скачать книгу бесплатно
Мы з Табой размаyлялi без мовы:
Для мяне тое была, як свята!
А адказ Твой быy лёдам зiмовым…
Чараyнiца, пазбаy мяне кратаy!!!
Зорка y небе павiнна быць Ёй:
Можа, Ты – прыгажуня-Венера?
О, Душы Спадарыня Маёй,
Ну навошта Табе я паверыy?!
Кветкай Ты зачаруеш паэта –
Што Табе я магу адказаць?
На зямлю з неба кiнуцца дзе-та
Або лёс свой з Табою звязаць!..
Ты – суседка майго пачуцця,
Ты – пралеска i подых Сусвету.
Слёзы снегам да сэрца зляцяць,
Бо – Спадарыня Сэрца Паэта…
* *
*
Радзiма
Беларусi…
Лясы, пагоркi i лугi,
Блакiтныя азёры-вочы –
Вось край той мiлы, дарагi,
З якiм жыццё yсё буду побач!
Тут гор няма, па восем тысяч метраy,
І акiян не абмыае берагi,
Але нiдзе няма такога ветру,
Нiдзе не пахнуць так жытнёвыя стагi!
Няма нiводнага тут цуда свету –
Няхай няшчасце гэта нас мiне!
Але натхняе штось спрадвек паэтаy:
Купалу, Цётку, Багдановiча! Мяне…
Напэyна, сiнь Радзiмы неба,
Пралесак водар, жаваранак звонкi