banner banner banner
Сны аб Беларусi
Сны аб Беларусi
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Сны аб Беларусi

скачать книгу бесплатно

Сны аб Беларусi
Дзмiтрый Кудрэц

Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоyЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароy,Мятны водар мурожных пакосаy.Хай няма хараства y ей паyдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаy я i шчасце i гора…

Сны аб Беларусi

Дзмiтрый Кудрэц

© Дзмiтрый Кудрэц, 2022

ISBN 978-5-4496-0882-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

«Зноy ноч разлiлася па наваколлi…»

Зноy ноч разлiлася па наваколлi,
Месяц празрысты на небе заззяy.
Ен глянуy унiз на жытневае поле —
Абеларусiyся.

Бусел з сабой, адлятаючы y вырай,
Спевы пачутыя летам узяy,
Як напамiн аб жаданых мясцiнах.
Абеларусiyся.

Вабяць у шлях невядомыя землi —
Еyропа, амерыка, азiя yся.
Ды мне тут утульней, вальготней, напэyна
Абеларусiyся.

Хай пазабыy крыху матчыну мову,
Ад гучнага «Р» не пазбаyлюся.
Яно прыкiпела на генным узроyнi.
Абеларусiyся.

«Так i жывем, не гледзячы на крызiсы…»

Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.
Усе пры справе ад святла да цемры.
I падлiчыyшы часам плюсы, мiнусы,
Мы разумеем, што не yсе так дрэнна.

Так i жывем. На бога, чорта лысага,
Цi на кагосьцi там не спадзяемся.
Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,
Але y сваiх мясцiнах застаемся.

Так i жывем. I клопаты штодзенныя
Перамяжаем з мараю прыемнай.
Кiруемся адвечнымi законамi,
Замацаваных на yзроyнi генным.

Так i жывем. У горы альбо радасцi
Кiпiць заyседы шчодрае застолле.
Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.
Нам некалi i думаць пра такое.

Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,
Лятаем, хоць зусiм не маем крылаy.
Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,
Пытаем неба, а цi так мы жылi?

«Адшукаю сабе пакаранне…»

Адшукаю сабе пакаранне,
Перастану зусiм паважаць,
Калi пару радкоy пра каханне
Я не здолею напiсаць.

Сваiм творам я yразiць гатовы.
Справа звыклая, ды наяву
Сачынiць не адолеy нi слова,
Дурнiy толькi дарма галаву.

Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi
(I не ведаю, як вам сказаць),
У мяне на паперы пачуццi
Не выходзiць адлюстраваць.

Хай не выканаy я абяцанне,
Не таму, што трапло цi лайдак.
Я магу. Толькi вось пра каханне
Не жадаю пiсаць проста так.

«Б«ецца мятлiк у вакно…»

Б«ецца мятлiк у вакно,
Хлопае крыламi,
Толькi вось на волю шкло
Яго не пускае.

Што, дурная галава,
Ты забыyся y хаце?
Заляцеy ты да святла
I свабоду страцiy.

Шкло мiж ею i табой.
Няма вызвалення!
I падман празрысты той
Не дае надзеi.

Што ты думаy? Што хацеy,
Калi ты, свавольнiк,
У памяшканне заляцеy,
А назад не здолеy?

Намагаешся, скрабеш
Перашкоду yпарта.
Толькi намаганнi yсе
Нiчога не варты.

Думаеш, што ты герой?
Анi y якiм разе!
Вось i бiся галавой,
Калi з ей не ладзiш.

«Я выдумаy краiну мрой…»

Я выдумаy краiну мрой,
Дзе yсе яскрава i шыкоyна.
Ды на здзяйсненне мары той
У лесу не спытаy дазволу.

I ен (абразiyшысь на што?)
Са мною болей не сябруе.
Часам успомнiць i назло
Мне непрыемнасцi даруе:

– Жывi y сваей краiне мар,
Ты гэтага жадаy калiсьцi.
Чаму ж ты столькi год запар
Узносiш мне свае малiтвы?

Хацеy ты славы, yзнагарод?
А вынiку вось не прадбачыy.
Чаму ж мяне ты аднаго
Абвiнавачваеш у няyдачах?

Як не цурайся, не мiнеш
Добрую долю цi благую.
Ты на каленях прыпаyзеш
I я табе yсе дарую.

Што ж тычыцца мрой дзiyных тых,
Без iх жыцце было б заганай.
Я iх выконваю заyжды,
Калi я нават не y пашане.

«Жыцце цягне на захад, а сэрца на yсход…»

Жыцце цягне на захад, а сэрца на yсход.
I нiяк iм не дагаварыцца.
Не хачу yспамiнаць безлiч прожытых год,
А яны не жадаюць забыцца.

Жыцце крочыць наперад, а памяць назад
Павяртаецца ноччу бяссоннай.
Што наперадзе мо зацiкавiць наyрад,
А y мiнулым даyно yсе вядома.

Жыцце верне направа, а я y бок другi,
Хоць i ведаю, yцекi дарэмны.
Бо, куды не збягай, усе роyна я з iм
У пазначаным пункце сустрэнусь.

«З«ездiць бы туды i паглядзець…»

З«ездiць бы туды i паглядзець,
Як жывуць у тым замежжы людзi,
Што сабе гатуюць на абед,
П«юць якiя лекi пры прастудзе.

Колькi там у кожнага машын.
I якое абуванне носяць,
Калi дождж пальецца i аб чым
Гутараць, калi прыходзяць госцi.

Мне y чужой краiне цiкавей
Не музеi, поyныя турыстаy,
А якая там трава расце
I y якiм баку сонца садзiцца.

Чым там пахне вечар за вакном
I якiя зоркi y небе ззяюць,
I якiя казкi перад сном
Неслухам бацькi распавядаюць.

З«ездiць бы туды, звярнуць у бок
Ад мясцiн вядомых па расказах,
Каб убачыць самаму жыцце
Мо вельмi падобнае на наша.

«Прабач, што не сказаy я слоy ласкавых…»

Прабач, што не сказаy я слоy ласкавых,
Якiя ты пачуць хацела.
I што прызнаннi y каханнi
Выходзяць лепей на паперы.