banner banner banner
Трыкутнiк караля
Трыкутнiк караля
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Трыкутнiк караля

скачать книгу бесплатно


– Дзякуй! – хорам адказалi Мечык i Уладзiмiр.

– Вельмi смачна. Вы выдатна гатуеце, – зрабiy Уладзiмiр камплiмент гаспадынi дома, якая была апранута y хатнi спартыyны гарнiтурчык i якраз збiрала валасы y пучок на патылiцы.

– Вельмi прыемна, – сказала маладая гаспадыня i yсмiхнулася.

У гэты час у кухню yбег маленькi сын Мечыслава. Ён кiнуyся да бацькi i паспрабаваy схапiць яго за гарлавiну швэдры.

– Я ж ем, ты ж бачыш, – сказаy Мечыслаy i, усмiхнуyшыся, падняy сына i пасадзiy яго да сябе на каленi.

У гэты час у пакоi на гарышчы, дзе Уладзiмiр i Мечыслаy пакiнулi свае тэлефоны побач з артэфактамi Панятоyскага, чуyся званок. Тэлефон Мечыка вiбраваy на стале, але насельнiкi дома не чулi, бо былi занадта далёка.

Вiка пачакала яшчэ трохi i, так i не пачуyшы прывiтання Мечыка y трубцы, апусцiла тэлефон на каленi.

– Не падымае, – задуменна сказала дзяyчына, – Трэба будзе набраць пазней.

Яна yстала i пачала збiрацца на сустрэчу з Лiтвакасам.

У гэты час Мечык i Уладзiмiр скончылi абед i вярнулiся да сваёй працы.

– Захаванасць дзiвосная, – сказаy Уладзiмiр, яшчэ раз беручы сярэбраную капсулу y рукi.

– А гэтая скрыначка з чырвонага дрэва, – вымавiy Мечыслаy, – проста ладная штучка. Нават складана сказаць, што тут радуе больш.

– Залаты герб Панятоyскiх, – адказаy гiсторык.

– Ну дык! – усклiкнуy Мечык.

– Але пергамент… Ведаеш, нават калi б на iм нiчога не было напiсана, я б усё роyна лiчыy, што ён выдатны, – вымавiy мiнчанiн.

Мечыслаy усмiхнуyся i кiyнуy галавой. Уладзiмiр працягваy трымаць у руках сярэбраную капсулу.

– Ты вельмi добра яе ачысцiy. Яна прама ва yсiм бляску. Цяпер выдатна вiдаць усё, што на ёй адлюстравана, – адзначыy Уладзiмiр.

– Звярнi yвагу на гэтую ручку y выглядзе галавы вала, – параiy гарадзенец.

– Яна такая прыемная навобмацак… мне нават больш падабаецца яе мацаць, чым на яе глядзець, – злёгку yсмiхнуyшыся, спакойным голасам сказаy госць.

Мечык падышоy да стала, дзе ляжаy ягоны тэлефон i, узяyшы яго y рукi, усклiкнуy:

– Тэлефанавала Вiка! Мабыць, мы не чулi, пакуль абедалi. Эх!

– Патэлефануй ёй, – параiy Уладзiмiр i Мечык, нацiснуyшы на выклiк, паднёс тэлефон да вуха

Вiка пачула званок тэлефона, якi ляжаy у яе y невялiкай сумцы, перакiнутай праз плячо. Дзяyчына парылася y ёй i, не без высiлкаy намацаyшы тэлефон, выцягнула яго. Зiрнуyшы на мабiльны яна з радасцю yсмiхнулася.

– Так, Мечык, – усмiхаючыся сказала дзяyчына y трубку.

– Прывiтанне, – пачула яна y адказ.

– Прывiтанне.

– Я бачу, ты тэлефанавала, але мы з Уладзем не чулi. Елi, ага, – сказаy вясёлым тонам Мечык.

– Проста ёсць навiны.

– Якiя?

– Сёння з ранiцы мне патэлефанаваy Лiтвакас. Уявi сабе! Прафесар у Гароднi…

– Вось гэта навiны, – здзiyлена сказаy Мечыслаy. – Ён табе тэлефанаваy? І што сказаy? Што ён хоча?

– Ён не патлумачыy, – адказала Вiка.

– І?

– І цяпер я iду на сустрэчу з iм. Мы дамовiлiся y тры гадзiны каля помнiка Ажэшкi. Я yжо даволi блiзка да месца.

– Ты зусiм не ведаеш, чаго ён можа хацець? Хоць, меркаваць тое нескладана. Праyда, як думаеш?

– Дакладна не ведаю, але выказаць здагадку сапраyды лёгка.

– Напэyна гэта звязана з артэфактамi.

– Так, напэyна. Ну што ж яшчэ яму можа быць трэба. Ён хоча нешта паведамiць па нашай справе i гэта, верагодна, будзе нам на карысць.

– Цi яшчэ пра нешта даведацца, – сказаy Мечыслаy.

У гэты момант Вiцы здалося, што наперадзе, сярод тых людзей, што iшлi па вулiцы, стаiць нейкi чалавек, твар якога быy ёй знаёмы, але яна нiяк не магла yспомнiць, дзе яго бачыла. Ягоная знешнасць была такой невыразнай, што запомнiць ягоны твар здавалася амаль немагчымым. Ёй прыгадалася, што падобны чалавек ужо iшоy за ёй аднойчы, цi ж ёй проста здалося, i нiякага чалавека не было, нi тады, нi цяпер.

– Алё, Вiка, ты тут? – спытаy Мечыслаy, чуючы y трубцы маyчанне.

– Так, – сказала дзяyчына спахапiyшыся.

Яна яшчэ раз пiльна yгледзелася y чалавека, што здаyся ёй знаёмым, але ён проста стаяy i глядзеy на яе, а потым раптам усмiхнуyся i памахаy дзяyчыне.

«Гэта проста нейкi мой знаёмы, але я яго зусiм не памятаю» – пранеслася y галаве гараздзенкi.

– Вiка, з табой усё добра? – пачула яна пытанне Мечыслава.

– Так-так, – адказала Вiка, а сама падняла галаву i зноy угледзелася y чалавека, якi махаy ёй. Ён пайшоy дзяyчыне насустрач, але тут Вiка yбачыла, што махае i yсмiхаецца ён не ёй, а камусьцi за яе спiной.

– Тут проста нехта махаy мне, але аказалася, што не мне, – сказала Вiка y трубку.

– Ага, – крыху збянтэжана адказаy Мечыслаy.

– Я думаю, гэта выдатная магчымасць даведацца яшчэ пра нейкiя факты. Я, шчыра сказаць, згараю ад цiкаyнасцi. У Лiтвакаса yнiверсiтэт i студэнты. І вось ён, атрымлiваецца, усё кiнуy i паехаy у Гродна. Хiба тут можна быць незацiкаyленай?

– Ну так. Можа ты хочаш, каб мы з Уладзем пад'ехалi?

– Ну, я думаю, што спраyлюся. Магчыма, Лiтвакас i сам захоча пабачыць Уладзiмiра, бо яны ж даyно знаёмыя i менавiта ён яго нам i парэкамендаваy. Калi ён захоча, то i вы з iм сустрэнецеся.

– Зразумела. Ну, тады стэлефануемся.

– Так, да званка, Мечык.

Дзяyчына адключыла трубку i паглядзела на неба. Дзень быy сонечны, але не асаблiва цёплы.

Пасля таго як сувязь перарвалася Мечык падышоy да акна i паглядзеy на вулiцу.

– Ну i што там? – спытаy Уладзiмiр, якi yсё яшчэ трымаy у руках капсулу.

– Уяyляеш, Лiтвакас прыехаy у Гродна i патэлефанаваy Вiцы. Прапанаваy ёй сустрэцца, i яна зараз iдзе на гэтую сустрэчу.

– Дык гэта ж добра, – спакойна сказаy Уладзiмiр. – Напэyна ён паведамiць, пра нешта важнае, а iнакш, чаму ён прыехаy у Гродна?

– Мда… У мяне нейкае дзiyнае пачуццё… Як быццам бы гэты Лiтвакас нясе нейкую пагрозу. Як быццам бы ён звязаны з пагрозай. Ты вось ведаеш яго даyно. Што ён за чалавек? – спытаy Мечык.

– Ну, ён добры спецыялiст, – адказаy мiнчанiн.

– А што ён за чалавек?

Уладзiмiр толькi пацiснуy плячыма.

Пакуль Мечыслаy i Уладзiмiр абмяркоyвалi Лiтвакаса, Вiка амаль прыйшла на месца сустрэчы. Дзяyчына была вельмi педантычная i не любiла спазняцца. На сустрэчы, тым больш дзелавыя, яна амаль заyсёды прыходзiла загадзя i нярэдка сама чакала таго з кiм дамовiлася.

Побач з помнiкам знаходзiлася старая гарадзенская аптэка з выдатным iнтэр'ерам. Бываць там было прыемна, i дзяyчына зазiрнула туды, бо да трох гадзiн было яшчэ трохi часу. Правёyшы некалькi хвiлiн у аптэцы, Вiка выйшла на вулiцу i накiравалася да помнiка Элiзы Ажэшкi, да якога заставалася прайсцi самую драбнiцу.

Да здзiyлення дзяyчыны Лiтвакас ужо чакаy там. Прафесар прыйшоy на сустрэчу нават раней яе i цяпер сядзеy на невялiкай, чыстай лаyцы.

Вiленскi госць падняyся насустрач той каго чакаy, i моцны парыy ветру расчынiy крысы яго цяжкага, зiмовага палiто, пашытага з шэрага драпу. Неверагоднай даyжынi шалiк быy наматаны на шыю прафесара. Ягоныя лакаваныя туфлi не адрознiвалiся чысцiнёй, а тоyстыя далонi з даволi такi кароткiмi пальцамi – напалову выглядалi з кiшэняy цёмных, паласатых штаноy. Ён быy з тых людзей, якiя выглядаюць смешнымi дзiвакамi нават у дарагой вопратцы i дарагой машыне, з дарагiм гадзiннiкам на запясце, а асаблiва смешнымi такiх людзей робяць дарагiя сяброyкi, што трымаюць iх пад руку.

Чорныя вочы Лiтвакаса глядзелi, не адрываючыся, на Вiку. Зiмовае сонца залiвала месца сустрэчы прафесара i дзяyчыны. Акуратны помнiк Элiзы Ажэшкi yжо шмат дзесяцiгоддзяy упрыгожваy Гродна i цяпер твар пiсьменнiцы быy звернуты да Лiтвакаса. Стаяy невялiкi мароз i y гэтым месцы адкрываyся выдатны вiд на цэнтральны парк, названы y гонар французскага навукоyца васемнаццатага стагоддзя – Жылiбера. Нават голыя дрэвы гэтага парку выраблялi прыемнае yражанне, а на маленькiм мастку, з каванымi ажурнымi парэнчамi, як быццам вышытымi y паветры чорнымi нiткамi, гарэзавала нейкая парачка, пасылаючы y неба свае вясёлыя крыкi.

– Добры дзень, Вiкторыя, – сказаy Лiтвакас, калi тая была яшчэ далёка. Ён быy упэyнены, што яго голасу хопiць моцы прабiцца скрозь вецер i дасягнуць слыху дзяyчыны, якая бадзёра шагала яму насустрач. Вiка сапраyды пачула i, памахаyшы рукой, пайшла хутчэй.

– Добры дзень, – сказала яна, падышоyшы да Лiтвакаса.

Сонца асвятляла акуратна прыбраныя валасы, а вецер гойдаy вопратку дзяyчыны. Яна збянтэжана апусцiла вочы i правяла па краi палiто сваiмi доyгiмi пальчыкамi.

Але Лiтвакас застаyся абыякавы да гэтай iдылiчнай карцiны. У iншы момант ён мог бы аддаць ёй належнае, бо быy заyзятым знатаком жаночай вабноты, аднак цяпер ён быy паглынуты нейкай iдэяй, якая спальвала ягоны мозг. Таму ён зрабiy крок да дзяyчыны, якая працягвала злёгку саромецца,, i гучна выпалiy:

– Вiка, вы павiнны кiнуць гэтую справу са знаходкай.

– Што?

– Вы павiнны перастаць разблытваць гiсторыю гэтых знаходак, якiя вы вывудзiлi з часоy Панятоyскага. Я yжо казаy, што гэта сур'ёзней, чым вы думаеце, магу толькi пацвердзiць свае словы. Ваш сябар можа прадаць мне гэтыя артэфакты.

– Але ж я казала вам, прафесар, што справа не y грошах.

– Так, не y грошах, не y грошах, але вы павiнны зразумець, што я прашу вас пакiнуць гэтую справу. Вы разумееце?


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)