banner banner banner
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

скачать книгу бесплатно


Самi паседжаннi сейма часцяком напаyнялiся звадамi, i палiтычны працэс iшоy пад акампанемент мноства крыкаy разгарачаных шляхцiцаy. Дадаткова yскладняла гэтыя сесii магчымасць выкарыстання знакамiтага права «liberum veto», паводле якога любы дэпутат мог спынiць працу сейма, толькi па сваiм жаданнi. Некалькi парадаксальным, на гэтым фоне, выглядае захаванне дастаткова складанага цырыманiялу. Перад паседжаннямi адбывалася абавязковае набажэнства, шляхцiчы агучвалi yступныя прамовы, i нават рассаджвалiся yдзельнiкi паводле iерархii: на першых месцах у Сенатарскай залi сядзелi вышэйшыя царкоyныя саноyнiкi, а потым ужо сенатары свецкiя.

У Пасольскай iзбе паслы займалi месцы i галасавалi таксама y пэyным парадку.

Старшынстваваy на сейме сеймавы маршалак. Для таго, каб суняць хаас, якi напаyняy паседжаннi, яму даводзiлася прыкладаць немалыя высiлкi. Тут маршалку быy вельмi прыдатны сiмвал яго yлады – жазло. Вiльгельм Шлемюлер успамiнае, як на гродзенскiм сейме 1752 года, сеймавы маршалак, i радавiты гродзенскi шляхцiц, Юзаф Андрыян Масальскi, стукаy жазлом па падлозе, патрабуючы цiшынi.

Арыстакратычныя сем'i, як было сказана вышэй, абапiраючыся на сваю эканамiчную моц, кантралявалi размеркаванне вышэйшых пасад, таму менавiта магнаты займалi iх.

Зрэдку да верхавiны шляхецкай iерархii мог дабрацца i якi-небудзь сярэднi шляхцiц, да прыкладу, Андрэй, прадстаyнiк гродзенскага роду Катовiчаy, змог стаць кашталянам вiленскiм i, адпаведна, увайсцi y Сенат.

Сенатар i Смерць. Фрагмент палатна «Танец Смерцi», манастыр брыгiтак у Гродне, XVII—XVIII ст.

Паслы, якiя, звычайна, прадстаyлялi не самыя бедныя, па мерках павета, сем'i, атрымлiвалi iнструкцыi ад свайго сеймiка i павiнны былi вырашыць мясцовыя пытаннi на агульнадзяржаyным узроyнi.

Часам шляхта магла аб'яднацца y своеасаблiвы саюз, заклiканы забяспечыць iнтарэсы шляхецкага саслоyя, так званую «канфедэрацыю». Звалiся канфедэрацыi, часцяком, па месцы стварэння.

Гародня з'яyлялася адным з самых папулярных месцаy для такiх саюзаy. У горадзе над Нёманам было створана некалькi канфедэрацый, у тым лiку i адно з апошнiх шляхецкiх аб'яднанняy – Гродзенская канфедэрацыя 1793 года.

Шляхта ВКЛ магла звяртацца y розныя суды, а працэсы y iх нярэдка мелi палiтычнае значэньне.

Дваранам, у тым лiку i гродзенскiм, служылi, сярод iншых: асэсарскi, земскi, падкаморскi i гродскi суды. Кожны з iх меy пэyныя асаблiвасцi. Напрыклад, асэсарскi суд, цi iнакш «асэсорыя», займаyся, апроч iншага, пытаннямi, якiя былi звязаныя з каралеyскiмi маёнткамi. Старшынстваваць там павiнен быy канцлер цi падканцлер.

Вядома, што y «асэсорыi», якая праходзiла y Гродне y 1751 годзе, старшыняваy князь Мiхаiл Фрэдэрык Чартарыйскi, падканцлер ВКЛ i гарадзенскi стараста.

Па yспамiнах аднаго з асэсараy, Марцiна Матушэвiча:

«На гэтую асэсорыю з'ехалася амаль уся Лiтва, i для спраy, i для розных выгод, i дзеля будучых сеймiкаy дэпутацкiх, i каб спадабацца князю падканцлеру».

У гэтым паведамленнi адлюстроyваецца найважнейшы момант палiтычнай сiстэмы Рэчы Паспалiтай, а менавiта: важнасць пратэкцыi найбольш уплывовых магнатаy, якiя запраyлялi не толькi дробнай i сярэдняй шляхтай, але нават менш магутнымi магнатамi. Падобная сiстэма завецца «клiенцкай». Клiентам у такiх адносiнах выступаy менш магутны шляхцiц, а патронам больш уплывовы, якi нярэдка валодаy магнацкiм статусам. Менавiта тут залатое правiла «клiент заyсёды мае рацыю» можа быць пераасэнсавана y iранiчным ключы.

Патронам, дарэчы, магла быць i жанчына магнатка, i аб пратэкцыi «вяльможнай панны дабрадзейкi» прасiлi не менш лiслiва, чым аб пратэкцыi магната мужчыны.

Пасады

Кар'ера шляхцiца не абмяжоyвалася атрыманнем статусу пасла на сейм цi дэпутата-суддзi y судовым органе. Доyгi пералiк дзяржаyных пасад вабiy дваран сваiмi перспектывамi. Пасты шляхцiчу маглi даць яго таварышы на сеймiку, або манарх. Назвы пасад i фармальныя абавязкi гэтых чыноyнiкаy XVI – XVIII стагоддзяy, безумоyна, могуць быць вельмi цiкавымi.

У гарадзенскiм павеце шляхцiц мог заняць наступныя пасады цi, iнакш кажучы, урады:

Войскi – прыглядаy за парадкам у павеце. Пасада была па-свойму yнiкальнай, бо такi чалавек павiнен быy забяспечваць жыццё сем'яy шляхты, што пайшла на вайну. Такiм чынам, выконваючы абавязкi войскага шляхцiц заставаyся y адноснай бяспецы, пакуль яго таварышы па зброi ваявалi. Зразумела, на падобную «амаль сiнякуру» лагiчна было ставiць пажылых мужчын з добрай рэпутацыяй, аднак на практыцы часта атрымлiвалася iнакш.

Гараднiчы – павiнен быy прыглядаць за гарадамi i замкамi, захоyваy ключы ад важных дзвярэй горада.

Земскi суддзя – з'яyляyся кiраyнiком земскага суда.

Лоyчы – першапачаткова чалавек, якi займаyся арганiзацыяй манаршага палявання.

Маршалак земскi або павятовы маршалак – кiраyнiк мясцовых сеймiкаy, якi меy i некаторыя iншыя важныя паyнамоцтвы. Адзiн з найважнейшых чыноyнiкаy павета.

Гарадзенскi маршалак упаy з каня. Фрагмент роспiсу лаy у Кангрэгацкай каплiцы фарнага касцёла Гродна. Фота М. Супрон.

Мечнiк – асоба, якая наглядае за yзбраеннем уладцы.

Пiсар земскi – той, хто клапацiyся пра кнiгi земскiх судоy, займаyся напiсаннем судовых пратаколаy.

Падкаморы – галоyны суддзя y падкаморскiм судзе.

Падстараста – намеснiк старасты.

Падстолiй – першапачаткова намеснiк стольнiка, якi нават нёс перад iм ягонае жазло.

Падсудак – намеснiк земскага суддзi.

Падчашы – ураднiк, якi першапачаткова займаyся каралеyскiм кубкам, клапоцячыся аб тым, каб патрэбны напой заyсёды быy даступны для манарха.

Стараста градовы – адмiнiстратар староства i старшыня гродскага суда.

Стольнiк – першапачаткова падобная пасада быy звязана з клопатам пра стол манарха.

Харунжы – тытулярны сцяганосец, якi аб'яyляy ваенны збор мясцовай шляхты i камандаваy ёй, часам з дапамогай памочнiкаy – ротмiстраy.

Чашнiк – яшчэ адзiн «алкагольны» пост. Абавязкi чашнiка паходзiлi на абавязкi падчашага, якi першапачаткова быy яго памагатым.

Акрамя вышэй пералiчаных iснавала яшчэ мноства пасад-тытулаy, да прыкладу: мастаyнiчы, ляснiчы, дзераyнiчы, крайчы, будаyнiчы, неваднiчы, пiyнiчы.

Большасць урадаy паступова сталi толькi ганаровымi пасадамi.

Жанчыны не займалi пасад, але выкарыстоyвалi тытул мужа цi бацькi. Напрыклад, жонка ваяводы – гэта ваяводзiна, а дачка – ваяводзянка. Чытачы могуць самастойна, у рамках практыкума, утварыць жаночыя формы тытула дзераyнiчы. А чытачкi, акрамя таго, спытаць сябе: хацелi б яны быць дачкой дзераyнiчага i насiць адпаведны тытул цi yсё ж такi не.

У канцы iснавання Рэчы Паспалiтай, Гародня нарэшце атрымала сваё ваяводства, i y iерархii гродзенскай шляхты з'явiлiся значныя пасады ваяводы i кашталяна.

Канешне, прадстаyнiкi мясцовых родаy далёка не заyсёды абмяжоyвалiся yнутранай кар'ерай, i часам даходзiлi да агульнадзяржаyных пасад. Некаторым удалося атрымаць нават найважнейшыя свецкiя, ваенныя i духоyныя пасады ВКЛ, то бок, заняць урады маршалка вялiкага, канцлера, вялiкага гетмана i вiленскага бiскупа.

Паyсядзённае жыццё

Рэлiгiйны светапогляд i вучоба

Як ужо было сказана раней, рэлiгiйны светапогляд вызначаy канву жыцця сярэднестатыстычнага шляхцiча ВКЛ у перыяд XVI – XVIII стагоддзяy. Гарадзенскiя дваране не былi выключэннем.

Шляхта жыла y сiстэме царкоyных святаy i рэгулярна наведвала храмы. Напрыклад, гетман вялiкi лiтоyскi Мiхаiл Масальскi, любiy падоyгу малiцца y гарадзенскiм езуiцкiм касцёле.

Жонка вiцебскага ваяводы Яна Храпавiцкага неяк адправiлася на богаслужэнне y Гродна, з найблiжэйшага маёнтка. Яна iшла пешшу i прыхапiла з сабой дзяцей. Зроблена гэта было, вiдаць, дзеля дэманстрацыi асаблiвай рэлiгiйнай стараннасцi, аналагiчнай той, што дэманструюць пешыя паломнiкi XXI стагоддзя.

Рэлiгiйны складнiк прывiваyся дамашнiмi настаyнiкамi, а таксама y езуiцкiх калегiумах i Вiленскiм унiверсiтэце, якi заснаваy Стэфан Баторый, пераyтварыyшы y езуiцкую акадэмiю вiленскi калегiум.

Важкi yклад у развiццё мясцовай адукацыi yнеслi i iншыя каталiцкiя ордэны, у прыватнасцi, дамiнiканцы: iх гродзенская навучальная yстанова была адной з найлепшых у краiне i магла пахвалiцца адной з самых вялiкiх бiблiятэк у ВКЛ.

Канешне, багатая шляхта нярэдка выязджала вучыцца за мяжу.

Паляванне i рыбалка

Адным з базавых заняткаy гродзенскiх шляхцiчаy, самых розных узростаy, з'яyлялася паляванне. Падобнае баyленне часу дапамагала (аyтар тут не пасаромеецца каламбура) забiць адразу некалькiх трусаy.

Паляванне на аленя. Стэфана дэла Бэла. XVII стагоддзе. Нацыянальная бiблiятэка Польшчы.

Паляванне служыла забавай, разнавiднасцю ваеннай трэнiроyкi, а трафеi, безумоyна, былi карысныя i маглi выкарыстоyвацца для прыгатавання страy з дзiчыны, а, акрамя таго, у шляхецкай гаспадарцы не былi лiшнiмi i шкуры здабытых жывёл.

Гарадзенскiя лясы славiлiся як выдатнае месца для пераследу дзiчыны, i нездарма пакоi Стэфана Баторыя, у яго замку, былi запоyнены шматлiкiмi паляyнiчымi трафеямi, а на гербе горада красуецца алень святога Губерта (альбо Яyстафiя) гэта значыць, нябеснага заступнiка палявання.

Не цуралiся шляхцiчы i рыбалкi. У 1699 годзе, Кшыштаф Завiша лавiy рыбу y вельмi элiтнай кампанii, i напiсаy пра гэта так:

«Я адправiyся y Гродна, разам з чашнiкам ВКЛ Тарло, дзе ён ладзiy сваiм слугам вяселле. Падчас знаходжання y Гродне, мы yвесь час вялi гутаркi на розных вячэрах i паседжаннях. Калi мы выязджалi з Гродна, нас запрасiлi на рыбалку да пана Язерскага, дзе былi пан гетман, пан чашнiк i iншыя».

Тут варта заyважыць, што рыбакi тых гадоy, гэтак жа як паляyнiчыя, мелi магчымасць здабываць значна больш шматлiкiя i разнастайныя трафеi. Гарадзенскi рыбак мог злавiць цудоyнага ласося, стронгу цi нават вялiзнага асятра, i шляхта, варта заyважыць, з задавальненнем смакавала рыбныя стравы.

Транспарт i сувязь

Больш-менш буйныя саноyнiкi шмат ездзiлi па краiне, удзельнiчая y палiтычным жыццi Рэчы Паспалiтай.

Перамяшчацца памiж гарадамi, або па вулiцах аднаго населенага пункта, можна было на канi, або y экiпажы.

Вядома, што Марцiн Матушэвiч ехаy у карэце гетмана Масальскага ад гродзенскага езуiцкага касцёла да замка.

Часам выкарыстоyваyся i рачны транспарт.

Суднаходства на гродзенскай зямлi было развiта з даyнiх часоy, i y басейне Нёмана нават будавалi асаблiвыя судны, якiя лiчылiся характэрнымi менавiта для гродзенскага карабельства. Гаворка пра вялiзныя вiцiны, даyжыня якiх, паводле некаторых звестак, перавальвала за 40 метраy. У 60-х гадах XVII стагоддзя, шляхцiц Мiланоyскi, слуга Яна Храпавiцкага, плыy на такiм судне па Нёмане, але п'яны рулявы не справiyся са сваёй справай i лёс «Тытанiка» вiцiна не паyтарыла, паводле Храпавiцкага, дзякуючы таму, што «Цудоyным чынам яе Бог выратаваy».

Шляхцiцы едуць на сеймiк. Мiхал Ключэyскi. XIX стагоддзе. Нацыянальны музей у Кракаве.

Акрамя важных палiтычных сходаy, мэтай паездак нярэдка быy манастыр, якi наведвалi з рэлiгiйных памкненняy, або сядзiба iншага шляхцiца, якi запрашаy знаёмых дваран на вяселлi, хрэсцiны, пахаваннi, рэлiгiйныя святы цi проста сяброyскiя пасядзелкi.

Пры гэтым адсутнасць тэлефонаy i iнтэрнэту не перашкаджала падтрымлiваць сувязь з патрэбнымi асобамi. Шляхцiц мог напiсаць у дзень некалькi лiстоy. Вядома, што Ян Храпавiцкi, знаходзячыся на занёманскiм прадмесцi Гродна, пiсаy лiст на правы бераг, не маючы для зносiн патрэбы y асабiстай сустрэчы з адрасатам – гетманам ВКЛ, Мiхаiлам Казiмiрам Пацам, якi кватараваy паблiзу. Храпавiцкi мог сабе дазволiць карыстацца кур'ерамi, у якасцi лёгкадаступнай сiстэмы сувязi, прыкладна так, як калi б ён тэлефанаваy свайму суседу y XXI стагоддзi.

Кухня i посуд

Асаблiва прыемнымi зносiны маглi быць падчас сяброyскiх пасядзелак.

Вядома, што застоллi былi звычайнай справай для мясцовых дваран. Падчас баляванняy госцi i гаспадары банкетаy, канешне ж, часцяком ужывалi гарачыльныя напоi.

У Гродне былi даyнiя традыцыi пiваварства, многiя бровары размяшчалiся, да прыкладу, у далiне Гараднiчанкi.

Карысталiся папулярнасцю i iмпартныя вiны, сярод iншых, венгерскiя. Шляхцiчы ведалi таксама гарэлку, якая нават была ходкiм напоем.

Як i людзi ХХІ стагоддзя, шляхта часоy Рэчы Паспалiтай далёка не заyсёды прытрымлiвалася yмеранасцi.

Напрыклад, апiсана тыднёвая гарадзенская папойка знакамiтага Караля Радзiвiла па мянушцы «Пане Каханку», якi купiy у Гродне венгерскага вiна на велiзарную суму, а затым паехаy, з гэтым вiном, далей, працягваючы сваволiць у мястэчках, якiя траплялiся па дарозе.

Рацыён шляхцiца, як не цяжка здагадацца, моцна залежаy ад яго фiнансавых магчымасцей.

Вышэйшая праслойка арыстакратаy магла дазволiць сабе атрымлiваць асалоду ад самых дзiyных прысмакаy.

Напрыклад, на дне нараджэння караля Аyгуста III, калi манарх святкаваy у Гродне, у 1752 годзе, на дэсерт, як паведамляе Вiльгельм Шлемюлер, былi прынесены асаблiвыя прысмакi:

«Тры гадзiны доyжылася бяседа. У канцы yнеслi дэсерты, а яны былi такiя цудоyныя, што сапраyды вартыя каралеyскага стала. Перш за yсё звярталi на сябе yвагу дзве святынi, вельмi yмела зробленыя: усiх добрых якасцяy i славы, як пра гэта казалi надпiсы. А y сярэдзiне трыyмфальная арка, на якой уяyная Постаць Славы. У адной руцэ яна трымала трубу, а y другой надпiс наступнага зместу: [Аyгуст II кароль, народжаны y 1696 годзе.] Ну а далей вялiкiя, па-майстэрску выкананыя, сады, лаyкi, i yсё гэта дзiyна прыгожае i вельмi каштоyнае».

Беззямельны шляхцiц мог толькi памарыць пра такiя рэчы, бо яго рацыён больш-менш адпавядаy рацыёну сялян i звычайна yключаy розныя злакi, гарох i саланiну.

Сярэдняя i багатая шляхта ела шмат мясных страваy: ялавiчыну, свiнiну, розную дзiчыну.

Станiслаy Панятоyскi, будучы yладар ВКЛ, назiраy у гродзенскiм палацы Мiхаiла Радзiвiла Рыбанькi, у 1752 годзе, страву з мясам i шпiнатам, якая, зрэшты, не здалася госцю апетытнай.

У модзе былi заправы, напрыклад, перац ды шафран, якiя часта выкарыстоyвалi y вялiкiх колькасцях.

Траплялася на столе i рыба, бо, як сказана вышэй, нават магнаты не цуралiся рыбалкi.

У вялiкай пашане быy бiгас, гэта значыць, страва з капусты i мяса.

Кашы, салаты i супы, а таксама садавiна i гароднiна, былi жаданымi гасцямi на сталах дваран.

Ва yжытку XVI—XVII стагоддзяy за сталом часцяком выкарыстоyвалi практычны посуд з металу.

Сярэбраная лыжка XVI – XVII стагоддзяy, з польскiм рыфмаваным надпiсам «Ты запомнi чалавек, у цябе нядоyгi век» (пераклад Я.А.). Нацыянальны музей у Кракаве.

Ужывалi таксама глiняны, шкляны i драyляны.

Зразумела, забяспечаная шляхта магла сабе дазволiць сярэбраныя вырабы, а вось бяднейшая, часам абыходзiлася посудам з некаштоyных металаy.

У Стэфана Баторыя, якi жыy у гродзенскiм замку, мелiся нават залатыя сталовыя прыборы.

У другой палове XVIII стагоддзя, дастаткова шырокае распаyсюджанне атрымалi фарфор i крышталь, прычым апошнi выдатна рабiлi i y гродзенскiм рэгiёне, напрыклад, у Налiбоцкай мануфактуры. Падобная вытворчасць шкла мелася i y самiм Гродне.

Імпарт, вядома ж, быy прадстаyлены вырабамi з усяго свету.

Ян Ахоцкi назiраy, у 1793 годзе, у сваiх сяброy у Гродне, не толькi еyрапейскi, але i японскi, i кiтайскi фарфор.

Зроблены на замову посуд багатай шляхты i манархаy нярэдка yпрыгожваyся радавымi гербамi.

Келiх з гербавым арлом Радзiвiлаy, якi, як мяркуецца, належаy Мiхалу Радзiвiлу Рыбаньку. Нацыянальны музей у Кракаве.

Пасля застолляy надыходзiла пара танцаy i розных азартных гульняy. Хоць, часам шляхцiцы абмяжоyвалiся душэyнай гутаркай.

Суды

У многiх выпадках, амаль паyсядзённай справай для мясцовых дваран былi суды, прычым нярэдка судзiлася нават з самымi блiзкiмi сваякамi. Тут шляхце, вядома ж, была прыдатнай разгалiнаваная, хоць i не самая лепшая, судовая сiстэма Рэчы Паспалiтай, пра якую была гаворка вышэй.

У якасцi прыкладу тут можна назваць жыццёвыя перыпетыi гродзенскага войта Андрэя Станiслава Сапегi, сына аднаго з найлепшых палкаводцаy ВКЛ, Яна Пятра Сапегi.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)