banner banner banner
Трыкутнiк караля
Трыкутнiк караля
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Трыкутнiк караля

скачать книгу бесплатно


Халодны вечар надыходзiy у горадзе, i запаленыя агеньчыкi быццам бы працiналi кожнага, хто праходзiy мiма iх. Густое, сырое паветра поyзала пад адзеннем, напаyняючы сабой лёгкiя людзей, якiя спяшалiся дадому з працы. Туман згусцеy i гуляy са святлом, малюючы тысячы светлавых снапоy, што ахiналi вулiцы як павуцiнне гiганцкага павука, якi стаiyся недзе над дахамi гмахаy, поyных людскiх постацяy, мiльгаючых у яркiх, святлявых вокнах.

Пару разоy, сярод туману, дзяyчыне здавалася, што за ёю iдзе нейкi чалавек i чамусцi yспамiнаyся прафесар Лiтвакас. Нарэшце, павольныя крокi Вiкi пачуy яе родны дом – вялiкi чырвоная гмах, у элiтным раёне.

Вiка была з добрай i нябеднай сям'i, не пазбаyленай цягi да прыгожага. Бацька яе быy мастаком i, мабыць, таму сама Вiка выдатна малявала. З дзяцiнства дзяyчынка цягнулася да yсяго прыгожага i была напорыстая y вучобе.

Зайшоyшы дадому i распрануyшыся, дзяyчына адправiлася y душ. Праз паyгадзiны, ахiнуyшы сваю вытанчаную фiгурку y белы пухнаты халат, яна зайшла y спальню, дзе стаяy яе вялiкi зручны ложак. Побач ляжала кнiга Эдгара По, раскрытая на вершы «Сон у сне». Дзяyчына бачыла, што yсё вакол як быццам расплывалася…

Звычайна, да яе не прыходзiлi сны, але на гэта раз, як толькi Вiка заплюшчыла вочы, яе свядомасць правалiлася y мутны вiр…

Глава 4. Сон Вiкi

Вялiкая авальная заля была слаба асветлена свечкамi, патрэскваyчымi y пазалочаных падсвечнiках. У прыгожым, разьбяным крэсле, паклаyшы ногi y ботах на аксамiтную падушку з кутаскамi, сядзеy чалавек, якi здаваyся пагружаным у глыбокi роздум. Серабрыстыя пасмы на яго галаве рабiлi яго падобным на сiвога старога, якi yспамiнае дзянькi бесклапотнай маладосцi. Шаyковыя адзеннi i ордэн у выглядзе зоркi паблiсквалi y паyзмроку. Ён церабiy пальцамi карункаваю хустку. У чалавека былi вялiкiя вочы i арлiны нос. На некаторай адлегласцi ад яго, у поyнай павагi позе, стаяy стары чалавек з вялiкiмi вусамi, падпяразаны велiзарным, вышытым золатам, кушаком. Можна было здагадацца, што гэта падданы таго, хто сядзеy у крэсле.

– Ваша Вялiкасць, – мякка сказаy вусаты слуга па-польску, – той, каго вы маеце ласку чакаць – тут.

Кароль Станiслаy Аyгуст Панятоyскi, не перастаючы церабiць пальцамi хустку i не паднiмаючы позiрку цiха адказаy:

– Хай увойдзе.

Праз некалькi iмгненняy у зале yжо стаяy худы чалавек, у дзiyным, не па модзе таго часу, строi, з вусамi i барадой, доyгiм носам, вялiкiмi вачыма. Ён злёгку пакланiyся каралю.

– Вось вы i прыйшлi, – сказаy Панятоyскi, падняyшы погляд на госця. – Пакiньце нас адных.

Вусаты y залатым поясе i яшчэ адзiн слуга, якi стаяy ля мармуровай статуi, пакланiлiся i выйшлi, зачынiyшы за сабою дзверы.

Нейкi час у зале была амаль поyная цiшыня. Было чуваць крокi прыслугi i гасцей караля за дзвярыма. Адна са свечак стала вэндзiць i мiгацець. Кароль глядзеy на яе танцуючы агеньчык i працягваy церабiць карункаваю хустачку. Нарэшце, адклаyшы яе y бок, ён паклiкаy госця да сябе жэстам рукi i цiха вымавiy:

– Падыдзiце блiжэй, Панурыш. У гэтым палацы i наогул ва yсiх маiх палацах, столькi вушэй, што кожны мой удых i выдых апiсваецца i адпраyляецца iмператрыцы наyпрост у Пецярбург. І хоць мы з вамi будзем абмяркоyваць мае асабiстыя справы, а не… – тут кароль узвысiy голас, – баранi нас Усявышнi, не бунт жа… – ён зноy стаy гаварыць цiха, – мне б хацелася, каб нашу справу ведалi толькi мы. Мы паглядзiм, цi ажыццявiцца маё жаданне.

Кароль рухам вачэй паказаy на крываногi пуф, мяккае сядзенне якога было абцягнута чырвоным аксамiтам, i калi яго госць падышоy, зняy з пуфа чорны кiй з сярэбранай булавешкай i сказаy:

– Вы yпэyнены, што гэта сёння зацьменне месяца?

– Цалкам.

– Сядзьце, Якаy.

За тыя некалькi секунд, якiя госць выдаткаваy, каб выканаць загад караля. Панятоyскi паспеy раз'ятрыцца i некалькi разоy з сiлай iрвануць невялi сярэбраны жэзлiк, прывязаны да кiя.

– Яны трымаюць мяне тут у палоне, ганаровым, але yсё ж палоне, – сумна сказаy кароль.

– Я ведаю, што вы хутка адправiцеся y Пецярбург, – павольна прамовiy Якаy.

– У сталiцы варвараy, так далёка ад радзiмы… – ледзь чутна прашаптаy кароль. – Я б так хацеy цяпер патрапiць у Лазенкi.

– Вы вернецеся y Воyчын, Ваша Вялiкасць, – дзiyна паглядзеyшы на суразмоyцу i ледзь улоyна yсмiхнуyшыся, прамовiy Панурыш.

– Мой родны Воyчын?

Як гэта часта бывае з людзьмi змучанымi нервовай напругай, Панятоyскi раптам рэзка засмяяyся i спытаy госця быццам бы недарэчы:

– А цi праyда, Якаy, што y вашым родзе yсе старэйшыя сыны носяць тое ж iмя што i вы? Гэта значыць, Якаваy Панурышаy было шмат i будзе яшчэ больш, калi, вядома, ваш род не згасне.

Госць з павагай схiлiy галаву i адказаy:

– Так, Ваша Вялiкасць, вы маеце рацыю.

– Значыць вы як Радзiвiлы. У iх было прызначана iмя Мiкалай для старэйшых сыноy, не ведаю, праyда, цi выконваецца зараз гэты звычай. Але вы, ясная справа, не Радзiвiлы. Эх, мне зараз успомнiyся вясёлы Караль Станiслаy Пане Каханку. Дзiвак жа, вось дзiвак, – i кароль гучна засмяяyся.

Нейкi час Панятоyскi яшчэ пасмейваyся сабе пад нос, але затым, не гледзячы на свайго госця, выняy аднекуль тры залатыя фiгуркi на тоyстым ланцужку i, падняyшы вочы на Панурыша, працягнуy каралi яму. Якаy узяy рэч, якую працягваy кароль, паднёс яе да твару i пiльна паглядзеy на тое, што было y ягоных руках. Перад iм вiселi залаты матылёк – абсыпаны дробнымi дыяментамi, залаты кабан – пакрыты смарагдамi i залатая драпежная птушка – падобная да сокала, упрыгожаная рубiнамi. Залаты ланцужок быy масiyны, з велiзарнай зашпiлькай, выкананай у выглядзе крыжа з ружай, пялёсткi якой былi сярэбранымi. Вiдавочна было, што гэта yпрыгожванне вартае незлiчоных грошай.

– Усё правiльна? – спытаy Панятоyскi.

– Так, усё менавiта так як павiнна быць, – адказаy Панурыш.

Прабiy гадзiннiк. Кожны yдар глуха адлятаy ад столi да падлогi i, у змрочнай зале, гэтыя гукi здавалiся па-сапраyднаму злавеснымi. Кароль здрыгануyся пры апошнiм удары i, матнуyшы галавой, сказаy:

– Значыць, я буду жыць у Пецярбургу.

– У Мармуровым палацы, Ваша Вялiкасць.

Скрыжаваyшы рукi на грудзях i пакiваyшы галавой, Панятоyскi yсмiхнуyся.

– Добра быць усёведаючым, Якаy? Аб вашым дары мараць многiя. Але я змагу загладзiць свой грэх? Як i вы?

– Не так ужо i добра, Ваша Вялiкасць, але я не скарджуся. Грэх не ваш, а мой.

Кароль устаy, i Панурыш адразу ж падняyся yслед за iм.

Панятоyскi падышоy да акна. У далi цямнеy Нёман. На супрацьлеглым беразе гарэлi агеньчыкi y драyляных хатках, над стрэхамi якiх вiyся ледзь бачны дымок. Панурыш стаяy за спiной караля. У цьмяным святле нешматлiкiх свечак выгляд у госця быy таямнiчы ды змрочны.

– Ну што ж… – сказаy кароль.

Панятоyскi вярнуyся да свайго крэсла, побач з якiм стаяла невялiкая скрыначка, уся пакрытая вытанчанымi завiткамi. Адкрыyшы яе, кароль дастаy сярэбраную капсулу са сваёй манаграмай i запытальна паглядзеy на Панурыша.

– Гэта тое, што трэба, Ваша Вялiкасць, – сказаy той.

Каралеyскi госць зiрнуy на свой пярсцёнак, на якiм быy выкладзены yпрыгожаны дробнымi смарагдамi трыкутнiк. Кароль прасачыy яго погляд.

– Калi б я не ведаy, што вы таксама своеасаблiвы кароль, я мог бы здзiвiцца наяyнасцi y вас такога скарба, – сказаy Панятоyскi.

– Гэта сямейная рэлiквiя, Ваша Вялiкасць, – адказаy Панурыш.

Засунуyшы руку за пазуху, Якаy дастаy адтуль нейкi скрутак цёмнай тканiны. Разгарнуyшы яго, ён выцягнуy невялiкi, згорнуты аркуш пергаменту.

– Вось пяргамент, на якiм Вашай Вялiкасцi варта пiсаць, – нiзкiм голасам прамовiy Панурыш.

– Мабыць, нам спатрэбiцца больш святла, – адказаy кароль.

Панурыш падышоy да аднаго з падсвечнiкаy i, выдраyшы свечку, зрабiy некалькi крокаy у бок невялiкага столiка, на якiм стаяy залачоны кандэлябр. Ён запалiy кожную з трох свечак кандэлябра ад свечкi, якую трымаy у руках, а затым вярнуy яе на месца. Падсунуyшы крэсла да стала i з павагай схiлiyшыся, ён даy зразумець каралю, што той можа заняць сваё месца i прыступiць да лiста.

– Гэтыя чарнiла добра падыдуць для пергамента, – сказаy Якаy, дастаючы з-за пазухi невялiкую бутэлечку з моцна прычыненай вечкай. – Зрабiце ласку ды скарыстайцеся маiм пяром, Ваша Вялiкасць, – дадаy ён, дастаючы маленькае, чорнае пёрышка.

Пяро гэта чамусьцi зрабiла асаблiвае yражанне на Панятоyскага.

– Гэта як быццам варонiна? – спытаy кароль усмiхаючыся.

– Так, Ваша Вялiкасць.

Панятоyскi сеy за стол, на якiм яго госць расклаy прыналежнасцi для пiсання, дадаyшы звычайны аркуш паперы з тэкстам.

– Проста перапiшыце тэкст на пергамент, Ваша Вялiкасць, сказаy Панурыш.

– Не так даyно я як раз практыкаваyся y калiграфii, – адказаy яму кароль.

Пакуль былы правiцель аднай з найбуйнейшых дзяржаy Еyропы перапiсваy тэкст з лiстка на пергамент, Якаy Панурыш у поyным маyчаннi застыy побач з каралём. Ён быy настолькi нярухомы, што здаваyся не жывым чалавекам, а мармуровай статуяй. Панурыш уважлiва сачыy за пяром у руцэ Станiслава Аyгуста. Не кожнаму даводзiлася бачыць караля асабiста перапiсваючага тэкст з паперы на пергамент. Чорнае пяро паскрыпвала i пакiдала лiтары, якiя складвалiся y словы…

Нарэшце кароль скончыy i, пакiнуyшы пяро y чарнiлiцы, падняy галаву на свайго госця.

– У Вашай Вялiкасцi выдатна атрымалася, – сказаy Панурыш, злёгку пакланiyшыся. – Цi гатова месца для дару?

– Так, – адказаy Панятоyскi, – яно там, – ён махнуy рукой у бок адной з дзвярэй залы.

Устаyшы з-за стала, ён накiраваyся да яе. Кароль адчынiy дзверы, з-за якiх быy бачны выхад у будынак каплiцы, злучанай з авальнай заляй калiдорам.

– Нам трэба дзейнiчаць хутка, – сказаy кароль.

Панурыш i Панятоyскi прайшлi y далёкi канец памяшкання, там вiдочны быy маленькi столiк. Ссунуyшы яго yласнымi рукамi, кароль прыyзняy дошку, на якой стол стаяy, i вачам яго адкрылася глыбокая яма. На дне ямы ляжаy драyляны куфар, без якiх-небудзь упрыгожванняy.

– Усё так, як павiнна быць. Тут i варта пакiнуць дар. Трэба будзе распарадзiцца, каб слугi схавалi yсе сляды, старанна заладзiлi падлогу. У вас жа яшчэ ёсць некалькi давераных слуг, Ваша Вялiкасць?

– Так, яшчэ ёсць.

Суразмоyцы вярнулiся y авальную залу. За дзвярыма пачулася руская гаворка i бразганне шпор.

– Канвой… – прамовiy Станiслаy Аyгуст, ды сумна паглядзеy у вакно.

Кароль памарудзiy у нерашучасцi яшчэ iмгненне, а затым павярнуyся да Панурыша, якi стаяy за два крокi.

– Тыя, хто павiнны ведаць – будуць, у тым лiку нейкiя габрэi? – спытаy кароль.

– Так.

– І апошняе, што вы павiнны сказаць мне. Я прасiy iмператрыцу за свой народ, я не магу забыць свой абавязак перад iм. Я ведаю, што вам адкрыта будучыня краiны, i мая будучыня таксама. Дык вось, адкажыце мне, я хачу ведаць: што будзе з маёй радзiмай? – кароль гаварыy усё хутчэй, – i яшчэ адно: я памру y Пецярбургу?

Панурыш паглядзеy на караля ва yпор. Яго погляд быy непранiкальны. Ён склаy далонi разам. Здавалася, зараз ён пачне yгаворваць караля не прасiць яго адказаць на гэтыя пытаннi. Бледны, твар Панятоyскага, быy зусiм не падобны зараз на твар некалi магутнага манарха. Перад Якавам быy просьбiт. Развядучы рукi y бакi, Панурыш сказаy толькi два словы:

– Яна адродзiцца, – а затым дадаy. – Так, у Пецярбургу.

Кароль збялеy яшчэ больш i некалькi iмгненняy толькi варушыy сухiмi вуснамi. Ён закрыy вушы рукамi, як чалавек аглушаны выбухам, але хутка авалодаyшы сабою, пiльна паглядзеy на госця.

– Але ж вы сказалi, што я вярнуся y Воyчын!

– Так вернецеся, але yжо пасля гэтага… – Панурыш памаyчаy i скончыy, – жыцця.

Глава 5. Прыгоды з ранiцы

Прафесар Лiтвакас расплюшчыy вочы. Ён пражываy у не самым старым раёне Вiльнi, але yсё ж старадаyнiх асабнякоy, якiм хутка павiнна было споyнiцца сто гадоy, там было дастаткова. Многiя заможныя людзi yжо не першы год скуплялi маёмасць па суседству з прафесарам фiласофii. Называyся гэты раён – Жвярынас.

Лiтвакас вельмi любiy свой раён i свой стары драyляны дом, пакрыты выдатным чарапiчным дахам. У гэтым доме y яго была вялiкая спальня i вузкi спартанскi ложак, з якога ён i падняyся ранiцай. Выгляд яго выдаваy бяссонную ноч. На яго прыложкавай тумбачцы ляжала кнiга Эдгара По раскрытая на вершы «Сон у сне». Спехам памыyшыся, Лiтвакас хутка перакусiy тым, што засталося ад вячэры i, накiнуyшы палiто, выбег з хаты. Сёння ён не збiраyся чытаць лекцыi. Скокнуyшы y свой навюткi дарагi седан, чорнага колеру, прафесар завёy рухавiк i праз кароткi адрэзак часу быy ужо за горадам, дзе дазволiy сабе развiць неабыякую хуткасць – сто восемдзесят кiламетраy на гадзiну. Лiтвакас любiy хуткасць, акрамя таго ён спяшаyся. Яго седан, паблiскваючы на сонцы, ляцеy па трасе y бок Беларусi.

Праскочыyшы мяжу адносна хутка, Лiтвакас працягваy цiснуць на газ i неyзабаве yбачыy, што наперадзе замаячыла Гародня. Менавiта туды спяшаyся лiтоyскi прафесар.

Прыпаркаваyшыся y цэнтры, Лiтвакас пастукаy пальцамi па рулi, злёгку паскроб яго прыемную навобмацак скураную паверхню, i дастаy з унутранай кiшэнi пiнжака свой тэлефон. Прабегшыся па сэнсарных клавiшах, ён паднёс трубку да вуха.

– Алё, – сказаy у трубцы прыемны, малады жаночы голас.

– Вiкторыя, гэта Лiтвакас.

– Вы, прафесар? – голас дзяyчыны гучаy здзiyлена, i як здалося Лiтвакасу, трохi стомлена.

– Я прыехаy у Гродна i мне трэба пагаварыць з вамi, Вiка.

– Вы y Гродна? – голас суразмоyнiцы Лiтвакаса стаy яшчэ больш здзiyленым.

– Так, гэта вельмi важна. Я разумею, што yсё гэта вельмi нечакана для вас. Я прама як няпрошаны госць у разгар чаявання. Проста зразумейце, што гэта вельмi, ну вельмi важна, Вiкторыя!

– О, вядома, прафесар. Я yсё цудоyна разумею i ведаю, што вы не проста так прыехалi да нас у горад. У вас ёсць важная справа, i я з задавальненнем з вамi сустрэнуся, каб вырашыць яе.

– Я ведаy, што знайду y вас разуменне, Вiкторыя. Цi можаце вы быць у тры гадзiны дня каля помнiка Элiзы Ажэшкi?

– Хвiлiначку… Так, прафесар. Давайце так i зробiм.

– Дзякуй. Да сустрэчы.

– Дзякуй вам, прафесар.

Паклаyшы трубку, Лiтвакас застыy на некалькi iмгненняy, а потым, рэзка адкрыyшы дзверы з машыны, пайшоy прагуляцца па горадзе i перакусiць да сустрэчы з дзяyчынай.

Вiка тым часам абдумвала нечаканае з'яyленне Лiтвакаса. Яна yсё яшчэ сядзела на ложку не адзеyшыся. Вiка правяла рукамi па валасах. Незвычайны яркi i цiкавы сон, прымусiy дзяyчыну задумацца пра прычыну яго з'яyлення.

– Звычайна я не бачу сноy, – сказала яна сама сабе i працягнула руку да тэлефона, якi паспела адкласцi на маленькi часопiсны столiк.

У гэты час Мечыслаy i Уладзiмiр абедалi дома y гродзенскага гiсторыка. Мечык даy прытулак свайму мiнскаму калегу, i яны yжо паспелi з ранiцы пазаймацца унiкальнымi артэфактамi, якiя да гэтага былi знаёмыя Уладзiмiру толькi па фота i апiсанням сяброy. Уладзiмiр змог сам патрымаць у руках сярэбраную капсулу – добра вычышчаную i блiскучую.

Жонка Мечыка yвайшла на кухню, дзе размясцiлiся гiсторыкi.

– Смачна есцi, – сказала яна.