banner banner banner
Святло далёкай зоркі
Святло далёкай зоркі
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Святло далёкай зоркі

скачать книгу бесплатно


У дзень свята хлопцы yкопвалi y зямлю высокую жардзiну, насаджвалi на яе старое кола ад павозкi. Дзяyчаты вешалi на жардзiну вянкi, упрыгожвалi яе рознакаляровымi стужкамi, зялёнымi галiнкамi. Затым вакол жардзiны складвалi yсё, што гарыць.

Вечарам, калi сонца хавалася за гарызонтам, i малыя i старыя iшлi сустракаць свята. Пакуль хлопцы i дзяyчаты спявалi песнi, ладзiлi розныя гульнi, а старыя вялi нетаропкiя размовы пра жыццё-быццё, маладыя дужыя мужчыны раскладвалi купальскае вогнiшча, тручы кавалкi сухога дрэва адзiн аб адзiн. I вось ён – доyгачаканы момант: на волю вырваyся агеньчык. Ён перакiдваyся на сухую салому, вецце. Адступала цемра. Пад радасныя крыкi i воклiчы прысутных пачыналася адно з самых любiмых народных свят.

«Каyтун». У нарысе А. К. Сержпутоyскага «Каyтун»[48 - Живая старина. 1908. Вып. 1. С. 25–26.] адсутнiчаюць апiсаннi абрадаy i рытуалаy беларусаy-палешукоy, i тым не менш ён з’яyляецца своеасаблiвым лагiчным працягам разгледжаных вышэй нарысаy у сацыяльным плане. «Каму даводзiлася бываць у балоцiстых месцах Беларускага Палесся, размешчанага па прытоках ракi Прыпяць, – пiша Сержпутоyскi, – той, думаецца, звярнуy увагу на тое, што y многiх жыхароy гэтага краю валасы на галаве збiты y нейкiя лямцападобныя косы або yтвараюць адзiн вялiзны каyтун». Па словах аyтара, адны даследчыкi тлумачылi гэта мiкраарганiзмам, якi трапiy з балота y кроy чалавека, iншыя – неахайнасцю мясцовых жыхароy. А. К. Сержпутоyскi справядлiва тлумачыць узнiкненне гэтай i iншых хвароб цяжкiмi yмовамi жыцця народа, адсутнасцю на Палессi медыцынскiх устаноy. У пацвярджэнне гэтай думкi ён прыводзiy наступныя факты. На Палессi жывёлу пасуць пераважна на багнiстых месцах, мохавых балотах. Пасьба пачынаецца з ранняй вясны i працягваецца да позняй восенi. Балота yвесь час пакрыта гнiлой стаячай вадой. Пастухi цэлымi днямi стаяць па калена y вадзе або гразi. I як вынiк – балотная лiхаманка, рэyматызм, незажыyныя раны на нагах пастухоy, той жа каyтун. Лячыцца гэтым людзям няма калi i няма дзе, бо на Палессi да рэвалюцыi амаль што адсутнiчалi бальнiцы, лячэбнiцы. Сваёй публiкацыяй вучоны iмкнуyся звярнуць увагу шырокай грамадскасцi на поyнае драматызму жыццё беларускага селянiна.

«Запасванне гаyяда». Добрае веданне жыцця i быту палескiх сялян прадэманстраваy А. К. Сержпутоyскi i y нарысе «Запасванне гаyяда»[49 - Живая старина. 1908. Вып. 1. C. 29–32.]. Цеплынёй i святлом напоyнены радкi аб першым пасля зiмы выгане жывёлы на пашу. Радавую на першы погляд падзею ён паказаy як сапраyднае свята, падчас якога асаблiва поyна раскрываецца душа чалавека.

На сямейным савеце абмяркоyвалася, пара выганяць скацiну на пашу цi не. Прымалiся пад увагу дзень тыдня, фаза месяца. Панядзелак i пятнiцу звычайна лiчылi днямi, якiя не падыходзяць для запасвання. Звычайна час выгану прымяркоyвалi да поyнi, «каб усё было поyна».

Не апошнюю ролю адыгрывалi тут i прыкметы. На думку палешукоy, скiнутая на падлогу лыжка, разбiты посуд маглi прывесцi да бяды. Яшчэ горш, калi y дзень запасвання жывёлы на загнеце тух агонь. У гэты дзень не пазычалi суседзям агню, розных рэчаy, бо згодна з iснуючымi прымхамi лiхi чалавек мог нанесцi вялiкую шкоду.

Але вось усё гатова для выгану жывёлы. Сям’я выходзiць на двор, каб прысутнiчаць пры yрачыстым моманце. Наперадзе гаспадар, апрануты ва yсё чыстае i белае. На iм новыя лапцi з белымi анучамi. У торбе, якая вiсiць на баку, – акраец хлеба, соль, «хрэшчык» (крыж, выпечаны з мукi на Хрэсцы – у сераду на чацвёртым тыднi вялiкага посту), тры невялiчкiя каменьчыкi, нож, замок, бязмен, сякера, курынае яйка, грамнiчная свечка.

Няспешна, з непакрытай галавой iдзе гаспадар у бок хлява, каб выгнаць жывёлу. Там ён бярэ тры пукi саломы, потым выцягвае са студнi поyнае вядро вады, строга па сонцу абносiць яго вакол жывёлы, перакiдвае праз статак каменьчык i аблiвае вадой жывёлу. Гэты абрад паyтараецца тройчы.

Пасля гаспадар закопвае y зямлю каля варот замок, бязмен, сякеру, яйка i разводзiць на гэтым месцы невялiкае вогнiшча, у якое кiдае салому, выцягнутую са страхi хлява. Толькi пасля гэтай цырымонii ён аддае торбу пастуху, i той праз агонь выганяе жывёлу з двара на вулiцу. Уся сям’я iдзе за пастухом за ваколiцу. Урачыста сустракалi жывёлу i з пашы.

У нарысе падрабязна тлумачыцца кожны атрыбут, якi суправаджаy запасванне жывёлы. Праганялi яе праз агонь з мэтай уберагчы ад нячыстай сiлы i лiхiх людзей. Калi выкапанае яйка аказвалася цэлым – гэта было добрай прыкметай: на працягу лета yся жывёла будзе цэлай i здаровай. Замок закопвалi для таго, каб замкнуць пашчы ваyкам i мядзведзям, бязмен – каб жывёла хутка набiрала вагу.

Рытуальнай сiлай валодала i вада, якой аблiвалi жывёлу. Сяляне лiчылi, што скура iх «гаyяда» будзе чыстай, а конi i каровы не будуць баяцца мошак, камароy, а таксама розных сурокаy. Салома, выцягнутая са страхi, павiнна была клiкаць жывёлу дадому, перакiнутыя праз статак каменьчыкi – адганяць ад яго звяроy i нячыстую сiлу.

Гэты нарыс, як, дарэчы, i yсе астатнiя, засведчыy расiйскаму чытачу новыя гранi характару палескага селянiна, пазнаёмiy з жыццём i бытам беларусаy.

«Ловля вьюнов». Глыбокае веданне жыцця палескiх сялян, iх звычаяy i традыцый мы назiраем у нарысе А. К. Сержпутоyскага «Ловля вьюнов»[50 - Живая старина. 1907. Вып. 4. С. 207–209.]. Як i y iншых нарысах, тут апiсваецца гаротнае жыццё палешукоy. «Нялёгкая гэта работа, – пiша аyтар, – цэлы дзень стаяць на адной назе y глыбокiм чоyне, рызыкуючы кожную хвiлiну звалiцца y цiну. Харчуецца рыбак аднымi yюнамi, спiць на голай зямлi пад адкрытым небам у любое надвор’е, а тут мноства камароy i мошак ссуць кроy, забiраюцца y нос, вушы i прыносяць невыносныя мукi». Але цяжкасцi гэтыя пераносiць паляшук стойка, разумее, што ад яго рыбацкага шчасця залежыць лёс сям’i. Буйная рыба пойдзе на рынак, меншую засоляць, засушаць i будуць харчавацца ёй на працягу доyгай зiмы.

Здаралася, што y вынiку зацяжных дажджоy балоты, па якiх працякалi рэчкi, станавiлiся непраходнымi. Сялянам даводзiлася галадаць у поyным сэнсе гэтага слова. Яны харчавалiся дзiкiмi яблыкамi, грушамi, жалудамi i нават пырнiкам.

З-за адсутнасцi сена yсю зiму жывёлу пасвiлi y лясах.

«Бортничество в Белоруссии». Важнай крынiцай здабывання сродкаy да iснавання з’яyлялася для беларуса-палешука лясное пчалярства – бортнiцтва. У сваёй рабоце «Бортничество в Белоруссии»[51 - Материалы по этнографии России. СПб., 1914. Т. 2. С. 13–34.] А. К. Сержпутоyскi падрабязна спыняецца на гэтым нялёгкiм промысле, прыводзiць цiкавыя звесткi з гiсторыi яго yзнiкнення, пралiвае святло на сацыяльныя рысы сялянскiх узаемаадносiн, якiя яскрава праяyлялiся пры сумесным здабываннi мёду.

З даyнiх часоy палешукi па тых цi iншых прычынах (адкрыта гаварыць, што гэта былi за прычыны, аyтар, вядома, не мог) забiралiся y глухiя лясы, за непраходныя балоты i засноyвалi там новыя паселiшчы. У той час у лясах вадзiлася многа пчол i бортнiцтва прыносiла нядрэнны даход.

Сяляне ставiлi на борцях свае знакi, тым самым аб’яyлялi сябе yласнiкамi пчалiных сем’яy. Гэтыя няпiсаныя законы строга выконвалiся палешукамi. Забраць мёд з борцi суседа лiчылася вялiкiм злачынствам. Вiнаватага сяляне маглi пакараць фiзiчна, але самым ганебным з’яyлялася мянушка Пчаладзёр, якая пераходзiла i на яго дзяцей.

На думку беларусаy, пчолы добра водзяцца толькi y самых сумленных людзей, таму кожны пчаляр у час работы каля борцяy лiчыy за правiла памiрыцца з суседам, не думаць пра яго дрэнна.

У ролi прымiрыцеляy часта выступалi пчолы. Варта было рою аднаго суседа пасялiцца y вуллi другога, як тыя з ворагаy ператваралiся y сябрукоy, лiчылi yчынак пчол боскай воляй.

Часта борцямi карысталiся некалькi чалавек разам.

Збор мёду з’яyляyся святам для yсяго паселiшча.

Памешчыкi нейкiм чынам даведвалiся пра такiя паселiшчы i сiлай ператваралi сялян у сваiх падданых. Уласнасць палешукоy, у тым лiку i борцi, пераходзiла ва yласнасць памешчыкаy. Па гэтай прычыне бортнiцтва на Палессi паступова выраджалася. Другой прычынай выраджэння бортнiцтва было знiшчэнне лясоy для прамысловага выкарыстання.

Умоyныя знакi yласнасцi ставiлi палешукi i на iншых прадметах, якiя не з’яyлялiся агульнай уласнасцю. Убачыць селянiн свабодны кавалачак сенакосу, дрэва, якое можа спатрэбiцца яму для пэyнай справы, i адразу ж убiвае побач калок, абвязвае яго вяхоткай з травы. З гэтага моманту тут не можа гаспадарыць нiхто iншы.

Асянiны. У архiве даследчыка ёсць цiкавае апiсанне асянiн – дня памiнання продкаy, асеннiх Дзядоy. Адзначалася гэтае свята праз тры тыднi пасля Пакроваy. Да гэтага часу асноyныя сельскагаспадарчыя работы былi выкананы, можна было крыху адпачыць.

Напярэдаднi свята мужчыны наводзiлi парадак у дварах, забiвалi кабаноy, цялят, авечак, гусей. Жанчыны завiхалiся на кухнi, думалi, як лепш сустрэць гасцей, чым парадаваць дамашнiх.

Перад тым як сесцi за святочныя сталы, палешукi iшлi y лазню, апраналiся y чыстае адзенне. У гэты дзень нават у бедных сялян падавалася не менш як сем абрадавых страy. У больш заможных сялян рыхтавалi да адзiнаццацi страy. Абавязковымi былi тут куцця, кiслая капуста з ялавiчынай, юшка, верашчака, посныя стравы.

Не забывалi, вядома, i пра памерлых продкаy. Успамiналi iх цёплым словам, ставiлi на падаконнiк талерку, у якую клалi па лыжцы кожнай стравы: няхай душы блiзкiх таксама далучацца да застолля. Гаспадар запальваy свечку ад агню перад абразамi, звяртаyся да памерлых са словамi: «Прыходзьце да нас на асянiны yсе тыя, што займалi гэту сядзiбу». Каб не патрывожыць спакой продкаy, гаворкi за сталом вялiся нягучныя. Прыпамiналiся розныя выпадкi, што адбывалiся некалi з тымi, у гонар каго наладжвалiся асянiны, прыводзiлiся iх парады, настаyленнi жывым. А потым пераходзiлi да надзённага, набалелага, разважалi пра будучы yраджай, жывёлу, пра дзяцей i yнукаy.

У рытуале асянiн бачыцца высакароднасць беларускага селянiна, яго павага да блiзкiх, старэйшых, пераемнасць пакаленняy, чаго так не хапае нам сёння y жыццi.

У 1916 г. у Мазырскiм павеце А. К. Сержпутоyскi быy сведкай таго, як на асянiны y адну з вёсак прыйшлi прадстаyнiкi мясцовых улад, пiсары, папы, iх жонкi. Яны выпрошвалi y сялян яйкi, збожжа, грэчку, лубiн, грыбы, нават лапцi i валёнкi. Адзiн поп звалок з сядзiбы вялiзную ступу.

* * *

Шырокая эрудыцыя А. К. Сержпутоyскага, веданне матэрыяльнай i духоyнай культуры беларускага народа праявiлiся y яго шматлiкiх працах па беларускай этнаграфii. У рэцэнзii на кнiгу А. М. Харузiна «Славянское жилище в Северо-Западном крае», якая выйшла y 1907 г. у Вiльнi, ён адзначае не толькi моцныя, але i слабыя яе бакi. Адным з галоyных недахопаy, на думку вучонага, з’яyляецца выбар аб’екта даследавання. Замест тыповых для карэннага беларускага насельнiцтва пабудоy Харузiн вылучыy толькi тую частку, у якой прыкметны yплыy iншых народнасцей – палякаy, лiтоyцаy. Па Мiнскай, Магiлёyскай i Вiцебскай губернях аyтар кнiгi выкарыстаy зусiм нязначны матэрыял, хаця менавiта тут найбольш поyна захавалiся старажытныя пабудовы. Рэцэнзент выказвае здзiyленне, што y аналiзуемай iм кнiзе адсутнiчаюць звесткi аб такiх распаyсюджаных у палескай частцы Беларусi па цячэннi ракi Пронi збудаваннях, як свiронкi, клецi, палаткi на дрэвах (для начлегу i засад пры паляваннi на звяроy), адонкi або сцяжары (аснова для стагоy). Аyтар нi словам не абмовiyся i пра культавыя збудаваннi – крыжы, каплiцы, цэрквы, касцёлы, надмагiльныя помнiкi i г. д.

Не згаджаецца Сержпутоyскi i са сцверджаннем Харузiна, што беларуская сялянская хата бярэ свой пачатак ад клецi. Ён раiць аyтару кнiгi пазнаёмiцца з вынiкамi этнаграфiчных экспедыцый, якiя рэгулярна друкуюцца на старонках газет i часопiсаy, а таксама y навуковых зборнiках Рускага геаграфiчнага таварыства.

Глыбокае веданне гiсторыi, права, звычаяy народа знаходзiм у рэцэнзii А. К. Сержпутоyскага на працу К. Т. Анiкiевiча «Сенненский уезд Могилевской губ.: Опыт описания в географическом, этнографическом, бытовом, промышленном и историческом отношениях, с картою уезда, схемою двух озер и рисунков в тексте»[52 - Живая старина. 1908. Вып. 4. С. 511–513.].

Адзначаючы вялiкую работу аyтара па грунтоyным апiсаннi меж павета i валасцей, збiраннi легенд i паданняy пра камянi, азёры, якiя y народзе называюцца святымi, Сержпутоyскi y той жа час крытыкуе Анiкiевiча за тое, што пры апiсаннi раслiн i жывёл ён абмяжоyваецца толькi мясцовымi назвамi, што знiжае навуковую каштоyнасць працы. Рэцэнзент раiць аyтару кнiгi больш крытычна адносiцца да афiцыйных статыстычных справаздач, у якiх значна завышаецца доля абшчыннага yладання зямлёй.

Крытыкуючы Анiкiевiча за тое, што y яго кнiзе мала новых звестак пра Сенненскi павет, Сержпутоyскi высмейвае заяву генерал-губернатара князя Хаванскага, якi тлумачыy прычыны пагаршэння народнага дабрабыту нiзкiмi цэнамi на вiно i пражываннем яyрэяy на тэрыторыi павета. «Як гэта нагадвае сучасную бюракратычную панацэю ад усiх няшчасцяy», – iранiзуе рэцэнзент.

У рэцэнзii yказваюцца i iншыя недахопы работы Анiкiевiча. У прыватнасцi, на думку Сержпутоyскага, аyтар удзялiy вельмi мала месца высвятленню складу насельнiцтва, яго этнаграфiчным асаблiвасцям, быту, духоyнай i матэрыяльнай культуры, на скажонай рускай мове друкуе тэксты песень, змяшчае малюнкi нiзкай якасцi.

А. К. Сержпутоyскi yмеy у кароткай рэцэнзii выкласцi сутнасць пытання, звярнуць увагу чытача на асноyныя праблемы, закранутыя y рэцэнзаваным творы. Так, у рэцэнзii на кнiгу В. І. Сергiевiча «Крестьянское право и общинное землевладение в Архангельской губернии первой половины XVIII века»[53 - Живая старина. 1907. Вып. 2. С. 25.] ён правiльна падмячае, што, распрацоyваючы сялянскую рэформу, Кацярына II i сенат клапацiлiся не пра тое, каб сялянам стала жыць лягчэй, а пра тое, якiм чынам памножыць свае багаццi праз павелiчэнне падушных падаткаy. На канкрэтных прыкладах вучоны пераканаyча даказвае, што, хоць зямля выдзялялася абшчыне, на самай справе ёй на правах уласнасцi валодалi канкрэтныя сяляне – члены абшчыны. Абшчына не мела права адабраць у iх гэтыя надзелы нават тады, калi сяляне пераязджалi на жыхарства y iншае месца.

«Земледельческие орудия Белорусского Полесья». Вывучэнне духоyнага жыцця, маральнага аблiчча беларускiх сялян А. К. Сержпутоyскi цесна yвязваy з вывучэннем iх матэрыяльнай культуры, быту, заняткаy. У 1910 г. ён апублiкаваy сваю новую працу «Земледельческие орудия Белорусского Полесья: к этнографии белорусов-полешуков южной части Слуцкого и северной половины Мозырского уездов Минской губернии»[54 - Материалы по этнографии России. СПб., 1910. Т. 1. С. 45–49.]. У аснову яе пакладзены назiраннi i запiсы, зробленыя вучоным падчас яго шматлiкiх навуковых экспедыцый на Беларускае Палессе па даручэннi Рускага музея y 1906–1907 гг.

Ва yступнай частцы працы даецца кароткая характарыстыка быту i заняткаy палешукоy. Па словах аyтара, жылi яны пераважна y малых вёсках, размешчаных на вялiкай адлегласцi адна ад адной, сярод непраходных лясоy i балот. Да апошняга часу сюды слаба пранiкала гарадская культура. Па гэтай прычыне, заyважаy Сержпутоyскi, быт i yклад дамашняга гаспадарчага жыцця сельскага насельнiцтва гэтага забытага Богам i людзьмi кутка Беларусi мала чым адрознiвалiся ад жыцця продкаy. Апiсанне i малюнкi прымiтыyных землеапрацоyчых прылад, якiмi карысталiся беларускiя сяляне, пацвярджалi словы вучонага.

А. К. Сержпутоyскi падзяляе гэтыя прылады на пяць груп. Да першай ён адносiць прылады для апрацоyкi глебы: матыку, рыдлёyку, саху, сошку, вершалiну, смык i барану. Самай старажытнай прыладай, з якой першабытны чалавек прыступiy да апрацоyкi зямлi, была, на думку вучонага, матыка. Першапачаткова яна yяyляла сабой сук дуба або граба з круком на канцы. Паступова матыка yдасканальвалася: на канцы крука прымацоyваyся жалезны наканечнiк. Такой прыладай можна было yжо не толькi рыхлiць пясчаную або балотную глебу, але i ператвараць у зяблiва падлесную глебу, у якой было шмат каранёy ад дрэy.

Удасканаленне i развiццё матыкi прывяло да з’яyлення рыдлёyкi, сошкi, сахi i плуга. Як i матыка, рыдлёyка выраблялася з моцнага дрэва – дубу цi грабу. Па форме яна напамiнала сённяшнюю рыдлёyку, толькi па баках завостранай дошкi-ляза былi размешчаны два сукi. Пры рабоце селянiн рукамi трымаy дзяржанне даyжынёй каля метра, а нагой наступаy на сук, прасоyваючы лязо рыдлёyкi y зямлю. Крокам наперад было вынаходнiцтва жалезнага наканечнiка, якi мацаваyся на вострай частцы драyлянага ляза. З цягам часу на змену драyлянай рыдлёyцы прыйшла рыдлёyка металiчная. Яна значна аблегчыла працу сялян, пацяснiла саху i барану на невялiчкiх латках сялянскiх надзелаy.

Цiкава апiсвае вучоны такiя прымiтыyныя прылады, як вершалiна, саха, плуг. Вершалiна yяyляла сабой верхнюю частку ствала дрэва з моцнымi завостранымi сукамi. Галоyнае яе прызначэнне – рыхлiць падлесныя землi, якiя з-за мноства каранёy, што засталiся y iх, не паддавалiся апрацоyцы сахой або плугам. Па такiх участках хадзiлi быкi або конi i цягалi за сабой вершалiну-валакушу. Пасля таго як больш трывалыя каранi былi выкарчаваны, наступала чарга сошкi, сахi або плуга.

Саха прымянялася для акучвання бульбы, пракладвання барознаy на полi. Складалася яна з рычага – моцнага дубовага ствала з сукам i загнутым коранем, да якога прымацоyвалiся ручкi. На сук насаджваyся лямеш з дзвюма дошчачкамi, якiя адыгрывалi ролю адкiдвальнiкаy зямлi. Рычаг – ствол дрэва – заканчваyся адным або двума сукамi, да якiх прыладжваyся каромысел з аглоблямi. У iх упрагалi вала або каня.

Вялiкага майстэрства патрабаваy ад сельскага yмельца выраб бараны – сельскагаспадарчай прылады для паверхневай апрацоyкi глебы – баранавання. На Палессi шырокае прымяненне знаходзiла y XIX ст. плеценая барана. Корпус яе звязвалi дваццаццю парнымi кольцамi, скручанымi з моцных лазовых пруткоy. Кольцы ахоплiвалi пры перакрыжаваннi мноства тонкiх пруцiкаy, памiж якiмi замацоyвалiся 25 дубовых, ясеневых або кляновых зубцоy даyжынёй 35 сантыметраy з нахiлам наперад.

Важнымi дэталямi бараны з’яyлялiся каблук, а таксама лука – дугападобны прут, якi з трох бакоy ахоплiваy барану i заканчваyся вушкам. На iм свабодна перамяшчалася драyлянае кольца, да якога прымацоyваyся каромысел з пастромкамi. Дзякуючы гэтаму барана рухалася наперад толькi па дыяганалi, рады зубцоy не супадалi па прамой лiнii, што забяспечвала раyнамернае рыхленне зямлi. Для таго каб зубцы бараны глыбей пранiкалi y глебу, на барану клалi груз.

Пазней бароны сталi вырабляць з металу, што значна падоyжыла iх век. Вядома, i цана такой бараны была значна вышэйшай. Па гэтай прычыне беларускiя сяляне аддавалi перавагу плеценым i драyляным баронам. Праyда, яны часта замянялi дубовыя зубцы металiчнымi.

Аддаyшы належнае плугу, баране, сярпу i касе, А. К. Сержпутоyскi нагадвае, што y сялянскiх хатах у сераду на чацвёртым тыднi вялiкага посту выпякалi хлеб у выглядзе названых прылад працы, а таксама «хрэшчыкi» – крыжападобны хлеб, якi нагадваy сабой капу, у якую на полi складвалi снапы. Тым самым беларускi селянiн выказваy глыбокую yдзячнасць сельскагаспадарчым прыладам, якiя аблягчалi яго працу, дапамагалi атрымаць добры yраджай, мець дастатак у гаспадарцы.

Вучоны падрабязна апiсвае прылады, якiя прымянялiся для yнясення yгнаенняy (сахор, крук), сяyбы (сявок, сеyнiк, каробка), касьбы i жнiва (серп, каса, граблi), малацьбы i ачысткi зерня (валёк, чэр, веялкi, шуфлi) i г. д., суправаджаючы апiсанне yласнымi малюнкамi. Дзякуючы гэтай працы шматлiкiя чытачы змаглi пазнаёмiцца з жыццём народа заходняй ускраiны Расii, зрабiць для сябе вывад, што з такой адсталай тэхнiкай на малаyрадлiвых беларускiх землях высокi yраджай не збярэш, а значыць, беднасць i галеча не хутка пакiнуць гэты край. Многiм беднякам i сапраyды нiчога iншага не заставалася, як кiдаць свае невялiчкiя надзелы i падавацца на сплаy лесу, займацца рамiзнiцтвам, рыбалоyствам, пчалярствам. Аднак i гэтыя заняткi не гарантавалi сям’i палешука бязбеднае iснаванне.

А. К. Сержпутоyскi прымаy актыyны yдзел у рабоце многiх навуковых, асветнiцкiх, грамадскiх арганiзацый. Ён з’яyляyся членам антрапалагiчнага i геаграфiчнага таварыстваy, сакратаром пастаяннай камiсii па складаннi геаграфiчных карт Расii, кансультантам па пытаннях матэрыяльнай культуры беларусаy пры Рускiм геаграфiчным таварыстве. Па даручэннi апошняга ён склаy беларускую частку этнаграфiчнай карты царскай iмперыi, за што быy удастоены малога залатога медаля.

Заслухаyшы y 1911 г. на пасяджэннi Рускага геаграфiчнага таварыства паведамленне Сержпутоyскага аб гаспадарчым побыце, промыслах беларусаy-палешукоy, таварыства даручыла яму распрацаваць падрабязную праграму для збiрання матэрыялу па этнаграфii рускага насельнiцтва Расii. Заданне было выканана хутка i блiскуча. «Распрацаваная Сержпутоyскiм праграма можа служыць узорам стварэння творча прадуманай сiстэмы, навуковага падыходу да збiрання этнаграфiчных матэрыялаy людзьмi розных узростаy, квалiфiкацыi i адукацыi»[55 - Архiy РГТ, разрад 109, воп. 1, с. 43.], – пiсаy А. Кiркор.

Асаблiвую каштоyнасць уяyляла прыкладная схема складання апытальных лiстоy па розных раздзелах праграмы. Так, напрыклад, высвятляючы yсе бытуючыя y пэyнай мясцовасцi акалiчнасцi, што былi звязаны з агнём, Сержпутоyскi падказваy рэспандэнтам мноства дэталяy, якiя дапамагалi iм лягчэй справiцца з заданнем. Вось як выглядалi некаторыя пункты гэтай анкеты, у распрацоyцы якой прымаy удзел А. Кiркор.

1. Агонь. Якiя матэрыялы выкарыстоyваюцца для ацяплення (дровы, салома, торф, кiзяк)? Асвятленне (лучына, масла, тлушч, газа). Якiя yжывалiся раней прылады для асвятлення (свяцец, каганец)?

2. Як даyней здабывалi агонь (трэннем, свярленнем, з дапамогай дамашнiх запалак, вогнiва)?

3. Цi yжывалiся гарачыя камянi для награвання вады для лазнi, мыцця бялiзны, чысткi посуду, пчалiных вулляy?

4. У якiх выпадках агонь замяняy розныя прылады працы (пры выпальваннi адтулiн у дрэве, пры вырабе лодак, карыт, мастацкiх узораy)?

Глыбокае веданне закранутай праблемы паказаy Сержпутоyскi, распрацоyваючы iншыя раздзелы праграмы. Яго цiкавiла не толькi тое, як выконваецца тая цi iншая работа, аперацыя, але i тое, хто y вёсцы займаецца гэтым промыслам, цi пераходзiць прафесiя ад бацькi да сына i г. д.

Дзякуючы гэтай праграме yдалося y значнай ступенi пашырыць веды аб жыццi, iнтарэсах беларускага дарэвалюцыйнага сялянства.

У журнале пасяджэнняy савета аддзялення этнаграфii Рускага геаграфiчнага таварыства за 1912 г. маецца наступны запiс: «А. К. Сержпутоyскi прымаy актыyны yдзел у рабоце таварыства, часта выступаy з паведамленнямi. Так, яго паведамленне з выпадку выступлення правадзейнага члена Э. Л. Вальтэра «Галашэннi y лiтоyцаy» было прызнана блiскучым прыкладам удзелу y савеце»[56 - Архiy РГТ, разрад 110, воп. 2, спр. 267, с. 22.].

У 1913 г. Аляксандр Казiмiравiч быy выбраны сапраyдным членам Рускага таварыства аматараy светазнаyства.

У сакавiку 1914 г. у выставачнай зале этнаграфiчнага аддзела Рускага музея праходзiла выстаyка касцюмаy рускага насельнiцтва Галiцыi, Букавiны i Венгрыi з запаснiкаy музея. Дэманстравалiся таксама фотаздымкi пабудоy, рэчаy хатняга yжытку. Многiя экспанаты былi прывезены y свой час з навуковых камандзiровак А. К. Сержпутоyскiм. Дарэчы, iм быy распрацаваны паказальнiк гэтай выстаyкi.

За вялiкi аб’ём работ, выкананых Аляксандрам Казiмiравiчам па збiраннi калекцый, ён атрымаy падзяку ад савета Рускага музея i пахвальны лiст ад арганiзатараy выстаyкi «Русская Ривьера»[57 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 578, с. 84.].

Разгледжаныя вышэй навуковыя працы i публiкацыi А. К. Сержпутоyскага з’яyляюцца каштоyным матэрыялам для вывучэння жыцця беларускага народа, яго традыцый i культуры.

У залаты фонд не толькi беларускай, але i сусветнай фалькларыстыкi yвайшлi тры зборнiкi вусна-паэтычных твораy (казак, апавяданняy, прымхаy i забабонаy) беларускага народа, запiсаных А. К. Сержпутоyскiм у канцы XIX – пачатку XX ст.[58 - Сержпутовский А. К. Сказки и рассказы белорусов-полешуков: материалы к изучению творчества белорусов и их говора. СПб., 1911; Ён жа. Казкi i апавяданнi беларусаy з Слуцкага павету: матэрыялы да вывучэння беларускай мовы, этнаграфii i лiтаратуры. Л., 1926; Ён жа. Прымхi i забабоны беларусаy-палешукоy. Мiнск, 1930.] Гэтыя кнiгi займаюць значнае месца сярод аналагiчных збораy славянскага фальклору i шырока выкарыстаны y працах такiх сусветна вядомых славiстаy, як Д. Зяленiн, А. Шахматаy, Я. Карскi, I. Сахараy, I. Полiyка, К. Машынскi, што сведчыць аб важнасцi i неардынарнасцi зборнiкаy Сержпутоyскага.

Палескi дзiвасiл

«Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Значнай з’явай у гiсторыi беларускай фалькларыстыкi, этнаграфii i мовазнаyства стаy выхад у свет у 1911 г. зборнiка А. К. Сержпутоyскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Цiкавая гiсторыя гэтай кнiгi. 16 студзеня 1910 г. Сержпутоyскi перадаy рукапiс у савет этнаграфiчнага аддзела Рускага музея. Акадэмiкi А. А. Шахматаy, Я. Ф. Карскi, В. М. Істрын, М. Я. Мар высока ацанiлi працу, аднагалосна выказалiся за яе хутчэйшае выданне. Праyда, у аддзеле не было сродкаy для аплаты расходаy на выданне кнiгi. Дзякуючы старанням В. М. Істрына yдалося адшукаць 350 рублёy (друкарскiя расходы склалi 319 рублёy). Пры гэтым кiраyнiцтва музея пакiнула за сабой права атрымаць 600 экзэмпляраy кнiгi y асабiстае распараджэнне.

У пачатку 1911 г. кнiга yбачыла свет. Пра яе поспех сведчыць той факт, што тыраж разышоyся лiтаральна за некалькi дзён. Па просьбе шматлiкiх навуковых цэнтраy Расii Аляксандр Казiмiравiч перадаy iм усе yласныя аyтарскiя экзэмпляры, а сам быy вымушаны карыстацца бiблiятэчным.

Зборнiк Сержпутоyскага, якi yключаy 80 казак, уступаy па аб’ёме зборнiкам П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Федароyскага, але y той жа час меy шэраг пераваг перад iмi. Першае i самае галоyнае, што адрознiвала калекцыю казак Сержпутоyскага ад папярэднiх публiкацый, – гэта новы падыход да збiрання i вывучэння казачнай прозы беларусаy. Аляксандр Казiмiравiч першым звярнуy увагу на новыя з’явы y фальклоры, якiя yзнiклi y сувязi са зменамi y жыццi беларускай вёскi канца XIX – пачатку XX ст. Аб гэтым сведчыць тое значнае месца, якое займаюць у зборнiку вострыя па сваёй палiтычнай i сатырычнай накiраванасцi творы, што супярэчыла афiцыйнай думцы, якую падзяляла большасць тагачасных фалькларыстаy: чым больш старажытны тэкст, чым цясней звязаны ён з абрадамi, тым больш ён каштоyны.

Да таго ж аб’ектам даследавання А. Сержпутоyскага стаy на гэты раз зусiм нявывучаны фалькларыстамi рэгiён, размешчаны y глыбiнцы Беларускага Палесся – паyднёвай частцы Слуцкага павета i паyночнай частцы Мазырскага павета Мiнскай губернi. Немалаважным было i тое, што народныя творы вучоны запiсваy у гады першай рускай рэвалюцыi, якая пакiнула прыкметны след у памяцi людзей i знайшла сваё адлюстраванне y народнай творчасцi.

Запiсы i назiраннi Сержпутоyскага раскрываюць шырокую карцiну жыцця сялян Беларускага Палесся y дарэвалюцыйныя часы, iх культуру, палiтычныя i фiласофскiя погляды. Гэта адпавядала патрабаванням часу. Нагадаем, што М. А. Дабралюбаy заклiкаy даследчыкаy народнай творчасцi пры запiсах казак, легенд, паданняy, песень, прыказак i прымавак перадаваць усю абстаноyку, у якой запiсвалiся гэтыя творы[59 - Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1962. Т. 3. С. 237.].

Такiя думкi цалкам падзяляy А.К. Сержпутоyскi, якi добра разумеy, што y вусных апавяданнях i казках, прыказках i прымаyках увасоблены светапогляд, жыццёвая мудрасць i этычныя yяyленнi беларускага селянiна. Вось чаму так сур’ёзна падыходзiy ён да адбору i запiсу казачных сюжэтаy, iмкнуyся перадаць усе нюансы мовы i манеры апавядальнiка.

Перш чым прыступiць да запiсвання вуснапаэтычных твораy у пэyнай вёсцы, Сержпутоyскi знаёмiyся з яе жыхарамi, iх бытам, умовамi жыцця, збiраy звесткi пра казачнiкаy. Ён заyсёды клапацiyся аб стварэннi такой атмасферы, пры якой сяляне-апавядальнiкi забывалiся пра прысутнасць чужога чалавека, тым больш «пана» y iх уяyленнях, адчувалi сябе свабодна, проста. Калi апавядальнiк хваляваyся, блытаyся, Сержпутоyскi прасiy яго паyтарыць тэкст яшчэ раз. Шмат увагi yдзяляy ён вывучэнню падобных варыянтаy твораy, уключаy у зборнiкi самыя цiкавыя, яркiя, вобразныя, непаyторныя.

У адрозненне ад Е. Раманава, У. Дабравольскага, А. Афанасьева, якiя y сваiх зборнiках прама або yскосна абгрунтоyвалi класiфiкацыю казак, А. Сержпутоyскi не закранаy гэтага пытання нi y кароткай прадмове «Ад збiральнiка», нi y iншых сваiх працах. Яго цiкавiлi галоyным чынам iдэйны змест казкi, манера апавядання i сама асоба казачнiка.

Канкрэтны матэрыял зборнiка Сержпутоyскага дазваляе выдзелiць чарадзейныя i сацыяльна-бытавыя казкi, вусныя апавяданнi, небылiцы i легенды.

Чарадзейныя казкi займаюць у зборнiку нязначнае месца, каля васьмi працэнтаy ад наяyных твораy. Тым не менш менавiта з чарадзейных казак лiчым неабходным пачаць разгляд матэрыялаy, бо знаёмства з iмi дае магчымасць лепш разабрацца y вытоках творчасцi беларускiх народных казачнiкаy, у светапоглядзе народа, прасачыць трансфармацыю казачных сюжэтаy пад уплывам часу, даследаваць адносiны палескiх казак з рускiмi, украiнскiмi.

Ведаючы прыроду дадзенага жанру, характэрныя яго рысы, варта прызнаць, што i па сённяшнi дзень сусветная фалькларыстыка не выпрацавала дакладнай унутрыжанравай класiфiкацыi чарадзейнай казкi, якая б дазволiла выдзелiць яе разнастайнасцi. Прычыны гэтага вядомы беларускi фалькларыст К. П. Кабашнiкаy бачыць у вялiкiх унутраных зменах, што адбылiся y кожным вiдзе казачнага эпасу на шляху развiцця, у пераасэнсаваннi старога y свеце новага мастацкага мыслення, наслаеннi новых iдэй, вобразаy[60 - Чарадзейныя казкi / склад. К. П. Кабашнiкаy, Г. А. Барташэвiч. Мiнск, 1973. С. 5.].

Некаторыя казачнiкi прапаноyваюць свой уласны падыход да размяшчэння казак па блоках. Так, Ф. П. Гаспадароy усе чарадзейныя казкi падзяляy на казкi, «дзе yсё робiцца чарадзействам», i легендарныя[61 - Новиков Н. В. Сказки Ф. П. Господарева. Петрозаводск, 1941. С. 46.].

У аснове чарадзейнай казкi ляжыць элемент цудоyнага, незвычайнага. Як справядлiва адзначала Э. В. Памяранцава, у адрозненне ад бытавой чарадзейная казка народжана iншай рэчаiснасцю, але y пэyныя перыяды свайго гiстарычнага шляху тая цi iншая аказалiся пад уплывам адных i тых жа сацыяльных i эканамiчных фактараy i адлюстравалi па-свойму y рознай ступенi адны i тыя ж запаветныя iдэi народа. Гэтыя народныя мары выяyляюцца y чарадзейнай казцы дзякуючы канфлiкту[62 - Померанцева Э. В. Судьба русской сказки. М., 1961. С. 10.]. У казках зборнiка А. К. Сержпутоyскага, якiя блiзкiя памiж сабой па сюжэтах i нагадваюць вядомыя казкi, аб’яднаныя агульнай канвой «тры царствы», станоyчым героям супрацьстаяць змрочныя магiчныя сiлы y вобразах Змея Гарыныча, Бабы Ягi, Кашчэя Бессмяротнага i iнш. Народ надзялiy сваiх герояy велiзарнай сiлай. Каваль-багатыр з аднайменнай казкi як «ухвацiy сваю сакеру да як махнуy, дак адразу сатнуy сем дубоy i голаy змею». Лёгка yпраyляецца з саракапудовай булавой Каваль з аднайменнага твора. Героi казкi ненавiдзяць зло, несправядлiвасць, аб’яyляюць вайну насiллю i, праходзячы праз усе выпрабаваннi, выходзяць пераможцамi.

Гiпербалiзуючы сваiх герояy, народ надзяляе фантастычнай сiлай i ворагаy. Кашчэй Бессмяротны адным дыханнем можа ператварыць у камень дзясяткi людзей. Замест адсечаных галоy у Змея тут жа вырастаюць новыя. Ад станоyчага героя патрабуюцца вялiкая сiла, вытрымка, спрыт, знаходлiвасць, каб справiцца з такiмi моцнымi i вераломнымi ворагамi.

У казках «Каваль-багатыр», «Каваль», «Бортнiк» мы сустракаемся з мiфiчнымi вобразамi Змея, Кашчэя, Бабы Ягi, сочым за сталеннем станоyчых герояy. Многiя з iх надзелены велiзарнай сiлай ужо пры нараджэннi. Так, Асiлак нараджаецца з трыма «чортавымi рэбрамi». У свайго маленькага сына («Каваль») мацi заyважае на лбе сонейка, а на патылiцы – месячык. Пакладзе ён руку на спiну каню – той падае на каленi, павядзе плячом – перасоyваюцца з месца на месца горы. Незвычайныя i самi подзвiгi герояy. Яны скiраваны на дапамогу людзям працы, абарону iх ад цёмных сiл, якiя хацелi б пазбавiць народ волi, радзiмы.

Як i y многiх рускiх народных казках, у беларускай чарадзейнай казцы сустракаюцца эпiзоды вызвалення царэyны, любiмай дзяyчыны з палону Кашчэя. Але найбольш характэрна для беларускай чарадзейнай казкi тое, што яе галоyны герой выступае y абарону народа. Так, Каваль-багатыр забiвае Змея, бо ён «многа людзей паеy альбо загроб к сабе y цёмны лес». Каваль уступае y бой з царскiмi слугамi, якiя абараняюць iнтарэсы душыцеляy народа.

У вуснах выдатнага беларускага казачнiка Рэдкага, ад якога запiсваy А. К. Сержпутоyскi, чарадзейная казка набывае новую афарбоyку. Герой казкi «Каваль-багатыр» адчувае велiзарную радасць ад раскатаy грому, ад навальнiцы з маланкамi i перунамi. М. В. Новiкаy чуе y гэтай казцы водгалас падзей 1905 г.[63 - Новиков Н. В. О специфике образа в восточнославянской сказке // Русский фольклор. М.; Л., 1966. Т. 10. С. 176.] На яго думку, герой казкi нечым нагадвае горкаyскага Буравеснiка. Бунтаром малюецца i Каваль, якi смела yступае y бой з царскiм войскам i перамагае яго.

Вядома, наiyна было б чакаць, што чарадзейная казка стане рэалiстычна адлюстроyваць рэвалюцыйныя настроi мас. Многiя стагоддзi яе напаyнялi чарадзейныя персанажы, цудадзейная мастацкая аснова была i застаецца сёння галоyнай у сюжэце казкi. I yсё ж новы час уплёy сваю нiтку y яе старажытную канву. Калi y казцы «Бортнiк» галоyны герой адгукаецца на просьбу цара вызвалiць ад Змея царэyну i пазней становiцца царом, то Каваль выступае супраць царскага войска, а Асiлак заклiкае народ «не грызцiся памiж сабою, да ад ворагаy баранiцца гурбою». Гэты сюжэт не мае сабе аналагаy ва yсходнеславянскiм фальклоры. Л. Бараг лiчыць, што y гэтай казцы адчуваецца yплыy пракламацый i «гутарак», якiя былi распаyсюджаны на Палессi y гады першай рускай рэвалюцыi[64 - Бараг Л. Р. Беларуская казка: пытаннi вывучэння яе нацыянальнай самабытнасцi параyнальна з iншымi yсходнеславянскiмi казкамi. Мiнск, 1969. С. 27.].

На першы погляд, казка «Іванка Прастачок» адносiцца да сюжэтаy аб змеяборстве. Аднак пры аналiзе яе заyважаюцца новыя рысы сацыяльнага пераасэнсавання гэтага старажытнага вобраза, наблiжэння яго да рэчаiснасцi. Загнiваючага Змея (цара) акружаюць паны i падпанкi, якiя «нiчога не робяць да толькi сала гадуюць. А людзi служаць дохламу Змею, служаць тым гнiлым панам, аддаюць iм апошняе, а самi ходзяць галодныя, халодныя» (Сказки. С. 149). Іванка Прастачок, iграючы на чарадзейнай дудачцы, адкрыта заклiкае народ да паyстання.

Прыкладам таго, як беларуская казка напаyняецца новым сацыяльным зместам i адыходзiць ад традыцыйных вобразаy чарадзейнай казкi, можа служыць твор «З чаго лiха на свеце». Ён вызначаецца вострай сацыяльнай накiраванасцю, фiласофскiм асэнсаваннем рэчаiснасцi, закранае праблему, якая хвалявала сялянства царскай Расii, – праблему свабоднага i забяспечанага жыцця. Казачнiк умела перакiдвае масток памiж рэчаiснасцю – змрочнай, галоднай, беспрасветнай, дзе жменька паноy i падпанкаy прыгнятае мiльёны простага люду, паразiтуе на iх працы, i мiнулым, калi людзi быццам бы жылi заможна i шчаслiва, бяды не ведаючы. Канец гэтай iдылii настаy тады, гаворыцца y казцы, калi людзi праiгнаравалi наказ Бога жыць памiж сабой у мiры i згодзе, «каб нiхто не меy улады адзiн над другiм».

Як толькi Бог пакiнуy зямлю i падняyся на неба, вылез са свайго сховiшча чорт i стаy падбухторваць дужэйшых i спрытнейшых браць уладу над слабейшымi. Такiм чынам з’явiлiся на зямлi паны, ад якiх «пайшло такое лiха, што i сказаць не можна». Паны захапiлi зямлю, пачалi марыць людзей голадам, бiць, забiваць iх, насылаць адзiн на другога.

Удала выкарыстоyваючы старажытны матыy вайны чарцей з анёламi, казачнiк М. Кравец указвае на сапраyдных носьбiтаy зла – царскае самадзяржаyе, паноy. У творы яскрава прасочваюцца yзаемаадносiны памiж класамi антаганiстычнага грамадства. Прадстаyнiкi пануючага класа паказаны y выглядзе горкi камянёy, у якой «зверху цяжкае каменне дробных на пясок расцiрае; зверху iх гнятуць другiя, а на тых ляжаць i цiснуць долу яшчэ цяжэйшыя; зверху ж лёг адзiн вялiкi камень». Нялёгка дастаецца камяням, якiя ляжаць унiзе, але y казцы выказана yпэyненасць у немiнучым краху самадзяржаyя: «Трашчыць куча, трэ каменне… Трашчыць i хутка асядае нiжэй… мабыць, скора затрашчаць падпоркi i рассыплецца yся куча». Гаворачы аб лепшай долi, якая чакае народ у будучынi, казачнiк падкрэслiвае, што шчаслiвае жыццё само па сабе не прыйдзе, за яго трэба змагацца.

Аналiзуючы гэты твор, I. Лушчыцкi пiсаy, што ён сведчыць аб агульным уздыме y развiццi беларускай грамадска-палiтычнай думкi, што грамадска-палiтычныя iдэалы перадавога сялянства, адлюстраваныя y казцы, – гэта iдэалы yтапiчнага дробнабуржуазнага сацыялiзму. У той жа час пры yсёй утапiчнасцi такiх грамадска-палiтычных поглядаy яны для свайго часу былi прагрэсiyнай з’явай, бо натхнялi i падымалi сотнi людзей на барацьбу з самаyладствам i прыгоннiцтвам[65 - Лушчыцкi І. М. Нарысы па гiсторыi грамадска-палiтычнай i фiласофскай думкi Беларусi y другой палавiне XIX веку. Мiнск, 1958. С. 50.].

Значнае месца y чарадзейных казках зборнiка займае тэма маралi, у аснове якой ляжыць стваральная праца, гуманныя адносiны людзей. Станоyчай рысай сваiх герояy казачнiк лiчыць уменне, працавiтасць. Каваль-багатыр за кароткi час навучыyся кавальскай справе i навучыy людзей каваць жалеза i рабiць з яго нажы.

Працоyная дзейнасць чалавека раскрываецца y казках «Стары бацька» Рэдкага i «Паляшук i чорт» Грыцкевiча. У апошняй размова iдзе пра асваенне чалавекам балот, выказваецца незадаволенасць сцiплымi поспехамi y пакарэннi прыроды. Гэтым казачнiк выказаy настроi сялян-палешукоy, якiя да прычын, што парадзiлi гора i бядоты, адносiлi таксама балоты з нязменным бездарожжам, адсутнасцю добрых паш i ворнай зямлi.

Казачнiкi Беларускага Палесся з вялiкай цеплынёй i павагай расказвалi пра працаyнiкоy вёскi i, наадварот, бязлiтасна высмейвалi гультаёy, несумленных людзей, якiя былi не супраць завалодаць плёнам працы iншых. Паказальная y гэтым плане казка «Мядзведзь». Злодзея i гультая, якi паквапiyся на дабро суседа, спасцiгае суровая расплата: ён ператвараецца y мядзведзя.

Беларускую казку адрознiвае нацыянальны каларыт, якi праяyляецца ва yказаннi месца дзеяння, у абмалёyцы воблiку героя, раскрыццi сацыяльна-палiтычных матываy, настрояy казачных персанажаy. У казцы «Паляшук i чорт» героя завуць Палешуком, тым самым падкрэслiваецца яго нацыянальная прыналежнасць, указваецца, што дзеянне адбываецца на Палессi.

У творах «Іванка Прастачок», «Мужык i пан» i iншых ярка адлюстраваны перыяд прыгоннага права, адчуваюцца антыпрыгоннiцкiя, бунтарскiя настроi. У шэрагу больш познiх запiсаy атрымалi развiццё iдэi сацыяльнай расплаты («Пану навука»), мары сялян аб роyнасцi i шчасцi («Асiлак»).

Да нацыянальных асаблiвасцей беларускiх казак варта аднесцi антыпамешчыцкiя i антыцарскiя настроi. Для чарадзейных казак, запiсаных А. К. Сержпутоyскiм, характэрны глыбокi псiхалагiзм i мяккi лiрызм, якiя дапамагаюць раскрыццю дынамiкi чалавечых пачуццяy. Казкi yводзяць слухачоy у чароyны свет музыкi, мастацтва. Яркiм прыкладам можа служыць казка «Музыка i чэрцi».

Чарадзейная казка y своеасаблiвай фантастычнай форме адлюстравала сапраyдныя yзаемаадносiны класаy, паказала вострыя супярэчнасцi памiж iмi, больш таго – падказала шляхi iх пераадолення. Гэта yрэшце прывяло да паступовага затухання чарадзейнай казкi. Яе рашуча выцеснiла сацыяльна-бытавая казка, якая асаблiва палюбiлася народу.

Сутнасць сацыяльна-бытавой казкi раскрываецца y самiм тэрмiне. Вядомы беларускi фалькларыст А. С. Фядосiк вызначае сацыяльна-бытавую казку як жанр народнай казачнай прозы, у якой праyдзiва, часцей у крытычна завостранай форме адлюстроyваюцца грамадскiя i сямейныя з’явы, быт i жыццё працоyных, высмейваюцца сацыяльныя тыпы i чалавечыя недахопы[66 - Фядосiк А. С. Праблемы беларускай народнай сатыры. Мiнск, 1978. С. 144.].

Сацыяльна-бытавая казка адрознiваецца ад чарадзейнай перш за yсё спецыфiкай фантастыкi. Барацьба y сацыяльна-бытавой казцы вядзецца не памiж асiлкамi i фантастычнымi пачварамi, а памiж прадстаyнiкамi антаганiстычных класаy грамадства. Героi казкi – звычайныя людзi. Яны перамагаюць сваiх ворагаy дзякуючы мудрасцi, жыццёваму вопыту, знаходлiвасцi, спрыту. У аснове канфлiкту памiж багатымi i беднымi ляжаць сацыяльныя супярэчнасцi. Падчас у гэтых казках даюцца бытавыя замалёyкi. Ідэi, думкi, учынкi станоyчага героя блiзкiя простаму народу. Усё гэта надае асаблiвую каштоyнасць сацыяльна-бытавым казкам, садзейнiчае iх папулярнасцi y народзе. «Гэтыя казкi, – пiсаy В. Р. Бялiнскi, – у тысячу разоy важней за yсе багатырскiя казкi, таму што y iх ярка адлюстроyваецца народны розум, народны погляд на рэчы i народны быт. У апошнiх адносiнах яны могуць лiчыцца найкаштоyнейшымi гiстарычнымi дакументамi»[67 - Белинский В. Г. Полн. собр. соч. М., 1954. Т. 5. С. 671.].

Сапраyды, цяжка знайсцi iншы жанр вуснай народнапаэтычнай творчасцi, у якiм матывы класавай барацьбы займалi б такое значнае месца, як у сацыяльна-бытавой казцы. У казцы «З чаго лiха на свеце» народ спрабуе разабрацца y сутнасцi класавага грамадства, у прычынах iснавання няроyнасцi i несправядлiвасцi. Народ верыць, што гэтае зло не будзе жыць вечна. Быy жа час, пераконвае нас казачнiк, калi «не было нi паноy, нi мужыкоy, а так сабе людзi жылi-пажывалi, анi аб чым не клапацiлiся». Гэта iшло y разрэз з запэyнiваннямi iдэолагаy пануючых класаy, царкоyнiкаy аб тым, што няроyнасць iснуе вечна, што яна yстаноyлена самiм Богам.

У такiх творах праявiлася стыхiйна-матэрыялiстычнае мысленне стваральнiкаy казак. Шляхi да вызвалення ад прыгнёту i насiлля яны бачаць у аб’яднаннi i барацьбе за праyду. Гэтая праyда y казцы «Іванка Прастачок» выступае y ролi рэха-пошчаку ад дудкi-весялушкi.

Сваю лепшую будучыню народ звязваy са з’яyленнем чалавека, якi павёy бы яго да светлай мэты. Такiм чалавекам выступае герой казкi «Асiлак». Ён смелы, дужы, непадкупны. Мара Асiлка – «аслабанiць свет ад паноy, зрабiць усiх людзей роyнымi, шчаслiвымi» – была блiзкай i зразумелай працоyнаму люду. Ён верыць, што наступiць час, калi кожны сам сабе панам будзе: «Усе людзi будуць роyно гараваць, будуць роyно панаваць».