скачать книгу бесплатно
Сны аб Беларусi
Дзмiтрый Кудрэц
Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоyЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароy,Мятны водар мурожных пакосаy.Хай няма хараства y ей паyдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаy я i шчасце i гора…
Сны аб Беларусi
Дзмiтрый Кудрэц
© Дзмiтрый Кудрэц, 2022
ISBN 978-5-4496-0882-6
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
«Зноy ноч разлiлася па наваколлi…»
Зноy ноч разлiлася па наваколлi,
Месяц празрысты на небе заззяy.
Ен глянуy унiз на жытневае поле —
Абеларусiyся.
Бусел з сабой, адлятаючы y вырай,
Спевы пачутыя летам узяy,
Як напамiн аб жаданых мясцiнах.
Абеларусiyся.
Вабяць у шлях невядомыя землi —
Еyропа, амерыка, азiя yся.
Ды мне тут утульней, вальготней, напэyна
Абеларусiyся.
Хай пазабыy крыху матчыну мову,
Ад гучнага «Р» не пазбаyлюся.
Яно прыкiпела на генным узроyнi.
Абеларусiyся.
«Так i жывем, не гледзячы на крызiсы…»
Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.
Усе пры справе ад святла да цемры.
I падлiчыyшы часам плюсы, мiнусы,
Мы разумеем, што не yсе так дрэнна.
Так i жывем. На бога, чорта лысага,
Цi на кагосьцi там не спадзяемся.
Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,
Але y сваiх мясцiнах застаемся.
Так i жывем. I клопаты штодзенныя
Перамяжаем з мараю прыемнай.
Кiруемся адвечнымi законамi,
Замацаваных на yзроyнi генным.
Так i жывем. У горы альбо радасцi
Кiпiць заyседы шчодрае застолле.
Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.
Нам некалi i думаць пра такое.
Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,
Лятаем, хоць зусiм не маем крылаy.
Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,
Пытаем неба, а цi так мы жылi?
«Адшукаю сабе пакаранне…»
Адшукаю сабе пакаранне,
Перастану зусiм паважаць,
Калi пару радкоy пра каханне
Я не здолею напiсаць.
Сваiм творам я yразiць гатовы.
Справа звыклая, ды наяву
Сачынiць не адолеy нi слова,
Дурнiy толькi дарма галаву.
Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi
(I не ведаю, як вам сказаць),
У мяне на паперы пачуццi
Не выходзiць адлюстраваць.
Хай не выканаy я абяцанне,
Не таму, што трапло цi лайдак.
Я магу. Толькi вось пра каханне
Не жадаю пiсаць проста так.
«Б«ецца мятлiк у вакно…»
Б«ецца мятлiк у вакно,
Хлопае крыламi,
Толькi вось на волю шкло
Яго не пускае.
Што, дурная галава,
Ты забыyся y хаце?
Заляцеy ты да святла
I свабоду страцiy.
Шкло мiж ею i табой.
Няма вызвалення!
I падман празрысты той
Не дае надзеi.
Што ты думаy? Што хацеy,
Калi ты, свавольнiк,
У памяшканне заляцеy,
А назад не здолеy?
Намагаешся, скрабеш
Перашкоду yпарта.
Толькi намаганнi yсе
Нiчога не варты.
Думаеш, што ты герой?
Анi y якiм разе!
Вось i бiся галавой,
Калi з ей не ладзiш.
«Я выдумаy краiну мрой…»
Я выдумаy краiну мрой,
Дзе yсе яскрава i шыкоyна.
Ды на здзяйсненне мары той
У лесу не спытаy дазволу.
I ен (абразiyшысь на што?)
Са мною болей не сябруе.
Часам успомнiць i назло
Мне непрыемнасцi даруе:
– Жывi y сваей краiне мар,
Ты гэтага жадаy калiсьцi.
Чаму ж ты столькi год запар
Узносiш мне свае малiтвы?
Хацеy ты славы, yзнагарод?
А вынiку вось не прадбачыy.
Чаму ж мяне ты аднаго
Абвiнавачваеш у няyдачах?
Як не цурайся, не мiнеш
Добрую долю цi благую.
Ты на каленях прыпаyзеш
I я табе yсе дарую.
Што ж тычыцца мрой дзiyных тых,
Без iх жыцце было б заганай.
Я iх выконваю заyжды,
Калi я нават не y пашане.
«Жыцце цягне на захад, а сэрца на yсход…»
Жыцце цягне на захад, а сэрца на yсход.
I нiяк iм не дагаварыцца.
Не хачу yспамiнаць безлiч прожытых год,
А яны не жадаюць забыцца.
Жыцце крочыць наперад, а памяць назад
Павяртаецца ноччу бяссоннай.
Што наперадзе мо зацiкавiць наyрад,
А y мiнулым даyно yсе вядома.
Жыцце верне направа, а я y бок другi,
Хоць i ведаю, yцекi дарэмны.
Бо, куды не збягай, усе роyна я з iм
У пазначаным пункце сустрэнусь.
«З«ездiць бы туды i паглядзець…»
З«ездiць бы туды i паглядзець,
Як жывуць у тым замежжы людзi,
Што сабе гатуюць на абед,
П«юць якiя лекi пры прастудзе.
Колькi там у кожнага машын.
I якое абуванне носяць,
Калi дождж пальецца i аб чым
Гутараць, калi прыходзяць госцi.
Мне y чужой краiне цiкавей
Не музеi, поyныя турыстаy,
А якая там трава расце
I y якiм баку сонца садзiцца.
Чым там пахне вечар за вакном
I якiя зоркi y небе ззяюць,
I якiя казкi перад сном
Неслухам бацькi распавядаюць.
З«ездiць бы туды, звярнуць у бок
Ад мясцiн вядомых па расказах,
Каб убачыць самаму жыцце
Мо вельмi падобнае на наша.
«Прабач, што не сказаy я слоy ласкавых…»
Прабач, што не сказаy я слоy ласкавых,
Якiя ты пачуць хацела.
I што прызнаннi y каханнi
Выходзяць лепей на паперы.