banner banner banner
Абое рабое
Абое рабое
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Абое рабое

скачать книгу бесплатно

Абое рабое
Таццяна Дземiдовiч

Несур’ёзна пра сур’ёзнае
У чым сакрэт жаночага шчасця? Аyтар кнiгi «Абое рабое» yпэyненая, што перш-наперш – у добрай усмешцы, ва yменнi дараваць сабе жаночыя слабасцi, радавацца нават дробязям. Мудры iранiчны погляд старэйшага пакалення, дзiцячая непасрэднасць i кемлiвасць дапамагаюць галоyным героям выбудоyваць адносiны з роднымi i блiзкiмi, рашаць праблемы i напаyняць жыццё добрымi справамi.

Абразкi, кароткiя апавяданнi, пададзеныя чытачу праз прызму гумару, дазваляюць убачыць жыццёвыя сiтуацыi, у якiя ён сам неаднойчы трапляy, i знайсцi рэцэпт свайго асабiстага шчасця.

Таццяна Дземiдовiч

Абое рабое: абразкi, гумарыстычныя дыялогi, карацелькi

Серыя заснавана y 2014 годзе

Рэдакцыйны савет:

А. М. Зэкаy, К. В. Камейша, Л. Ф. Анцух, В. А. Губараy, А. В. Кубышкiна

© Дземiдовiч Т. А., 2023

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрцi”», 2023

Добра пасядзелi…

Ранiшнiм суботнiм вечарам у Косцi Сямёнава зазванiy тэлефон.

– Пазнаy? – пачуy ён на тым канцы проваду басавiты голас.

– Сярожка! Вядзёркiн! Як не пазнаць твой голас?! Колькi гадоy не бачылiся! – узрадаваyся Косця.

– Амаль дваццаць! – заyважыy Вядзёркiн.

У доyгай размове прыпомнiлi yсё: i як працавалi y адным кабiнеце, i якiя святы ладзiлi, i як у камандзiроyкi ездзiлi.

– А давай, Сямёнаy, у гонар нашай сустрэчы на рыбалку махнём! – прапанаваy Вядзёркiн. – Уяyляеш: ранiшняе паветра, жаyрукi спяваюць, конiкi y траве стракочуць…

– Не, – запярэчыy Сямёнаy – Нудоцце гэтая рыбалка. Яшчэ i камары грызуць. Ды y мяне i рыбацкiх прылад няма. Давай лепш у рэстаран сходзiм! Вып’ем, закусiм, патанцуем…

– Не, – адмовiyся Вядзёркiн, – што той рэстаран? Там не пагутарыш: музыка раве, шмат людзей… І дорага, мiж iншым… Слухай, а давай лепш я да цябе y госцi з падарункам прыйду. Прынясу дамашняе вiно! Смачнае, духмянае…

– Не, вiно я не люблю… Лепш пiва. Да i нязручна зараз у мяне. Цешча з вёскi прыехала i кожны дзень сваiх сябровак на каву запрашае. Давай лепш я да цябе прыйду з вясковымi прысмакамi – варэнне малiнавае, кампот грушавы…

– Не трэба, – захваляваyся Вядзёркiн, – у мяне цукровы дыябет. І сабака дома вось-вось павiнна ашчанiцца… Ведаеш, што? А давай у «Вайберы» сустрэнемся!

– Давай! – узрадаваyся Сямёнаy.

Так i зрабiлi. Адзiн даслаy сябру вiдэа, як выпiy за яго здароyе дамашняе вiно, другi – сюжэт з пiвам. Сямёнаy яшчэ паказаy, якiя на выгляд смачныя вясковыя нарыхтоyкi. Вядзёркiн прадэманстраваy на фота свае дарагiя рыбацкiя снасцi.

Карацей кажучы, добра пасядзелi… Нядорога, у цяпле, без назойлiвых камароy i надакучлiвай музыкi…

У пошуках сапраyднага Новага года

За тры гадзiны да бою навагоднiх курантаy я пастукалася y дзверы да сваёй сяброyкi, якую не бачыла амаль ад самага заканчэння школы.

– Алеська! Як усё змянiлася за гэты час у тваёй кватэры! Памятаю, каля yваходу y залу стаяла велiзарная шафа з кнiгамi. Далей быy круглы стол з накрухмаленай сурвэткай, а над iм на сцяне вiсела гiтара. А тэлевiзар, якi yвесь час шыпеy ды на самым цiкавым месцы мог паламацца? – я спынiлася на парозе i пачала азiрацца.

– Дарэчы, а дзе твой тэлевiзар? Якi ж без яго Новы год?

– А няма y мяне цяпер гэтай скрынкi, – пацiснула плячыма сяброyка дзяцiнства.

– Дзе ж ён?

– Яго з’елi! – загадкава адказала Алеська.

– Хто з’еy? – не зразумела я.

– Быццам не ведаеш гэтых нахабнiкаy? – здзiвiлася яна. – Камп’ютар i мабiльны тэлефон! Ням-ням… І няма тэлiка! Яно ж як атрымлiваецца: пакуль у iнтэрнэце сяджу, мабiльнiк надрываецца. Пакуль па тэлефоне пагутару, у iнтэрнэце навiны абнавiлiся… Калi тут тэлевiзар глядзець?

Я з разуменнем закiвала. Алеська казала праyду. Прыйшоy канец эры тэлевiзараy. Памаyчаyшы крыху, уздыхнула i сказала:

– А памятаеш, у дзяцiнстве мы мульцiк «Ну, погоди!» увесь тыдзень чакалi. І «Калыханку» з Дзедам-Барадзедам глядзелi…

– Знайшла пра што шкадаваць! Тэлевiзар! – узрушана прамовiла сяброyка. – У свой час гэта быy монстр, больш страшны за тэлефон i камп’ютар! Менавiта ён калiсьцi з’еy нашу велiзарную шафу з кнiгамi! Памятаеш бразiльскiя серыялы, «Поле цудаy», «Смехапанараму» i перадачу «Мая сям’я»? Ужо толькi пасля iх наша шафа апусцела напалову: нешта y макулатуру здалi, астатняе y краму «Букiнiст» аднеслi. Ну а калi рэалiцi-шоy пачалiся, дык кнiгi наогул знiклi з кватэры за непатрэбнасцю.

– Слухай, Алеська, а yявi, праз некалькi дзесяцiгоддзяy з’явiцца якая-небудзь новая «пачвара» ды з’есць камп’ютар i мабiльны тэлефон, – я вырашыла пафантазiраваць.

Дзяyчына з любоyю прыцiснула да сэрца свой новенькi смартфон i пакруцiла галавой. І тут нашу размову перапынiy нейкi булькаючы гук.

– Хто там? – спалохана пракрычала Алеська.

– Ну ты даеш, сяброyка! Гэта ж скайп! – засмяялася я.

– Сапраyды! Зусiм мяне загаварыла, – схамянулася тая i паклала ноyтбук сабе на каленi: «Прывiтанне, мае дарагiя! І вас са святамi! І вам шчасця i здароyя! А Новы год што, ужо наступiy? Калi? Пяць хвiлiн таму? Ну, вось дзякуй, што патэлефанавалi i паведамiлi».

Алеська скончыла размову i штурхнула мяне локцем:

– Давай хутчэй вiншавальныя СМС-кi сябрам адпраyляць.

– А y мяне да цябе iншая прапанова! – я вырашыла yзяць iнiцыятыву y свае рукi. – Давай захопiм бенгальскiя агнi i адправiмся на вулiцу шукаць Дзеда Мароза! А потым пойдзем да мяне глядзець «Голубой огонек», есцi алiyе i пiць шампанскае. Такiя традыцыi не варта парушаць з-за нейкiх там СМС-ак!

Алеська засмяялася. І мы, як у дзяцiнстве, кiнулiся навыперадкi апранацца i шукаць сапраyдны Новы год.

Рэцэпцiк

– Як справы, Наста? Як настрой перад святам? – пацiкавiлася па тэлефоне y сяброyкi Вера.

– Ды нiяк… Вось сяджу зараз на кухнi, гляджу на чысцюткiя каструлi ды галаву ламаю: што прыгатаваць на свята? – паскардзiлася Наста. – Салата алiyе надакучыла, рысам з крабавымi палачкамi гасцей таксама не здзiвiш…

– А я yчора глядзела перадачу «Нам так не есцi» з Аленай Чабурэкавай i запiсала вельмi добры рэцэпцiк! – Хочаш, i табе прадыктую?

– Ну, малайчына, Верка! – узрадавалася Наста i пабегла шукаць паперку i аловак…

– Запiсвай! – падала каманду Вера. – Бяром 250 грамаy сушанага папартнiку i кiпяцiм яго y каньяку…

– Пачакай, – спынiла сяброyку Наста. – Дзе гэта зiмой узяць папаратнiк? І ён жа, напэyна, горкi i нясмачны. Ды i каньяк шкада. Я збiралася пляшачку на стол паставiць…

– Такой бяды! – адказала Вера. – Папаратнiк можна кропам замянiць, а каньяк так выпiць. У прыкуску да салаты. Запiсвай далей… Дабаyляем у гэтую масу (у нас пакуль – проста кроп) авакада i манга.

– Авакада дараго-о-о-е, – пацягнула Наста. – А манга я наогул нiколi не бачыла.

– Ну i што? – здзiвiлася Вера. – Я таксама авакада не буду y гэтую салату крышыць. І сапраyды дорага. Мяняем яго на бульбу. А манга на смак як звычайная леташняя морква. Я каштавала – ведаю…

– Запiсваю: бульба i морква, – кажа Наста, водзячы алоyкам па паперцы.

– Далей. Варым адно страусавае яйка. Але я буду браць звычайныя курыныя, – уносiць карэктывы па ходзе чытання Вера. – Потым дабаyляем каперсы…

– А што гэта такое?

– А хто яго ведае! Па-мойму, нешта сярэдняе памiж салёным агурком i зялёным гарошкам…

– Зразумела, – адказвае Наста. – Агуркi i гарошак.

– Адварваем мяса каракацiцы…

– Цьфу! Брыдота якая! – абураецца Наста. – А можна замест яго варанай каyбаскi дабавiць?

– Можна! – пагаджаецца Вера i радасна дадае: – А цяпер – фiнальны акорд! Запраyляем салату кунжутавым алеем i прыправай «Тыбi-дыбi». Але паколькi знайсцi iх няпроста, бяром звычайны маянэз!

– Дык што ж гэта атрымлiваецца? – здзiвiлася Наста. – Зноy салата алiyе?!

Вера задумалася i здзiyлена вымавiла:

– Сапраyды, алiyе!

Сяброyкi прыцiхлi, задумалiся над такой гастранамiчнай задачкай…

– А ведаеш, Вера! – адгукнулася Наста. – Можа, i някепска будзе… Адзiн стары рэцэпт лепш за новыя два!

– І праyда! – пагадзiлася Вера. – Алiyе, дык алiyе! Не будзем парушаць святочных традыцый…

Эх, свабода!

Алена Пятроyна працавала y школе намеснiкам дырэктара па выхаваyчай рабоце. І трэба ж! У самым разгары педагагiчнай дзейнасцi адправiлi Алену Пятроyну на пенсiю. Дырэктар папрасiy заслужаную настаyнiцу саступiць месца маладому спецыялiсту. Рабiць няма чаго – давялося ёй пакiнуць школу…

Пасядзела настаyнiца з тыдзень без працы, пасумавала i вырашыла хаця б у сценах роднага дома папрацаваць на yсеагульную карысць.

Былая настаyнiца адразу правяла гутарку з мясцовымi падлеткамi аб шкодзе курэння, злоyжывальнiкам алкаголю раздала агiтоyкi за здаровы лад жыцця, арганiзавала суботнiк, каб навесцi парадак у падвалах i на лесвiчных пляцоyках, прыцягнула суседзяy да азелянення пад’ездаy i разбiyкi клумб.

Плявалiся, вядома ж, жыхары ад такой яе iнiцыятывы, але аслухацца нi y чым не асмелiлiся. Бо для yсiх яна y памяцi была строгай, патрабавальнай настаyнiцай.

– Калiсьцi яна майго Сярожаньку закатавала сваёй матэматыкай, – абуралася суседка Галiна, – а цяпер яшчэ за мужа yзялася – буклет вось прынесла… Але, з iншага боку, можа, яно i да лепшага… Лайдак мяне не слухае, дык хоць суседка розуму навучыць.

– Вядома, да лепшага! – згаджалася суседка з другога паверха. – Вось i y падвале прыбралi, i каля дома зараз чысцiня… І за маiм чатырнаццацiгадовым неслухам яна сочыць… Толькi ён за цыгарэту возьмецца – а яна тут як тут. Раз – i за вуха яго! Мяне сынуля не баiцца, а яе як убачыць – адразу па стойцы смiрна.

За кароткi час Алена Пятроyна навяла y панэльнай пяцiпавярхоyцы yзорны парадак. А энергii y яе па-ранейшаму – хоць адбаyляй!

– Будзем пляцоyку дзiцячую i рамонт у двары рабiць! – вырашыла пенсiянерка.

Прайшлася яна па кватэрах i сабрала з усiх подпiсы y падтрымку дваровага рамонту. Потым адправiла патрэбныя паперы i y мясцовую ЖКГ, i y гарвыканкам, аблвыканкам… Хадзiла Алена Пятроyна па кабiнетах, вяла доyгую перапiску з чыноyнiкамi! І yсё-такi дамаглася свайго!

Напачатку лета разгарнулася y двары грандыёзная будоyля. Паставiлi рабочыя i новыя лавачкi, i дзiцячы гарадок зрабiлi, i сучасныя лiхтары запалiлi, i на дарожках плiтку замянiлi, i дрэвы пасадзiлi. Словам, стаy двор узорна-паказальным. Нават тэлебачанне прыязджала сюды перадачу здымаць!

Не нарадуюцца жыхары дома, i пры сустрэчы энтузiастцы словы yдзячнасцi гавораць, здароyя ёй жадаюць…

Ды раптам Алену Пятроyну зноy на працу паклiкалi. Праyда, у iншую школу – звычайную i за горадам, дзе настаyнiкаy не хапае. Прыйшлося жанчыне пераехаць жыць на сваю дачу, каб блiжэй да пасялковай школы дабiрацца…

– Паехала Пятроyна? – у той жа дзень шэптам спытаy у суседкi Грыша Канаплянiк.

– Угу, – буркнула y адказ Надзька Шастапёрава. – Сабрала манаткi i сёння ранiцай адчалiла! Хоць уздыхнем спакойна…

Узняла Надзька з падлогi свае цяжкiя тазы i пайшла на вулiцу бялiзну развешваць.

Грышка Канаплянiк гучна пацягнуyся, смачна плюнуy на блiскучую плiтку лесвiчнай пляцоyкi i пайшоy следам за суседкай. На ганку ён яшчэ раз плюнуy, попел на лавачку строс:

– Слава Богу, паехала! Эх, свабода!

– Свабода! – пацвердзiла Надзька Шастапёрова. – Не паспела Пятроyна з’ехаць, а yжо хтосьцi вяроyку бялiзнавую зняy.

– Свабода! – паyтаралi адзiн за другiм жыхары старой пяцiпавярхоyкi, i дзень за днём мяняyся двор. У лiхтарах выкручвалi лямпачкi, ламалi дзiцячыя арэлi, спраyлялi патрэбу каты y закiнутай пясочнiцы, выкарчоyвалi кусты руж i агрэсту.

– Свабода! – цынiчна yсмiхаyся раздзяyбанымi дзвярыма i пагнутымi парэнчамi былы yзорна-паказальны пад’езд.

Зоркi y вушах

Дарослыя цётачкi дакладна ведаюць, што такое прыгажосць, i так не хочацца iх расчароyваць. У дзесяць гадоy мне падарылi на дзень нараджэння залатыя завушнiцы. Вядома ж, я хацела ровар, альбо кацяня, альбо рубель на марожанае, кiно i каруселi. Але y дарослых за святочным сталом пры поглядзе на аксамiтную скрыначку з дзвюма маленькiмi зорачкамi былi такiя захопленыя вочы!

І я змiрылася з важнасцю падарунка. Калi пiлi за маё здароyе, мама, мiж iншым, паведамiла, што заyтра мы пойдзем у касметычны салон праколваць вушы! Настрой прапаy. У цацкi не гулялася, з сябрамi не бегалася. Але я была вельмi паслухмяным дзiцём i на наступны дзень паныла паплялася y храм прыгажосцi.

Жанчына y белым халаце i марлевай масцы нагадала yсе выпадкi пабiтых каленак, пякучых прышчэпак, балючага лячэння малочных зубоy. Я схапiлася за вушы i падалася назад. Мама паглядзела сурова, i я зразумела, што не пашкадуе. Касметычная фея незадаволена хмыкнула i строга вымавiла:

– Калi хочаш быць прыгожай i падабацца хлопчыкам, трэба крыху пацярпець!

Я паспрабавала yспомнiць, цi ёсць у нашай школьнай прыгажунi Волечкi зорачкi y вушах, але перад вачыма стаялi толькi яе падрапаныя рукi i атласная стужачка y тонкай кароткай косцы. Потым мяне yцiснулi y крэсла, i скрозь боль я адчула, як знаёмыя галасы аддаляюцца рэхам. У вачах пабялела, ногi i рукi не слухалiся, здавалiся бязважкiмi. Так я страцiла прытомнасць… І на зло yсiм хацела яшчэ доyга ляжаць няшчаснай, але медсястра паднесла да носа нашатыр.

– Малайчына! Герой! – усмiхнулася «Касметычка». – Затое цяпер будзеш моднiчаць!

І з той хвiлiны я так намоднiчалася! Калi сядзела на yроках, дык у цяжкiх роздумах намацвала вострыя вуглы зорачак, нервова скубла завушнiцы, адцягвала мочкi вушэй… Але больш за yсё баялася iх згубiць! Бывала, зайграюся на вулiцы, а потым раз – i yспомню пра залаты хамут. Сэрца ёкне, па спiне халадок прабяжыць, у горле затрымаецца камяк. Схаплюся дзвюма рукамi за вушы – цьфу ты! Зоркi на месцы!

Але аднойчы завушнiца выслiзнула, бразнула аб пыльны, гарачы асфальт i знiкла. Увесь двор, уключаючы дваровую сабаку Альму, шукаy маю завушнiцу, а я, абхапiyшы каленi рукамi, сядзела на лаyцы i цiха yсхлiпвала. І было моташна i страшна. Не зберагла…