banner banner banner
Сны аб Беларусi
Сны аб Беларусi
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Сны аб Беларусi

скачать книгу бесплатно

Просiць гаротная пiць.

Змоукне i зноyку пачне
Ценькаць i yдзень i yначы.
Кнiгаyка плача, а мне
Нечым ей дапамагчы.

Я ж не якiсьцi там бог.
I нават не чараyнiк.
Птушка галосiць. Здалек
Чутны яе сумны крык.

I я засмучоны хажу
Сярод несканчоных лугоy.
Кнiгаyка просiць дажджу.
Толькi дзе узяць мне яго?

«I мне нiкуды ад яе не дзецца…»

I мне нiкуды ад яе не дзецца,
Яна зноy расхвалюе неyзабаве
I без таго расхрыстанае сэрца
Мая шматпатрабуючая памяць.

Падзеi, людзi знiкнуць y мiнулым.
Старыя казкi больш не зацiкавяць.
Але абудзiць мроi, што паснулi
Мая неyраyнаважанная памяць.

Закрэслю. Адмахну. Пайду на прынцып.
Але, нiбы жыцця апошнi шанец,
Трымцiць лiсцем чырвоным на галiнцы
Мая непадначаленная памяць.

«Вочы сiнiя, косы русыя…»

Вочы сiнiя, косы русыя,
Смех званочка любога званчэй.
Абыйдзi yвесь свет, беларусачкi
Адшукаеш наyрад прыгажэй.

Не шкадуючы свае ручанькi,
Цi y гарод, цi то y поле, цi y лес.
Што ты там нi кажы, беларусачкi
Лепш за yсiх iншаземных нявест.

Непаyторнае, мiлагучнае.
Я з маленства табой ганарусь.
Бо iмя твае, беларусачка,
Надала мацi Белая Русь.

«Раззлавалася завея…»

Раззлавалася завея,
Не спынiцца анiяк.
Я i без таго шалею,
Ну а з ею проста жах.

Надакучылi парады,
Надакучыла зiма.
Ў галаве няма парадку.
Ну а тут яшчэ яна!

А завея мiтусiцца,
Завывае за вакном.
Ну калi ж ты супынiшся?
Мне абрыд твой нудны стогн.

Непакой трывожыць сэрца.
Я пакрыyджан на yвесь свет.
Ну чаму табе не ймецца?
Чым абразiлi цябе?

Як змагацца з гэткiм лiхам,
Калi не y ладах з сабой?
Што завея? Хутка сцiхне,
Як i дрэнны мой настрой.

Турбаваць болей не стане,
Што адолець не паспеy.
Будзе зноy зiма y пашане
I завеi сумны спеy.

«Стогнуць у печы смалiстыя дровы…»

Стогнуць у печы смалiстыя дровы,
Бульба пыхкае y чыгуне.
Дзякуй богу, пакуль што здаровы.
Праyда спрыт не такi, як раней.

Надзялiла жыцце вельмi шчодра.
Ўсе было – радасць, гора i грэх.
Дзякуй богу, пакуль усе добра.
А астатнее хай абмiне.

Ад святла да самога змяркання
Вырашаем стос розных праблем.
Дзякуй богу, пакуль што пры справе.
На тым свеце як след адпачнем.

Як палын той галовы сiвыя,
За спiной безлiч пражытых год.
Дзякуй богу, пакуль што жывыя.
Хоць жывем у крэдыт yжо даyно.

«У празрыстую далеч нябес…»

У празрыстую далеч нябес,
У прасцягi жытневага поля
Заблукаy недарэчны мой лес,
Адшукаць шлях звароны не здолеy.

Ен засеy памiж казак i сноy,
Ашалеyшы ад свежага ветру,
Адурэyшы ад ветлiвых слоy,
Што нiколi не ведаy дагэтуль.

Ен згубiyся y цемры начэй,
Што адна за другую дзiвосней,
Зразумеyшы, есць нешта яшчэ
Акрамя крыyды, лiха i злосцi.

Усвядомiy ен толькi цяпер,
Што не жыy ен, а быy у загане.
I ен збег у прытулак надзей,
У прыстанiшча мар i жаданняy.

«Зашчамiла крыху сэрца…»

Зашчамiла крыху сэрца.
I не охнуць, нi yздыхнуць.
Што дурненькаму не ймецца?
Не дае yначы заснуць.

Сэрца розум мой хвалюе.
Толькi што карысцi мне?
Не знайсцi разумных думак


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)