banner banner banner
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

скачать книгу бесплатно

Знатныя гiсторыi: элiта Гродна y перыяд XVI – XVIII стагоддзяy
Яyген Аснарэyскi

Кнiга знаёмiць з гiсторыямi каралёy, магнатаy i шляхты. Ад гучнага палiтычнага забойства да сямейнай сваркi каралеyскай пары, ад iнтрыг князёy да фрывольных баляy з напаyголымi шляхцянкамi, ад падрабязнага апiсання жыцця Стэфана Баторыя да бiяграфiй дробных дваран. Палiтыка i побыт элiты Рэчы Паспалiтай, паказаны з дапамогай вялiкай колькасць цытат са старажытных дакументаy. Знатныя гiсторыi, чытачу раскажуць iх вiдавочцы.

Знатныя гiсторыi: элiта Гродна y перыяд XVI – XVIII стагоддзяy

Яyген Аснарэyскi

© Яyген Аснарэyскi, 2022

ISBN 978-5-0056-1132-1

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Аб вядомым палiтычным забойстве i гэтай кнiзе

На сутыку XV i XVI стагоддзяy, у Вялiкiм княстве Лiтоyскiм было неспакойна. Нарастаy канфлiкт памiж магутнымi лiтоyскiмi панамi, а менавiта: Янам Юр'евiчам Забярэзiнскiм i князем Мiхалам Львовiчам Глiнскiм.

У 1508 годзе, становiшча Глiнскага, якi раней з'яyляyся амаль усемагутным фаварытам вялiкага князя Аляксандра, было не самым лепшым. Пры новым валадары, Жыгiмонце Старым, баявiты ваеначальнiк Мiхал Львовiч страцiy прыхiльнасць двара. Магчыма, больш разумным было б перачакаць буру i yзяцца за таемныя iнтрыгi y стылi «Гульнi стальцоy». Але Глiнскi, як вынiкае з яго бiяграфii, меy гарачую кроy, а вывераныя рашэннi, нягледзячы на яго несумненны досвед у палiтыцы, як пакажуць розныя пазнейшыя падзеi, давалiся князю вельмi цяжка.

Магутны дзяржаyны дзеяч рашыyся на вельмi радыкальныя меры. І адной з важных асабiстых мэт Глiнскага была помста. Мiхал Львовiч хацеy адплацiць таму, каго лiчыy вiнаватым у страце свайго становiшча.

Пра гэтыя падзеi распавядае y сваiм творы «Запiскi аб Масковii» Жыгiмонт фон Герберштэйн, якi быy сучаснiкам Глiнскага i Забярэзiнскага. Гэты аyстрыйскi пасол пiсаy наступнае:

«Скончыyшы справу з маскоyскiм гасударам у адпаведнасцi са сваiмi жаданнямi i палаючы прагай помсты, Мiхал iмклiва напаy на Яна Забярэзiнскага, якi быy у той час на сваёй вiле каля Гродна (на ёй я пасля начаваy аднойчы). Размясцiyшы каравулы вакол жылля, каб той не змог уцячы, ён паслаy у дом забойцу, а менавiта, аднаго мусульманiна, якi застаy Забярэзiнскага спячым на ложку, i адсек яму галаву».

Так, паводле Герберштэйна, пачалося паyстанне князёy Глiнскiх супраць уладцы ВКЛ, якое скончылася паразай мяцежнiкаy, што дзейнiчалi, варта сказаць, дастаткова хаатычна.

Мiхал i яго брат Васiль выехалi y Маскву. Там беглыя князi былi сустрэты вельмi цёпла. Дачка Васiля – Алена, якая, па розных дадзеных, нарадзiлася яшчэ y ВКЛ, цi yжо пасля ад'езду Глiнскiх да двара вялiкага князя маскоyскага, была выдадзена замуж выключна yдала. Гэты шлюб сапраyды быy неверагодным поспехам для сям'i лiтоyскiх эмiгрантаy. Мужам князёyны стаy сам маскоyскi yладар Васiль III.

Алена нарадзiла вялiкаму князю двух сыноy, але неyзабаве заyдавела i атрымала паyнамоцтвы фактычнай кiраyнiцы рускай дзяржавы. Дзядзька Мiхал, якi выступiy супраць некаторых дзеянняy Алены, так, вiдавочна, i не навучыyся абачлiвасцi, а таму апынуyся, па волi дзёрзкай пляменнiцы, у зняволеннi. Там забойца Яна Забярэзiнскага скончыy свае днi.

Аднак хутка, нягледзячы на малады yзрост, памерла i сама Алена. Мяркуюць, што яна была атручана.

Старэйшы сын Алены Васiльеyны, мабыць, успадкаваy буйны нораy Глiнскiх. Ён насiy iмя Іван. Хлопчыку наканавана было стаць адным з самых жудасных тыранаy у рускай гiсторыi i першым «царом Усяе Русi», вядомым як Іван Васiльевiч Грозны.

Вось так гiсторыя, распачатая y Гродне, скончылася эпахальнымi падзеямi, якiя мелi значэнне для yсёй Еyропы.

Смерць Алены Глiнскай. Ілюстрацыя з «Асабовага летапiснага збору», XVI стагоддзе.

У гэтай кнiзе чытач зможа знайсцi мноства гiсторый аб людзях, у свой час надзеленых рознымi, i часцяком немалымi, паyнамоцтвамi. Своеасаблiвым фонам для большасцi гэтых апавяданняy выступiць горад над Нёманам, то бок Гродна, але многiя з паказаных герояy мелi yплыy значна большы, чым той, якiм маглi пахвалiцца мясцовыя дваране Гродзеншчыны, таму кнiга, фактычна, прадстаyляе мноства найважнейшых персанажаy агульнаеyрапейскага, а не лакальнага, маштабу. Гаворка тут, напрыклад, пра Стэфана Баторыя i Станiслава Аyгуста Панятоyскага. Гэтыя, здавалася б, вельмi розныя манархi, правялi y Гродне шмат часу, i yжо толькi гэта, у пэyным сэнсе, яднае названых валадароy. Менавiта гродзенскiя эпiзоды iх бiяграфiй пакладзены y аснову шматстаронкавых апавяданняy пра гэтых удадцаy, якiя аyтар уключыy у кнiгу «Знатныя гiсторыi».

Прадстаyлены y выданнi таксама iншыя каралi польскiя i вялiкiя князi лiтоyскiя, i, акрамя таго, значныя вяльможы Рэчы Паспалiтай. Узгадваюцца таксама простыя шляхцiчы, некаторыя з якiх былi такiя бедныя, што не мелi нават каня.

Мэта выдання – паказ самых розных дэталяy жыцця кiруючага класа Рэчы Паспалiтай. Таму y кнiзе, акрамя складаных палiтычных гульняy, паказаны яшчэ i побыт лiтвiнскай шляхты.

Падобны падыход заклiканы прывесцi чытача y асаблiвы свет шляхецкай рэспублiкi, падобны i не падобны да свету еyрапейцаy XXI стагоддзя.

Выданне можа зацiкавiць тым, што героi расказваюць свае гiсторыi самастойна: у кнiзе сабрана вялiкая колькасць дзённiкаy, лiстоy, манiфестаy i iншых дакументаy тытульнай эпохi.

Аyтар хацеy, як мага радзей выступаць пераказчыкам займальных гiсторый мiнулага. Замест гэтага ён прапануе чытачу самому пабыць гiсторыкам i yгледзецца y старажытныя тэксты, створаныя працай шляхетных валадароy мiнулага.

Пераклады yсiх прадстаyленых у кнiзе дакументаy выкананы аyтарам.

Такiм чынам, перад вамi yступ-ключ да света «знатных гiсторый». Зрабiyшы наступны крок, вы апынецеся yнутры…

Стэфан Кароль, або першы вялiкi манарх Рэчы Паспалiтай

Паходжанне

Стэфан Баторый нарадзiyся y 1533 годзе, у горадзе са складанай назвай Шымлеу-Сiльваней, якi iнакш называюць Шом'ю або Шом'ё. Мясцовасць з не вельмi высокiмi, зялёнымi yзгоркамi, выразна нагадвае Гародню, i гэтым падабенствам часам тлумачаць любоy (цi тут нават дарэчы казаць каханне) Стэфана да горада над Нёманам.

Размяшчаyся радавы цэнтр Баторыяy, або як iх яшчэ называюць: Батары, на тэрыторыi Трансiльванii. Некалi яна была фармальна незалежнай краiнай. Назва гэтай гiстарычнай вобласцi адметна тым, што дастаткова добра замацавана y поп-культуры. Зразумела, адбылося гэта дзякуючы вялiкай папулярнасцi аднаго з персанажаy пiсьменнiка Брэма Стокера, а менавiта, графа Дракулы. Улад III Цепеш, рэальны прататып лiтаратурнага графа-вампiра, вёy шматлiкiя войны, а адным з яго надзейных баявых таварышаy быy Стэфан (Іштван) Баторый, праyда, не галоyны герой гэтага расповеду i валадар Польшчы i Лiтвы, а проста цезка караля i адзiн са значных прадстаyнiкоy роду, што жылi y XV стагоддзi.

Род Баторыяy, як мяркуецца, iдзе каранямi y нямецкiя землi.

На гербе гэтых венгерскiх магнатаy ёсць клiнаватыя элементы, так званыя «зубы цмока». Радавая легенда звязвае iх з мiфiчным цмокам, якога перамог продак караля i вялiкага князя. Цiкава, што вакол гербавага шчыта Баторыяy, нярэдка змяшчаyся цмок, з хвастом, закручаным да пашчы. Падобная выява была эмблемай Ордэна Цмока, членам якога акурат з'яyляyся бацька Улада Цепеша. Дзякуючы гэтаму факту Улад i атрымаy мянушку Дракул, гэта значыць, цмок. Дарэчы, у гэтае шаноyнае братэрства нiбыта yваходзiлi i yладцы ВКЛ: Ягайла i Вiтаyт.

Герб Стэфана Баторыя. Ян Матэйка, 1875 год.

Апроч чалавека, што злучае род з адным з самых вядомых герояy маскульту, Баторыi мелi y сваiх шэрагах i сваю yласную суперзорку сусветнай поп-культуры.

Лiзавета Батары, вядомая таксама як Крывавая графiня, падобна Уладу Дракуле, змагла стаць персанажам фiльмаy, кнiг, кампутарных гульняy i мультфiльмаy, хоць яе папулярнасць, вядома ж, вельмi моцна саступае папулярнасцi самага знакамiтага вампiра yсiх часоy.

Лiзавета, якая паводле сведчанняy, забiла сотнi юных дзяyчын, даводзiлася каралю i вялiкаму князю Стэфану Баторыю пляменнiцай.

Вось у такой цiкавай сям'i i нарадзiyся будучы манарх Рэчы Паспалiтай.

На вяршынях магутнасцi

Стэфан Баторый быy добра адукаваным i таленавiтым палiтыкам. За трон роднай Трансiльванii яму давялося пазмагацца з Каспарам Бекешам, якога лёс у вынiку прывядзе да сяброyства з манархам, i ён жа звяжа iмя венгерскага дваранiна з Гродна, у якiм гэты, дастаткова здольны, чалавек, завершыць свой зямны шлях.

Прабiваючыся да трона Трансiльванii, Баторый эфектна лавiраваy памiж Габсбургамi i султанам Асманскай iмперыi.

Але наперадзе яго чакала самае значнае кар'ернае дасягненне сярод усiх прадстаyнiкоy яго роду. Гаворка, канешне, аб атрыманнi yлады над Рэччу Паспалiтай.

Стэфан Баторый. Ксiлаграфiя невядомага аyтара, першакрынiца: В. Бродзскi, другая палова XIX стагоддзя. Нацыянальны музей Кракаy.

У канцы 1575 года, нягледзячы на канкурэнцыю з боку магутнага iмператара Свяшчэннай Рымскай iмперыi Максiмiлiяна II, якога yжо публiчна назвалi польскiм каралём, Стэфан Баторый здабыy галасы шляхты, у тым лiку i лiтоyскiх дваран, i быy абраны каралём польскiм i вялiкiм князем лiтоyскiм. Стэфан павiнен быy стаць каралём, але з абавязковай умовай жанiцьбы на Ганне Ягелонцы – апошняй прадстаyнiцы сваёй дынастыi, акрамя таго, Ганна фармальна мела б манаршыя правы, хоць рэальную yладу меркавалася аддаць Баторыю.

1 мая 1576 года Стэфан ажанiyся з Ганнай i быy каранаваны y вавельскiм саборы Кракава.

Цяпер венгерскi арыстакрат стаy каралём польскiм i вялiкiм князем лiтоyскiм, гэта значыць: валадаром вялiзных тэрыторый. I нават подпiс новага манарха Лiтвы i Польшчы, паведамляy аб яго новым статусе «Стэфан Кароль».

Арыгiнальны подпiс Баторыя на дакуменце: Stephanus Rex (Стэфан Кароль). Гродна, 1586 год. Бiблiятэка Чартарыйскiх.

Гарадзенскае жыццё Стэфана Баторыя

Гiсторыя Баторыя i яго любiмага горада пачынаецца y той момант, калi кароль прыбыy у Гродна, у 1579 годзе.

Выехаyшы з Варшавы на пачатку студзеня, Баторый патрацiy крыху больш тыдня, каб дабрацца да Гродна. Каля горада яго сустрэла дэлегацыя лiтоyскiх паноy. Пазней ён раiyся з iмi наконт ваенных дзеяннях супраць Масквы.

Шмат звестак аб кiраваннi Баторыя ёсць у кнiзе польскага гiсторыка iтальянскага паходжання, якi працаваy у XVIII – XIX стагоддзях, Яна Альбертрандзi (Jan Albertrandy). Працы даследчыка апублiкаваy iншы гiсторык – Зегота Анацэвiч, якi, дарэчы, у свой час вучыyся y Гродне. Гэтыя матэрыялы з'яyляюцца цiкавымi дакументамi, якiя сведчаць пра добрае развiццё гiстарычнай навукi y позняй Рэчы Паспалiтай. Варта зiрнуць на цытаты з гэтых прац.

«Год 1579. Мялецкага з Варшавы адправiyшы дадому, каб ён падрыхтаваyся, кароль сам выехаy у Гродна, не без турботы аб тым, што грошы ад падаткаy павольна паступалi y казну, i нават калi б яны былi цалкам сабраны, здавалася, што гэтага недастаткова для такой вялiкай вайны. Аднак кароль змагаyся як мог з гэтым недахопам, то беручы y доyг, то аплачваючы грамадскiя патрэбы з уласнай прыватнай казны. Па yсёй Польшчы ён загадаy вербаваць салдат. Да Кшыштафа, свайго брата, трансiльванскага князя, ён адправiy пасланца, абавязваючы яго паслаць яму пэyную колькасць вугорскай пяхоты, прыдатнай для вайны, i некалькi рот кавалерыi.

Кшыштафу Разражэyскаму i Эрнэсту Вейхеру ён загадаy вербаваць салдат у Германii.

Лiтоyскiя паны, калi кароль расказваy iм пра свае цяжкасцi, прапанавалi дапамогу, i кожны з iх, у адпаведнасцi са сваiмi магчымасцямi, даy ваенны атрад.

Гэта yмацоyвала надзею караля на добры зыход.

Прыбыyшы y Вiльню, кароль загадаy адлiць гарматы такiя, якiя ён, зыходзячы са свайго досведу, лiчыy найлепшымi.

У Коyне кароль загадаy пабудаваць мост, якi вельмi спатрэбiyся ва yсёй гэтай кампанii. А таму што войска не сабралася yсё разам, а зiма y гэтых краях, у тым годзе, была доyгая, i аж да канца чэрвеня расцягнулася, пазбавiyшы коней магчымасцi пасвiцца, кароль патрацiy час на разгляд нявырашаных лiтоyскiх спраy. Пасля ён адаслаy Васiля Лапацiнскага з лiстамi да цара».

З вышэйпададзенага бачна, што кароль планамерна рыхтаваyся да вайны з Маскоyскiм царствам, выкарыстоyваючы свой немалы ваенны вопыт.

З фiнансамi кампанii сiтуацыя была не занадта добрая, але yсё ж справа рухалася i Баторый мог спадзявацца на yдалы зыход.

І такi зыход не прымусiy сябе доyга чакаць. Ужо y жнiyнi гэтага года Баторый адбiy у Івана Грознага Полацак.

Аблога Полацка войскамi Баторыя (1579). Георг Мак. Warhaffte Contrafactur vnd gewisse… Нюрнбэрг, 1579.

Вярнуyшыся з першага этапа вайны, Баторый, у кастрычнiку, зноyку быy у Гродне.

Кароль сабраy у горадзе лiтоyскiх паноy i абмяркоyваy з iмi ваенныя справы.

Быy там i даyнi супернiк, а зараз сябар, Каспар Бекеш. Гэты шляхетны вугорац, якi жорстка змагаyся з будучым манархам Рэчы Паспалiтай за трон Трансiльванii, атрымаy прабачэнне Баторыя i цяпер дапамагаy яму y ваенных дзеяннях супраць ворагаy падуладнай сябру-валадару вялiзарнай краiны. У савецкiя часы Бекешу часцяком прыпiсвалi незвычайныя для XVI cтагоддзя атэiстычныя погляды, хоць навукоyцы XXI стагоддзя лiчаць, што y гэтай сферы паплечнiк караля не быy такi радыкальны. Так цi iнакш, Бекеш памёр у Гродне, у лiстападзе 1579 года. Страта сябра павiнна была зрабiць на Баторыя цяжкае yражанне.

З Гродна Баторый адправiyся на варшаyскi сейм, а затым вярнуyся y горад над Нёманам. Альбертрандзi пiша пра гэта так:

«1580 год. Пасля сейма кароль з'ехаy у Гродна рыхтавацца да вайны з Масковiяй. Дзве рэчы былi для яго вялiкiмi перашкодамi: недахоп грошай i марудлiвасць вайсковых збораy. Пасля апошняй кампанii, стомленыя грамадзяне не спяшалiся ваяваць. За набор войска yзяyся Замойскi, якi хоць i не быy на вайсковай пасадзе, але пра яго ведалi, што бацька ягоны быy гетманам i продкi слаyнымi ваярамi, i вакол яго былi добрыя атрады, i рыцарскае акружэнне. Урэшце, пачуyшы аб гэтым, шматлiкiя ахвотнiкi yступiлi y войска. У дадатак, кароль у свайго брата Кшыштафа Трансiльванскага, папрасiy значную колькасць вугорскiх салдат.

Кароль меy намер пачаць свае ваенныя справы з Вялiкiх Лук. Каб лепш схавацца ад ворага, ён, аднак, загадаy войску сабрацца y Чашнiках».

Неyзабаве кароль, якi выношваy хiтрыя вайсковыя задумы, з'ехаy у Вiльню, дзе працягваy рыхтавацца да наступнага этапу вайны. Ваенныя дзеяннi зноy былi yдалымi i Баторый, пакiнуyшы войска, вярнуyся на пэyны час у Вiльню, а затым i y Гродна. Ян Альбертрандзi расказвае i пра гэтыя падзеi:

«Кароль, правёyшы непрацяглы час у Вiльнi, адправiyся y Гародню, i yжо тады ён думаy пра вайну y наступным годзе i рыхтаваyся да яе. Думаючы, што з-за сейма, позна распачатага, падаткi збяруць у казну не хутка, ён вырашыy лiквiдаваць гэтую цяжкасць. Таму ён адправiyся, дзеля таго, каб пазычыць грошы, да прускага князя Ежы Фрэдэрыка, Аyгуста Саксонскага i Яна Фрэдэрыка Брандэнбургскага (Мабыць, усё ж такi гаворка пра Яна Ежы, цi iнакш Ёгана Георга Брандэнбургскага. Заyвага Я. А.). Гэтыя князi прыслухалiся да каралеyскай волi i далi патрэбныя сумы».

І зноy Баторый паказаны мудрым i руплiвым кiраyнiком, здольным стратэгiчна планаваць ваенныя дзеяннi i yлiчваць розныя бакi ваенных кампанiй. Цяпер у манарха былi грошы для далейшых ваенных паходаy. З Гродна кароль выехаy у Варшаву. Альбертрандзi працягвае апiсваць падзеi:

«1581 год. Генеральны сейм у Варшаве пачаyся y першыя днi лютага (Насамрэч 23 студзеня. Заyв. Я.А.). Скончыyшы сейм, кароль загадаy Замойскаму як мага хутчэй набраць салдат i адправiцца з iмi y Лiтву, а сам – у Гродна, а адтуль i y Вiльню паспяшаyся, напiсаyшы Кшыштафу, брату свайму, князю Трансiльванii, каб паслаy яму новыя вугорскiя войскi.

Калi кароль ужо стаяy у Гродне, прыбыy ганец ад цара з лiстамi, паведамляючы, што галоyныя пасланцы маюць настолькi спрыяльныя загады, што можа наступiць мiр, тым часам ад караля хацелi, каб той не збiраy войскi i не прасоyваyся далей, бо можа зэканомiць свае намаганнi i выдаткi».

Баторый быy у Гродне, у красавiку 1581 года, а потым паехаy у Вiльню. Наступныя ваенныя дзеяннi былi менш удалымi: Баторыю не yдалося yзяць традыцыйна няyступлiвы Пскоy.

Ян Замойскi – паплечнiк Баторыя. К. Аляксандравiч, XVIII стагоддзе. Нацыянальная галерэя, Кракаy.

Умовы падпiсанага неyзабаве Ям-Запольскага мiру былi, аднак, нядрэннымi для Рэчы Паспалiтай.

У лiпенi 1582 года Баторый прыехаy у Гродна i зноy прымаy важныя рашэннi, напрыклад, займаyся пытаннем бяспекi iнфлянцкiх межаy.

У канцы 1583 года Баторый у чарговы раз наведаy горад над Нёманам. Альбертрандзi паведамляе, што:

«У канцы верасня кароль выехаy з Кракава, па дарозе крыху затрымаyся y Корчыне i Люблiне, i прыкладна з першымi днямi лiстапада спынiyся y Гродне. Туды прыехаy да яго Фарэнсбах, якому падчас апошняй вайны прыйшлося шмат нягод вытрываць, i тут ён атрымаy заслужаную yзнагароду».

Каляды гэтага года i пачатак новага 1584 Баторый правёy у Гродне.

У лютым кароль паслаy з Гродна яшчэ маладога i не надта yплывовага Льва Сапегу паслом у Маскву.

Альбертрандзi апiсвае i iншыя падзеi, якiя адбылiся з каралём, у яго любiмым горадзе, у лютым 1584 года:

«У гэтым годзе y лютым прыбылi Ян Лiнде, Конрад Ленка з гданьскага магiстрата, i Генрых Лемпка, гарадскi yраднiк (sendyk miasta) да караля y Гродна, а ён iх паслаy да канцлера Замойскага y Кнышын, i з пасрэднiцтвам яго пытанне было вырашанае.

Якраз у той час, калi гданьскiя паслы прыбылi, пасол Герберт ад англiйскай каралевы прыехаy, каб закласцi з каралём гандлёвае месца для англiйскага гандлю i правiлы для такога гандлю. Гандаль быy перанесены y Эльблонг з Гданьска, i гданчане гублялi немалыя сродкi з-за гэтага, i iмкнулiся вярнуць да сябе ангельскi гандаль. Тады ж узнiклi некаторыя спрэчкi з прускiм князем. Наконт правiльнага календара некалькi разоy кароль папярэджваy яго, што, прытрымлiваючыся прыкладу Кароны, членам якой ён быy, каляндар таксама прымаць павiнен. Князь упiраy на рознiцу веры i свае вольныя правы, але яму было даказана, што каляндар не мае нiчога агульнага з верай, таму што каляндар быy створаны не па волi Хрыста цi яго вучняy, а iдзе ад Юлiя Цэзара, якi не меy нiякага дачынення да хрысцiянства. Усё гэта, аднак, не пераканала князя, якi цвёрда трымаyся сваёй думкi».

Такiм чынам, у Гродне кароль вырашаy шэраг значных пытанняy, а менавiта: вёy перамовы з заyзятымi прадстаyнiкамi Гданьска, наконт партовых, падаткавых збораy, прымаy пасла англiйскай каралевы Лiзаветы I, якая планавала актыyна развiваць эканамiчнае супрацоyнiцтва з дзяржавамi Усходняй Еyропы – Рэччу Паспалiтай i Масковiяй, i прамаваy у Прусii сваё ж новаyвядзенне – Грэгарыянскi каляндар, праyда, без асаблiвага поспеху.

Акрамя таго, далей аyтар пiша аб прускiх шляхцiцах, якiя скардзiлiся на свайго князя i аб лiсце Баторыя, якi нагадаy уладару аб шляхетных вольнасцях, але пры гэтым i запэyнiy князя y яго аyтаномii i паабяцаy падтрымаць у выпадку сепаратызму y ягоным краi. Князь выклiкаy да сябе незадаволеных, але тыя, баючыся арышту, кiнулiся «пераследаваць караля y Кракаве, Вiльнi i Гароднi» закiдваючы яго просьбамi абаранiць iх ад князя.

У красавiку Баторый быy у Вiльнi i даведаyся там пра смерць Івана Грознага.

Выява Стэфана Баторыя y фарным касцёле Гродна.

У маi гэтага года Баторый жыy у Гродне, i тут ён раiyся з лiтоyскiмi вяльможамi наконт новых палiтычных магчымасцяy, якiя, без усялякага сумнення, адкрывала смерць рускага цара.

На пачатку восенi 1584 года, Баторый надоyга акапаyся y Гродне, палюючы y гродзенскiх лясах i разглядаючы палiтычныя справы да самага 1585 года.

Пасля новага года Баторый адправiyся y Варшаву, дзе вырашыy шэраг важных пытанняy, у прыватнасцi: дамогся канфiскацыi маёнткаy свайго супернiка Кшыштафа Збароyскага i адмовiyся ад планаy стварэння пiрацкага флота.

Джон Дi (злева) i Эдвард Кэлi. Калаж аyтара. Арыгiналы y Музеi Ашмолу i Лонданскiм унiверсiтэце.

У 1585 годзе здароyе караля значна пагоршылася. Тады уладар, якi тады кватараваy на польскай тэрыторыi, прыняy пару ангельскiх мiстыкаy, знакамiтых Джона Дi i Эдварда Кэлi. Ангельцы паказвалi Баторыю сеанс з крыштальным шарам, у якi засяроджана yглядваyся Кэлi. Цiкава, што некаторыя словы Кэлi можна трактаваць як указанне на рэальныя акалiчнасцi жыцця манарха, а менавiта, язву на назе, якая шмат гадоy мучыла караля. Цi было гэта чымсцi рэальна мiстычным i навукова невытлумачальным, цi нечым iншым… Хто ведае. Аднак Баторый быy, мабыць, не надта yражаны, i нiякiх асаблiвых ушанаванняy ангельцы не атрымалi, хоць кароль расплацiyся з iмi за сеанс грашыма.

У будучынi чарадзеяy чакала яшчэ шмат чаго цiкавага. Напрыклад, праз пару гадоy пасля сустрэчы з Баторыем, Кэлi раптам адкрыy Дi, што анёлы сказалi яму падзялiцца з таварышам сваёй жонкай, а ён, у сваю чаргу, павiнен зрабiць тое ж самае. Дi не асмелiyся праiгнараваць анёлаy, i абмен адбыyся. Такiм чынам, парачка мiстыкаy з Альбiёна займалася свiнгам задоyга да закладкi першага свiнг-клубу.

Яркiя бiяграфii ангельцаy дапамаглi iм стаць папулярнымi персанажамi заходняй поп-культуры. Розныя згадкi пра гэтых чараyнiкоy прысутнiчаюць у вядомых мастацкiх творах, у тым лiку культавых галiвудскiх фiльмах: «Ведзьма з Блэр» i «Сэрца анёла».

Баторыю, аднак, трэба было займацца палiтыкай, а не толькi прымаць замежных вядзьмакоy. Альбертрандзi так пiша пра гэты перыяд:

«Пасля сейма кароль з'ехаy у Кракаy i там, а таксама y Непаламiцах, ён правёy лета i большую частку восенi. З надыходам зiмы кароль паехаy у Гродна, дзе займаyся yзвядзеннем будынкаy, але насамрэч яго займалi куды больш грандыёзныя задумы».

Па iншых звестках, Баторый быy у Гродне yжо y канцы лiстапада i склiкаy тут раду сенатараy. Абмяркоyвалiся yсё тыя ж маскоyскiя пытаннi. З гэтага моманту Гродна набывае па-сапраyднаму сталiчны статус, бо Баторый перастае бясконца раз'язджаць па розных кутках краiны i пасяляецца y горадзе над Нёманам. Увесь наступны 1586 Баторый праводзiць тут.

Чым жа займаецца манарх у Гароднi? Ёсць легендарныя звесткi аб рамане yладара з нейкай жыхаркай горада цi наваколляy. Нiбыта ад гэтай сувязi нарадзiyся Лжэдзмiтрый I, якi на сваiм самым вядомым партрэце нават падобны да Баторыя.

У лютым 1586 года з Баторыем нiбыта адбываецца непрыемны iнцыдэнт. Перапраyляючыся праз змёрзлае возера y наваколлях Гродна, кароль адчуy, што лёд пад iм трэснуy. Манарх забаранiy наблiжацца да яго i сам акуратна рухаyся па лёдзе, пакуль не дасягнуy бяспечнага месца.