banner banner banner
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

скачать книгу бесплатно


Нягледзячы на праблемы са здароyем, кароль дазваляy сабе забавы i нават, як лiчыцца, удзельнiчаy у маскарадным балi.

У маi гэтага года манарх прыняy свайго маскоyскага пасла Гарабурду. А затым i царскага пасла Траякурава, дамовiцца з якiм па yсiх пытаннях не yдалося, хоць мiр памiж краiнамi працягнулi.

У Гродне Баторый выношвае планы персанальнай унii з Расiяй, гэта значыць, кароль бачыy сябе кiраyнiком аб'яднанай дзяржавы Польшчы, ВКЛ i Маскоyскага Царства. Такая дзяржава-цяжкавагавiк магла б змясцi асманаy i вызвалiць, родную для Баторыя, Трансiльванiю.

Тады да Баторыя заязджаy i яшчэ адзiн вельмi цiкавы госць – князь Генрых XI (Henryk XI Legnicki) з польскай каралеyскай дынастыi Пястаy. Гэты арыстакрат кiраваy Лягнiцкiм княствам i y пэyны момант не змог дамовiцца са сваiм сюзерэнам – iмператарам Рудольфам II. У вынiку, Генрых апынуyся y вязнiцы, адкуль змог уцячы y Польшчу, а затым наведаy i Баторыя y Гродне.

Генрых XI Лягнiцкi. Liegnitzische Jahr-B?cher, Worinnen so wohl… Thebesius G. Jauer, 1732—1733.

Найкаштоyнейшымi матэрыяламi, якiя iлюструюць жыццё караля y 1586 годзе, з'яyляюцца yспамiны нямецкага падарожнiка Самуэля Кiхеля.

Гэты госць горада над Нёманам бачыy як Баторый скача на службу з замка y касцёл. Выгляд караля, у шапцы з чорнымi пёрамi, здаyся падарожнiку надзвычай велiчным i шыкоyным. Манарха акружала свiта з рыцараy i самых шляхетных саноyнiкаy, а паабапал вулiцы Замкавай стаялi каралеyскiя гвардзейцы. Самуэль адзначае, што кароль застаецца y горадзе толькi y нядзелю, i менавiта y гэты дзень у Гродне праходзяць прыёмы, астатнi час манарх праводзiy на паляваннi.

Кiхелю наверагодна пашанцавала, i ён убачыy вельмi запамiнальную падзею, а менавiта: пажар у замку. Рэзiдэнцыя, зрэшты, не надта пацярпела, бо дакладна вядома, што Баторый менавiта y палацы Старога замка правёy свае апошнiя днi.

У свiце манарха Кiхель асаблiва вылучыy нейкага спадарожнiка, з якiм у гiсторыкаy звязана займальная загадка. Гэтага чалавека немец бачыy паблiзу ад караля, а потым, падчас пажару, незнаёмец вылез на дах замка. Самуэль называе чалавека Scotus, што можна перавесцi як «шатландзец» або зразумець, як iмя yласнае, што дазваляе выказаць здагадку: гэты той самы Скота з Пармы, якi нярэдка, на старонках спецыяльнай лiтаратуры, называyся архiтэктарам Старога замка яшчэ да таго, як галоyным дойлiдам прызначылi Санцi Гучы. У некаторых публiкацыях Скота нават завуць «вядомым архiтэктарам», i, мабыць, настолькi вядомым, што нават яго iснаванне выклiкае сумневы.

Замак Баторыя y Гродне. Гравюра Т. Макоyскага, 1600 год.

Агледзеyшы Гродна, Кихель паехаy далей i наведаy яшчэ шмат гарадоy, напрыклад, Пскоy, аб насельнiцтве якога ён распавёy у добра знаёмай манеры: дрэнныя дамы, зласлiвыя жыхары i шмат гарэлкi.

Цiкава, што рэдактар выдання шляхавых нататак Кiхеля, у сваiм пасляслоyi да кнiгi Самуэля, дзе пералiчваюцца розныя яркiя моманты вандравання аyтара, з усяго масiва дадзеных аб Рэчы Паспалiтай абраy менавiта эпiзод з гродзенскiм Scotus-ам, якога заве zauberer (чараyнiк).

Дакументы сапраyды паказваюць, што цiкавасць Баторыя да акультыстаy не абмяжоyваyся англiчанамi Дi i Кэлi.

Хоць манарх, як вынiкае з запiсак Кiхеля, працягваy выглядаць як моцны мужчына, аднак здароyе yладара iмклiва пагаршалася. Пры гэтым кароль i вялiкi князь працягваy паляваць, у прыватнасцi, у Кундзiнскiм лесе, якi знаходзiyся y раёне сучаснай Кузнiцы.

Хвароба, смерць, рэчы караля i яго пахаванне

Хвароба Баторыя i яго апошнiя днi нядрэнна апiсаны сучаснiкамi. Нейкi загадкавы чалавек – Ежы Х'якор (Jerzy Chiakor) за iмем якога хаваyся, як лiчаць, адзiн з лекараy караля – Мiкалай Бучэла, апiсаy фiнальны адрэзак жыцця выбiтнага манарха. Вось пераклад, зроблены па тэксце y кнiзе польскага гiсторыка Юлiяна Урсын-Нямцэвiча.

«У той момант, калi Весялiнi адпраyляе лiсты да прымаса Яго Мосцi i сенатараy, iнфармуючы iх пра фатальную смерць Найяснейшага караля Яго Мосцi, Пана нашага, я не хацеy упускаць выпадак для падрабязнага апiсання таго, як гэта адбылося, таму што кожны дзень я запiсваy усё, што мне, як сведцы, траплялася на вочы.

Не без пралiцця многiх слёз даводзiцца мне выконваць гэты абавязак. Хто ж гэтую смерць аплакваць не будзе, а менавiта мы, венгры, засталiся y гэтай краiне, як статак без пастыра, страцiyшы з гэтым героем, усiх заслуг нашых узнагароды i надзеi.

Сграфiта з Баторыем. Стары замак Гродна, рэканструкцыя 10-х гадоy XXI стагоддзя. Першапачатковы варыянт (злева) i з выпраyленай тытулатурай. Фота аyтара.

Чацвёртага чысла, месяца снежня, 1586 года, Найсвятлейшы Пан вярнуyся y Гродна i правёy тры днi на паляваннi. Праз два днi пасля гэтага, кароль выдатна сябе адчуваy, i доктару Бучэла дазволiлi паехаць да свайго маленькага пляменнiка, якi захварэy у яго маёнтку. Шостага, у нядзелю, кароль адчуy цяжар i нейкiя болi y целе, з усiм гэтым ён быy на службе i публiчна еy абед. Увечары ён не хацеy спаць, i згодна з рэцэптам Бучэла, ён хацеy, каб яму расцерлi yсё яго цела, але доктар Сiмонiус параiy толькi пацерцi рукi i ногi, а каралю, каб заснуць, параiy два кубкi старога вiна з кавалачкам хлеба. Так i сталася, i кароль пайшоy адпачываць.

З-за лiхаманкi, i ад галаyнога болю, кароль не мог заснуць, ён устаy i пайшоy у малы бакавы алькеж, дзе вокны былi заyсёды адчыненыя, каб астудзiцца. Калi ён вярнуyся адтуль, на яго навалiлася слабасць, i так, што ён без пачуццяy упаy на зямлю i аб лаyку моцна, але не глыбока, паранiy правае калена. На гэты шум прыбег Весялiнi, падняy караля i агледзеy крывавае месца. Кароль не памятаy, якiм чынам з iм адбылося такое; ён жа сам вярнуyся y ложак.

Паклiканы былi, адразу ж, Весялiнi i разам з iм доктар Сiмонiус. Гэты прыклаy яечныя бялкi да раны з невялiкай колькасцю мiры i сказаy, што y гэтым выпадку yсё адбылося з-за галавакружэння памiж абуджэннем i сном, а, акрамя таго, з-за дуyшага ветру, але гэта не будзе мець найменшых наступстваy, калi толькi кароль прыме крыху манны на наступны дзень i застанецца y ложку дзеля хутчэйшага гаення раны.

Кароль прачнуyся вельмi ранняй ранiцай, выклiкаy да сябе Весялiнi i загадаy яму пайсцi да канцлераy, каб яны не прыходзiлi да яго y гэты дзень з якiмi-небудзь справамi. Больш за тое, ён строга рэкамендаваy нiчога не згадваць пра выпадак, якi адбыyся yначы, i калi хто-небудзь спытае, варта сказаць, што з-за звычайнага гемарою ён застаецца y ложку.

Ён таксама загадаy, каб ключы ад пакояy аддалi Весялiнi. Нiкому, акрамя трох гэтых людзей, не дазвалялася yвайсцi да караля.

Сiмонiус прыгатаваy лякарства y пакоях, даy яго каралю, а пазней сам прынёс абед. Абед складаyся з ячменнай кашы, цяляцiны i сцю з каплуна. З дазволу Сiмонiуса ён таксама пiy вiно i ваду з карыцай столькi ж, колькi пiy звычайна, калi yстрымлiваyся ад вiна. Тым часам ужытае каралём лякарства мала цi нiчога не дало.

Увечары з'явiyся доктар Бучэла, выклiканы Весялiнi, i, пачуyшы пра хваробу з вуснаy караля, ён папрасiy, каб сам Найяснейшы Пан некалькi дзён устрымлiваyся ад вiна. Але кароль сказаy:

– Мне ж дазволiy вiно доктар Сiмонiус.

– У дадзеным выпадку, – сказаy Бучэла, – замест вiна павiнен кароль пiць прыгатаваны шалвей з цукрам або лiманад, як прыемны напой, што yмацоyвае галаву.

Тым часам Сiмонiус даведаyся, што Весялiнi прывёз Бучэла з вёскi, i пачаy яго папракаць, што выглядае гэта так быццам уласных ведаy Сiмонiуса недастаткова i трэба яшчэ кагосьцi паклiкаць. Угневаны ён на вячэру не прыйшоy да караля.

Падчас гэтай трапезы кароль настойлiва прасiy вiна, i Бучэла, хоць i доyга супрацiyляyся гэтаму, але дазволiy нарэшце вiно, змяшанае з вадой. Кароль, паспрабаваyшы толькi, палiчыy за лепшае пiць ваду з карыцай. Сiмонiус прыйшоy пасля вячэры. У прысутнасьцi Весялiнi Бучэла сказала яму:

– Па-мойму, гэта хвароба, з якой не трэба жартаваць, i перамагчы яе трэба альбо кровапусканнем, альбо моцным слабiльным.

– Няма нiчога небяспечнага, – адказаy Сiмонiус, – не патрэбны кровапусканне цi слабiльнае, не трэба караля турбаваць, ён ледзь-ледзь i на гэтыя лекi згадзiyся, дастаткова даць хвораму персiкавую цукерку, якую той хоча прыняць.

Бучэла доyга спрачаyся са сваiм калегам, але yрэшце яму давялося замаyчаць.

Баторый i Гейдэнштэйн, яго гiсторык. Кiпрыян Дзiльчынскi, 1886 год. Нацыянальны музей у Кракаве.

На наступны дзень кароль з дазволу Сiмонiуса з'еy за абедам персiкавую цукерку, выпiy вiна i yвесь астатак дня весялiyся.

Падчас вячэры, бачачы, што Бучэла вельмi крывiцца, калi прынеслi вiно, ён выпiy толькi адзiн кубак i два вады з карыцай.

Пасля вячэры, перавязаyшы рану, Сiмонiус сказаy:

– Май добрую надзею, Твая Каралеyская Вялiкасць, небяспекi нiякай няма.

– Я добра ведаю, што няма, – сказаy кароль нецярплiва, але тут жа выкiнуy ногi з ложка, закацiy вочы i пачаy скрыгатаць зубамi. Напалоханыя людзi сталi рукi заломваць i крычалi, каб кароль супакоiyся.

– Што вы робiце? – усклiкнуy кароль.

– Табе дрэнна, Твая Каралеyская Вялiкасць, – сказаy Весялiнi. – Праyда, – адказаy кароль, – я адчуваю гарачку i жудасны галаyны боль.

Гэтыя словы перарывалiся з-за цяжкага дыхання. За iмi рушылi yслед неспакой i млоснасць. Толькi тады было заyважана, што гэты параксiзм здарыyся y той час, што i апошнi.

Стэфан Баторый. Па некаторых звестках, партрэт створаны y Гродне, у год смерцi караля. Нацыянальны музей у Кракаве.

Затым Сiмонiус пагадзiyся, каб Бучэла даy каралю пiлюлi, а як iх кароль не любiy, iх растварылi y вадзе ландыша з пяццю грамамi экстракта марознiка. Гэта выклiкала лёгкi панос у караля, чатыры разы.

За абедам зноy разгарэлася сварка з-за вiна, але перамагло меркаванне Сiмонiуса аб наблiжэннi параксiзма i аб тым, што вада можа нашкодзiць. Тады Бучэла настаяy, каб хаця б вiно было змяшана з вадой.

– Спачатку я хачу выпiць вiно, – адказаy кароль, – а потым саму ваду.

Але пасля таго як ён выпiy два кубкi самага старога вiна кароль сказаy, што гэтага дастаткова i вада не патрэбна. На абед былi яйкi, булён з каплуна i печаныя яблыкi з цукрам.

Праз гадзiну ён шмат размаyляy з каронным канцлерам, дыхаy павольна, i амаль не было вiдаць, што ён хворы. Пры гэтым Бучэла, бачачы, што кароль мае намер не адмаyляцца ад вiна i лiчачы яго самым небяспечным пры гэтай хваробе, папрасiy кароннага кухмiстра папярэдзiць канцлера аб стане караля, бо гэтая хвароба была вельмi цяжкай i яшчэ цяжэй ад таго, што y лячэннi не згаджалiся абодва лекары. Так што няхай сенатары вырашаюць, што iм у гэтым выпадку рабiць. Гэта ж самае ён сказаy падканцлеру Лiтвы, папрасiyшы яго паведамiць пра гэта вiленскаму кашталяну, але, аднак, самым таемным чынам, з-за каралеyскай забароны.

Надышоy час вячэры, i кароль не жадаy пiць ваду, кажучы, што пасля яе заyсёды становiцца горш.

Калi ён збiраyся спаць, здарыyся трэцi параксiзм, але ён быy лягчэйшы за першы.

Потым параксiзмы здаралiся кожны дзень. Бучэла заклiнаy караля i yгаворваy Сiмонiуса, каб перасталi даваць вiно.

Нарэшце кароль паабяцаy.

Тут зноy успыхнула спрэчка памiж лекарамi аб тыпе хваробы, Бучэла, называy яе эпiлепсiяй, Сiмонiус астмай. Прычына гэтай спрэчкi заключалася y тым, што яны з цяжкасцю згаджалiся наконт лекаy, якiя трэба было даць. У вынiку, яны пагадзiлiся на адвар iсопа, бо ён не шкодны нi пры якiх захворваннях, дадалi некалькi кропель купарваснага экстракта, змясцiлi чатырох п'явак яму на спiну, двух на крыж – гэтыя да васьмi yнцый крывi высмакталi, дадалi крыху безаара i ласiнага капыта, якiя кароль заyсёды з задавальненнем ужываy.

Камень безаар. Падобным спрабавалi лячыць Баторыя.

Падчас абеду Сiмонiус не паказваyся, бо паабяцаy Бучэла, што y гэты дзень ён будзе маyчаць пра вiно.

Бучэла, каб папярэдзiць усе просьбы аб гэтым напоi, прыгатаваy разнастайныя запраyленыя воды, памiж якiмi адна была з цукрам i грэнкамi з пшанiцы, а кароль астылым пiy гэта падчас абеду.

Стравы былi амаль такiя ж, як i раней.

Пасля абеду кароль аб звычайнай для яго падчас лiхаманкi вадзе папрасiy, у якой растваралi кансерваваную ружу. Выпiyшы гэта, ён моцна спаy на працягу двух гадзiн.

Прачнуyшыся, ён загадаy паклiкаць лiтоyскiх канцлераy.

Апоyначы зноy вярнулася цяжкае дыханне. Сiмонiус прашаптаy Весялiнi, што калi кароль не вып'е вiна, то хутка памрэ. І зноy дактары параiлiся, i было вырашана даць тыя ж таблеткi, што i раней, але яны не дапамаглi.

У час абеду кароль рашуча загадаy даць сабе вiна, на што Сiмонiус з радасцю дазволiy. Адразу ж Бучэла паслаy свайго пляменнiка да лiтоyскага падканцлера, сказаць, што кароль хутка памрэ i што, хоць ён, здаецца, весела размаyляе i не такi змучаны хваробай, ён не можа yстаць i iсцi, i калi Бог не пашкадуе, то найвялiкшая небяспека застаецца. Пачуyшы тое, падканцлер неадкладна паведамляе аб гэтым прысутным сенатарам, не згадваючы, аднак, аб тым, што атрымаy гэтае пасланне ад Бучэла, бо гэтага доктар не хацеy.

Абодва канцлеры адправiлiся адразу ж у замак. К вечару кароль зноy выпiy сваё вiно, макаючы y яго хлеб, таму што ён адчуваy жудасную смагу, быy надзвычай сумны i маyчаy, а калi Бучэла падтрымлiваy яго i прасiy спадзявацца на лепшае кароль сказаy:

– Я yжо аддаy сябе y рукi Бога, я падрыхтаваны да смерцi, мяне гэта не палохае, калi я i не буду адказваць, дык гэта таму, што y мяне цяжкая галава i я хацеy бы заснуць.

Тут канцлеры падышлi да каралеyскага пакоя, папракаючы лекараy у тым, што яны не папярэдзiлi аб небяспецы. Бучэла адказаy, што калi кароль загадваy нiкога не yпускаць яны баялiся не выканаць каралеyскi загад, але цяпер, калi яны y яго пытаюцца, ён павiнен сказаць, што кароль неyзабаве развiтаецца з жыццём.

Толькi ён сказаy гэтыя словы i y караля здарыyся жорсткi параксiзм. Менавiта тады Сiмонiус упершыню сказаy сенатарам, што ён таксама зразумеy, што каралеyская хвароба была смяротнай, але як доyга кароль зможа пражыць, толькi пасля другога параксiзму ён зможа судзiць.

Потым яго паклiкалi расцерцi караля, яму дапамагаy сам Весялiнi, але адразу ж другi быy жудасны параксiзм, такi, што наш лепшы пан, найхрабрэйшы з каралёy, аддаy падчас яго свой дух.

Залiты слязьмi Весялiнi выйшаy да сенатараy i павёy iх да yжо нябожчыка караля. Ён неадкладна аддаy iм ключы ад скарбнiцы i yсё, што y яго было з сабой. Тут сказаy Бучэла:

– Калi панства думаюць, што смерць караля павiнна быць утоена на карысць грамадства, гэта можна зрабiць лёгка.

– Мы пракансультуемся, з гэтай нагоды, з сенатарамi, – адказалi яны, – але казаць пра гэта пакуль не варта.

Калi надышла ноч, паслалi за падскарбiямi, каб тыя таемна прыйшлi y замак. Яны неадкладна запячаталi скарбнiцу i пакоi, дзе знаходзiлiся каралеyскiя рэчы, i yсю ноч неслi вахту, з двума падкаморыямi i двума дактарамi, у цела караля.

Ранiцай вестка аб каралеyскай смерцi разнеслася па Гродне. Паны радныя, дваране, гараджане, са слязамi накiравалiся да замка.

У тую ноч Сiмонiус выслаy жонку з горада з грашыма i маёмасцю.

На наступную ранiцу, па загадзе сенатараy, цела yскрылi, калi яно yжо пачынала пухнуць. Прысутнiчалi Бучэла, Сiмонiус, Гослас (Мабыць, лекар Гаслаyскi. Прым. Я.А.) хiрург, медык i iншыя.

Сiмонiус абвясцiy, што yсе знойдзеныя ворганы здаровыя, за выключэннем дробных каменьчыкаy у мачавым пузыры, i што ён напоyнены не жоyцю, а чыстай вадой.

Гэта сумная прыгода, якую нельга да канца аплакаць, i я пасылаю яе Пану са шчырай праyдай апiсанай. Я нiчога не пакiдаю сабе. Я вырашыy, што як толькi належнае мне атрымаю, так i паспяшаюся да Яснавяльможнага Пана, жадаючы, каб Яснавяльможны Пан i адукаваны князь доyгiя шчаслiвыя гады жыy.

Дадзена y Гродне 19 снежня 1586 г. Ежы Х'якор».

Баторый памёр 12 снежня 1586 года, у сваiм гродзенскiм замку, у пакоi, якi знаходзiцца y паyднёвай частцы палаца. Каралю было yсяго 53 гады.

Варта адзначыць, што паведамленнi аб дэталях апошнiх дзён караля дастаткова значна адрознiваюцца y розных дакументах.

У ананiмным апiсаннi «Смерць Стэфана польскага караля y Гродне 12 снежня 1586 года», аyтарам якога лiчаць каралеyскага лекара Гаслаyскага, ёсць адрозненнi ад прыведзенага апiсання, да прыкладу, акрамя вiна i вады манарх п'е яшчэ i гарэлку з карыцай, ды прымае бабровы струмень.

Аднак няма сумневаy, што лекары Баторыя спрачалiся пра яго лячэнне, i разумнасць yжывання вiна, выкарыстоyвалi расцiраннi i розныя лекi, эфектыyнасць якiх, зразумела, не магла быць высокай, бо наyрад цi караля магло выратаваць ласiнае капыта або бабровы струмень.

Баторый памёр падчас аднаго з прыступаy са стратай прытомнасцi. Бучэла казаy, што падобныя прыпадкi адбывалiся з будучым каралём яшчэ на радзiме.

Менавiта y мекванным пасланнi Гаслаyскага паведамляецца аб незвычайных нырках караля, якiя нагадваюць ныркi вала. Акрамя таго, у жоyцевым пузыры быy вялiкi камень.

Але праблемны адток жоyцi, зразумела, не мог забiць Баторыя. Што ж стала прычынай смерцi гэтага манарха?

Інтрыгi y гэтую сiтуацыю дадае лiст вядомага еyрапейскага «чарнакнiжнiка» Леанарда Турнэйсера. Гэты чараyнiк, якi займаyся лекаваннем, пiсаy Баторыю з Берлiна, у 1578 годзе:

«Я атрымаy лiст Вашай Каралеyскай Вялiкасцi праз пана Баяноyскага са Львова 21 траyня да мяне напiсаны. Я пасылаю Вашай Каралеyскай Вялiкасцi пэyнае процiяддзе (antydotum), гэта значыць Alexipharmacum супраць усякай атруты, прыстасаванае да натуры i камплекцыi Вашай Каралеyскага Вялiкасцi. Бальзам гэты я з немалой працай зрабiy, у адпаведнасцi з правiламi кабалiстыкi i натуральнай магii, таму што людская злосць зараз да такой ступенi дайшла, што асцярожным варта быць не толькi y ежы i пiтве, але нават i y адзеннi, мыццi i дотыку, таму што здрада можа быць утоена y самых розных рэчах: столiках i лавах, iх калi хто кране або пераступiць – можа памерцi. Пры гэтым вынiк часам праз 15, а нават i 30 дзён прыходзiць, а яд праз мускулы, нервы i жылы пранiкае y сэрца. Таму гэтага каштоyнага бальзаму, якi моцна yмацоyвае здароyе i ахоyвае ад яду, я пасылаю Яго Каралеyскай Вялiкасцi чатыры порцыi. Іх я, паводле звычаяy каралеyскага двара, пакаштаваy у прысутнасцi пана Баяноyскага, i ён за мной тое самае зрабiy».

Леанард Турнэйсэр. Нацыянальная бiблiятэка медыцыны ЗША.

Дык цi быy прычыннай смерцi караля яд, аб якiм папярэджваy Баторыя Леанард? Гэта версiя яркая, аднак жа вельмi сумнеyная. Тады ад чаго ж памёр Баторый? Аб гэтым разважалi не толькi дактары XVI стагоддзя, але i спецыялiсты найноyшага часу.

Найбольш укаранёнай версiяй з'яyляецца здагадка аб урэмii – сiндроме вострай або хранiчнай аутоiнтаксiкацыi, выклiканай дрэннай працай нырак. Плыyнае пагаршэнне здароyя манарха i прыступы са стратай прытомнасцi, якiя адбывалiся з даyнiх часоy (дарэчы, венгерскi арыстакрат, як было сказана раней, пакутаваy яшчэ i ад язваy на нагах) падштурхоyваюць да сумневаy наконт версii, што апавядае пра смерць ад атруты. Пры гэтым, хоць прыпадкi, падобныя да эпiлепсii, на першы погляд, не занадта добра тлумачацца yрэмiяй, няхай нават моцна запушчанай, але астатнiя сiмптомы, такiя як апатыя, смага, дрэнны апетыт, мурашкi на скуры, праблемы з дыханнем – могуць суправаджаць гэта захворванне.

У цяжкiх выпадках можа развiвацца энцэфалапатыя i, як следства, зблытансць, курчы i абамленнi. Язвы на нагах, якiя з'явiлiся яшчэ y маладога Баторыя, могуць быць сiмптомамi цукровага дыябету, якi y сваю чаргу, здольны прыводзiць да yрэмii. Пры гэтым i трафiчныя язвы часам з'яyляюцца як следства запушчанай урэмii.

Бугрыстасць нырак, бачная падчас укрыцця, можа казаць аб спадчынным полiкiстозе нырак, якi, iзноy жа, здольны прыводзiць усё да той жа yрэмii.

А вось упэyнена звязваць меркаваную yрэмiю караля з празмерным ужываннем алкаголю, як гэта робяць многiя аyтары артыкулаy пра Баторыя, на самай справе не варта, бо п'янства з'яyляецца толькi адным з фактараy здольных, у тэорыi, выклiкаць нырачную недастатковасць, аднак менавiта генетычныя захворваннi венгерскага магната выглядаюць больш праyдападобнымi прычынамi для развiцця y яго сур'ёзных праблем з ныркамi.

Непасрэднай прычынай смерцi караля магло стаць спыненне сэрца y час урэмiчнай комы.

Пасля Баторыя y гарадзенскiм замку засталося мноства рэчаy. Іх апiсанне прадстаyляе пэyную цiкавасць, бо менавiта прадметы побыту часцяком могуць нямала распавесцi аб сваiм уладальнiку.

Такiм чынам, што ж захоyвалася пры двары Баторыя y Гродне.

Сярод iншага:

Некалькi скрыняy з кнiгамi i шкатулка з лiстамi ад iмператара Рудольфа II.

Белая скрыня з ручнiцамi (агнястрэльная зброя. Заyв. Я.А.)

Вялiкi гадзiннiк, падораны князем Ансбаха (Мабыць, гаворка пра Георга Фрыдрыха Гогенцолерна. Заyвага Я. А.)

Некалькi табурэтаy з чырвонымi пакрыццямi i шкатулка, упрыгожаная бурштынам.

Ложа з чырвоным, узорыстым балдахiнам i срэбнымi навершамi, а разам з iм пара yзорыстых, чырвоных матрацаy, чырвонае, узорыстае, падгалоyе ложка, пярына з шаyковым пакрыццём.