скачать книгу бесплатно
– Здагадваюся, чаго вы заходзiлi y палату, але не труцiце яго нiчым. Паверце, за час маёй працы столькi людзей прайшло… Усё марна… Хай чалавек спакойна дажыве да свайго апошняга дня.
Лiна i не збiралася труцiць. Слухаючы парады няшчасных кабецiн, яна y думках адмятала i балiгалоy, i нафталiн, i газу… Хiба што толькi грыб вясёлка? Але, даслухаyшы yсiх да канца, спынiлася на метадзе Шаyчэнкi i на прэпараце Дорагава. Яны yсялялi надзею, а галоyнае, як сказала адна з тых жанчын, лiчылiся бясшкоднымi. Можна было паспрабаваць. Таму, як толькi сын прывёз яе дамоy, адразу ж узялася за тэлефон… У даведачнай дазналася нумар ветэрынарнай службы i нумары некалькiх ветэрынарных аптэк. Спачатку пазванiла ветэрынарам.
– Скажыце, калi ласка, у парадку кансультацыi, вы карыстаецеся y сваёй практыцы прэпаратам Дорагава?
– Бывае…
– А супраць чаго ён выкарыстоyваецца? Мне для чалавека трэба.
– Хм-м… Ад раку.
Лiна падзякавала i хутка пачала набiраць нумар ветэрынарнай аптэкi. Толькi y трэцяй ёй адказалi, што гэты прэпарат у iх ёсць. Не стала адкладваць на заyтрашнi дзень, адразу ж сабралася i паехала y аптэку. Там папрасiла дзесяць пляшачак. Калi аптэкарка адпускала iх, дык папярэдзiла:
– Хто будзе пiць, хай нос затыкае. Смярдзючае надта, там жывая клетка y стадыi гнiення.
Але гэта yжо для Лiны здалося дробяззю, абы памагло, хоць што можна выпiць. Дома яна нават не зняла плашч. Ад мужа, якi запытаyся, дзе яна так доyга забавiлася, толькi адмахнулася, пайшла да тэлефона i пачала набiраць братаy нумар… Ёй адказала братавая:
– Добра, што ты патэлефанавала. Мне yдалося yладкаваць Вадзiма y стары анкалагiчны корпус. Санiтарка знаёмая дапамагла. Ён адразу i лёг пасля абеду.
– А я тут дазналася сёння… Бывае, людзi метадам Шаyчэнкi лечацца. Ёсць яшчэ i прэпарат Дорагава. Я купiла.
– Пра метад Шаyчэнкi мне казалi.
– Дык давай запiшы, у мяне рэцэпт гэты ёсць. Я прадыктую, у якiх дозах трэба браць спiрт i алей. – Яна выцягнула з сумачкi паперку, пачала дыктаваць, потым запыталася: – А як перадаць бутэлечкi з прэпаратам? Можа, праз вадзiцеля рэйсавага аyтобуса заyтра?
– Пачакай з прэпаратам, хай спачатку метад Шаyчэнкi паспрабуе.
– А y бальнiцы яму што-небудзь прызначылi?
– Ну якiя прызначэннi, Лiна?! Яму проста спакайней там, усё ж ляжыць у бальнiцы. Дактары побач. Ён цяжка дыхаць пачаy, можа, метастазы y лёгкiя пайшлi? І yвогуле… Калi раптам самае страшнае здарыцца, няхай лепш у бальнiцы, а не дома. Я мерцвякоy баюся.
– Што ты такое кажаш?! – У яе пахаладзела y грудзях. – Ён жа яшчэ не мёртвы, ён яшчэ твой муж! – І яна кiнула трубку. Дыханне сцяло, перахапiла… Сцягнула i шпурнула на падлогу плашч, пайшла y спальню, упала на ложак, даючы волю рыданню.
Зазiрнуy муж:
– Можа, валяр’янкi накапаць?
– Не… Пакiнь мяне.
Яна плакала i плакала… Ужо, здавалася, i без слёз, а шкадаванне, адчуванне блiзкае страты не выплаквалася. Адно былi слабасць i стома, знясiленасць душы, нерваy, i яна правалiлася y сон, у чорную бездань. Потым Лiна доyга гадала: сон гэта быy цi штось iншае? Наyкол яе была цемрадзь, але калi яна падняла позiрк, дык высока-высока над сабою пабачыла неба, у якiм свяцiлiся сузор’i, паблiсквалi адзiнокiя зоркi. Цемра пачала рассейвацца, асвятляцца, яна павяла позiркам убок i пабачыла Вока, вялiзнае, ясна-блакiтнае з цёмным гузiкам-зрэнкаю. Вока паднiмалася yверх i yверх, i ёй яно бачылася перагружаным, ацяжэлым… «Гэта ж трэба, колькi yсяго нагледзелася! Як цяжка ляцець яму, быццам увабрала y сябе yсё тое, чым жыве людства на Зямлi, чым поyнiцца жыццё чалавечае: усе пакуты, увесь боль, любоy i нянавiсць, пошасць i падман, мiласэрнасць, жорсткасць i лютасць, сквапнасць, пажаднасць, двурушнасць, адчай i хiжасць, беднасць i багацце, праведнасць i няправеднасць… Куды яно гэта yсё нясе, каму пра yсё раскажа, якое яно, жыццё зямное? На чый суд вынесе справы i yчынкi кожнага, хто праходзiць свой зямны шлях?» Гэтак думалася ёй, а Вока yсё паднiмалася i паднiмалася, усё вышэй i вышэй, куды не пранiкае розум чалавечы, i цi пранiкне?
Лiна yздрыгнула, расплюшчыла вочы: напэyна, ужо была ноч. Побач спаy муж, за акном зрэдку праязджалi машыны. «Вока!» Яна згадала Вока, на iмгненне yявiла яго, але не стала нiчога асэнсоyваць, падумала пра тое, што заyтра трэба будзе абавязкова пайсцi y царкву, каб звярнуцца са сваёю бядою да Мацi Божай…
* * *
Тым днём у царкве чамусьцi не служылi ютранi, а магчыма, ужо адслужылi. Яна прыходзiла y храм толькi па вялiкiх святах. У царкве было нешматлюдна: хтосьцi запальваy свечку, хтосьцi шаптаy малiтву. Яна таксама запалiла свечку i паставiла яе перад абразом Мацi Божай, пасля чаго yкленчыла. Слёзы кацiлiся па шчоках, вусны варушылiся, але гэта была не малiтва… «Я веру, Найсвятлейшая са Святлейшых, – шаптала Лiна, – што Ты yсё можаш. Тваё Вока yсё бачыць, пра yсё ведае. Цi ж можаш Ты дапусцiць, каб ён, мой малодшы брат, адышоy, пакiнуy зямное жыццё раней за мяне, як жа тады будзе жыць мне, старэйшай сястры? У яго няма грахоy перад Табою, а калi i ёсць, даруй яму iх, злiтуйся! Хай яшчэ пажыве на Зямлi, хай калiсьцi пасля з’явiцца перад судом Тваiм. Адцягнi гэты момант, дай магчымасць яшчэ падыхаць яму зямным паветрам, давесцi дзiця сваё да самастойнага жыцця, хай яшчэ паходзiць зямнымi сцежкамi, не забiрай, пазбаy яго цяжкай хваробы, што лiчыцца на Зямлi невылечнай, калi толькi такое магчыма. У Бiблii, у святой Кнiзе, напiсана, што кожнаму будзе дадзена па справах яго… Малю Цябе, Мiласэрная, дай яму цяпер, дай яшчэ зямнога жыцця…» Яна yсё прамаyляла i прамаyляла словы, у якiх была i просьба, i споведзь. Потым пацалавала краёчак iконы, перажагналася i выйшла з царквы, поyная цiхай задумлiвасцi. Пад ногi зляцеy лiсток, але дрэвы наyкол царквы яшчэ стаялi y сваiх зялёных уборах, што толькi падкрэслiвала: у ствалах бруiцца жыццё. Жыццё…
* * *
Праз некалькi дзён яна вярталася з працы. У двары перад пад’ездам заyважыла сынаву машыну, падумала: «А чаго гэта ён прыехаy да нас, як быццам не меyся? Можа, Коля куды хоча пад’ехаць з iм?» Паднялася на свой паверх, адамкнула дзверы i yся затрапятала пякучым пачуццём: у пярэднiм пакоi стаяy брат, штосьцi вымаy з кiшэнi курткi.
– Вадзiм? Ты? У нас? Як жа ты прыехаy? А yколы? Морфiй хто табе будзе тут калоць?
– Нiхто. Нiякiх уколаy не трэба.
Яны прайшлi y гасцёyню, дзе муж з сынам ужо накрывалi стол.
– Нарэшце з’явiлася, – сказаy сын. – Дзядзьку трэба кармiць, ён галодны. Чатыры гадзiны ехаy у аyтобусе, а з вакзала yжо я яго падкiнуy.
Яна глядзела на брата, быццам шукала на твары нейкi адказ.
– Давай, Вадзiм, расказвай. – Села на канапу.
– А што расказваць? – Ён прысеy побач. – Лёг у бальнiцу, доктар адразу сказаy: «Ну, мужык, трывай… У нас стары корпус, гэта не раённая палiклiнiка, морфiй нам з галоyнага корпуса скiдваюць i не столькi, колькi трэба, таму абязбольваць будзем звычайным баралгiнам. Толькi yжо тады, калi боль зусiм нясцерпны стане, нешта мацнейшае yколем». Назаyтра прыйшла медсястра калоць мне той баралгiн, ну а я i кажу: «Не калiце! Мне нiчога не балiць». – «Як не балiць?..» Потым дзень прайшоy, другi… Болю y мяне нiякага. Павялi на УГД, пасля на дыягнастычны камп’ютар… Цуд нейкi адбыyся! Аказваецца, здаровы я! Дактары паyторна нiчога не знайшлi.
– А чаго да нас? – Лiна верыла i не верыла яго словам.
– Накiраванне y Бараyляны далi, каб яшчэ i там абследаваyся. А што абследавацца? – Брат шчаслiва засмяяyся. – Здаровы! Калi б сапраyды y мяне была тая хвароба, дык цi прайшла б?! Нешта я не чуy пра такое. Памылка адбылася. Дактары памылiлiся з дыягназам.
Яна yзяла братаву руку y сваю… Сядзела суцiшаная i задумлiвая. Ёй бачылася ацяжэлае Вока. Яно паднiмалася i паднiмалася yверх – да сузор’яy, да зорак… Вока Сусвету…
Кава для дамавiка
У яе быy дзень нараджэння. Слотны, халодны дзень. Павiншавалi на працы, у маленькай ашчаднай касе, дзе яна трэцi год працуе касiркай, – вунь яны, пяць чырвоных гваздзiкоy, стаяць на столiку, а яна, трыццацiпяцiгадовая, ляжыць на канапе з блiзка прыстаyленым тэлефонам: можа, хто пазвонiць?! А раптам? Раптам… званок! «Гэта я, не пазнаеш?.. А я помню. Сёння твой дзень, хачу цябе бачыць…» «Хто гэта?» – радасна выдыхне яна i пачне yспамiнаць… Хаця што згадваць?! З апошнiм, можна сказаць, выпадковым знаёмым яна развiталася два месяцы таму назад. Гм-м, развiталася! Проста выгнала, i yсё. Твар у яго быy нахабны, не iначай прымерваyся да кватэры. Вiдаць, было зручна зазiрнуць з пляшкай, каб не на вулiцы выпiць, не y скверыку… А y яе што, закусачная?!
Прыкрылася коyдрай. «У мяне не закусачная. От ляжу сабе цiха, нiхто не тлумiць галавы, а можна i yстаць. Адзiнае, чамусьцi вельмi сябе шкада, i асаблiва y святочныя днi». Яна прыкусiла нiжнюю губу. Дурнiца, ды хiба табе рабiць няма чаго! Дзе пыласос? Трэба падняцца, хутка прайсцiся па дыване, каб нi пылiнкi, потым выцерцi пыл з мэблi, тое-сёе памыць… Нарэшце, узяцца за вячэру i – спаць…
Глыбей нацягнула коyдру, вочы заплюшчвалiся. Посуд! На кухнi стаяць брудныя кубачкi з недапiтаю кавай, непамытая кававарка… Але yсё заyтра, заyтра…
* * *
Яна стаяла пасярэдзiне пакойчыка. Ага-а, пыласос… вунь, у кутку. Толькi заместа таго, каб падысцi да пыласоса, падышла да акна. Знаёмая прывакзальная плошча. Тры вочкi святлафора – зялёнае, жоyтае, чырвонае… Мацi, калi разменьвала iхнюю старую чатырохпакаёвую кватэру, чамусьцi была супраць гэтага месца. Нават спрабавала адгаварыць яе – маyляy, шумна, спакою не будзе. А некалi замуж выйдзеш, дзiця народзiцца, не засне малое. Хацелася рассмяяцца… Мацi i цяпер ранiцай, калi пазванiла, каб павiншаваць яе, пасля звычайных у такiх выпадках слоy павучальна сказала: «Калi ёсць хто, дык сябровак не запрашай, сяброyкi тут не дарадчыцы… Пакуль цвёрда yсё не завяжацца, сябровак блiзка не падпускай. Адаб’юць! Разлучаць!» Дзiвачка мацi, што завяжацца? Ёй увесь час здаецца, што, калi б не сяброyкi, яна не заседзелася б у старых дзеyках у сваёй асобнай кватэры. Каб гэтага не здарылася, дзеля яе, уласна кажучы, i рабiyся размен.
– Ужо не той узрост, каб жыць пры бацьках, – сказала тады старэйшая сястра, – яна знаёмага запросiць, а вы y шчылiну падглядваць будзеце! Сучасныя мужчыны y тую хату, дзе старыя бацькi, не пойдуць! Жанчыне y трыццаць пяць гадоy трэба жыць адной, асобна.
І мацi пагадзiлася з сястрою. Гм-м, пагадзiлася… Зялёнае… жоyтае… чырвонае… мiргаюць вочкi святлафора. Вось што… Яна адвярнулася ад акна. Вячэра? У халадзiльнiку пельменi гастраномныя, кавалак сыру. Ды што прыдумляць, калi на вакзале ёсць буфет! Можна выпiць кефiру, з’есцi якi бутэрброд, i не трэба пасля мыць нiякага посуду, толькi апрануцца, прайсцiся па свежым паветры… Накiнула палiто на хатнi халацiк – у буфеце ж не распранацца! – хутчэй па звычцы падвяла чорным алоyкам вочы, падфарбавала вейкi. Усё! З пад’езда выйшла не спяшаючыся – дыхаць паветрам, дык дыхаць, – i неyзабаве злiлася з людскiм патокам, несцiханым i мiтуслiвым (людзi ж тут, на прывакзальнай плошчы, у асноyным прыезджыя), а ёй можна i не мiтусiцца, ёй няма куды спяшацца.
У вакзальным буфеце яна стаяла y чарзе за высокiм мужчынам у скураной кепцы, нацягнутай на самыя вочы, i звярнула на яго yвагу толькi таму, што ён моyчкi прапусцiy яе yперад.
– Вы што? – не зразумела.
– Хм-м… нiчога! Я не спяшаюся.
– Я таксама… – Але звярнулася да буфетчыцы: – Кефiр, адну шклянку, i два бутэрброды з сырам.
– Кавы з малаком не бярыце, – пачулася ззаду. – Лепш мiнералку. Кава халодная.
Гаварыy мужчына y скураной кепцы, яна гэта адчула не азiраючыся.
– Што далей? Два бутэрброды з сырам?.. – нецярплiва паyтарыла прадаyшчыца.
– Каву з малаком i яшчэ пiрожнае. Можна эклер.
Падала прадаyшчыцы грошы, з талеркай i шклянкай кефiру пайшла да свабоднага столiка. Кава! Яшчэ трэба yзяць каву!
– Ваша рэшта i кава. – Мужчына y кепцы паставiy на столiк шклянку з кавай, паклаy побач рэшту, пайшоy да стойкi. Праз хвiлiну вярнуyся са шклянкай мiнеральнай вады.
– Вы не супраць? Дарэмна адмовiлiся ад мiнералкi…
Патхнула тытунём. Яна зрэдку i сама была не супраць узяць цыгарэту, але тут быy нейкi асаблiвы непрыемны рэзкi пах. Моyчкi адглынула са шклянкi з кефiрам.
– Значыцца, не супраць?
Ёй хацелася абурыцца: нельга ж быць такiм неадчэпным! Падняла вочы. Мужчына шырока yсмiхаyся. Зубы былi пракураныя цi мелi жаyтаваты колер ад прыроды.
– А вам пасуе.
– Што пасуе?
Яна не хавала раздражнення. Узяць i перайсцi за iншы столiк? Столiкi yсе занятыя… Зноy падняла вочы на мужчыну. Што яму трэба ад яе?
– Пасуе плямка ад кефiру вось тут… Ды не нервуйцеся вы! Проста не люблю вакзалаy. Быy няyдалы дзень…
– Дык надумалi прычапiцца да мяне? Нiбыта ад гэтага y вас з’явiцца любоy да вакзалаy!
Яна адставiла кефiр, хутка праглынула сухi бутэрброд, запiваючы кавай з малаком, якая сапраyды была халодная i нясмачная. Эклер загарнула y сурвэтку.
– Спяшаецеся? Пойдзеце на паветра цi y залу чакання?
– Куды-куды? – Ёй хацелася крыкнуць: якая зала чакання, да чаго тут зала, калi насупраць ейны дом, ейная кватэра! Але стрымала сябе, павярнулася i пайшла. Ненармальны! Абы прычапiцца!
Ён дагнаy яе каля перахода, кепку яшчэ глыбей нацягнуy на вочы.
– Адной не сумна?
Спынiлася. Паглядзела на яго зверху yнiз. Святло ад лiхтара нiбыта выхоплiвала мужчыну з цемры. Божа! Куртка расшпiлена, шалiк з паабрыванымi кутасамi i гумовiкi! Зялёныя гумовыя боты з шырокiмi халявамi. Прайдзiсвет! Напэyна, п’е… у адзiноце… во-о i твар непаголены! Толькi цяпер звярнула на гэта yвагу. Ёй чамусьцi падумалася, што да яе заyжды чаплялiся менавiта такiя, да непрыстойнасцi абыякавыя да сваёй знешнасцi i, як выяyлялася пасля, без выключэння амаль усе алкаголiкi. Налiy – выпiy, выпiy – налiy!.. Гэтага яшчэ не хапала!
– Доyга будзем стаяць?
Божа, ён пасмiхаецца! Спрабуе зрабiць надзвычай лагодны выгляд. І тут яе як прарвала:
– Ды што вам трэба ад мяне?! Ідзiце прэч! Мне непрыемна вас бачыць! Я спяшаюся. Спяшаюся дадому… Я хачу адпачыць! У мяне сёння дзень нараджэння. Вы сапсавалi мне вечар!..
Ён нахiлiyся да яе.
– А-а?! У такiм разе вечар толькi пачынаецца. Хм-м, дзень нараджэння са шклянкай кефiру… – І цiха, каля самага твару: – Як хочацца кавы… сапраyднай гарачай кавы… без цукру!
… Яны падыходзiлi да дома. «А зрэшты, што ж у тым кепскага, калi я i запрашу яго на каву, – думала яна. – Ну паабрываныя кутасы на шалiку, ну гумовiкi з шырокiмi халявамi, на джынсах латка на калене, – гэта яна заyважыла y падземным пераходзе пад плошчай, – а так i нiчога сабе… Нават залiшне далiкатны. На злодзея не падобны, ды i yвогуле, што ён можа зрабiць мне y маёй кватэры?! Суседзi, тэлефон… У любы момант можа патэлефанаваць мацi альбо сястра. Не замуж жа за яго iсцi, ды i пры чым тут паабрываныя кутасы на шалiку, латка на джынсах, можа, ён i вельмi добры чалавек».
– Мы прыйшлi.
Двор, куды яны заварочвалi, быy цёмны, змрочны.
– Жыццё… Дзiyна, многае забываецца, – казаy ён, – а вось гэты будынак я добра запомнiy, яшчэ y дзяцiнстве, не думаючы, што буду запрошаны сюды на каву. Можа, таму што на iм гадзiннiк? Я ж сам мiнчанiн. Кватэра y Зялёным Лузе. А жыву y вёсцы… А вы тут, пад гадзiннiкам. Цiк-так, цiк-так… Не цiкае?
«Яшчэ як цiкае! – хацелася адказаць ёй. – Трыццаць пяць нацiкала. – Але маyчала. Думала: – Кватэра y Зялёным Лузе. Мiнчанiн. Жыве y вёсцы. Можа, хворых бацькоy даглядае? Можа, так… На дачы! А работа? Дзе ж ён працуе? Доктар? Настаyнiк? Не падобна!»
Моцна грукнулi дзверы.
– От д’ябал, не прытрымаy!
Ён узяy яе за локаць, горача задыхаy у патылiцу.
– Чаго ж цёмна?! Пад’езд без гаспадара…
Боты ягоныя цяжка тупалi. На хвiлiну з’явiлася нерашучасць. Цi добра яна робiць, што вядзе яго? Зрэшты, кавы мог бы выпiць i дома, калi мiнчанiн. Навошта напрасiyся да яе? Вось i дзверы. Вочы прызвычаiлiся да цемры, хутка адамкнула замок i yвайшла y кватэру. Уключыла святло, сказала, каб здымаy куртку. Успомнiла пра свой хатнi халацiк:
– Даруйце, вы госць неспадзяваны…
Ён толькi пасмiхаyся. Сцягнуy кепку, моyчкi зняy куртку. Яна адзначыла, што y яго прыгожыя вочы i валасы.
– Боты сцягну, не супраць? – нарэшце адазваyся ён.
Згодна кiyнула. Каб не замiнаць яму y цесным пярэднiм пакоi, пайшла на кухню. Кубачкi! Хутчэй трэба памыць кубачкi i кававарку! Пачала мыць. Чула, як ён прайшоy у пакой. Затрымаyся хвiлiну. Ідзе да яе…
– Адразу за каву? – Пасмiхнуyся: – Аб’яву y газету яшчэ не давалi?
– Якую аб’яву? – яна не зразумела.
– Звычайную. Маладая жанчына прывабнай знешнасцi хоча знайсцi партнёра па жыццi, мае сваю кватэру.
– У вас i жарты!
Задумалася. Хм-м… Толькi yчора думала яна пра гэтую аб’яву. Стрымлiвала адно: няма вышэйшай адукацыi, прэстыжнай працы, а гэта, як казала сяброyка, для сучасных мужчын таксама iграе не апошнюю ролю. Калi прагматызм, дык ва yсiм… Прывабнай знешнасцi i кватэры мала, проста «касiрка y ашчаднай касе» не гучыць! Дыплом як фасад…
– А вы што, цiкавiлiся аб’явамi y газеце? – Паглядзела на яго.
– Ды не. – Ён абапёрся на вушак. – Неяк аднойчы натрапiy. Жанчыны – дзiyны народ: усе як адна пiшуць: «Маю прывабную знешнасць». А тут трэба зацiкавiць. Нешта зусiм нязвыклае… Скажам, гатую толькi адну страву – вельмi смачную качку з яблыкамi – альбо: вяжу цудоyныя каптурыкi для нованароджаных…
– Качкi з яблыкамi y мяне няма, толькi кава… – Яна развяла рукамi. – А што гэта вы пра аб’явы? – расцягвала словы. – Скуль вы yзялi, што я адна… тая самая адзiнокая жанчына?
– Трэба быць сляпым, каб гэтага не бачыць. Бр-р-р… Ды y вас кожная рэч у доме крычыць пра адзiноту. Вось сюды, калi ласка!
Ёй здалося, што ён падхапiy яе на рукi, а ён проста yзяy за руку i пацягнуy у пакой. Спынiлася на парозе. Глядзела на сцены, на знаёмую мэблю, потым запытальна на яго.
– Паказаць? – Ён падышоy да шафы. – Божа, якое сiроцтва! Тры створкi, гэты халодны палiраваны бляск… А вы зрабiце вось гэтак!
Павярнуy ключ у шафе, прачынiy дзверцы: «О-о, якое багацце!» Яна yся сцялася. Што ён робiць?! Навошта?! Ён пацягнуy да сябе край зялёнай сукенкi, стукнуy дзвярамi, зашчамiyшы гэты краёк…