banner banner banner
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

скачать книгу бесплатно


Некалькi карт.

Медныя ёмiстасцi для мыцця галавы.

Мяркуюць, што гэта сталовыя прыборы Стэфана Баторыя. Страчаныя y перыяд II Сусветнай. Фота з архiваy Нацыянальнага музея y Кракаве

У гардэробе караля польскага i вялiкага князя лiтоyскага было нямала yбораy, у тым лiку адзенне, выкананае паводле вугорскай моды.

Значная частка адзення Баторыя была чырвонага колеру. Гэта yвогуле адзiн з любiмых колераy мясцовых дваран.

Многiя yборы мелi залатыя гузiкi i аздабленне сабалiным мехам. Аб адным з убораy, а менавiта кабяняку (капеняку), гэта значыць, своеасаблiвым шырокiм плашчы, асобна сказана, што y iм кароль ляжаy пасля смерцi. Гэта быy кабеняк чырвонага колеру з адным чырвоным гузiкам. Мяркуючы па вопiсе y караля было больш за дваццаць убораy, у тым лiку тры штукi сабалiных футраy.

На сталовым срэбры Баторыя красаваyся яго герб. Тут былi пляшкi, мiскi, талеркi, кубкi, сальнiца i iншыя рэчы. У зборы срэбра, прывезенага з Венгрыi, знаходзiлася больш за 60 прадметаy.

З гэтага сталовага збора былi yзяты два прадметы для стварэння каралеyскiх кароны, скiпетра i дзяржавы. Гэтыя знакi манаршай годнасцi выкарыстоyвалi падчас цырымонii пахавання.

Карона Стэфана Баторыя. Мабыць, тая самая, якую зрабiлi са срэбнага посуду, што застаyся y Гродне.

Акрамя таго, у распараджэннi каралеyскага двара быy каштоyны посуд з польскай каралеyскай скарбнiцы. Тут было больш за сотню прадметаy, у тым лiку i залатая лыжка з залатымi вiдэльцамi.

Улiчвалiся i страты каралеyскай маёмасцi. Вядома, што адна са срэбных лыжак згубiлася пад Полацкам, адно срэбнае блюда y Гродне.

Сярод прывезеных прадметаy была шкляная варонка для пляшак, зробленая y Гродне.

Акрамя таго, сярод рэчаy караля знаходзiлiся: залатое сядло, якое належала яшчэ каралю Жыгiмонту Аyгусту, вадзяны гадзiннiк (клепсiдра), гадзiннiк, вiдаць, прызначаны для вежы так званай Фары Вiтаyта, паляyнiчыя трафеi, гэта значыць, рогi ласёy i аленяy, а таксама шкуры рысяy.

У падвале караля, паводле вопiсу, знаходзiлася 51 бочка вiна.

У манарха была i велiзарная стайня, прычым згадваюцца не толькi конi, але нават вярблюды.

Вядомы iмёны лепшых i найбольш пародзiстых коней. Напрыклад, белы турэцкi конь насiy iмя Івашка. А цёмна-гнядога гiшпанскага скакуна клiкалi Балага. Быy там i жарабец, якi атрымаy iмя y гонар гаспадара – Баторы.

Слых манарха павiнны былi цешыць музыкi, у карыстаннi якiх знаходзiлiся клавесiн, скрыпкi, некалькi асобнiкаy папулярнага яшчэ y сярэднявеччы духавога iнструмента пад назвай шалмей, i iншыя прылады: агулам не меней двух дзясяткаy.

Музыкi. Ханс Бургкмайр старэйшы, пачатак XVI стагоддзя.

Сваiм завяшчаннем кароль i вялiкi князь падтрымаy будаyнiцтва гродзенскага калегiума езуiтаy, прысутнасць якiх ён лiчыy надзвычай важнай для асветы падуладнага яму краю.

Копiя завяшчання Баторыя. Тэкст аб гродзенскiм езуiцкiм калегiуме з подпiсам. Ultima voluntas D. Stephani… 1585 год. Курнiцкая бiблiятэка.

Асноyная частка пахавання Стэфана Баторыя прайшла y Кракаве. Аднак урачыстыя абрады пачалiся yжо y Гродне. Звесткi аб гэтым можна yзяць з працы Юлiяна Нямцэвiча. Згодна з яго публiкацыяй, цела Баторыя адправiлi з Гродна 29 красавiка 1588 года.

Такiм чынам, цела караля знаходзiлася y Гродне больш за год i чатыры месяцы, або некалькi больш за 500 дзён.

Месца, у якiм захоyвалi парэшткi памерлага, таксама з'яyляецца прадметам дыскусiй. Найбольш лагiчнымi варыянтамi выглядаюць замак, а таксама пабудаваны Баторыем храм, вядомы пазней як Фара Вiтаyта, i будынак насупраць гэтага храма, якi стаяy на месцы палаца Тэкстыльшчыкаy. У Нямцэвiча пазначана, што выносiлi цела з будынка, названага y арыгiнале «gmach». На думку аyтара, гэта сведчыць на карысць нейкага палаца, а не храма.

Існуе, акрамя таго, гiпотэза аб тым, што yнутраныя органы караля засталiся недзе y Гродне, бо y тыя часы цела маглi пахаваць асобна ад, напрыклад, сэрца.

Перад адпраyкай астанкаy манарха была праведзена служба, а несцi цела Баторыя павiнны былi дваране, у тым лiку i важныя саноyнiкi ВКЛ, сярод якiх, адзiн з лепшых палкаводцаy краiны за yсю яе гiсторыю, Кшыштаф Радзiвiл Пярун.

Ролi y цырымонii былi строга абумоyлены. Многiя шляхцiчы неслi y руках свечкi. Цела караля паклалi на воз-катафалк, аздоблены чорнай тканiнай i з чорным полагам, на якiм быy вялiкi белы крыж. Каля касцёлаy, з якiх чуyся звон, усталi сотнi жабракоy, апранутых у спецыяльнае адзенне. Воз быy запрэжаны коньмi y чорных капюшонах з гербамi караля. Наперадзе iншых, падчас вынасу цела манарха, iшлi капеланы караля, пасля рухалiся харунжыя са сцягамi, а за iмi неслi астанкi Баторыя, далей крочылi вiленскi, полацкi i наваградскi ваяводы, якiя неслi карону, скiпетр i дзяржаву манарха. Уся гэтая працэсiя накiравалася да маста праз Нёман i пакiнула горад.

Пасля yрачыстага выезду з Гродна, цела караля даехала да польскай сталiцы y маi 1588 года.

Надмагiльны помнiк Баторыя y Кракаве. Фота Ігнацыя Крыгера. 1896 год. Нацыянальны музей у Кракаве.

Цырымонiя пахавання y Кракаве доyжылася некалькi дзён, i яе yдзельнiкi выконвалi розныя сiмвалiчныя дзеяннi, у прыватнасцi, абрад меркаваy нават уезд у касцёл вершнiка на канi i y даспехах, а потым падзенне яго, з гучным шумам, што павiнна было абазначаць смерць караля-рыцара.

Над магiлай Баторыя yзвялi прыгожы помнiк, якi турысты могуць убачыць у кафедральным саборы Вавеля.

І yсё ж, воля караля не была выканана, i манарха пахавалi не y горадзе над Нёманам, дзе ён сам жадаy спачываць, а гэта значыць, што было б справядлiва, калi б у Гродне з'явiлася сiмвалiчная магiла (кенатаф) Стэфана Баторыя, якi навечна yпiсаy сябе y гiсторыю яго любiмага места.

Noblesse oblige, або свет шляхты каралеyскага горада

Станаyленне шляхты y ВКЛ

Традыцыйна, прывiлеяванае саслоyе ВКЛ называлi баярамi. Гэта назва перайшла y сiстэму класавых найменняy Вялiкага княства Лiтоyскага з папярэднiх яму княстваy Русi. Аднак паланiзацыя, якая набiрала абароты yжо y XV стагоддзi, дадала ва yжытак ВКЛ новую назву – шляхта. Само гэтае слова было, па некаторых дадзеных, прыyнесена y Польшчу з Чэхii. На землях Вялiкага княства Лiтоyскага такая назва феадальнага класа прыжывалася паступова, выцясняючы yжыванне слова «баяры» у якасцi iменi феадалаy, хоць пры гэтым баярамi працягвалi зваць людзей, занятых у вайсковай справе. Некаторыя з такiх падданых ВКЛ займалi як бы прамежкавую пазiцыю памiж шляхтай i сялянамi, а пазней многiя бедныя прадстаyнiкi баяраy патрапiлi y сялянскае саслоyе. Такiм чынам, найменне шляхта зацвердзiлася y якасцi назвы прывiлеяванага класа, цi, iнакш кажучы, дваранства.

У перыяд XVI – XVIII стагоддзяy гэтая праслойка насельнiцтва ВКЛ адчувала моцны yплыy польскай культуры, але y масе так нiколi i не страцiла цалкам самасвядомасцi лiтвiнаy, якая была адрозная ад уласна польскай.

Разам з тым, трэба прызнаць, што y многiх выпадках «лiтвiнства» было праявай «краёвасцi», гэта значыць, жыхары ВКЛ усведамлялi сябе жыхарамi рэгiёна Польшчы, «Лiтоyскай правiнцыi», як цяпер жыхары, напрыклад, Шчучыншчыны, могуць усведамляць сваю рэгiянальную самабытнасць, але звычайна не адлучаюць сябе ад беларускага народа.

У асобна yзятых персаналiй, зразумела, былi розныя погляды на гэтае пытанне: ад выразнага адмаyлення yласна польскай iдэнтычнасцi, да поyнага яе прыняцця, таму абагульненнi тут варта рабiць асцярожна.

Найважнейшай падзеяй, якая абумовiла масавую паланiзацыю, стала вядомая Люблiнская yнiя 1569 года.

На ваенных аглядах

Паланiзацыя канкрэтна гродзенскай шляхты можа быць добра прасочана, у прыватнасцi, вельмi простым спосабам: з дапамогай дадзеных «попiсаy», цi, iнакш кажучы, ваенных аглядаy шляхты. Там гарадзенцы прадстаyлялi свой павет, якi yваходзiy у Троцкае ваяводства. Свайго ваяводства y горада не было да самага канца XVIII стагоддзя, хаця фактычнае значэнне Гродна yжо y XVI стагоддзi было вышэй, чым у ваяводскага цэнтра – Трок.

У пералiку войска 1565 года, зробленым незадоyга да фармальнага аб'яднання ВКЛ i Польшчы y канфедэрацыю, якую мянуюць Рэччу Паспалiтай, згадваюцца, сярод многiх гродзенскiх воiнаy, наступныя людзi: гродзенскi харунжы Богуш Пятровiч Мiцута, Іван Карп, Сiдар Касцюковiч, Ждан Паyловiч Эйсмантовiч, Нячай Тышык ды iншыя прадстаyнiкi русiнскiх i балцкiх па паходжаннi мясцовых родаy.

Часцяком, байцы yзбройвалiся ашчэпамi, гэта значыць, дрэyкавай зброяй. Аб некаторых гродзенцах сказана, што яны мелi, корд або сякеру, а часам лук i стэлы.

Конныя воiны Польшчы i ВКЛ у прадмесцi Гродна. Панарама Адэльгаузера-Цюндта, 1568 год.

У пералiку ёсць i жанчыны, напрыклад, Федзя Сяньковая, якая, канешне, не была ваеннаабавязанай, але выставiла маладога чалавека на канi i з ашчэпам.

Агнястрэльная зброя yсё яшчэ была рэдкiм задавальненнем для мясцовых шляхцiчаy, аднак сёй-той з дваран валодаy i такiм небяспечным для ворага прадметам. Напрыклад, Станiслаy Глядавiцкi, якi зрабiy нядрэнную кар'еру y павеце, меy у арсенале аркебузу.

На пачатку XVII стагоддзя на сцягу гродзенскага павета была выява «Пагонi». Коннiк на гродзенскiм палотнiшчы сядзеy на чорным канi, чорны i чырвоны колеры вылучалiся i ва yборы самога «рыцара збройнага».

Рыцар на харугве Гродзенскага павета y часы Жыгiмонта Вазы. Малюнак аyтара, па матывах арыгiнала.

Перапiс 1765 года таксама цiкавы. Пара соцень гадоy, вядома ж, значны перыяд, i згаданыя y спiсе паны прыкметна адрознiваюцца ад сваiх прашчураy з XVI стагоддзя.

8 лiпеня 1765 года гродзенскi харунжы Мiхаiл Эйсмант выдаy унiверсал, якi загадваy шляхце сабрацца на агляд. Сярод прыбылых шляхцiчаy ёсць людзi, якiя мелi такiя iмёны: Шымон Кульбацкi, Рох Снарскi, Шымон Пурскi, Каспер Тамашэyскi. Вось тут якраз i можна заyважыць, што нават самi iмёны прадстаyнiкоy гродзенскага павета гавораць пра yплыy польскай культуры.

Пiсталет XVIII стагоддзя. Нацыянальны музей у Кракаве.

Агнястрэльная зброя, у той час, ужо не была вялiкай рэдкасцю, i шляхцiчы выкарыстоyвалi як халоднае yзбраенне, i перш за yсё шаблю, так i зручныя для кавалерыстаy пiсталеты. Аднак бедныя прадстаyнiкi шляхты часам не мелi нават каня. Напрыклад, пан Якук Кажэнеyскi быy на перапiсе пешым, хоць i меy пры сабе шаблю.

Высакародныя сарматы

Ваенная справа, безумоyна, займала асаблiвае месца y жыццi шляхецкага саслоyя ВКЛ, у тым лiку i гродзенскiх дваран.

Укаранёная y асяроддзi шляхты, якраз у перыяд XVI – XVII стагоддзяy, iдэалогiя сарматызму, якая абгрунтоyвае асаблiвае паходжанне мясцовай элiты, нiбы адрознай па крывi ад сялян, была прасякнута культам сiлы i вайсковай доблесцi. Шляхцiц-сармат павiнен быy быць сапраyдным рыцарам, абаронцам айчыны i сваёй веры.

Прадэманстраваць свае баявыя навыкi высакародны воiн мог падчас паспалiтага рушэння, то бок, усеагульнай ваеннай мабiлiзацыi шляхты.

Цiкава, што сарматызм, у значнай ступенi, арыентаваyся на yсходнюю культуру, i перш за yсё гэта выяyлялася ва yзорах адзення i yзбраення.

Наплечнiк гусара Рэчы Паспалiтай ХVІІ стагоддзя. Гарадзенскi гiсторыка-археалагiчны музей.

Адной з прыкметных праяy сармацкай культуры, i яе своеасаблiвым сiмвалам, з'яyляецца цяпер так званы сармацкi партрэт, а адным з лепшых прыкладаy такога мастацтва – выява Кшыштафа Весялоyскага, маршалка ВКЛ, заснавальнiка гродзенскага кляштара брыгiтак, дзе гэты yплывовы саноyнiк быy пахаваны.

Кшыштаф намаляваны y палацавым iнтэр'еры. На магнаце досыць строгае, але багатае адзенне. На стале ляжыць шапачка з каштоyным упрыгожаннем. У правай руцэ Кшыштафа жазло – сiмвал улады маршалка. Жазло yпрыгожвае каралеyская манаграма Жыгiмонта Вазы. Левая рука на шаблi. Значэнне гэтага вiду зброi yвогуле было надзвычайным, бо шабля з'яyлялася адным з абавязковых атрыбутаy шляхцiца, знакам яго высакароднага паходжання.

Кшыштаф Весялоyскi. Партрэт з манастыра брыгiтак у Гродне, 1636 год. Нацыянальны мастацкi музей Беларусi.

Тут дарэчы yспомнiць, што англiйскi падарожнiк Уiльям Кокс, якi наведваy Гродна i iншыя гарады рэгiёну y другой палове XVIII стагоддзя, атрымаy ад мясцовага дваранiна параду насiць зброю, калi падарожнiкi сапраyды належаць да дваранскага саслоyя. Сарматызм усё яшчэ квiтнеy у мясцовай культуры i кантраст ментальнасцi лiтоyскiх шляхцiчаy з ментальнасцю адукаванага англiйскага джэнтльмена, цi нават караля польскага i вялiкага князя лiтоyскага Станiслава Аyгуста, можна заyважыць i y мемуарах Кокса, i ва yспамiнах апошняга манарха.

Шабля караля Станiслава Ляшчынскага, XVIII стагоддзе. Нацыянальны музей у Кракаве.

Тут варта яшчэ адзначыць важны элемент сарматызму – веру y рэспублiканскi лад, i жаданне абмежаваць уладу караля. Падобныя iдэалы могуць выглядаць надзвычай прагрэсiyнымi, у межах перыяду iснавання Рэчы Паспалiтай, аднак менавiта шляхецкая вольнiца, у вынiку, i загубiла гэтую магутную еyрапейскую дзяржаву.

Рэлiгiя

Акрамя мiлiтарызму, у падмурку iдэалогii мясцовай шляхты ляжаy яшчэ адзiн найважнейшы элемент. Асновай светапогляду лiтвiнскага дваранства была вера, i нягледзячы на рэлiгiйную талерантнасць, наяyнасць у краiне шляхты праваслаyнага, пратэстанцкага, унiяцкага веравызнання, усё ж найбольш зручным для прасоyвання па кар'ернай лесвiцы, у перыяд XVII—XVIII стагоддзяy, быy менавiта каталiцызм. Не выпадкова таму, што гарадзенскi стараста Фрэдэрык Сапега, якi жыy у першай палове XVII стагоддзя, перайшоy у каталiцтва, перастаyшы быць «схiзматыкам», i нават заснаваy у Гродне кляштар дамiнiканаy, як бы дэманструючы сваю актыyную падтрымку каталiцкай веры.

Варта тут адзначыць i магутны гродзенскi род Валовiчаy, радавой пахавальняй якiх была старадаyняя Прачысценская царква, пабудаваная яшчэ y XII стагоддзi.

Але y XVII стагоддзi yсе заyважныя прадстаyнiкi гэтага дома з'яyляюцца каталiкамi, i y iх шэрагах знаходзiцца нават кiраyнiк каталiцкай царквы ВКЛ, вiленскi бiскуп Яyстафiй Валовiч.

Спроба шэрагу магнатаy XVI стагоддзя, такiх як Астафiй Валовiч, прасоyваць у ВКЛ пратэстантызм, увогуле была няyдалай.

Значныя праваслаyныя роды актыyна пераходзiлi y каталiцтва, i на пачатку XVIII стагоддзя вышэйшая праслойка дваранства была амаль выключна каталiцкай.

Панаваy каталiцызм i y асяроддзi гродзенскай шляхты XVIII стагоддзя.

Па yспамiнах Яна Ахоцкага, выхаванне шляхцiча-каталiка, у веры касцёла, пачыналася yжо y калысцы. Нядзiyна таму, што фанатычна настроеных каталiкоy сярод шляхты было шмат.

Маёмаснае расслаенне

Фармальная роyнасць усiх прадстаyнiкоy шляхецкага саслоyя, вядома, нiяк не перашкаджала шырокаму ранжыру дваран ВКЛ на аснове iх рэальнага yплыву.

Расслаенне шляхты было надзвычай моцным, i беззямельнага шляхцiца-галоту аддзяляла ад самых забяспечаных дваран, прынамсi y маёмасным плане, значна шырэйшая прорва, чым тая, што размяжоyвала яго з сялянамi.

Бедны шляхцюк мог хадзiць у драyляных лапцях i жыць у доме свайго гаспадара, напрыклад, сярэдняга шляхцiца, у якасцi слугi. У гэты ж самы час, верхняя праслойка шляхты, гэта значыць, магнатэрыя, валодала вялiкай колькасцю рухомай i нерухомай маёмасцi. Гарады, вёскi, землi i незлiчоныя сяляне – усё гэта складала yласнасць алiгархiчнага класа элiты ВКЛ.

Тоyсты i п'яны шляхцiц. Я. П. Норблiн, 1784. Нацыянальны музей у Кракаве.

Сярод досыць шырока прадстаyленых у гродзенскай павятовай iерархii дамоy, маркiраваць магнацкiм статусам можна Валовiчаy, Храптовiчаy, Масальскiх i, з некаторымi агаворкамi, Сцыпiё-дэль-Кампа.

Зразумела, магнатамi былi Сапегi i Хадкевiчы, якiя мелi дастаткова цесную сувязь з Гродна.

Статус тых цi iншых высакародных фамiлiй мог мяняцца на розных гiстарычных адрэзках, i, хоць, найбольш уплывовыя магнаты, такiя як Радзiвiлы, Сапегi i Чартарыйскiя, нязменна вылучалiся сваёй магутнасцю на працягу yсяго перыяду XVI – XVIII стагоддзяy, усё ж нават у гэтых знакамiтых паноy здаралiся моманты некаторага заняпаду.

Да сярэдняй гродзенскай шляхты можна аднесцi, да прыкладу, вядомыя y павеце роды Аляксандровiчаy, Катовiчаy, Эйсмантаy, Кiрдзеяy i Вальмераy, якiя y розныя перыяды гiстарычнага адрэзка ад XVI да XVIII стагоддзя, дабiвалiся дастаткова значных пазiцый у мясцовай iерархii.

Менш магутныя роды, такiя як Сапоцькi i Баyфалы, таксама мелi y сваiх шэрагах людзей, займаючых важныя пасады y гарадзенскiм павеце.

Найбяднейшая частка шляхты не дабiралася да пастоy у гродзенскiм павеце, i канешне, звычайна, не магла зрабiць адчувальнага yкладу y гiсторыю рэгiёна i краiны, хоць яе дзеi, нярэдка, цiкавяць прамых нашчадкаy, якiя капаюць архiвы дзеля знаёмства з беднымi, але ганарлiвымi павятовымi сарматамi.

Палiтычнае жыццё

На yзроyнi палiтычнага жыцця, найважнейшай для шляхты ВКЛ, у тым лiку i гродзенскiх дваран, была сiстэма сеймiкаy, якая прыжылася, а затым i была лiквiдаваная y Лiтве, якраз у перыяд XVI – XVIII стагоддзяy.

Сеймiк уяyляy сабой сход шляхцiчаy павета цi ваяводства, на якiм мясцовая элiта вырашала розныя пытаннi.

Па сутнасцi, сеймiк нагадваy старажытнарускае веча, з той, праyда, рознiцай, што верхаводзiла тут толькi прывiлеяваная частка грамадства – праслойка дваран, а не yсе свабодныя главы гарадскiх сем'яy.

Сеймiкi дзялiлiся паводле свайго прызначэння.

Сейм у Сенатарскай зале Баторыеyкi, у Гродне. Малюнак XVIII стагоддзя.

Перадсеймавы сеймiк быy прызначаны для выбару рэгiянальных паслоy на агульнадзяржаyны сейм Рэчы Паспалiтай.

Рэляцыйны сеймiк заслухоyваy даклады паслоy, што прыбылi з агульнадзяржаyнага сейма i, тэарэтычна, мог адмовiцца прыняць прадстаyленыя рашэннi фактычнага парламента краiны. Важным пытаннем такiх сеймiкаy з'яyлялiся пытаннi падаткаy, збор якiх маглi i не зацвердзiць. Напрыклад, паводле дзённiка Яна Храпавiцкага, гарадзенскi рэляцыйны сеймiк у снежнi 1669 года, прайшоy з удзелам малой колькасцi шляхты, i паседжанне завяршылася без ухвалення падаткаy.

Элекцыйны сеймiк быy прысвечаны элекцыi, гэта значыць, выбару шляхцiчаy на некаторыя пасады, напрыклад, на пасаду мясцовага падкаморыя.

Каптуравы сеймiк збiраyся пасля смерцi караля i меy характар арганiзаванага замяшчэння каралеyскай улады, быццам згубленай у вынiку смерцi манарха, у прыватнасцi, шляхта выбiрала членаy каптуровага суда, якi быy неабходны y сувязi з тым, што суды, якiя дзейнiчалi ад iмя yладцы, пераставалi працаваць. Пасля yзыходжання на трон новага караля i вялiкага князя, каптуровыя суды спынялi працу, а манарх павiнен быy зацвердзiць iх рашэннi.

Дэпутацкi сеймiк выбiраy дэпутатаy, цi iнакш кажучы, суддзяy, у Трыбунал ВКЛ, то бок, у вышэйшы дзяржаyны суд краiны.

На гаспадарскiм сеймiку вырашалiся пытаннi падаткаy.

Гарадзенскiя сеймiкi праходзiлi y розных месцах, напрыклад, у касцёле бернардынцаy, iнтэр'ер якога быy распiсаны гербамi мясцовай шляхты.

Галасаванне на сеймiку y касцёле. Я. П. Норблiн, 1801. Нацыянальны музей, Кракаy.

Шляхцiчы, абраныя дэпутатамi y лiтоyскi трыбунал цi пасламi на сейм, натуральна, мелi yсе падставы ганарыцца сваiмi статусамi. Для прадстаyнiкоy не надта заможных родаy сярэдняй шляхты, удзел у сеймах i трыбуналах мог стаць адным з найвышэйшых дасягненняy у кар'еры. Не выпадкова таму, што статус пасла i выкананне абавязкаy суддзi згаданы y рыфмаванай эпiтафii гродзенскага шляхцiца Мiцуты, пахаванага y фарным касцёле Гродна.

Адвакат у судзе. Я. П. Норблiн, пасля 1750. Нацыянальны музей, Кракаy.

Выбраныя паслы рэгiянальных сеймiкаy ездзiлi на сеймы y Варшаву, Кракаy або Гродна, дзе прадстаyлялi iнтарэсы сваiх рэгiёнаy у спецыяльнай Пасольскай iзбе.

Верхняя праслойка шляхты, якая займала пэyныя вышэйшыя пасады краiны, мела месцы y Сенаце. Такiх шляхцiчаy называлi, адпаведна, сенатарамi. Сенатары i паслы, разам з манархам, вяршылi лёсы Рэчы Паспалiтай, хоць удзел у сеймах, паводле некаторых звестак, прымалi яшчэ i мяшчанскiя дэлегацыi асобных гарадоy, у тым лiку i Гродна, але yсё ж улада y краiне належала шляхце.