banner banner banner
Белорусский дневник – 2022
Белорусский дневник – 2022
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Белорусский дневник – 2022

скачать книгу бесплатно


Ад чаго трасуцца рукi?
Ад зайздрасцi.

Ад чаго ледзь ходзяць ногi?
Ад гультайства.

Ад чаго смаркач пад носам?
Ад зазнайства.

Ад чаго закладвае вушы?
Ад раyнадушша.

* * *

Тасуе памяць дзён былых калоду —
На чым даyно пастаyлена пячаць.
Дарма карцiць ёй нанава пачаць
Шукаць у iх цяпло i асалоду:
Няма y душы жаданага спакою —
Там рэй вядуць памылкi i грахi,
Не вытрасцi нiяк з яе трухi.
І са спагадай шчыраю людскою
Не змыць з гадоy, пражытых мною, плесню —
Сама аднойчы сыдзе y небыццё.
Ды, дзякуй Богу, доyжыцца жыццё,
І сэрца прагне, сэрца просiць песню.

У кнiгарнi

Божухна! Якое тут багацце! —
Ад палiц не адарваць вачэй!
Тут, нiбыта y казачным палацы,
Кнiжны свет ракой дзiвос цячэ.

Тут сябры яшчэ з часоy дзяцiнства,
І з юнацкай сонечнай пары, —
Цэлая эпоха пабрацiмства! —
І крыху пазнейшыя сябры.

Тут сябрыне нават цеснавата:
Кожны з назапашаным дабром.
Так бывае, калi y хаце свята —
Шмат гасцей i шмат тваiх сяброy.

І, па-мойму, лепшага настрою
Не знайсцi i не адчуць нiдзе:
Кожны аyтар пра сваiх герояy
Гутарку няспешную вядзе.

Хоць нячутны гэтай мовы гукi, —
Кнiга yмее цiха гаварыць.
А бярэш яе з палiцы y рукi —
Як паходня, поклiчна гарыць.

Тут я бачу класiкаy – мо, роту, —
З блiзкiх i далёкiх нам краiн:
Дантэ, Твэн, Шэкспiр, Мiцкевiч, Гётэ…
У святочных строях – як адзiн.

Тут сябры са школьных хрэстаматый:
Пушкiн, Гогаль, Лермантаy, Крылоy,
А яшчэ з усмешкай хiтраватай
Пазiраюць Горкi, Блок, Святлоy.

Бачу сярод постацяy выдатных,
Хто сюды на кнiжны сход прыйшоy, —
Нашыя Купала, Колас, Гартны,
Багдановiч, Броyка, Куляшоy.

Ёсць i шмат сучаснiкаy вядомых,
Хто гасцюе тут не проста так,
З кiм i не па кнiжках я знаёмы, —
Лiпскi, Федарэнка, Шнiп, Бадак…
Кнiжны свет – загадкавы, бясконцы:
Мiж палiц з трымценнем я iду,
Моyчкi, шчыра б'ю паклоны творцам,
Інжынерам чалавечых душ.

Крыху збоку – гурт людзей з навукi,
Ветразяy прагрэсу yсiх часоy.
Маю шанц пацiснуць моцна рукi
Ньютану, Энштэйну i Русо…

Вось ён, залаты запас краiны!
Храм, дзе прычашчаецца душа,
Дзе жывуць i мары, i yспамiны,
Ад якога y свет вядзе бальшак.

Вось, яно сапраyднае багацце!
Злiткi залатыя – не раyня,
І няварта на iх грошы трацiць:
Мёртвыя яны, як цiшыня.

Вольны час без кнiгi бавiць марна.
Кажаце: «Няма чаго чытаць…»
Вы калi наведвалi кнiгарню,
Бралi y рукi кнiжку пагартаць?

І не для забавы – мне паверце! —
На пацеху часу yсiм стае.
Моц душы i асалоду сэрцу
Нам чытанне кнiг штодня дае!

«Прачытаць усе iх немагчыма…» —
Гэты хiтрык шмат каму свярбiць,
І дарма шукаеце прычыну —
Хто даy права кнiгу не любiць?
З добрай, мудрай кнiгай, як з малiтвай,
Нам лягчэй i спакайней iсцi
Па сцяжынах, часам апавiтых,
Што Ўсявышнiм дадзены y жыццi.

То часцей наведвайце кнiгарню,
Не шкадуйце грошай для душы!
Свет тады, упэyнен, лепшым стане…
…Будзе час – падумайце y цiшы.

* * *

Зямля мяняе свой убор —
Змрок ахiнае наваколле,
І на заснежанае поле
Кладзецца водблiск першых зор.

Зiма прыйшла i y Прынямонь.
Нясу мароз вячэрнi y хату,
Дзе y печцы зырка, зухавата
Гарыць, трапечацца агонь.

Цяплом напоyнены пакой,
Ён не сябруе з халаднечай —
Душа ж трывожыцца аб нечым,
Прагнаць не можа неспакой.

Няyжо ноч зноy скрадзе мой сон,
Схавае дзесьцi да свiтання,
І слухаць мне y дрымотным стане
Яе самотны патэфон?

* * *

Я сонца y зiмы не прашу:
Бракуе самой яго промняy, —
Абы не студзiла душу
І меней адбельвала скронi.

Я долi y зiмы не прашу:
Сама ледзь скрыпiць палазамi —
Адлiгай скiдае кажух
І горкiмi плача слязамi.

Я шчасця y зiмы не прашу:
Яно, яе шчасце зямное,
Кароткае, кшталт скавышу, —
Сплывае з паводкай вясною.

Прашу я зiму аб адным:
Раструшч, спапялi беззваротна,
Развей над планетай, як дым,
Карону з атрутай смяротнай.

Дзяyчыне з далёкага юнацтва

Часу небагата – толькi вечар
Падарыла нам з табой зiма.
Прамiльгнула знiчкаю сустрэча —
І нiчога ад яе няма.
Як нiчога? Памяць не здаецца! —
Ёй той сцюжны вечар дарагi,
І таму не адпускае з сэрца,
Робiць, як у танцы, з iм кругi.
Ну навошта сам сабе я хлушу?!
Успамiн аспрэчваю дарма! —
Калi шчыра, то прызнацца мушу:
Назiрала, бачыла зiма,
Як глядзеy нясмела я y бяздонне
Сiнiх азярын – вачэй тваiх,
І губамi грэy твае далонi,
Па-дзiцячы хукаючы y iх.
* * *

Душа не любiць адзiноты,
Ёй больш утульна мiж людзей,
Дзе вiр падзей, святло надзей.
Душа не любiць адзiноты,
Самота час яе крадзе,
Нясе ёй жаласныя ноты.
Душа не любiць адзiноты,
Ёй больш утульна мiж людзей.

Дзiyна, што Пушкiн вясну не любiy

Вясёлая пара – вачэй азеляненне,
Як грэе кроy твая вiтальная краса!
Люблю прыроды трапяткое абуджэнне —
І водар пахкага зяленiва y лясах,
Пяшчоту промняy сонца, свежае дыханне
Усёй ваколiцы, блакiт над галавой,
І поклiч вечнага, сустрэчнага кахання,