banner banner banner
Эльф
Эльф
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Эльф

скачать книгу бесплатно


– Не, сын, ня будзеш. Кажучы «мы», я меy на yвазе наша сёньняшняе грамадства, yсiх людзей. Людажэрствам, хутчэй за yсё, будуць займацца твае yнукi цi праyнукi.

– Не забiвай, калi ласка, дзiцяцi галаву усялякiмi жахамi, – з усьмешкай папрасiла мяне жонка.

– Я не баязьлiвец, мне ня страшна, мы з Арсей жабу елi, – нечакана заявiy Жэнька, а затым, зрабiyшы секундную паyзу, дадаy: – смажаную.

Пакуль мы з жонкай, зьбянтэжана глядзелi адзiн на аднаго, Жэнька пасьпяшаyся дабiць нас канчаткова:

– Як французы. Мы яе за домам на вогнiшчы смажылi.

– А яшчэ мурашак елi, – спакойна дадаy Арся. – Яны кiсьленькiя i смачненькiя. Толькi адзiн трапiyся нясмачны. Леташнi, напэyна.

Я думаy, што памру ад сьмеху, лопну i разлячуся маленечкiмi кавалачкамi па кухнi, але не, выжыy. У метры ад мяне выжыла ад сьмеху мая жонка …

Па подыyме, збудаваным y гонар перамогi Цэзара над Кудлатай Галiей, трэба было прайсьцi тром легiёнам, колькасьць якiх складала без малога адзiнаццаць тысяч чалавек. Каб подыум ня рухаyся наперад-назад на той мяккай апоры, што прадстаyлялi сабой чалавечыя целы, па канцах пандусаy y зямлю былi yбiтыя тоyстыя калы, зробленыя з буку. Тым ня менш, калi чатыры конi першымi yзышлi на подыум, цягнучы за сабой квадрыгу зь Юлiем Цэзарам, ён асеy i падаyся наперад, ссунуyшыся зусiм нязначна, усяго толькi каля пяцi сантыметраy, але менавiта гэтай дробязi хапiла, каб вага калясьнiцы iмгненна выцiснула з лёгкiх першых чатырох чалавек усё паветра. Больш уздыхнуць яны не змаглi, бо на памост, усьлед за квадрыгай маршам yзышлi салдаты.

Некаторыя палонныя спрабавалi аблегчыць сабе дыханьне, прыпадняyшы памост над грудной клеткай рукамi. Яны ляжалi, упёршыся далонямi y грубыя сырыя дошкi, а локцямi y каменны брук. Пад вагай квадрыгi прамянёвыя косткi перадплеччаy ня вытрымалi i зламалiся з трэскам, нiбы сухое гальлё. Пад пляцоyкай пачулiся крыкi болю, якiя патанулi y крыках натоyпу, што вiтаy сваiх пераможцаy. Але i гэтыя крыкi iмгненна сьцiхлi, бо зрабiyшы выдых на крыку, гэтыя людзi yжо не змаглi yвабраць у сябе нi кроплi паветра. З кожнай новай шарэнгай салдат, якiя yзыходзiлi на гэты подыум, гукi пад подыyмам станавiлiся yсё цiшэй i цiшэй, пераходзячы y няясныя перадсьмяротныя хрыпы, якiя былi цалкам заглушаныя гараджанамi, што гарлапанiлi ва весь моц. Калi шэсьце выцiснула з грудных клетак сотнi палонных апошнiя рэшткi паветра, пад насьцiлам наступiла адносная цiшыня, бо трэска зламаных рэбраy i раздушаных чэрапаy ня змог бы пачуць нават самы yважлiвы глядач, якi стаяy у лямантуючым натоyпе.

Арс чуy кожны гук, што народжаyся пад насьцiлам, але быy спакойны. Ён рыхтаваyся памерцi y гэтым сьвеце i цалкам перайсьцi y наступны. Думкi, што той, iншы сьвет зьяyляецца плёнам сноy i фантазiй, ён не дапускаy. Любы псiхiятр будучага, апытаyшы яго, палiчыy бы, што y хлопца пачынаецца эскейпiзм i апынуyся бы няправы, бо расстройства псiхiкi y Арса не было. Яго стан быy выклiканы рэдкай, незвычайнай для сьвету, у якiм Арс жыy, уласьцiвасьцю чалавечай псiхiкi. З часам такiх людзей будзе нараджацца yсё больш, але гэта з часам. А зараз Арс, магчыма, адзiны чалавек з такiмi унiкальнымi псiхiчнымi yласьцiвасьцямi, ляжаy пад насьцiлам i слухаy гукi сьмерцi, якiя наблiжалiся да яго. Гукi сьмерцi з кожнай секундай станавiлiся yсё выразьней, усё выразьней. Яны былi заглушаныя тупатам маршу рымскiх салдат, кожны yдар ног якiх па дошках, гулка аддавалася пад насьцiлам. Арс yсё ж здолеy вылучыць у гэтым шуме стогны людзей, што памiралi y гэты момант, трэск касьцей i чуy толькi iх. Гэта так жа было уласьцiвасьцю ягонай псiхiкi – умець чуць тое, што большасьцi людзей недаступна. Сьмерць, якая крочыла y страi рымскiх салдат, насоyвалася няyхiльна.

Насьцiл з мёртвых галаy зьнялi толькi пасьля заходу сонца. Цесьляры пры сьвятле паходняy i y поyнай цiшынi цягалi скрываyленыя дошкi, складаючы iх на вазы. Мудрагелiстыя ценi, што нараджалiся языкамi факельнага полымя, былi падобныя на гратэскавых пачвар, якiя выбралiся з бясконцых глыбiнь цемры, каб паляваць за душамi галаy. Толькi зрэдку цiшыню парушала лаянку чарговага няyдачнiка, якi з-за yласнай хiбы пасьлiзнуyся y лужыне згуслай крывi.

Начальнiк варты Нумерый Гней, у пошуках самых малых прыкмет жыцьця, з паходняй у руцэ yважлiва аглядаy кожнага раздушанага гала, каб уласным мячом дараваць пакутнiку выратавальную сьмерць. Калi зьнялi першы насьцiл, па стане трупаy ён зразумеy, што жывых шукаць няма сэнсу, але абавязкi свае Нумерый выконваy добрасумленна, таму падыходзiy да кожнага мерцьвяка. Калi падманлiвае сьвятло танцуючага полымя yводзiла яго y зман, ён даставаy з торбы люстэрка i, прысеyшы на кукiшкi, падносiy адпалiраваную сталь да вуснаy мерцьвяка. Але y гэтай iмправiзаванай жахлiвай прэсаванке нiхто ня выжыy.

Якiм было ягонае зьдзiyленьне, калi y апошняй пары адзiн з двух, зьвязаных за шчыкалаткi галаy апынуyся жывы. Гал быy у прытомнасьцi i ляжаy, ня выдаyшы нi аднаго гуку, нягледзячы на абедзьве пераламаныя рукi. Ён быy адным з тых, хто вырашыy палегчыць сабе дыханьне, упёршыся далонямi y насьцiл. З правага перадплечча тырчалi абломкi прамянёвых костак, а з разарваных вострымi сколамi вен яшчэ цякла густая кроy. Левая рука таксама была зламаная y перадплеччы, але адкрытых ран не было. Затое быy раздробнены локаць. На ягонае шчасьце, атрымаyшы гэтыя траyмы, ён тут жа страцiy прытомнасьць i ачнуyся толькi пасля таго, як зь ягоных грудзей зьнялi насьцiл. Ён глядзеy на начальнiка варты безуважна, як смяротна паранены зьвер глядзiць пакорлiва на свайго забойцу.

Нумерый Гней yважлiва агледзеy зямлю вакол гала i адразу зразумеy прычыну ягонага цудоyнага выратаваньня. Букавыя калы, убiтыя y зямлю y канцы пандуса для yтрыманьня насьцiлу на месцы, сыгралi сваю ролю y той момант, калi пад нацiскам калясьнiцы, якая першай yехала на подыум, памост падаyся наперад, тым самым павялiчыyшы вышыню памiж дошкамi i грудзьмi гэтага чалавека. Калi б ня буковые калы, пандус таксама зрушыyся бы наперад, i пасля спуску калясьнiцы з насьцiлу, цела няшчаснага, несумненна, выглядала бы гэтак жа жаласна, як i целы першых раздушаных галаy. Сваiм выратаваньнем гэта гал быy абавязаны двум тоyстым букавым кольям.

Нумерый павярнуyся да другога палоньнiка, што ляжаy у пары з выжылым. Ён апусьцiy факел нiжэй i асьвятлiy яго. Зьдзiyлена ускiнуyшы бровы, начальнiк варты даy каманду тром сваiм падначаленым, якiя стаялi непадалёку i безуважна назiралi за працай цесьляроy, падысьцi да яго.

Чатыры рымлянiна пры сьвятле сваiх паходняy шырока расчыненымi вачамi глядзелi на Арса. Арс спаy, паклаyшы галаву набок. У той момант, калi перасталi чуцца перадсмяротныя гукi пад дошкамi, а yслед за гэтым знiк цiск рымскiх салдат на насьцiл, ён, усвядомiyшы, што застаyся жывы, iмгненна заснуy. Заснуy ад бясконцай стомленасьцi. Гэты сон быy ахоyнай рэакцыяй падлетка на стрэс. Арс спаy, ня гледзячы на тое, што ягоны твар быy у ранках, а грудзi y крывi i сiняках, якiя пакiнулi дошкi, калi трапяталi y такт крокам салдатаy, што маршыравалi па iм.

– Гэтага падняць i y турму. Калi да сьвiтаньня выжыве, няхай хто-небудзь iншы, а не я, вырашае ягоны лёс, – Нумерый вырашыy зьняць з сябе адказнасьць за жыцьцё чалавека, якi цудам выжыy.

– А з гэтым што рабiць? – стражнiк паказаy вастрыём дзiды на другога выжылага гала. – Ён наyрад цi абклемаецца з такiмi ранамi, а калi абклемаецца, тады застанецца калекай. І куды яго, калеку, потым падзець?

Нумерый Гней падышоy да параненага. Пры сьвятле паходнi зiрнуy палоннаму y твар i дастаy меч з похваy. Паранены гал yсё зразумеy. Ён, зачынiy вочы, зрабiy павольны выдых, i y гэты момант начальнiк варты прафесыйным рухам дасьведчанага байца перасёк яму шыю, аддзялiyшы гаротную галаву ад тленнага цела.

3

Калi двое салдат паднялi яго з каленяy i па загадзе Цэзара павялi прэч, Ген падумаy, што яго вырашылi забiць асобна, як нявартага знаходзiцца разам са славутымi i дасьведчанымi ваярамi. Але ён памылiyся. Яго зьмясьцiлi y прасторны намёт, у якой не было нiчога, акрамя вялiкай кучы саломы. Адзiн з салдатаy застаyся ля yваходу, а другi кудысьцi сышоy. Праз некаторы час ён прынёс Гену мiску густой полiyкi з мясам i гароднiнай, а таксама добры кавалак сьвежай аладкi. Ген, ня зьеyшый за дзень нi крошкi, наеyся да адвалу. Разамлеyшы ад сытасьцi, ён лёг на салому. Як толькi хлапчук расслабiyся i зачынiy вочы, сон iмгненна змарыy яго.

Ранiцай усё тыя жа двое легiянераy адвялi Гена у намёт Цэзара.

– Я хачу, каб гэтага хлапчука як мага хутчэй падрыхтавалi да вучобы y пачатковай школе! – Цэзар ткнуy пальцам у Гена, якi стаяy каля yваходу. – Навучыць хлапчука мове i даць яму yсе неабходныя для пачатковай школы веды.

– Не разумею, навошта табе гэта трэба, Гай, – Цiт Лябiен зьдзiyлена развёy рукамi. – У пачатковую школу дзецi iдуць з сямi гадоy, а гэтаму зьвераню на выгляд гадоy дзесяць-дванаццаць, i, я yпэyнены, поyная адсутнасьць элементарных ведаy.

– Трэба паспрабаваць, – мякка сказаy Цэзар, – i я вельмi спадзяюся на тваю дапамогу, Цiт.

– Добра, давай жа, не марудзячы, прыступiм да ягонага навучаньня. Да часу прыбыцьця y Рым будзе ясна, прыдатны ён на што-небудзь цi не. У мяне ёсьць чалавек, якi ведае гальскую мову i валодае ведамi, неабходнымi для падрыхтоyкi да навучаньня y пачатковай школе.

– Ёсьць яшчэ адна просьба, мой сябар. Я не хачу, каб гэта yсё афiшавалася y Рыме, – Цэзар yважлiва паглядзеy на Гена. – Высьветлiлi, як клiчуць хлапчука?

– Галы сьцвярджаюць, што яго завуць Ген. Дарэчы, сярод палонных ёсьць ягоны старэйшы брат, да якога, нягледзячы на ягоную маладосьць, астатнiя галы ставяцца з вялiкай павагай. Яго таксама трэба куды-небудзь уладкаваць? Прайшоyшы навучаньне, ён мог бы стаць выдатным целаахоyнiкам роднага брата.

– Не, брат мне не патрэбны. Я вельмi спадзяюся, што тыя галы, якiя, па тваiх словах, шануюць яго, выпусьцяць яму кiшкi на арэне y першы жа дзень глядыятарскiх гульняy. Ягоная прысутнасьць на гэтым сьвеце можа сурьёзна парушыць мае пляны на ягонага малодшага брата. Як, ты сказаy, клiчуць хлапчука?

– Ген, – Лябiен зноy паyтарыy iмя хлапчука, i той, пачуyшы яго, зыркнуy на легата поглядам зацкаванага ваyчаня.

– Ген, Ген, Ген, – Цэзар нiбы спрабаваy iмя на смак, – Ген, Ген. З гэтага дня клiчьце яго Гаем.

– Ты хочаш даць яму сваё iмя? – Цiт Лябiен тэатральна yскiнуy рукi yверх, закацiy вочы i прамовiy гучным шэптам, – Нябёсы! Куды ж цябе нясе, Цэзар?

Цэзар у адказ толькi yсьмiхнуyся.

– Гаеy дастаткова на прасторах Рэспублiкi. Хлапчука неабходна пераапрануць, вымыць, пастрыгчы, клiкаць толькi Гаем, прышчапiць манеры, i праз паyгода я прадстаyлю яго y Рыме як свайго сваяка з глыбокай забiтай правiнцыi, – Цэзар задаволена ляпнуy сябе па сьцёгнах i yстаy з фатэлi. – Наконт глыбокай забiтай правiнцыi я нават нiкога не падману. І глядзiце, каб ён ня yцёк.

Ген yцякаць не зьбiраyся, бо лiчыy, што дзесьцi побач знаходзiцца ягоны брат. Ён ня ведаy, што палонных галаy i частку абозу yжо адправiлi y Рым.

Ранiцай наступнага дня Гена было цяжка адрозьнiць ад звычайнага рымскага падлетка. Метамарфозы, якiя адбывалiся зь iм, Ген палiчыy экзэкуцыяй, але вынес iх пакорлiва. Нават стрыжку, у працэсе якой, цырульнiк, якi пастрыгаy самога Цэзара, yзнагародзiy яго кароткай прычоскай, Ген, абураны да глыбiнi душы, перанёс спакойна. Затым два легiянера суправадзiлi яго да настаyнiка Спурыя. З гэтага моманту настаyнiк i вучань праводзiлi yвесь час разам, нiбы бацька i сын. Навучаньне праходзiла амаль кругласутачна, нават падчас трапезы, i толькi кароткi сон даваy Гену магчымасьць адпачыць ад разумовай нагрузкi, якая звалiлася на яго. Спурый апынуyся дабраком, якi з першага погляду зразумеy, у якiм душэyным стане знаходзiцца давераны яму хлапчук. Калi да яго прывялi Гена, ён цэлую гадзiну размаyляy зь iм на мове галаy i да канца размовы ведаy пра хлапчука амаль усё.

Першы час, калi пачалося навучаньне, Ген з хмурным выглядам адмоyчваyся. Спурый жа лапатаy несьцiхаючы нi на хвiлiну. Нарэшце Спурыю трапiyся ня проста yдзячны слухач, а слухач, у абавязкi якога yваходзiла прыслухоyцца да яго беспярэчна.

– Лес, – паказваy яму Спурый на лес, што павольна праплываy мiма калёсаy, тут жа пераводзячы гэтае слова на зразумелую для хлапчука мову.

– Дарога, – Спурый тыкаy пальцам сабе пад ногi i называy гальскi варыянт.

Яго зусiм не бянтэжыла маyчаньне Гена. Не чакаючы ягонага адказу, ён называy Гену прадметы, часткi цела i зьявы, тут жа пераводзячы yсе словы. Ген, вонкава абыякавы, yбiраy усё, як губка. Так прайшлi тры днi. Па заканчэньнi трэцяга дня, ужо засынаючы, Ген задаy Спурыю пытаньне на мове рымлян:

– Дзе мой брат?

Спурый зьлёгку асалапеy. Ён ведаy пра iснаваньне брата з першапачатковай размовы з хлапчуком, але лёсам яго i астатнiх палонных галаy не цiкавiyся.

– Ня ведаю, але заyтра ранiцай, калi ты прачнешся, я табе скажу, – адказаy ён разгублена.

Спурый выдатна разумеy, што значыць для хлапчука страта брата. Ён сам страцiy малодшага брата, якi загiнуy у адным з баёy пры пакарэньнi Кудлатай Галii, i боль ад гэтай страты yсё яшчэ сядзеy стрэмкай у ягоных грудзях. Калi yспамiны пра брата набягалi мацней, чым звычайна, гэты боль выяyляyся лёгкай дрыготкай у голасе. Дакладна такiя жа дрыжыкi ён пачуy у словах Гена, калi той задаy пытаньне пра свайго брата, i yспрыняy iх як уласныя.

Спурый падняyся на досьвiтку, але yсё роyна апынуyся ня першым з тых, хто прачнуyся гэтай ранiцай. Лягер ажываy, рыхтуючыся да чарговага пераходу. Хтосьцi разьдзiмаy вугольле, спрабуючы ажывiць вогнiшча, хтосьцi yжо разаграваy сабе ежу, а некаторыя пасьпелi скласьцi паходныя намёты на падводы i запрэгчы y iх мулаy. Даведаyшыся пра лёс палонных галаy, Спурый вярнуyся да Гена. Той да гэтага часу выканаy усе работы з тых, што па ранiцах рабiy Спурый у той час, пакуль Ген яшчэ спаy. Гэтыя працы былi яму знаёмыя, бо менавiта iмi ён займаyся y гальскай армii. Да прыходу Спурыя Ген склаy усе рэчы на воз, пакiнуyшы толькi складаны фатэль i столiк, раздуy вогнiшча i разагрэy ежу. Не чакаючы вяртаньня Спурыя, Ген паеy i старанна вымыy сваю алавяную мiску. Мiску зь ежай для Спурыя ён клапатлiва накрыy yласнай i прысунуy да агню, каб зьмесьцiва не астыла.

– Дзякуй за клопат, – Спурый падняy сваю мiску. Ён паставiy яе на паходны столiк, зручна умасьцiyся на складным крэсьле, дастаy з сумкi лыжку i прыступiy да ежы.

Ген чакаy моyчкi. Калi Спурый паеy i памыy посуд, яны разам, па-ранейшаму ня кажучы нi слова, прыбралi тыя, што засталiся пажыткi на калёсы i загасiлi вогнiшча. Нарэшце, калi yсё было складзена i выкладзена, конь запрэжаны, а яны самi селi y калёсы, чакаючы каманды да пачатку руху, Спурый пачаy свой кароткi аповяд:

– Я даведаyся, дзе зараз твой брат. Палонных галаy i твайго брата y iхнiм лiку y паскораным тэмпе адправiлi y Рым. Калi ты хочаш знайсьцi яго y Рыме, табе неабходна добра ведаць нашу мову, каб у табе бачылi ня барбара, а рымлянiна. А для гэтага трэба старанна вучыцца. Ты, Гай, хлопчык цямлiвы, у цябе атрымаецца.

Спурый yпершыню назваy Гена новым iмем.

– Мяне клiчуць Ген, – спакойна i амаль без акцэнту паправiy яго Ген.

– Без сумневаy, гэта так, – сурьёзна адказаy Спурый.

З тых часоy Спурый нi разу не назваy свайго вучня Гаем. Знаходзячыся зь iм сам-насам, ён назваy яго Геном, а калi побач быy хто-небудзь з староньнiх, зьвяртаyся да яго безаблiчна: «хлапчук», «хлопец», або «дружа».

Вучоба давалася Гену лёгка, ды i вучыyся Ген з бачным задавальненьнем. Да немалога зьдзiyленьня Спурыя, гэты юны барбар не так ужо i мала ведаy. Аказалася, што гэта рымскiя дзецi не валодалi такiм наборам ведаy, якi быy за плячыма ягонага падапечнага. У пачатковых школах Рыма дзяцей з сямi гадоy вучылi чытаньню, пiсьму i арыфметыцы. Ген жа разбiраyся y камянях i металах. У свае дзесяць гадоy ён ведаy, як iх апрацоyваць i як па колеры разагрэтага металу вызначаць ягоную гатоyнасьць да каваньня, распазнаваy вiды дрэy, якая драyнiна для якiх мэтаy падыходзiць. Ён нядрэнна для свайго yзросту валодаy мячом, страляy з лука i спрытна сядзеy на канi, як у сядле, так i без сядла. Але больш за yсё Спурыя yразiла тое, што Ген добра ведаy арыфметыку i астраномiю, цудоyна разбiраyся y зорным небе i свабодна арыентаваyся на мясцовасьцi.

Кожны вечар yдваiх яны зьяyлялiся y намёт Цэзара, дзе Спурый грунтоyна дакладваy Гаю Юлiю пра посьпехi свайго вучня. Ён рабiy гэта з гонарам, бо такiя посьпехi маглi прымусiць ганарыцца любога настаyнiка. Цэзар, у сваю чаргу, праводзiy з Генам кароткi iмправiзаваны экзамен. Затым ён акцэнтаваy увагу Спурыя на вобласьцi ведаy, якiя, на ягоную думку, неабходна было падцягнуць хлапчуку, каб у Рымскай пачатковай школе той не адрознiваyся ад аднагодкаy.

Складаней за yсё давалася Гену пiсьмо. Тым ня менш, за два з невялiкiм хвосьцiкам месяца, якiя хлапчук правёy у падарожжы з Алезii y Рым, ён здолеy навучыцца пiсаць пад дыктоyку практычна без памылак. Праyда, почырк ягоны па-ранейшаму пакiдаy жадаць лепшага.

4

Арс пасля ахвярапрынашэньня аднаyляyся хутка. Праз чатыры днi, калi па яго прыйшлi, ён, нягледзячы на сiнякi, якiя яшчэ не сышлi да канца i ня цалкам загоеныя ранкi, адчуваy сябе гатовым годна сустрэць любое новае выпрабаваньне. Два рымскiя салдаты на чале з афiцэрам, даставiлi яго да дома Цiта Лябiена, якому ня толькi было цiкава зiрнуць на гала, што выжыy пасля такога жудаснага пакараньня, але яшчэ трэба было вынесьцi рашэньне аб ягоным далейшым лёсе. Для сябе Цiт Лябiен yжо вырашыy yзнагародзiць гала свабодай, але, калi палоннага прывялi, легат неймаверна зьнерваваyся. У чалавеку, якому ён хацеy дараваць свабоднае iснаваньне, Цiт iмгненна прызнаy брата таго хлапчука, што пад выглядам сваяка жыy у доме Цэзара. Зараз аб тым, каб адпусьцiць yдачлiвага юнака, не параiyшыся з Цэзарам, не магло быць i гаворкi, бо Цiт добра запомнiy словы свайго сябра аб тым, што лепшым зыходам у сiтуацыi з двума братамi-галамi стане сьмерць старэйшага брата.

Да зьдзiyленьня Цiта Лябiена, хлапчук, якога Цэзар i yсё ягонае атачэньне цяпер клiкалi Гаем, апынуyся вельмi здольным i нават адораным дзiцём. Ягоныя посьпехi y вучобе неверагодна радавалi Цэзара, таму, ведаючы, што адбываецца, Цiт Лябiен неадкладна паслаy ганца да Гая Юлiя з запрашэньнем наведаць ягоны дом у самы кароткi час. Гэтую тэрмiновасьць ён патлумачыy неадкладнымi i вельмi важнымi для самога Цэзара абставiнамi.

Цэзар зьявiyся неадкладна. Зiрнуyшы на Арса, ён адразу зразумеy, чаму Цiт Лябiен выклiкаy яго да сябе, а не прыйшоy сам. Было недапушчальна, каб ягоны Гай убачыy брата, якога лiчыy загiнуyшым, бо весьцi пра пакараньне галаy даyно дасягнулi ягоных вушэй. У той жа час таемна пакараць сьмерцю выжылага палоннага Цэзару было не даспадобы. Бачачы эмоцыi, якiя асiльвалi Цэзара, Цiт Лябiен зьвярнуyся да яго з парадай:

– Паслухай, Гай, што я параю табе. Гэтага хлопца трэба аддаць у глядыятарскую школу Кезона з умовай, што той, не адкладаючы yсё y доyгую скрыню, пачне выстаyляць яго на самыя цяжкiя баi, а твайму приёмышу забаранiць прысутнiчаць на баях з удзелам брата. Даручы гэта тым, хто апяку юнага Гая, а таксама строга накажы iм, што парушэньне дадзенага правiла будзе карацца самым жорсткiм чынам. Я ж, у сваю чаргу, распараджуся, каб Кезон папярэджваy апекуноy Гая аб маючых адбыцца баях з удзелам гэтага барбара.

– Добра, – узважыyшы словы легата, адказаy Цэзар. – Хай будзе так, як ты сказаy. Толькi з адным невялiкiм удакладненьнем: апекуноy у гэтае пытаньне ня yцягваць, а yсе даклады павiнны iсьцi праз мяне. Утрасi yсе пытаньнi з Кезоном як мага хутчэй. Баi на арэне, як нi круцi, таксама пакараньне, але y гэтым выпадку мы yсё ж даем яму нейкi шанец падоyжыць сабе жыцьцё. Да таго ж, мяркуючы па yсiм, хлопец проста шчасьлiyчык. Я вельмi спадзяюся, што ягонае шчасьце абарвецца y блiжэйшыя днi на арэне.

Калi Арса прывялi y глядыятарскую школу Кезона, той выклiкаy лекара. Ўдваiх яны старанна агледзелi пачаткоyца на наяyнасьць бачных сымптомаy захворваньняy i паразiтаy. Аглядам Кезон застаyся задаволены, бо юнак апынуyся здаровы i моцны. Атрымаць у глядыятары яшчэ аднаго гала было зусiм нядрэнна, бо Кезон з уласнага вопыту ведаy, што байцы зь iх часьцяком выходзiлi хвацкiя. У ягонай y школе i зараз мелiся два гала, моцныя, рослыя i вынослiвыя. Праyда, не такога высокага росту, як гэта малады барбар.

Кезон загадаy памочнiку паклiкаць Кастула, yлюбёнца публiкi i лепшага глядыятара школы, чыё iмя неаднаразова скандавалi гледачы, а таксама гала Казаiра y якасьцi перакладчыка. Кастул быy рымлянiнам. У глядыятарскую школу ён трапiy за даyгi, але, тым ня менш, цалкам апраyдваy сэнс, укладзены y ягонае iмя – «разбуральны». Ягонае цела было пакрытае грудамi цяглiц, аднак, ня гледзячы на некаторую масiyнасьць, Кастул быy спрытным i iмклiвым ваяром, здольным разбурыць любую абарону супернiка, а ня толькi yласнае жыцьцё. Казаiр нi y чым не саступаy Кастулу вонкава i, хоць яны нiколi не змагалiся адзiн з адным, у душы быy упэyнены, што, калi лёс зьвядзе яго y паядынку з Кастулам, перамога будзе на ягоным баку. Але зараз яны былi сябрамi.

– Пагавары зь iм, Казаiр, – Кезон паказаy Казаiру на Арса. – Гэта твой суайчыньнiк. Ён адзiны, хто выжыy у нядаyнiм ахвярапрынашэньнi y гонар трыумфу Цэзара.

Казаiр yжо некалькi гадоy жыy у Рыме i, нягледзячы на тое, што быy звычайным рабом-глядыятарам, у душы лiчыy сябе рымлянiнам. Ён спадзяваyся здабыць на арэне свабоду i канчаткова пасялiцца y Рыме як свабодны чалавек, таму згадваньне аб суайчыньнiках яго зусiм не кранула.

– Як завуць цябе? – Казаiру спадабалася, што Арс трымаyся yпэyнена, ня кiдаyся поглядам па баках, глядзеy толькi перад сабой, быy абыякавым да абстаноyцы, што была вакол яго, а, пачуyшы пытаньне, iмгненна пераключыyся на таго, хто спытаy.

– Арс, – коратка адказаy малады гал.

– Арс – гэта iмя, якое табе дала мацi?

– Так.

– Якое iмя табе дало племя?

– Аiлiлл.

– Мяне клiчуць Казаiр. Упэyнены, ты ведаеш, што гэта азначае «воiн». Нашага гаспадара завуць Кезон.

Казаiр павярнуyся да Кезону:

– Яго клiчуць Эльфо. Думаю, гэта yсё, што вам трэба пра яго ведаць, – Казаiр наyмысна перавёy iмя юнака на мову рымлян, хоць яго самога называлi толькi па-гальскi.

– Ён сапраyды падобны на эльфа-пераростка, – Кезон засьмяяyся i yслед за iм засьмяялiся yсе прысутныя. – З гэтага моманту мы yсе клiчам яго Эльфо. Запомнiлi? Гэтага хлопца зваць Эльфо! – ён павысiy голас, каб пачулi астатнiя глядыятары школы, якiя да гэтага часу сабралiся паглядзець на тое, што адбываецца.

– Так, гаспадар, – пачуyся y адказ нестройный гул абыякавых галасоy. Падобна, што нiкому з глядыятараy было не цiкава iмя пачаткоyца. І сапраyды, якi сэнс турбаваць сваю памяць захоyваньнем новай iнфармацыi, бо цалкам магчыма, што yжо заyтра пачатковец памрэ на арэне.

– Спытай у яго, цi валодае ён мячом, – Кезон зноy пераключыyся на Казаiра.

– Усе галы валодаюць мячом, – напышлiва вымавiy Казаiр.

– Я ж загадаy спытаць яго, – Кезон незадаволена нахмурыy бровы.

Нiхто з навакольных не зразумеy, што спытаy Казаiр у пачаткоyца, але пытаньне разьвесялiла маладога гала. Ня стрымлiваючы yсьмешкi, Арс нешта адказаy Казаiру. Той засьмяяyся y поyны голас. Ён вiдавочна быy задаволены адказам земляка.

– Юнак сказаy, што нават драyляным мячом парэжа любое жалезнае вядро, якое рымскiя салдаты апранаюць на сябе y якасьцi дасьпехаy.

Адказ жудасна раззлаваy Кезона. Ён пачырванеy, але ад лаянцы yтрымаyся.

– Я дам яму такую магчымасьць. Заyтра. Ты чуy, Кастул, як адазваyся аб рымлянах гэты смаркач? Заyтра галоyны бой на арэне ты правядзеш зь iм. У поyнай экiпiроyцы рымскага легiянера. І няхай цябе не бянтэжыць, што y шчанюка y руцэ будзе толькi драyляны меч. Эльфы несмяротныя. Вось хай i дакажа, што ён сапраyды эльф, – Кезон зларадна рагатнуy.

– Я зразумеy цябе, гаспадар, – Кастул лянiва павярнуyся i марудлiвай хадой накiраваyся y глядыятарскую казарму.

– Зладзь яго на ноч i падрыхтуй да заyтрашняга прадстаyленьня, – кiнуy Кезон праз плячо свайму памочнiку i сышоy з трэнiровачнай пляцоyкi …

Уся сямья сядзела на кухнi.

– Ты y курсе, што твае дзецi ледзь не спалiлi хлеy, у якiм захоyваюцца дровы для камiна? – жонка вонкава была спакойнай, але я бачыy, якiя буры гарэзуюць у ейнай душы. – Яны ж маглi самi згарэць!

Я толькi што прыехаy з працы, а жонка хвiлiнаy таму вярнулася з рынку. Гэта значыць, што дзецi дзьве гадзiны сваволiлi без нагляду. Думаю, што жонка пасьпела выказаць iм усё, што было неабходна i неадкладную дапамогу аказаць таксама. Я паглядзеy на дзяцей. Арсень нiколькi не адчуваy сябе вiнаватым, а вось Яyген сядзеy панурыyшы галаву, з перавязанай рукой i заплаканым тварам са сьлядамi сажы.

— Наогул, гэта ты вiнаваты, — заявiла мне жонка. Ёй хацелася да канца выплюхнуць свае эмоцыi i лепшай мiшэнi для гэтага, чым я, быць не магло.

— Я?

— Ты, ты! Гэта з дапамогай рызьзя, што табе належыць, яны спрабавалi зрабiць падпал.

— Якiм чынам? — yва мне прачнулася цiкаyнасьць.

— А ты iх спытай.

— Слухаю вас, маладыя людзi, — зьвярнуyся я да дзяцей.

– Я yжо казаy i паyтараю яшчэ раз, што я нi y чым не вiнаваты. Я быy наверсе i маляваy, —абурана заявiy Арся.

– Ты старэйшы i y наш адсутнасьць адказваеш за малодшага брата, а таксама за ягоныя yчынкi. Мы накшталт гэтага yжо размаyлялi! – пагасiла ягонае абурэньне жонка.

Я сеy за стол насупраць Жэнькi.

– Расказвай, прыяцель.

– Ануча вiсела на цьвiку i сама загарэлася, – прабурчэy мой малодшы сын.

– А цьвiк дзе быy? У сьцяне?