скачать книгу бесплатно
– Там, дзе жыy Панятоyскi. Вы ж ведаеце yжо, што там манаграма Панятоyскага?
– Ведаю не горш за вас! – рашуча i зло гаркнуy прафесар. Ён iмгненна авалодаy сабой, толькi y глыбiнi вачэй чыталася злосць ад раптоyнай успышкi.
– Людзi хочуць толькi жэрцi, але вы – вы iмкнецеся да нечага большага! Дзеля чаго вы асабiста, мiлая, цягнiцеся да гэтых ведаy? Калi гэтая сярэбраная штука сапраyдная, то вартая шмат грошай, але ж вам не патрэбныя грошы. Вы проста любiце гiсторыю, як мне сказаy ваш… наш агульны сябар – прафесар Баранаyскас. І вы нават не гiсторык па спецыяльнасцi. Вы цягнiцеся да ведаy. Але не да грошай. Але ведаеце, што я скажу вам? Гэта больш сур'ёзна, чым вы можаце yявiць. Лепш бы вы не прыходзiлi да мяне з гэтымi фотаздымкамi i запiскай. Хочаце ведаць? Хочаце насамрэч? Ну дык я вам скажу!
Лiтвакас расхваляваyся зноy, але авалодаy сабой.
– Так… – прафесар прыслабiy свой смешны гальштук. – На срэбнай капсуле знаходзiцца манаграма караля Панятоyскага, там ёсць яшчэ невялiкая выява: ружа i крыж – эмблема ордэна розенкрэйцараy, вол – герб роду Панятоyскiх. Вось гэта yсё вы ведалi. Цяпер тое, што вы не ведалi, – вымавiy ён.
Дзяyчына прыyзняла галаву i прыжмурылася.
– Дык вось, тое, што вы не ведалi, – Лiтвакас шматзначна памаyчаy.– Мяркую, Баранаyскас ужо распавёy вам, што кароль Станiслаy Аyгуст Панятоyскi, быy масонам i розэнкрэйцарам, рыцар Salsinatus – частка тытула, дадзенага каралю y масонскай ложы. Salsinatus – анаграма ад iмя Станiслаy. Усё гэта даволi шырока вядома сярод тых асоб, што цiкавяцца гiсторыяй i, верагодна, ужо вядома вам, дзякуючы нашаму паважанаму сябру, прафесару гэтай самай гiсторыi Баранаyскасу. Так?
Дзяyчына нахiлiла галаву на знак згоды.
– І значыць… – працягнуy прафесар, – я нiчога больш не магу вам сказаць. Так, я yсё жыццё цiкаyлюся таемнымi таварыствамi: масоны, розэнкрэйцары, iлюмiнаты. Мне yсё гэта цiкава, але ваша загадка занадта складаная i я не магу дадаць нiчога да сказанага Баранаyскасам…
Вiка, пры yсёй сваёй стрыманай грацыi i спакойнай ветлiвасцi, не змагла схаваць на твары моцнага расчаравання.
– Не магу дадаць нiчога, – зноy загаварыy Лiтвакас, – акрамя сцвярджэння, што y пасланнi перададзена зашыфраваная iнфармацыя пра месцазнаходжанне нейкага артэфакта.
Вiка yскiнула вочы, i яны iмгненна загарэлiся цiкаyнасцю. Прафесар сядзеy, склаyшы рукi на тоyстым жываце, з самым каменным тварам, якi толькi мог адлюстраваць. Праз секунду ён гучна зарагатаy, закiнуyшы галаву назад.
– Усё ж у наш час моладзь глядзiць занадта шмат фiльмаy, – хiхiкаючы, прамовiy Лiтвакас. – Нават калi тое, што вы мне прынеслi сапраyднае, наyрад цi расшыфраваyшы пасланне, вы знойдзеце скарб масонаy. Баранаyскас занадта наiyны i лёгка yзяy на веру вашыя доказы… Зрэшты, пакiньце фатаграфii i тэкст тут, калi я змагу нешта зразумець, дык абавязкова паведамлю вам. Толькi той хто выкрыy таямнiцу прыроды ведае, што насамрэч стварыy новую. Жадаю прыемнага дня, Вiкторыя.
Вiка, секунду падумаyшы, устала i, пакiнуyшы фатаграфii на стале, пайшла да дзвярэй. На твары яе была yсмешка, якая, праyда, не вельмi хавала яе расчараванне. Павярнуyшыся на парозе i пацiснуyшы руку, працягнутую ёй прафесарам, дзяyчына сказала:
– Што ж, гэта было прыемнае знаёмства i карысная размова. Прабачце, што патурбавала, дзякуй, што аказалi дапамогу. Калi ласка, паведамiце, калi вы нешта зразумееце, i можаце не сумнявацца y сапраyднасцi артэфактаy. Я дык зусiм не шукаю скарб, але расшыфраваць гэтае пасланне, зразумець, што хацеy сказаць нам аyтар, якiм мог быць сам кароль… Хiба гэта не значная справа?
– Так-так, так-так, – зачасцiy Лiтвакас, – усяго найлепшага, паненка. Апошняе слова ён сказаy па-лiтоyску.
Зачынiyшы за госцяй дзверы, Лiтвакас яшчэ доyга стаяy на адным месцы, як чалавек пагружаны y гiпноз. Затым ён ляпнуy сябе па каленях, ды вярнуyся да стала.
Сонечны дзень у Вiльнi, мiж тым, паволi падыходзiy да канца. Вiкторыя спакойнай хадой пайшла y бок сваёй здымнай кватэры.
Увайшоyшы дадому, яна заyважыла, што яе саарандатараy – двух дзiyнаватых дзяyчынак студэнтак – яшчэ няма. У гэты момант у яе зазванiy тэлефон.
– Алё, – сказала Вiка, калi паднесла трубку да вуха.
– Алё. Гэта Лiтвакас, Вiка. М-м-м-м, я хацеy бы парэкамендаваць вам аднаго спецыялiста па вашым пытаннi, выдатнага гiсторыка з Мiнска. Дакладней, можа ён i не зусiм спецыялiст менавiта па вашай, так бы мовiць, справе… м-м-м-м, але гэта чалавек захоплены гiсторыяй, вялiкiх ведаy хлопец. Яго клiчуць Уладзiмiр. Ён можа дапамагчы y пошуках. Запiшыце каардынаты…
Праз хвiлiну дзяyчына запiсала дадзеныя пратэжэ Лiтвакаса, а потым увайшла y сацыяльную сетку i пакiнула аднаму з фрэндаy наступнае паведамленне:
«Мечык, я паразмаyляла з Лiтвакасам. Нажаль, амаль нiчога.: (»
Глава 3. Трыкутнiк караля
Дарога ад Мiнска да Гродна – дакладна не самая доyгая на свеце. Але калi яе праехаць на старэнькiм «карчы», яна можа стаць доyгай i маляyнiчай. Уладзiмiр i яго зялёны аyтамабiльчык былi yжо y Шчучынскiм раёне, дзе дарогу абступаюць з двух бакоy старыя, калматыя, iглiчныя дрэвы.
Больш за месяц таму Уладзiмiру y iнтэрнэце напiсала дзяyчына i, распавёyшы, што яго парэкамендаваy, як добрага гiсторыка, прафесар Мiхаiлас Лiтвакас, прапанавала супрацоyнiцтва. Жыць меркавалася y Гродне, наведаць якое Уладзiмiр заyсёды быy не супраць, тым больш, што паказаныя яму анлайн здымкi знойдзеных артэфактаy былi для яго сапраyды ашаламляльнымi.
Аказалася, што яны yжо знаёмы завочна з гэтай дзяyчынай, бо знаходзяцца y адной групе y сацыяльнай сетцы. Акрамя таго, у даследаваннi павiнен быy удзельнiчаць i iншы па чутках знаёмы Уладзiмiру гiсторык з Гродна.
«Гэта будзе выдатна…» – думаy Уладзiмiр, уцiхамiрвая малапакорны аyтамабiльчык на павароце.
Выйшаyшы на прамую ён трохi расслабiyся i нават падумваy уключыць магнiтолу, такую ж старую, як i сама машына. Гэта быy рарытэт, якi працуе на касетах. Iх Уладзiмiр спецыяльна вышукваy, дзе толькi мог. Ён быy настроены пазiтыyна i, пасвiстваючы, падкiнуy пальцамi вымпел хакейнага клуба з Маладзечна, якi боyтаyся на люстэрку задняга вiду…
Драм!!! Цяжкi yдар у бок аyтамабiля скалануy легкавiк. Ззаду нешта пакацiлася, а Уладзiмiра матнула y бок. Рэзка нацiснуyшы на тармазы, ён даволi хутка спынiy машыну i выбег з яе. На дарозе цямнела нешта. Нешта якое нагадвала вялiкага звера.
«Мядзведзь» – чамусьцi пранеслася y галаве Уладзiмiра.
Наблiзiyшыся, ён адразу ж адчуy сябе дурням з-за гэтай здагадкi. Ляжачы на дарозе звер быy, вядома, значна меншы за мядзведзя, але yсё ж, на вока, важыy не менш за сто кiлаграм. Вялiкiх памераy кабан ляжаy на дарозе i не падаваy нiякiх прыкмет жыцця. Вочы жывёлiны былi зачыненыя. Уладзiмiр застыy на месцы, пiльна гледзячы на звера i не ведаючы, што рабiць. Нечакана яго yвагу адцягнуy далёкi гук выбуху за лесам. Вiдаць, гэты гук зыходзiy з прыхаванай там вёсачкi. Апусцiyшы галаву i зноy пiльна паглядзеyшы на ляснога госця, Уладзiмiр працягнуy да яго руку… У тую ж секунду кабан расплюшчыy вочы, зароy, i рэзка матнуy iкластай галавой, пры гэтым ледзь не yдарыyшы чалавека y калена. Адскочыyшы ад нечаканасцi далёка y бок, Уладзiмiр пачуy лiхаманкавы стук уласнага сэрца. Вяпрук мiж тым узняyся i пабрыy у лес.
Падышоyшы да машыны Уладзiмiр, да свайго здзiyлення, не знайшоy драпiны цi yвагнутасцi на крыле аyто. Гэта палепшыла яго настрой. Вярнуцца y салон, завесцi матор, уключыць музыку: усё гэта стала справай адной хвiлiны. І вось ужо зялёны аyтамабiльчык зноy на шляху.
«У старажытнасцi варажбiты выкарыстоyвалi жывёл для прадказанняy, цiкава, што б на iх варажбiтскi погляд азначаy бы yдар дзiком у стары корч» – думаy Уладзiмiр.
Ад гэтых думак ён развесялiyся яшчэ больш i y выдатным настроi заехаy на вулiцы Гродна.
Шэрая смуга туману пакрывала старадаyнi горад. Зiма, пазбаyленая пакладаy снегу i моцнага холаду, панавала y iм. Адны людзi былi апранутыя y зiмовыя курткi, iншыя – ледзь не y летнiя yборы. Тратуары здавалiся намаляванымi цёмнымi фарбамi па грубым палатне, а яшчэ далей, праз туман, праступалi абрысы храмаy, якiя здавалiся нейкiмi прывiднымi замкамi y змрочных далiнах.
Хлопец i дзяyчына стаялi y скверы Фары Вiтаyта. У тры гадзiны дня, яны yбачылi, як з боку вулiцы Замкавай у сквер увайшоy цёмнавалосы чалавек з невялiкай барадой, апрануты y армейскага пакрою палiто. Ён прыпаркаваyся непадалёк i цяпер iшоy паспешлiвым крокам да помнiка, ля якога павольна хадзiла маладая пара. Падышоyшы да iх, чалавек сарамлiва yсмiхнуyся i, працягнуyшы кожнаму руку, два разы сказаy:
– Уладзiмiр. Рады пазнаёмiцца.
– Вiка, – адказала дзяyчына, – вельмi прыемна.
– Мечыслаy, – сказаy яе таварыш.
Знаёмства y рэальным свеце людзей ведаючых адно аднаго толькi праз iнэт – можа быць вельмi цiкавым, як i пачатак iнэтавай перапiскi людзей, якiя ведалi адно аднаго толькi y жыццi.
Праз трыццаць хвiлiн усе трое сядзелi з ноyтбукам у адным з гарадскiх кафэ. Адарваyшыся ад кавы, Уладзiмiр сказаy:
– Пакуль я ехаy да вас мяне ледзь не пратаранiy дзiк. Гэта быy самы yражальны кантакт з прыродай у маiм жыццi.
Вiка i Мечык адначасова змянiлi выраз твараy.
– А y мяне… – выпалiлi яны адначасова.
Мечык усмiхнуyся i памаyчаy, даючы зразумець Вiцы, што яна можа працягваць.
– А y мяне, – працягнула Вiка, – таксама быy, так бы мовiць, кантакт пакуль я сюды iшла. Матылёк, i, па-мойму, гэта рэдкi матылёк – вачнiца. Велiзарны проста! І ён ж начны, але прыляцеy днём i кружыyся ля майго твару вельмi доyга. І падумайце, матылёк зiмой! Падаy лёгкi сняжок, калi ён зляцеy да мяне.
Апошнiя словы дзяyчына сказала трохi саромячыся сваiх вялiкiх ведаy аб матылях.
– У мяне была кнiжка, ну… аб матылях, – патлумачыла яна, збянтэжыyшыся яшчэ больш.
Мечыслаy усмiхнуyся i бразнуy лыжкай аб кубак з капучына. Яму таксама было што расказаць, i ён адсунуy сваю каву трошкi далей.
– Я iшоy сюды… – пачаy Мечык, – i y гэты момант яго yвагу прыцягнуy чалавек, якi сядзеy за барнай стойкай, непадалёк ад iх столiка. У яго была настолькi невыразная знешнасць, што Мечыслаy, хоць i мастак, не змог бы намаляваць партрэт незнаёмца нават з натуры. Гэты чалавек пiльна назiраy за iх кампанiяй, але тут жа yткнуyся y свой келiх з вiном, калi гiсторык затрымаy на iм позiрк.
– Ну дык вось, я iшоy сюды, – працягнуy малады чалавек, выкiнуyшы невыразнага наведвальнiка бара з галавы, – мiма бернардынскага касцёла. І тут да мяне зляцеy сокал, што жыве там, за статуяй святой Алены.
Вiка закiвала галавой у знак таго, што таксама ведае аб пражываннi сокала y самым цэнтры горада.
– Там парачка сакалоy, у iх нават ёсць iмёны, – дадаy гiсторык.
– Але самае дзiyнае, што ён проста пераследваy мяне гэты сокал. Вось гэтая драпежная птушка проста такi ледзь не кiдалася мне пад ногi. Ён быy такi… ну… незвычайны. Мiнакi на гэта глядзелi як на цуд нейкi. І не ведаю, хiба яны не ляцяць на зiмоyку?
«Як бачна, не мяне аднаго пераследвала жывёла. Можа быць я i нездарма yспомнiy пра старажытных прадказальнiкаy…» – пранеслася y галаве Уладзiмiра, i ён сербануy яшчэ кавы.
Троiца маyчала, абдумваючы тое, што з iмi здарылася. Мiнчук вырашыy перайсцi да мэты свайго вiзiту, ды сказаy:
– І што ж у вас за археалогiя цiкавая, раскажыце, калi ласка.
Вiка парнула да госця ноyтбук, на экране якога былi здымкi знаходак Мечыслава.
– Фоткi артэфактаy я yжо i так бачыy, – сказаy малады чалавек. – Спадзяюся, я змагу yбачыць гэтыя чароyнасцi i на yласныя вочы?
– Канешне, – прамовiy Мечыслаy, жуючы круасан.
– Я так разумею, – сказаy Уладзiмiр, – што галоyная наша задача расшыфраваць гэты рукапiс з бутэлькi, то бок пасланне скрозь стагоддзi ад Панятоyскага.
Маладыя гарадзенцы кiyнулi.
– Пакажыце яго, – дадаy мiнчанiн.
Вiка шчоyкнула па клавiятуры ноyтбука i перад гiсторыкам паyстал фотаздымак пергамента з надпiсам. Уладзiмiр ведаy яго на памяць. З таго часу, як гiсторык атрымаy паведамленнем на сваю старонку y сацыяльнай сетцы гэты тэкст, ён столькi разоy яго чытаy, што мог бы распавесцi нават прачнуyшыся ад удару грома, але фота пергамента бачыy упершыню. І гэта карцiнка зрабiла на яго вялiкае yражанне. Прабягаючы тэкст вачамi, ён чытаy у думках:
«Рыцар Salsinatus iмёны свае y трыкутнiк склаy. Пастаy абраных па iмёнах на месцы iх у дзень прыходу рыцара y свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа y iмёнаy трыкутнiк. Адказ у iмёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго y дзень прызначаны».
– Пергамент проста магiчны, – сказаy Уладзiмiр услых.
– Імёны свае y трыкутнiк склаy… – прамармытаy Мечыслаy.
– Як можна скласцi iмёны y трыкутнiк? – спытаy Уладзiмiр.
– І дзе можа быць гэты трыкутнiк? – дадала Вiка.
– Гаворка пра трыкутнiк, вiдавочна, нездарма, – сказаy Уладзiмiр, – гэта адзiн з сымбаляy розэнкрэйцараy…
– А мы ведаем ужо, што на капсуле сiмвал розэнкрэйцараy i што кароль Панятоyскi быy масонам, – сказала Вiка.
– І акрамя таго цiкавiyся i розэнкрэйцарамi, – дапоyнiy Уладзiмiр.
– Можа быць, гаворка пра нейкую… мапу, – выказала здагадку Вiка. – Дзе можа быць намаляваны трохкутнiк? Гэта павiнна быць нешта накшталт карты, карты на якой ёсць iмёны.
– Тут гаворка пра iмёны Панятоyскага, раз гэта ён рыцар Salsinatus, – прамовiy Уладзiмiр.
Ён пачухаy патылiцу, зрабiy глыток кавы i працягнуy:
– Але што гэта за iмёны?
– Станiслаy i Аyгуст? – зноy выказала здагадку Вiка.
– Цi гэта нейкiя iншыя iмёны. Якiя яшчэ былi iмёны y Панятоyскага? – спытаy Уладзiмiр.
– Salsinatus, – ягонае таемнае iмя, – сказала Вiка.
– У яго манаграме «S A R» апошняя лiтара R, – дадаy Уладзiмiр.
– Гэта Rex. На лацiнскай значыць кароль, – сказаy Мечыслаy.
– Так-так, менавiта, – пацвердзiy Уладзiмiр. – Iмёнаy у караля, выходзiць, даволi шмат i гэта толькi тыя, што вядомыя нам, але дзе тая карта, цi нешта накшталт яе, на якой можна скласцi ягоныя iмёны разам? Ну i, мабыць, гаворка аб трох яго iмёнах.
– Так, бо y трыкутнiка тры бакi i тры кута, можа быць пэтрэбныя роyна тры iменi, – сказаy Мечыслаy.
– Але як выбраць тры з усiх тых ягоных iмёнаy, якiя нам вядомыя? – спытала Вiка.
Мечыслаy пагрузiyся y роздумы. Кожны раз, калi ён чытаy тэкст з пергамента, яго не пакiдала думка, што ён бачыy дзесьцi, у нейкiх гродзенскiх гiсторыкаy, нешта пра трыкутнiк неяк звязаны з каралём Панятоyскiм. Ён з усёй сiлы зажмурыyся i рэзка раскрыyшы вочы, паглядзеy на Вiку. На шыi y яе вiсела срэбнае yпрыгожванне трохкутнай формы, з трыма чырвонымi каменьчыкамi па краях. Рашэнне прыйшло да яго y адну секунду, кавалачкi мазаiкi, якiя ён нiяк не мог падабраць з цёмных закуткоy памяцi, склалiся y адно цэлае.
– Так, я зразумеy! – не вельмi гучна yсклiкнуy малады чалавек, прымусiyшы афiцыянтку, якая праходзiла мiма, кiнуць падазроны позiрк на яго твар.
Забраyшы y здзiyленага Уладзiмiра ноyтбук, Мечыслаy пачаy клыпаць клавiшамi, i праз дзве хвiлiны разгарнуy яго да таварышаy, якiя сядзелi са здзiyленымi, але поyнымi надзеi тварамi. Перад iмi зьявiyся спадарожнiкавы здымак Гродна, з намаляваным на iм амаль правiльным трыкутнiкам. Па кутах гэтага трыкутнiка былi размешчаны лiтары С А П.
– Вось гэты трыкутнiк рыцара Salsinatus, – заявiy Мечык. – Калi злучыць на карце Гродна тры каралеyскiя рэзiдэнцыi, якiя адпавядаюць iмёнам караля, атрымаецца вось такi трыкутнiк. Як бачыце, ён яшчэ i з амаль роyнымi бакамi, значыць, усе тры рэзiдэнцыi на амаль роyнай адлегласцi адна ад адной – гэта не выпадковасць.
Мечыслаy паказаy на лiтару С у аднаго з кутоy трыкутнiка.
– Гэта сядзiба Станiславова, адпаведная iменi Станiслаy. Далей… – гiсторык перасунуy палец, – A – сядзiба Аyгустова, адпаведна Аyгуст, далей… – Мечык пераклаy палец на апошнi кут трыкутнiка, – сядзiба Панямунь, першая лiтара П, як у прозвiшчы Панятоyскi. Станiславова, Аyгустова, Панямунь – Станiслаy Аyгуст Панятоyскi. Эyрыка! – трыумфаваy гiсторык.
– Вось гэта i ёсць iмёны складзеныя рыцарам у трыкутнiк, – дадаy Мечыслаy, трохi супакоiyшыся.
– Ты маеш рацыю, я yпэyненая! – радасна сказала Вiка.
– Так, гэта yжо нешта, пачатак пакладзены, – усмiхаючыся, прагаварыy Уладзiмiр.
У гэты момант Мечык зiрнуy на невыразнага чалавека з куфлем вiна. Той працягваy сядзець i пiць, але yжо, здавалася, не звяртаy на кампанiю нiякай увагi.
– А давайце з'ездзiм у гэтыя сядзiбы i паглядзiм, – прапанаваy Мечыслаy.
Маладыя людзi расплацiлiся i адправiлiся y сядзiбу Станiславова. Невялiкi палац з манаграмай караля, старыя дрэвы, рэшткi брамы i два флiгелi. Перад галоyным фасадам вытанчанай рэзiдэнцыi размясцiyся нейкi помнiк. У вестыбюлi палаца сябры агледзелi дзве шыкоyныя старадаyнiя печы y стылi неаготыкi,
Далей яны наведалi Панямунь. У гэтай сядзiбе гiсторыкi бачылi знявечаную прыбудовамi неагатычную каплiцу, невялiкi будынак, якi паходзiць на дом Мiцкевiча y Наваградку, i сам палац караля, ад якога засталося няшмат. Сябры таксама мелi задавальненне спусцiцца y велiзарны яр, якi раскiнуyся побач з былой рэзiдэнцыяй.
Напрыканцы падарожжа яны адправiлiся за Нёман, у сядзiбу Аyгустова. Каралеyскi палац у ёй не захаваyся, але на месцы была каплiца пабудаваная арыстакратамi, якiя валодалi сядзiбай пасля караля. Гэтая невялiкая каплiца з купалам, уяyляла сабой рэдкi тып пабудовы – схаваная ратонда. Яна была прамавугольнай звонку, а яе заля – круглай.
Затым маладыя людзi зазбiралася дадому. Уладзiмiр павiнен быy жыць у Мечыслава, а Вiка адправiлася y дом, дзе жыла падчас рэдкiх прыездаy з вучобы, калi яна пакiдала Вiльню, ды вярталася да роднай Гароднi.