banner banner banner
Эльф
Эльф
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Эльф

скачать книгу бесплатно

Эльф
Леанiд Яyгенавiч Воyчак

На адзiнай плянеце, якая вярцелася вакол зоркi К74-БК, хторы былi вяршыняй харчовага ланцугу. Шасьцiлапые кошкi, асобныя самцы якiх дасягалi y карку паyтары метра вышынi, больш за шэсьць метраy даyжынi, а вагой даходзiлi да сямiсот кiлаграмаy, былi iдэяльнымi забойцамi, бо у дадатак да моцы, лютасьцi i спрыту валодалi цудоyнай мiмiкрыяй. Паверхня iхняй безвалосай скуры не yтрымоyвала нi аднаго пiгмента. Затое мела шмат нанакрысталлаy, здольных мяняць характарыстыкi адлюстраванага сьвятла, наладжваючы колер скуры жывёлы адпаведна фарбам навакольнага сьвету. Хтор, якi краyся да здабычы, быy практычна нябачны, настолькi ён зьлiваyся зь мясцовасьцю. У дадатак да гэтага, ён быy здольны зьмяняць уласны пах, робячы яго максiмальна прыблiжаным да паху сваёй ахвяры, уводзячы яе y зман аж да моманту маланкавай атакi.

Леанiд Воyчак

Эльф

1

– Тата, раскажы нам казку.

– Пра што?

– Ня ведаю.

Арсень прыyзняyся на локцi, а Яyген расьцягнуy рот ва yсьмешцы, не адрываючы галавы ад падушкi. Абодва выдатна ведалi, што маё пытаньне было yскоснай згодай i казкi iм не пазьбегнуць. Чаму яны любiлi мае казкi, якiя атрымлiвалiся y мяне занадта мудрагелiстымi i нават трошкi нуднымi, я так да гэтага часу i не зразумеy. Ну, ды добра. Казку дык казку.

– Дык пра што? – спытаy я, хаця для сябе yжо даyно вырашыy, пра што будзе аповяд. – Вырашайце, пакуль я добры.

– Раскажы аб падарожжах, – Арсень ужо сядзеy на ложку, захутаyшыся y коyдру, – пра прыгоды.

– Навогул, любая казка апавядае пра прыгоды.

– Аб падарожжах ды прыгодах y часе, – Арсень быy вiдавочна задаволены сваёй выдумкай, а негаваркi Жэнька заyсьмiхаyся яшчэ шырэй у знак згоды са старэйшым братам.

– Вы самi кожны дзень падарожнiчаеце y часе, – я вырашыy крыху паразумнiчаць i заадно набiць сабе цану. – Вы засьнеце сёньня, а праз iмгненьне прачнецеся заyтра ранiцай. Калi прыснiцца сон, то падарожжа y часе пройдзе з прыгодамi.

– Ну, тат! – Арся вiдавочна гарэy нецярпеньнем.

– Добра, добра, так i быць …

Гальская армiя, колькасьцю y пяцьдзесят тысяч чалавек, разьмясьцiлася y Алезыi. Усяго некалькi месяцаy таму Верцынгетарыкс нанёс паразу войскам Цэзара y бiтве пры Герговii i адчуваy сябе гаспадаром становiшча да таго часу, пакуль Цэзар i Цiт Лябiен не замкнулi ягонае войска y крэпасьцi падвойным кальцом yмацаваньняy. Для Юлiя Цэзара параза пры Герговii стала ня толькi самай буйной няyдачай y ягоным жыцьцi, але i неацэнным вопытам. Рымляне зрабiлi yсё, каб не дапусьцiць зноyку такога промаху. Яны збудавалi вакол асаджаных у Алезыi дзьве лiнii абароны. Неабходнасьць стварэньня падвойнай абароны дыктавалася тым, што войскi Цэзара вялi баi глыбока на тэрыторыi працiyнiка. Адна лiнiя абараняла рымскiя войскi ад вылазак галаy з асаджанай крэпасьцi, а другая была збудаваная на выпадак, калi да тых, хто знаходзiyся y аблозе, прыбудзе дапамога. Рымскiя войскi y гэтым выпадку самi трапяць у акружэньне.

Менавiта на выпадак акружэньня, кожная з абарончых лiнiй рымлян была абнесена частаколам y чатыры метры вышынёй i акружана глыбокiмi iрвамi. Такiя абарончыя yмацаваньнi апынулiся галам не па зубах. У вынiку, уласны горад стаy для Верцынгетарыкса i ягоных паплечнiкаy пасткай. Калi y Алезыi пачаyся голад, а адчай галаy дайшоy да апошняй мяжы, здарыyся цуд: на дапамогу войскам Верцынгетарыкса прыйшла абьяднаная армiя гальскiх плямёнаy начале з Комiем. Гэтая армiя налiчвала нiяк ня менш за дзьвесьце тысяч чалавек. Рымскае войска, як i прадчуваy Цэзар, аказалася зацiснутым у падвойнае кальцо, нiбы y цiскi, але ад гэтага ня стала менш грозным. Галы, у сваю чаргу, былi выкананы рашучасьцi зьнiшчыць рымлян. Кожны з гальскiх воiнаy, як у горадзе, так i з вонкавага боку рымскiх yмацаваньняy, разумеy, што калi не прарваць абарону ворага, яны прайграюць вайну i паyстаньне супраць Рымскай рэспублiкi будзе задушана. Але на два наступных дня, ня гледзячы на нястрымныя атакi галаy, абарона, якую Гай Юлiй Цэзар пабудаваy разам са сваiм сябрам i паплечнiкам Цiтам Лябiенам, засталася непахiснай.

Арс, юны пляменьнiк Вiрыдамара з гальскага племянi аyлеркаy, быy гатовы да сьмерцi. Нi адзiн чалавек ня змог бы абвiнавацiць яго y баязьлiвасьцi, але да здьзiyленьня многiх, з нападаy на рымлянаy ён выходзiy без адзiнай драпiны, нiбы yвесь час адседжваyся за сьпiнамi iншых. Калi рог трубiy адступленьне, Арс заyсёды адыходзiy да сваiх пазыцый у лiку тых, хто прыкрываy адыход галоyнага войску. У асноyным, гэта былi загартаваныя y бiтвах мацёрыя байцы. Любы вiдавочца, убачыyшы Арса сярод iх, вырашыy бы, што той трапiy у iхняе асяродьдзе выпадкова. Любы, але толькi ня тыя, хто змагаyся побач зь iм i асаблiва ня тыя, супраць каго змагаyся ён. Адзiн з гальскiх ваеначальнiкаy, пусьцiy па войску слых, што Арс зачараваны, таму многiя з бывалых воiнаy, вышэй за yсё шанаваyшых доблесьць i мужнасьць, таемна радавалiся, што зачараваны рубака затуляе iм сьпiны пры адыходзе. Толькi нешматлiкiя ведалi, што Арс быy вучнем самога Эпарэдарыкса, прычым вучнем, шматкроць пераyзыйшэдшым y майстэрстве свайго настаyнiка. «Мне бы кагорту такiх байцоy, – аднойчы выказаyся правадыр галаy Верцынгетарыкс, – я бы пляваy на легiёны Цэзара i Цiта Лябiена».

Здольнасьць Арса нават у самай гарачай сутычцы не пралiць нi кроплi уласнай крывi, здавалася цудам, але не была прыроджанай уласьцiвасьцю. Да такога дзiyнага yменьню прывялi юнака талент настаyнiка i асабiсты генiй маладога гала. Усё ж, ягонае цела, як i целы ягоных паплечнiкаy, было сьпярэшчана шнарамi ад мячоy i кiнжалаy. Праyда, не y такой, як у iншых колькасьцi, але цалкам дастаткова, каб зразумець тое, што малады гал можа быць yразьлiвым. Усе гэтыя шнары Арс атрымаy у працэсе навучаньня, падчас выматвальных трэнiровак, але самыя страшныя шнары ён насiy на сьпiне. Гэтыя шнары яму, яшчэ пяцiгадоваму дзiцяцi, пакiнула рысь.

У гальскiх семьях дзяцей гадавалi мацеркi. Сын, якi яшчэ не навучыyся валодаць зброяй, звычайна iмкнуyся не паказвацца на вочы бацьку, але да Арсу, якi яшчэ не пражыy сваё шостае лета, бацька ставiyся добразычлiва. Такая добразычлiвасьць тлумачылася тым, што гэты маленькi аyлерк быy на асаблiвай апецы друiда Таньцiорыса.

Аднойчы, пагодлiвым летнiм вечарам, Арс yпотай ад матулi yцёк сустракаць бацьку з паляваньня. Ён бег па змрочным лесе, радуючыся насталай у канцы гарачага дня прахалодзе. Сьцяжынка то зьяyлялася, то зьнiкала, але хлапчука гэта не трывожыла, бо ён ведаy, што яна абавязкова прывядзе яго да бацькi, якi заyсёды вяртаyся па ёй з паляваньня.

Невядома, што падштурхнула рысь зрабiць засаду непадалёк ад чалавечага жыльля, але яна напала на галапузага хлапчука, што бег сярод дрэy па лясной сьцежцы. Рысь напэyна забiла бы яго, але па шчасьлiвай выпадковасьцi, момант нападу yбачыy бацька. Нi секунды не вагаючыся, ён кiнуy сваю паляyнiчую дзiду y драпежнiка. Кiдок атрымаyся трапным. Дзiда прыбiла зьвера да зямлi, пры гэтым пакiнуyшы на сьцягне Арса глыбокую рану. Ад ран, нанесеных драпежнiкам i дзiдай, Арс доyга хварэy. Друiд Таньцiорыс адпойваy хлапчука адварамi i змазваy раны гаючымi мазямi, але yсё роyна зраненага Арса лiхаманiла. Гледзячы на спалясаваную магутнымi кiпьцюрамi сьпiну, а так жа на пракушанае наскрозь ля самай шыi плячо хлапчука, друiд прыгнечана кiваy галавою. Але Арс выжыy. Выжыy, каб пасьля стаць неперасягненым ваяром.

Калi б Арсу здарылася нарадзiцца задоyга да акупацыi Кудлатай Галii войскамi Рымскай Рэспублiкi, ён бы абавязкова стаy правадыром, здольным абьяднаць гальскiя плямёны, заваяваyшы сабе славу i вядомасьць, але лёс распарадзiyся iнакш. На момант, калi Верцынгетарыкс падняy паyстаньне супраць Рэспублiкi, а затым, у вынiку не дастаткова yмелых дзеяньняy, апынуyся абаронцам у Алезыi, Арсу споyнiлася пятнаццаць гадоy. Ростам малады гал быy сто семдзесят пяць сантыметраy, прыкладна семдзесят кiлаграмаy вагой i па законе Рымскай iмпэрыi ён ужо год зьяyляyся паyналетнiм. Па законах галаy ён не лiчыyся дарослым байцом, бо паyналецьце y галаy надыходзiла толькi па дасягненьнi семнаццацi гадоy. Зьнешнасьць Арса таксама не адпавядала зьнешнасьцi ягоных аднагодкаy. Валодаючы тонкай, амаль празрыстай скурай, якая нiбы сьвяцiлася знутры, ён быy больш падобны на мiлавiдную дзяyчыну, чым на yмелага i yжо дасьведчанага байца.

Арс не баяyся памерцi. У адрозненьне ад сваiх суайчыньнiкаy, ён ня проста верыy у жыцьцё пасля сьмерцi, а дакладна ведаy, што яно iснуе. У сiлу сваёй псiхiкi, юнак валодаy yспамiнамi аб пражытых момантах, якiя не маглi адбыцца зь iм у рэальным жыцьцi. Ён быy упэyнены, што жыве двума жыцьцямi адначасова, i нават не здагадваyся, што частку yспамiнаy паслужлiвая падсьвядомасьць чэрпала зь ягоных yласных сноy i фантазiяy, якiх юны гал папросту не памятаy. Жыцьцё Арса нiбы складалася з двух частак, адна зь якiх працякала y рэальнасьцi, а iншая – унутры yласнай галавы. Не зьяyляючыся нi аyтыстам, нi шызафрэнiкам, i iсны па абодва бакi сваёй чарапной каробкi, Арс, як нi дзiyна, не рабiy адрозненьняy памiж уяyным i сапраyдным бокам свайго iснаваньня. Калi спытаць яго аб тым, цi бачыць ён сны, ён катэгарычна адмаyляy бы гэта. Жыцьцё нiбы y двух вымярэньнях зусiм не напружвала яго, не выклiкала адрыньваньня, альбо асьцярогi. Ён нiкому не расказваy пра гэта, лiчыy, што yсё так i трэба, а y баi iшоy на неапраyданую рызыку не y сiлу варьяцкай адвагi цi неразважлiвасьцi, а па тому простаму чыньнiку, што ведаy: памёршы y гэтым сьвеце, ён застанецца жыць у iншым. Па гэтаму жа чыньнiку, y баi Арс паводзiy сябе стрымана, нiколi не выяyляy нi гневу, нi злосьцi. Ён заyсёды быy спакойны, ня гледзячы на тое, што загiнуць у бiтве, дзе сьмерць заyсёды знаходзiлася на адлегласьцi выцягнутай рукi, што сьцiскала востры клiнок, было даволi проста…

Нешта казка пачынаецца не зусiм удала. Мабыць, бурныя i неверагодныя падзеi, якiя адбылiся са мной некалькi дзён таму, пакiнулi свой адбiтак на маiм апавяданьнi. Спадзяюся, Арсюха з Жэнька мяне даруюць. Я пацёр твар рукамi, спрабуючы засяродзiцца, але, замест гэтага, у думках трапiy на касмадром, поyны пажарных, палiцэйскiх i ваенных машын. Менавiта на касмадроме пачалiся дзiyныя i займальныя падзеi, якiя перавярнулi yсё маё жыцьцё.

Але казку, хочаш ня хочаш, трэба працягваць …

Галы прайгралi вайну. Паyстаньне апынулася падушаным. Два днi спатрэбiлiся рымлянам, каб разграмiць войска Комiя, якое прыйшло на дапамогу абаронцам у Алезыi. Верцынгетарыкс, разумеючы, што вынiк паyстаньня прадвызначаны, вырашыy пазьбегнуць непатрэбных ахвяраy i добраахвотна зьняy з сябе дасьпехi. Ён склаy зброю y знак пакоры пераможцу i сеy ля ног Цэзара y чаканьнi ягонага рашэньня. Самыя адданыя правадыру галы з лiку тых, хто перажыy зь iм аблогу, рушылi yсьлед ягонаму прыкладу, але да Цэзара iх не дапусьцiлi. Гэтых галаy, колькасьцю у сто пяць чалавек, выстраiлi y чаргу непадалёк ад стаyкi Цэзара i загадалi апусьцiцца на каленi. Арс быy у iхнiм лiку. Побач зь iм стаяy на каленях ягоны малодшы брат Ген. Арс супрацiвiyся, каб брат, якi не yдзельнiчаy нi y адной бiтве, а працаваy у абозе i на кухнi, зьявiyся разам з ваярамi на добраахвотную капiтуляцыю. Супрацiвiyся зусiм не таму, што Ген ня быy байцом. Арс ведаy, што адвагi брату не займаць, але вельмi хацеy захаваць яму жыцьцё. Ён адчуваy, што, у адрозненьне, ад яго самога, Ген жыве y адным сьвеце, а памерцi сёньня, зажадай таго Цэзар, можна было y любы момант.

Увесь дзень сотня галаy стаяла на каленях. Увечары, калi yжо сьцямнела, мiма iх прайшоy Цэзар. Пры сьвятле дымлiвых паходняy ён разглядаy твары сваiх добраахвотных палонных. Спынiyся ля братоy. Гэтая парачка не магла не прыцягнуць ягонай yвагi. Ён доyга задуменна разглядаy iх. Маyчаy i глядзеy. Затым зрабiy крок, узяy Гена за валасы i закiнуy ягоную галаву да сьвятла паходняy. Ген, якi знаходзiyся на мяжы непрытомнасьцi ад стомы, зрабiy спробу дзёрзка паглядзець у вочы Гая, але y галаве паплыло. Бачны сьвет пачаy звужацца y кропку i каб ня грымнуцца перад Цэзарам без прытомнасьцi, Ген yсю сваю волю накiраваy на гэтую сьветлую кропку перад вачыма. Ён учапiyся y яе сьвядомасьцю i yтрымаyся. Сьвет паступова вярнуyся y першапачатковы стан. Праyда Цэзар так i ня yбачыy ягонага дзёрзкага погляду. Погляд атрымаyся разгубленым i спалоханым. Але Цэзар зразумеy стан хлапчука, разгледзеy ягоную барацьбу з непрытомнасьцю. Ён адказаy хлапчуку сумнай паyусмешкай i кiнуy некалькi слоy праз плячо.

Легiянер, якi знаходзiyся пры Цэзару, адкрыy бiклагу i працягнуy яе Гену. Ген узяy пляшку i асьцярожна пакаштаваy. У высахлае горла пацякло даyкае кiслае вiно. Зрабiyшы некалькi глыткоy, Ген з цяжкасьцю адарваyся ад жыватворнага напою i працягнуy пляшку брату. Легiянер з гнеyным вокрыкам паспрабаваy забраць вiно, але Цэзар yскiнуy руку y забараняльным жэсьце i засьмяяyся. Арс сербануy вiна i перадаy бiклагу далей. Прашаптаyшы нешта на вуха Цiту Лябiену, Цэзар пайшоy уздоyж палонных, як быццам хацеy прасачыць шлях пляшкi i yбачыць чалавека, на якiм скончыцца ейнае зьмесьцiва. Зрэшты, гэта было yсяго толькi супадзеньне.

Цiт Лябiен аддаy распараджэньне i тут жа да Гену падышлi два рымскiх салдата, паднялi яго на ногi i кудысьцi павялi. Астатнiм дазволiлi зладзiць начлег, разьвесьцi вогнiшчы i прыгатаваць ежу, але Арсу было не да яды, бо здарылася тое, чаго ён баяyся больш за yсё: яго разлучылi з братам …

Ноччу мяне пабудзiy Арсайла.

– Тат, за акном нашай спальнi хтосьцi плача, – прашаптаy ён мне y самае вуха, як толькi я адкрыy вочы y адказ на ягоны дотык да майго пляча.

– Зараз даведаемся, – ледзь чутна адказаy я, затым паволi, iмкнучыся не абудзiць жонку, выбраyся з-пад коyдры. – Ты са мной?

– Так, – Арсэнь тут жа учапiyся за маю руку.

Наш дом размяшчаyся y лесе, прыкладна за шэсьць кiламетраy ад блiжэйшага пасёлка. Лес абступаy дом з усiх бакоy, а з тылу, як раз з таго боку, на якую выходзiлi вокны дзiцячай спальнi, дрэвы падступалi yшчыльную да дома. Наша з жонкай спальня размяшчалася праз калiдор насупраць дзiцячай. Мы з Арсэнам, не yключаючы асьвятленьня, спусьцiлiся на першы паверх. У змроку пярэдняга пакою я надзеy чаравiкi на босыя ногi i yзяy з палiцы лiхтарык.

– Не баiшся? – спытаy я сына.

– Не, – адказаy той, пабляскiваючы y цемры вачыма.

– Жэнька сьпiць?

– Не-е. Гэта ён першы пачуy плач i мяне разбудзiy.

– Клiч яго. Толькi хутка i цiха, каб мама не прачнулася.

Арсэнь на дыбачках yцёк, а я, прыадчынiyшы дзьверы y кухню, цiхенька цмокнуy вуснамi. Маляyка тут жа прашмыганула з кухнi мне насустрач i yстала на заднiя лапы, упёршыся пярэднiмi y маё сьцягно. Маляyкай клiкалi ручную лiсу, якая, будучы маленькiм лiсянём, прыбiлася да нашага дому. На сьпiне y яе было некалькi колата-iрваных ранаy, з-за чаго я прыйшоy да высновы, што яна цудам выратавалася ад таго, чые дзецi сёньня плакалi y ночы.

– Маляyка iдзе з намi? – дзецi yжо былi побач са мной i цiскалi задаволеную лiсу.

— Куды мы бяз яе? — я адчынiy yваходныя дзьверы, i мы гуртам выйшлi з дому.

Ноч была незвычайна цiхая, цёплая i зорная. Нi аблачыны, нi ветрыку. Амаль поyны месяц у дастатковай меры асьвятляy наш шлях, таму лiхтарык я пакуль не yключаy. З-пад навеса, пацягваючыся, выйшаy Байран. Байран – дварняк з прымешкай каyказскай аyчаркi быy велiзарны i грозны. Мы yзялi яго шчанюком з прытулку y той жа дзень, калi на нашым падворку зьявiлася Маляyка. Ягонай задачай было ня столькi ахова дома, колькi абарона Маляyкi ад суседзкiх i бадзяжных сабак, якiя зрэдку забрыдалi на нашую тэрыторыю. Лiсянё i куцяня расьлi разам, умацоyваючы сваё сяброyства гульнямi i сумеснай трапезай. Калi iм выносiлi ежу, а Байран y гэты момант адсутнiчаy, зьдзяйсьняючы абыход уладаньняy, Маляyка нiколi не прыступала да ежы адна. Яна сядзела каля мiскi Байрана, ахоyваючы яе да прыходу сябра. Як толькi y полi ейнага зроку зьяyляyся Байран, яна тут жа адыходзiла да сваёй талерцы i пачынала есьцi. Вось толькi месца для сну y кожнага зь iх было сваё. Маляyка аблюбавала сабе кухню, а Байран аддаваy перавагу сну у двары пад падстрэшкам.

Байран без залiшняй мiтусьнi прыбудаваyся да нашай працэсii, i вось ужо yсёй грамадой мы завярнулi за дом. Я, ведаючы, куды iсьцi, накiраваyся па сьцежцы y патрэбны бок у глыб лесу i праз пару дзесяткаy метраy спынiyся каля адной з хвояy. Маляyка з Байранам селi пад дрэвам, задраyшы галовы yверх. Уверсе, сярод галiн, была апраметная цемра.

— Слухайце, — прашаптаy я.

— Каго? — адначасова i таксама шэптам спыталi дзецi.

— Лес, — адказаy я.

Цiшыня y лесе нiколi не бывае абсалютнай, але y гэты момант яна была менавiта такой. Здавалася, што нават Байран з Маляyкай затаiлi дыханьне, адчуваючы значнасьць моманту. Раптам, у цемры галiн над намi пачуyся шоргат. Праз некалькi секунд ён паyтарыyся. І зноy. Гэта yжо было падобным на чыюсьцi марудлiвую валтузьню. Я yключыy лiхтарык, накiроyваючы яркi прамень у бок шоргатаy. Уверсе, на тоyстай хвойнай галiнцы, сядзелi два савяты. Яшчэ у пуху. Гэтакiя абаяльныя вырадкi. Яны глядзелi на нас, круцiлi галовамi i пляскалi вялiкiмi вачыма.

— Вось хто вас разбудзiy. Савяты.

— А чаму яны плакалi? — спытаy Жэнька.

– Яны ня плакалi, – я даyно ведаy пра савiнае сямейства, якое жыло па суседстве, але не распавядаy пра яго дзецям, каб яны не турбавалi птушак дарэмна, – гэта яны сьпяваць вучылiся.

– А дзе iхнiя бацькi? – па iнтанацыi, зь якой Арся задаy пытаньне, я зразумеy, што зараз прагучыць просьба аб «усынаyленьнi» птушанят.

– Шукаюць iм ежу. Магчыма, што нехта зь iх ужо злавiy мышаня i сядзiць цяпер непадалёк, назiраючы за намi, – я даy сынам дастаткова iнфармацыi, каб спынiць iхнiя просьбы аб прыёме савятаy y нашую сямью.

Дзецi тут жа, нiбы тыя савяты, закруцiлi галовамi, спадзеючыся yбачыць дарослых соy, але гэтую начную птушку i днём не заyсёды заyважыш, а yначы yбачыць iх – дарэмная трата часу. Я прабег лiхтарыкам па галiнках вакол нас у надзеi, што прамень сьвятла адабьецца y вачах дарослай савы. Але не, бацькоy побач не было.

— Ну што, задаволiлi сваю цiкаyнасьць?

— Ага, — хорам адгукнулiся хлапчукi.

— Дадому? — прапанаваy я.

— Байран, пайшлi. Пайшлi, Маляyка, — скамандаваy сваiм улюбёнцам Жэнька, пасля чаго наша чарада адправiлася y зваротны шлях.

Байран, перш чым сысьцi, бухнуy уверх для праформы, як бы папярэджваючы савят, каб тыя не заманулiся залазiць на ягоную тэрыторыю. Савяты пакiнулi Байрана без адказу.

У доме я паклаy дзяцей у ложкi. Ужо прыадчынiy дзьверы, каб выйсьцi, але тут у цемры пачуyся Арсенькiн голас:

—Тат, а што было y казцы далей?

— О-хо-хо-х, — уздыхнуy я i павярнуyся да дзяцей. Яны, падобна савятам, задаволеныя зашамацелi коyдрамi, уладкоyваючыся так, каб зручней было слухаць мяне …

2

– Ведаеш, Кезон, а гэта нядрэнная iдэя, – сенатар Гай Децым задуменна катаy памiж далоняy пусты срэбны кубак. Вiно яму спадабалася. Мабыць, скупаваты Кезон адкаркаваy дзеля такога выпадку бочачку з лепшым вiном: – А цяпер, будзь добры, пра yсё падрабязьней.

– Ты, сенатар, нават не сумнявайся, бо iдэя сапраyды выдатная. Яна прынясе вялiкi прыбытак i мне, i табе, – Кезон чакаy, калi Гай Децым паставiць кубак на стол, каб падаць знак слузе. Слуга, якi стаяy у старонцы i без таго быy гатовы па любым сiгнале напоyнiць посуд госьця вiном: – Усе гаспадары глядыятарскiх школаy ужо ведаюць пра тое, што y глядыятарскiх баях у гонар перамогi Цэзара будуць удзельнiчаць толькi палонныя салдаты. Многiя з ланiстаy нават ня стануць падаваць сьпiсы байцоy, каб Сенат мог выбраць лепшых i аплацiць iх. Нам неабходна распусьцiць чутку, што адначасова з гульнямi y Рыме, пройдуць баi яшчэ y некалькiх правiнцыях. Пад гэтыя yяyныя баi я скуплю у iншых ланiстаy глядыятараy па досыць нiзкай цане. Твая задача складаецца y тым, каб пераканаць Сенат купiць глядыятараy для маючых адбыцца гульняy у мяне. Цана на гэтых байцоy будзе, як ты ведаеш, прыкладна yдвая больш, чым тая, за якую я iх набуду. Прыбытак я прапаную падзялiць напалову.

– Засталося прыдумаць, куды падзець палонных барбараy, прызначаных для гульняy глядыятараy, – Гай Децым нарэшце паставiy кубак на маленькi столiк, што стаяy побач з фатэлем, на якiм ён сядзеy, i двойчы лёгенька стукнуy па iм пазногцем. Слуга iмгненна падскочыy да столiка i налiy вiна. Гай Децым з задавальненьнем зрабiy вялiкi глыток i прыкрыy вочы. Вiно было y меру гарачым i yтрымлiвала iдэяльны баланс дададзеных спецый.

Не падымаючы апушчаных павек, сенатар працягнуy:

– Уся загваздка y тым, дарагi Кезон, як нам пазбавiцца ад палонных галаy.

На некалькi хвiлiнаy у пакоi наступiла цiшыня, якая парушалася толькi дыханьнем людзей, што знаходзiлiся y памяшканьнi. Кезон са свайго месца з надзеяй yзiраyся y твар сенатара, але той, здавалася, заснуy. «Быць можа, варта яго неяк абудзiць?» – падумаy Кезон i нават зрабiy спробу прыyзьняцца з фатэлi, але y гэты момант Гай Децым расплюшчыy вочы i yважлiва паглядзеy на яго.

– Я зразумеy, куды мы падзенем галаy, – з выглядам трыyмфатара сенатар дапiy кубак i зноy стаy катаць яго мiж далоняy.

– Слухаю цябе зь нецярпеньнем, – Кезон, прагны да грошай, увесь падаyся наперад. Вочы яго прагна заблiшчалi, а лоб пакрыyся потам ад прадчуваньня прыбытку.

– Мы прынясём iх у ахвяру, – сказаy Гай Децым, гледзячы на успацелы твар свайго суразмоyцы, а затым разьвiy сваю думку: – Ты, Кезон, чалавек, якi быy ланiстай, як нiхто iншы павiнен разумець, што глядыятарскiя баi – гэта асаблiвая хворма ахвярапрынашэньня, дзе глядыятары, што загiнулi на арэне, yяyляюць сабой ахвяру Вялiкаму Рыму i багам, якiя за яго заступаюцца. Рытуалы ахвярапрынашэньня y сваю чаргу могуць быць вельмi разнастайнымi. Можна вывесьцi чалавека на плошчу i прынародна перарэзаць яму горла y знак павагi любiмага бога. Можна прывязаць яго да слупа, абкласьцi дровамi i спалiць на вогнiшчы, пры гэтым нашы жрацы любое вогнiшча абвесьцяць сьвятым агнём. Але з гэтымi людзьмi, мой дарагi Кезон, мы паступiм зусiм iнакш. Прынёсшы iх у ахвяру па прыдуманаму мной рытуалу, мы ня толькi аддамо гонар трыумфатару Цэзару, але y дадатак нядрэнна паправiм наш фiнансавы стан.

– Мне не трываецца даведацца, якiм чынам адбудзецца прыдуманая табой гекатомба, у якой сотню быкоy заменiць сотня галаy, – Кезон зарагатаy над уласнай жартам, пстрыкнуy пальцамi, i слуга напоyнiy пасудзiну сенатара зноy. Гай Децым задаволена кiyнуy i адпiy з кубка.

– Мы забрукуем целамi галаy дарогу Цэзару i ягоным легiёнам. Спакуем iх так, каб па iхнiм целам Цэзар па Клiвус Вiкторыi yвайшоy у Рым. Яны будуць ляжаць пад спецыяльна зробленымi драyлянымi насьцiламi праз такiя прамежкi, якiя дазволяць раздушыць iх. Калi хтосьцi зь iх выжыве, то наyрад цi зможа трымаць у руцэ меч, каб удзельнiчаць у паядынках.

– Генiяльна, сенатар! – Кезон энергiчна пацёр далонi. – Зараз галоyнае – усё пракруцiць хутка i без памылак. Мае людзi прама сёньня запусьцяць чуткi аб Гульнях у правiнцыях, а калi y Рым прыбудуць палонныя, y мяне yжо будзе патрэбная колькасьць байцоy. Затым справа за вамi. Вы павiнны нейкiм чынам пераканаць Сенат прынесьцi палонных у ахвяру, а потым аплацiць маiх глядыятараy.

– Не турбуйся, дарагi Кезон, – Гай Децым паблажлiва yсьмiхнуyся, – у мяне y Сенаце ёсьць свае рычагi yплыву, i yжо сёньня я пачну на iх нацiскаць. Да моманту прыбыцьця Цэзара yсё будзе зроблена y лепшым выглядзе.

– Нiколькi не сумняваюся y гэтым, сенатар, – вырашыy падлiзацца да сенатара Кезон.

– І я y сваю чаргу нiколькi не сумняваюся, – кажучы гэта, Гай Децым зьлёгку хiтраваy, бо для Сената гэтыя палонныя зьяyлялiся грамадзянамi Рымскай Рэспублiкi, хай нават i паyсталымi.

Для Сената, прымусiць змагацца палонных на арэне, было цалкам прымальным пакараньнем за бунт супраць Рэспублiкi, але адправiць iх на сьмерць, як авечак на закол? Гай Децым пагадзiyся на прапанаваную Кезоном афёру ня толькi з-за матэрыяльнай выгады. Яму выпала нагода праверыць сваю значнасьць у Сенаце, праверыць свой уплыy. А грошы? Грошы для яго былi yсяго толькi прыемным дадаткам.

Палонныя галы прыбылi y Рым прыкладна праз месяц пасля таго, як правадыр паyстаньня, у якiм яны yдзельнiчалi, капiтуляваy. Іх пасялiлi y вялiкiм бараку. Тут, наводшыбе рымскага прыгарада, яны яшчэ месяц чакалi прыбыцьця трыyмфатара i ягоных войскаy. Кармiлi палонных цалкам нiштавата i за час вымушанай бязьдзейнасьцi некаторыя з галаy нават набралi вагу. Цэлымi днямi палонныя блукалi па двары, абгароджаным высокiм плотам. Адны гулялi y прымiтыyныя гульнi, iншыя час ад часу бiлiся памiж сабой на пацеху ахове, трэцiя проста сядзелi i тупа глядзелi перад сабою y зямлю, альбо y неба. Усе ведалi, што iх рыхтуюць для бiтвы адзiн з адным, i ад гэтай думкi многiя зь iх запалi y роспач. Нiхто з палонных нi секунды не падумваy пра yцёкi i не шкадаваy, што добраахвотна падахвоцiyся суправаджаць Верцыгетарыкса да Цэзару. Лёс правадыра быy iм невядомы, што гэтак жа yплывала на маральны стан гальскiх воiнаy, yкiнуyшы iх у прастрацыю ды бездань дэпрэсii. Усё ж былi сярод iх i такiя, якiх сiтуацыя не зламала. З дня y дзень яны yпарта катавалi сябе фiзычнымi практыкаваньнямi толькi для таго, каб у апошнi дзень свайго жыцьця быць у выдатнай форме i са зброяй у руках годна сустрэць непазбежную сьмерць. Арс быy у лiку нямногiх стойкiх духам i воляй салдат. Узброiyшыся двума кароткiмi палкамi, ён без канца адпрацоyваy выпады i yхiлы, адрываючыся ад трэнiровак толькi на ежу i сон. Але лёс у асобе двух хiтрых i прагных рымлян прыгатаваy палонным iншую долю. Аднойчы на сьвiтаньнi галаy вывелi з бараку, прымусiлi распрануцца дагала i аголенымi павялi па безназоyным брудным вулачкам прыгарада Рыма y бок Клiвус Вiкторыi.

На пустцы, дзе пачыналася Клiвус Вiкторыя, ужо на yсю моц кiпела праца. Цесьляры прыбылi сюды з першымi прамянямi сонца, але так як абоз з дошкамi затрымаyся y шляху, збудаваньне насьцiлаy пачалося незадоyга да зьяyленьня палонных. Галаy пабудавалi па росьце i парамi адводзiлi yбок, дзе iм зьвязвалi ногi i yкладвалi на зямлю ступнямi адзiн да аднаго, тварам уверх. Калi восем чалавек ужо ляжалi на зямлi, iх накрылi дашчаной пляцоyкай. Астатнiя палонныя зразумелi, якi лёс iх чакае i пачаць абурацца. Варта, з выстаyленымi наперавес дзiдамi, тут жа атачыла iх, усiм выглядам даючы зразумець, што любы супрацiy будзе зламаны iмгненна. Нават пасля таго, як яны даведалiся, якое прызначэньне прыгатавалi iм рымляне, нiхто з галаy не спалохаyся. Яны yсяго толькi палiчылi, што такая сьмерць нявартая ваяроy. Камандзiр галаy выступiy наперад i рэзкiм тонам выказаy абурэньне, якое ахапiла ягоных таварышаy, перакладчыку, якi стаяy побач . Хiтры перакладчык хутка пераканаy яго, што yдзел у такiм рытуале лiчыцца y Рыме ганаровай справай, i далейшая кладка палонных пад насьцiлы прайшла без праблемаy.

Арса, як самага высокага з палонных, у пары з галам, што быy толькi на сантыметр нiжэй яго, паклалi пад насьцiл апошнiм. Цесьляры, змацаваyшы насьцiлы памiж сабой, прыступiлi да вырабу спадзiстых пандусаy для пад'ёму i спуску на гэты арыгiнальны подыум.

Дзень наблiжаyся да поyдня. Салдаты першага, пятнаццатага i шаснаццатага легiёнаy, у наваксаваных да бляску дасьпехах i пры зброi, yжо стаялi y калёнах, чакаючы прыбыцця свайго палкаводца. З-пад насьцiлу, па якiх трэба было прайсьцi легiёнам, даносiлiся стогны i абурэньня людзей. Іх мучыла смага i зацёклыя без руху члены. За некалькi гадзiн зьнямогi y такiм становiшчы, насьцiл з тоyстых дошак i брусаy yжо здаваyся iм зробленым з гранiту. Час ад часу хто-небудзь з ахоyнiкаy падыходзiy да насьцiлу, апускаyся на адно калена i бiy дрэyцам дзiды па галаве, альбо плячах чалавека, якi, на яго погляд, перавысiy узровень дапушчальнага y такой сiтуацыi шуму.

Арс маyчаy. Нягледзячы на цяжар дошак, што давiлi на ягоныя грудзi, ён здолеy адцягнуцца i пагрузiцца y мроi, прадстаyляючы сабе родную вёску i матулю, якая завiхалася каля ачага. Нейкi час ён нават драмаy, але стогн чалавека, што ляжаy побач, вывеy яго з забыцьця. Да яго данёсься гул натоyпу, якi сабраyся ушаноyваць Цэзара. Слых аб незвычайным мерапрыемстве з удзелам палонных галаy, хутка разляцеyся па горадзе. На Клiвус Вiкторыi сабраyся вялiзны натоyп. Ён складаyся ня толькi з гараджан, у якiх была магчымасьць сюды зьявiцца. У дадатак да iх тут сабралiся yсе вольныя ад працы жыхары блiжэйшых вёсак. Натоyп гудзеy, нiбы гiганцкi пчалiны вулей, i гэты гул перакрываy практычна yсе астатнiя гукi. Арс yважлiва yслухоyваyся y гул тысяч чалавечых галасоy, жадаючы yявiць, што адбываецца па той бок дошак. Старанна напружваючы слых, ён спрабаваy скрозь людзкiя галасы yлавiць пачатак руху рымскiх кагортаy, але yсяроyна вiбрацыя глебы пад нагамi дзясятка тысяч салдат, крануyшыхся з месца маршам, стала для яго нечаканасьцю. Ён адчуy гэтую вiбрацыю yсёй сьпiной, але yсё нiяк ня мог зразумець, што адбываецца.

– Трымайся !!! – пачуyся прыглушаны дошкамi крык аднаго з гальскiх камандзiраy. Толькi тады Арс зразумеy, што д'ябальскае выпрабаваньне пачалося …

Ранiцай за сьняданкам, калi мы yсёй сямьёй сядзелi за сталом, Арся задаy мне нязручнае пытаньне:

– Тат, а рымляне былi садыстамi?

– Не, сын, не былi. Проста y тыя часы y многiх народаy была мараль, якая дапускала такiя yчынкi. Гэтыя yчынкi з нашага пункту гледжаньня, могут лiчыцца зьверскiмi, барбарскiмi, цi нават садысцкiмi. У кожнай эпохi свае норавы, i, магчыма, нейкiя з нашых учынкаy, якiя мы сёньня лiчым нормай, у будучынi стануць непрымальнымi.

– Ты хоць разумееш, што размаyляеш з трынаццацiгадовым дзiцём? – умяшаyся y размову жонка.

– Мiж iншым, Старажытны Рым мы yжо вучылi па гiсторыi, i пра глядыятарскiя баi там таксама шла размова. Я нават гульню «Глядыятар» прайшоy цалкам. А грамадазнаyства вывучаем з мiнулага года, – горда заявiy Арсень.

– Цi не тая гэта гульня, што ляжыць у таты y кабiнеце, а на скрынцы напiсана «плюс шаснаццаць»? – жонка грозна павярнулася да Арсена. Жэнька, якi да гэтага часу абыякава i сонна калупаy вiдэльцам амлет, страпянуyся.

– Не, мама, на «Глядыятару» «плюс дванаццаць». Гэта на «Рыме» «плюс шаснаццаць», але там няма нiчога страшнага.

– А ты адкуль ведаеш? – жонка пераключылася на малодшага сына, а Арся гнеyна штурхнуy брата локцем у бок.

– Тата гуляy, а мы глядзелi, – Жэнька, не мiргнуyшы вокам, здаy маме i мяне. Наiyная дзiцячая прастата. Цяпер погляд жонкi быy накiрованы y мой бок.

– Гэта звычайная страцежка, – максiмальна спакойным тонам запэyнiy я жонку, – Адзiнае, што трэба з «плюс шаснаццацi», калi гуляеш у яе – гэта толькi мазгi.

– Тат, а чаму y старажытнасьцi была мараль, якая дапускала такiя жорсткасьцi? – спытаy Арся, палiчыyшы, што пытаньне з гульнямi i iхнiмi узроставымi абмежаваньнямi yжо зачынена. Я з палёгкай павярнуyся да яго.

– Чым вышэй узровень культуры y грамадстве, тым менш жорсткасьцяy дапускае еная мараль. А yзровень культуры y сваю чаргу залежыць ад колькасьцi ведаy, якiмi аперуе таварыства. Калi сёньня закрыць усе дзiцячыя сады, школы i iнстытуты, зачынiць доступ людзям да ведаy, то рэзка зьнiзiцца yзровень нашай культуры, а праз некаторы час наша мараль дазволiць нам займацца нават людажэрствам.

– Я таксама людзей буду ёсьцi? – зьдзiyлена спытаy Жэнька, нарэшце цалкам прачнуyшыся.