banner banner banner
Двое на вуліцы
Двое на вуліцы
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Двое на вуліцы

скачать книгу бесплатно

Двое на вулiцы
Іван Данiлавiч Сiпакоy

Кнiга «Двое на вулiцы» слыннага пiсьменнiка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублiкi Беларусь Янкi Сiпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасцi. У новае выданне yвайшлi аповесць «Жывi як хочацца» i апавяданнi пра каханне, напiсаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоy.

Вечныя тэмы, у якiх галоyнымi героямi з’яyляюцца двое – ён i яна, раскрываюцца аyтарам пранiкнёна-лiрычна, глыбока эмацыянальна i надзённа. Бег часу, зменлiвасць чалавечых лёсаy, радасць, сум i замiлаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоyна адбiлiся на старонках кнiгi.

Янка Сiпакоy

Двое на вулiцы

* * *

© Сiпакоy І. Д., 2023

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва „Чатыры чвэрцi“», 2023

Жывi як хочацца

Аповесць

Напачатку, яшчэ спрасоння, ён нiяк не мог даyмецца, што яго разбудзiла, што халоднае i, як яму нават падалося, вострае, нiбы цвiк, дзеyбанулася y шчаку – быццам уджалiла – i адразу ж скацiлася за расшпiлены каyнер сарочкi – на грудзi, а потым, крыху ачомаyшыся i агоyтаyшыся ад сну, зразумеy: гэта, разгайданая рухам, адарвалася ад настылага жалеза i yпала на яго зверху вялiкая дажджавая кропля.

Ён сцепануyся, узняy галаву, якая, нiбы не свая, адкiнулася была y сне назад, павёy плячыма i з непрыемнасцю адчуy, як кропля пад сарочкаю пакацiлася па грудзях яшчэ далей, нiжэй, i там, дзе яна прайшла, целу зрабiлася мокра, холадна i няхораша.

Ад нязручнага сну y крэсле, калi галава матлялася ва yсе бакi, ныла шыя, балелi плечы – як мядзведзь на iх уссеy – ды i наогул усяму яму было кепскавата-няyтульна.

Ён паварушыyся, пахiтаy галавою, каб размяць зацёклыя цяглiцы, адным пальцам паправiy акуляры, якiя з’ехалi былi з пераносiцы, i yсеyся зручней.

Аyтобус, не спяшаючыся, прадзiраyся праз восеньскую непагадзь, аб’язджаy вялiкiя лужыны на дарозе, а калi гэта яму не yдавалася – з-пад колаy далёка на yзбочыну ляцелi густыя брудныя пырскi. Дождж са снегам сыпаy на разараныя на зiму палi, на голыя, пачарнелыя yжо ад макрэчы кусты, што паныла праплывалi за акном.

У палях, дзе яшчэ толькi пачынала свiтаць, было шэра, мокра i таксама няyтульна. Тыя ж шэрань i няyтульнасць гусцiлiся i y аyтобусе – у iм усё было, як i на вулiцы, i толькi, можа, адно не хапала ветру i дажджу, каб поyнасцю адчуць, як холадна i зябка зараз вось там, на палявых сцяжынах, ля голых кустоy, дзе нясвежа бялеюцца – нiбы рудзеюць – невялiкiя лапiкi мокрага снегу, праз рэдзенькi покрыy якога праступае настылая цёмна-бурая зямля.

Праyда, спачатку, калi ён з сябрамi па непагадзi, яшчэ yпоцемках – аyтобус выпраyляyся y дарогу дужа рана – пехатою дабраyся нарэшце да раённай аyтастанцыi i, абшкробшы аб прыступку гразь з чаравiкаy, увайшоy у зырка асветлены аyтобус, там яму стала раптам цёпла i yтульна, нiбы y ласкавай i гасцiннай, сагрэтай зычлiвасцю хаце.

Але потым, калi выехалi з гарадка, пасажыры папрасiлi шафёра выключыць святло: «Яшчэ ж рана, давайце паспiм» – i y аyтобусе адразу стала гэтак жа панура i хмурна, як i на вулiцы.

Хмурна было i y яго на душы.

Учора нарэшце яны пусцiлi электронна-вылiчальную машыну, якую набыла – можа, для моды, а можа, яна i сапраyды там трэба – невялiкая мясцовая фабрыка. З iхняга завода прыязджалi сюды iншыя людзi – iнжынеры, мантажнiкi, – рабiлi свае вузлы, правяралi iх i вярталiся дамоy, i толькi вось яны, трое, былi тут, у раённым гарадку, пры машыне, неадлучна цэлы месяц. Закончыyшы працу, адзначыyшы камандзiроyкi, яны сабралiся y гасцiнiцы, у яго, Жавейкавым, нумары – збiрацца да Алега цi то дома, цi то y камандзiроyцы было даyняю i звыклаю завядзёнкаю. І на гэты раз таксама нiхто не yсумнiyся: «Чаму гэта yсё да Жавейкi ды да Жавейкi? Хадзем да мяне!», бо yсе былi на дзiва перакананы, што збiрацца трэба толькi там. Лёша Лясун, кучаравы, валасаты волат – валасы y яго стаялi неяк дыбка, а таму галава была падобна на буслiнае гняздо – узбуджана хадзiy па пакоi, узнiмаy рукi yгору, трос у паветры, нiбы пагражаючы каму, сцiснутымi кулакамi i басам дэкламаваy – як спяваy усё роyна, пераймаючы оперных спевакоy: «Уздаць трэба на гарачае каменне! Чуеце – уздаць! Ды так, каб ажно зашыпела».

Узялi пару бутэлек сухога вiна. Лясун, якi зусiм не знаходзiy смаку y сухiм вiне, зморшчыyся: «Ат, кiсляццё адно» i «выбiy» сабе бутэлечку «Белавежскай»: маyляy, я на спецзабеспячэннi буду.

Яны доyга «yздавалi на гарачае каменне», шмат курылi – аж вось i зараз яго валасы пахнуць табакаю, – гулялi y падкiднога дурня.

У карты яму зусiм не шанцавала – ён увесь час прайграваy: i падкiдаць яму, як назло, не было чаго, i адбiвацца таксама не было чым. Хлопцы жартавалi: «Нiчога, нiчога, Жавейка, цярпi – каму y карты не шанцуе, таму y каханнi ой як ручыць». Ён смяяyся разам з iмi над сваiм няyмельствам, а сам думаy: «От чэрцi, яшчэ пацяшаюцца! Лёгка iм пацяшацца, калi самiм шанцуе i там, i там – i y карты, i y каханнi».

Аднаго, не зважаючы на тое, што ён часам можа захапiцца i лiшне «yздаць на гарачае каменне», шчыра любiць жонка – цiхая, памяркоyная i клапатлiвая, крыху старэйшая за яго па гадах жанчына. Яна вельмi яго даглядае – вось тут, у камандзiроyцы, без яе yвагi i ласкавых рук ён неяк пакамячыyся yвесь, зацёрся, пабруднеy – сарочкi не мые, чаравiкi не чысцiць, – калi хочаце, нават змiзарнеy i страцiy той свежы выгляд, якiм ён заyсёды, дзякуючы жончыным клопатам, мог пахвалiцца дома.

А другi, Радзiк, амаль кожны дзень бегае на мясцовую пошту i звонiць жонцы, з якою яны жывуць так ужо дружна i злагадна, што нават суседзi часам жартуюць: «Вы yжо хоць бы калi для прылiку пасварылiся, цi што». Зараз жонка y яго цяжарная – па ёй, праyда, гэтага яшчэ не вiдно, але Радзiк сам так кажа, а яму ж вiдней, – i таму ён хвалюецца i за яе, i за дачку, – ён чамусьцi yпэyнены, што y яго будзе дачка, – i за першага сына, якi застаyся на цэлы месяц з мацi.

У яго, у Жавейкi, увесь час тухла папяроска, ён часта браy са стала запалкi i прыкурваy наноy, а Лясун жартаваy i з гэтага: «Вось бачыш, папяроска таксама тухне. Значыць, нехта думае пра цябе, сумуе без цябе, чакае. Глядзi, вунь як у Радзiка папяроска ярка гарыць, бо пра яго ж нiхто не думае».

Радзiк – малады iнжынер, амаль яшчэ хлапчук. І наiyны, наiyны. Жанiyся ён ужо даyнавата, гадоy з пяць назад, але пакуль што, вiдаць, яшчэ не нацешыyся з сямейнага шчасця i таму адусюль, як на злом галавы, хутчэй бег дадому – да маладой сваёй жонкi.

«А каму пра Радзiка думаць? – сур’ёзна, знарок уважлiва гледзячы y карты, вёy сваё Лясун. – Жонка y яго ёмкая, прыгожая, маладая. Хiба яна будзе сядзець дома i чакаць нейкага там Радзiка з камандзiроyкi? Вядома ж, не! Яна yжо недзе даyно да другiх пабегла – туды, дзе кампанiя, вiно, танцулькi…»

Радзiк неяк разгублена i y той жа час дужа пiльна паглядзеy на Лесуна – цi смяецца ён, цi напраyду yсё гэта гаворыць? – а пасля, перахапiyшы ледзь улоyную yсмешку Жавейкi, зморшчыyся: «Не вярзi ты, Лясун, абы-чаго. Ты лепей глядзi, каб твая Лясоyна куды да старэйшых не збегла».

Хоць Радзiк крыху i супакоiyся, але Жавейка бачыy, што Лесуновы словы, як кажуць, зачапiлi хлапца за жывое: будзе yсё ж асцярожна распытваць жонку, дзе яна была без яго, куды хадзiла…

Радзiка Алег упершыню yбачыy на наваселлi y Лесуна. Тады была амаль такая ж мокрая восень, i Радзiк усё баяyся, каб не наслядзiць у хаце. Скочыць на новы, разасланы па падлозе дыван, абатрэ хуценька ногi i стаiць на iм – баiцца на чыстую падлогу стаць, каб не забрудзiць яе. Пастаiць так, пастаiць, а потым на другi дыван пераскоквае i там ногi таксама выцiрае. А дываны ж прыгожыя, новенькiя – толькi што з крамы. Лясун глядзеy-глядзеy на малога, злаваyся моyчкi, а тады i не сцярпеy: «Радзiк, ты ногi сабе аб дыван абатры. Толькi нос не yздумай iм выцiраць – гэта ж табе не насоyка, абдзярэшся…»

І другая кропля yпала гэтак жа нечакана, як i першая, – яна гулка шпокнулася на скураную Жавейкаву кепку i разбiлася на маленечкiя кропелькi: ён адчуy нават, як навокал, нiбы якая морась, пасыпалiся пырскi.

Жавейка зiрнуy угору: там, на столi, завязвалася новая кропля. Вiдаць, летнi люк для вентыляцыi быy зачынены не зусiм добра, i таму y шчылiны задзьмувала дождж.

Ён пасунуyся да акна, пацяснiy крыху Лёшу Лесуна – той прачнуyся, лыпнуy вачыма, няyцямна паглядзеy на яго i зноy заснуy.

Жавейка, заплюшчыyшы вочы, таксама спрабаваy заснуць. Але яму не спалася. Зноy успомнiy пра папяроску, пра жарты сяброy. «А яна тухла, – падумаy сам сабе, – не таму, што па мне i праyда нехта сумуе, а таму, што я зусiм не yмею курыць». Колькi нi вучыyся – нiчога не атрымлiваецца: ён, асаблiва калi заняты чым, забывае, што папяроску, каб яна добра гарэла, трэба, як соску, увесь час смактаць.

Па акне барабанiy дакучлiвы дождж. Маленькiя кропелькi на шыбах хутка большалi ад дажджынак, увачавiдкi цяжэлi i, нiбы пабраyшыся за рукi, паволi скраналiся з месца. Спачатку яны пацiху сунулiся yнiз, убiраючы y сябе yсё больш i больш гэткiх жа, як самi, кропелек – усё набiралi разгон, – а потым iмклiва, нiбы yрэшце адважыyшыся, вiхляючы, быццам тыя рухавыя галавасцiкi-апалонiкi, шукаючы зручнейшай, пракладзенай ужо да iх на мокрым шкле сцяжыны, паспешлiва кiдалiся yнiз i iмчалi yсё хутчэй i хутчэй, пакiдаючы за сабою вiльготныя, звiлiстыя пiсягi.

Ён глядзеy на гэты iмклiвы рух – нават вока не заyсёды магло прасачыць, як дажджыны, нiбы жывое што, мiльгалi па шыбе, – i яму здавалася, што гэта не кроплi бягуць па шкле, а iдзе нейкае паспешлiвае, хапатлiвае перасяленне цэлай калонii галавасцiкаy.

Успомнiy, што гэтая думка прыйшла яму не зараз, зараз яна толькi паyтарылася. Так падумалася яму неяк раней, дома, цi не y тую яшчэ восень, калi ён, адзiнокi, у кепскiм настроi сумна сядзеy у пустой кватэры i бяздумна, тужлiва глядзеy у мокрае ад нуднага дажджу акно, па якiм, як вось i сёння, кудысьцi спяшалiся хапатлiвыя кроплi-галавасцiкi; калi за акном, пад вялiкiм знадворным градуснiкам, нiбы пад носам, вiсела, хiтаючыся ад ветру, i yсё нiяк не магла адарвацца вялiкая дажджавая кропля.

Успомнiy пра хату, падумаy, як там зараз пуста i не па-жылому холадна, як ходзiць, пэyна, па кватэры вецер, як дзьме ён у неагледжаныя вокны, як ад яго павеву калышуцца фiранкi i шторы – ранiцою аж боязна yставаць, – i яго зноy скаланула, нiбы ад той самай кроплi, што трапiла нядаyна за каyнер. Падумаy, што i муха, якая жыла y яго хаце i якой ён заyсёды пакiдаy нешта з ежы, мусiць, таксама здохла – на гэты раз, збiраючыся y камандзiроyку, ён забыyся на яе i нiчога не пакiнуy.

І нiбы наяве, выразна пачуyшы, як гулка адбiваюцца y яго кватэры крокi, ён мiжволi злавiy сябе на думцы, што ехаць дадому яму не хочацца.

У аyтобусе спалi. Лёша Лясун хроп, прысланiyшыся галавою да шыбiны, – калi аyтобус падкiдала, яго валасы працiралi мокрае, запацелае шкло. Радзiк соладка спаy, далёка назад адкiнуyшы сваю галаву, – яна матлялася як не пад самым носам у Жавейкi: ён нават чуy, што ад яго валасоy густа пахне yчорашнiм дымам, якi так уеyся, што i за кароткую ноч – яны позна ляглi i рана yсталi – не паспеy выветрыцца. Радзiкава галава матлялася па плячах так бездапаможна i нежыццёва, – нiбы чужая, нiбы прыстаyленая, – што Жавейку нават непрыемна было на yсё гэта глядзець, i яму мiжволi муляла такая дзiyная думка: маyляy, а цi зможа ён, прачнуyшыся, падняць яе, i цi зможа шыя зноy стаць пругкаю i моцнаю, каб, як i да гэтага, трымаць на плячах галаву. Уявiy, што, вiдаць вось так, калi ён спаy, матлялася i яго галава, i яму стала няёмка, што нехта i пра яго мог падумаць гэтак жа, як ён толькi што думаy пра Радзiка.

У аyтобусе кожны спаy так, як яму было зручней i як дазваляла дарожная неyладкаванасць. Абвёyшы вачыма yсiх, хто спаy, Алег успомнiy, што менавiта так спяць на вакзале.

Усе навокал спалi, i толькi на пярэднiм сядзеннi цiха, нiбы шэпчучыся, размаyлялi два дзядзькi – вiдаць, вясковыя, вiдаць, ехалi y горад да сваiх дзяцей: праход ля iх быy застаyлены кашамi, мяшкамi, авоськамi.

Жавейка прыслухаyся – пра што яны гавораць?

– Яно, калi ты пайшла yжо на гэтых сiрот, дык i маткай старайся iм быць, а не мачахай. А калi адчуваеш, што не зможаш, дык i не рыпайся, не iдзi за yдаyца замуж.

– Ага. А то сваiх панадзявае, прыбярэ, як лялек, – у iх i касцюмчыкi, у iх i чаравiчкi, – а гэтае дзiця няшчаснае як не босае y школу бегае: ёй хоць бы на капейку чаго з горада прывезла.

Тую, пра каго дзядзькi гаварылi, яны, вiдаць, добра ведалi абодва.

– Яно i бацька вiнаваты. Іншы бубухнуy бы пару разоy, дык i мачаха была б як мачаха – шаyковаю б зрабiлася. А гэты ж маyчыць.

– Ага, не кажы ты, маyчыць…

З суседняга сядзення павярнуyся да iх, сеy якраз тварам на праход зусiм старэнькi дзядок:

– Вось вы тут, чую я, усё «мачаха» ды «мачаха» гаворыце. А iншая мачаха, каб вы ведалi, часам лепей за родную матку дзяцей глядзiць. Матка вунь спiлася, прыйшла, чаравiкi y роднай дачкi yкрала i yцякла. А мачаха сядзiць ля дзяyчынкi, слёзы ёй выцiрае дый супакойвае: «Не плач, дачушка, мы табе новыя справiм». А вы кажаце – мачаха…

– Дык што вы раyняеце? Якая ж гэта матка, калi яна спiлася? А гэта ж здаровая i не глядзiць.

– Дзед праyду кажыць, – таксама павярнулася на размову немаладая yжо жанчына i нават адхiнула хустку з вуха – каб лепей чуць. – У мяне вунь у самой матка замуж за yдаyца выйшла. І цi паверыце, так ужо баялася, каб яе нiхто не папiкнуy, што яна сiротак не глядзiць. Дык iм усё лепшае аддавала, усё y першую чаргу. І так яна yжо гэтых чужых дзяцей глядзела, што мне, малой, нават не падабалася, што яна мне родная матка, – хацелася, каб i y мяне мачаха была.

– А не выдумляй ты, цётка, абы-чаго – няма такiх мачах.

– Яй жа Богу, праyду кажу. Каб мне з гэтага месца не сысцi, што праyда…

Апошнiм часам Жавейку здавалася, што yсюды людзi толькi пра гэта i гавораць: той развёyся, тая кiнула свайго мужа, нехта гадуе чужых дзяцей – быццам бы yсе толькi тое i робяць, што разводзяцца, жывуць з чужымi дзяцьмi i кожнаму стрэчнаму пра гэта расказваюць. Ды ён разумеy, што людзi i жывуць шырэй, i гавораць шмат пра што iншае, але yсё гэта лёгка абыходзiць яго, а ягонае насцярожанае вуха ловiць толькi тое, што балiць i яму самому.

Скажам, хiба, да прыкладу, у той халодны восеньскi дзень, калi лiy такi ж самы, як сёння, дождж, ён мала каго сустракаy на мокрай i няветлiвай вулiцы. Але ж запомнiy бадай што толькi iх – бацьку i сына. Бацька быy цёпла апрануты, ён размашыста шыбаваy па лужынах, а побач з iм у адным пiнжачку, без куртачкi бег малы – дождж лiy яму за каyнер, хлопчык уцягваy галаву y плечы i yсё стараyся глыбей у кiшэнi схаваць свае паакрэплыя на дажджы i холадзе рукi, усё спрабаваy нешта загаварыць да бацькi, але той маyчаy. Жавейка здзiвiyся, што y чалавека так i не з’явiлася жадання захiнуць малога хоць крысом блiскучага ад дажджу плашча, зашпiленага на yсе гузiкi, – нават башлык быy насунуты на галаву i завязаны пад барадою.

Вось тады, седзячы дома каля акна, ён глядзеy на халодную кроплю пад градуснiкам, на галавасцiкаy, якiя спяшалiся па шыбах немаведама куды, а перад вачыма y яго yсё стаялi тыя двое – бацька i сын.

А можа, той мужчына, якi вёy хлопчыка y дзiцячы сад, нiякi не бацька малому? А хто ж ён тады? Выпадковы чалавек? Прымак? Знаёмы? Сябра яго мацi на адну толькi ноч? А можа, усё ж бацька, але п’янiца? Не, на п’янiцу ён не падобны. Жавейка бачыy – балазе дзiцячы сад у яго пад самымi вокнамi, – як п’яныя бацькi забiралi часам дадому дзяцей. Яны затульвалi малых ад ветру, захiналi лацвей у палiтончыкi, iшлi, хiстаючыся ва yсе бакi, iх заносiла, але яны yважлiва глядзелi, каб не наступiць малым на ногi, i моцна трымалi сына цi дачушку за ручаняткi: п’янiцы напачатку бываюць, дарэчы, вельмi чуллiвымi.

Жавейка сам сабе празваy гэтага мужчыну «мачахай», грэблiва yспамiнаy яго, асуджаy i разумеy, што ён дужа кепскi чалавек. Бо калi б быy хоць крыху лепшы, то, не зважаючы на тое, кiм даводзiцца яму малы, абавязкова захiнуy бы хлопчыка ад дажджу.

Думаy i пра свайго сына. Як ён там? Хто яго водзiць зараз у сад? Хто забiрае дадому? Цi yспамiнае ён бацьку?

Вова снiyся яму зараз як не кожную ноч. I yдзень ён у многiх хлапчуках пазнаваy яго i гатовы быy бегчы за кожным, хто нават са спiны быy падобны на сына.

* * *

Яны жылi з жонкаю дружна i хораша.

Хоць пазнаёмiлiся зусiм выпадкова, сустракалiся таксама вельмi мала i да жанiцьбы, як кажуць, амаль што «не хадзiлi» – толькi пiсьмамi вiталiся, – але сям’я y iх атрымалася шчаслiвая.

А пазнаёмiлiся яны з Тоняю y дарозе.

Тады ён апошнi год служыy у армii i, атрымаyшы водпуск, ехаy дадому. Але раней чым заехаць да мацi, якая адна, чакаючы яго, жыла y вёсцы, ён рашыy паказацца сястры – Аленка выйшла замуж. У гарадок, што ляжаy якраз на паyдарозе y родныя мясцiны: маyляy, няхай паглядзiць на брата, у якога «yсе грудзi y медалях» – крыху значкоy у Алега было сваiх, крыху, для важнасцi, ён пазычыy у сяброy i yсё гэта начапiy на гiмнасцёрку. Ён пагасцяваy колькi дзён у сястры, падружыyся з яе старэйшым сынам – у дзядзькi, апроч значкоy, была яшчэ i ракетнiца, а таму малы нават у першы ж дзень нiяк не мог дачакацца вечара, калi можна будзе запусцiць ракету. Хлопчык дужа yпадабаy дзядзьку Алега, i калi той збiраyся ад’язджаць, ён так плакаy, так прасiyся ехаць разам з iм да бабулi, што давялося яго yзяць з сабою. А потым, калi расплакалася i сястрына дачушка, якой таксама заманулася да бабулi, узяy нават i яе…

Было якраз лета, шчодра свяцiла сонца, i цягнiк падышоy да станцыi, спавiты y святло i ззянне, – Алег i сёння, вось зараз, праз гэтую шэрую дажджлiвую непагадзь нiбыта наноy бачыy, як ён – увесь пушысты ад промняy – наблiжаецца да перона.

У гэтым цягнiку яны i пазнаёмiлiся.

Студэнты шумнаю гурмою ехалi дадому, каб нейкi час пабыць з бацькамi перад тым, як зноy раз’язджацца y студэнцкiя будаyнiчыя атрады, на практыку, у экспедыцыi.

Хлопцы i дзяyчаты весялiлiся, нават дзяцiнiлiся, рагаталi i спявалi пад гiтару просценькiмi галасамi свае просценькiя студэнцкiя песнi.

Яна ж сядзела насупраць яго i чытала кнiгу. Доyгiя, белыя, як лён, валасы, разабраныя на дзве пасмы, вольна спадалi на столiк, захiналi нават яе твар, вочы: Алегу здавалася, што валасы засцяць ёй кнiгу, замiнаюць чытаць, i яму вельмi ж – да няyсцерпу – хацелася адхiнуць iх. А можа, i не столькi адхiнуць, як проста дакрануцца да iх – мяккiх i зваблiвых.

І ён не стрымаyся. Далiкатна, ласкава так адгарнуy яе валасы, спачатку з аднаго боку, потым з другога, захiнуy пасмы за яе маленькiя, зграбныя вушы – яна, вiдаць, здзiyленая i yражаная, нават не зварухнулася, засяроджаная, як i да гэтага, глядзела y кнiгу i рабiла выгляд, што чытае. Потым сарамлiва падняла вочы, разгублена пацiснула плячыма i сказала:

– А вы смелы.

– А вы прыгожая, – адказаy ён, i яны абое немаведама чаго рассмяялiся, а студэнты, якiя, здавалася, i не зважалi на iх, тут жа закрычалi «горка» i пачалi пацешна спяваць iм вясельныя песнi.

Але зараз i iхнiя песнi, i iхнi смех, i нават iхняя гiтара, якая, кепска наструненая, брынькала не дужа каб цiкава, нiбыта здалiлiся для iх дваiх; зараз усё гэта злiвалася y нейкi агульны, далёкi-далёкi шорах i патрэскванне: здавалася, што гэта недзе y другiм свеце шэпча – слоy не разабраць – радыёпрыёмнiк, якi нехта выключыy не да канца, i той усё яшчэ хрыпiць, абыякава змешваючы розныя хвалi.

Малыя таксама пасябравалi з цёцяю Тоняю. Ды так, што жанчыны, якiя зайшлi y вагон пасля, падумалi нават, што гэта яе дзецi. I калi, развiтваючыся на бабулiным раз’ездзе, хлопчык вельмi лашчыyся да яе, а дзяyчынка не хацела злазiць з каленяy, калi Алег вёy пляменнiкаy да выхаду, ён чуy, як жанчыны, не хаваючыся, дзiвiлiся: «Глядзi ты, збыла yжо салдату сваiх дзяцей. Ды хутка як. А той, дурань, – за рукi i павёy».

Потым Тоня сама прызнавалася яму:

– Ведаеш, як ты адсланiy мае валасы, як убачыла я цябе – Бог мог, думаю, якi прыгажун сядзiць, якi бравы: усе грудзi y медалях! I яшчэ yбачыла, як да цябе малыя прылiплi i як ты yмееш з iмi забаyляцца, таксама падумала: Бог мой, во некаму такое шчасце на галаву звалiцца.

– I я пра шчасце yспомнiy, калi yбачыy цябе. Гляджу, як малыя мае да цябе горнуцца, i таксама думаю: во некаму жонка добрая будзе.

Таму Алег адразу ж, як толькi дэмабiлiзаваyся, пазванiy ёй па мiжгароднiм тэлефоне y студэнцкi iнтэрнат.

– Што ты робiш?

– Вучу стараславянскую мову. А ты?

– А я да вяселля рыхтуюся.

– Што, што? – крыху насцярожылася яна.

– Да вяселля, кажу, рыхтуюся. Самагонку ганю, шлюбны касцюм шыю – ведаеш, чорны такi, строгi, з беленькаю насовачкаю y кiшэньцы. Нiшто сабе атрымлiваецца, чуеш?

– А хто ж у цябе жэнiцца? – Тоня старалася гаварыць спакойна, але ён адчуваy, што яна напружана чакае яго адказу.

– Як хто? Сам!

Дзяyчына крыху памаyчала: навiна яе здзiвiла, i яна абдумвала, што гаварыць далей.

– Ну, а хто ж такая шчаслiвая? Тая, каго ты бярэш? – яшчэ больш насцярожана пыталася Тоня, а сама зноy жа думала, як сябе паводзiць, калi пачуе раптам iмя сваёй супернiцы.

– А ты спытайся y сябе самой, цi шчаслiвая ты.

– Чаму?

– Таму, што я з табою жанюся! – закрычаy ён колькi сiлы y трубку.

Яна засмяялася.

– Бог мой, ён рыхтуецца да вяселля, шые сабе шлюбны касцюм, а я, яго нарачоная, нiчога пра гэта не ведаю.

– Дык вось я i званю, каб сказаць, што ты выходзiш за мяне замуж.

Яна yжо нiчога яму не адказвала, адно, не стрымлiваючыся, шчыра смяялася – у трубцы толькi i чуваць было яе «ках-ках-ках-ках».

Яму i потым, калi яны пажанiлiся, вельмi падабаyся гэты яе смех. З розных гарадоy, з розных камандзiровак ён званiy жонцы па тэлефоне-аyтамаце, i калi манеты канчалiся, а на табло yспыхваy надпiс: «Засталося 30 секунд», Алег, спяшаючыся, крычаy у трубку: «Усё, бывай», а затым паyтараy адно толькi слова: «Цалую, цалую, цалую». Яна шчыра смяялася – Тонi, вядома ж, падабалася гэта, – а ён «цалаваy» яе, аж пакуль аyтамат неяк бязгучна, без пстрыкання i без гуду – проста тухла табло, i yсё – не раз’ядноyваy iх. У кабiне адразу рабiлася цiха-цiха, а y яго y вушах усё яшчэ гучала яе радаснае i шчаслiвае «ках-ках-ках-ках-ках»…

Тады ж пасля Алегавага тэлефоннага званка Тоня – пра гэта яна расказвала потым, – усё яшчэ смеючыся, вярнулася y свой пакой. Дзяyчаты насцярожылiся.

– Што з табою? – спыталiся y некалькi галасоy адразу.