скачать книгу бесплатно
Надзей загадкавых i светлых мар сувой!
Пяцiгорская дуэль
Страляюць паэты y паветра:
Не могуць у грудзi страляць.
На тое яны i паэты —
Ім сэрцы чужыя баляць.
Ім сорамна цэлiцца y сэрца,
Бо смерць – гэта yжо небыццё.
Паверце паэту, паверце:
Ён цэнiць чужое жыццё!
Не верце Мартынаву, людзi! —
Не варты ён кроплi таго:
Наyмысна ён цэлiyся y грудзi,
У самае сэрца яго.
А мог, як паэт, у паветра
Нацiснуць смяротны курок,
Зрабiyшы насустрач паэту
Без кулi спагадлiвы крок.
Трагiчная повязь абставiн.
На помсце памешаны свет.
А праyда заyсёды святая —
Не мог быць iнакшым паэт.
Ён словам свабодным не песцiy
Нi yладу, нi нават сяброy.
Дарэмна нiкога не бэсцiy
З багатых цi бедных двароy.
Ён збрыдзеy шукальнiкаy славы,
Сляпой ганарыстасцi хмель,
На смелую думку аблавы, —
Таму i пайшоy на дуэль.
Машук здрыгануyся ад болю,
Ад жаху, што ён не yбярог
Паэта, якi сам з сабою
Апошнi тут вёy дыялог.
Счарнелi ад роспачы горы.
Абрынуyся лiвень з нябёс.
І вецер вялiкае гора
Народу Расii панёс.
Нешта будзе…
Колькi помню сябе y гэтым свеце,
Продкi дня не жылi без надзеi.
«Нешта будзе…» – казалi нам, дзецям,
Мы на iх са здзiyленнем глядзелi.
У гады з неyмалотам, няyродам,
З саладухаю ды з лебядою,
Чуyся голас спадзеyны з народа:
«Нешта будзе… Не век жыць з бядою…»
На вяселлях, куляючы чарку,
Маладым шчасця зычылi yволю:
«Абрабляйце сваю гаспадарку!
Нешта будзе… А можа, i болей…»
У днi гора i страт непапраyных
Гналi з сэрца рой думак трывожных
І зацягвалi yздыхамi раны:
«Нешта будзе… Нам Бог дапаможа…»
А калi зямны рай абвяшчалi
І трубiлi аб iм, як аб цудзе,
З вуснаy продкаy зноy цiха гучалi
Словы мудрыя: «Нештачка будзе…»
І цяпер, калi вiрус кавiдны
Ходзiць потайкам, рве жыццi людзям,
Чуем голас, надзеяй спавiты:
«Божа спынiць яго… Нешта будзе…»
Роздум
Не страцiy даверу
да шэпту аеру
i золкага срэбра расы,
да шуму таполi
i жыта на полi —
да yсёй навакольнай красы.
Не страчу нiколi
даверу да болю
нямых курапацкiх крыжоy,
званоy у Хатынi —
магiльных святыняy,
дзе д'ябал пачварны прайшоy.
Няма i прычыны
не верыць жанчыне,
што поплеч са мною iдзе,
i шчырай сябрыне,
i боскай сцяжыне,
што y вечнасць святую вядзе.
А страцiy давер я
да розных паперак
i вестак з экранаy, газет,
да планаy маштабных
i лозунгаy штатных —
яны не палепшылi свет.
Не маю даверу
да гучных намераy,
што льюцца ракою з трыбун,
да льсцiвых прамоyцаy,
дзе кожнае слоyца —
як рэха эпохi камун.
Удосталь той веры,
што Бог мне адмераy
i продкi мае збераглi,
каб шчасця агеньчык,
як сонца праменьчык,
гарэy i свяцiy на зямлi.
* * *
Як толькi душу працiнае трывога
І белы дзень змрочную песню пяе,
Тады апаноyвае сэрца знямога,
Сум скоyвае думкi i мары мае.
Ад гэтай навалы я y лес уцякаю —
У шэпце-дрымоце гаёy i бароy
Трывожны настрой неyзаметку знiкае,
І я адчуваю: практычна здароy.
Пераклады з рускай паэзii
Іван Бунiн
Джардана Бруна
«Каyчэг пад валадарнiцтвам асла —
Вось свет людзей. Жывiце у Сусвеце.
Зямля – прытон хлуснi, падману, зла.
Жывiце прыгажосцю, што y суквеццi.
Зямелька, ты з душой маёй радня —
І y далечы. Люблю жыццё растайна,
І y радасцi маёй – журба штодня,
Як i y журбе заycёды – слодыч тайны!»
І вось ён кiй вандроyнiка бярэ:
Даруйце, келляy змрочныя скляпеннi!
Яго душа, чужая тут, жыве
Цяпер адным – дыханнем вызвалення.
«Вы yсе рабы. Цар вашай веры – Звер:
Я зрыну трон сляпой i змрочнай веры.
Вы y капiшчы: я расчыню цяпер
Вам у блакiт i бездань Сферы дзверы.
Жыццю i безданi мяжы няма.
Мы спынiм, спынiм сонца Пталямея —
Вiхор планет не ведае ярма,
І y полымi не знiкне, не знямее!»
І ён пайшоy на yсё – аж да нябёс.
Ды разбурэнне – прага аднаyлення,
І па руiнах гэту прагу нёс
Як боскую гармонiю Стварэння.
Святлеюць вочы, мара y сэрцы ёсць
І y свет адкрыццяy радасных заносiць.
У iсцiне – фiнал i прыгажосць.
Тым болей i мацней жыць сэрца просiць.
«Дзяyчо, з анёльскiм тварам, плечуком,
Са спевам над старою звонкай лютняй!
Я мог тваiм быць бацькам, сябруком…
Ды я адзiн у гэтым свеце людным!
Высока сцяг сваёй любовi нёс.
Ды iншыя ёсць радасцi – другiя:
Я замарозiy сваiх мрояy лёс,
І толькi твой, пазнанне, твой – сафiя!»
І вось ён зноy вандроyнiк. Зноy зiхцяць
Агеньчыкi яго вачэй, ды строгi
Ягоны твар. Вам, ворагi, няyцям,
Што бог – Святло. І ён памрэ за бога.
«Свет – бездань атамаy, што дзень за днём
Спавiты богам – пекнатой жывою.
І, жывучы да скону, мы жывём
Адзiнаю, сусветнаю Душою.
Ты, з лютняю! Дарма куткi вачэй
Штораз Жыццём i Радасцю паyнелi?