скачать книгу бесплатно
Адпачываць i назапашваць моц,
Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,
Што з вечара там запалiла ноч.
«Каб вялiсь у вашай хаце…»
Каб вялiсь у вашай хаце
Дабрабыт i згода,
У вакенца каб свяцiла
Сонейка заyседы.
Каб дарыy свае напевы
Вам зялены гай,
Не хадзiце, дзеyкi, замуж
За нялюбага.
Каб вам вочы не калолi
Чужы лад i шчасце,
Каб мiнулi вашу хату
Гора i напасцi,
Каб суседкi не насiлi
Плеткi па вуглам
Не хадзiце, дзеyкi, замуж
За нялюбага.
Каб ад болю i сумоты
Сэрца не шчамiла,
У галаву не лезлi думкi
Што жыцце пастыла.
Каб не ведалi нiколi
Лiха лютага,
Не хадзiце, дзеyкi, замуж
За нялюбага.
«На пачатку лiпеня…»
На пачатку лiпеня,
Сонейкам сагрэты,
Пах духмяны лiпавы
Напаiy паветра.
Зпешчаны нябесамi,
Ветрам зачарованы
Плаве па-над вескаю
Водар непаyторны.
Нават у самiм горадзе,
Памiж вулiц шумных
Пах дзiвосных кветак
Перабiy парфумы.
Сяду я пад лiпiнай,
Сэрца зашчамiла.
Скажу дзякуй лiпеню
За такое дзiва.
Набяру y мяшэчак
Я духмяных кветак,
Каб прыдбаць узiмку
Успамiн пра лета.
«Расквiтнела шыпшына ля плоту…»
Расквiтнела шыпшына ля плоту,
Разгарэyся ружовы пажар.
Ад усiх я збягаю yпотай
У краiну няздзейсненных мар.
Я там быy разоy сто yжо, не меней.
Пiy ваду з жыватворных крынiц.
Там забытыя сумныя ценi
Набываюць знаемы абрыс.
Там жыцце не залежыць ад часу,
Там няма звыклай мне мiтуснi.
Там здзяйсняюцца быццам у казцы
Нават самыя дзiyныя сны.
Там давольны i пэyна шчаслiвы
Я блукаю мiж страчаных мрой.
I плыве следам водар шыпшыны,
Дараваны свавольнай вясной.
«Няма слез. Унутры штось зламалась…»
Няма слез. Унутры штось зламалась.
Зразумець не магу y чым прычына.
I з таго што было засталося так мала.
У асноyным аднi yспамiны.
Няма слоy. Яны скончылiсь проста.
Страцiy iх на хлусню i пытаннi.
I з таго што было дараваны мне лесам
Несканчоныя толькi жаданнi.
Няма сноy. Вочы засцiла цемра.
I няма нi прасвету, нi выйсця.
I з таго што было намагаюсь дарэмна
Я абраць хаця б крыху карысьцi.
«Чаго мне не хапае y жыццi?..»
Чаго мне не хапае y жыццi?
Здаецца есць i тое i другое.
А я не здолею сябе знайсцi.
Рукам i галаве няма пакою.
Не здолею адзiны шлях абраць.
Так i блукаю я па завуголлях
I намагаюсь штосьцi адшукаць,
Незадаволены самiм сабою.
Зайздрошчу тым, каго шануе лес,
З маленства хто y фартуны y пашане.
Але, што за жыцце без мар, без слез,
Без поспехаy, падзеняy, без жаданняy?
Так i жыву. Цi наяву, цi y сне
За нейкай дзiyнай марай крочу следам,
Не ведая, чаго не ймецца мне?
Чаго яшчэ y жыццi мне гэтым трэба?
«Калi зноy апынюся не y пашане…»
Калi зноy апынюся не y пашане,
Заблытаюся y марах цi iлжы,
Напоперак няздзейсненным жаданням
Я буду жыць.
Калi зноy лес мне надышле нягоды,
Калi да справы сэрца не ляжыць,
Не гледзячы на тыя перашкоды,
Я буду жыць.
Парад бясконцых я не разумею:
Аб тым не думай, гэта не кажы!
I так, як мне патрэбна, як умею
Я буду жыць.
Калi ж i мой апошнi час настане,
I y далечы растануць мiражы,
У сваiх вершах, казках i паданнях
Я буду жыць.
«Сонца хiлiцца да долу…»
Сонца хiлiцца да долу.
Дзесьцi на краю сяла
Птушка цвыркае на холад,
А мне хочацца цяпла.
Па вясновым небе шэрым
Ходзяць хмары чарадой.
Непагадзь у сэрца y'елась
Сапсавала мой настрой.
Вецер вые так жалобна,
Нiбы поп пяе псалмы.
I y вакенца так сумотна
Крохкi грукае язмiн.
Мокра, золка i тужлiва.
Вось табе i месяц май.
Крычыць птушка сiратлiва:
Пацяплення не чакай.
Сонца яблыкам чырвоным
Закацiлася за дах.
Надакучыy гэты холад.
Хачу лета i цяпла.
«Усе мiне. Зiмовыя завеi…»
Усе мiне. Зiмовыя завеi
I гэты сумны пабруднеyшы снег.
I несканчоныя надзеi —
Усе мiне.
Усе мiне. Пакрыху, цi адразу.
I не пабачыш болей у ва сне
Дзен пазабытых з цягам часу.
Усе мiне.
Усе мiне. I гэты лес няумольны,
Што меней песцiць, усе болей б’е.
I стан тугi i непакою —
Усе мiне.
Усе мiне. Галовы пасiвеюць,
Жыцце i праца спiны пасагне.
I азiрнуцца не паспееш —
Усе мiне.
«Сонца схiлiлась за дах…»
Сонца схiлiлась за дах,
Чэрвень над вескай звiнiць.
Кнiгаyка плача y лясах,