скачать книгу бесплатно
А yсё, што магло б быць карысным, цудоyным,
Пакiнулi мы па-за светам дарог.
Аднойчы звярнуyся да неба yпотай:
“Цi можам мы шчасце калi атрымаць?”
“Аб шчасцi маyляе такая iстота!?
Вучыся жыццё, чалавек, паважаць!”
* *
*
Жанчына Яго Жыцця (Балада аб смерцi)
Ён не шукаy Яе па свеце –
Яна заyсёды разам з iм была,
І марылi Яны аб дзецях,
А смерць yлюблёным згоды не дала…
Імёны iх нам невядомы:
Каханы i Каханая, напэyна.
Ён для Яе быy казачным героем,
Яна была – багiня i царэyна!
“Мы разам будзем да апошняе хвiлiны
І не пакiнем тога пачуцця,
Што прымушае зваць Цябе адзiнай,” –
Так Ён казаy Жанчыне Усяго Жыцця.
Ў Яе апошнюю хвiлiну
Яе далонь са слёзьмi цалаваy,
Калi ж Анёл Яе адну пакiнуy –
Ён з болем долу на каленi паy…
*
І Ён прымусiy Сонца не свяцiць,
І Ён прымусiy Зоры ноччу спаць.
“Заyсёды буду я Цябе любiць…”,
І з iменем Каханай Ён жыццё аддаy.
* *
*
Маё Сапраyднае Каханне
Прысвячаецца Радзiме…
У роспачы дзён, на ростанi зорак
Я цябе цалаваy – ты якая на смак?
Праз цябе пiy салёных слёз мора,
Я табе прысвячаy мiлiёны падзяк.
Я кахаю твае палымяныя вочы,
Што мне зорамi свецяць у цемры людзей,
Мне не трэба нiколi нiчога апрочай:
Толькi iх цiшыня, i сузор’е надзей,
І твае валасы, што цалую yночы,
Іх пяшчоту заyсёды трымаю ля сэрца,
А yсмешка вернасцю заyсёды побач –
Песняй мiлагучнай па прасторы льецца…
А я сэрцу твайму, а я вуснам тваiм,
Што чырвонеюць моцна – да самай любовi –
І што пояць мяне смачным мёдам сваiм,
Раскажу аб каханнi на матчынай мове…
Мы сустрэлiсь з табой, каб навек разам быць,
Ты – напеy веснавы маёй сумнай душы,
Тваёй кветкi святло проста так не забыць,
І пачуцця мiж намi не бачна мяжы!
* *
*
Мяжа Пачуцця Мiж Намi
Прысвячаецца Мяжы Пачуцця
Хто бываy па-за ёй хоць аднойчы,
Той iсцiну ведае:
Паyсюдна разам з намi крочыць
Каханне з бедамi.
Я ведаю сваёй душы мяжу:
Я так баюся!
Я ад iльда твайго дрыжу,
Інакш – прымусiш…
*
За мяжой пачуцця засталося Каханне –
Усё, чаму я свiй лёс прысвяцiy…
Нечакана прыйшло гэта наша расстанне,
Пачуццё, быццам восенню лiсце, трымцiць.
За мяжой пачуцця засталося трымценне,
І нiчога не чуць, акрамя цiшынi.
Скiнь да долу сваё yсё адзенне
І няyпэyнена руку маю ты кранi,
Каб вярнуцца iзноy да балючага, роднага,
Разбурыць памiж намi пачуцця мяжу.
Я слухаць прагну ручая лагоднага –
Пра голас твой yжо з-за мяжы пiшу…
Ўзрасла мяжа мiж намi пачуцця,
Цяпер нянавiсць поyнiць вочы тыя,
Што каштавалi больш yсяго жыцця,
Што роднымi былi, былi святымi…
*
Я па-за ёю не бываy пакуль,
Бо дзесьцi ёсць яшчэ агеньчык пачуцця,
Бо апынуyшыся, не вернешся адтуль.
А лiсты мае y цiшыню ляцяць…
* *
*
Спадарыня Маёй Душы
Той, што стала мне адзiнай…
Ты – суседка майго пачуцця,
Ты – пралеска i подых Сусвету,
Ты – матуля Любовi Жыцця,
Позiрк ветру, Прынцэса паэта.
Нараджэнне зiмовага цуда –
Першы снег – мы сустрэлi з Табою.
Я малю Сарамлiвага Муду,
Каб пазбавiy кахання i болi.