скачать книгу бесплатно
Трыкутнiк караля
Яyген Аснарэyскi
Гарадзенскi гiсторык Мечыслаy нечакана знаходзiць каштоyны прадмет – сярэбраную капсулу з часоy Станiслава Аyгуста Панятоyскага. Падчас свайго палону y Гароднi кароль схаваy артэфакт, змясцiyшы туды пасланне. Запiска yтрымлiвае загадку, разгадаць якую, разам са сваiмi сябрамi Вiкай i Уладзiмiрам, спрабуе Мечыслаy. Iм удаецца высветлiць, што манарх быy чальцом арганiзацыi масонаy, але y гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы… Кнiга заснавана на рэальных гiстарычных фактах.
Трыкутнiк караля
Яyген Аснарэyскi
© Яyген Аснарэyскi, 2022
ISBN 978-5-0053-9502-3
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Частка I. Трыкутнiк караля
Глава 1. У тры гадзiны дня
Мечыслаy ужо даволi доyга бадзяyся па цэнтры горада, пазiраючы на будынкi. Гэта быy звычайны працоyны дзень, абедзенны час якога Мечык праводзiy вывучаючы свой любiмы горад. Гродна стаy яму родным, хоць вырас ён у невялiкiм мястэчку нездалёк.
Старыя, крывыя вулачкi, велiчныя касцёлы – у гэта yсё цяжка было не yлюбiцца. Мечык i не спрабаваy супрацiyляцца абаянню горада. Ужо y першы прыезд ён ведаy, што хацеy бы жыць тут, сярод усёй гэтай прыгожай даyнiны, якая не палохала чалавека сваёй несувымернай яму велiччу, хоць падобнае можна было сказаць, да прыкладу, пра Фарны касцёл, але yсё ж не – i ён быy Мечыку сваiм, як сябар дзяцiнства, з якiм звязваюць гады дробных свавольстваy i грубых правiн, радасцяy i крыyдаy. Гарадзенская даyнiна yлагоджвае гараджан, радасна yсмiхаючыся iм мiлавiднымi фасадамi, з маленькiмi балкончыкамi, над каменным тратуарам.
Вось ужо некалькi гадоy блiскучы выпускнiк аднаго з польскiх унiверсiтэтаy, магiстр гiстарычных навук – пан Мечыслаy, працаваy, не пакладаючы рук, зусiм не па сваёй спецыяльнасцi. Працаваць прыходзiлася не галавой, а рукамi i хоць, па сутнасцi, Мечык нiчога не меy супраць такой працы, у глыбiнi душы варушылася крыyда нi то на сябе, нi то на краiну, нi то на тых, хто быy вiнаваты y такiм становiшчы яго краiны.
Каб фiласофстваваць, зрэшты, у Мечыслава было не вельмi шмат часу. Хлопец ужо паспеy абзавесцiся жонкай i маленькiм дзiцём, i абодва гэтых родных i блiзкiх яму чалавека, зразумела, патрабавалi самай пiльнай увагi, якую Мечык з задавальненнем аддаваy iм, не забываючы пры гэтым i пра сваю творчасць.
Тварыць жа Мечыслаy мог не толькi гiстарычныя нататкi, але i карцiны. Гiсторык сапраyды нядрэнна маляваy. Такая адоранасць, безумоyна, яшчэ больш распальвала жаданне Мечыка працаваць у асноyным сваiм розумам, а не мускуламi.
У аблiччы гэтага маладога, дваццацi з лiшнiм гадоy ад нараджэння, чалавека, была прыкметная ахайнасць. Характар пана Мечыслава быy не самы спакойны, хоць гэты добры па натуры хлопец не трацiy разважлiвасьцi i валодаy здольнасцю стрымлiваць гарачыя парывы сваёй душы, у тыя моманты, калi яна клiкала яго наперад.
Розум падказваy Мечыку, што актыyныя дзеяннi не заyсёды патрэбныя i што вось так проста yзяць i даць бязглуздаму балбесу па фiзiяномii – не заyсёды лепшае, хай нават i вельмi жаданае, рашэнне.
Не гледзячы на немагчымасць зарабляць сваёй любiмай спецыяльнасцю – гiсторыяй, хоць колькi-небудзь прыстойныя грошы, Мечыслаy не кiдаy сваiх заняткаy на нiве Клiо, а проста рабiy гэта y вольны ад асноyнай працы час.
Так i зараз, у свой абед, малады чалавек хадзiy па горадзе i прымячаy тое, што яму было трэба для нататак, якiя ён публiкаваy у гiстарычных часопiсах. У распрацоyцы гiсторыка было адразу некалькi артыкулаy, а прагулкi па Гродна звычайна натхнялi яго i на новыя iдэi, таму ён не спяшаyся вяртацца на працу, а yсё блукаy i блукаy сярод мiнакоy, як звычайна y такi час, трохi спяшаючыхся i панурых, сноyдаючых па сваiх справах.
Мечыслава моцна засмучала тое, што y яго любiмым горадзе yжо даyно даволi бязладна ставiлiся да гiстарычнай спадчыны. Мечык быy актыyным крытыкам дзеянняy гарадской адмiнiстрацыi, якая разбурала старадаyнiя ансамблi вулачак i плошчаy Гродна. Імкнучыся хаця б зафiксаваць на фота, атакаваных людзьмi, маyклiвых сведкаy мiнулага, Мечыслаy не раз дакараy сябе, калi не паспяваy да якога-небудзь домiка, са сваiм фотаапаратам, раней, чым да яго паспявалi, разнамасныя групы рабочых з бульдозерам. Таму ён з вялiкай увагай працягваy блукаць па старым цэнтры, узiраючыся y знаёмыя кварталы i, з унутраным трымценьнем, уяyляy сабе чарговыя работы па паляпшэнню гарадской iнфраструктуры, якiя праз раз зводзiлiся да разбурэння горача любiмага iм, прыгожага беларускага горада.
Цяпер ён iшоy па вулiцы Савецкай, якая выглядала зусiм не па-савецку. У адным з закуткоy, што адкрывалiся воку з гэтай вулiцы, некалькi чалавек у робах капалi яму.
Адным з вялiкiх iнтарэсаy Мечыслава была археалогiя. Веды маладога чалавека y гэтай дысцыплiне былi сапраyды шырокiмi. Яшчэ y гады першых курсаy унiверсiтэта, ён актыyна yдасканальваy свае навыкi археолага, абганяючы праграму i здзiyляючы выкладчыкаy. Пазней Мечык любiy аглядаць траншэi выкапаныя рабочымi на вулiцах Гродна. У iх амаль заyсёды можна было знайсцi нешта цiкавае для археолага. Сырая зямля, яе выгляд i пах, ужо абяцалi Мечыславу плойму адкрыццяy, i ён лёгка знаходзiy дзiyныя рэчы там, дзе iншыя мiнакi бачылi толькi камякi гразi, брыдка прылiпаючыя да чыстага, яшчэ пахкага свежай скурай i офiсам, абутку.
Рабочыя часцяком са здзiyленнем глядзелi на невядомага iм маладога чалавека, якi вывучаy плён iх працы, але мала хто цiкавiyся: што ж спатрэбiлася яму тут i навошта трэба разглядаць i перабiраць кучы зямлi, выкiнутай на агляд прахожых вялiкiмi рыдлёyкамi – шуфлямi, як iх называлi самi працаyнiкi гарадской гаспадаркi.
Мечык не стаy паварочваць, каб паглядзець на яму рабочых у закутку, бо ён бачыy яе y мiнулы раз, а працягнуy рухацца наперад.
Дайшоyшы да канца вулiцы, ён павярнуy у сквер на месцы разбуранага галоyнага каталiцкага храма Гродна – Фары Вiтаyта, i, прайшоyшы мiма нейкай парачкi, якая займала, як звычайна, лаyку ля краю сквера, павярнуy на вулiцу Замкавую, накiроyваючыся y бок гродзенскiх каралеyскiх рэзiдэнцый. Перад iм маячыла высокая пажарная вежа. Яна была падобная да сярэднявечнай абарончай, мела фiгурны флюгер i бутафорскага пажарнiка на верхняй пляцоyцы.
Перайшоyшы дарогу побач з упрыгожаным гербам Гродна асабняком арыстакратаy Храптовiчаy, Мечыслаy накiраваyся да драyлянай статуi Вiтаyта, падоранай шмат гадоy таму лiтоyцамi, i калi дайшоy да яе, павярнуy налева, у Новы замак. Ззаду засталiся вароты замка з фiгурамi каменных сфiнксаy, якiя вось ужо больш за дзвесце гадоy ахоyвалi yваход у былую каралеyскую рэзiдэнцыю.
Звярнуyшы направа, Мечыслаy апынуyся на абрыве над мiрнай плынню Нёмана. Тут адкрываyся цудоyны вiд на Стары замак i Каложскую царкву. Унiзе, па набярэжнай, рухалiся малюсенькiя фiгуркi людзей, сонца свяцiла ярка i яго цяпло можна было лёгка адчуць, падставiyшы твар, з заплюшчанымi вачыма, пад ззянне, якое напаyняла yсю прастору. Аблокi – шырокiя, пакрытыя неверагодна складанымi разводамi, у прасвеце якiх i гарэy яркi сонечны шар, засланялi сабою амаль усё неба, i, здавалася, вiселi нiзка над iскрыстымi, зялёнымi хвалямi ракi, адкрываючы y далi, размыты блакiтнай смугой пейзаж, што дэманстраваy высокiя груды-горы над самым лесам.
Палюбаваyшыся гэтай карцiнай, Мечыслаy працягнуy свой шлях. Прайшоyшы yздоyж правага крыла каралеyскага палаца, якое выходзiла да абрыву, ён павярнуy налева i выйшаy да паyкруглага палацавага эркеру.
Тут корпалiся пяцёра рабочых, яшчэ столькi ж сядзела на прыступках перад палацам, а адзiн аблюбаваy для сябе дэкаратыyную вазу, ужо моцна аблезлую ад часу. Брыгада вяла раскопкi, вiдаць з мэтай рамонту вадаправодных труб. Усмешлiвыя, адпачываючыя без справы, рабочыя, дружна зiрнулi на Мечыслава.
– Добры дзень, спадарства, – убачыyшы iх увагу, сказаy Мечык.
– Спадары вось тут надоечы yсе y Парыж паехалi, – адказаy рабочы з тварам Вiтаyта на карцiне Матэйкi «Грунвальдская бiтва». – А мы вось тут зямлю роем.
Астатнiя рабацягi стрымана засмяялiся.
Гiсторык нiчога не меy супраць жартачак рабочых i yжо даyно прывык да iх.
Будаyнiк – вельмi фiласофская спецыяльнасць. Адпачынак пасля цяжкай, фiзiчнай працы, на кучы будаyнiчых адходаy, з кубачкам таннай, растваральнай кавы, размешанай чымсьцi накшталт цвiка – вось яна цудоyная рэальнасць будаyнiка, пра якую Мечыслаy ведаy не па чутках. У такiя моманты чалавек бывае адкрыты i фiласафiчны да крайнасцi, нават калi yсё яшчэ цвярозы.
– Я гiсторык, пагляджу трохi, што тут у зямлi можа быць.
– Так-так, калi ласка, – ветлiва адказаy нейкi тып, якi, мяркуючы па больш ахайнай фiзiяномii, i апранутай белай касцы, з'яyляyся брыгадзiрам.
– Нам зямлi не шкада, – уставiy «Вiтаyт», выклiкаyшы y рабочых крывыя yсмешкi.
Мечыслаy апусцiyся на кукiшкi i пачаy разглядаць кучы зямлi перад сваiм тварам. Адзiн з тых рабочых, што yвесь час капалi, мiж тым вылез з траншэi, падышоy да брыгадзiра i папрасiy запалiць. Тыя рабочыя, што засталiся адпачываць, вярнулiся да абмеркавання нейкага фiльма, нядаyна паказанага па тэлевiзары. Адзiн з iх уважлiва паглядзеy на значок з гербам Пагоня, на грудзях гiсторыка.
Мечыслаy тым часам капаyся y зямлi. Цiкавасць да раскопак у самым цэнтры горада заyсёды была максiмальнай. Адсюль, з гэтых пагоркаy, жыхары Гродна глядзелi на навакольны свет… Стагоддзямi на гэтым месцы жылi людзi. Што тычыцца прасторы за эркерам Новага замка, то тут маладога чалавека прыцягвала магчымасць убачыць у раскопках падмуркi саксонскай каплiцы васемнаццатага стагоддзя, якая служыла для малiтвы каралю i была разбурана y дваццатым стагоддзi. Траншэi рабочых былi пракапаныя як раз у тым месцы, дзе павiнны былi хавацца гэтыя падмуркi…
Выбух рогату прымусiy Мечыка падняць галаву. Двое рабочых задумалi дуэль на рыдлёyках, астатнiя сэкундавалi iм. Адзiн з будаyнiкоy адыходзiy у бок маладога гiсторыка i, наблiзiyшыся да яго y шчыльную, адскочыy убок у момант удару лапатай, якi зрабiy яго працiyнiк – пажылы чалавек з чорнымi вачыма i сiвымi, смешна зачасанымi валасамi. Рыдлёyка прасвiстала y паветры i трапiла зусiм не туды, куды жадаy той, хто трымаy яе. Мечык заплюшчыy вочы.
– Гэтыя рабочыя проста як цыркачы. У жыццi не бачыy такiх вясёлых капальнiкаy, – сказаy сам сабе Мечыслаy. І тут жа апусцiy галаву, таму што яго рука адчула нейкi выцягнуты прадмет.
Змахнуyшы зямлю, якая патрапiла на яго наручны гадзiннiк (ён паказваy тры гадзiны дня) гiсторык глянуy на тое, што было y яго руцэ. Угледзеyшыся, ён спачатку не паверыy вачам. Гэта была невялiкая металiчная капсула з выявай нейкiх завiткоy, не вельмi добра бачных на цёмнай паверхнi. Над гэтымi завiткамi змяшчалася карона. Трохi ачуняyшы ад здзiyлення, ён падумаy, што yжо бачыy гэтую выяву.
– Дык гэта ж… – гiсторык здзiyлена падняy бровы.
На капсуле была адлюстравана манаграма караля Станiслава Аyгуста Панятоyскага, дакладна такая ж, як на сцяне яго гродзенскага палаца. Тры лацiнскiх лiтары «S A R», якiя азначаюць фразу на лацiнскай мове: «Stanislaus Augustus Rex».
«Станiслаy Аyгуст Кароль», – падумаy Мечык.
Але самым дзiyным Мечыславу здалося тое, што капсула, падобна, была зроблена са срэбра. Матэрыял пацямнеy, але y свежай драпiны, нанесенай лапатай рабочага, якi не заyважыy, што ён выкiнуy на паверхню, праступаy светлы метал.
Мабыць, гэта было не зусiм правiльным дзеяннем, але малады гiсторык сунуy капсулу пад кашулю i, падняyшыся на ногi, хуткiм крокам пайшоy прэч, не гледзячы на yсё яшчэ дуракуючых людзей з рыдлёyкамi.
Пралятаючы па вулiцах, Мечыслаy адчуваy, як сэрца калоцiцца y грудзях. Часам ён зазiраy пад кашулю, каб пераканацца, што ён нiчога не прыдумаy i яму сапраyды yдалося знайсцi такi каштоyны артэфакт.
Выпусцiyшы на парозе хаты ключы, ён iмклiва нагнуyся за iмi i, намацаyшы iх злёгку дрыготкiмi пальцамi, рэзка выпрастаyся, выдыхнуy, сказаyшы сабе, што трэба супакоiцца, затым ускiнуy галаву, а потым рэзка yставiy ключ у замок. Ключ лёгка пракруцiyся i Мечык увайшоy у дом. Цяпло i знаёмы пах свайго дома адразу супакоiлi яго, але неверагодная знаходка працягвала палiць рукi. Шурпатая, цёмная паверхня капсулы, была прыемнай навобмацак, але галоyнае, вядома, тое, што yнутры. Што можа быць схавана y капсуле з каштоyнага мэталу з манаграмай апошняга yладцы Рэчы Паспалiтай?
Падняyшыся на гарышча дома, гiсторык пашукаy iнструменты, якiя маглi спатрэбiцца для працы з капсулай. Нечакана ён кiнуy усё ды проста сеy на кульгавае старое крэсла, якое дасталося яму ад прадзеда, i пiльна прыгледзеyся да капсулы. На ёй быy яшчэ адзiн, цяпер ледзь прыкметны, знак. Нешта накшталт крыжа i ружы. Нiякiх надпiсаy вiдаць не было, але зачынена капсула была вечкам з маленькай ручкай у выглядзе каровiнай галавы.
– Так-так, – прашаптаy сабе пад нос Мечык. – Галава вала, здаецца гэта герб Панятоyскiх.
Было падобна, што вечка проста yстаyлена y капсулу i нiяк не мацуецца звонку. Захоyванне y неналежных умовах зрабiла сваю справу: стан капсулы быy даволi такi дрэнны. Малады чалавек злёгку патузаy за галаву вала – вечка не паддалася. Прыгледзеyшыся, Мечыслаy заyважыy, што рагатая ручка вырастала з невялiкай кароны.
– Гэта сапраyды герб Панятоyскiх, – гучна yголас сказаy сам сабе Мечык.
Застыyшы на некалькi секунд, малады чалавек паспрабаваy круцiць ручку супраць гадзiннай стрэлкi. Вечка не паддавалiся. Сцiснуyшы вусны i глыбока yдыхнуyшы, гiсторык яшчэ раз паспрабаваy пакруцiць ручку. На гэты раз ён пачуy рэзкаваты трэск i вечка, на здзiyленне лёгка адлучыyшыся, засталася y левай руцэ Мечыслава. Капсула была адкрыта!
Чамусьцi менавiта y гэты момант Мечык успомнiy, што так i не вярнуyся на працу, i проста будзе мець прагул. Але гэта яго зусiм не кранула.
Ён здрыгануyся ад гуку сiгнала вырабленага суседскiм аyтамабiлем, якi пад'ехаy да дома насупраць. Машынальна падняyшы галаву i паглядзеyшы y вакно, ён тут жа зноy яе апусцiy i плаyна павярнуy да сябе капсулу, тым бокам, дзе толькi што была вечка, а затым пiльна зiрнуy унутр.
– Так, – сказаy Мечыслаy, папстрыкаyшы языком i злёгку yсмiхнуyшыся.
Капсула не была пустая. Надзеyшы чыстую пальчатку, якую Мечык вывудзiy са скрынi з iнструментамi, ён асцярожна, двума пальцамi, дастаy са срэбнай ёмiстасцi яе змесцiва. У руцэ даследчыка апынулася маленькая скрыначка з чырвонага дрэва, мяркуючы па выглядзе – выдатна захаваная. Адклаyшы каштоyны пенал на стол, малады чалавек вырашыy заняцца капсулай. Ён хутка падрыхтаваy ашчаджальны содава-саляны раствор, для ачысткi срэбра, i пагрузiy у яго сваю здабычу, а потым вярнуyся да пенала.
– Трэба будзе yсё ж праверыць хромпiкам гэтае срэбра. Хоць, я i так упэyнены… – заyважыy сам сабе Мечык.
На вечцы красаваyся пазалочаны герб Панятоyскiх – вол павернуты налева. Асцярожна адкрыyшы пенал, гiсторык дастаy нешта невялiкае, падобнае на скрутак паперы.
– Ды гэта ж пергамент, – здзiyлена прамовiy Мечыслаy. – У Гродне? У васемнаццатым стагоддзi? Калi гэта, вядома, сапраyды прывiтанне з васемнаццатага стагоддзя, – дадаy ён, жмурачыся на святло суседскага вакна, дзе гарэла яркая люстра, бо yжо надышоy вечар.
Асцярожна разгарнуyшы пергамент з дапамогай свайго любiмага, якi служыy яму yжо, здавалася, тысячу гадоy, алоyка, малады чалавек убачыy польскi тэкст напiсаны чырвонымi чарнiламi, цудоyным, калiграфiчным почыркам.
«Rycerz Salsinatus zlozyl swoje imiona w trоjkat. Umiesc wybranych wedlug imion na miejscach ich w dniu przybycia rycerza na swiat mapa gwiazd jego sloncem wskaze na slonce w imion trоjkat. Odpowiedz w imionach wybranych zlozonych razem otrzymasz. Na Poszukiwanym znajdziesz ja w wyznaczonym dniu».
Мечык свабодна валодаy польскiм «ензыкем» i таму хутка, тым самым алоyкам, якi выкарыстаy для таго, каб разгарнуць скрутак, ён запiсаy на кавалачку паперы пераклад.
«Рыцар Salsinatus iмёны свае y трыкутнiк склаy. Пастаy абраных па iмёнах на месцы iх у дзень прыходу рыцара y свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа y iмёнаy трыкутнiк. Адказ у iмёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго y дзень прызначаны»
Усмiхнуyшыся, Мечыслаy пастукаy тупым канцом алоyка аб стол.
– Хм…
«Пераклад з польскай атрымаyся кiтайскiм – нiчога ж не зразумела…» – прамiльгнула y галаве Мечыка.
– І што далей? – спытаy ён сябе yголас. – Напiсаць Вiцы, – адказаy сам сабе гiсторык.
Глава 2. Прафесар фiласофii
Сонечным, пагодлiвым днём, па вулiцы Унiверсiтэцкай горада Вiльнi, якая праходзiць, як i вынiкае з назвы, побач з унiверсiтэтам, iшла маладая дзяyчына гадоy дваццацi. На ёй былi элегантныя штонiкi, яе любiмага белага колеру, белы шалiк i лёгкае светла-шэрае палiто. Уся яе стройная фiгурка, здавалася, была yвасабленнем элегантнасцi. У яе былi шэрыя, напоyненыя жывымi iскрынкамi, вочы, светла-русыя валасы i доyгiя пальчыкi без яркага лаку на акуратных кiпцiрках.
Прайшоyшы мiма пазбаyленага yсякай пампезнасцi светлага будынка прэзiдэнцкага палаца, яна накiравалася yнутр старадаyняга Вiленскага yнiверсiтэта, чый масiyны корпус навiсаy над стаянкай машын. Дзяyчына iшла да адной з заляy, дзе ёй была прызначана сустрэча. Дасягнуyшы yваходу y залю, якi быy размешчаны памiж двума нiшамi з белымi скульптурамi, яна на момант затрымалася i, падняyшы галаву вышэй, прачытала надпiс на латынi, змешчаны над злёгку прыадчыненымi, цяжкiмi дзвярыма:
«Alma Mater Vilnensis»
Трохi нахiлiyшы галаву набок, госця працягнула свой шлях у залю, якая насiла лiтоyскаю назву «Mazoji aula». Увайшоyшы y яе, дзяyчына акiнула позiркам велiчнае памяшканне, з радамi карынфскiх калон уздоyж сцен. Заля была застаyлена крэсламi, з мяккiмi чырвонымi спiнкамi. У далёкiм канцы памяшкання, спiной да yвайшоyшай, стаяy чалавек у карычневым касцюме i карычневых жа лакiраваных туфлях. Ён як быццам ведаy, што тая каго ён чакае – ужо тут, хоць яна yвайшла амаль бясшумна. Павольна развярнуyшыся да яе, чалавек падняy вочы. Пiльны погляд яго трохi выпуклых вачэй, чорнага колеру, здаваyся насмешлiвым i гэты насмешлiвы позiрк звалiyся на госцю. У гэтага чалавека быy квадратны падбародак, нiзкi лоб i чорныя, неверагодна густыя, кучаравыя валасы. Яго пульхныя вусны былi складзеныя y лёгкую yсьмешку. Твар здаваyся y цэлым трохi глупаватым, а чырвоны, у белую палоску, гальштук – толькi yзмацняy гэтае yражанне. Акрамя таго, чалавек быy невысокi i даволi поyны.
– Добры дзень, – сказала дзяyчына па-лiтоyску, прыемным мяккiм голасам, добра дапаyняючым яе мiлавiдную знешнасць, – гэта вы Мiхаiлас Лiтвакас?
Карычневы чалавек злёгку пакланiyся, адвёyшы рукi трохi назад, i адказаy высокiм хлапечым тэнарам:
– А вы, я yпэyнены, i ёсць Вiкторыя.
– Так… Гэта я, – адказала дзяyчына.
– Вас да мяне паслаy прафесар Баранаyскас? Гэта значыць ён – гiсторык, паслаy да мяне – фiлосафа, дзяyчыну з пытаннем па гiсторыi, я правiльна зразумеy? – насмешлiва спытаy прафесар.
– Гэтае пытанне вамi дасканала вывучана, прафесар. Паважаны прафесар Баранаyскас гэта ведаy i таму накiраваy мяне да вас.
– Што ж гэта за пытанне?
– Гiсторыя таемных таварыстваy, прафесар.
Лiтвакас цмокнуy сваiмi поyнымi вуснамi i аблiзаy iх як бы y знак таго, что яго апетыт прачнуyся.
– Так-так, – сказаy ён, патупiyшы вочы yнiз, – гэтая тэма мяне вельмi цiкавiць… вельмi.
Дзяyчына yсмiхнулася i з разуменнем пакiвала галавой.
– Ну што ж, пайшлi лепш у мой кабiнет – вымавiy Лiтвакас. – А па дарозе купiм пiрожных, вы ж любiце пiрожныя, праyда? І давайце размаyляць на вашай роднай мове, я бачу, што вы валодаеце лiтоyскай, але хачу, каб вам было максiмальна камфортна, а ваша мова i для мяне, можна сказаць, родная.
Кабiнет прафесара, куды праз сорак хвiлiн ён увайшоy з дзяyчынай, якая трымала скрыначку пiрожных, знаходзiyся даволi далёка ад месца сустрэчы суразмоyцаy. Гэта была невялiкая каморка, застаyленая yсякай рознасцю.
Размясцiyшыся y крэсле i прапанаваyшы госцi сесцi, прафесар сказаy:
– А вось наш агульны сябар – майстар несцi лухту з разумным выглядам, ён быy бы добрым палiтыкам.
Лiтвакас змоyк, запытальна гледзячы на дзяyчыну.
– Я не буду адымаць занадта шмат вашага часу…
– Ды што вы? Не стрымлiвайце сябе, я не спяшаюся.
– І yсё ж… Мне, канешне, было б цiкава праслухаць лекцыю па гiсторыi таемных таварыстваy васемнаццатага стагоддзя, бо я чула пра тое, якi вы выдатны лектар, прафесар, – Лiтвакас злёгку нахiлiy галаву i пастукаy пальцамi па стале, – але я, паyтаруся, не хачу y вас адымаць шмат часу…
На гэтых словах дзяyчына лёгкiм, хуткiм рухам дастала складзеную yдвая паперку i, разгарнуyшы яе, паклала на стол перад прафесарам, да паперкi яна дадала дзве фатаграфii, на кожнай з якiх было адлюстравана па адным прадмеце: на першай – серабрыстая капсула, на другой – маленькая чырвоная скрыначка.
– Вось тэкст, – сказала Вiка, паказваючы на паперку y сваёй руцэ, – якi мне вельмi хацелася б зразумець. Цi можаце вы растлумачыць сэнс? Тэкст напiсаны на сапраyдным пергаменце i знойдзены y футляры, – дзяyчына ткнула пальчыкам у фота, – а футляр у срэбнай капсуле. Яна на iншым фота.
Дзяyчына дастала яшчэ некалькi фотаздымкаy, якiя паказвалi знаходкi з розных бакоy, i, склаyшы рукi на грудзях, сядзела моyчкi, пакуль прафесар, павольна адарваyшыся ад спiнкi крэсла яшчэ павольней нахiляyся да фатаграфiй i паперкi на стале. Чым больш ён прыглядаyся да iх, тым больш пашыралiся яго вочы. Было бачна, што ён стаy дыхаць часцей. Ён даволi доyга yглядаyся y выявы на фотаздымках i перачытваy тэкст на паперцы. Здавалася, ён зусiм забыy аб сваёй маладой наведвальнiцы. Нарэшце Лiтвакас адкiнуyся y крэсле, прыцiснуyшы дзве складзеныя далонi да вуснаy i гледзячы y пустэчу. Рэзка перавёyшы позiрк на сваю госцю, ён сказаy спакойным тонам, хоць голас яго дрыгнуy на апошнiх словах:
– Гэта праyда, скажыце шчыра? Можа быць гэта жарт, мiстыфiкацыя… Як мне даведацца? Вы хочаце… Хочаце чаго? Можа быць грошай?
– Я хачу даведацца, што значаць словы на паперцы.
– Людзi хлусяць iншым пра yсё, каб атрымаць грошы, а грошы хлусяць iм пра iх самiх, што яны атрымалi сябе, – вымавiy, сапучы Лiтвакас.
Дзяyчына задуменна адвяла позiрк.
– Дзе гэта было знойдзена?