banner banner banner
Новая Зямля: Куканія
Новая Зямля: Куканія
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Новая Зямля: Куканія

скачать книгу бесплатно

Новая Зямля: Куканiя
Антось Уласенка

Адзiн. Бязь ежы, зброi i грошай. У тысячах вёрстаy ад дому. Пасярод дзiкага неyтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыyся i злажыy рукi. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраyляецца на пошукi Вiльнi, рызыкуючы патрапiць у палон да касьмiчных пiратаy, i нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканii…

Новая Зямля: Куканiя

Антось Уласенка

© Антось Уласенка, 2022

ISBN 978-5-0055-5333-1

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Зь Вiльнi y дзiкiя землi

Плянэта: Новая Зямля (ML 16830 b)

Дыямэтар: 0,91 зямнога

Маса: чатыры пятыя зямной

Адлегласьць ад мацярынскае зоркi: як ад Сонца да Вэнэры

Сiла цяжару: ня надта розьнiцца ад зямной

Пэрыяд вярчэньня вакол восi: 0,93 зямных содняy

Арбiтальны пэрыяд: прыкладна 252 тамтэйшыя днi

Атмасфэра: прыдатная да дыханьня, шчыльная, афарбаваная y ясную ружавiзну

Каляндар: 12 месяцаy, у кожным зь iх па тры сямiдзённыя тыднi

Кантактная асоба: Панплянэтны асаднiк

Клiмат: суворы

Насельнiцтва: дзiкiя круцялi й прайдзiсьветы

Рэкамэндацыя да наведваньня: толькi зь пiльнае патрэбы

З «Агульнага вопiсу плянэтаy Загранiчча», падрыхтаванага Галяктычным Рэгiстрам для касмавiжаy i астрагасьцей

Юргель Нязломак ледзь дачакаyся сьвiтанку.

Ён вылез з-пад дрэва, калi Аксамiтная Лiлея разьлiла вохрыста-пунсовае сьвятло мiж галiнаy i кустоyя. Выспацца не атрымалася. Ад веснавое зямлi цягнула холадам. Усю ноч у лесе – здавалася, зусiм побач – нехта вухкаy, крахтаy, скавытаy i стагнаy. Да раньня ён больш калацiyся ад страху i марцовага ветру, чымся спаy.

Галодны i акалелы Юргель пакруцiy галавою на yсе бакi. Яго атачалi дрэвы – як на падбор высачэзныя, невядомыя. Старазямельскiх расьлiнаy не сустракалася наагул. Усё навокал чырванела, ружовiлася i шафранела. Гэта вельмi адрозьнiвалася ад Вiльнi, якая патанала y зяленiве прывезеных вiдаy. У тутэйшым лесе i пах стаяy незвычайны – рэзкi, сыравата-земляны. Ён п’янiy i пужаy сваёю чужасьцю.

Нездалёк Юргель убачыy паyбачэнак. Той трэснуy, i зь яго вылiлася добрая частка налiтага. Юргель паглядзеy на свой адбiтак з абпаленаю бяляваю чупрынай i паказаy сабе язык. Абмакнуy палец у пазасталую вадкасьць i пакаштаваy – бярозавiк. Ён выпiy колькi здолеy. Потым адламаy ад паyбачэнку ладную клёпку, каб хоць так пачувацца больш упэyнена.

Пры сьвятле Лiлеi атрымалася разгледзець i Шнараву паперчыну. Ён выхапiy быy яе без асаблiвае думкi – проста каб даць дыхту вiтаyчанам. Кавалак непрамакальнага бiяплястыку yшпiльвалi незразумелыя сымбалi, дзе-нiдзе перакрэсьленыя. Юргель, як нi намагаyся, расчытаць iх ня здолеy.

«Нiчога, хай паляжыць – месца не займае. Я ж знайду, як вам адпомсьцiць».

А памсьцiцца на вiтаyчанах Юргель цяпер жадаy больш за што заyгодна. Гэта навяло яго на iншую думку, i ён вылаяy сябе – не yпершыню за мiнулыя соднi.

«Дурны маздан! Так папасьцiся. І дзе такое бачылi!»

У самаапраyданьне Юргель падумаy, што нiчога yчора не праракавала бяды: звычайны дзень у панскiм маёнтку, адзiн з соцень такiх самых. Ён замаркоцiyся, згадваючы нядаyнiя падзеi, якiя цяпер падавалiся такiмi далёкiмi.

Плянэта ML 16830 b сыстэмы Аксамiтнае Лiлеi y сузор’i Ганчакоy, больш вядомая сёньня за назваю Новая Зямля, а раней – Зарфалiя, была вынайдзеная за часамi Выправы касмавiжам Грогбадам Зарфалем.

Зорка ML 16830, яна ж Аксамiтная Лiлея, – гэта чырвоны карлiк, удвая меншы за Сонца, якi асьвятляе сваiмi вохрыста-пунсовымi прамянямi дзьвюх нябёсных скакух, што па-штукарску выкручваюць пiруэты на абярэжку Незнанi: невялiкую ML 16830 b, што займае першую арбiту, i ейную старэйшую сястрыцу ML 16830 c, якую новазямельцы празвалi Марэнай. Марэна – амярцьвелая гелевая куля памерам зь Юпiтэр, непрыдатная для жыцьця, а вось Новая Зямля ёсьць плянэтаю выразна зямнога тыпу, што адразу прыцягнула было yвагу Зарфаля.

Завiснуyшы y чоyнiку на арбiце i абарацiyшыся наyкола роyнiку, ён убачыy тры вялiзныя кантынэнты пасярод атрамантавага акiяну, якi акрываy большую частку плянэты. Усьцяж роyнiку расьсьцiлаyся найвялiкшы зь iх – сёньня вядомы як Куканiя, ушпiляны лясамi i рэкамi; цераз пратоку ад яго, ля дальшага ад Лiлеi канцавосься, ляжала Зямля Чорнае Лопаyкi з занорыстым узьбярэжжам, стромымi цясьнiнамi i сьлядамi вульканiчнае дзейнасьцi; а на адваротнай паyкулi – Вялiкая Плянтоyка, што вышчарылася прасьцягамi забалочаных стэпаy, прадзiманых моцнымi вятрамi. Лясы, стэпы, тундры, пустэльнi – усё гэта выглядала аж надта знаёмым i мiлым сэрцу самотнага вандроyцы.

З прадмовы да бэлетрызаванае манаграфii «Terra Nova: Запозьненае адкрыцьцё» Дульчыбунда Вэнэрыянскага

Калi Юргель напярэдаднi прачыняy дзьверы y кухню Выгоднага Котлiшча, ён i yявiць ня мог, што сустрэне наступны дзень пад дрэвам, за тысячы вёрстаy ад панскага маёнтку y Вiльнi.

Ён замёр з паднятаю нагой: у доме былi чуваць невыразныя галасы. Галасы мужчынскiя, аднекуль здаля. Азiрнуyся y цёмны калiдор грыднi: усё цiха. Там, за выгiнам калiдору, у ягоным ложку пахропвала Касюта. У пакоi насупраць гэтым паабедзеным часам меyся адпачываць Грынька.

Асьцярожна прычынiyшы дзьверы, Юргель прайшоy кухняй. Ужо трэцi дзень тут не гатавалiся пышныя частункi i не луналi водары марынаваных галёнак, вэнджаных сьлiмакоy i квашанае разрыy-травы.

Ён рассунуy фiранкi над уваходам у Люстраную залю. Адсюль былi вiдаць паразьвешаныя на сьценах люстры i вялiзны бяседны стол. У паветры кружляла аyрыхалькавая жырандоля.

Нiкога. Адно ягоная хударлявая фiгура, дзесяцiкроць памножаная люстрамi. Шкляныя дзьверы гасьцёyнi y далёкай сьцяне дазвалялi yбачыць, што аканiцы там зачыненыя – таксама пуста.

Юргель намацаy на пасе зьвязак ключоy, якiя пазычыy у Касюты, i выбраy патрэбны. Адамкнуy дзьверцы з кухнi y Паляyнiчы габiнэт. Звычайна Пан дапушчаy сюды сама пачэсных гасьцей. Тут густа пахла наалеенаю скурай, тытунём i дзiчынай. У вочы кiдаyся герб Анцутаy над камiнам – чорная галава анакентаyра на залатым тле – i чатырохлакцёвая шкура задзьвiнскага нядзьведзя на падлозе. Сьцены шчэрылiся рагамi, iкламi ды кiпцюрамi. Імёнаy усiх зьвяроy Юргель ня ведаy i ня меy з тае нагоды шкадаваньня.

Лазуркавая заля заставалася замкнёнай. Галасы даляталi з боку вiтальнi.

Ён нячутна падышоy да дубальтовых дзьвярэй, адамкнуy iх i сунуyся носам у пройму. З Трафейнага пакою насупраць на яго лыпала вочы пудзiла рынацэфала. Выразны гоман даносiyся з другога паверху.

«Цi ж гэта не Стары Дымша сiпае? Дзiyна».

Пан яшчэ y чацьвертак распачаy быy веснавую навiгацыю па Вяльлi на «Макулiнцы» – сваiм плывучым доме. Ён выправiyся yверх па рацэ аж да Ваyкавiшак, напагасьцiны да Струмiлаy, прыхапiyшы з сабою цi ня yсю пакаёвую прыслугу. У Прытульнай Бабравiне яны мусiлi прабыць да нядзелi.

У Выгодным Котлiшчы тымчасам заставалiся пяцёра: аканом Стары Дымша, ахмiстрыня панi Лёдзя, аптэчковая панна Касюта ды пара лёкаяy: Грынька i сам Юргель. Прыслузе забаранялi падымацца на другi паверх бяз панскага дазволу, таму было незразумела, хто i нашто мог аслухацца заказу.

«Хiба запраyды стары круцель запрасiy каго з дворнi ды латруе y панскiх пакоях. Ну й хай яго».

На добры лад, варта было б падняцца i паглядзець, што там дзеецца. Цi мо нават прагуляцца да вартоyнi y парку i паведамiць Вiлiчу пра yварванцаy, каб ня стацца ахвярным казлом у выпадку чаго.

Але ж Юргель не хацеy нiякага шуму.

У руках прыемна пазброзгвалi каструбаватыя ключы ад каморы, дзе на яго чакалi размаiтыя прысмакi. Дзеля iх прыйшлося пайсьцi на замногае, каб цяпер бяз дай прычыны рызыкаваць падвячоркам. Ён згадаy адрузлы твар Касюты i мiжволi скалануyся.

Я пакружляy над плянэтаю i выбраy для саджэньня найвялiкшы кантынэнт: бухматае покрыва лесу ня толькi абяцала бiялягiчную размаiтасьць, але вабiла маю натуру першаадкрывальнiка мажлiвымi таямнiцамi i неспадзеyкамi.

І абяцаньнi, мушу прызнаць, спраyдзiлiся.

Я прызямлiyся на расьцятай рачулкаю паляне. Звычайная паляна, звычайная рачулка, здалося б iншаму. Але прыгажосьць звонку захапiла мяне нават праз мутнае шкло абцякальнiку y рубцы. Краявiд нiбыта намалявалi крывёю, да таго ж крывёю розных людзей – недзе сьвежаю, недзе запечанаю, недзе вадкаватаю сукравiцай.

І вось яшчэ пытаньне: хто намаляваy?

Склад атмасфэры аналiзатарам Брэмлi я правяраy з пэyным хваляваньнем: працэдура звычайная, але менавiта цяпер крыyдна было б даведацца, што чалавеку дыхаць тут нельга. Мне пашанцавала: я ажно падскочыy, калi yбачыy тры зялёныя вагеньчыкi.

Адразу ж выйшаy з чоyнiку, каб зрабiць колькi здымкаy. Халаджавае паветра духмянiлася квеценьню i ядранасьцю. Я yдыхнуy на yсе грудзi i прыгадаy, як пахне yвечары на родным моры Роса. Дзе-нiдзе y ружовым небе плывалi паветраныя выспачкi – як высьветлiy пазьней пакупнiк плянэты, ейныя нэтры багатыя на нульгравiтацыйны мэтал, паклады якога часта выходзяць на паверхню. Крэсовыя навукоyцы назвалi яго аyрыхалькам, чым невыказна парадавалi рамантыка yва мне.

Ня мог я не адзначыць i багацьце мясцовае флёры й фаyны: на лапiку перад сабою y першую хвiлiну налiчыy ня менш за тузiн розных зёлак, усе размаiтых адценьняy чырвонага; над зёлкамi лёталi казюркi, недалёкi лiсьцьвянiк шамацеy брунатным лiсьцем, а y рачулцы плёскалiся буйныя жывёлы накшталт старазямельскiх гiпапатамаy з архiyных фiльмаy i зусiм не зважалi на мяне.

Ужо пасьля я абляцеy астатнiя кантынэнты, але нiшто больш так ня yразiла маю чулую душу, як гэты лясiсты Эдэм.

З разьдзелу «Неабыякi шанцунак: Зарфалiя» мэмуараy Грогбада Зарфаля «Мiжзорны пыл у маiх соплах»

Празь Люстраную залю Юргель вярнуyся y кухню, збочыy у варыyню, сьпусьцiyся на дыбачках рыплiвымi прыступкамi i адамкнуy камору.

Бачэнкi, бачулачкi, бочкi, слоiкi, кадзi i куфы застаyлялi yсё памяшканьне па невысокую столь. Сокi, квасы, выцяжкi, канфiтуры, закрасы i зёлкi, пернiкi i мармулады – чаго тут толькi не было. Але Юргеля найперш цiкавiлi трункi з прыемнае аптэчкi: у гэтай шафцы захоyвалiся лекi для Пана: лiкворы, настойкi i налiyкi.

Ён якраз стаяy зь дзьвюма бутэлькамi y руках, ня y змозе зрабiць выбар памiж лiкворам зь пялёсткаy альзорыi ды настойкаю на лунявых грыбох, як ззаду зарыпела масьнiчына.

Калi грушаватая фiгура Старога Дымшы зьявiлася y разнасьцежаных дзьвярох, бутэлькi yжо стаялi на сваiх мясцох у шафцы. Юргель павярнуy да аканома свой рухавы твар з выразам сьвятое нявiннасьцi i пайшоy у наступ:

– Вашэць таксама пачуy земляных крабаy? Аж так тут шуравалi, што вырашыy спусьцiцца праверыць. Але хваляцца няма аб чым: ужо папаразганяy усiх па норах.

Стары Дымша непрыемна пахмыляyся i глядзеy на зьвязак ключоy у яго на пасе.

«Гэтага круцяля так проста не абвесьцi».

– Эх, Юргелю-Юргелю. Такi малады, а yжо сапсуты. І гэтак ты дзячыш Пану за клопаты? Ласуешся цiхачом ягонымi прыпасамi?

Юргель адмахнуyся рукою ад недарэчных папрокаy, але аканом працягваy:

– То вось чаму вакол незамужкi yсё yвiхаешся. Яна ж удвая старэйшая! Я yжо думаy быy… – Стары Дымша зрабiy няпэyны гэст. – А тут – ключыкi. Ну круцяка. Аджа мяне заyжды сьмех бярэ, толькi yяyлю, як вы з гэтай сухадрэвiнай адно аб аднаго касьцямi грукаецеся, калi…

– Добра-добра, – перапынiy Юргель, якому не падабаyся кiрунак размовы, дый Касюту за такую yжо сухадрэвiну ён не лiчыy, – можам дамовiцца наступным парадкам: вашэць ня бачыy мяне тут, а я ня чуy вашэцевы размовы зь сябручкамi y панскiх пакоях. Згода?

Пахмылка зьнiкла з Дымшавага твару. Ён хiтра прыплюшчыyся i прасiпеy:

– Пагаворма пра гэта наверсе. З маiмi сябручкамi.

Аканом ветлiва прапусьцiy Юргеля наперад i пайшоy наyсьлед. На лесьвiцы Дымша моцна yзяy яго пад локаць i павёy у курыльню. Пераступiyшы цераз парог, Юргель зьнерухомеy.

Як чалавек практычнага складу i страшэнны цынiк, Зарфаль адразу сьцямiy, што за панадны кавалак трапiyся яму y рукi. Замест таго, каб ляцець на Папiлюс у Крэсах i паведамляць пра сваё адкрыцьцё y Галяктычны Рэгiстар, зь якiм у яго была заключаная стандартная дамова, ён скiраваyся на станцыю Альдрэма y Блiзкiх Сьветах. Там у галоyным аддзеле Карпарацыi Касьмiчных Дасьледаваньняy без зацяжак запатрабаваy сустрэчы з галавой, падмацаваyшы сваё жаданьне параю здымкаy з Новае Зямлi (тады яшчэ Зарфалii). Ужо празь якую гадзiну галава ККД зрабiy Зарфалю прапанову, ад якой той ня змог адмовiцца. За каардынаты плянэты i падпiску пра неразгалашэньне ён атрымваy такiя грошы, на якiя мог заможна жыць да скону дзён у Блiзкiх Сьветах цi на Крэсовых плянэтах, ня кажучы yжо пра Загранiчча.

Банiхват Мiнгайла-Азярэвiч паходзiy з Старое Зямлi i казаy усiм, хто слухаy, што ён ёсьць прадстаyнiком старажытнага вялiкакняскага роду i можа прасачыць свой радавод на колькi тысячаy гадоy. Але слухаy мала хто. Бо той быy летуценьнiкам i трызьнiy увесь час напаyмiтычнаю краiнаю «Беларусьсю», ад якой да нас дайшлi адно няyцямныя тэксты, ды былымi стагодзьдзямi ейнае славы, што даyным-даyно прамiнулi. Былi такiя, хто прыпушчаy гiпатэтычнае iснаваньне падобнае дзяржавы y прагiсторыi, але i iх пужала апантанасьць летуценьнiка: ён хацеy знайсьцi плянэту, на якой можна было б з нуля стварыць iдэальную краiну мары адпаведна сваiм рамантычным уяyленьням, улiчыyшы да таго ж абмылы мiнуyшчыны. Мiнгайла-Азярэвiч нават распрацаваy быy падрабязны плян гэткага сацыяльнага экспэрымэнту на пяцiстах старонках. Праз свае лятункi ён уклаy усе айчызныя грошы y стварэньне ККД, якую i ачолiy у спадзеве знайсьцi аднойчы тую самую «Беларусь». Двойчы экспэрымэнт пачынаyся на новых плянэтах i збоiy, але гэтым разам усё выглядала на лепшы вынiк.

Зь ненадрукаваных нарысаy Дэзыдэрыюша Клiшэвiча, нябёснага мудрагеля

На падлозе y цэнтры пакою сядзела панi Лёдзя: рукi i ногi сьцягнутыя вяроyкай, у роце кляп. Побач стаяy i тросься Грынька. Ён ня быy зьвязаны, але нi паварушыцца, нi адарваць зьбялелага твару ад каберца пад нагамi быy ня y змозе.

Пры вакне стаялi два бэйбусы – адзiн барадаты, другi з шнарам праз увесь твар – у якiх Юргель адразу пазнаy вiтаyчанаy.

Апошнiм разам пра iх зьяyленьне y Вiленскiм павеце паведамлялi з тузiн гадоy таму, але пазнаць вiтаyчанаy мог нават той, хто iх нiколi не сустракаy: выгадаваныя y iнкубатарах на сынтэтычных вiтамiнах, яны былi на паyгалавы вышэйшыя за любога гедзiмiнiча, у пералiвiстым пазаплянэтным адзеньнi, паабвешваныя спакменямi. Юргель ня бачыy дагэтуль жаднага спакменю на свае вочы, але не сумняваyся, што на Новай Зямлi такiя рэчы не вырабляюць: дастаць iх можна адно Вонках.

За Юргелевай сьпiнай зачынiлiся дзьверы i пачулася сiпеньне. Ён хутка зарыентаваyся: iрвануць наперад, скокнуць у вакно, упасьцi на клюмбу атрыю, бегма пабегчы за стайню, паклiкаць на дапамогу Вiлiча… Але нiчога з гэтага не зрабiy – у руках вiтаyчане трымалi праменевiкi. Прызначэньне гэтых спакменяy здавалася вiдавочным.

Стары Дымша зырваy зьвязак ключоy зь Юргелевага пасу. Той здрыгануyся. Яму прыгадалiся чутыя y дзяцiнстве гiсторыi. Пасядзёлка неаднойчы пужала яго жахамi, што адбывалiся y Чорнай Лопаyцы, аповедамi пра зямлю, якая плявалася ляваю i дымам, нiбыта y пекле, i пра тое, што нiхто, маyляy, адтуль не вяртаyся.

Ягоная рука мiжволi пацягнулася па кудмень на грудзёх. Вока ляснога чыпiрадлы y мэталiчнай аправе ён купiy у вайдэлёта на вiленскiх Казюкох. Кудмень мусiy баранiць нашэньнiка ад злых уплываy i нядолi.

– Бязь лiшнiх рухаy, пахолiку, – працадзiy Барада, – а то таксама зьвяжам.

– Нешта ён кашчаваты, – дадаy Шнар, – анi цяглiцаy, анi тлушчу. Мiзэрныя гены. Гадаваць няма сэнсу – Вонках доyга не працягне.

– Затое ён мае iншыя перавагi, – уступiyся аканом. – Язык гладка ходзiць. Глуздом круцiць умее. Спрытны – бывае, аж занадта. Дзе-небудзь ды прыдасца, адно што вока за iм трэба.

Юргеля такая атэстацыя не парадавала, але ён вырашыy змоyчаць.

Стары Дымша мiж тым выйшаy з курыльнi разам з Шнарам, пакiнуyшы Бараду наглядаць палонных. Час ад часу яны павярталiся i yпошапкi перагаворвалiся yтрох.

Пад Юргелем падгiналiся ногi, i ён сеy каля yваходу. У галаве мiтусiлiся розныя думкi як уратавацца, але па водуме жадная не здалася прыдатнай. Ён вырашыy прычакаць зручнага моманту i iмправiзаваць.

Грынька па-ранейшаму стаяy, утаропiyшыся y адную кропку. Так прамiнула пара гадзiнаy. У пэyны момант панi Лёдзя, i без таго напужаная, пачала бiцца y гiстэрыцы, лупiць нагамi па падлозе i мыкаць праз кляп.

– А ну цiха будзь, лафiрында!

Барада даy ёй ладную поyху i схапiy за валасы, прыyзьняyшы на добры локаць.

Грынька раптам апрытомнеy i нязграбна кiнуyся напярэймы крыyдзiцелю. Мiльгануy выблiск, i Грынькава цела yпала на Лёдзю, якая зараyла яшчэ грамчэй.

У пакой забег Шнар i ацанiy абстаноyку.

– Давай-ка павучым маруху слухмянасьцi.

Удвох яны зацягнулi ахмiстрыню y панскую спачывальню i пакiнулi дзьверы адчыненымi наросхлiст. Юргель, насуперак жаданьню, мог чуць i бачыць усё, што там адбываецца. Гэтак сама, як мог бачыць дзiрку y галаве Грынькi. А вось паварушыцца быy няздольны.

Далейшае адбывалася нiбыта y замарачным сьне. Вярнуyся Стары Дымша i нешта яму казаy, але ён ня yслухваyся. Вiтаyчане прыцягнулi назад Лёдзю, у йрванай сукнi i зь сiньцом пад вокам. Яна абыякава глядзела перад сабою i больш не крычала.

Часткаю свае сьведамасьцi Юргель спадзяваyся, што Касюта y грыднi зьнiзу прачнецца ад шуму ды ёкату i падыме трывогу. Але другою часткаю разумеy, што сам апаiy яе дрымай, каб не перашкаджала ласавацца смачнасьцямi з прыемнае аптэчкi.

З ступару Юргеля вывелi штурхялi вiтаyчанаy. Іх зь Лёдзяю прымусiлi падняцца i павялi yнiз, праз заднiя дзьверы y парк.

Ён азiрнуyся на маёнтак без спадзеву yбачыць яго яшчэ калi.

Ужо з здымкаy Зарфаля было зразумела, што Новая Зямля цi не йдэальна адпавядае задуме, а па першых iнспэкцыйных адведках плянэты (калi Мiнгайла-Азярэвiч папрактыкаваyся y анамастыцы i тэхнiчнай краналёгii) ён пераканаyся y тым напоyнiцу. Плянэта ляжала нетурбаваная y далёкiм Загранiччы воддаль любых касьмiчных шляхоy i правамоцтваy Галяктычнага Рэгiстру, на самым ускрайку Незнанi зь яе непазнавальным чарноцьцем.