скачать книгу бесплатно
Прабач, што я не выканаy жаданнi,
Якiя абяцаy калiсьцi.
Завеy у край расчаравання
I не знайшоy дагэтуль выйсця.
Прабач, што не зрабiy цябе шчаслiвай,
Што дараваy адны сумненнi,
Што нават не хапiла сiлы
Агучыць гэта прабачэнне.
«Вось чаго нiколi не рабiy…»
Вось чаго нiколi не рабiy,
Не таму, што я лайдак цi невук,
Я нiколi сена не касiy,
Проста не было y тым патрэбы.
Вось чаго нiколi не хацеy.
Дык увесь свой век пражыць спакойна.
I таму спяшаyся i ляцеy,
Не сябруя часам з галавою.
Вось чаго нiколi не змагу,
Кiнуць кут, радзiмай што завецца.
Нават калi я адтуль збягу,
Назаyжды там сэрца застанецца.
«Лiпiна yпрыгожылася золатам…»
Лiпiна yпрыгожылася золатам,
Ей зялены колер не па густу.
Чырванеюць яблыкi ад сораму,
Гледзячы на гэткае распутства.
Пэyна яна штосьцi пераблытала,
Захацелась ей чароyных красак.
Толькi наглядзеyшыся на лiпiну,
За вакном мiнае Спас за Спасам.
Яблыкi на наваколле дзiвяцца,
Здарылася што, не разумеюць
I размораныя сонцам жнiвеньскiм
На галiнках сумна чырванеюць.
Месяц усе вышэй вiсiць над хатаю,
Толькi зараз я заyважыy гэта
I, наеyшысь сарамлiвых яблыкаy,
Разумею – адыходзiць лета.
«Што мяне цягне на вандраваннi?..»
Што мяне цягне на вандраваннi?
I чаго я баюсь не паспець?
Цi y жыццi няма iншых жаданняy,
Як кудысьцi iсцi цi ляцець?
Што мяне цягне y чужыя краiны?
Чым прывабiy замежны альянс?
Прырода? Палацы? Альбо магазiны?
Дык такога хапае i y нас.
Што мяне цягне нястрымна y далеч?
Мо багацце? А мо прыгажосць
Невядомую, дзiуную там адшукаю,
Цi быць можа iншае штось.
Што мяне цягне пасля тых блуканняy
Да знаемых i звыклых мясцiн?
Пэуна таму, што y сваiх вандраваннях
Лепш кутка я не здолеy знайсцi.
«Пагуляць бы так, каб на душы…»
Пагуляць бы так, каб на душы
Суму не вялося болей.
Пабываць бы там, дзе я не быy,
Дзе не апынусь нiколi.
Пакахаць бы так, каб аб адной
Сэрцайка yвесь час журылась.
Адшукаць бы тое, што даyно
Страчана, сплыло, згубiлась.
Паспытаць бы тое, што y жыццi
Думкi чысцiней напоyняць.
I пажыць бы так, напрыканцы
Каб было пра што мне yспомнiць.
«У жыццi я yсе пазнаy i зведаy…»
У жыццi я yсе пазнаy i зведаy.
Шчасця i нягод досыць хапала.
Ўсе было – што трэба, што не трэба,
Ды душа штось большага чакала.
Вандраваy я па чужых краiнах
I блукаy па розных закавулках,
Каб знайсцi куток, што сэрцу мiлы,
Ды душа не ведала прытулку.
Навучыyся кiраваць я часам,
Ратавацца ад тугi i болю,
Дараваць усiм, усе, адразу,
Ды душы yсе не было спакою.
Калi ж мой апошнi час настане,
I паклiча божанька y нябесы,
Як належыць, як усiм прыстала,
Душа зноyку запярэчыць лесу.
«Разлiлася рэчанька…»
Разлiлася рэчанька,
Ой, не перайсцi.
Пакахала дзеyчына
Першы раз у жыццi.
Не спяшайся, рэчанька,
У далекi край.
Не хвалюйся, дзеyчына,
Слез не лей дарма.
Зашумела рэчанька,
Човен панясла.
Зажурылась дзеyчына,
Стала не да сна.
Не шумi ты, рэчанька,
Чыстая вада.
Не журыся, дзеyчына,
Гэта не бяда.
Ў«ецца, y’ецца рэчанька
Памiж берагоy.
Ты паслухай, дзеyчына
Сэрцайка свайго.
Разлiлася рэчанька,
Ой, не перайсцi.
Пакахала дзеyчына
Першы раз у жыццi.
«Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоy…»
Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоy
Есць мясцiна, абраная лесам.
Прывячае там шэргат сасновых бароy,
Мятны водар мурожных пакосаy.
Хай няма хараства y ей паyдневых краiн,
Дзе да берага ласцiцца мора.
Там надзеi маi, там маi каранi,
Там пазнаy я i шчасце i гора.
Часам вабяць замежных спакус мiражы
I прыгоды бясконцых вандровак.
Але што там не думай, што там не кажы,
Мне нiкуды не дзецца yсе роyна
Ад кутка, што знаемы з маленства майго,
Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.
Наблукаyшысь, вяртаюсь туды зноy i зноy,
Хай не сам, а душою i сэрцам.
«Я не скаржусь на лес свой няyдалы…»
Я не скаржусь на лес свой няyдалы.
Што мне дадзена, тым ганаруся.
Шчасця, радасцi, гора навалам.
Калi хочаш, з табой падзялюся.
Слезы – добра. Шанцуе – прыемна.
Як належнае гэта прымаю.
I тугу адганяю прэч спевам.
Калi хочаш, табе праспяваю.
На мой век уселякага досыць.
А калi табе штось не хапае,
То сваiм недарэчлiвым лесам,
Калi хочаш, з табой памяняюсь.
«Зыходзiць дзень стамiyшыся ад спекi…»
Зыходзiць дзень стамiyшыся ад спекi,
Хаваецца y няхожаным бары.
I, каб нiхто iх не дастаy, высока
Запальвае ноч зоркi-лiхтары.
Зыходзiць дзень. Раптоyна цi наyмысна
Малюе чырванню на шкле вакон.
I ноч пацiху гойдае калыску,
Дзе прытулiyся мой чароyны сон.
Зыходзiць дзень. Без доyгiх развiтанняy.
Мо невядома ветлiвасць яму?
Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,
Што зранку атлумiлi галаву.
Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбна