скачать книгу бесплатно
Шляхетны пуць
Владимир Пат
Стихи написаны простым человеком, который в разных жизненных ситуациях. Свои мысли хранил глубоко в душе. С помощью стихов нашел возможность поделиться этим. В этих стихах показаны переживания, страх, любовь, счастье, горечь, радость и…
Владимир Пат
Шляхетны пуць
Балада аб згубленым шчасцi
Дзiця, адкрыyшы толькi вочы,
Згубiла yжо сваю надзею:
Няма цяпла халоднай ноччу,
Што нават зоры халадзеюць.
Згубiла шчасце немаyляцi,
І вочы болем мiгацяць,
Бо з малаком адзiнай мацi
Ўсе атрымоyвае працяг…
*
У брудзе дзён, у чысцiнi аблокаy
Усё будзе Ён чакаць, чаго няма,
І заружовеюць заходам шчокi,
Але бяда не здолее зламаць!
Шукае Ён у сэрцы прыгажосцi,
Яму не трэба шчасця ад жыцця:
Ён yжо шаслiвым быy у маладосцi –
Цяпер не хоча болю пачуцця.
І што трэба Яму – невядома:
Агурок i гарэлкi стакан?
На душы Яго дзiyная стома
Ад старых незагоеных ран.
Сэрца болей ужо не пяе,
А Ён прагне былое вярнуць –
Гаварыць зноy, як любiць яе,
І “Кахаю цябе” зноy пачуць!..
* *
*
Матулi (Балада аб мацi)
Я слухаю, як дождж пяе,
Ты слухаеш яго таксама?
Мяне y свеце не стае,
Цябе ж даyно няма yжо, Мама..
І y памяцi яшчэ жыве
Той твар, прыгожы i халодны…
Перада мною паyстае
Твой вобраз – велiчны i родны:
Як Ты спяваеш калыханку
Свайму адзiнаму дзiцяцi,
Не спiш, бывае, i да ранку
Цi ля маёй прыснеш кравацi.
А спеy Твой, цiхi, мiлагучны,
Пяшчотай поyнiyся, бывала,-
Ты па-сапраyднаму, не штучна,
Каханне мне падаравала.
Не раз, стамiyшысь, засынала
На гэтым вось драyляным стуле…
Шкада, што ведаy Цябе мала,
Мая адзiная Матуля!..
Мяне адна Ты навучыла,
Як трэба жыць сярод людзей,
І на нябёсах Ты сачыла,
Як не стае маiх надзей.
І y Цябе было жаданне –
Калi пабачыць ту дзяyчыну,
Якую назаву каханай,
Якая стане мне адзiнай…
Ты трапiла, бясспрэчна, y Рай,
І значыць, больш нам не сустрэцца!..
Я yсё гляджу на небакрай –
І сэрца на кавалкi рвецца…
* *
*
Ідэал Мары
Лагодная няyпэyненасць у позiрке тваiм,
Яна вачыма прызывае верыць,
І не магу, шкада адмовiць iм –
Іх глыбiнi i колеру памераy.
О, дзякуй, Божа! За яе напеy,
Што веснавой парою так гучыць,
За вуснаy полымя, якое не паспеy
Я атрымаць… Яна y цiшы маyчыць:
Яна y змове з Ідэалам Мары,
А пачуццё мацнее yсё – каханне!
Чаму з табою iснуем не y пары
Мне наша Зорка скажа на свiтаннi…
Ёсць Мары Ідэал у казачнай краiне –
Я там спаткаy цябе y зорную хвiлiну.
І сэрца хай, шалёнае, загiне,
Але ты застанешся мне адзiнай…
Лагодная няyпэyненасць у рухах,
І здасца мне, што ветрам пакахала,
І дождж дазволiць яе шчасце слухаць,
Але yлюблёнаму дажджа занадта мала!..
* *
*
Забыта… Нясецца iмгненнае полымя –
Нясецца праз годы, змяняючы час.
Забiта… І лiсце на клёнах, yжо кволае,
Павольна абсыпле, ледзь плачучы, нас.
Свiтанне – i сонца yстае над азёрамi,
Асвецiць вясёлкай пануры лясок.
Цi помнiш, як былi з табою мы зорамi,
Як з вуснаy тваiх пiy кахання я сок?
Шукаем мы сэнс у жыццi бессэнсоyным,
Шукаем шляхi да чужых перамог,