banner banner banner
Эльф
Эльф
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Эльф

скачать книгу бесплатно


– Ага.

– А ануча першапачаткова y гаражы?

– Ага?

– І як яна апынулася на цьвiку? Ды i адкуль там зьявiyся гэты цьвiк?

– Я забiy i павесiy.

– Чаму ж яна загарэлася?

– Ня ведаю. Сама yспыхнула.

Вось такi y мяне негаваркi малодшы сын. Кожны раз даводзiлася прыкладаць некаторы высiлак, каб атрымаць ад яго неабходную iнфармацыю. Калi ён лiчыy, што адказ на пытаньне вiдавочны i ляжыць на паверхнi, ягонае маyчаньне было непахiсным.

У працэсе «допыту» я высьвятлiy, што ад нуды Жэнька вырашыy выплавiць сабе новую цацку, вылiyшы расплаyленую пластмасу y гумовага зайца, у якога ён папярэдне абрэзаy нiжнюю частку са сьвiстком. Для гэтага, недалёка ад хлява Жэнька разьвёy вогнiшча i збудаваy iмправiзаваны ачаг з кавалкаy цэглы, якiя знайшоy за гаражом. На цэглу паставiy вялiкую бляшанку з-пад салiдолу i набiy яе старымi паламанымi пластмасавымi цацкамi, якiя папярэдне здрабнiy малатком. Для таго, каб зьняць банку, калi енае зьмесьцiва расплавiцца, i пры гэтым не апячыся, ён спачатку хацеy скарыстаць кухонны ручнiк, але, зайшоyшы на кухню i зiрнуyшы на яго, зразумеy, што перапэцкае ручнiк у сажу i тады лупцоyкi яму сапраyды не пазбегнуць. Падумаyшы трохi, Жэнька не знайшоy нiчога лепшага, як выцягнуць з скрынi для рызьзя, якая стаяла у гаражы, вялiкую прамасленую анучу.

Вось тут i зьявiyся цьвiк у сьцяне хлява – адзiнага збудаваньня y двары, складзенага з бярвеньня, а не з цэглы, бо трэба ж было на нешта павесiць анучу, каб яна была пад рукой,ды i малатком ён спраyляyся някепска. Да няшчасьця i цалкам заканамерна, працэс вырабу цацкi пайшоy ня так, як запланаваy Жэнька. У пэyны момант зьмесьцiва банкi з-пад салiдолу, дасягнуyшы неабходнай тэмпературы, yспыхнула. Женька кiнуyся да анучы, каб зь яе дапамогай зьняць гарачую банку i выратаваць матэрыял для будучага зайца ад зьнiшчэньня, але зачапiy у спешцы цэглу нагой i перакулiy расплаyленую масу y агонь. Полымя, атрымаyшы вялiкую порцыю прасьвяднай ежы, разгарэлася з новай сiлай, а ад павелiчэлай тэмпературы, нагрэтая сонцам i вогнiшчам прамасленая ануча yспыхнула гiганцкай паходняй.

Ратуючы становiшча, Жэнька сарваy анучу з цьвiка i пачаy трэсьцi ёю, каб зьбiць полымя, але, замест таго, каб згаснуць, палаючая ануча, нiбы жывая, абматала яму руку да локця. На ягонае шчасьце, Жэнька быy бяз майкi, у адных шортах i адкараскаyся толькi апёкамi рукi, а не успыхнуy сам. Своечасова падасьпела з рынку жонка. Яна схапiла сына y бярэмя, кiнулася да бочкi з дажджавой вадой, што стаяла на рагу адрыны, i цалкам запхнула y яе сына, бо са спалоху ёй здалося, што полымя агарнула Жэньку з галавы да ног.

Да зьдзiyленьня yсiх i y першую чаргу самога вiнаватага, Жэнька адкараскаyся лёгкiмi апёкамi правага перадплечча. Апёкi былi настолькi нязначнымi, што перапалоханая жонка нават не выклiкала хуткую дапамогу, а сама наклала на апёкi тампоны прасякнутыя аблепiхавым маслам i убiнтавала руку, з-за чаго забiнтаваная рука глядзелася нашмат жудасней, чым да накладаньня бiнтоy. У гэты момант зьявiyся я.

Дайшла чарга да Арсена.

– Мама права, кажучы, што ты y адказе за yчынкi брата, калi вы дома адны. Мне здаецца, што я размаyляy з табой на гэтую тэму пасьля таго, як мы пераехалi y гэты дом i адмовiлiся ад паслуг нянi. Ты yжо амаль паyналетнi па законах Рымскай Рэспублiкi, — я yсьмiхнуyся сыну, але мая yсьмешка не прыбрала хмурнага выразу зь ягонага твару.

– А y галаy y семнаццаць гадоy надыходзiла частковае паyналецьце, а поyнае, як у вiкiнгаy i спартанцаy, толькi y дваццаць, – панура прамовiy Арся.

– Ты забываеш, сын, што Галiя пры Цэзару стала часткай Рымскай Рэспублiкi, таму, на яе распаyсюджвалiся рымскiя законы, – я быy задаволены, што Арсень самастойна шукаy дадатковыя зьвесткi па Рыме i Галii, бо гэта азначала, што яго кранула мая гiсторыя пра двух братоy. Аднак, у сiлу сурьёзнасьцi размовы, я, вядома, не падаy выгляду.

– Усё роyна я яшчэ дзiця! – Арсень яшчэ больш надзьмуy вусны.

— Ты, безумоyна, дзiця, але ты разам з тым старэйшы брат i старэйшы сын. Як старэйшы, ты зьяyляешся кiраyнiком дома y нашу адсутнасьць, таму частка нашых абавязкаy па нагляду за Жэнькай аyтаматычна перацякаюць на цябе. Спадзяюся, што ты нарэшце зразумееш гэта, тады мы зможам i далей пакiдаць вас дома yдваiх. У адваротным выпадку маме, калi яна зноy зьбярэцца на рынак цi y краму, прыйдзецца браць вас з сабой. А гэта, як ты ведаеш, далёка ня весела.

— Добра, тат, але ты i Геньчыка адчытай, каб памятаy.

— Абавязкова, сын …

Школа Кезона была першай глядыятарскай школай, якая зьявiлася y Рыме. Яна была заснавана ягоным продкам i з тых часоy перадавалася па спадчыне старэйшаму з сыноy. Кезон, нягледзячы на сваю скнарлiвасьць, быy клапатлiвым i руплiвым гаспадаром i нiколi не эканомiy на сваiх байцах. Глядыятары, адчуваючы ягоную yвагу i клопат, ставiлiся да Кезону з павагай. Ім нават не прыходзiла y галаву, што яны для Кезона былi маёмасьцю, з дапамогай якой ён здабываy для сябе карысьць i прыбытак. Кезон клапацiyся аб глядыятарах гэтак жа, як добры прадавец клапоцiцца аб прылаyку, а добры цырульнiк пра брытву i нажнiцы. На Арса ён глядзеy гэтак жа, нягледзячы на тое, што хлапчук дастаyся яму бясплатна, ды яшчэ з указаньнем даць яму памерцi як мага хутчэй. Нягледзячы на дзёрзкасьць характару i жаноцкасьць твару, якi ня ведаy брытвы, гэты малады гал спадабаyся Кезону. Ён бачыy у iм патэнцыял, i яму зусiм не хацелася расставацца з хлопцам, не атрымаyшы ад яго максiмальнай выгады.

Блiжэй да вечара Кезон паклiкаy да сябе Кастула:

– Пастарайся не калечыць хлапчука. Пакарай яго за дзёрзкасьць, адлупцуй плязам мячом, а пагуляyшы зь iм нейкi час, аглушы ударам па галаве. Я дамоyлюся са сваiмi сябрамi, каб яны першымi паднялi вялiкi палец уверх, а там, хвала Юпiтэру, i астатнiя гледачы зробяць гэтак жа. Шкада хлапца, хоць ён i дурны хвалько.

– Буду бiць плязам, але yлiчы, Кезон, што я паважаю сваiх гледачоy i нават у гэтым выпадку зладжу для iх сапраyдны бой, бой без падвоху. Ня крыyдуйся, калi я паламаю яму нагу цi руку. А можа i тое, i iншае, – сам сабе Кастул даyно вырашыy спуску пачаткоyцу не даваць i як сьлед пакараць яго за неабдуманае выказваньне. – Забiць ня забью, але правучу надоyга.

– Добра, добра. Галоyнае, каб быy жывы i за месяц ачуняy, – Кастул паляпаy любiмца па плячы, – можаш iсьцi рыхтавацца да заyтрашняга паядынку.

Рым yразiy Арса менавiта сёньня, калi ён iшоy па iм у натоyпе глядыятараy да Арэны. Усе папярэднiя днi былi смазаныя y ягонай памяцi, да таго ж, вузкiя вулiцы з нiзкiмi несамавiтымi дамамi, якiя ён бачыy па дарозе з турмы y глядыятарскую школу, нiкога не змаглi бы yразiць. Сёньня, выгляд двухпавярховых дамоy i вiл, а таксама вялiкая колькасьць помнiкаy, стэл i абелiскаy, дзiвiлi Арса, прымушаючы пастаянна круцiць галавой.

Рым таго часу y асноyным быy аднапавярховы, па ягоных брудных, бяз назваy, вулiцах пастаянна снаваy народ, i толькi забудовы гарадзкога цэнтру мелi шмат двухпавярховых будынкаy. Рухаючыся па велiчным горадзе y натоyпе глядыятараy, Арс зьвярнуy увагу на тое, што вяльможы перамяшчалiся па вулiцах, седзячы на насiлках, якiя насiлi рабы. Гэты факт таксама yразiy яго. Для сябе Арс вырашыy, што такi сродак перамяшчэньня кажа ня столькi пра дабрабыт гэтых людзей, колькi пра yпэyненасьць, што iм ня прыйдзецца браць у рукi зброю, каб абараняць сябе. Яны як быццам ведалi, што на iх нiхто не нападзе, нiбы сам горад здольны засьцерагчы гараджан ад агрэсiyных ворагаy, i таму тыя маглi дазволiць сабе быць спешчанымi ды слабымi.

Арс аглядаy горад, не перастаючы зьдзiyляцца i захапляцца iм. Часам ён выказваy yслых сваё захапленьне, выклiкаючы yсьмешкi спадарожнiкаy, многiя зь якiх, гледзячы на яго, мiмаволi yспамiналi сябе y ягоным yзросьце. У гэты час, па суседняй вулiцы на плячах чатырох рабоy, плылi над маставой насiлкi, на якiх сядзеy Ген. Ген, з задуменным выглядам, седзячы на мяккай падушцы, накiроyваyся такiм чынам y пачатковую школу.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)