скачать книгу бесплатно
Шмат месца адводзiць аyтар апiсанню вырабу цэглы, будавання мастоy, перапраy, ёзаy[27 - Ёз – збудаванне з жардзiн, вецця, якiмi палешукi перагароджвалi рэкi, каб перабiрацца з аднаго берага на другi.], што ва yмовах непраходных балот мела важнае значэнне. «Дарогi тут непраходныя, – адзначае А. К. Сержпутоyскi. – Напрыклад, у Гаyрыльчыцы, Лугi, Гоцк, якiя размешчаны на поyднi Слуцкага павета Мiнскай губернi, можна праехаць на конях толькi зiмой, калi замерзнуць балоты, сярод лета на валах, калi падсохнуць балоты»[28 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 18.]. Але ж жыццёвыя абставiны прымушалi сялян карыстацца такiмi пераправамi i вясной, i yвосень, калi былi дажджы. «Страшна глядзець, – пiсаy А. Сержпутоyскi, – калi жанчына з люлькай за плячыма, у якой ляжала дзiця, iдзе па такiм мосце. Пад нагамi шумiць i бурлiць вада, ёз хiстаецца, калкi трашчаць, а мацi з акамянелым выразам на твары нетаропка рухаецца наперад. Страшна. Мiжволi думаецца, што вось адзiн няправiльны крок або рух i няшчасная жанчына разам з дзiцем апынецца y вiры. Сапраyды, няшчасныя выпадкi тут нярэдкiя»[29 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 82–83.].
У другiм раздзеле, прысвечаным заняткам i промыслам палешукоy, апiсваюцца спосабы i прыёмы земляробства, жывёлагадоyлi, сельскагаспадарчыя прылады працы. Шмат месца yдзяляецца збiранню лясных дароy, апрацоyцы льну i канапель, ткацтву, роспiсу ганчарных вырабаy, бортнiцтву, вырабу паясоy, папруг i г. д.
Не мог не спынiцца даследчык i на сацыяльных праблемах, якiя хвалявалi сялян. Круглы год ад цямна да цямна працавалi яны на сваёй зямлi, палiвалi яе потам, слязамi, але, нягледзячы на гэта, заставалiся беднымi. Неyрадлiвая глеба, апрацоyка зямлi прымiтыyнымi прыладамi не дазвалялi атрымлiваць высокiя yраджаi.
Сяляне амаль нiколi не елi чыстага хлеба, змешвалi муку з дубовай карой, мякiнай, пырнiкам. Выручалi бульба, грэчка, проса, якiя нядрэнна радзiлi на мясцовых глебах, а таксама дары лясоy, балот, рэк – грыбы, журавiны, рыба. Праyда, i да гэтых астраyкоy выжывання цягнулiся прагныя рукi маючых уладу. Нягледзячы на адмену прыгоннага права y Расii, яшчэ y пачатку XX ст. на Палессi захоyвалiся элементы прыгоннiцтва. Памешчыкi, буйныя арандатары, якiя сканцэнтравалi y сваiх руках вялiкiя надзелы зямлi, лясныя yгоддзi, дапускалi сялян да карыстання iмi па лiцэнзiях за плату, выкарыстоyваючы так званае сервiтутнае права. Сяляне ж лiчылi землi, лясы, рэкi i вадаёмы «божым дарам», а таму не хацелi мiрыцца з такiм становiшчам. Яны бунтавалi, сiлай адбiралi y эксплуататараy зямельныя i лясныя масiвы.
З гневам гаворыць Сержпутоyскi пра безгаспадарчыя адносiны землеyладальнiкаy да прыроды, у прыватнасцi пра масавае знiшчэнне лясоy, якое пачалося y паслярэформенны час. На Палессе хлынула хваля лесапрамыславiкоy, перакупшчыкаy, рабочых з розных куткоy Расii, Украiны, Прыбалтыкi. Пацягнулiся на заробкi i беларускiя сяляне, пакiдаючы свае гаспадаркi. За кароткi час дзялкi атрымалi велiзарныя прыбыткi, а сяляне страцiлi апошняе, асаблiва пасля таго, як лясны бум пайшоy на спад. Лес знiшчылi, вывезлi. Багацеi падалiся y вялiкiя гарады, на адпачынак у заморскiя краiны, сяляне ж вярнулiся y свае запусцелыя гаспадаркi. Жыццё iх стала яшчэ больш цяжкiм i невыносным. Выхад з такога становiшча вучоны бачыць у карэнным пераyтварэннi гаспадарчага жыцця, хоць па вядомых прычынах не раскрывае шляхоy, якiя павiнны былi б выратаваць палешукоy ад непазбежнага вымiрання.
Апiсваючы цяжкае, поyнае гора i нягод жыццё палешукоy, Сержпутоyскi асаблiва занепакоены становiшчам жанчын. «На вядзенне дамашняй гаспадаркi i прыгатаванне ежы y жанчын iдзе yвесь час, – пiша аyтар. – …Але гэта яшчэ не yсё. Ёй трэба вырасцiць лён, каноплi, прыгатаваць кудзелю, напрасцi, наткаць i пашыць бялiзну, прыгатаваць дамашняе сукно для верхняга адзення i г. д. Калi сюды аднесцi нараджэнне дзяцей, хваробы i iншыя жыццёвыя нягоды, то трэба толькi здзiyляцца, як палеская жанчына выносiць такое жыццё i як асобныя з iх дажываюць да глыбокай старасцi»[30 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 574, с. 154–155.].
Трэцi раздзел нарыса Сержпутоyскi прысвяцiy прымхам i забабонам палешукоy. У iм прыводзяцца апiсаннi «магiчных» дзеянняy мясцовых ведзьмакоy, знахароy, шаптух. Многiя назiраннi лягуць пазней у аснову нарысаy i апавяданняy Аляксандра Казiмiравiча.
Поспех першых экспедыцый Сержпутоyскага невыпадковы. У вывучэннi быту i культуры палешукоy дапамагла яму работа y школе. Ужо тады ён назiраy за жыццём людзей, запiсваy вусныя апавяданнi, казкi, прымаyкi, заклёны, рабiy накiды чарцяжоy пабудоy, замалёyкi дамашняга побыту, вывучаy вопыт збiральнiцкай дзейнасцi iншых фалькларыстаy i этнографаy. Так, у 1893 г. на старонках часопiса «Этнографическое обозрение» друкавалiся нарысы аб жыццi сялян Вiцебскай губернi М. Я. Нiкiфароyскага. Дзякуючы iм шырокая грамадскасць Расii змагла пазнаёмiцца з жыццём i бытам беларускага сялянства, яго звычаямi, традыцыямi, культурай, вусна-паэтычнай творчасцю.
Вялiкая цiкавасць, якую праяyлялi да культуры, быту, умоy жыцця беларускага народа перадавыя людзi Расii y пачатку XX ст., была невыпадковай. Падзеi, звязаныя з развiццём капiталiзму, з рэвалюцыяй 1905–1907 гг., знайшлi самы непасрэдны водгук у сэрцах беларусаy, садзейнiчалi больш актыyнаму развiццю нацыянальнай культуры. Гэта з асаблiвай сiлай праявiлася y яго iмкненнi адстаяць правы на нацыянальную незалежнасць, карыстанне роднай мовай, лiтаратурай, культурай.
У гэты перыяд шырока разгарнулася работа па збiраннi i вывучэннi народнай вусна-паэтычнай творчасцi. Паyсюдна ствараюцца таварыствы i гурткi, ставiцца пытанне аб узнаyленнi Паyночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфiчнага таварыства. Побач з таварыствам па вывучэннi Магiлёyскай губернi (iснавала з 1902 г.) у 1912 г. пачынае работу Мiнскае таварыства аматараy прыродазнаyства, этнаграфii i археалогii. Неyзабаве такiя ж таварыствы ствараюцца y Вiцебску, Гомелi, Барысаве.
Значны yклад у справу вывучэння роднага краю yнеслi студэнты беларускага зямляцтва Пецярбургскага yнiверсiтэта. Яны вывучалi культуру i быт народа, запiсвалi вусна-паэтычныя народныя творы, выкарыстоyвалi багаты фактычны матэрыял для паказу паднявольнага жыцця людзей, заклiкалi працоyных на барацьбу за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне.
Вялiкую дапамогу дзеячам культуры, пачынаючым краязнаyцам аказвалi працы такiх выдатных фалькларыстаy i этнографаy, як Е. Р. Раманаy, Я. Ф. Карскi.
Актыyна працягваy работу па вывучэннi быту, матэрыяльнай i духоyнай культуры беларускага народа А. К. Сержпутоyскi. Летам 1907 г. ён накiроyваецца y экспедыцыю на Палессе Валынскай, Мiнскай i Гродзенскай губерняy. Незадоyга да гэтага этнаграфiчны аддзел Рускага музея распрацаваy праграму для збiрання этнаграфiчных прадметаy i абавязаy сваiх супрацоyнiкаy строга кiравацца ёй. Азнаёмiyшыся з гэтай праграмай, Сержпутоyскi прыходзiць да вываду, што яна не адлюстроyвае спецыфiкi Беларускага Палесся. Ён распрацоyвае yласную праграму, якую yмоyна называе «Некалькi агульных заyваг аб збiраннi этнаграфiчных калекцый у Беларусi»[31 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 43.].
Зыходзячы з рэльефу i прыродных умоy Беларусi Аляксандр Казiмiравiч прапаноyвае умоyна раздзялiць яе тэрыторыю на дзве часткi: палявую – Лiтву i лясную – Палессе. Сержпутоyскi тут чамусьцi карыстаецца гiстарычным паняццем «Лiтва». Пры гэтым ён заyважае, што «лiтвiны», дзякуючы нядрэнным дарогам, раней устанавiлi культурныя сувязi з суседнiмi народамi.
Расказваючы аб гаротным становiшчы палешукоy, Сержпутоyскi адзначае: «Тут, у глыбiнi Палесся, мы можам сустрэць такiя куткi, такi быт народа i yсе абставiны яго жыцця, якiя напамiнаюць нам даyно мiнулы час»[32 - Там жа, с. 44.]. Ён раiць пачынаючым фалькларыстам i этнографам збiраць этнаграфiчныя калекцыi, якiя характарызуюць быт i творчасць народа, рабiць падрабязнае апiсанне мясцовасцi, дзе збiраюцца гэтыя экспанаты, з прыкладаннем карт, планаy i фотаздымкаy, запiсваць легенды, паданнi, фразеалагiзмы, даваць характарыстыку заняткаy людзей, прылад працы, сямейнага побыту, звычаяy, традыцый, народнай медыцыны, мастацтва, указваць, чым прадыктаваны выбар месца для будаyнiцтва таго цi iншага збудавання, апiсваць тэхнiку яго yзвядзення i г. д.
Сержпутоyскi сам строга прытрымлiваyся гэтых правiл, выконваy велiзарны аб’ём даследчых работ. У час экспедыцыi 1907 г. (чэрвень – жнiвень) ён сабраy багатую этнаграфiчную калекцыю. Як паведамляла «Живая старина», у яе yвайшлi адзенне, земляробчыя прылады, прыстасаваннi для ткацтва, музычныя, цяслярскiя i бондарскiя iнструменты, амулеты, сродкi народнай медыцыны, прадметы табакакурэння i здабывання агню, сродкi перамяшчэння, цацкi, прылады для палявання, рыбалоyства, пчалярства, посуд, узоры тканiн i вышыyкi, прадметы дамашняга yжытку. Усяго дастаyлена y музей больш за 800 экспанатаy, а таксама 200 фотаздымкаy пабудоy, тыпаy жыхароy, бытавых сцэн, промыслаy i г. д.[33 - Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 37.]
Экспедыцыi патрабавалi ад збiральнiка вялiкага напружання фiзiчных сiл, часу. Трэба было адабраць самыя каштоyныя экспанаты, зрабiць падрабязнае апiсанне кожнага з iх, знайсцi транспарт, адвезцi груз на чыгуначную станцыю або адправiць iншым спосабам. Часта для гэтага не хапала адпушчаных на камандзiроyку грошай, даводзiлася разлiчвацца yласнымi. Царскiя чыноyнiкi на месцах не толькi не аказвалi этнографам неабходнай дапамогi, а часам нават перашкаджалi рабоце. Так, падчас экспедыцыi y Польшчу y 1909 г. Сержпутоyскi не змог наведаць Радомскую губерню, багатую народнымi рамёствамi i звычаямi. Незадоyга перад гэтым там адбылiся сялянскiя хваляваннi i для yезду на тэрыторыю губернi патрабаваyся асабiсты дазвол генерал-губернатара Царства Польскага. «Генерал-губернатар, як усходнi дэспат, з выпадку масленiцы нiкога не прымаy»[34 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 42.], – пiсаy Сержпутоyскi галоyнаму захавальнiку этнаграфiчнага аддзела музея Ф. К. Волкаву.
У горадзе Родзiн Сядлецкай губернi ад Сержпутоyскага нi на крок не адставалi жандары, прыстаyленыя да яго губернатарам. У прысутнасцi iх людзi баялiся выконваць песнi, расказваць казкi, паданнi, нават гаварыць. Нягледзячы на гэта, Сержпутоyскi поyнасцю выканаy праграму экспедыцыi, сабраy i адаслаy у музей 676 прадметаy, якiя характарызавалi быт, культуру, заняткi мясцовых жыхароy.
Апiсанне калекцый вучоны звычайна рабiy на рускай i беларускай мовах, строга захоyваючы мясцовую гаворку.
Паспяховай была паездка А. К. Сержпутоyскага y Лiтву y 1909 г. Тут ён зрабiy звыш 200 фотаздымкаy, запiсаy многа песень, прыказак, прымхаy.
Падчас экспедыцый вучоны сустракаецца з мясцовымi краязнаyцамi, этнографамi, дзеячамi культуры i мастацтва, раiцца з iмi адносна аб’ектаy даследчай работы, просiць збiраць i прысылаць у музей экспанаты. Падкрэслiваючы высокую самабытную культуру жыхароy заходняй часткi царскай iмперыi, ён заyважае, што жыццё простага народа тут яшчэ больш цяжкае i невыноснае, чым у жыхароy цэнтральных губерняy Расii.
Каyказскi дзённiк
Летам 1910 г. А. К. Сержпутоyскi накiроyваецца y камандзiроyку на Паyночны Каyказ. Нязведаны край, бездарожжа, невядомыя мовы i звычаi плямён i народнасцей не надавалi аптымiзму. «Я еду y такую цяжкую i небяспечную экспедыцыю, дзе кожную хвiлiну можна чакаць ад горцаy кулю або кiнжал. Але мяне не палохаюць нi цяжкасцi, нi небяспека, толькi б дасягнуць пастаyленай мэты», – пiсаy Аляксандр Казiмiравiч у сваiм рабочым дзённiку.
Па дарозе на Каyказ ён спыняецца y розных гарадах Расii, падрабязна апiсвае славутасцi Самары, Саратава, Ноyгарада, Царыцына, Юр’ева. Апошнi, па словах Сержпутоyскага, вельмi нагадаy яму беларускi Мазыр. Але прыгожыя пейзажы цудоyнай рускай прыроды, магутнай, апетай у песнях Волгi не засланяюць ад пiльнага позiрку этнографа жыццё народа. На кожным кроку бачыць ён гора i нястачу, чуе скаргi, плач, праклёны y адрас царскiх чыноyнiкаy. Пасля наведвання Кастрамы даследчык зрабiy наступны запiс у дзённiку: «Тут адчуy я сэрца Расii i тую коснасць некалi моцнага i магутнага народа, якi… сёння пакутуе ад прыгоннiцтва i голаду»[35 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 18.]. Знаёмячыся з карцiннай галерэяй горада, Сержпутоyскi заyважае, што этнаграфiя там не прадстаyлена, у музеi пануе хаос.
Поyныя трывог, небяспекi i yражанняy былi днi, праведзеныя Аляксандрам Казiмiравiчам на Каyказе. Ён быy вымушаны прабiрацца па горных сцяжынках над безданню. На дарогах на праезджых часта нападалi бандыты. I yсё ж этнограф наведаy самыя маладаступныя аулы, сабраy багатыя калекцыi прадметаy быту, прылад працы, зброi, зрабiy унiкальныя запiсы народных традыцый i абрадаy, фотаздымкi.
Шмат увагi yдзялiy Сержпутоyскi апiсанню жыцця дзiдойцаy, якое мала чым адрознiвалася ад жыцця iншых горскiх народаy. Галоyным iх заняткам была жывёлагадоyля. Сяляне разводзiлi авечак, кароy, коней, аслоy. На невялiчкiх кавалачках зямлi, адваяванай у гор, вырошчвалi азiмую пшанiцу, авёс, жыта, кукурузу. Апрацоyвалi зямлю прымiтыyным спосабам – матыкай, сахой, што не садзейнiчала атрыманню высокiх ураджаяy. Агароднiцтвам дзiдойцы не займалiся наогул. Асноyная ежа – баранiна, сыр. Той-сёй перабiваyся бортнiцтвам, нарыхтоyкай дроy.
Апiсваючы жыццё, звычаi, культуру чаркесаy, гiнухцаy, А. К. Сержпутоyскi падкрэслiваy, што жывуць яны памiж сабой дружна, заyсёды гатовы прыйсцi адзiн аднаму на дапамогу, падзялiцца апошнiм кавалкам хлеба, жменькай тытуню. Такiя ж цёплыя адносiны да сябе адчуваy з боку простых горцаy i наш зямляк.
Знаёмства з народнай творчасцю горцаy дазволiла даследчыку лепш пазнаць душу гэтых народаy, пераканацца y iх аптымiзме, свабодалюбстве, кемлiвасцi, знаходлiвасцi.
Галоyным персанажам многiх фальклорных твораy чаркесаy з’яyляецца бедны, востры на розум i язык селянiн. У гэтым няцяжка пераканацца, пазнаёмiyшыся з прытчай, запiсанай Сержпутоyскiм[36 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 11.].
Будучы запрошаным у госцi да султана, селянiн заyважыy, што гаспадар паклаy у яго шклянку мала цукру. У гэты час слуга паведамiy, што прыехаy яшчэ адзiн госць. «Вельмi добра, – ажывiyся селянiн, – магчыма, гэты чалавек прывёз цукру, бо y султана яго няма».
Не багацце, а смелы yчынак, подзвiг цанiлiся y горцаy.
У другой прытчы, запiсанай у бжэдухаy А. К. Сержпутоyскiм[37 - Там жа.], расказваецца пра наступнае.
Аднойчы натоyп горцаy стаяy на крутым беразе Кубанi. Гледзячы на iмклiвае цячэнне ракi, нехта сказаy: «Шкада, што сярод нас няма бжэдуха. Ён бы не пабаяyся пераплыць раку».
Гэтыя словы пачуy пастух з племя бжэдухаy, якi праходзiy мiма. «Калi сваiм учынкам, нават смерцю магу праславiць свой род, я пераплыву раку», – сказаy ён. Прамовiyшы так, пастух скiнуy з сябе бурку, падбег да абрыву i кiнуyся yнiз.
Сюжэтам для рамантычнай аповесцi пра адраджэнне роду бжэдухаy магло б стаць паданне, запiсанае Сержпутоyскiм[38 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 18.].
Супраць лютага князя бжэдухаy узняyся народ, забiy яго самога i yсiх яго родзiчаy. Жывой засталася толькi маладая жонка князя, якая чакала дзiця. Калi пачалося паyстанне, яна пабегла y горы i знайшла прытулак у пастухоy. Хутка жанчына нарадзiла сына. Калi той крыху падрос, стаy дапамагаць дарослым даглядаць коней, кароy. Не было роyнага хлопцу y спрыце, сiле, кемлiвасцi. Бжэдухi выбралi яго сваiм атаманам. Малады князь аб’яднаy разрозненыя плямёны бжэдухаy, якiх вызначалi такiя рысы, як стойкасць, храбрасць, захаванне звычаяy продкаy.
У час камандзiроyкi на Каyказ Сержпутоyскi набыy звыш 400 экспанатаy, зрабiy 140 фотаздымкаy асоб розных народнасцей, апiсаy шмат бытавых сцэн з жыцця горцаy, выканаy дзясяткi малюнкаy i чарцяжоy дамоy, гаспадарчых пабудоy. Выказваючы падзяку прадстаyнiкам афiцыйных улад, якiя садзейнiчалi поспеху работы экспедыцыi, ён iнфармаваy кiраyнiцтва савета этнаграфiчнага аддзела Рускага музея, што пералiчаныя iм асобы абяцалi сабраць сярод мясцовых жыхароy новыя калекцыi i даслаць iх у музей.
Па просьбе старшынi iмператарскага Рускага геаграфiчнага таварыства С. Ф. Альдэнбурга А. К. Сержпутоyскi выступiy 10 снежня 1910 г. перад членамi РГТ з паведамленнем аб вынiках гэтай экспедыцыi. Вялiкую цiкавасць у прысутных выклiкалi прагляд дыяпазiтываy, зробленых Сержпутоyскiм, азнаямленне з калекцыямi этнаграфiчных прадметаy, прывезеных iм з Каyказа[39 - Живая старина. 1910. Вып. 4. С. 357.].
Паспяховай з’явiлася экспедыцыя А. К. Сержпутоyскага y Дагестан у чэрвенi 1911 г. Мэтай яе было вывучэнне жыцця, быту, матэрыяльнай i духоyнай культуры дзiдойцаy, гiнухцаy, капучынцаy.
Наведваючы населеныя пункты, даследчык адзначаy, што жыццё горцаy мала чым адрознiвалася ад жыцця рускiх, беларускiх, украiнскiх сялян. Галоyнымi заняткамi гэтых смелых, адкрытых, шчырых людзей, па словах вучонага, былi жывёлагадоyля, паляванне, земляробства, хоць зямель, прыгодных для вырошчвання збожжавых, агароднiны, было вельмi мала. Невялiкiя yчасткi – латкi, як правiла, размяшчалiся на схiлах гор. Грунт быy вельмi цвёрды, цяжка паддаваyся не толькi матыцы, але i кiрцы. Каб не звалiцца y бездань, сяляне абвязвалi сябе вяроyкамi, адзiн канец якiх мацаваyся на круках, убiтых у скалу. Этнографу неаднаразова даводзiлася бачыць за работай жанчын, якiя апрацоyвалi такiм чынам зямлю.
Сержпутоyскi звяртае yвагу на iснаванне y дзiдойцаy нецывiлiзаваных старажытных звычаяy, напрыклад звычаю выкупу нявесты. Калым часам даходзiy да 100 рублёy, што па тым часе з’яyлялася вельмi вялiкай сумай. «I yсё ж, нягледзячы на гэта, – заyважае вучоны, – большасць маладых людзей жанiлiся i выходзiлi замуж па каханнi». У многiх сем’ях, якiя ён наведаy, панавалi любоy i згода. У той жа час назiралiся y горцаy выпадкi мнагажэнства, пераважна сярод багатых, а таксама кроyная помста.
З гэтай экспедыцыi Сержпутоyскi прывёз 837 экспанатаy – калекцый адзення, галаyных убораy, абутку, упрыгажэнняy, зброi, прадметаy дамашняга i гаспадарчага yжытку, рэлiгiйных культаy. Акрамя таго, зрабiy каля 70 фотаздымкаy пабудоy, бытавых сцэн, абследаваy i апiсаy шэраг аулаy i пасяленняy. Выступаючы са справаздачай на пасяджэннi аддзялення этнаграфii Рускага геаграфiчнага таварыства аб вынiках паездкi y Нагорны Дагестан, ён паведамiy цiкавыя звесткi аб быце горцаy, падзялiyся каштоyнымi думкамi аб паляпшэннi iх становiшча.
У лiнгвiстычнай частцы сваёй справаздачы вучоны выказаy шмат крытычных заyваг па «Краткому дидойско-русскому словарю», выдадзенаму пад рэдакцыяй акадэмiка М. Я. Мара. «Для збiрання матэрыялаy на месцах гэты слоyнiк можа аказаць паслугу, – падкрэслiy ён, – а карыстацца iм у тэарэтычных даследаваннях аб гаворках iндадзiдойскай групы нельга»[40 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 580, с. 7.].
Вывучаючы быт i культуру розных народаy або этнiчных груп, А. К. Сержпутоyскi iмкнуyся прасачыць, якi yплыy яны аказвалi адно на аднаго. У час экспедыцыi 1912 г., абследаваyшы так званую Холмскую Русь, ён адзначыy, што yкраiнскае насельнiцтва гэтага краю, захоyваючы свае бытавыя рысы, часткова падверглася yплыву палякаy i беларусаy. Уплыy палякаy, на думку даследчыка, бачыцца y адзеннi, а беларусаy – у размяшчэннi пабудоy правiльнымi радамi yздоyж вулiц, а таксама y тыпе пабудоy.
Адзначыy Сержпутоyскi y сваёй справаздачы i працэс рассялення па хутарах, якi пачаyся y Холмскай Русi. Сяляне разбуралi свае старажытныя пабудовы i yзводзiлi на хутарах новыя. Вучонаму тым не менш удалося зрабiць планы, чарцяжы i малюнкi старажытных пабудоy, сфатаграфаваць iх.
У пiсьме сакратару савета этнаграфiчнага аддзела Рускага музея ад 9 чэрвеня 1913 г. Сержпутоyскi yказвае на iмклiвую змену моды, што прывяло да знiкнення y вёсцы адзення старажытных узораy. «Пабываy я y трох паветах – Дзмiтраyскiм, Броннiцкiм i Каломенскiм, – пiсаy ён, – i амаль усюды адно i тое ж: былога адзення няма, у хатнiм ужытку yсе прадметы гарадскога паходжання. Пакуль удалося сабраць каля 200 прадметаy, у тым лiку адзiн мужчынскi касцюм з набiyнога льну i тры жаночыя. Паспрабую паспытаць шчасця y старавераy, хаця кажуць, што яны могуць не пусцiць у сваю вёску»[41 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 578, с. 66.].
Цяжка сказаць, чым закончылася паездка Сержпутоyскага да старавераy (пра гэта y справаздачы не гаворыцца), але калi ацэньваць у цэлым яго экспедыцыi y Маскоyскую i Пермскую губернi, то можна назваць iх вельмi yдалымi. Этнограф прывёз адтуль 437 прадметаy хатняга yжытку, 125 фотаздымкаy, на якiх засведчаны краявiды горада Дзмiтрава i Дзмiтраyскага павета, у тым лiку Благавешчанскi сабор, вулiцы, дамы, прылады працы.
Рэзультатыyнай была паездка Сержпутоyскага y Вiленскую i Вiцебскую губернi. Калекцыя музея папоyнiлася yзорамi сялянскай вопраткi, самаробных тканiн, шыцця, вязання, рэчамi гаспадарчага yжытку. Набыy ён тут 115 назваy керамiкi – мiскi, гаршкi, сподкi i г. д.
I yсё ж думка пра тое, што з сялянскага побыту пад уплывам горада знiкаюць старажытныя вясковыя прадметы, не давала вучонаму спакою. У лiпенi 1915 г., адмовiyшыся ад адпачынку, ён накiроyваецца y Варонежскую, Разанскую, Белгародскую i Курскую губернi. Нягледзячы на халеру, якая забiрала штодзень шмат чалавечых жыццяy, Сержпутоyскi працягваy сваю работу. У пасылках, якiя ён рэгулярна пасылаy у адрас Рускага музея, былi такiя каштоyныя экспанаты, як адзенне, абутак, рушнiкi, хусткi, грабянi, нажы, прадметы рэлiгiйнага культу.
Як i раней, многiя экспанаты этнограф купляy за yласныя грошы i дарыy iх музею. 7 мая 1916 г. ён падарыy калекцыю старажытнага шклянога посуду, набытую y вёсцы Асiнаyка Аханскага павета Пермскай губернi, а таксама высокай мастацкай вартасцi карзiну, сплеценую з лазы, саламяную хлебнiцу, глiняныя кубкi, за што атрымаy пiсьмовую падзяку ад кiраyнiцтва музея.
Шлях у навуку
У сваёй навуковай дзейнасцi А. К. Сержпутоyскi yдзяляy шмат увагi yнутрысямейным адносiнам беларусаy. «Калi за сталом знаходзiлiся госцi, – пiсаy ён, – жанчыны звычайна не садзiлiся за стол. Выключэнне складалi вяселле, хрысцiны, памiнкi, Дзяды i iншыя адметныя рэлiгiйныя святы». Прычыну гэтага вучоны бачыць не y нейкай няроyнасцi памiж мужам i жонкай, а y гасцiннасцi беларускай жанчыны, яе iмкненнi лепш абслужыць гасцей.
У розных месцах Беларусi yзаемаадносiны памiж дарослымi i дзецьмi былi рознымi. У шэрагу вёсак Слуцкага павета дарослыя не здаровалiся з дзецьмi, не звярталi на iх увагi. Рэдка нехта заyважаy, што дзецi выраслi. Калi y хаце былi госцi, дзяцей старалiся выправадзiць на вулiцу. Рабiлася гэта, на думку Сержпутоyскага, для таго, каб дзецi выпадкова не прагаварылiся пра тое, як адзываюцца пра гасцей iх бацькi за вочы.
У вёсках Чудзiн, Вялiкi Рожан, Малы Рожан, другiх населеных пунктах Слуцкага павета даследчык назiраy iншую карцiну. Пры дзецях дарослыя гаварылi лiтаральна на yсе тэмы без выключэння, у тым лiку i пра любоyныя прыгоды, роды, добрыя i кепскiя yчынкi.
Праyда, такiя прыклады былi хутчэй выключэннем, чым правiлам. У большасцi сялянскiх сем’яy беларусаy дзецi раслi чулымi, паслухмянымi, працавiтымi, дапамагалi бацькам выхоyваць малодшых дзяцей, весцi гаспадарку. Ветлiва адносiлiся дзецi да суседзяy, асаблiва старэйшых за сябе.
Наяyнасць у беларускiх сялян такiх высокiх маральных якасцей, як пачуццi калектывiзму, таварыскасцi, узаемадапамогi, яскрава пацвярджаюць нарысы А. К. Сержпутоyскага, якiя на працягу многiх гадоy друкавалiся на старонках «Живой старины», iншых навуковых выданняy Расii пад рубрыкай «Очерки Белоруссии». Цiкавая дэталь: усе гэтыя нарысы напiсаны на рускай мове, а загалоyкi асобных з iх Сержпутоyскi дае на беларускай мове. Вучоны не тлумачыць, чым выклiкана гэтая акалiчнасць. Думаецца, што ён зыходзiy з таго, што беларуская мова на пачатку XX ст. ужо заявiла аб сабе y поyны голас, заваявала сабе права стаяць поруч з рускай мовай, хоць афiцыйныя колы царскай Расii yсяляк перашкаджалi гэтаму.
«Сябрына». Гэта першы нарыс[42 - Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 149–151.] з названай серыi. Ён прысвечаны апiсанню старажытных народных традыцый беларусаy-палешукоy Слуцкага павета Мiнскай губернi. Адзначаючы, што сябрына сустракаецца толькi y беларусаy, у пераважнасцi палешукоy, Сержпутоyскi тлумачыць значэнне гэтага слова. Ён не пагаджаецца з трактоyкай слова «сябрына» y слоyнiку I. I. Насовiча, якi сцвярджаy, што слова «сябрук» нiчым не адрознiваецца ад слова «сябар». Па перакананнi вучонага, «сябар» – гэта не «саyдзельнiк» у справе цi рабоце, не проста таварыш, а чалавек, родны па духу, часта блiжэйшы за родзiча.
Па назiраннях Сержпутоyскага, сябрына y Беларусi y многiм абапiралася на сумеснае вядзенне гаспадаркi, у прыватнасцi пчалярства, бо пчолы часта пераляталi раямi ад аднаго селянiна да другога. Палешукi лiчылi гэта праяyленнем Боскай волi. Ды i пчалу называлi свяшчэннай iстотай, якая дае воск для царкоyных свечак. Таму сябрына, заснаваная на сумесным бортнiцтве, лiчылася самай моцнай.
Існаваy на Палессi выдатны звычай – абдорваць маладых пчалiнымi вуллямi. Такiм чынам госцi i маладыя гаспадары станавiлiся сябрамi.
Сябрына yстанаyлiвалася i y выпадках, калi ад падораных на вяселлi каровы, авечкi цi кабылы атрымлiваyся прыплод, у такiм разе гаварылi: «Ідзе y руку».
«Хаця пры yстанаyленнi сябрыны нiякiх спецыяльных абрадавых дзеянняy не праводзяць, – зазначаy Сержпутоyскi, – але з моманту яе з’яyлення сябры звяртаюцца адзiн да другога на “вы”, а не на “ты”, як прынята гэта памiж чужымi людзьмi». З такой павагай звярталiся палешукi толькi да бацькоy, старэйшых па yзросце, родзiчаy i самых блiзкiх сяброy i таварышаy.
Кожны чалавек лiчыy для сябе свяшчэнным абавязкам дапамагчы сябру y бядзе. Вялiкiм грахом было пакрыyдзiць сябра, прычынiць яму зло. Сварка памiж сябрамi – ганьба для абодвух.
У час урачыстасцей сяброy саджалi на самае ганаровае месца, удзялялi iм шмат увагi. Сябры часта выступалi y ролi дарадцаy, абаронцаy перад грамадскiмi i дзяржаyнымi iнстанцыямi. Нездарма гаварылi, што часам ад сябра хутчэй атрымаеш дапамогу, чым ад родзiча. Адсюль з’яyленне прыказак i прымавак: «Многа сваiх, ды чорт на iх, а сябар – божы сваяк», «Часам ад свайго помачы не чакай, хiба y сябра папытай».
Кожны прадбачлiвы беларус пры yсякiм зручным выпадку стараyся займець як мага больш сяброy у сваёй i суседнiх вёсках. Ведалi: сябар дапаможа y цяжкую хвiлiну жыцця, пусцiць пераначаваць i прыме як самага дарагога госця. «Не май асьмакоy, а май многа сяброy – век пражывеш i з голаду не памрэш», – гаварылi старыя.
«Бонда». Старажытны звычай беларусаy дзялiцца з суседзямi здабыткамi сваёй працы – мясам, рыбай, мёдам, садавiнай, гароднiнай – знайшоy адлюстраванне y нарысе А. К. Сержпутоyскага «Бонда»[43 - Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 151–152.]. Згодна з народнымi yяyленнямi, таго, хто не падзелiцца з iншымi бондай або бондачкай, будуць праследаваць няшчасцi.
Гэты звычай распаyсюджваyся i на жывёлу. Заyважыyшы бадзячага сабаку або каня, карову, якiя адбiлiся ад статку, сяляне лiчылi неабходным накармiць iх. Пры гэтым яны гаварылi: «Бог дае на yсiх долю. I сабаку давай кавалак хлеба – можа, не праз чыю ласку жывем».
Звычай даваць бонду, на думку Сержпутоyскага, iшоy ад сiвой даyнiны, калi была агульная маёмасць цэлай абшчыны або роду.
У запiсах вучонага адзначаецца, што ва yспамiнах старых людзей, ад якiх калiсьцi ён запiсваy свае фальклорныя творы, ёсць шмат прыкладаy таго, як сяляне, што мелi коней, валоy, дапамагалi суседзям-беднякам бясплатна апрацоyваць зямлю, звозiць з поля yраджай, нарыхтоyваць дровы на зiму. Нават калi yласнага хлеба не хапала да новага yраджаю, палешукi не пакiдалi y бядзе суседзяy, у якiх па нейкай прычыне загiнуy ураджай.
«Талака». Цiкавае тлумачэнне старажытных народных традыцый знаходзiм у нарысе А. К. Сержпутоyскага «Талака»[44 - Там жа. Вып. 4. С. 210–214.]. Аyтар адвяргае сцвярджэнне У. I. Даля, якi пiсаy, што «талака – работа грамадой за пачастунак». Сяляне бескарысна прыходзiлi, па словах этнографа, на дапамогу аднавяскоyцу, прыносiлi нават будаyнiчы матэрыял. Гуртам выконвалiся работы, плёнам якiх карысталiся yсе аднавяскоyцы. Размова iдзе аб узвядзеннi плацiн i ёзаy, капаннi студняy, будаyнiцтве лазняy i г. д.
Талака часта мела i iншы сэнс. Яна давала магчымасць чалавеку паказаць сябе y рабоце, служыла своеасаблiвым спаборнiцтвам у спрыце, сiле, уменнi. «Лёс беларускай дзяyчыны, – пiсаy Сержпутоyскi, – у большасцi выпадкаy залежыць ад таго поспеху y працы, якiм яна (дзяyчына) зарэкамендавала сябе y час талакi».
Гаворачы аб «прыгажосцi i высакароднасцi» талакi, Сержпутоyскi з гневам пiша, што гэты старажытны народны звычай часта выкарыстоyвалi y сваiх карыслiвых мэтах памешчыкi, кулакi. Разумеючы, што талака праводзiцца бясплатна, яны збiралi народ на выкананне асаблiва працаёмкiх работ i пасля iх заканчэння частавалi людзей гарэлкай. Вучоны бачыy у гэтым псаванне панамi выдатнага народнага звычаю.
«О завитках в Белоруссии». У 1907 г. на старонках часопiса «Живая старина» быy апублiкаваны нарыс А. К. Сержпутоyскага «О завитках в Белоруссии (очерк из жизни крестьян южной части Слуцкого уезда Минской губернии)»[45 - Живая старина. 1907. Вып. 1. С. 33–23.], прысвечаны раскрыццю светапогляду палешукоy. Значнае месца адводзiлася y iм прымхам i забабонам.
«Пачынаючы з моманту нараджэння i амаль да самой смерцi, – пiша аyтар, – беларуса, на яго думку, праследуе «нячыстая сiла», а каб яе прадухiлiць або прымусiць працаваць на карысць чалавека, трэба строга прытрымлiвацца выпрацаваных народнай мудрасцю прымхаy i забабонаy – правiл, як трэба рабiць у тым цi iншым выпадку». Вобразна параyноyваючы гэтыя правiлы з правiламi гiгiены, накiраванымi на падтрыманне здароyя чалавека, Сержпутоyскi зазначае, што y аснове прымхаy i забабонаy ляжаць уяyленнi неадукаванага цёмнага чалавека i рэкамендаваныя дзеяннi для перасцярогi ад нейкай бяды. Яны не маюць нiякай прычыннай сувязi. Так, каб на працягу года быць здаровым, на думку палешукоy, трэба было падчас першага грому патрэсцi дуб. Адпраyляючыся y дарогу, сяляне зачынялi засланкай вусце печы, а да прыпечка прыстаyлялi вiлкi i качаргу. У такiм разе прымхi абяцалi iм паспяховую паездку.
Сярод мноства розных прымхаy i забабонаy у жыццi беларуса-палешука выключнае месца займалi заломкi, завiткi, або куклы. Рабiлiся яны на хлебных палях i мелi мэту пашкодзiць здароyю чалавека, яго гаспадарцы. На думку сялян, рабiлi заломкi лiхiя людзi, ведзьмакi, якiя знасiлiся з нячыстай сiлай, валодалi чарамi, праклёнамi, заклёнамi.
Знiшчыць заломку, зняць праклёны мог вядзьмак, якi валодаy яшчэ большай магiчнай сiлай, чым той, хто yчынiy лiхадзейства.
Звычайна заломкi рабiлiся так: сцяблiнкi жыта, пшанiцы, ячменю або iншых хлебных злакаy збiралiся y пучок, перавязвалiся валасамi, нiткамi, чырвонымi стужкамi i заломвалiся y пэyны бок.
Рабiлiся заломкi i y выглядзе вяночкаy. Выбар таго цi iншага вiду заломак i атрыбутыкi, звязанай з iм, залежыy ад многiх абставiн. Заломкi, звязаныя валасамi, на думку ведзьмака, пагражалi жыццю людзей цi жывёлы. Зламаныя або скручаныя сцяблiнкi yказвалi на тое, што праклён накiраваны супраць здароyя цi нават жыцця чалавека.
Заломкi звычайна завiвалi y канцы мая – пачатку чэрвеня, калi зацвiталi збожжавыя. На досвiтку вядзьмак распранаyся дагала i, стараючыся быць нiкiм не заyважаным, прабiраyся y поле. На думку сялян, там вядзьмак сустракаyся з нячыстай сiлай, якая не толькi не перашкаджала яму чынiць чорную справу, але i спрыяла y гэтым, адпужвала выпадковых людзей. Па словах Сержпутоyскага, вядомы на Случчыне вядзьмак Іван Санюк, якi меy мянушку Порца, пры завiваннi заломак вымаyляy такiя замовы i закляццi, скiраваныя y адрас гаспадара поля:
З сухога бору, нетры, гушчэчы,
З багны, тхланi, балота,
З цёмнага лесу, з лысых гор,
З ракi, з вiру глыбокага,
З возера, з плёсу шырокага,
З вiхру, з ветру вялiкага —
Адусюль збiрайся, сiла лiхая, нячыстая,
Сатры, зламi (у гэтым месцы вымаyлялася iмя чалавека, супраць якога задумвалася чорная справа) косцi жоyтыя,
Разлi кроy гарачую, засушы яго цела.
Як засохнуць i запетраюць гэтыя калiвы,
Каб ён так засох i запетраy.
Апошнiя словы Порца паyтараy тройчы, а затым працягваy:
Лiхiя, куцыя, бясхвостыя i вы yсе кахатыя, прыступайце i мне памажыце майго ворага зламаць, скруцiць, сцерцi, каб ён сонейка яснага не бачыy, грому не чуy, сцежкi не таптаy, смаку не меy. Як каласкi сохнуць, каб ён так ссох, прапаy i згiнуy.
У арсенале ведзьмакоy мелiся закляццi i на жывёлу, i на людзей, якiя захочуць знiшчыць заломку. Для апошнiх у Порцы былi свае праклёны:
Бяру чыстыя каласкi, у коску заплятаю. Як калiyкi пагнулiся, паламалiся, каб так таго немач сагнула, зламала рукi i ногi, хто гэту завiтку зачэпiць. Як каласкi сохнуць-пятраюць, каб так ён ссох-спятраy. Як зямля i неба не мiнаюцца, каб так маё слова не мiнулася[46 - Живая старина. 1907. Вып. 1. С. 34.].
Убачыyшы заломкi на сваiм полi, селянiн, каб адвесцi бяду ад сваёй сям’i, вымушаны быy звяртацца па дапамогу да ведзьмака. Той спачатку доyга адмаyляyся, набiваючы сабе цану, i толькi пасля настойлiвых просьбаy налiваy з бутэлькi y шклянку ваду, узятую з «сямi калодзежаy», уважлiва yглядаyся y яе, як бы iмкнучыся yбачыць разгадку няшчасцяy чалавека. Нарэшце ён ставiy шклянку на стол i шматзначна гаварыy: «Вельмi моцна yздзеяна.
Не ведаю, як i адрабiць». I рабiy выгляд, што хоча пакiнуць хату селянiна. Гаспадар i yся сям’я слёзна прасiлi ведзьмака не пакiдаць iх у бядзе, абяцалi павысiць ганарар.
Вядзьмак працягваy адмаyляцца, але yрэшце yступаy просьбам гаспадара, якi вёy яго y поле, дзе знаходзiлася заломка. За iмi крочылi родзiчы селянiна, цiкаyныя суседзi.
Наблiзiyшыся да заломкi, вядзьмак вымаyляy закляццi, жэстыкуляваy, а затым праводзiy вакол яе круг, быццам заганяючы туды нячыстую сiлу. Наступаy самы адказны момант – знiшчэнне заломкi. Вядзьмак станавiyся на карачкi i пачынаy асцярожна падпаyзаць да яе. Нейкая нябачная сiла быццам бы не давала яму лёгка дабрацца да пучка каласкоy, адкiдвала назад. Вядзьмак мармытаy закляццi i пачынаy падпаyзаць з другога боку.
Такiя манiпуляцыi паyтаралiся некалькi разоy. Здаралася, што вядзьмак распранаyся дагала, доyга поyзаy на пацеху прысутным па iржышчы, пакуль нарэшце не вырываy заломку з карэннем. Усiм станавiлася ясна: вядзьмак перамог нячыстую сiлу.
Цяпер пачынаyся другi этап спектакля. Трэба было yсё зло, заключанае y заломцы, скiраваць супраць таго, хто яе завiy. Вядзьмак урачыста yносiy заломку y хату гаспадара, клаy яе y гаршчок, напоyнены вадой з «сямi калодзежаy», i ставiy яго на агонь. Калi вада закiпала, вядзьмак браy асiнавы пруцiк i, памешваючы варыва, шаптаy розныя закляццi. Затым выцягваy гаршчок з печы, даставаy заломку i прымацоyваy яе y комiне. Ад такой аперацыi чалавек, якi завiy заломку, спачатку быццам бы будзе гарэць у агнi, а потым сохнуць, як заломка y комiне.
Пасля паспяховага завяршэння справы па знiшчэннi заломкi гаспадар шчодра частаваy свайго збавiцеля, аддзячваy грашыма, харчам.
Расказваючы пра традыцыю завiвання заломак у асобных населеных пунктах дарэвалюцыйнай Беларусi, А. К. Сержпутоyскi быy далёкi ад таго, каб тлумачыць яе толькi цемнатой i адсталасцю беларусаy-палешукоy. У заключнай частцы свайго нарыса ён гаворыць пра тое, што пад уплывам школ, народных вучылiшчаy у апошнiя гады павысiлася свядомасць не толькi дзяцей, але i дарослых, знiкла сляпая вера y ведзьмакоy i шаптух, нiхто yсур’ёз не yспрымае заломкi. Убачыyшы iх, моладзь спальвала заломкi або для пацехi прывязвала да хвастоy сабак, i тыя вырывалi iх з карэннем. У абрадах знiшчэння заломкi вучонага цiкавiy этнаграфiчны бок, высокая паэтыка заклiнанняy, здаровы народны гумар.
«Добывание огня». Спосаб здабывання i захоyвання агню шырока апiсаны y шматлiкай навуковай i навукова-папулярнай лiтаратуры. Не абышоy гэты факт увагай i А. К. Сержпутоyскi, прысвяцiyшы яму этнаграфiчны нарыс «Добывание огня»[47 - Живая старина. 1909. Вып. 1. С. 40–25.]. Даследуючы быт жыхароy цяжкадаступных населеных пунктаy Беларускага Палесся, ён адзначаy, што большасць сялянскiх сем’яy не карысталiся запалкамi i здабывалi агонь старажытным дзедаyскiм спосабам: з дапамогай крэсiва, крэменю i кнота або цэры – высушанага грыба, што расце на гнiлой частцы ствала хвоi. Рабiлася гэта па некалькiх прычынах. Запалкi каштавалi даволi дорага i былi не па кiшэнi многiм палешукам. Да таго ж яны тухлi ад ветру. Таму кожны мужчына насiy у маленькай торбачцы, якую называлi вогневiцай, магалейкай або калiтой, нескладаныя прыстасаваннi для атрымання агню. Умелi разводзiць агонь у сваiх дамах i палескiя жанчыны, калi мужчын не было y сядзiбе.
Ва yрачыстых выпадках свяшчэнны агонь здабывалi шляхам трэння цi з дапамогай шкельцаy i сонечных промняy. Гэта рабiлi звычайна пры пераходзе y новы дом. У прысутнасцi yсёй сям’i, гасцей гаспадар распальваy свяшчэнны агонь у старой хаце i пераносiy яго y новую хату, дзе рыхтавалася застолле. На думку палешукоy, у такiм выпадку заступнiкi продкаy разам з агнём пераселяцца на новае месца i будуць ахоyваць навасёлаy ад няшчасцяy i бядот.
У час эпiдэмiй з дапамогай свяшчэннага агню запальвалi кастры на yскраiнах вёсак. Яны павiнны былi yберагчы людзей ад хвароб.
У многiх палескiх вёсках iснаваy звычай распальваць з дапамогай свяшчэннага агню купальскiя кастры. Яшчэ задоyга да свята на месца, дзе y ноч з 22 на 23 чэрвеня шугане y неба купальскi агонь, моладзь пачынала зносiць «май» – галiнкi бярозы, лiпы, якiмi на Тройцу сяляне yпрыгожвалi дамы i двары, а таксама старыя рэчы, дошкi, салому, зношаныя лапцi.