скачать книгу бесплатно
Вагон быy амаль пусты – рэдка на якой лаyцы y iм сядзелi людзi. Алег выбраy сабе, здавалася, зусiм незанятае купэ, смела yвайшоy у яго i толькi тады yбачыy, што там ужо ёсць пасажырка. Дзяyчына сядзела y самым куточку, i за перагародкаю, пакуль не зайшоy, яе не было вiдаць. Жавейка здзiyлена спынiyся, але паварочваць назад ужо было няёмка, i ён рашуча падышоy блiжэй, павiтаyся i сеy за столiк – якраз насупраць дзяyчыны.
Яна чытала кнiжку. Яе доyгiя, белыя, як лён, валасы пасмамi спадалi на столiк, захiналi дзяyчыне вочы i, мусiць, замiналi чытаць.
Алег яшчэ раз уважлiва зiрнуy на суседку, i яго ажно скаланула ад успамiну: яму здалося, што тое, даyняе, паyтараецца зноy.
Як тады – дзяyчына за столiкам, як тады – кнiжка перад ёю, як тады – даyгiя, разабраныя на дзве пасмы, валасы, што засланяюць вочы, замiнаюць чытаць. І як тады – вагон, цягнiк, дарога.
Гарачая, тугая хваля yдарыла яму y галаву, i ён, не помнячы сябе, не разумеючы, што робiць, як тады, нахiлiyся над сталом, ласкава дакрануyся рукамi да белых валасоy i, адхiнаючы пасму з вачэй i закладаючы яе за вуха, як тады, сказаy:
– А вы прыгожая.
Да другой пасмы ён не паспеy дакрануцца. Дзяyчына спачатку сцялася, нiбы птушка, якая хоча yзляцець, нягледзячы на тое, што y яе звязаныя крылы, потым падхапiлася, халоднаю далонькаю – так, так, халоднаю: ён i зараз помнiць, што яна была дужа халодная – пляснула яму па шчацэ, раззлавана перасмыкнулася, нiбы атрасаючыся ад нечага брыдкага, i закрычала:
– Хам! Пашляк!
I пакуль Алег спрабаваy зразумець, што ж, урэшце, здарылася, дзяyчына хутка, як вецер – толькi прашамацела побач адзенне – вылецела адсюль, i яе абцасiкi yжо раздражнёна, сярдзiта грукалi за сценкаю y суседнiм купэ.
Яму было прыкра, што такое yвогуле здарылася, прыкра за сябе, што не стрымаyся, за дзяyчыну, што прыняла яго за пашляка i спакуснiка: а дзе ж дзенешся, прымеш – не паспеy чалавек сесцi, а yжо дае рукам волю, гаворыць нейкае банальнае глупства.
Ён злаваyся на сябе, хадзiy па купэ, думаy, як растлумачыць дзяyчыне свае паводзiны, не ведаy, што яму рабiць далей, i таму вельмi yзрадаваyся, калi раптам пачуy гучны, прыемны бас:
– Людзi, дзе вы yсе! З Новым годам!
Жавейка выглянуy з купэ i yбачыy, што на праходзе з бутэлькаю шампанскага y руках стаiць высокi, паважны мужчына – ужо крыху лысаваты, але гэтая лысiна якраз не замiнала яму быць сiмпатычным. Са сваiх клетак-купэ паказалiся – хто толькi высунуy галаву, а хто i сам таптаyся yжо на праходзе – астатнiя людзi (маyляy, хто ж гэта там крычыць?), i тады стала вiдаць, што iх не так ужо i мала едзе y вагоне.
– Ого, дык нас жа цэлае застолле, – павесялеy мужчына i, усё трымаючы y руках бутэльку, прайшоy крыху yперад. – А цi не пара yжо нам сустракаць Новы год.
Людзi, якiя да гэтага сядзелi цiха, кожны сабе, радасна загаварылi, зашумелi, заварушылiся – iм спадабалася, што знайшоyся нарэшце чалавек якi, мусiць, зможа што-кольвек прыдумаць, каб гэтая навагодняя ноч не стала для iх сумнаю i нуднаю.
Алег зiрнуy на гадзiннiк: было yжо без дзесяцi хвiлiн дванаццаць.
Людзi сабралiся y купэ, якое выбраy усё той жа лысавата-прыгожы арганiзатар. Кожны прынёс тое, што y каго было, i, трэба прызнацца, iмправiзаваны стол у iх атрымаyся неблагi: на iм была i вяндлiна, i балычок, i yжо нарэзаная i накладзеная на скiбачкi хлеба сухая каyбаса – яе прынесла дзяyчына, якую ён мiжволi абразiy, – i яблыкi, i цукеркi. Вузенькага стала не хапiла, i таму закусь паклалi нават на верхнiя лаyкi, на суседнi столiк, што быy насупраць, за праходам, пры акне.
У самым цэнтры горда yзвышалася бутэлька шампанскага, якую паставiy арганiзатар свята i яго самазваны тамада, побач, выцягнуyшы шыю, зелянела пляшка сухога вiна, збоку сцiпла стаяла чацвярцiнка гарэлкi – яе i не вiдаць было за шырокiмi спiнамi пузатых бутэлек, – а з дальняга купэ нейкi кульгавы дзядзька, вiдаць, вясковы, не здымаючы з галавы шапкi-вушанкi, нёс сюды яшчэ паyлiтру самагонкi, заторкнутую вялiкiм, зробленым з газеты, заткалам.
Алегу было няёмка, што ён нiчога не дадаy да агульнага стала, што прыйшоy сюды з голымi рукамi. Гэта, вiдаць, заyважыy тамада i ласкава падштурхнуy яго:
– Чаго муляешся – праходзь, праходзь. Сядай.
На лаyцы знайшлося вольнае месца – якраз побач з той жа белавалосаю дзяyчынаю, якая i тут трымала y руках кнiжку, – ён сцiпла сеy каля яе i адчуy, як дзяyчына ад гэтага грэблiва перасмыкнулася.
– Чакай, мы табе зараз добрую работу дадзiм, – каб Алег не пачуваyся тут, у застоллi, лiшнiм, адразу далучыy яго да кампанii тамада. – Будзеш налiваць чаркi.
Праваднiца прынесла шклянкi, людзi дасталi свае кубкi, кварты, адкруцiлi крышкi ад тэрмасаy. Гаваркая, дзябёлая цётка раптам заiкнулася, што вязе новыя крыштальныя чаркi y падарунак сваякам, i yсе адразу закрычалi: «Давай iх сюды! Абновiм».
Налiваць Жавейку было лёгка. Кожны браy з яго рук бутэльку, казаy: «Я сам» – i налiваy альбо з яе, альбо даставаy са стала тое, што яму падабаецца, цi тое, што яму льга было пiць.
Застолле сабралася так хутка, што яны паспелi яшчэ выпiць i за стары год, як звычайна, успомнiyшы, што ён быy добры, – Алег таксама выпiy разам з усiмi, хаця яму год, якi мiнаy, нiчога, апрача непрыемнасцей, не прынёс. Потым хуценька налiлi яшчэ, i роyна y дванаццаць гадзiн зноy зазвiнелi чаркi. Найбольш звiнелi, вядома, крыштальныя – жанчына, вiдаць, не радая, што прагаварылася пра iх, адно спалохана прасiла: «Вы ж цiшэй чокайцеся, а то паб’яце – чуеце, як звiняць?», а тамада, смеючыся, супакойваy яе: «Няхай звiняць! Чаркi ж i зроблены, каб звiнець. Нiдзе яны не дзенуцца – вытрымаюць».
За Новы год Жавейка выпiy ужо з большаю ахвотаю, бо Новага года ён пакуль не ведаy, – яго яшчэ трэба было пражыць. Алег не загадваy наперад, што яму той прынясе – радасць цi зноy гора, але yсё ж пакiдаy сабе спадзяваннi на лепшае.
Усе выпiлi, разгаварылiся. Сядзелi, жартавалi, смяялiся, i каму-небудзь збоку магло здацца, што yсе гэтыя людзi – адна кампанiя, якая едзе y адно месца i y якой усе ведаюць адно аднаго даyно, хаця i блытаюць часам iмёны. А людзi тут жа знаёмiлiся, тут жа забывалi, як каго завуць, i Таню называлi Маняй, а Колю – Лёнем, але нiхто за гэта нi на кога не злаваyся – наадварот, ад такой несянецiцы y вагоне рабiлася толькi весялей.
Усiм было тут хораша, таму людзi не разыходзiлiся па сваiх купэ. Нават калi спаражнiлi yсе бутэлькi, паелi yсю закусь, усё роyна нiхто i не думаy уставаць – сядзелi i дружна гаварылi, жартавалi. Падсмейвалiся з дзядзькi y зiмовай шапцы – ён так i не зняy яе, – якi прынёс бутэльку самагонкi: «Ідзi пашукай у сваёй торбе – там у цябе яшчэ адна пляшка павiнна быць», на што дзядзька бажыyся: «Яй жа Богу, няма»; пацвельвалiся з жанчыны, якая беражна загортвала y паперу свае абноyленыя чаркi, на якiх i пасля абнаyлення засталiся фабрычныя наклейкi: «Пачакай, што ты робiш? А раптам зноy спатрэбяцца? Яны ж дужа хораша звiняць!»; нехта нават падаy дзiyную думку: «А давайце кожны Новы год так сустракаць», але на яго замахалi рукамi: «Што ты! Што ты!», i нават сам тамада запярэчыy: «Не, кожны год так не атрымаецца».
Пра свае купэ i свае рэчы – чамаданы, авоськi, партфелi – людзi yспамiналi толькi тады, калi пад’язджалi да сваiх станцый, хутка, але цёпла развiтвалiся з усiмi, бегма хапалi рэчы i выскоквалi з вагона.
I выскачыyшы, не спяшалiся адразу iсцi дадому цi y госцi – стаялi на пероне i доyга, аж пакуль не кранаyся цягнiк, махалi рукамi сваiм новым знаёмым.
Застолле yсё радзела i радзела – людзi выходзiлi, а новых пасажыраy на маленькiх, сонных станцыях i раз’ездах ужо не было. Амаль апошнiм развiтаyся сам арганiзатар гэтага навагодняга свята y цягнiку, i яны y купэ засталiся толькi yдваiх: Алег i тая самая белавалосая дзяyчына з кнiжкаю, з якою y яго на самым пачатку выйшаy канфлiкт. Дзяyчына адразу ж перасела на суседнюю лаyку, яны абое амаль адначасова пасунулiся да акна – i зноy апынулiся адно супроць другога. Да гэтага, хоць i сядзелi побач, – нават iхнiя рукi дакраналiся адна да адной, нават чаркi y агульным тлуме сустракалiся таксама, – усё ж мiж сабою яны не гаварылi.
Маyчалi яны i зараз. Дзяyчына паспрабавала чытаць, але святло y вагоне было кепскае, таму яна хутка загарнула кнiгу, адклала яе i yгледзелася y акно.
І зараз яна вельмi ж была падобная на Тоню: толькi крыху худзейшы твар i святлейшыя валасы.
– Хочаце, я раскажу вам казку, – нясмела паспрабаваy загаварыць з ёю Алег.
Яна недаверлiва yзняла на яго вочы, бровы, нiбы крылы y той птушкi, што спрабуе yзляцець, паднялiся yверх, здзiyлена паглядзела – ну, ну, якую ж яшчэ казку можа расказаць гэты пашляк? – i нiчога не адказала. Але Жавейка i без слоy зразумеy, што яна будзе яго слухаць.
– Я тады служыy у армii i ехаy дадому y водпуск, – пачаy ён. – У купэ, за столiкам, якраз вось так, насупраць мяне, сядзела прыгожая белавалосая дзяyчына i, як вы, чытала кнiжку.
І Алег расказаy пра тое сваё знаёмства з Тоняй, расказаy шчыра, нiчога не тоячы: i як спадабалася яму дзяyчына, i як ён адхiнуy з яе вачэй валасы, i як сказаy ёй: «А вы прыгожая», i як яна адказала: «А вы смелы», i як студэнты крычалi iм: «Горка!», i як яны потым пажанiлiся.
– І вось убачыy раптам вас, – белавалосую, за столiкам над кнiгаю – i мне здалося, што yсё тое паyтараецца зноy. Таму я, нiбы y сне, не разумеючы, што раблю, палез адхiнаць i вашы валасы. Даруйце, – закончыy Алег сваю казку.
Ён не глядзеy на дзяyчыну, але адчуваy, што яна з прыцемненага кутка yважлiва сочыць за iм – не ведае, верыць ягонаму прызнанню цi не; у яго словах адчувалася праyда, але ж таксама закрадвалася i сумненне: а цi не чарговы гэта ход залётнiка?
– А дзе ж ваша жонка зараз? – халаднавата спыталася яна.
– Зараз я халасцяк.
– Вы развялiся?
– Не, яна пакiнула мяне. – Гэтае малое i, як яму здавалася, зусiм наiyнае яшчэ дзяyчо выклiкала y яго нейкi дзiyны давер, i ён гаварыy ёй шчыра, не манiy: – Яна пайшла ад мяне, а на стале пакiнула запiску: «Жывi як хочацца». Вось я i спрабую жыць, як мне хочацца.
– І што – вам падабаецца вось так сустракаць Новы год?
– Лiчыце, што падабаецца.
– А мне не, – сумна прызналася яна, памаyчала крыху, а затым дадала: – Новы год, мне здаецца, не дарожнае, а хатняе, сямейнае свята.
Дзяyчына, вiдаць, паверыла y шчырасць гэтага дзiyнаватага чалавека, з якiм не так даyно нават пасварылася, i расказала яму пра сябе.
Наташа, так звалi яго спадарожнiцу, працавала афiцыянткай у рэстаране, сябравала з прыстойным хлопцам, таксiстам Жэнечкам, – ён часта прыязджаy па яе пасля закрыцця рэстарана i адвозiy дадому. Яны дамовiлiся разам сустракаць сёлета Новы год, Наташа папрасiлася, каб яе вызвалiлi ад працы y навагоднюю ноч, але якраз сёння – ой, даруйце, ужо yчора – даведалася, што y Жэнечкi яна не адна: другой сваёй каханай, выхавальнiцы дзiцячага сада, ён нiбыта паабяцаy нават хуткае вяселле. Калi прыехаy Жэнечка, яна насварылася, накрычала на яго, а пасля расплакалася ад крыyды, што не стрымала сябе, i вось нечакана апынулася y гэтым цягнiку, якi iшоy у бок цiхага, непрыкметнага гарадка, дзе жыла Наташына мама.
Шчыра прызнаyшыся адно аднаму y сваiх крыyдах, яны нiбыта сталi мiж сабою больш блiзкiя, уважлiвыя, як радня – праyду кажуць, што гора заyсёды раднiць людзей i абуджае y iх дужа дарагое для чалавецтва пачуццё, на якое сёння, здаецца, ёсць дэфiцыт, – абуджае спагадлiвасць.
Алег бачыy, як Наташка, амаль дзяyчо яшчэ, з нейкай не зусiм знаёмай i ёй самой мацярынскай адданасцю спрабуе супакойваць яго – што ж, iнстынкт мацярынства y бядзе абуджаецца, вiдаць, перш за yсё, – i яму было трохi смешнавата ад яе клопатаy, але ж было i хораша, бо ён адчуваy, што yсё гэта яму падабаецца.
У Наташыным гарадку – поезд далей не iшоy – яны выйшлi з вагона. Было холадна, падаy мокры снег. Яны доyга хадзiлi па начным i бязлюдным пероне. Наташка yжо хацела вяртацца разам з iм назад, але ён адгаварыy малую: