banner banner banner
Белорусский дневник – 2022
Белорусский дневник – 2022
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Белорусский дневник – 2022

скачать книгу бесплатно

Ты, сонца! І сузор’i yсiх начэй!
Вы толькi гэтай Радасцю святлелi».

І стомлены трывогай чалавек
З паглядам зоркiм, зыркiм i халодным,
Ідзе y агонь. «Памерлы y рабскi век —
З бяссмерцем абвянчаецца y свабодным!

Я памiраю – смерцi я хачу.
Развейце, каты, прах мой па планеце!
«Салют Сусвету, Сонцу!..» – я крычу…
Мне жыць нязгаснай думкай у Сусвеце!»

    (1906)

Андрэй Дзяменцьеy

Прыцемкi

Давай памаyчым.
Зоркi зноy нас паклiкалi.
Такiя цудоyныя прыцемкi выпалi!
Забылася yсё,
Што помнiць не хочацца:
І крыyды твае, i маё адзiночанне.

Душа, як куточак жыцця халасцячага, —
Нi позiркаy любых,
Нi пiску дзiцячага.
Завалена кнiгамi плошча кватэрная,
Як словамi сэрца,
Цяпер не патрэбнымi.
Ах, гэтыя словы, як лiсце апалае.
І слёзы, на сэрца запознена yпалыя.

Не плач…
Тут сустрэча з табой —
Не праводзiны.
Наiyныя y наша юнацтва yваходзiны.

Давай памаyчым.
Зоркi зноy нас паклiкалi.
Такiя цудоyныя прыцемкi выпалi!

Алена Круглова

Зацвiтае лiпа. Лiпа зацвiтае!
Водар свой мядовы y косы мне yплятае.
Самы час i сэрцу закахана бiцца,
І пра yсё на свеце з радасцю забыцца.
Валасы густыя па плячах рассыпаць,
Плакаць i смяяцца, i цвiсцi, як лiпа…

Лiпавая квецень. Мара залатая.
Зацвiтае лiпа. Лiпа зацвiтае…

Вiкторыя Ветрава

Ты выйдзеш моyчкi y калiдор,
Сцiскаючы мiж пальцаy цыгарэту.
Ты ведаеш усе мае сакрэты…
А праз цямнечу чорных штор
Прасочыцца спадзевам месяц,
На мой убор, не зняты, упадзе,
Скрозь мае вейкi ты, як цень, iдзеш.
Я не магу скрануцца з месца.
І раптам сярод ночы стаy, глядзiш…
Навошта выпадковая сустрэча?
Нiбыта знiкну я навечна
І застанешся ты адзiн.

Вера Кабзар

Мiне самота, будзем жыць на свеце
З палёгкай, проста… І, адчуyшы моц,
Хiсне бярозку залатую вецер,
Закружыць лiсце восень-ягамосць.

Стамлёны дождж пральецца на паляны,
Зямля натолiць смагу да вясны…
І паплывуць асеннiя туманы,
Як светлыя i радасныя сны.

Пабачыць неба зазiмкавым раннем
Над цёплай хатай верхалаз-дымок.
Сняжынкам першым будзе вельмi рада
Шчаня – жывы, прычэпiсты клубок.

І ранiцою, велiчна i роyна,
Уздоyж старога плоту, за дваром,
Прагнаyшы сон, бабулечка Пятроyна
Да студнi пройдзе, звонячы вядром.

Наталля Драздова

Сняжынка

Яна y парыве радасным ляцела
Да пацямнелай пожнi: «Я – зiма!..»
Ды чарназёма стомленае цела
Дыхнула ледзь – i вось яе няма.

А вецер з поyначы расправiy крылы,
Даy волю сiле – аж загуy прастор!
І здзiyленае поле yраз пакрылi
Сто тысяч прыгажунь – яе сясцёр.

Пераклады з рускай Івана Карэнды

Карэнда Іван Арсеньевiч нарадзiyся 17 верасня 1950 года y вёсцы Крывiчы Іyеyскага раёна Гродзенскай вобласцi. Па прафесii – настаyнiк i журналiст. Настаyнiчаy у Шчучынскiм раёне, працаваy у газеце «Чырвоная змена», партыйных камiтэтах i органах дзяржаyнага кiравання, у тым лiку намеснiкам мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, намеснiкам мiнiстра культуры i друку Рэспублiкi Беларусь. У 2003 – 2008 гадах – на дыпламатычнай службе: саветнiк Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi.

Аyтар кнiг лiрыкi «Белы налiy» (1995), «Знiчка» (2003), «Васiлькi надзеi» (2008), «Вочап» (2018), «Пад зорным небам верасня» (2020), кнiгi прозы «Воплаyская госця» (2011), паэтычных кнiг для дзяцей «На загадкi ёсць адгадкi» (2001), «Ёж иголки продавал» (2018) i iнш.

Корнев Виталий Анатольевич

г. Минск

Любимой

I

Придёт зима, и будем есть клубнику,
Задорого, невкусную, но всё ж.
Я отличаю женщину по крику,
Когда она, развёрнутая в клёш.

Когда её увидишь без перчаток
(Они легли дуэтом на трюмо),
Когда коньяк на столике початый
Показывает истинное дно.

На этикетке звёздочки и буквы,
А у неё – ни звёздочек, ни букв.
Мне хочется то сахара, то клюквы,


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)