася y сваiх адчуваннях. Назаyтра сабралася на пляж раней звычайнага i як толькi звярнула са сцежкi, спрэс парослай кураслепам ды асакой, i выйшла на пясчаны бераг Ясельды, адразу ж угледзела Гнатко. Ён сядзеy на тым самым месцы, дзе yчора ляжала коyдра, i таксама заyважыy яе, бо прыyзняyся, памахаy рукой. А яе ахапiла няyцямнасць: штосьцi тут, на гэтым пляжы, не гэтак, як учора, штосьцi змянiлася – перад ёю ляжала, бы вымерлая, пясчаная роyнядзь. Хаця не, вунь там мажная жанчына з трыма дзецьмi, i yсё! Акром гэтых чатырох i Гнатко – нi душы, пра гэта яна i спыталася, калi падышла да яго.
– Падобна на прыродны катаклiзм, – сказала жартам. – Учора тут проста yсё кiшэла людзьмi, а сёння бы вымерла… Мёртвы пляж. Што здарылася?
– Лета адыходзiць. Студэнты падалiся y свае вучэльнi, школьнiкi таксама yпрытык са школай, дый прырода… Пасля абеду абяцаюць дождж, i, думаю, будзе.
Пакуль яна рассцiлала коyдру на пяску, з сумкi выкацiлася некалькi яблыкаy.
– Хочаш? – паказала позiркам на iх. – Гэта белы налiy.
– Бачу, – адказаy ён, але яблык не yзяy.
– Адвярнiся, – папрасiла яго. – Трэба распрануцца.
– Сёння не так спякотна, можна i y шортах.
Але яна сцягнула iх, кiнула паверх i майку.
– Слухай, а дзе твая адзежа? Ты размясцiyся y нейкiм iншым месцы?
– Не-е, усё маё валяецца недзе тут з мiнулага года.
– Хочаш сказаць, што адно i робiш, што бавiшся на пляжы?!
– Хм-м, – толькi i адказаy ён, прысаджваючыся побач.
Ёй хацелася распытаць, дзе ён працуе, з кiм i на якой вулiцы жыве y гэтым мястэчку, але замест гэтага сказала, расцягваючыся на коyдры:
– Дык ты кажаш, што сёння павiнен быць дождж? І не дзiyна! Сённяшнi дзень i заyтрашнi – тая самая мяжа памiж летам i восенню, i я на гэтай мяжы нарадзiлася. Сёння – мой дзень нараджэння! Можаш пачынаць вiншаваць… Прымаю пажаданнi, а магу i букеты… Я – Дзева! Дзевы любяць кветкi.