banner banner banner
Святло далёкай зоркі
Святло далёкай зоркі
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Святло далёкай зоркі

скачать книгу бесплатно


Аднак якiмi сродкамi будзе дасягнута шчаслiвае жыццё, нi казачнiк, нi яго героi адказаць дакладна не маглi, што сведчыла пра слабыя бакi самасвядомасцi сялянства.

Сацыяльна-бытавыя казкi yзнiклi y класавым грамадстве, калi прадукцыйныя сiлы дасягнулi значнага yзроyню развiцця. Пад уплывам гэтага развiвалася i самасвядомасць працоyнага люду. Яна yсё больш i больш пазбаyлялася фантастычных поглядаy на стварэнне свету. Крытычна асмыслiвалiся палiтычныя падзеi, якiя адбывалiся y краiне, расла класавая свядомасць народа. Вызваляючыся ад веры y «добрага цара», чаму y значнай ступенi садзейнiчалi падзеi 1905–1907 гг., сялянства выступала супраць iснуючага ладу. Асноyныя супярэчнасцi феадальнай эпохi – супярэчнасцi памiж мужыком i панам – яскрава бачны y многiх казках зборнiка А. К. Сержпутоyскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Гэта тлумачыцца тым, што y памяцi народа захавалiся yспамiны пра бяспраyнае, паднявольнае жыццё пры прыгонным праве. Да таго ж i пасля 1861 г. жыццё працоyных Беларусi yсё яшчэ заставалася цяжкiм, яны па-ранейшаму залежалi ад сваiх прыгнятальнiкаy. Вось чаму так шырока бытавалi y гэты час казкi, накiраваныя супраць памешчыкаy, падпанкаy, аканомаy, якiя дапамагалi царызму няшчадна эксплуатаваць працоyны люд. У iх народ ганьбiць паноy, паказвае iх у смешным выглядзе, малюе сцэнкi сацыяльнай помсты за жорсткасць, бессардэчнасць.

Характэрная y гэтым сэнсе казка «Пану навука», запiсаная А. К. Сержпутоyскiм у вёсцы Чудзiн Слуцкага павета Мiнскай губернi ад казачнiка А. Дудара. Сюжэт пра тое, як пакрыyджаны памешчыкам селянiн распраyляецца з жорсткiм панам, шырока вядомы y Еyропе, Амерыцы. Ва yказальнiку Аарне-Томпсана адзначана 19 фiнскiх, 15 лiтоyскiх, 14 французскiх варыянтаy гэтага твора. Аналагiчны сюжэт выкарыстаны y аповесцi З. Бядулi «Салавей», сустракаецца ён таксама i y фальклорных зборнiках У. М. Дабравольскага, П. П. Чубiнскага, М. Гiрака[68 - Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. СПб., 1891. Ч. 1. С. 704–707; Чубинский П. П. Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край // Материалы и исследования. СПб., 1878. Т. 2. С. 643–644; ГiрякМ. Украiнськi народнi казкi Схiдноi Словачини / упорядкування, пiслямова та коментарii М. Гiряка. Пряшев, 1966. Т. 3. С. 159–163.]. Варыянт Дудара вызначаецца большай сацыяльнай вастрынёй, антыпанскай накiраванасцю. Памешчык, пра якога iдзе размова, быy вельмi жорсткiм, злым. Не аднаго мужыка забiy ён да смерцi. Людзей жа лiчыy за сабак. Ён гвалцiy жанчын, забiраy у сялян жывёлу ды яшчэ загадваy усыпаць iм бiзуноy. Нарэшце прыйшоy канец цярпенню сялян. Знайшоyся чалавек, якi вырашыy правучыць пана. Заступнiкам пакрыyджаных выступае Рымша. Чатыры разы ён лупцуе пана, забiрае y яго грошы, нагадвае кожны раз аб яго зверствах у адносiнах да сялян.

Пратэст бунтара-адзiночкi, якi аб’явiy вайну ненавiсным панам, адпавядаy настроям сялян таго часу. Многiя з iх наiyна думалi, што калi часцей палохаць памешчыкаy, а яшчэ лепш лупцаваць iх, як рабiy Рымша, то яны перастануць здзекавацца з людзей. Па гэтай прычыне y народзе такiмi жывучымi былi казкi i паданнi аб смелых разбойнiках. Каб надаць iм большую верагоднасць, казачнiк часта спасылаyся на месца дзеяння. Па словах Дудара, Рымша жыy непадалёку ад вёскi Заполле Мазырскага павета.

Змрочная прыгоннiцкая рэчаiснасць, бяспраyнае жыццё народных мас, невыносныя бытавыя yмовы адлюстраваны y казцы «Жаласлiвая панi». Як i iншыя антыпрыгоннiцкiя казкi зборнiка Сержпутоyскага, гэты твор пачынаецца з апiсання бесчалавечнасцi паноy, няшчаднай эксплуатацыi iмi сялян, да якiх багацеi адносiлiся горш, чым да жывёлы. «I чаго толькi паны не вычваралi, як ены не мучылi людзей, як не здзекувалiса над iмi!» – расказвае казачнiк. Па вiне панi «мужыкi абеднелi, пухнуць ад голаду, бо некалi хлеба зрабiць: панi зганяе па штодзень у двор». Усю сваю «жаласць» гэтая бесчалавечная памешчыца скiравала на катоy i сабак, якiх сабрала цэлы двор i загадала жанкам песцiць i дагаджаць iм. Яна гатова была шкуру здзiраць з «маладзiц да дзевак, калi яны не добра даглядалi тую жывёлу».

На фоне жахлiвага сялянскага жыцця, дзе людзi пухлi ад голаду, памiралi як мухi, учынкi памешчыкаy, якiя бавiлi час у распусце i гулянках, адчынялi пансiянаты для сваiх кошак i сабак, здаюцца асаблiва агiднымi i абуральнымi. «Жаласлiвую панi» не хвалюе, што яе сяляне памiраюць ад голаду, затое «як здохне кот, сабака або здыхлiна каняка, то панi плача, бы па родным бацьку, вялiць плакаць i другiм, а потым робiць труну, хавае, бы людзей, i над магiлаю кладзе прыклад. Уся дворня ды i yсё сяло толькi i рабiлi на гэтую пошкудзь».

Як гэтая панi, паводзiлi сябе i многiя iншыя памешчыкi. Стары пан «шкадаваy» сваiх людзей, як сваё гаyяда, бо, вядома, лiчыy iх сваiм дабром. Малады пан адносiyся да людзей яшчэ горш. Ён збiраy у маёнтку сялянскiх дзяyчат i бегаy за iмi з бiзуном у руках. Як сам вычвараy, што хацеy, так i другiя паны жаласцi не мелi.

Асаблiвай вастрынi дасягае сатыра пры апiсаннi iмянiн панi y казцы «Жаласлiвая панi», калi yсе паны i паненкi бегалi голымi па сядзiбе. Гэтая памешчыца i яе акружэнне – прыклад роyнай дэградацыi, маральнага разлажэння класа памешчыкаy. Сам сабой напрошваyся вывад – неабходна змагацца з прыгнятальнiкамi.

Вострай сацыяльнай скiраванасцю, тонкiм гумарам, трапнымi характарыстыкамi, сакавiтай народнай мовай вызначаецца казка «Мужык i пан». Пабудаваная на дыялогу памiж памешчыкам-самадурам i селянiнам Стопакам, казка yяyляе сабой бязлiтасную сатыру на прыгнятальнiкаy. Селянiн не баiцца злога памешчыка-прыгоннiка, якi мяняy людзей на сабак, забiваy iх да смерцi. Больш за тое, Стопак здзекуецца з яго, помсцячы за гора, знявагу сваiх аднавяскоyцаy, якiх люты пан i за людзей не лiчыy нiколi. Мужыцкая «дыпламатыя» Стопака раскрывае дасцiпнасць i мудрасць селянiна, паказвае свету мярзотнае аблiчча ганарлiвага i дурнога пана.

Народ выказваy свае адмоyныя адносiны не толькi да царскай улады i памешчыкаy, але i да iх паслугачоy – лакеяy, пiсараy, аканомаy, якiя са скуры лезлi, каб дагадзiць сваiм гаспадарам i па iх загадзе чынiлi суд i расправу над людзьмi.

У казцы «Дваранiн» вастрыё сатыры накiравана супраць ганарлiвага шляхцiца, якi «сам не меy нi двара, нi падданых, а так сабе валачыyся ад аднаго пана да другога». Нягледзячы на сваю беднасць, шляхцiц ненавiдзiць просты народ, успрымае людзей як жывёлу. Народная сатыра бязлiтасна высмейвае яго. Шляхцiца y казцы параyноyваюць з сабакам, якi брэша на людзей i пры гэтым лiчыць, што сцеражэ дабро. Нiкчэмным i смешным выглядае падпанак у сцэне, калi на каленях выпрошвае y Бога «300 рублёy i нiводным рублём менш». Калi ж ксёндз вырашыy пераканацца, наколькi моцнае слова y польскага дваранiна, i апусцiy на нiтцы 299 рублёy, шляхцiц iмгненна схапiy грошы i схаваy iх у кiшэнi.

Асаблiва камiчна праявiyся шляхецкi гонар у канцы казкi. Ксёндз, якому стала шкада грошай, абазваy шляхцiца кепам, дурнем. Падумаyшы, што словы гэтыя належаць Богу, шляхцiц са злосцю напамiнае пану Езусу, што ён «з ласкi боскай… пан Пятроyскi, радавiты шляхцiц да патопу да прытым i двожанiн герольдэм утвердзоны», i y сваю чаргу ганьбiць Бога.

Падобныя сюжэты сустракаюцца y запiсах iншых беларускiх фалькларыстаy, а таксама y зборнiках казак iншых народаy. Аднак у зборнiку А. К. Сержпутоyскага сатыра на шляхцiца асаблiва вострая i бязлiтасная.

Ілгуном, несумленным чалавекам малюецца пiсар у аднайменнай казцы. За напiсанне прашэння ён патрабуе ад сялян гарэлку, ежу, грошы, а атрымаyшы yсё гэта, падманвае беднякоy. Сяляне са здзiyленнем даведваюцца, што y iх петыцыi змяшчаецца не просьба да пана аблегчыць iх жыццё, а, наадварот, абяцанне даць яму «з дому па валу, па капе лёну i па капе аyса». Калi людзi слухалi такiя казкi, яны яшчэ раз пераконвалiся y тым, чые iнтарэсы абараняюць панскiя лакеi, пiсары, аканомы.

Казкi i апавяданнi зборнiка А. К. Сержпутоyскага сведчаць аб росце самасвядомасцi беларуса-палешука, з’яyленнi крытычнага падыходу y ацэнцы грамадскiх з’яy, рэлiгii. Асаблiва вылучаюцца тут творы, якiя адлюстроyваюць працэс класавага расслаення y беларускай дарэвалюцыйнай вёсцы, асуджаюць уладу грошай, несправядлiвасць, вераломства. У казцы «Багатыр» размова iдзе пра багача i бедняка. У багача yсяго yдосталь, але яму хочацца мець яшчэ больш багацця. Ад гэтага ён сохне, не спiць, не есць. Бядняк, наадварот, не мае за душой нi капейкi, але вясёлы i шчаслiвы. Задавальненне y жыццi даюць яму праца, надзея на лепшыя часы. У гэтым пераконвае ён свайго заможнага суседа. У час хвiлiннага прасвятлення той вырашае аддаць частку сваiх грошай бедняку. Аднак скупасць бярэ сваё. Кароткая палёгка змянiлася y багача новым прыступам адчаю. Цяпер ён наогул перастаy пiць i есцi, не спiць доyгiмi начамi. Так схуднеy, што ледзь ногi перастаyляе.

Па-майстэрску паказаны y казцы псiхалагiчны стан персанажаy: багачу шкада кожнай патрачанай капейкi, бедняку ж грошы прыносяць адны непрыемнасцi. Ён вырашае вярнуць суседу яго грошы. Аднак апошнi, усвядомiyшы, хоць i з вялiкiм спазненнем, што яго багацце нажыта на поце i крывi людзей, уцякае з вёскi i памiрае.

Сэнс казкi – багацце, нажытае на падмане i эксплуатацыi iншых, не прыносiць шчасця. У творы выказана даyняя мара народа аб перамозе людзей працы над сваiмi прыгнятальнiкамi.

Антыгуманная мараль грамадства, у якiм пануюць несправядлiвасць, недавер, улада над слабым, адлюстравана y казцы «За добрае злым заплата». Мужык, пашкадаваyшы ваyка, якi трапiy у пастку, вызваляе яго. Няyдзячны звер хоча з’есцi свайго збавiцеля. На дапамогу чалавеку прыходзiць лiс. Хiтрасцю ён заманьвае шэрага разбойнiка y пастку. Мужык забiвае ваyка, а разам з iм i лiса. Аyтар казкi асуджае yчынак мужыка, воyчыя законы, дзе няма месца пачуццям дружбы, удзячнасцi.

Казка цiкавая i незвычайнасцю сюжэтных лiнiй. Сюжэты: лiс дапамагае чалавеку; чалавек забiвае свайго выратавальнiка – не адзначаны нi y адной казцы iншых народаy.

Значнае месца y творах зборнiка займае тэма працы. Сiмпатыi народа заyсёды на баку працалюбiвых, сумленных майстроy сваёй справы. Аб гэтай рысе характару простага чалавека М. А. Дабралюбаy пiсаy: «Яму звычайна нават i y галаву не прыходзiць, каб можна было жыць на свеце, нiчога не робячы: так ён далёка ад гэтага на практыцы»[69 - Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6. С. 245.].

У той жа час у многiх казках высмейваюцца гультаi, дрэнныя гаспадары, зайздросныя i скупыя людзi. Герой казкi «Няхай» Алёкса не толькi не дбае аб уласнай гаспадарцы, але нават не задумваецца i аб уласным лёсе. У яго хаце цячэ страха, праз паламаны плот у агарод лазяць чужыя свiннi. Суседзi гавораць яму пра гэта, але Алёкса толькi пасмейваецца y вусы: «Страха цячэ? Ну i няхай цячэ. Свiннi лазяць? Няхай сабе лазяць». Такая абыякавасць прывяла Алёксу да бяды. Стражнiк злавiy Алёксу y панскiм лесе, калi той драy лыка на лапцi. Замест таго каб пакаяцца i папрасiць прабачэння, Алёкса пачаy рознымi словамi лаяць стражнiка. Узлаваyшыся, той адлупцаваy мужыка, прывязаy яго да дрэва i параiy гаварыць усiм, каго yбачыць, што яго прывязаy Няхай.

Лянота розуму i тут не дазволiла Алёксу крытычна паглядзець на свой лёс, задумацца, чаму суседзi i стражнiк называюць яго пагардлiвай мянушкай, а не iмем, не прозвiшчам. На крык Алёксы прыбеглi мужыкi, пытаюць, хто прывязаy яго да дрэва, а той у адказ гаворыць: «Няхай прывязаy». Падумалi дзецюкi, што Алёкса жартуе, i пайшлi сабе далей. А той да самага вечара крыкам зыходзiyся, пакуль не натрапiлi на яго пастухi i не вызвалiлi з бяды.

Не карысталiся сiмпатыяй беларусаy i людзi, якiя не мелi сваёй уласнай думкi, лёгка мянялi свае перакананнi. Смяецца казачнiк з мужыка, героя казкi «Не вер ачом», бо жартаyнiкi пераканалi яго y тым, што ён прадае не пеyня, а зайца. Адштурхнуyшыся ад прыватнага выпадку – апавядання пра шалапутнага чалавека, якога можна лёгка ашукаць, з якога можна yдосталь пасмяяцца, казка робiць шырокае абагульненне, звяртаючыся да праверанага сродку – увядзення y тэкст прыказкi: «Людзей слухай, а свой розум май». У гэтым заключаецца адна з асаблiвасцей беларускай сатырычнай казкi.

У зборнiку крытыкуюцца i iншыя людскiя недахопы: непавага да бацькоy, старэйшых, а таксама высмейваюцца гультаяватыя жанчыны, якiя замест таго, каб увiхацца па гаспадарцы, наглядаць за дзецьмi, днямi лузгаюць семкi на прызбах i абгаворваюць суседак, сварацца з iмi.

Хто з нас не чуy прыказку «На свеце yсяго нажывеш i Кузьму бацькам назавеш»? Але мала хто ведае, што набыла яна крылы з лёгкай рукi А.К. Сержпутоyскага, якi запiсаy казку «Кузьма» ад вядомага беларускага казачнiка Івана Азёмшы. Нялёгкi лёс выпаy на долю селянiна Кузьмы. Спачатку жонка зневажала, як магла, а калi падрос сын, мужыку наогул жыцця не стала. Мацi з дзяцiнства прывучала малога пагардлiва ставiцца да бацькi, называць яго Кузьмой. Суседзi смяялiся з мужыка, раiлi yзяць папругу i заняцца выхаваннем жонкi i сына. Урэшце лопнула цярпенне y Кузьмы. Везлi неяк бацька з сынам зiмой з балота сена. Воз, на якiм ехаy сын, перакулiyся i падмяy пад сябе хлопца.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)