banner banner banner
Абое рабое
Абое рабое
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Абое рабое

скачать книгу бесплатно

Зорку знайшла наша дворнiчыха. Яна блiснула радком залатых зубоy i злосна вымавiла:

– Трымай, неахайнiца! Мамкi вам накупляюць дарагiх цацак, а вы вось з iмi як – няyдзячныя!

– Дзякуй! – разгублена прашаптала я i падумала, што залатыя зубы – гэта, мабыць, яшчэ больш прыгожа i надзейна. Не тое што завушнiцы. Але, напэyна, вельмi балюча. Можна тысячу разоy прытомнасць страцiць.

У пятнаццаць гадоy спяшалася на першае спатканне. Апранала сукенку, зачапiлася зоркай за маланку – вуха закрывавiла, запякло. Раззлавалася. Зняла завушнiцы i паклала y скрыначку.

Як аказалася, назаyсёды! Мы сядзелi на даху старога гаража, елi марожанае, балбаталi нi пра што…

– Твае валасы пахнуць летам! – сказаy ён i yсмiхнуyся роyнымi белымi зубамi. Вось табе i першы y жыццi камплiмент. Шчокi запалымнелi, я збянтэжана адвярнулася, накруцiла кудзерку на палец.

«Валасы пахнуць летам», – у думках паyтарала я, калi yзлятала па лесвiцы yверх, каб дома хутчэй паставiць у вазачку першыя y маiм жыццi кветкi. Шчасце аказалася зусiм не залатым, бязважкiм, непатрабавальным…

Падарунак

– З Новым годам, дарагая! – пяшчотна прамовiy Іван i працягнуy жонцы канверцiк, мiла yпрыгожаны пунсовымi сэрцайкамi.

– Нiчога сабе! – разгарнуyшы яго, усклiкнула Лiда.

– Гэта табе на новую сукенку! Вось так… Уся мая заначка, – пераступаючы з нагi на нагу, збянтэжана прамовiy Іван.

– Трэба ж! – ад нечаканасцi y Лiды перахапiла дыханне. І яе заyсёды спакойны, сур’ёзны погляд раптам стаy наiyна-радасным, як у сямнаццацiгадовай дзяyчыны.

Лiда адразу прадставiла сябе y доyгай серабрыстай сукенцы, упрыгожанай тонкiм залатым паяском. І ад блiзкасцi гэтай мары y яе па-вясноваму прыемна закружылася галава.

– Усё! Бягу y краму! Адразу!

Некалькi разоy яна прымяралася да новай яркай сукенкi, сарамлiва перабiрала спатнелымi далонямi хвалi яго мяккай тканiны, прыкладвала да плячэй лёгкi прахалодны матэрыял. І вось зараз яна магла купiць жаданую рэч! Гэта здавалася сапраyдным жаночым шчасцем!

– Сто рублёy! Не кожны мужчына вырашыцца на такi падарунак. Якi ж мой Іван усё-такi выдатны… – па дарозе y краму разважала Лiда. – А сам, глядзiш, цэлы год з адным гальштукам ходзiць… Трэба было б i яму абноyку купiць.

І Лiда, нядоyга думаючы, спынiлася y аддзеле з мужчынскай вопраткай. Там яна набыла каханаму мужу i новы гальштук, i чарговую пару шкарпэтак.

– Усё добра… – яшчэ раз гаспадарскiм поглядам ацанiyшы свае пакупкi, пры выхадзе з аддзела падумала Лiда. – Толькi вось пра Ярынку я забылася. Атрымлiваецца, мужу купiла, а дачцэ – нiчога. А яна, мiж iншым, даyно прасiла новы берэт.

І Лiда спынiлася каля дзiцячага аддзела.

Там яна, прыслухоyваючыся да парад дагледжанай немаладой прадаyшчыцы, зноy занепакоiлася:

– Як жа я забылася… У свякрухi хутка дзень нараджэння. Яна хацела духi «Ландыш залаты».

Прыйшлося Лiдзе пасля набыцця берэта затрымацца i y парфумерным аддзеле…

А потым Лiда доyга з зачараваннем удыхала пах новай сукенкi, цярплiва чакаючы сваёй чаргi y прымерачнай. Пасля чаго нетаропка, метадычна расправiyшы на сабе yсе складачкi прыемнай навобмацак тканiны, з задавальненнем разглядала сукенку y вялiкiм люстэрку.

– Каралева! – захаплялася прадаyшчыца.

– Якая ж вы стройная! – зайздросна праспявала другая. – І колер вам да твару!

– Шкада, грошай не хапае, – уздыхала Лiда. – Я, мабыць, халацiк куплю… Вунь той, цёмненькi. Ён i пэцкацца не будзе, i шырыня зручная. Я ж цэлымi днямi на кухнi, ля плiты, – нiбы апраyдваючыся, дадала Лiда.

У якi раз яна па-жаночаму рашуча i без асаблiвага шкадавання палiла y жыццёвай руцiне сваю чарговую маленькую мару…

Усюды паспець…

Маруся круцiцца каля турнiка спартыyнага комплексу, як заведзеная малпачка. Яркая спаднiчка ветразем надзiмаецца, i кучаравыя рыжыя коскi з яркiмi заколкамi на кончыках, быццам змейкi, лётаюць туды-сюды.

– Я, цёця Таня, два разы y тыдзень хаджу на плаванне, тры разы – на англiйскую мову, а яшчэ на хор, на танцы i y мастацкую школу. Гурток юных пажарнiкаy наведваю па нядзелях, факультатыy па матэматыцы – па суботах, у школьным музеi экскурсii праводжу па аyторках, у цяплiцы пры Доме пiянераy працую па чацвяргах. Раз у месяц сама выпускаю школьную насцен-газету. А яшчэ я стараста y класе, чэмпiён школы па зборы макулатуры i пераможца конкурсу абласной дзiцячай бiблiятэкi на самы тоyсты фармуляр!

– І як жа ты, Маруся, усюды паспяваеш? – здзiyляюся я.

– Гэта цяжка, цёця Таня! Але мама кажа – трэба yсюды паспець. Зараз цяжка, затое потым лягчэй стане… Бо я yсё буду yмець, а гэта значыць, змагу знайсцi самую лепшую працу, – прыклаyшы далонь да вуснаy, шэптам па сакрэце паведамiла Маруся. – У мяне i сястра старэйшая такая ж здольная была y дзяцiнстве. Наведвала секцыю па плаваннi, хадзiла y музычную школу i на акрабатыку, вышывала крыжыкам, навучылася нават жанглiраваць, магла пятнаццаць хвiлiн стаяць на галаве i чытала з хуткасцю трыста пяцьдзясят слоy у хвiлiну, вучыла японскую мову i скончыла курсы бармэнаy, – загiнала адзiн за другiм свае пальцы Маруся.

– Няyжо? – перапынiла я хвальбу дзяyчынкi. – І чым зараз твая сястра займаецца? Мабыць, ужо як мiнiмум прафесар цi касманаyт?

– Ну што вы, цёця Таня, хiба не ведаеце? – абурылася Маруся. – Наша Надзея, дзякуй Богу, нарэшце выйшла замуж i yжо тры гады як хатняя гаспадыня!..

Хатнiя феi

У жанчын самы каштоyны час – абедзенны перапынак… Усяго адна гадзiна памiж дзвюма паловамi працоyнага дня, а трэба yсё паспець – ад наведвання цырульнi да закупкi прадуктаy.

На рынку y гэты час не працiснуцца. Вунь i дзве маладзенькiя жанчыны мiтусяцца. Як трысцiнкi, хiляцца пад цяжарам сваiх пакупак, кiдаюцца ад аднаго прылаyка да другога.

– Кацька, я за мылам гаспадарчым, а ты хлеб купi!

– А якi браць? Белы або чорны?

– І той, i другi!

Каця прыкметна нервуецца, на гадзiннiк глядзiць. Чарга, ледзь рухаецца… У дадатак наперадзе пажылая жанчына стаiць. Яна дрыготкiмi рукамi кожную дробную купюрку мне, вуснамi незадаволена прыцмоквае, маyляy, пачакайце, пакуль я yсе рэчы y торбу паскладваю.

– Давайце ж хутчэй! – не вытрымлiвае Каця i, як толькi пенсiянерка закрывае кашалёк, упэyнена суне грошы i хутка прамаyляе:

– Два белыя, два чорныя. У мяне без здачы!

Пажылы мужчына, якога яна так спрытна абскакала, з прыкрасцю разводзiць рукамi:

– Жанчына, ну што вы? Не адна спяшаецеся…

І тут здалёк раздаецца голас Алены:

– Кацька, тут знiжкi! Дзве мятлы па цане адной! Браць?!

– Бяры i паляцелi! – крычыць Каця. – Праз тры хвiлiны абед канчаецца.

– Паляцелi яны! – каментуе пакрыyджаны мужчына. – Вядзьмаркi!

– Гэта не вядзьмаркi, – хiхiкае прадаyшчыца, – а клапатлiвыя хатнiя феi!

Непаслухмяны

У далёкiх паездках нiшто так не палохае, як выпадковыя спадарожнiкi. Асаблiвы «падарунак» у дарогу – чужыя дзецi… Трохгадовы Мiкiта з першых хвiлiн заняy усю прастору аyтобуса. Спачатку ён атакаваy прысутных вiскамi i крыкамi. Але большасць слухачоy хутка прывыклi да яго адвольнай праграмы, i ён прыняyся за тых, хто быy iзаляваны ад прагляду прадстаyлення. Мiкiта yзяyся за моладзь: з незвычайным энтузiязмам ён падбягаy да студэнтаy, зрываy з iх навушнiкi, пасля чаго дарыy цёплую цiхую yсмешку i тут жа нечакана на вуха «жахаy», як студзёнай вадой з вядра, сваёй пранiзлiвай крычалкай.

Астраyком спакою i абыякавасцi была толькi мама хулiгана. Прыкрыyшы вочы, яна рабiла выгляд, што дрэмле. Праз паyгадзiны нашага падарожжа рэпертуар маленькага артыста рэзка змянiyся: свабоды здалося мала, i дзiця гучна, працягла i манатонна заплакала, тупаючы нагамi i стукаючы маленькiмi кулачкамi па мамчыных каленках.

Гледачы падзялiлiся на два лагеры. Адны папракалi матулю за няyменне выхоyваць дзiця, iншыя шкадавалi яе. Маладая жанчына крыва yсмiхалася, патупiyшы позiрк. Цi то гэта была ахоyная рэакцыя яе арганiзма, цi то яна сама здзеквалася з усiх, цяжка было сказаць.

Але пажылая дама з бэзавымi, кучаравымi i пухнатымi да празрыстасцi валасамi затрэслася ад абурэння:

– І не сорамна вам?! Увесь аyтобус у закладнiках у вашага дзiцяцi!

Мiкiта не застаyся y даyгу i, звалiyшыся y праём памiж радамi, аглушальнымi крыкамi пачаy абараняць анямелую, спалоханую матулю.

– Трэба непаслухмянага хлопчыка i яго маму y лесе высадзiць! Хай iх ваyкi з’ядуць! – пажартаваy сур’ёзны мужчына y касцюме i акулярах.

Але Мiкiта выдатна разумеy злую iронiю незнаёмага дзядзечкi i не думаy здавацца.

Па yсiх законах тэатра y такi момант павiнна было адбыцца нешта нечаканае i вострае.

І тут зашаргацела газета…

Выратавальнiца пасадзiла малога на каленi i цiхенька прашаптала:

– Мяне завуць Валянцiна Дзмiтрыеyна. І я чытаю вельмi цiкавую газету. Адгадай, як яна называецца?

Хлопчык здзiyлена i зацiкаyлена паглядзеy на жанчыну.

– А ну, давай хуценька знойдзем яе назву… Дзе яна тут схавалася? Ты ж такi разумненькi, кемлiвы! Будучы выдатнiк.

Мiкiта yмомант падцягнуyся, уважлiва паглядзеy на сваю настаyнiцу i дзелавiта сказаy:

– Я ведаю, у пачатку будзе назва, давайце пагартаем…

– Давай пагартаем, – паyшэптам паyтарыла Валянцiна Дзмiтрыеyна.

Пасля Мiкiта шукаy у загалоyках лiтары «а», «о» i «у», лiчыy старонкi, меркаваy, да якiх падзей размешчаны фатаграфii, i распавядаy, пра што б ён напiсаy у газеце. А праз пятнаццаць хвiлiн наш забiяка заснуy моцным сном.

– Хутка, аднак, вы яго абяззброiлi! – усмiхнуyся сур’ёзны мужчына y акулярах. – Вы, напэyна, па адукацыi педагог?

– Увага – вось што абяззбройвае! – усмiхнулася Валянцiна Дзмiтрыеyна. – Усе любяць, каб да iх ставiлiся yважлiва… А па прафесii я садавод…

Я заплюшчыла вочы i yявiла летнi духмяны сад Валянцiны Дзмiтрыеyны… Як пяшчотна ветрык гайдае цяжкiя галiнкi з сакавiтымi чырвонымi яблыкамi, а потым буйныя кроплi цёплага жнiвеньскага дажджу… Насычаныя пахi яблычнага павiдла, кампоту… «Вось прыеду дахаты, i адразу куплю першых смачных яблыкаy, – скрозь дрымоту падумала я, – усе вечарам будуць стомленыя, знерваваныя, а я да дамачадцаy з вiтамiнамi Увагi».

Катавасiя

Кошка Мурка ступае мякка, паважна, аб ногi ласцiцца, амаль штурхаецца, i хвастом высокiм ды пругкiм казытлiва кранаецца костачак. А на золку хусткай пуховай на грудзi ляжа да Шуры i «мур-мур-мур»…

Сабака Сняжок як дзiцячая цацка. Нос – блiскучы гузiк, а сам белы i патлаты. Мiшка заyсёды з iм без павадка гуляе, бо любiць Сняжок бегаць. Жвавы вельмi!

– Апошнi раз цябе, Мiшка, папярэджваю: сабаку свайго, бруднага, смярдзючага, у вёску вязi! Не месца яму y шматпавярховым доме, – абуралася на суседа Шурачка.

– Лепш кошку сваю выкiнь! – злаваyся Мiшка.

Аднойчы Сняжок запрыкмецiy Мурку ды брэхам зайшоyся – аглушальна-звонка, бесперапынна.

Суцэльны струмень сабачай лаянкi. Мурка не вытрымала: выгнула спiну, хвост распушыла, пайшла y атаку на Сняжка. З гладкай падушачкi кiпцюры з’явiлiся, вось iмi сабачкаy нос i зачапiла.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)