
Полная версия:
Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля
– Нiчога, – не трацiў надзеi Кастусь. – Наша нам застанецца.
Прайшлі крыху далей. Але і там ягад было не шмат.
– Дурны дзень! – войкала Мар’я. – Посуду набралі, а ягад няма. Вольга, што ты там поўзаеш? Пайшлі адсюль! Няма тут ягад!
– А мне хапае, – Вольга па адной кiдала ягады ў вядро.
– І што гэта за інтарэс па адной ягадзiне збіраць? – дзiвiлася цетка. – Я так не ўмею.
– Гэй! – пачуўся неадкуль з боку кастусевы голас. – Ідзіце да мяне! Тут ягад процьма!
Накіраваліся ў бок Кастуся. Той сядзеў амаль ля самой дарогі і жменямі шоргаў ягады ў вядро.
– Анічога сабе! – Мар’я ўзрушана ўзмахнула рукамi, ўбачышы некранутыя кусцiкi чарнiц. – Вось дурні! Усе ў лес лезуць, куды падалей, а тут ля прыхаду іх відзьмо-нявідзьмо.
Паправiўшы хустку, закiнуўшы вядро за спiну, цетка шпарка пачала ссыпаць у назбiрку буйныя, як на малюнку ягады. Вольга намагалася не адставаць ад яе. Нават Машка з Ангелiнай, не гледзячы на недасып i на адсутнiчанне жадання хадзiць у лес, кiнулiся наперагонкi збiраць лясныя дары.
– Ніколі не збірала чарніцы жменямі, – пасмейвалася Вольга, перасыпаючы ягады з назбiркi ў вядро.
– Толькi ела, – дадаў Кастусь.
Вольга хацела агрызнуцца ў адказ, ды яе перабiла праходзячаяя мiма магазiншчыца Нiнка.
– А што гэта вы тут ля дарогі робiце? – здiўлена запытала Нінка. – Хіба вам у лесе месца мала?
– Месца многа, – не адрываючыся ад справы, адказала Мар’я, – ягад мала.
– Ну гэта каму як! – усмiхнулася Нiнка. – Мне мае застанецца.
– А посуду набрала! – Мар’я выпрамiлася, каб крыху размяць здранцвеўшую спiну. – Няйначай начаваць сабралася?
– А колькі набяру, столькі і набяру, – адмахнулася Нiнка.
– А Пятро дзе твой? – пацiкавiлася Мар'я. – Чаго з сабой не ўзяла?
– У Пятра другiя iнтарэсы, – сумна ўздыхнула Нiнка. – Ен больш да пляшкi ахвочы, чым да ягад.
– Ну-ну, – Мар’я перасыпала ягады з назбiркi ў вядро. – Ты там мiма Вусцінавіча iшла, паперкi не бачыла?
– Не бачыла. Я ў Людкі здаю, – Нінка звярнула ў лес і знікла паміж сосен.
– Вось будзе, калі Вусцінавіч не прымае, – заенькала Мар’я. – Куды я гэтыя ягады дзену? Калі толькі на наліўку паставіць. Ды і хто яе потым піць будзе?
– Не прападуць, – Кастусь ссыпаў апошнюю жменю ў вядро. – Ўсе! Можна і дадому ісці. Машка, Малая! Дзе вы! Дадому пайшлі!
На бацькін голас з’явіліся дзеўкі. З поўнымі ведрамі, з чорнымі ад ягад тварамі.
– А нiчога сабе! – цетка не чакала, што ўнучкi справяцца хутчэй за яе. – Гэта ж трэба —ўсе панабралi ўжо, толькi я адна засталася. Зусiм квалiфiкацыю страцiла.
Дапамаглi цетцы дабраць посуд. Нетаропка накіраваліся ў веску.
На гэты раз Мар’я пералезла праз лужыну без прыгод.
Як і меркавалi, ў Вусцінавіча сення быў не прыемны дзень. Давялося камандыраваць дзевак да Людкі. Самой ісці Мар’е не хацелася. Ногi гудзелi, ды i з Людкай былi нацягнутыя адносiны. Хай маладыя збегаюць. У іх і ногі шпарчэйшыя, і галовы святлейшыя.
– Ну што? – Кастусь выгадваў, колькі яны заробяць сення. – Заўтра пойдзем?
– Заўтра будзе заўтра, – адмахнулася Мар’я. – Ды i перадых трэба зрабiць. Ды i гарод зусiм зарос.
– Ну як? Колькi сення заробiлi? – Кастусь звярнуўся да вярнуўшыхся дачок i, пачуўшы адказ, заерзаў. – Вы як хочыце, а я заўтра зноў пайду. Такiя грошы я нават i за тыдзень на сваей працы не зароблю.
Мар’я, пачуўшы колькi атрымалi сення таксама не ўтрымалася:
– Бог з iм, з гародам, калi шаленыя грошы самi ў рукi цякуць.
Машка з Анегелiнай хацелi было паспрачацца, але прыкiнуўшы, што i iм перападзе значная частка, прымiрылiся.
I ранкам зноў пацягнулiся ў лес.
Па дарозе iх абагнала нейкая кабецiна на веласiпедзе. Прывiталася.
– А ты што, – Мар’я звярнулася да жанчыны, – Васiльеўна, ў адпачынку?
– Ды якi там адпачынак! – кабецiна саскачыла з веласiпеду i пакрочыла побач з цеткай. – Папрасiла Светку падмянiць на поўдня. У ягады збегаць. Iвончык, кажуць, учора на паўмiльена здаў.
– У Iвончыка транспарт i зяць ляснiчы – месцы ведае, – заўважыла Мар’я. – Чаму ж не здаць на столькi. Ты б у яго распытала, куды ен ездiць?
– Скажа ен! Чакай! – жанчына скокнула на веласiпед i падалася наперад.
– А нам i ў сваiм балоце ягад хопiць, – Кастусь вырашыў падбадрыць цетку. – Ну? Куды сення накiруемся? На старое месца, цi на новае?
– А дзе ягады, туды i мы, – адказала цетка, крыху пазайздросцiў таму, хто ў лес не на сваiх дваiх ходзiць.
Ну i бог з iмi! Нам i так добра. Прагуляемся. Паветрам свежым падыхаем. На прыроду палюбуемся. Спiну пагнем. Рукi выпецкаем. I дадому вернемся. Стомленыя i задаволеныя, што не трэба нiкуды ехаць, палiць бензiн, трэсцiся ў машыне. Тут i ў сваiм балоце ягад хапае. Ходзiш па старых месцах, а такое ўражанне, што ў першы раз. Быццам тыя чарнiцы за ноч адрастаюць. Яшчэ бунейшыя, яшчэ прыгажэйшыя.
У гэты раз здавалi Вусцiнавiчу. Той, пачуўшы, што людзi да Людкi пабеглi, падняў кошт ледзь не ў два разы.
Кастусь спахмурнеў:
– А каб я ведаў, то ўчора б не здавалi! Сення б удвая больш атрымалi!
– Усiх грошай не заробiш, – супакойвала яго цетка. – Iтак, дзякуй богу, за тры днi амаль на маю пенсiю здалi. Ну што? Заўтра iдзем, цi перадых зробiм?
– Якi тут перадых! – запярэчыў Кастусь. – Узiмку адпачнем!
– Ну як пажадаеце, – цетка кiнулася ў гарод, ратаваць бульбу ад жукоў. – Можна i збегаць, калi дажду не будзе.
– Не будзе, – паспяшыў запэўнiць старую Кастусь. – Я прагноз па радые чуў – яшчэ тыдзень без дажду абыйдзецца.
Але прагноз не спраўдзiўся. Назаўтра зранку паліў дождж. Нядоўгі, рэдкі. Пабрызгаў з поўгадзіны і сціх. Паліць не паліў, а напаганіў. Перабіў усю ахвоту ісці ў лес. Ну яно і добра. Трэба ж і перадыхнуць крышачку. А то акрамя лесу анiякiмi iншымi справамi займацца не было часу. Кастусь нарэшце падрамантаваў заваліўшыйся плот. Вольга ператрэсла ўсе дываны, перамыла ў хаце, павыкiдвала на сметнiк старыя газеты, дзiравыя каструлi i яшчэ безлiч розных, як здавалася Мар’i, карысных рэчаў. Машка з Ангелiнай пад пільным даглядам бабулі выпалолі ўвесь гарод i зноўку падалiся на сяло.
Дзень скончыўся. Заход абяцаў назаўтра добрае надвор’е. Пагадзіліся збегаць ранкам у лес. Не так у заробкі, як у ахвотку. Але ранкам зноў сыпануў дождж. Лес адклаўся.
І так амаль два тыдні. З ранку дожджык, а потым сонца. Яно, канечне, можна было б і схадзіць, але збіраць мокрыя ягады асаблівага жадання не было. Ды i мiнулы азарт прапаў. Ды i гароднiна ўжо прасiлася з градак у слоiкi. А тут ўжо не да чарнiц.
Так і абсыпаліся апошнія ягады, не дачакаўшыся пакуль на іх хто-небудзь зверне ўвагу.
Зяць у перспектыве
З самога ранку Сяргей тупаў па хаце без настрою. Адпачынак толькі пачаўся, а яго ўжо цягнула на працу. I ўсе з-за жонкi, з-за гэтай, хай таму павылазiць, хто сказаў лепшай паловы жыцця! I чаму гэта нашы жонкi чакаюць выхадных альбо адпачынку, каб загрузiць нас працай, i тым самым сапсаваць настрой на ўвесь астатнi час? Хiба на гэта не iснуе буднiх дзен? Дык не! Толькi збярэшся на рыбалку, вырашыш паваляцца ў ложку да абеду, цi проста навесцi парадак у сваiх жалезках i думках, як жонка навыдумляе розных спраў, якiя анi ў якiм разе нельга адкласцi на потым, якiя неабходна зрабiць менавiта зараз, у гэтую хвiлiну. Ну i дзе тут не будеш злавацца? А яна, як назло, будзе ўвесь час верашчаць над вухам, выдумляючы ўсе новые справы i даючы процьму карысных парад, якiя на самой справы анiякай карысцi i не маюць.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
Всего 10 форматов